«Хобіт, або вандроўка туды і назад»

3907

Описание

Хобіт Більба па чыстай выпадковасці стаў уладальнікам Кальца Улады - магутнейшай магічнай рэліквіі. Такая знаходка тоіць у сабе амаль неабмежаваныя магчымасці, але і з'яўляецца цэнтрам смяротных небяспек. Бо займець яе хацелі б многія.



1 страница из 216
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Дж. Р. Р. ТОЛКІН ХОБІТ, АБО ВАНДРОЎКА ТУДЫ I НАЗАД

Выказваем падзякунефармальнаму творчаму аб'яднанню «ТТТ», а асабліва — Ігару Хазанаву, без дапамогі якога гэтай кніжкі не было б.

Частка 1 НЕЧАКАНАЯ ВЕЧАРЫНКА

Была ў зямлі дзірка, але ж не проста дзірка, а нара, І жыў у ёй хобіт. I была гэта не сырая, цёмная ды брудная нара, дзе са сцен тырчаць чарвякі ды патыхае цвіллю, і не сухая зямлянка, дзе сыплецца пясок, няма на што сесці ды няма чаго з'есці, а нара хобіта, а значыць — нара ўтульная і вельмі добра ўладка-ваная. Дзверы ў нару былі круглыя, як ілюмінатар, пафарбаваныя ў зялёны колер, з бліскучай меднай ручкай у самай сярэдзіне. Адчыняліся дзверы ў доўгую, падобную да тунеля залю, вельмі зручную залю, нядымную ды прасторную, з шаляванымі сценамі, з паркетам і дыванамі на падлозе, з паліраванымі крэсламі і безліччу цвічкоў для капелюшоў ды паліто — хобіт любіў гасцей. Заля-тунель вілася і вілася, ідучы ў глыб пагорка — Стромы, як яго называлі людзі на шмат вёрстаў навокал. I было ў гэтым тунелі мноства маленькіх круглых дзверак, спачатку з аднаго боку, потым з другога. Хобіту не падабалася падымацца ды спускацца па лесвіцах, і таму ўсё было амаль на адным узроўні: спальні, прыбіральні, каморы, кладоўкі для ежы (вялікая колькасць!), шафы (хобіт меў цэлыя пакоі для адзення), кухні і гасцёўні, усё пад бокам, блізка. Найлепшыя пакоі былі леваруч ад уваходу. Толькі яны мелі невялікія круглыя вокны, што паглядалі на сад, і за ім на схіле пагорка — луг да ракі.

Быў хобіт вельмі заможны і меў прозвішча Торбінс. Жылі Торбінсы ў наваколлі Стромы з часоў пракавечных, карысталіся вялікай павагай (не толькі за тое, што болыласць з іх былі за-можныя, а яшчэ за тое, што мелі адметна спакойны характар). Ніколі Торбінсы не траплялі ні ў якія прыгоды ды авантуры, не рабілі нечаканага ды дзіўнага, наагул, можна было загадзя ведаць, што адкажа той ці іншы Торбінс на любое пытанне, і таму не турбавацца з запытаннямі. Наша гісторыя пра тое, як Торбінс трапіў-такі ў авантуру, дзе рабіў ды казаў рэчы цалкам нечаканыя. Напэўна, пашану суседзяў ён трохі страціў, але ж прыдбаў… вы пабачыце, што ж ён набыў у рэшце рэшт.

Комментарии к книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад», Джон Рональд Руэл Толкин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства