Позна вечарам мiстэр i мiсiс Велес выйшлi з кiнатэатра i завiталi ў цiхую, маленькую краму, якая адначасова служыла рэстаранам i кулiнарыяй. Яны селi ў асобнай кабiнцы, i мiсiс Велес заказала:
— Вяндлiна з пумпернiкелем[1].
Мiстэр Велес паглядзеў на прылавак: там ляжала буханка пумпернiкеля.
— А бач, — шапнуў ён, — пумпернiкель… Друсава возера…
Адразу ж усё стала прывычна-знаёмым: i гэтая ноч, i познi час, i пусты рэстаран. Кожная дробязь нагадвала пра мiнулае. Пах асенняга лiсця, подых паўночнага ветру трывожылi, захлiствалi ўспамiнамi. У гэтай забытай краме, у дзiўны, нерэальны час пасля кiнавiдовiшча, ён убачыў буханку пумпернiкеля, i, як гэта здаралася з iм не раз i раней — апынуўся ў мiнулым.
— Друсава возера, — паўтарыў ён.
— Ты пра што? — узняла вочы жонка.
— Пра тое, чаго не вярнуць, — адказаў мiстэр Велес. — У 1910 годзе, калi мне было дваццаць, я прыбiў буханку пумпернiкеля да люстра на камодзе…
На цвёрдай, блiскучай скарынцы менавiта гэтага хлеба хлопчыкi з Друсавага возера выразалi свае iмёны: Том, Нiк, Бiл, Алек, Пол, Джэк. Найлепшы за ўсю гiсторыю пiкнiк! Iх твары цямнелi, пакуль яны трэслiся па пыльных дарогах. У тыя часы дарогi сапраўды былi пыльныя; дзiвоснае, рудое, як прыпудранае воблака неадступна iшло за машынай. I возера было болей жаданае, чым потым, калi яны, чынныя, бездакорныя i незапыленыя, прыбывалi да яго берагоў.
— Гэта быў апошнi раз, калi старая шайка сабралася разам, — сказаў мiстэр Велес.
Потым былi коледжы, праца, сямейнае жыццё, якiя падзяляюць нас. I непрыкметна ты рабiўся членам чужой шайкi. I ўжо нiколi ў жыццi табе не было так утульна i лёгка.
Комментарии к книге «Яго пумпернiкель», Рэй Брэдбери
Всего 0 комментариев