«Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы»

272

Описание

отсутствует



1 страница из 354
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы (fb2) - Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы (пер. Дмитрий Могилевчан,Кристина Курчанкова) 1708K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Джон Рональд Руэл ТолкинУладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Тры – сьмяротнай зямлі несьмяротным князям,

Сем – царам-кавалям на падгорным троне,

Дзевяць – чалавечага племені каралям,

Адзін – Уладару Цемры ў чорнай кароне,

У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.

Адзін – уладарыць над імі, адзін – адшукаць іх,

Адзін – завабіць і ў цемры скаваць іх

У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.

КНІГА ТРЭЦЯЯ 1. Сыход Бараміра

Арагорн хутка лез на схіл. Раз-пораз нахіляўся да глебы. Хобіты крочаць лёгка, і нават сьледапыту няпроста чытаць іхнія сьляды, але непадалёк ад вяршыні сьцежку перасякала крынічка, і на мокрай глебе Арагорн знайшоў тое, што шукаў.

– Сьляды я прачытаў слушна, – сказаў сам сабе. – Фрода пабег да вяршыні. Цікава, што ён там пабачыў? Бо вярнуўся тым самым шляхам, зноў спусьціўся па сьцежцы.

Арагорн вагаўся. Бо сам хацеў дабрацца да верху, пабачыць нешта, што пазбавіць сумневаў. Ці мо трэба сьпяшацца? Раптам вырашыў: скочыў наперад, дабег да вяршыні праз пляцоўку, забрукаваную вялікімі камянямі, падняўся па лесьвіцы. Сеў на сталец і зірнуў вакол. Але сонца, падавалася, пазмрачнела, і сусьвет рысаваўся няясна й аддалена. Арагон агледзеўся – ад поўначы зноў да поўначы – і не пабачыў анічога, апрача няблізкіх гор, і толькі далёка-далёка ў нябёсах заўважыў вялізарную птушку накшталт арла, якая шырокімі коламі павольна спускалася.

I тут да ягоных чуйных вушэй даляцелі трывожныя гукі зь лесу ўнізе па схілах, на гэтым баку ракі. Арагорн замер. Так, тое былі выкрыкі, і ён з жахам пазнаў грубыя галасы оркаў. Зьнянацку пакаціўся магутны роў вялікага рога. Раскаты ягоныя хваляю захлынулі пагоркі, адбіліся ў лагчынах, паўсталі сьцяною, заглушыўшы роў вадаспаду.

– Рог Бараміра! – закрычаў сьледапыт. – Яму трэба дапамога!

Зьбег па сходах і кінуўся ўніз па сьцежцы.

– Што за чорны дзень! Усё, што раблю, абарочваецца ліхам! Дзе ж Сэм?

Комментарии к книге «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы», Джон Рональд Руэл Толкин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства