«Вайна сусветаў (на белорусском языке)»

2803

Описание



1 страница из 133
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Гэрбэрт Уэлс

Вайна сусветаў

Кнiга першая

ПРЫБЫЦЦЁ МАРСIЯНАЎ

I

НАПЯРЭДАДНI ВАЙНЫ

У апошнiя гады дзевятнаццатага стагоддзя нiхто не паверыў бы, што за ўсiмi падзеямi на Зямлi пiльна i ўважлiва сочаць iстоты больш развiтыя, чым чалавек, хоць яны такiя ж смертныя, як i ён; што ў той час, як людзi займалiся сваiмi справамi, iх даследавалi i вывучалi, мабыць, гэтак жа поўна i ўсебакова, як чалавек пад мiкраскопам вывучае эфемерныя стварэннi, якiя кiшаць i размнажаюцца ў кроплi вады. З бясконцай самазадаволенасцю мiтусiлiся людзi на ўсiм зямным шары, занятыя сваiмi дробязнымi справамi, упэўненыя ў сваёй уладзе над матэрыяй. Магчыма, iнфузорыя пад мiкраскопам паводзiць сябе гэтаксама. Нiхто нават не здагадваўся, што больш старыя кропкi сусвету - крынiца небяспекi для роду людскога; нават думка пра якое-небудзь жыццё на iх здавалася неверагоднай i крамольнай. Мiжвольна ўспамiнаюцца тагачасныя агульнапрынятыя погляды. Дапускалася найбольш рэальнае: на Марсе жывуць iншыя людзi, магчыма, менш развiтыя, чым мы, але, ва ўсякiм выпадку, яны гатовы па-сяброўску сустрэць нас як найбольш цывiлiзаваных гасцей, якiя нясуць асвету. Мiж тым праз бездань прасторы на Зямлю прагна i зайздросна глядзелi iстоты з высокаразвiтым, халодным i абыякавым iнтэлектам; яны пераўзыходзiлi нас настолькi, наколькi мы пераўзыходзiм вымерлых жывёлаў, i выпрацоўвалi дакладныя, варожыя для нас планы. Пачатак дваццатых гадоў разбурыў нашы iлюзii.

Планета Марс - наўрад цi трэба напамiнаць чытачу - верцiцца вакол Сонца ў сярэднiм на адлегласцi 140 мiльёнаў мiляў i атрымлiвае ад яго ўдвая менш цяпла i святла, чым мы. Калi верыць гiпотэзе пра туманнасць, то Марс старэйшы за Зямлю; жыццё на яго паверхнi павiнна было паявiцца задоўга да таго, як Зямля перастала быць расплаўленай. Маса яго ў сем разоў меншая за зямную, таму ён павiнен значна хутчэй астыць да тэмпературы, пры якой магло зарадзiцца жыццё. На Марсе ёсць паветра, вада i ўсё неабходнае для падтрымання жыцця.

Комментарии к книге «Вайна сусветаў (на белорусском языке)», Герберт Уэллс

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства