«Пажаданне збылося, але (на белорусском языке)»

1123

Описание



1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк

Пажаданне збылося, але...

Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык.

Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.

З таго моманту, як Раiса Фёдараўна ўвайшла ў клас, Слава адчуў трывогу. Настаўнiца не павiнна была выклiкаць яго, ён адказваў толькi надоечы. А ў грудзях усё роўна шчымела. Ад iх Раiсы Фёдараўны можна было чакаць усяго - i чаго хочаш, i чаго не хочаш. Слава не хацеў, каб яго сёння выклiкалi, не вывучыў урок. Ды хiба ў жыццi бывае так, як табе трэба? Вось i сядзi, дрыжы. I чаму гэта чалавек не ўмее адгадваць сваю будучыню? Ну хаця б трошачкi, на якую гадзiну або нават на палову гадзiны наперад...

А настаўнiца не спяшалася. Яна ўважлiва, быццам ацэньваючы кожнага, правяла позiркам па партах i зноў схiлiлася над класным журналам. "Ну, што яна там корпаецца, - занепакоiўся Слава. - Кол дык кол. Абы хутчэй ужо". I тады ўявiў сабе, як стаiць перад настаўнiцай i як яна пытае: "Селiвонiк, за якi час абедзве трубы напоўняць басейн?" Быццам гэта так ужо важна. У бацькi ў iнстытуце электронна-вылiчальная машына за некалькi хвiлiн падлiчыла, колькi вады прынясе рака ў цэлае вадасховiшча за год, за два... А патрэбiцца, дык i на дзесяць гадоў наперад падлiчыць. Але сцэна ганьбы была такая яркая, што Слава аж сцепануўся.

- Ты чаго? - штурхнуў яго ў бок сусед Косцiк Манцэвiч.

- Выклiча цябе, тады будзеш ведаць, - прашыпеў узлаваны Слава.

- Бяда вялiкая! - Косцiк быў выдатнiкам, i для яго гэта праблема не iснавала.

Славу стала крыўдна, што ёсць людзi, якiя не баяцца настаўнiкаў, i ён рашыў падкалоць таварыша.

- А ты ведаеш, што табе паставяць? - шапнуў ён, косячыся, цi не чуе Раiса Фёдараўна.

Косцiк раскрыў рот, хацеў, вiдаць, сказаць, што не сумняваецца. Але ён быў сумленны хлопец i таму завагаўся.

Слава заўважыў на яго твары разгубленасць, пераможна паглядзеў i сказаў:

- Бачыш...

I тут настаўнiца, нарэшце, зрабiла выбар. Выклiкала Косцю.

Комментарии к книге «Пажаданне збылося, але (на белорусском языке)», Владимир Николаевич Шитик

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства