«Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка»

455

Описание

отсутствует



1 страница из 418
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка (fb2) - Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка (пер. Дмитрий Могилевчан,Кристина Курчанкова) 3300K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Джон Рональд Руэл ТолкинУладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка

Тры – сьмяротнай зямлі несьмяротным князям,

Сем – царам-кавалям на падгорным троне,

Дзевяць – чалавечага племені каралям,

Адзін – Уладару Цемры ў чорнай кароне,

У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.

Адзін – уладарыць над імі, адзін – адшукаць іх,

Адзін – завабіць і ў цемры скаваць іх

У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.

ПРАДМОВА

1. Пра хобітаў

Кніга гэтая – пераважна пра хобітаў, і зь яе старонак чытач шмат чаго даведаецца пра іхнія характар ды звычаі, а таксама трохі пра гісторыю. Болей зьвестак можна знайсьці ў вытрымках з Пунсовай кнігі Заходняга Краю, якія ўжо былі апублікаваныя пад назваю "Хобіт". Вытрымкі гэтыя, зь першых разьдзелаў Пунсовай кнігі, напісаныя самім спадаром Більба – першым хобітам, які стаў знакамітым на ўсенькі сьвет. Спадар Більба назваў іх "Вандроўка туды й назад", таму што яны распавядалі пра ягонае падарожжа на Ўсход ды пра вяртаньне. Гэтая ягоная прыгода потым уцягнула й усіх хобітаў у вялікія дзеі той эпохі, пра якія далей і пойдзе расповед. Шмат чытачоў, магчыма, захочуць даведацца пра гэты незвычайны народ з самага пачатку, а некаторыя, можа, ня маюць "Вандроўкі туды й назад". Для іх тут сабраныя найістотнейшыя зьвесткі пра хобітаў ды іхнюю краіну й коратка распавядаецца пра Більбаву вандроўку.

Комментарии к книге «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка», Джон Рональд Руэл Толкин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства