«Чаму ў сланяняці доўгі нос»

502

Описание

«Дрэнная казка, згадзіся!.. Маленькія мілыя хабаценькія сланяняткі не заслугоўваюць такой жудаснай гісторыі... Таму, можа, прыдумаеш сланяняткам лепшую? Буду дужа рада!» Вось што было напісана на апошняй старонцы, вырванай з казкі Кіплінга «Сланяня». Адклаўшы казку ўбок, Ён зноў зазірнуў у скрынку. Тамака былі канверт з лістом і нейкі каменьчык...



1 страница из 10
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Чаму ў сланяняці доўгі нос (fb2) - Чаму ў сланяняці доўгі нос [calibre 2.53.0] 42K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Даниил Жугжда

Данііл ЖУГЖДА

ЧАМУ Ў СЛАНЯНЯЦІ ДОЎГІ НОС

УСТУП

«Дрэнная казка, згадзіся!.. Маленькія мілыя хабаценькія сланяняткі не заслугоўваюць такой жудаснай гісторыі... Таму, можа, прыдумаеш сланяняткам лепшую? Буду дужа рада!» Вось што было напісана на апошняй старонцы, вырванай з казкі Кіплінга «Сланяня». Адклаўшы казку ўбок, Ён зноў зазірнуў у скрынку. Тамака былі канверт з лістом і нейкі каменьчык...

ДРЭВА БАГОЎ

Пэўна, гэта быў жарт Багоў. Чаму жарт? А што як не жарт? Бо як могуць Багі крыўдзіцца на людзей, а тым больш помсціць ім? Г эта — Багі, а тое — людзі. Хто кім урадзіўся. Вось, не маючы магчымасці злавацца, Багі з людзей і пажартавалі...

Карацей кажучы, толькі найвышэйшая іронія прымусіла б вырасці дрэва ў пустыні, ды яшчэ на чыгуначным палатне, па якім рушыў цягнік. Убачыўшы такое здарэнне, машыніст з усяе сілы націснуў на тармазы, але дрэва так хутка ды нечакана вырасла, што спыніць спрэчку паміж ім і жалезам маглі толькі Багі, але Яны зацікаўлена маўчалі.

...Паміж рэштак, што засталіся ад палаючага жалезнага цмока, грацыёзна скакала Чорная Котка. Вы скажаце, што тое была велізарная чорная пантэра, але памыліцеся, бо гэта была менавіта котка, толькі значна большая за звычайную (таму што была незвычайнай).

То тут, то там пясчаныя мурашы ды скарпіёны зацягвалі пад зямлю нябожчыкаў. Котка наблізілася да ламачча, што засталося ад вагона нумар тры, і села ля аднаго нябожчыка, захіліўшы сваім ценем яго галаву ад пякучага сонца.

— Данель, уставай! — сказала Яна ціхім, мяккім і незвычайна прыгожым голасам.

Нябожчык расплюшчыў вочы.

— Рана табе, — прамовіла Котка, — бо ты яшчэ не даведаўся, чаму ў сланяняці такі доўгі нос!Тут Данель, які ўжо перастаў быць нябожчыкам, адразу ўзгадаў мэту свайго падарожжа: што б ні здарылася, даведацца, чаму ў сланяняці такі доўгі нос. Данель падскочыў, але моцны боль ва ўсім целе вырваў з яго вуснаў стогн.

— Цішэй, — усміхнулася Котка, — можа, спачатку пап’еш малачка? — і, не чакаючы адказу, прыхілілася жывоцікам да Данеля.

Данель зірнуў у чароўныя блакітныя вочы і, прымкнуўшы да цмочкі незвычайнай Коткі, пачаў піць малако. Што гэта было за малако!..

Комментарии к книге «Чаму ў сланяняці доўгі нос», Даниил Жугжда

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства