«Тутэйшыя»

549

Описание

П'еса завершана ў 1922 г. Упершыню твор апублікаваны ў часопісе "Полымя" ў 1924 г., потым у 3-м томе Збору твораў (1927 г.) і больш пры жыцці паэта не друкаваўся. Аўтар выступае як супраць нацыянальнага рэнегацтва, так і супраць польскага і велікарускага шавінізму, едка высмейвае людзей, што здрадзілі народу, адарваліся ад нацыянальнай глебы, гатовы прыстасавацца да любога рэжыму ўлады.



1 страница из 54
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Тутэйшыя (fb2) - Тутэйшыя 334K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Янка Купала Янка КупалаТУТЭЙШЫЯ

Трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях

АСОБЫ

• МІКІТА ЗНОСАК (НІКІЦІЙ ЗНОСІЛОВ) — калежскі рэгістратар, 25—28 г., у першых трох дзеях барада выгалена, у 4-й крыху барадаты.

• ГАНУЛЯ ЗНОШЧЫХА — яго маці, у вольны час робіць панчоху.

• ЯНКА ЗДОЛЬНІК — настаўнік, 25—28 г.

• ЛЯВОН ГАРОШКА — паважаны селянін, заўсёды з люлькай, агонь да яе крэсіць крэсівам.

• АЛЕНКА — яго дачка, 17—19 г., крыху жвавая і вясёлая дзяўчына, адзяецца чысценька і скромна.

• НАСТА ПАБЯГУНСКАЯ — дзяўчына няведамых заняткаў, 23—25 г.; стараецца адзявацца з шыкам, але без густу.

• ГЭНРЫХ МОТАВІЧ СПІЧЫНІ — Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку, бараду і вусы голіць.

• УСХОДНІ ВУЧОНЫ — носіць велікарускую вопратку — «падзёўку», «касаваротку» і доўгія боты, барада калматая.

• ЗАХОДНІ ВУЧОНЫ — носіць польскі строй — кунтуш і «конфэдэратку», барада голеная, вусы завесістыя.

• ДАМА. ПОП. СПРАЎНІК. ПАН. НЕМЕЦ.

• ЧЫРВОНААРМЕЕЦ.....\

• НАЧАЛЬНІК ПАТРУЛЯ..} у адной асобе.

• АБАРВАНЕЦ.........../

• НЕМЕЦ, ДВУХ ПАТРУЛЬНЫХ, ГРАМАДЗЯНЕ, ГРАМАДЗЯНКІ і інш.

Усё дзеецца ў Менску. 1-я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2-я — у снежні 1918 г., 3-я — у ліпені 1919 г., 4-я — у чэрвені 1920 г. 1, 3 і 4-я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце, 2-я дзея — на Катэдральным пляцы, называным мянчанамі «Брахалка».

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

Час вячэрні. Даволі абшырны пакой, беднаваты, па-дробнамяшчанску абстаўлены. 3 правага боку — бліжэй да рампы — адны дзверы, з левага — двое. Напроць два вакны на вуліцу. Справа ў належным месцы стол, у іншых мясцох — пара малых столікаў, на адным з іх грамафон, крэслы венскія і мяккія плюшавыя. У кутку злева вялікае люстра (трумо). На сценах у рамах колькі тандэтных абразоў — партрэтаў высокапастаўленых асоб, балалайка, пажарніцкая куртка і каска.

З'ява I

Гануля, Янка.

ГАНУЛЯ (сядзіць і робіць панчоху; чуваць стук у дзверы з левага боку, што далей ад рампы). Калі ласка! Заходзьце!

ЯНКА (уваходзіць). Выбачайце, цётачка, што так часта назаляюся вам, але, бачыце, неяк моташна зрабілася аднаму сядзець, дык вось і прыйшоў да вас у госці.

Комментарии к книге «Тутэйшыя», Янка Купала

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства