«Пікнік на ўзбоччы»

341

Описание

«Пікнік на ўзбоччы» («Пикник на обочине») — найвядомейшы і найпапулярнейшы твор клясыкаў сусьветнае навуковае фантастыкі Аркадзія і Барыса Стругацкіх, які сярод усіх іхных кніг стала трымае першае месца па колькасьці выданьняў і перакладаў на іншыя мовы. Аповесьць напісаная ў 1971 годзе і ўпершыню апублікаваная праз год у ленінградзкім часопісе «Аврора». У 1991 годзе быў выданы аўтарскі варыянт, пазбаўлены правак, зробленых пад ціскам савецкае цэнзуры. У цэнтры сюжэту — таямнічая і небясьпечная Зона, якая засталася пасьля наведваньня Зямлі прадстаўнікамі іншаплянэтнай цывілізацыі, а таксама жыцьцё людзей, якія воляй лёсу апынуліся побач зь ёю і вымушаныя змагацца за сваё існаваньне ня толькі са страшнымі нечалавечымі зьявамі, але й з ня менш непрыемнымі асаблівасьцямі чалавечага грамадзтва. Кніга мела вялікі культурны ўплыў. Дзякуючы ёй у расейскую мову трывала ўвайшло слова «сталкер», якое замацавалася за аматарамі наведваць закінутыя аб'екты і гарады-здані, а сама субкультура набыла большую папулярнасьць. Фільм «Сталкер», які лічыцца адной з найлепшых...



1 страница из 145
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Пікнік на ўзбоччы (fb2) - Пікнік на ўзбоччы (пер. Юрый Барысавіч Міхед) 742K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Аркадий Натанович Стругацкий - Борис Натанович СтругацкийАркадзій і Барыс СтругацкіяПІКНІК НА ЎЗБОЧЧЫ * * * Ты мусіш зрабіць дабро з зла, бо яго больш няма з чаго зрабіць.— Р. П. Ўорэн

Зь інтэрвію, якое спэцыяльны карэспандэнт Гармонцкага радыё ўзяў у доктара Валянціна Пільмана з нагоды прысуджэньня апошняму Нобэлеўскай прэміі па фізыцы за 19… год.

— Верагодна, вашым першым сур’ёзным адкрыцьцём, доктар Пільман, варта лічыць так званы Радыянт Пільмана!

— Мяркую, што не. Радыянт Пільмана — гэта ня першае, не сур’ёзнае і, уласна, не адкрыцьцё. І не зусім маё.

— Вы, верагодна, жартуеце, доктар. Радыянт Пільмана — паняцьце, вядомае кожнаму школьніку.

— Гэта мяне не зьдзіўляе. Радыянт Пільмана і быў адкрыты ўпершыню менавіта школьнікам. На жаль, я ня памятаю, як яго звалі. Паглядзіце ў Стэтсана ў ягонай «Гісторыі Наведваньня» — там усё гэта падрабязна расказана. Адкрыў Радыянт упершыню школьнік, апублікаваў каардынаты ўпершыню студэнт, а назвалі Радыянт чамусьці маім імем.

— Так, з адкрыцьцямі адбываюцца часам дзіўныя рэчы. Не маглі б вы патлумачыць нашым слухачам, доктар Пільман…

— Паслухайце, зямляча. Радыянт Пільмана — гэта зусім простая штука. Уявіце сабе, што вы раскруцілі вялікі глёбус і пачалі паліць у яго з рэвальвэра. Дзіркі на глёбусе лягуць на нейкую плаўную крывую. Уся сутнасьць таго, што вы называеце маім першым сур’ёзным адкрыцьцём, заключаецца ў простым факце: усе шэсьць Зонаў Наведваньня разьмяшчаюцца на паверхні нашай плянэты так, нібы хтосьці даў па Зямлі шэсьць стрэлаў зь пісталета, разьмешчанага дзесьці на лініі Зямля-Дэнэб. Дэнэб — гэта альфа сузор’я Лебедзя, а пункт на нябесным схіле, зь якога, так бы мовіць, стралялі, і называецца Радыянт Пільмана.

— Дзякую вам, доктар. Дарагія гармонтцы! Нарэшце нам толкам патлумачылі, што такое Радыянт Пільмана! Дарэчы, заўчора споўнілася роўна трынаццаць гадоў з дня Наведваньня. Доктар Пільман, можа быць, вы скажаце сваім землякам некалькі слоў з гэтай нагоды?

— Што менавіта іх цікавіць? Майце на ўвазе, у Гармонце мяне тады не было…

— Тым больш цікава даведацца, што вы падумалі, калі ваш родны горад аказаўся аб’ектам нашэсьця іншаплянэтнай звышцывілізацыі…

Комментарии к книге «Пікнік на ўзбоччы», Аркадий Натанович Стругацкий

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства