«Панаванне Жанчын»

1259


1 страница из 10
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Выехаўшы за межы горада, машына прыбавiла хуткасць. Сакавiтая зелень палiўных палёў, чаргуючыся з жаўцiзной палос выпаленай сонцам травы, iмклiва праносiлася мiма i, быццам знiкаючы з жыцця, заставалася дзесьцi далёка ззаду.

Горы з вяршынямi, ахутанымi смугой, з рэзкiмi белымi кляксамi ледавiкоў, прысунулiся. I ў наблiжэннi гэтым было абяцанне доўгачаканай прахалоды.

— Паветра якое! Што за паветра!

— Праўда, — пацвердзiў Сарвар, заклапочана зiрнуўшы на нашага сына, якi стомлена заснуў на маiх руках.

— Дзядзька, напэўна, зачакаўся, — сказаў Фатых. — Хутка прыедзем, вось тады зразумееце, што такое сапраўднае горнае паветра!

Сарвар зноў паглядзеў на нас з сынам, збавiў хуткасць, сказаў нягучна:

— Давайце перадыхнём, бо ўжо дзве гадзiны ў дарозе.

Я ўдзячна ўсмiхнулася яму. Малы сапраўды стамiўся. Але калi Сарвар спынiў машыну на абочыне дарогi, ён расплюшчыў вочы, працягнуў да мяне рукi. Я выйшла з машыны, агледзелася i пагладзiла сына па худых шчоках:

— Глядзi, Джамшыд, як прыгожа?

Ля карэння старой алычы весела цурчала крынiца, падаючы на каменне з вузкай расколiны ў сцяне. Сонца, прабiваючыся праз вадзяны пыл, павесiла над ёй няяркую вясёлку. У вачах малога з'явiўся бляск, губы заўсмiхалiся.

Калi мужчыны напiлiся, я ўзяла ў iх пiялу, напоўнiла яе i, адпiўшы глыток ледзяной вады, прапанавала сыну. Ён прагна прыпаў да гаючай вiльгацi.

— Хопiць, Шахноза, вада вельмi халодная, каб не прастыў малы, — клапатлiва вымавiў Сарвар. — Пахадзi трошкi, разамнiся, зараз паедзем далей.

У дарогу мы рушылi хвiлiн праз дзесяць.

Седзячы на заднiм сядзеннi i прыцiскаючы да сябе схуднелае цельца Джамшыда, я гледзела ў акно, аднак нiчога вакол не заўважала — мне не верылася, што яшчэ ўчора мы з сынам знаходзiлiся ў душнай, распаленай ад гарачынi бальнiчнай палаце. I замест перадгор'яў, што беглi мiма, перад вачыма паўставалi карцiны тых цяжкiх дзён…

Джамшыду толькi-толькi мiнуў годзiк. Радуючы нас з мужам, ён пачаў рабiць першыя крокi: прыпаўзе ў кухню на карачках, а там, абапiраючыся на сцяну, устане на ножкi i харобра ступiць да мяне. I праз секунду ўжо ўчэпiста трымаецца за матчыну спаднiцу, смяецца разам з намi. Участковы доктар, якая цярплiва лячыла нашы бясконцыя прастуды i бранхiты, сказала, што цяпер малы павiнен хварэць меней — мiнуў самы пяшчотны ўзрост, але атрымалася ўсё iнакш.

Комментарии к книге «Панаванне Жанчын», Сахиба Абдулаева

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства