«Уратуйце нашы душы! (на белорусском языке)»

1044

Описание



1 страница из 8
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Леанiд Панасенка

УРАТУЙЦЕ НАШЫ ДУШЫ!

Яшчэ нiколi ў жыццi ён не быў такi счаслiвы.

Усё сышлося, зладзiлася як мага лепей. У канторы - парадак. Нарэшце з'явiлiся грошы, а адкуль i як - што каму да гэтага. Дом - поўная чаша, жонка задаволеная жыццём, што з жанчынамi бывае астранамiчна рэдка, дзецi здаровыя. Што яшчэ, скажыце, трэба нармальнаму, сярэдняму чалавеку? Так, ён ведае, што не вызначаецца асаблiвым розумам i не дасягнуў вяршынь, ён ведае дзесяткi спакусаў, якiя недаступныя яму i будуць недаступнымi яго дзецям - i тым не менш шчаслiвы. Бо ведае ўсяму цану i мяжу. Ён даволi малады, Бог даў яму здароўе, дастатак i яшчэ - вось гэтае чароўнае юнае стварэнне, што сонна дыхае цяпер яму ў плячо. Зрэшты, якая лухта. Нiхто нiчога яму не даваў. Ён усё зрабiў сам, сам дасягнуў, здабыў, заваяваў. I калi ўжо дзякаваць за гэта, дык не Богу, не ўдачы, не выпадку, а сабе! Толькi сабе.

Ён усмiхнуўся ў цемры, ледзь прыўзняўся на локцi, вуснамi знайшоў плячо каханай, выгiн яе шыi. Неверагодна! Толькi аднойчы ў жыццi бачыў ён такiя шыi, калi выпадкова зайшоў у карцiнную галерэю i доўга ўстрывожана разглядаў партрэты даўнейшых майстроў, намагаючыся зразумець, што ў iх не так. Людзi як людзi, памерлi ўсе даўно, а нешта хвалюе, асаблiва вобразы жанчын. I калi ён месяцы тры таму спаткаў у запыленых i пракураных калiдорах канторы сваю фею, дык прайшоў бы, зразумела, мiма, каб не засвяцiла яму з туману клопатаў i штодзённасцi гэтая тонкая белая шыя. Ён загаварыў з дзяўчынаю, даведаўся, хто яна i з якога аддзела. Пасля, пры сустрэчах у калiдорах офiса, стаў спыняць яе, крыху гуллiва жартаваць, без нiякай задняй думкi.

Аднекуль пачулася музыка, i ён паглядзеў у бок закрытага шторкай iлюмiнатара. Там халодны красавiцкi акiян, плывучыя льды i нiколi раней не бачаныя iм айсбергi. Там, наперадзе, - Амерыка. Раскошная, яркая краiна, нечым падобная на iх велiзарны непатапляльны лайнер. Там, наперадзе, яшчэ тыдзень, а то i два, свята, а тут... Тут - галоўнае. Яго дзяўчынка, яго знаходка, дыямент, адшуканы на сметнiку жыцця.

Ён прыгадаў сваё нечаканае i крыху незвычайнае прызнанне ёй у каханнi.

Комментарии к книге «Уратуйце нашы душы! (на белорусском языке)», Леонид Панасенко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства