«Замежная фантастыка»

351

Описание

У зборніку публікуюцца творы сучасных пісьменнікаў-фантастаў розных краін у жанры мастацкага апавядання і раман П'ера Буля «Планета малпаў».



1 страница из 302
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Замежная фантастыка (fb2) - Замежная фантастыка (пер. Алесь (Александр) Асташонок-Жгировский,Сергей Афанасьевич Михальчук,Анатолий Иванович Бутевич,Генадзь Шупенька,Ірэна Дабрыян, ...) 1415K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Пьер Буль - Лино Альдани - Сакё Комацу - Станислав Лем - Роберт ШеклиЗамежная фантастыка Станіслаў Саладоўнікаў, Уладзімір Цвяткоў«Пасткі» тэхналагічнай цывілізацыі

Пераклады твораў замежнай літаратуры звычайна ставяць такія мэты, як знаёмства чытача з творчасцю яшчэ незнаёмых нам пісьменнікаў, з жыццём іншых краін, стымуляванне творчых працэсаў у сваёй літаратуры, расстаноўка станоўчых акцэнтаў у культурных сувязях і г. д. Гэты зборнік не з’яўляецца выключэннем наконт мэт, але на першым плане павінна быць усё ж стымуляванне развіцця беларускай навуковай фантастыкі. Разам з тым размова пра навукова-фантастычны жанр азначае роздум пра Чалавека і Чалавецтва.

Герой рэалістычнага твора заўсёды належыць да пэўнай нацыі, краіны, мясцовасці. Калі ж мастак у сілу свайго таленту канцэнтруе ў ім агульначалавечыя рысы, адбываецца абагульненне, і герой, які ператвараецца ў мастацкі тып, робіцца блізкі і зразумелы ва ўсіх кутках Зямлі. Як Габсек і Тарцюф, Лаура і Наташа Растова, Роланд і Ілля Мурамец. У навуковай фантастыцы таксама ёсць сюжэты і вобразы, якія прывязаны да канкрэтных краін, але адначасова яна зрабіла новы крок у мастацкім асэнсаванні свету. Пісьменнікі-фантасты ствараюць агульную карціну жыцця на Зямлі, прычым з разглядам магчымага лёсу будучыні.

Адну такую мадэль будучыні прапануе нам французскі пісьменнік П’ер Буль у рамане «Планета малпаў». Мадэль гэта неадназначная. Яе можна разумець і як парафраз гістарычнага працэсу наогул, калі ў нетрах аднаго грамадскага ладу ўзнікае новая сацыяльная сіла, якая паступова выцясняе былых «уладароў жыцця». Гэты працэс звязаны з маральным адрахленнем такіх «уладароў», стратай тымі рэальнага погляду на свет, няздольнасцю змагацца за «месца пад сонцам». Важнай дэталлю ў рамане, ад якой, дарэчы, яго герою не лягчэй, з’яўляецца поўная аналагічнасць духоўных каштоўнасцей людзей і малпаў. Гэта азначае, што цывілізацыя малпаў таксама без будучыні.

Людзі, паводле Буля, стварылі «цывілізацыю адпачынку». Мысліцельная лянота забіла ў іх усякую здольнасць да дзеянняў, да духоўных намаганняў, цікавасць да жыцця. Дарэчы, зразумела, што часта адпачынак стамляе моцных больш, чым нават вельмі цяжкая работа.

Комментарии к книге «Замежная фантастыка», Пьер Буль

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства