«Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля»

266

Описание

отсутствует



1 страница из 301
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля (fb2) - Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля (пер. Дмитрий Могилевчан,Кристина Курчанкова) 1498K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Джон Рональд Руэл ТолкинУладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Тры – сьмяротнай зямлі несьмяротным князям,

Сем – царам-кавалям на падгорным троне,

Дзевяць – чалавечага племені каралям,

Адзін – Уладару Цемры ў чорнай кароне,

У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.

Адзін – уладарыць над імі, адзін – адшукаць іх,

Адзін – завабіць і ў цемры скаваць іх

У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.

КНІГА ПЯТАЯ 1. Мінас Тырыт

Піпін вызірнуў з свайго сховішча ў нетрах Гэндальфавага плашча. I не зразумеў, ці прачнуўся насамрэч, ці яшчэ сьпіць, агорнуты той самаю хуткаплыннай мараю, якая люляла яго гэтак доўга з пачатку вялікай скачкі. Цьмяны сусьвет мкнуў прэчкі, і вецер сьпяваў увушшу. Хобіт ня бачыў анічога, апрача зораў, што плынелі над галавою, а далёка праваруч магутныя цені паўднёвых гор падпіралі нябёсы. Сонны Піпін узгадваў, дзе ж яны праляталі й калі што прамільгнула паўзь іх, аднак успаміны ягоныя былі непрачнутыя, як ён сам, і няпэўныя.

Спачатку падарожнікі несьліся з жудаснаю хуткасьцю, безь перапынку, на сьвітанку наперадзе бліснула золатам, а тады прыехалі ў маўклівы горад зь вялізнай пустой сядзібаю на пагорку. I не пасьпелі схавацца там, як зноў над галовамі праляцеў крылаты цень, і людзі дранцьвелі ад вусьцішы. Але Гэндальф супакоіў хобіта ціхімі словамі, і той прылёг у куце, стомлены, але трывожны, заўважаючы праз паўсоньне, як заходзяць і выходзяць людзі, як размаўляюць, як Гэндальф аддае загады. А тады зноў – начная скачка. Гэта ўжо другая, не, трэцяя ноч ад той, калі зазірнуў у палантыр. Ад таго страшнага споміну абудзіўся цалкам і здрыгануўся, і шум ветру напоўніўся пагрозьлівымі галасамі.

Сьвятло ўскінулася ў нябёсах, жоўтае полымя з-за чорнай сьцяны. Піпін ажно адсунуўся, падумаўшы ў страху: у якую жудасную краіну цягне яго Гэндальф? Пацёр вочы – і тады пабачыў, што Месяц, ужо амаль поўны, караскаецца над усходнім ценем. Значыць, ноч яшчэ раньняя, і наперадзе гадзіны вандроўкі ў цемры. Варухнуўся й падаў голас.

– Дзе ж мы, Гэндальфе?

– У каралеўстве Гондар, – азваўся чараўнік. – Яшчэ мінаем зямлю Анарыёна.

Пэўны час Піпін маўчаў, а тады раптам загаласіў, учапіўшыся за Гэндальфаў плашч:

Комментарии к книге «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля», Джон Рональд Руэл Толкин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства