Ёсць такое слова «мiтусенне». Яно вось i лезе ў галаву, калi чуеш i справа i злева пра гэтых амiкантактах i хосцiкантактах, гэта значыць, выходзiць, прыязных i непрыязных адносiнах з iншагасцямi. Не дае цяпер людзям супакою даволi вядомая Н-6813! Планета — не планета, штучная — натуральная, i адкуль толькi яна ўзялася ў вашай сiстэме, i хто такiя ноблы, што яе засяляюць, i чаму ноблы, i што iм ад нас трэба. Дыскусii, гiпотэзы… Лепш бы людзям працаваць, а не мiтусiцца. Але працаваць, мабыць, i няма калi — раней трэба, бачыце, пра назвы i разуменнi дамовiцца… Божа! А цi стануць больш таннымi штаны ў краме, калi яны не «ноблы», а «барбы», чэрцi, д'яблы?..
I чэшуць жа языкi — каму не лень, каб толькi выхвалiцца: мы таксама, бачыце, не лыкам шытыя, не цураемся «апошняга слова». Але гэтых i браць пад увагу не варта — iм абы звон ды знешнi выгляд. Але тыя, што рухаюць прагрэс, свяцiлы i прыхiльнiкi, яны хiба не ў той жа моды, не ў таго ж мiтусення пад абцасiкам, пад гэтай лакiраванай шпiлькай, што цокае сабе i цокае па тратуарах, зменiцца пакаленне i — зноў цокаць, як цокала i стагоддзе i два таму назад?.. Вучоныя дзеячы, паважаныя i славутыя, — а калi разабрацца, то суцэльная гульня словамi, як у малых дзяцей. А цi не больш карысна, дазвольце запытацца, прыдумаць формулу, каб, напрыклад, суседзi жылi мiрна?
Не, я не супраць навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi цi там прагрэсу, бог з iм, няхай сабе мудрацы адкрываюць розныя часцiнкi, а свяцiлы выводзяць заканамернасцi i чытаюць галаваграмы. Але наўрад, наўрад цi якраз гэта найважнейшы паказчык узроўню нашага быцця. Я — просты, сярэднi грамадзянiн, звычайны член грамадства, i хiба маё самаадчуванне, маё пачуццё такi ўжо другарадны гук у аркестры жыцця?
Назавiце гэта лiрычным адступленнем — але-але, так i лiчыце: пачаў з лiрычнага адступлення. Ваша справа. Не шмат iх тут сабе я дазволiў. Бо я усяго толькi апавядальнiк, i ўсё наступнае — не больш як апавяданне, якога я не мог не напiсаць, бо вельмi паважаю Пасвячонага, гэтага дастойнага i заслужанага чалавека i вучонага, чые «Запiскi» мне пашанцавала трымаць у руках. Калi б не было яго «Запiсак», не было б i гэтага апавядання. Але мушу заявiць, што яго не было б i ў тым выпадку, калi б прыхiльнiкi так званага амiкантакту не паспяшалiся заявiць у адзiн голас, што «Запiскi» — вада на iх млын.
Комментарии к книге «Плацiнавы абруч», Вольдемар Бааль
Всего 0 комментариев