«Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]»

667

Описание

Крыніца: Янка Юхнавец. Урачыстасьць у садзе. Драматычныя начыркі.Ню Ёрк, 1996.



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі] (fb2) - Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі] 441K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Янка Юхнавец

Янка Юхнавец Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]

Успаміны (сцэнічны начырк)

(Дзея першая і другая адбываецца бы ў кіно-фільмеь аджа можна сказаць, гэты твор да чытаньня)

Дзея Першая

(Летні сонячны дзень, ні хмурынкі на небе. Крыху воддальку віднеяцца пушча, зіхнея лука ракі, і невялікае балотнае возера. Двое, мужчыны, ідуць па ўзьбярэжжу досыць шыракаватай рэчкі, што ўпадае да ракі. У іхных руках рыбалоўчыя снадзівыь ідуць памалу, часта прыпыняюцца: азіраюць рэчку. Іхная гутарка стала чутней.)

Першы: (прыпыніўшыся) Дык во-о што?

Другі: А нічога. Уторвую нічога! Гаворацца пра гэта бадай штодня, бо ведаюся з табой ад маленства… але я старэйшы за цябе, і я з досьведам жыцьця, таму не падкнічавай мяне супроць цябе.

Першы: Жыцьцё? Жыцьцё як слова, і ягоны сэнс я цемлю разам з іншымі людзьмі адным наўцёмам: яно вось, пакуль існую, я жадаю жыць, адчуваць і мець

тое-сёе…

Другі: А прынамсі: што?

Першы: Зусім маленькае… (ён пачанае крэсьліць вудовішчам квадраты на зямлі). Добрага суседа каля маёй сялібы, хоць мая сяліба яшчэ не збудаваная… каб кожны раз, пасьля працы, ведаць: я вяртаюся да роднага кутка, дзе пахне любімай стравай, дзе вадрыць маім целам, дзе бачу рэчы ці партрэты людзей, якія пачалі маё жыцьцё і памаглі мне ў нешчасьці вайной, бо гэтакае было і здаралася… Пра маленькае, што належыць мне, я магу казаць шмат. Я люблю дарыць яго!..

Другі: А я супраць гэтаму!

Першы: (крыху ступаючы ў кірунку рэчкі) Некаторыя людзі ад дастатку і дабрабыту губляюць чуцьцё меры ўласнасьці, але толькі напакуль… Вось чаму торкаешся сваімі думкамі, што напісаў у невялікай кніжцы-успаміных: яны мае, яны належуць мне? Яно маё бяз азірку!

Другі: (крыху крыўдна)…і не аддам іх нікому. Я кроўю абліваў іх!

Першы: Сваю ці зь іншых?

Другі: У збанок не зьліваў ні маю, ні іншых. Кроў ёсьць кроў! Ня твая справа далпасіць мне!

Першы: Я заўважыў, даўно заўважыў, што любіш аглядаць сябе бы пастаўленым відошна на пэдысталь… стаіш на ім, ці можа гнібеш у сваіх мроях-выдумках?

Другі: Судзьдзём хочаш быць?

Першы: Не, падсудным жадаю. Падсудным, што ня любіць адказваць судзьдзям, а асуджваць іхныя пытаньні й наўмеры асудзіць мяне выверчанай законамернасьцяй.

Другі: Лепш да ракі пабарзьдзім, а то месца зоймуць наша… сяньня-ж нядзеля. (ідуць)

Першы: Зноў чую маё, маё.

Другі: Не падцяквай! Я таксама маю права шчасьлівым чуцца, хоць і ў неспадобе свайму: хачу нюхаць свой пот. (моршчыць нос)

Першы: Але! Люблю маё…

Другі: Я разумею цябе, і не ўпісваюся тваім суседам быць…

Першы: …бо старэіш.

Другі: Памыляешся. У старосьці людзі становяцца больш цынічнымі. Нахабна абмацоўваюць утрачанае ў ранейшым жыцьці.

Першы: (пахопна-уцемна) Уваходзіш у газард, як калісьці вайной. Пашануй сябе! Даруй мне, я хацеў сказаць: пашануй іхных.

Другі: Я старэйшы за цябе. Мушу верыць у што паверыў. Таму магу назваць цябе самым брыдкім словам, каб абараніць сябе.

Першы: Абараніць сябе? Вайны больш няма. Жыві ціхатой сваёй душы.

Другі: (крыху адвярнуўшыся) Сваёй душы? Я ніколі не дзяліў яе. Я толькі баяўся і баюся болі майго цела.

Першы: А душа ад цела ня жыве далёка.

Другі: Утопія! Цела не адолея, душа твая надворжя поўна сонца, няма хмараў, а неба захмараная — чакай перамены…

Першы: (урывіста)…але дзень абжяўляецца, прыходзіць!

Другі: Ты пачынаеш навучаць мяне?

Першы: Навука мінула. Спадзяюся жыцьця. Я ня жыў яшчэ, як трэба чалавеку жыць.

Другі: Не разумней, калі ласка! Адчуваюся пакрыўджаным табой, таму дазволю ацаніць цябе, паказаць табе, хто ты… Ты як рэчка гэтая цячэ, імкне зьліцца із ракой…

Першы: (зноў урывіста) А вось ад сяньня я нарывісты чалавек, і гэтага-ж каня- чалавека, наравістага, не запрагнуць больш. Ён хоча цягнуць толькі сваё жыцьцё, і клапаціцца пра дарожоных яму.

Другі: Што тады ад твае мэты астанецца?

Першы: Няхай шкілет.

Другі: Навошта нішчыць сябе?

Першы: Каб іншыя гэтага не рабілі.

Другі: Што з табою сяньня?

Першы: Даўно героям быў. Хачу зноў адчуцца ім.

Другі: (бы насьмешна) Пасьля вайны памеркаваў?.. А ўсё-такі я зрабіў цябе героям… Памятаеш бункер каля мястэчка? Ніколі не забудзеш! Цьвярдзіў, бы цыркун ўзапечку: — Зьнішчыць! Зьнішчыць іх! Што не каштавала нас — зьнішчыць!…

Першы: Карацей гавары. Карацей! Апраметныя ў гутарках і дзеях хутчэйшыя.

Другі: А-а, тады карацей! Падчас вайны з маіх кален кроў цякла таму, што абвярэдзіў паўзучы далей ад куляў. Маё аблічча, здрапаная сухімі тарчакамі пушчы, ведала калі трэба ўцякяць ад сьмерці, наўпярэймай сьцігаванага ваўка…

Першы: Не! Не! Пра мяне кажная даканчвай…

Другі: О-о, праўда! Ты да таго бункера першым падпоўз, бачыў праз бінокаль. Калі зьбіраўся гранату кінуць у празорыц, тваю нагу падстрэлілі. І ты, мо ад страху, папярок празорца зваліўся, кулямёт варожы засланіў.

Першы: Я справіўся кінуць гранаты ў празорцы бункера.

Другі: Мне ўсёдна! Бяз геройства ты мог забітым зваліцца на кулямёт…

Першы: Мы сяньня рыбы не наловім і перамовы: хто быў, і ня быў мець, тое што мае, няскончым… А прызнацца: я жадаў ад цябе пачуць. Даўно пачуць!..

Другі: А што?.. Мне ўсёдна, славячы цябе, і сам прыславіўся.

Першы: Шкадую, не казаў раней пра гэта.

Другі: Будзе мір! Шаную тваю гордасьць людзкую, а ты шануй мяне?

Першы: Не жадаю!

Другі: Дзеля-вошта ўсё?

Першы: Пра ненавісьць да цябе ня думай. Адно хачу сказаць, нарэшці, пакінь наўмер: — Я інструктар твайму розаму… Надойчы ты адважыўся сказаць: Як блага гралі ўсе ў аркестры самадзейным пад тваім кіраўніцтвам.

Другі: Няўжо я гаварыў пра музыкаў?

Першы: (квяліва) Але першую нагароду прысудзілі за тое, што некалісьці героям вайны быў… Так?

Другі: (кідае рыбныя снадзівы на зямлю) Штосьці здарылася з табой… ну, больш сьвятарна: з тваёй душой!

Дзея Другая

(Шырокі затон ракі. Неба чыста-азяровае. Крыявід высутупае на небакрай аж за зялёнай сьцяжы пушчыь усьцяжная сенажаць ад ракі)

Другі: Паставім жыўцоў на шчупакоў, ды пад куст, у сьцень.

Першы: Я хачу на сонцы быць.

Другі: Зы мной не выпеш?

Першы: Не.

Другі: Тады з сабою падзялюся.

Першы: Із сабой дзяліўся ты…

Другі: Пакінь пра гэта думаць. Радзьвей думай, ад каго залежым. Не забывайся: мы залежныя ад улады.

Першы: Навошта прызнаешся?

Другі: Пра гэта думаў.

Першы: Няма прычыны?

Другі: Прычыны ад рэчаў і ад дзеі прыходзяць.

Першы: Не патрабуй салюту маім дзеім і прылукам. Зьявіліся ад таго: я жывы яшчэ.

Другі: Тады адкінь прычыны ад прычынаў.

Першы: Я досьвед маю. Я непакінуты сабе самім.

Другі: Адкінутым будзь у мамэнту асабістае свабоды.

Першы: О не! Я ніколі не палажу галаву маю паміж тваіх ног. (пазірае за вудую) Сваё дзеля свайго жыцьця! Не скажу, ад прыроды злы і барбар. Я люблю падпраўку прыроды. Люблю — і добры, пакуль жывеш.

Другі: Ты сваё у свае асяродкі цягнеш… Не разхінай жыцьця карэньні — яны самі знойдуць прыць для існаваньня… Вуду цягні — нешта падчапілася.

Першы: (не чапае вудуь ідзе пад куст дзе сядзіць Другі) У маёй дабротнасьці да людзей і жыцьця не сумнівайся.

Другі: Дай мне спакой. Прашу! Выпі са мной. Сяньня мой дзень, як ня глядзі: дзень народжаньня надараўся.

Першы: Потым?

Другі: А-а потым? (азірае Першага) Дзеля чаго гутарка пра дабротнасьць? Ты-ж мяне раніш і сябе самога.

Першы: (больш падступна) Мо ад таго такі прыгожы дзень, мо ад таго шукаем тых, што бяз часу пайшлі ў руку сьмерці.

Другі: О неспадзеўны дзень! (у посе да неба) Ён адчуваецца сьвятым, і ў веры сьвятой, мінулай вайны, сам дзеля сьвятасьці гэтай, нішчыў людзей і дабро іхнае. (пазірае на Першага). І вось цяпер ты гэрой-гарой! Задавольваўся дзеля свайго геройства помстай і сьмерцяй.

Першы: Усё сказана сяньня, ці можа больш скажыш? А калі так, дык на сваю карысьць, на сваё апраўданьне. (прысядае каля Другогаь глядзіць на вудовішча — прыгінаецца…) Вось скажы, чаму ты растрэліў тую бабульку?

Другі: (упэўнена) Вайсковым плянам перашкаджала. Разам з намі старэча адступаць ня магла.

Першы: Памятаеш, што яна казала? Усё ахвяравала вам: сыноў дваіх і усе спажыткі із сьвіранаь я хачу бачыць іх пасьля вайны жывымі, хачу зноў крануцца іх. А ты сказаў: — Айчына большая, чым ты і твае сыны!.. Расстрэліць. Карнікі ад яе пра нас даведаюцца… і ты сам растрэліў яе. У маршчакі старэчага лобу стрэліў.

Другі: Чаму-ж тады не заступіўся?

Першы: Шкадую… і можа не шкадую… бязумства творыць цароў.

Другі: (махнуўшы правіцай) Запозьненае шкадаваньне не памагае!.. Ты ў нянавісьці да немцаў, у спадзеве астацца жывым, кропляй розуму асіліваўся як захавацца. Але Айчыну мець — не памылка! (парывіста) Я ўспомню больш. Памятаеш тую шырока-плечую, даўгатварую жанчыну?

Першы: Памятую.

Другі: Дык вось, сэрца-балючы, што любіць адказваць каротка цяпер, і як некалісьці, перад мной із зброяй у руках: — Так ёсьць, камандзер, заданьня выканую!..

Паслухай, шаптаў мне: — тую жанчыну я пагарджаю. (крывіць аблічча) Адважалася дзеля сваёй шкуры застрэліць родная дзіціня, каб яно не плакала ў пушчы і не выдавала нас усіх… А мы-ж сіла былі, мы абараняліся ад ворага і нішчылі яго… Ах, сябёр! Я даўно заўважаў: то не пашаны, ні прывітаньня да мяне ня знойдзіш. Па-твойму, я віна ўсіх пакутаў зямных? (зьменліва) Прызнайся: ты пагарджаеш мяне, ці мо так, да сумленьня клікаеш?

Першы: Да сумленьня? Яно не магчыма.

Другі: Ты як дурань захоўваешся… Што хочыш ад мяне? Каяньня? Разбурэньня, што тварыў я і ты?.. О не! Чалавечае жыцьцё кароткае! пакаленьне наша знойдзе, што трэба разбураць, а што будаваць і тварыць, тварыць. (ідзе да вудыь падчэпленая рыба цягне валасьню ува ўсю шырынь ракіь пакідае, зноў зноў уторквае вудзілішча ў узьбярэжжа). А ўсё-такі, навошта на сьвеце вечная віноўнасьць?

Першы: Бо злачынцы жыцьця ёсьць.

Другі: Ад гэтага прысуду ў мяне аніколькі ўражаньня. (да неба) Сяньняшняе неба поўная толькі сонцам, уразіць мяне. Вітаю наша адвечная сьвяціла! Сяньня ў мяне толькі страх. Страх, што я астаўся жыць. Страх ад мінулых здарэньняў… Можна ня верыць у бога, але чалавеку трэба верыць… Наканаваньне было дурное для мяне. Таму і не паважаю тваё «мець». Я жадаў «мець» ад свайго спрыту-здольнасьці, каб потым «мець» прыносіла мне, дабаўляла, што разам дзялілі у нядолі вайны і змаганьня… Дзе развязка ў прызвольлі?

Першы: …і не здарылася. (на твары і ў позірку асуднасьць да Другога) Пуп астаўся на жываце — жыві!

Другі: Наліваю — выпжем за маё народжаньне, за плебея, якіх у людзкім жыцьці вельмі й вельмі шмат.

Першы: Сам пачаў, сам і ўторвай.

Другі: (налівае гарэлкі) Жыцьцё — прынука. Патрэбы жыцьця прымушаюць усіх да ўсяго. (падумаўшы) Няхай і да злога. Апошняе сказаў, каб цябе задаволіць. (выплёсквае гарэлку) Чаго нахмураўся? Вітай мяне!

Першы: (адыйшоўся да ракіь паглядзеў на вудзілішча — яно зноў зыгнуласяь Другі пазірае за ім, замаркоціў ціхотны напеў) А тады на зямлі усе віноўныя. Віноўнасьць зьнішчаецца віноўнасьцяй. (неспадзеўна) Даруй мне, але тое дзіціня ад даўгатварай, у часе вайны ад цябе нарадзілася. Пад кусьцікамі рабілася й пад кусьцікамі пахавалася. Ці патрэбна помста за яго?

Другі: Яно не жыве — сцерана жыцьцём у патрэбе. У нас абаіх тое самая было. Амін! Мой сусед знаёмы сябра! А-а! (ён спакмечвае. Першы пачынае яго біцьь разбуджаецца. Ускаквае нэрвова з пасьцелі, падбегае да вакна, шырока расчыняе яго. На знадворку раняшняе сонцаь птушыны сьпеўь вакно у сад. Дзея, што адбывалася у сьне і паказана праз кіно-фільм, працягваецца на яву. Імя Другога — Зыбайла)

Зыбайла: (адыходзіць ад акна, усхвалявана кліча) Алена! Алена!

Алена: (з кухні) Чаго табе? Іду. (уваходзіць да спальні)

Зыбайла: Сяньня нядзеля ці будні дзень?

Алена: Ня будні, а нядзеля — адпачынак.

Зыбайла: Ня будні — а нядзеля. (сядае на ложак, падумаўшы) Страшна… страшны сон. Гэты Недабайла зь мяне жывога кішкі цягне, нават у снох.

Алена: (абыякава) Бліны прыгараць. Слухаць няма часу адно і тое: сьніў… і сьніў. (выходзіць)

Зыбайла: (ціхотна) Бліны прыгараць. (ходзіць па пакоі спальніь чуцень тахканьня насьценнага гадзіньнікаь глянуў на яго) Якая рань яшчэ, а ён? Сядзіць дзесьці з Цімкам-дурням і вудзіць рыбу. Цімка апавядае яму, што белая можа пагаржаць чырвоная, сінім стаццаь а потым вазьмі гэтую рыбіну-яна завялікая для мяне. А потым ад Алены слухаць: шкада Цімку… Шкада, шкада! Хто шкадаваў мяне? Добра, што жывым астаўся… Я люблю вайну… Цімкамі і Недабайлымі толькі і камандаваць. (зноў падыходзіць да вакнаь расставіўшы ногі, бы стаіць на чымсьці хісткім) Зьлева: ворага кулямётным вагнём, зправа: Недбайла гранатамі іх… Справядліва, хлопцы! Справядліва і дакладна! Наша узяла! (зноў ходзіць) Дурань! Самы сапраўдны дурань! Як Цімка — я… Мне нічога ня трэба. Мне 35 год — 35? Магло быць і 60, але быў-бы той самы Зыбайла. Маё прозьвішча Зыбайла, яно ворагам прыносіць непакой. (кліча) Алена! (яна з кухні — Няма часу) «Няма часу». Час таксама гарыць, ад гарэньня попел астаецца», — напэўна-б, сказаў Цімка. (уваходзіць Алена)

Алена: (вясёлая, абдымае Зыбайлу) Будзь з мной добры і церпялівы. Я ці не цяжарная. (усьмешна-пяшчотная). Нараджу табе дачку. Сыноў ня трэба. У кадэцкую школу выправеш — буду зноў адна. (бы не гаварыла ранейшая, пазірае у вакно і на гадзіньнек на сьцяне) Добрае надворжя сяньня. Мо пойдзем у рэку купацца?

Зыбайла: (дражліва) Пойдзем… пойдзем. Хоць-бы раз было: ня пойдзем! Пабудзь са мной… дома, з дома вуліцы пачынаюцца, а рака пудаў ня творыць, — магчыма, сказаў твой брат Цімка.

Алена: Неспадзеўна у злосьць кінуўся?

Зыбайла: А навошта пытацца? Я чуюся непатрэбным, лішнім чалавекам каля цябе. Ты настаўніца, а я герой… герой вайны — рахункавод на чыгуначнай станцыі… Даруй, Алена! (яна не зусім уражлівая — ня ўпершыню гэтакія гутаркі зь ім) Дурны сон сьніўся, таму ненатва чуюся. (люба) Гатуй сьняданьне, а тады на раку пойдзем. (падумаўшы) Нешта сын лісты не прысылае…

Алена: Ты забыўся? Учора ліст прыслаў і фатаграфію. (глядзіцца ў люстэрка на шафе) Мужайным зрабіўся. На цябе падобным робіцца — паўнея, а я люблю мужчын стрункіх. Таўстуны заўсёды бубнявяць, як бочкі парожнія, а стрункія хлопцы шумлівыя, вясёлыя, як сасна ў бары.

Зыбайла: (прывольна-моцна) Тоўсьценькі! Таўставаты! Бубнявіць!

Алена: (азірнуўшы ягоны твар, люба абдымае) Ня злуйся. Нараджу зноў сына… няхай сына, і табе будзе турбота: — Алена, ён мокры! Алена, дай малака яму — плача! (адступае) Апранайся — сьнедаць будзем. (выходзіць)

Зыбайла: (апранаецца) Малака дай… мокры ён… сына нараджу зноў. (сядае на ложак з незусім апранутай кашуляй) Я ведаю, што я хачу. (рукой у бок дзьвераў) І тым часам, ня ведаю. Прынамсі, яна ведае: вучань Раман вельмі здольны ў алгэбры, вучань Ігнат разумны, але гультай, значыць, корань вылічаны. Як яна спраўляецца іх навучыць усяму? (едліва да сьцяны) А я ведаю, хоць і быўшы, але афіцэр арміі, магучай арміі. (апрануе кашулю, ідзе да вакнаь за вакном летняя вясёласьць: клякочуць буслы, сьпяваюць птушкі) Я прызвычаіны да рэзьлівых слоў, а не да сьпеваў птушак. Я афіцэр. Сынтымэнты з салдатамі не ратуюць жыцьцё афіцэра. Абавязкава гэтаму павучу сына… Ён таксама па мацеры ўдаўся: панцэры, тэхніку спадабаў, шумець, як сосны ў бары. Лепш пяхотнікам будзь — будзеш езьдзіць, будзеш бегаць, уцякяць ад куляў. (прыседае) Усё шпаркае, тэхнічнае замоўкне прад табой… замоўкне, іржавець будзе. (з кухні голас Алены: — Ідзі сьнедаць. ён не барзьдзіць: аглядае вайсковыя штаны) Яна здольная настаўнічаць, гатаваць сьнеданьне, і хэ! — прымушае мяне купацца ў рацэ. (гадзіньнік адбірае ранішнія гадзіны) Я мушу папярэдзіць яе: наймі дамаведку. Не! Не! Што буду рабіць тады сам?.. Чакаю другога сына… Рахункавод чугуначнае станцыі ліча дзяцей ад настаўніцы. (уваходзіць у кухню, там Цімка) Ня чуў вашых галасоў.

Цімка: Добрай раніцы! Позна сьпіце, таварыш Зыбайла… А мы з Нядбайлым ужо лясны пажар патушылі. Ажно у вашай гасподзе дымам пахне… А раніца, з раніцаў цудоўная! (да Алены) Сястра, скажы Зыбайлу: раніца чароўны час. (глядзіць на Зыбайлу)

Зыбайла: (наліў гарбату, удушліва панюхаў паветра), І сапраўды смуродзіць ігліцымі пагарэлымі… А сястру, маю сужэнку, не турбуй. За вельмі, апошні год, прыкараскаўся да яе. Чаму не пайшоў з Недбайлым рыбу вудзіць?

Алена: (урыдліва) Ня твая справа, таварыш Зыбайла!

Зыбайла: (бязурзьвіла) А чаму не? Ты ведаеш, хто ён. (а потым бярэжліва, што сказаць) Ён звычайны сацыяльны непатрэбак. На ганьбу, але так.

Алена: (з непаказнай празірлівасьці да Зыбайлы) Ціма, садзіся, ах мой люботны, ты ўжо сядзіш, пі гарбату. Я радая, што ты прышоў. Даўно бачала цябе.

Цімка: Дзякую! Так, сястра, даўно бачыліся, ажно два дні таму. (сьмяецца) Два дні таму, сястра! Дзьве ахвяры дзеля саміх сабе у любові й спачуваньні…

Зыбайла: (з невыйдным сарказмам) І за два дні, бы за два тыдні, што небудзь надумаў новае ці не? (сядае каля Цімкіь Алена надалей каля кухонай пліткі)

Цімка: (да Зыбайлы) А як сказаць? Адкажу на заўвагу вашэціву. Вы гавораце пра сацыяльных непатрэбкаў? Так? Дык я сацыяльны непатрэбак, а нічога толькі, патушыў лясны пажар.

Зыбайла: (дражліва) Вы чалавек хцівы — усюды пабарздіш. (папівае гарбату)

Цімка: Можа хцівы дзеля свайго… Зыбайла, я патрэбны, ажно прашуся перад вамі. Я не сьвятыня ў стылі сучаснасьці, але магу быць падмуркам яе. Не асуджваю, што першыя пачалі яе. Усе яны людзі, што палохаюцца дня-заўтра. Яны выбіраюць інтырэс да свайго жыцьця… Зыбайла, вы таксама грамадская няроўнасьць.

Зыбайл: (адыходзіць) Я не хачу есьці.

Алена: (да Цімкі, падносіць бліны) А ты еш!

Цімка: (усьлед Зыбайлу) Каб паслухалі мяне больш, дык, пэўна, знайшлі-б месца паміж вашых словаў маім словам.

Зыбайла: (неазіраючыся) Добра, Цімка. До-о-бра! (зачыняе дзьверы да спальні)

Алена: (на абліччы спачувальнасьць) Ты быў у лекароў? Ці мо зноў адмовіўся наведаць іх?

Цімка: (усьміхаецца, сядае вачней у крэсьле) Сястра, якая ты клапатлівая!.. Лекары, лекары, а лекары чэрці звычайныя, памагаюць людзям не памерці, а самі першыя паміраюць… Я няхворы, сястра.

Алена: Слухайся лекароў. Памогуць, калі ня сяньня, дык заўтра. Мэдыцына зрабіла вялікі прагрэс… Ты будзеш зноў настаўнікам. Я і ты будзем настаўнікамі аж да нашае сьмерці.

Цімка: (утаропна) Сястра і брат — настаўнічкі, гардлівыя сваім наўмерам у жыцьці… (хлопна на грудзях) Ужо колькі год не настаўнічаю! Мінула вайна, вайну чакаюць, а я? Сястра, я працазольні пэнсіянэр, два дні на магіліцах жыў. Мамену і татаву магілу парадкаваў і ўпрыгожваў.

Алена: (гладзіць яго па скроні) Ты заўсёды добры і спачувальны. На гэтым сьвеце для мяне толькі ты і я… (ціха) Ня буду даканчаваць мой сказ… Сьнедай! Вяртаючыся ад ракі, зойдзям на магіліцы. Ужо даўно ня была там. Пахаваныя, пахаваныя… А яны жывымі сьняцца…

Цімка: (абы гаварыцьь разсовае на сьцяж стала абое рукі) Дзякую, сястра! (Алена ідзе да спальні, адтуль нямоцны Зыбайлы голас: — Бяз яго прашу… бяз варжятаў, калі ласка.)

Цімка: (устае ад стала, і бы кажа, прымаўлае, ціхавата-пэўна) А па-мойму дурна думаць, што чалавек палохаецца сьмерці. Ён найбольш палохаецца палітычнага і сацыяльнага тэрору, які аднімае паўнату жыцьцёвых адчуваньняў, што зьявіліся ад першага дня народжаньня… (ахопліва) Не, грамадзяне, трэба інакш сказаць. (рэзка адчыняе дзьверы кухні на знадворакь спыняецца) Тым, што жывуць страхам сьмерці, парадзім не адмаўляцца шукаць месца ўва усялякіх страхах. Патомства людзкое стварылі вельмі шмат страхоцьцяў, яно насьледна ў іх астаецца…

Алена: (вяртаецца із спальні) Брат, зараз пойдзем. Са мной пойдзеш.

Цімка: Я чуў: — Варжят, з варжятам дзе там вадзіцца? (бярэ Алену за руку) Я чую твае рукі, жывыя, цёплыя рукі. Я разумею цябе і ўсіх людзей побач… так- гэтак, я — варжят, я ня ўмею вясёлым быць. Не ўмею забыцца, што напаткаў пад час майго жыцьця, бо памятаю яго, як і ты памятаеш сяньня: брат, заўтра Цімка.

Алена: Радзьвей да лекароў хадзі, вылечуць цябе.

Цімка: Ха! Вылечуць. Што вылечуць? Высякуць, выдубавяць непатрэбнае дупло ў дуплістым дрэве? А я не дупло. Я маю рукі й ногі. Вочы бачуць: я і ты жывём, але мне тхне ад людзей, якія хлусяць, крыўдзяць іншых і сваё існаваньне… Сястра, я — здаровы, жыцьцядайны Цімка. Я магу навучаць дзяцей, і нават бацькоў іхных. (прыгнечана-лірычна) Сястра, як люба было раніцамі ісьці да школы! Раса зігціць, або сьнег іскрыцца. Неба, зямля шугае уселякім голасам да вуха. І дзеці, маленькія, яшчэ не зусім разумныя чалавекі, вітаюць: — Добрай раніцы, настаўнік!

Алена: Не хвалюйся, брат! Усё будзе добра і шчасьліва. Мы будзем разам навучаць дзяцей… Мы нікуды не паедзем адгэтуль, хоць муж і дамагаецца пераезду- пераводу…

Цімка: Сястра, мы-ж дрэвы, выраслыя на адным месцы.

Зыбайла: (уваходзіць) Каторая гадзіна?

Алена: (бяз увагі) Цімка, я зараз перамяню вопратку і пойдзем да ракі… не турбуйся пра гадзіны. (выходзіць)

Зыбайла: (з відавочным квяленьням) А як з канцэртам? Памузычыш нам пра «Чарта і Музыку»?

Цімка: Я адмовіўся. Я папрасіў дазволу зрабіць даклад…

Зыбайла: О-о! Даклад нават? А што па-твойму даклад значыць?

Цімка: У нас, у чугуначным пасёлку, і у мястэчку не разумеюць, чаму быў і не стала Цэзараь навошта прызыдэнты, прымжеры і правадыры ёсьць. (Зыбайла усьміхаецца, а тады азірае прычоску у кухоннай шкляной шафе) Людзі твораць няпісаную эвангэлію, самі сябе абожваюць. А жывуць, як усё людзкае жыве на зямлі… (падняўшы правіцу) Багі нябесныя, і наш Ярыла-бог, не хавайцеся за намі, мы вам сьвятло.

Зыбайла: (прысядае да Цімкі) Слухую я зайздрошчу вам (скаратна-жартоўна) «Вам» можаце ўяўляць з вялікай літары!

Цімка: (спакойна) Вы, тараш Зыбайла, чалавек канцылярскі, таму мусяце ведаць, дзе пісаць зь вялікай літары. (пахопна) А калі сястры маёй ня бачу, здаецца, ўсё пустое навакол…

Зыбайла: А вось, прынамсі, мы паедзем адгэтуль сяньня ці мо заўтра, што будзеш рабіць?.. Ты мусіш ісьці да бальніцы. Грэх вазіцца з табой…

Цімка: У старавечнасьці сьвятыя, а іх было шмат, цураліся грэшных асалодаў жыцьця, але любілі гладзіць жаночае цела, і казаць пра канец сьвету, а гэты не найбольшы грэх на іхных душах. Мабыць, Бог даручыў ім гэткая, а ня іхнае вяшчунства… Вы кажаце паедзеце ад гэтуль? Добра зробіце. Таму сьвятому чалавеку і было прыемна дакрануцца жаночага цела. Бо хто астаўся пакаленна сьвятым ад сьвятых? Цімка? А я, ні сьвяты, бо ад гэтуль паеду, нідзе ні канчаецца, і не пачынаецца тут на нашай зямлі і дзе небудзь у ненаскіх, іншых. Прырода памятая асобінаў дзе пасяліліся падобраму, або по???злачыннаму

Алена: (уваходзіць апранутая у летняю сукенкуь у руках кашолка) Хадзем, брат.

Цімка: (устае з крэсла) Сястра два днін ня бачыў табе, і за два дні ты перамянілася. Ты люба выглядаеш. (цалуе ейную руку) (Зыбайла пазірае на іх, а тады устае ад стала, незнарок бы, на скраю буфэту скідае вазоньнік-кветку: не азіраецца ідзе да свае спальні)

Цімка: (падбігае да вазы) Неблагому весьціцца — ваза не разьбілася.

Алена: Пакінь, не падбірай. (Цімка спыняе рупнасьць падбраць вазу)

Цімка: (пазірней да Алены) Сястра, ня мрой: жыцьцё шчасьця. (цішэй) Няўжо ён крыўдзіць цябе, маю даражоную сястру?

Алена: Брат, нам пара ісьці. На магіліцы трэба-ж завітаць.

Зыбайла: (з-паўз адчыненых дзьвер спальні) Можаце ісьці. Я??? прыду. Нядзеля аднойчы бывае пасьля сямі дзён працы, і гэты дзень мой адпачынак, асабліва ўлетку.

Цімка: Зусім як праўда, тарыш Зыбайла! Нядзеля ня восьмы дзень. (Зыбайла пагардна азірнуў яго, зачыніў дзьверы спальні)

Алена: (стаўляе кашолку на стол, апіраецца на стол рукамі бы ў часе лекцыі ў клася, даволі спакойна але мацнавата) Брат, ты адзінны у мяне! Мы застарымся і памром адзін аднаго лібячы, ды шануючы. (рукой у бок спальні) Ён ня любіць цябе, хоча адгэтуль паехаць… А дом мой і твой ад бацькоў астаўся я ніколі не адважуся прадаць яго. З гэтай сялібай у мяне шмат жыцьця і ўспамінаў. Няхай едзе. А я буду жыць тут і памагаць табе…

Цімка: (урыўна) Сястра, не гавары гэтак, не гавары даражоная. Мяне супакоіваеш, а сама хвалюшся. Не разумна гаворыш… (сядае на крэсла)…успомні лепш у гэты дзен я скончыў настаўніцікі інстітут, а празь год і ты, тойсамы, у Рагачове. Нядзіўна, сястра, у Рагачове… мабыць, адтуль і пайшлі ў нашую буднасьць: рагач, рагачы. Рагач супраць рагачоў — бязконцыя рагаткі. яны можа не такія калючыя. Успаміны толькі, сястра, успаміны памахаюць атрыхнуцца ад усяго нелюбімага, і прцягваць зноў успаміны, якія стануцца табе дастойныя… (падыходзіць да Алены) На дыплемных экзамінах я азначаўся. Мяне віталі, а потым прызналася: за апошні рубель купіла мне падарунак. «Раскданае гняздо» Янкі Купалы. (Алена заплакала) Даражоная, ня трэба! Ты вось, пойдзеш на прастор, да кветак, захапіся сваім целам і розумам. Алена, кветкі у болесьці не плачуць!.. Лепш буду плакаць я па????? (азірна на адпачывальнюь ціха) Няўжо ён крыўдзіць цябе, маю састру?

Алена: (хватліва выцерае сьлёзы) Хадзем — ня буду плакаць. (стук да уваходных дзьвяраў. Алена і Цімка ідуць разам адчыніць іхь Алена адчыняе дзьверы)

Недбайла: Добрай раніцы! (не уваходзіць) Я да вас. (разводзіць рукамі) Цімку шукаю, а ён тут як тут, бы баравік знойдзены ў руках. Напэўна Цімка разбудзіў сястру прад золакам. (Цімка ў адказ хлопае люба Нядбайлу па плячу, і бадай уводзіць яго у хату) А раніца як арэх ядзерны… Хто куды, а я з Цімкам.

Алена: (пакуль ідуць да стала, неспакметна да Цімкі) Зыбайла можа ня пойдзе з намі… (мацней) Сядзйце, калі ласка! Гарбату яшчэ маю, не астыла.

Нядбайла: (удзячыць, сядае) Собіла зноў для нас нічога. Сапраўдная нічога (пацірае рукі) Але дабёмся, бязумоўна, дабёмся: дамбу на рэчцы Мажайцы збудуем. Спынім, загародзім хутка-цечную. Рыба будзе і млын будзе, і дынаму элетрычную круціць прымусіць. Адно толькі быць нам упорыстымі дый шчырамі ў наўмеры.

Цімка: (стаў адзадзя Недбайлыь як заўсёды азначальна) Так-так! Шчырасьць, бадай, прыродны закон. Усё дзеля свае сілы: мець і быць. Адвечны крух існаваньня рэчы, або прычыны уражаньня ад гэтае рэчы.

Алена: Я думаю ваша драўняная дамба ня вытрымае напору вады весьнянай. Трэба сіла стрыму… (усьміхаецца) Можа гарбатай пачаставаць? (упораста глядзіць на Недбайлу) Цэйлонская нават. (а тады пагладзіла, бы кухарка, жывот, адвярнулася)

Недбайла: Дзякую, толькі што ад свае… Што-што, а дзяцюк пра сьнеданьня, падумаў. (схватна азірнуэ Алену) Цімка напэўна падзьвердзіць, ён таксама з маёй кагорты.

Цімка: (не адходзіць ад Небайлы, да Алены) Сястра, мы дамбу збудуем. Я веру збудуем. Чалавекі у сваім бытаваньні мусіць верыць, тады жывецца мілей… Сястра, ты верыш што дамбу збудуем?

Алена: Збудуем, брат… я таксама памагу. Буду ў школе агітаваць за твае наўмеры.

(уваходзіць Зыбайла)

Зыбайла: А-а, добрай раніцы! Чую, чую, не ўтаіце — пра дамбу ўсё гутаркі. А памойму, гэта дурната, самая сапраўдная дурната патрабаваць растраты дзяржаўных грошаў, і адначасна карастаньня дарэмнай працай-суботнікамі. Я пайду веіць маю сілу вам. (Цімка адыходзіць да вакна, водзіць пальцамі кругі на падваконьніку, а тады разсовае фіранкі, расчыняе вакно, глядзіць на знадворак)

Цімка: Я чую ўсё… Недбайла і Цімка ня будзе прыватнікам у дзяржаве, мы толькі для дзяржаўных людзей вабімся…

Алена: (сядае у блізіні Нядбайлы) Як люба паслухаць мужа майго і цябе. Прабачце мяне: больш нічога не скажу…

Зыбайла: (схінуўшыся прад Аленай) Да ведама вашага: раз, два, тры, мы з рахункавода у начальнікі падвысіліся, падвысіўся… Ад панядзелку, а там ажно да нядзелі, й гэтак далей, і далей, буду старшынём чугуначнага-эканамічнага аддзелу. (адышоўся, ходзячы) Але не жадаецца быць і жыць сярод мядзьведзяў. (пачынае лісчыць на пальцах) Панядзелак, аўторак, сярада, чэцьвер, пятніца. Ад Цімкі хоць раз навучыўся, не памыліўся: тыдзень мае сем дзён.

Нядбайла: (жартаўліва) А Цімка мне ў помач. Будзе з гаці вада шумець, будзе дым мучны стаўбом, завознікам, селяням нагода будзе пра усё і пра нічога пагутараць, знойдзеце усё як у старыя гады…

Зыбайла: (пахопна) Я пра мясцовасьць кажу. Тут усё на вачох. Я не магу скратна падыйсьці да ёлкі з буслывам гняздом і паслухаць іх клёкат, асабліва увечары, бо Алена спадсьцерагае, а тады слцярэбіць пытаньням: — Няўжо табе гэта люба?.. Тут усё на вачох. Людзі ведаюць у нядзелю адпачываць, лавіць рыбу, спраўляць хрэзьбіны й вясельлі, а я афіцэр я хачу у вайну, хоцьбы і несапраўдную, а займацца ей. Трэба маладое пакаленьня рыхтаваць да вайны, а не да любошчаў… Шчыра кажучы: мы з Аленай паедзем ад гэтуль…

Алена: Так, мой муж, паедзем, паедзем, але туды, (разьвяла пясьцімі) Руская гармошка.

Цімка: (урыўна, не адварачвая???ся ад вакна) Сябры згадзіцца з тарышом Зыбайлым. Самя праўдзівая на зямлі прырода: зьвер шукае сховішча, а Цімка зьвера любіць — паляўнічы… Прымецеся у сваіх адчуваньнях: выпадкі не асудзіце па свойму. Праўдзівасьць у адчуваньні бліжэй да пробы існаваньня.

Зыбайла: (упэўненна што Алена пагодзіцца зь імь шапотна) Ужо час адкараскацца ад дурня. За вельмі пракраскаўся да нас. (раптам узбудрожана) Я найбольшы дурань што выратаваў яго у часе бойкі з немцамі.

Алена: Ты жадаеш сказаць: было-б добра каб ён загінуў, а ты застаўся жыць?

Зыбайла: (да Нядбайлы) Я не магу вытлумачаць існую праўду пра чалавека што ёсьць цяжаром грамадства.

Нядбайла: (вясёла) Вы супраць мяне таксама, бо дружу із Цімкам, і з ягонай сястрой.

Зыбайла: Вы крыху лагадней! Не зь ягонай сястрой, а з маёй сужэнкай, дазвольце заўважыць.

(Цімка шумліва зацягвае фіранкі, выходзіць на знадворак. Алена бярэ кашолку)

Нядбайла: Даруйце!

Алена: Хадзем, людзі добрыя, прырода клічыць! (незласусна-дабраветліва да Зыбайлы) Вярнуся да дадому, да майго дому, вытлумачу табе, усё вытлумачу, і так, што эканоміку нічога не застанецца эканоміць. (вясёла-жартаўліва) Пойдзеш чучалам стаяць у вайсковым музэі. (паказальным пальцам) Там будзеш пыл эканоміць. (шпарка выходзіць)

Недбайла: У вас штосьці не ў зладзе?

Зыбайла: (нясьмешнай усьмешкай) Не турбуйцеся! Сямжя — як уселякая семжя, адзін дзень: сямжя бяз нейкіх сумніў, а на другі: капрызы. Багна якую можна перайсьці, напэўна, нам уцьвердзіў Цімка…

Недбайла: Прабачце тады! Добрага дня вам! Я хоць і нядзеля сяньня, а заняты… Пазнавата, але іду на цэлы дзень вудзіць рыбу, дый і Цімку запросіў пайсьці з мной. Шкада яго — чалавек із хібамі… Да пабачаньня!

Зыбайла: (маніць пачакаць) Вы мне даруйце! Калі ласка, сябры! У мяне непрыемнасьці з Аленай бываюць рэдка, а калі бываюць дык за Цімку. Я ведаю ён не варжят, а неўранаважаны, ці як там, нэрвамі пасьля вайны хварэя. Ён добры і шчыры… але не падабаецца мне. Не паважае мяне ад часу сканчэньня вайны. Пры кажнай няўрымсцы ганьбіць мяне… мой талянт афіцэра. (падумаўшы) Я іншае прафесіі ніколі не навучаўся. Эканаміст з мяне, найбольш рахункавод, ведаю упісаць прыбыло і растарчана, а што казаў карал Маркс пра эканомію, ніколіі ня ведаў… На працы мае вайсковыя арданы й заслугі зарабляюць мой хлеб надзённы… Шмат хто адчуў першую і другую сусьветную. Мне дастаткова аднэй: дрогпй. (апіраецца на вушакь весялей) А падумаць добра, бяз вайсковай службы я нічога няварты ў жыцьці. Алена настаўніца, з вышэйшай асьветай. А я? Хто я? Умею пускаць кулі. І я? Я не апраўдваю сябе. Магу што небудзь навучыцца, нестары яшчэ… (стукат у дзьверы) Калі небудзь пагаворым шчыра. (бярэ Нядайлу под рукуь праводзіць) Хто там? (адчыняе дзьверы)

Нядбайла: (адыходзячы) Добрага дня! Шануйце, — заўсёды горшая да лепшага вядзе. (выходзіць паўз лістаносца)

Лістанош: Добрай раніцы, Зыбайла! Вам тэлэграма. (падае канвэрт і кніжацу) Распішэцеся — атрымалі.

Зыбайла: (не барзьдзіць) Та-ак, гэта на маё імя. (распісваецца ў кніжцы)

Лістанош: Бывайце!

Зыбайла: Та-а-к — бывайце! (зачыняе дзьверыь кідае тэлэграму на столь ідзе да вакна, дзе перад выхадам стаяў Цімкаь зсовае фіранкіь вяртаецца зноў да стала, разрывае канвэрть прачытаўшы) Я веры толькі сябе. (укорліва) Алена, няўжо я зноў буду бяз цябе? (сядае прад шкляным буфэтам у кухніь глядзіць у шкляны адсьветь там ён бачыць сябе цьмяна, не ў люстэркуь сядае ляпей каб бачыць сябе усягоь прыплюшчвае зрэнкі й бачыць сябе у форме афіцэраь за ім паўзуць Нядбайла і Цімка, ды іншыя яму падкамандныяь ён уяўляе іх, бы вавёркі узьбягаюцца на дрэва, хаваюцца. Прагаварвае: — Вы служаце і вы жадаеце злосьцяй дзеля сябе свайго: — Мы спакойна не асядзім сябе ворагу, — скажа, зноў Цімка, а ягоны сябра Недабайла — саўсёдны госьць у сямжі маёй, цыркулем растаўляецца: ад гэтуль дамбу збудаваць із Цімкам, а потым рыбу будзем лавіць. (клёкат буслоўь падбігае да вакна — расхінае фіранкі: — Я з вамі!

Дзея 4-я.

Краявід поўны сонца. Ад дарогі, па якой ідуць Алена і Цімка у воддалі бор, аж да дарогі муражаная сенажаць і поле з недасьпелым абожжам. Яны ідуць памалу. На скраю дарогі Алена села на камень што выглядае што высечаная на ім лаўка. Стаўляе упобач кашолку, папраўляе валасы, закручае іх у куклу. Цімка спыняецца адзадзя каменя, апіраецца на яго, глядзіць у бок далавы паміж борам і дарогай. Ад камня паварот дарогі зарослы дзікай бузіной.

Алена: Пасяджу крыху. Можа Недбайла дагоніць нас, напэўна не загаворацца з нашым Зыбайлам. (Цімка водзіць кругі пальцамі па каменю, ён быццам ня слухае яе) Я сёньня, брат мой, і сумная і вясёлая. (пазірае у прасьцяг) Табе нясьмешна чуць: вясёлая і сумная ёсьць сёньня я?

Цімка: (прытна праводзіць пальцам усьцяж каменя) Сястра, што ты сказала: гэмятрычная, нявылічаная формула, здаецца мне… Сястра, я паважаю цябе, я даражу цябе. Ня памятай благое ад мяне. Я люблю і шкадую усіх.

Алена: (не азіраючыся, спатыкае Цімківа аблічча, міла праводзіць даланёй па ім) Мы сяньня ня пойдзем на магіліцы. Мы пойдзем да іх у думах. Уявім што яны жывуць… А яны-ж маладымі памерлі.

Цімка: Вельмі рана. Ім было-б цяпер 60 год. Над імі вечнасьць.

Алена: Мы-б памагалі ім. Яны-б цешыліся намі… Ціма, памятаеш, тата пасеяў лішні сажань зямлі гарохам. Да нас прышоў міліцыянэр, пісаў доўга пратакол мочучы хэмічны аловак сьлюной, а скончаўшы, сказаў, тату: — Падпішы, грамадзянін!… Тата адмовіўся. Міліцыянэе з сінімі вуснамі ад алавіка, загадаў яму: — А, ну, правальвайце, за мной!… Тата пайшоў за ім. Мама не плакала, а плакала я, падцягнуўшы калены пад самы твар, і ты таксама плакаў схаваўшыся за мае плечы.

Цімка: Усё мінае — успаміны.

Алена: Я не люблю мінулае.

Цімка: Вось і разьвітайся з мінулым. Мінулае — слых, які дабавяць у навіны здароныя сяньня.

Алена: (быццам, неказаўшы ранейшае) Але і будачая — даль пад час ванроўкі. Трэба яе прайсьці, або праехаць. (азіраецца на Цімку) Я ніколі не гаварыла гэтак. Сяньня на маім сэрцы нейкі грэх чуецца.

Цімка: (махануўшы рукой) Пераконваць у сучаснасьці пра грахі, бы пераконваць: у двадцатым стагодзьдзі, усе брытанцы задумалі перасяліцца у Францую. Грахі царкоўныя няхай напамінаюцца ад іх няміла і нягрэшна. Грахі асуджвай але карыстайся імі зноў…

Алена: (ці не перарваць ягоную гутарку) Ты заўсёды разумны… Ціма, няўжо ты хворы?

Цімка: Мне ўсёдна што мной здарылася, а можа неспадзеўна сталася. Мне плоцяць рэнту як інваліду вайны, і штодзённая жыцьцё плавае каля мяне, і мае адчуваньні існаваньня кранаюцца яго. Сястра, з вялікай шаноўнасьцяй руплюся пра цябе… (рэзка праводзіць пальцам у прасторы)…ах, не — я у любасьці да усіх!

Алена: (устае) А іх няма… ні Нядбайлы, ні ЗЫбайлы. (далоніць па камні-валуне) Камень астанецца тым самым: камень. Мы яго, Цімка, ня створым меншым. (сьмяецца)

Цімка: (захоплена) Ён прыціскае складкі зямлі каб мы маглі хадзіць па ёй пакуль памром…

Алена: Цімка, Цімка, мой даражоны брат!… (неспадзеўна зьяўляецца селянін з касой праз плячо)

Селянін: Добрага ранку вам! (ідзе далей, на хаду) Нядзеля, а папрацаваць ня блага. (Цімку) Твой бацька казаў гэта. (адыходзіць)

Цімка: (пазіраючы яму усьлед, бы з жаўнерскай выпраўкай) Сястра, нашаму суседу усё ідзе па старому. Пра сваё наканаваньня ня думае. Пагаруе толькі тады калі каса добра ня косіць…

Алена: (бярэ Цімку пад руку) А мне сумна сяньня. Каб ня ты, я ніколі ня думала: я жыву, жыву дзеля сябе, дзеля кагосьці.

Цімка: Усё мінуе сястра. (шчыра хіхікае) на ўсё — сэзон. (адступіўшы ад Алены) Вясна — пачатак адбудовыь лета — адчуваньня радасьці ад працыь восен прыходзіць — бы газэты пішуць пра нязгозы, пра парушэньні межаў дзяржавы, пра тое чыя свабоды лепшыя, а чыя благіяь а пасьля восені — зіма прыходзіць, а зіма — сьмерць. (бярэ Алену за руку) Хадзем, сястра, да ракі. Дзень сяньня — — сьвята на зямлі! Здаецца, крылы, і я паляцеў-бы над узгоркамі над нівамі, над вёскамі… А люблю маю краіну!

Алена: І я люблю.

Цімка: (як заўсёды, з раптоўнай пераменай уражаньня) Сястра, калі народ-нацыя у небясьпецы вялікай, ён робіцца наіўным, забывае на???сваю багатую гісторыю — спадзяецца яму памогуць іншыя народы. Але — шыш! У гэткія дбі растуць дурныя фанатакі веры й палітыкі. А народная маса паднявольнік. Сястра, нам не патрэбен Кромвель каб даць такі-сякі парадак і закон.

(зьяўляецца Нядбайла з вудамі апрануты па спортаўнаму)

Нядбайла: (вясёлы, да Алены) Алюся, Цімка напэўна навучае: што зло найбольш імпэтнае, чымсьці дабро…

Алена: Ад Зыбайлы павучыўся?

Цімка: Састра, дабро трымаецца людзьмі, як нявольнік. Але даць дабру празьмерную волю яно яшчэ горшага зла. Гістарычна-матэматычная формула: давядзі й адкажы: будзе!

Алена: (да Недайлы) Ты нешта за вельмі самапэўны. (бліжэй да яго, нямоцна) Ня крыўдзіце Цімку! Ад Зыбайлы не набярэшся не паважаць яго.

Недбайла: (бы не зразумеўшы Алену) Мы пераможым! Пераможым начальнікаў у раённых аддзелах, пераможым і прыроду. Я падлічыў што рэчка Мажайка патрэбная казулям ды птушкам, за дзьве часіны вылівае ў раку адну тону вады…

Алена: Вы усе двое — дзіця малое.

Цімка: (падняўшы пэўна руку) Ура! Не барзьдзі, сястра!.. Самая сьмешная, Недбайла, калі людзі кажуць: перамагаць прыроду. чалавек часьлінка прыроды. Ён моліцца ёй і забывае яе. Яна празмерба шчырая да нас, яна здраждьвае патаемнасьць магчымае творнасьці. Калі не палохаецеся слухаць бязьбожжу у маёй гутарыцы, тады паверце: Ярыла наш харчаваўся усялякай пладзінёй не дзеля таго каб быць нягрэшным перад Тварцом, а таму што ягоная цялесная моц раўнялася першапачатнай моцы Першатворнасьці прыроды… Мабыць, сьмяхотна для вас?..

Алена: (урыўна) Мужчыны як заўсёды мужчыны. Будзьце хоць раз, ах ня ведаю, як сказаць, кім быць! Кагадзе, дзядок, сусед наш, мінуў нас, і для мяне ягоная палатняная кашуля вышатая чырвонамі ніткамі, ягоныя шызыя валасы, для мяне больш гаворуць чымсьці ваша рэчка з тонай вады у дзьве часіны.

Недбайла: (махнуўшы рукой) Гайда да ракі! Чаго стаяць тут? (бярэ Алену пад руку) Я чуў Цімку вайсковую пэнсію хочуць абсекчы? (да Цімкі) Колькі атрымоваеш пэнсіі?

Алена: (за Цімку) Яму стане яе. А не стане, я памагу.

Нядбайла: (пяшчотна да Алены) Памагу і я.

Цімка: Дзякую! Навошта рупіцца апекай над мной? (скідае кашулю не пазіраючы на Алену і Недабайлу) Я упрашуся чытаць лекцыі па гісторыі. Я-ж гісторык!

Алена: (бярэ Цімку пад руку — яна паміж Цімкі й Недбайлы) Мой даражоны брат! Ты увесь у сваёй уладзе. Ты будзеш да самай сьмерці з мной. Ты будзеш чытаць лекцыі па гісторыі… і вучні твае — чалавечкі стануцца дарослымі, будуць змагацца, працаваць, і будзе у іх сызон мацеры і бацькі, й будзе сызон у іх, што людзі ня любяць з прадвеку… Хадзем, хадзем, мужчыны. (пазіраючы на Недбайлу) Ціма наш сапраўдны сябра, і… больш чым сябра! (ахінае Недбайлу аберучь Цімка вольны не глядзіць на іхь перакідвае кашулю з рукі на рукуь ідзе першым)

Цімка: Да ракі пара… Самі сабе не заксьцянеце ад любасьці. (зьнікае за кустамі бузіны)

Алена: Да ракі, да ракі! Усьплёскі хваляў будзе мне музыка. Наша музыка!

Недбайла: (цалуе Аленуь ідуць) Алюся, ты сяньня збантэжная…

Алена: Мне шкада Цімку… мне шка-а-да і цябе… я віноўная. Я! Я!

Недбайла: Даруй што сказаў: зьбянтэжана… На вачах тваіх сьлёзы — навошта?

Алена: Не. (з хлусьлівай устмешкай) Праз іх усё ляпей бачацца і адчуваецца. А сяньня яны можа бы як Дабрыдзень і Дапабачаньня. (ідуць памалу у прасьцінку за Цімкам) Пачаў, дык і канчай… Віноўная я. Жанчына заўсёды віноўная — яе цела абяўляе віноўнасьць. (праводзіць па жывату)

Нядбайла: Ня крыўдзі мяне, Алюся! (цалуе ейную руку) Мне шкада Цімку. Наш плян гаці не падрымалі… не зацьвердзілі. Мяне у раённай адміністрацыі, назвалі: аднасобнік. Па іхнаму усё жыцьцё пачынаецца і жыве як імі надумаецца. А рэчка поўная вады цячэ, а было-б не аднасобнікі, ад дзяржавы, рэчка запоўнілася якаснай рыбай, і электрака здабывалася бадай за дарэмна для усяго мястэчка і суседніх вёсак.

Алена: Ты зь ім застаўся. Зыбайла прыдзе ці не? 9прытка выцірае хусьцінкай сьлёзыь спыняюцца)

Недбайла: Ня ведаю… Якая чароўная раніца! Я хачу крыкнуць. Мне люба чуць рэха…

Алена: (урыўна)…мы і так ужо зьвязаныя, сплецены рэхай сваіх адносінаў.

Дзея 5.

Рака. У воддалі нямоцныя скрыкі дзяцей. Іхныя скрыкі то зьнікаюць, то зноў мацнеюць. Алена сядзіць на пяшчаным узьбярэжжы. Нядбайла прыладжвае вуду лавіць рыбу. Цімка стаіць склаўшы рукі на грудзі, глядзіць у просьвінь за ракой. Цімка надалей бяз кашулі.

Алена: Калі быць на прыродзе дык я люблю быць там дзе яна нярушная людзьмі. Добра што мы адыйшліся ад урочашча з баракамі каля майго дому. (да Недбайлы) Ты любіш пад нагамі шорах пяску ці травы, ці мо рып падлогі ў бараках і скрыкі суседзяў да самай раніцы?

Недбайла: (закідвае вуду) Як калі, Алюся… Ты сяньня нясьцерпная у адчуваньні да прыроды. (сьвядомка усьміхаецца)

Алена: Памойму уздумалася мая перамена адчуваньня пасьля таго як ты астаўся адзін на адзін з Зыбайлым? (не адрывае позірк на Недбайлуь Цімка крыху адступае ад іх) Твой усьмех сказаў гэта, а можа сказаць табе: ваш?

Недбайла: (глядзіць на Алену) Зыбайла нічога важнага не гаварыў мне. (паўза)…яму усё лёгка і спадзеўна, і нясьцерпнасьці да жыцьця яму зразумелыя. Аднойчы пасьля вайны, прызнаўся: — Я Зыбайла — сын і сэрца жывое вайсковага прагрэсу. Жыві армія — і армія жыве!

Цімка: (садзіцца каля Аленыь як заўсёды незнарока) А па мойму самыя нясьцерпныя людзі да жэцьця і несправядлівасьцяў былі й застаюцца ува усіх эпохах, людзі творчасьці. Аднойчы на мастацкай выстаўцы… (Алена устае, бярэ кашолку ідзе да хмызьнякаь Цімка ідзе бліжэй да Недбайлы) Дазвольці кончыць пра нясьцерпнасьць… На мастацкай выстаўцы, я прыслухаўся да тлумачэньня мастака адной старэнькай жанчыне, ягонага краявіду. Яня ніяк не магла зразумець: чаму дрэва ніяк дрэва, а бы страла што вось-вось вырвіцца ад зямлі ды паляціць дзесьці у нябёсы. (заходзіць на другі бок Нядбайлы) Мастак так і не растлумачыў старэнькай пра сваё дрэва у крыявідзе. Яна спачувальна, адыходзячы, сказала яму: — Ты не нажывеш хлеба ад гэтага крыявіду. (адыходзіць, сядае на ўзьбярэжжа) Мне самому удалося зразумець «дрэва» шмат пазьней, і толькі таму што прышлося бачыць іншыя працы мастака. Я даю яму сьвядомасьць майго уражаньня. Аднойчы вясной, сонячным днём, я назіраў за гульнёй дзяцей у парку. Было поўнай азяровай блізіні неба над палянай, а ўся вяснавая зелянь, бадай цьвіцелася нетрамі зямлі… Паверце уверылася: дрэва пабач мяне пасылала ў небы стрэлы-вецьці, як у творы мастака.

Недбайла: (падцягвае вуду) Зырвалася.

Цімка: (зноў бліжэй да Недбайлы) Пра гэткія дрэвы шмат малявідаў у старых ды у бліжэйшым 20-м веку мастакоў. Класікі прывучылі ў спакоі гасподы людзей да разумнага гультайства… (падумаўшы) І тады мяне ахапіла адчуваньня чалавека 20-га веку, блізу як той мастак, у краявідзе з дрэвам. Мне зажадалася скомкаць у побач мяне дрэва-бярозу каб адчуць у спкменьнях жыцьця усённая затаённая, ашчадлівае — кінуць у неба. (ходзіць каля Недбайлы) Чалавек шмат залежыць ад уселякай рэчы. (паўзаь Алена вяртаецца апранутая у купальнікь расьцілае коўдруь на яе азірнуўся Недбайла) Ці можа тады правучыць чалавека поўнага энэргіі цялеснай і разумовай да грамадзкага суладу праз рпзныя клюбы, арганізацыі? А потым часу мусім гутарыць пра жыцьцё бы якія інквізытары дзеля рэлігіі?..

Алена: (урыўна) Памыляешся… Цімка перастань. Валей пра штосьці іншае.

Недбайла: Я люблю слухаць Цімку. (Алена выгадней абцягвае купальнік) Я вучуся у Цімкі насьледаваць прыроду. (Цімка сядае каля Недабайлы разуць абутакь Алена заходзіць у ракуь Цімка уражліва ускаквае з адным чаравікам на назе)

Цімка: Справядліва, Недбайла! Справядліва! Прырода вечна маладая, бы кажны дзень на іншую кватэру пераежджаеш. Усе мы насьледваем прыроду але богу-прыродзе шмат што не патрэбна ад нас. Нячыстых і сьвятых прад боскім аўтаром няма. Боскі аўтар — усе людзі. А калі кагосьці сьвятым прызналі, дык гэта тое, што прынялі мяне сябрам якой небудзь арганізацыі. (Алена пырскае на іх вадой)

Алена: Мужчыны, з вамі жанчына, гаварыць з ёй! (Цімка з адным чаравіком на назе уцякае ад пырскаўь нарьшце здымае чаравік і садзіцца на коўдруь Нядбайла крыху адыходзіць з вудай далейь яна у між часе вылазіць з ракі садзіцца на узьбярэжжы, да Недбайлы) Не адыходзіць, купацца ня буду — вада сьцюдзёная.

Нядбайла: Ці патрэбна закідваць вуду? Дурная рыба падчэпіцца толькі — ужо позна… прышлі. (усе азіраюцца — прыйшоў Зыбайла з пад пахай невялікім скомкам закручаны ў газэту)

Зыбайла: Лавеце, сябры, лавеце! Цалунак усім! А я увечары буду лавіць. (да ЦІмкі) Пакажы той вір дзе сама злавіў надоечы, невялікі, але сом быў. (наўмысна да усіх) Мне хочацца сама злавіць, але велічэзнага. (да Алены) Як чуешся?

Алена: (узмашна узьплеччамі, з усьмехам) Няпозна і табе пабыць з намі.

Зыбайла: (да ЦІмкі) Я зперша у вір прыманку ўкіну. (паказвае на скопак ў газэце) Цімка, калі ласка, будзь дружам, пакончы. (падскаквае) Фу, ты, скалёная! Жыву чалавекам, а люгашкі палохаюся. Якое гадлівае стварэньня!

Цімка: (заўсёды паслухмяны — абуваецца) Хадзем я зусім забыўся пра самоў. (усьміхаецца пырськліваь у воддалі пачулася неглухаватая сьпеўка песьні: Не кукуй, зязюлянька, так ранаь адыходзяць)

Алена: (з Недайблым) Я люблю гэтую песьню. Нехта-ж надумаўся сьпяваць сярод прастораў?

Нядбайла: Ужо нерана. Я таксама люблю гэтую песьню, яна бадай сымфонія…

Алена: (бліжэй да яго) Сымфонія! Сымфонія! (Нядбайла закінуў вуду) Дай патрымаць вуду, прысядзяць ногі забаляць. (Нядбайла дае вуду) Не адыходзіць ад мяне. (кідае вуду) Пагаварыць хачу з табой. (пазірае куды пайшлі Цімка і Зыбайла) Мне сімна сяньня. Даражоны, сумна мне — плакаць хачу.

Нядбайла: (рупліва) Можа ад таго што ты ў паважным стане. Як даўно яно?

Алена: Даўно, ці нядаўна, але нарэшце трэба спыніць нашы патаемнасьці. Столькі год быць двайнікамі… гадаваць сямжю, і гадваць твае пачуцьці. Буду гадаваць сямжю ад двух бяцькоў. Божа мой, колькі год! Колькі год наўперазе… Я паеду ад гэтуль. Я спыню гэтае. Буду наўмысна падмаўляць Зыбайлу каб дамогся пераезду ў іншы горад. (паўза) Але мне шкада Цімку. (пазірае на раку) Мой дарагі брат! Мой родны дом, каму цябе пакінуць?

Недбайла: Алюся, табе ня можна хвалявацца. Паважай сябе, собліва цяпер.

Алена: (зноў бярэ вуду) Ха! Асоблі — і - ва цяпер! Асоблівая спагада, ці раазьлік што прынясе спагаду?

Нядбайла: (ступаючы каля Алены) Алюся, мне будзе балюча наша растаньня.

Алена: (спакойна) Найбольш віноўная я, але віновен і ты. Мы мусім растацца. Я надумалася выехаць з роднага месца. Не дапаможацца пераводу ЗЫбайла, дамагуся я — настаўнікаў па цэлай Беларусі не стае. (кідае вуду, заходзіць у раку, стуль нямоцна) Народзіцца дзіця. Зыбайла будзе цешыцца над ім. Будзе паказваць буслоў, ад бусьлінага клёкату прыседаць, і тлумачыць: — Мой гэтак кулямёт стракочыў. А я? Буду чуць у дзецкім лепятаньні голас Недбайлы — сябры майго маленства.

Недбайла: Толькі не плач. Табе блага плакаць.

Алена: (ідзе па рацэ, рукамі барозьніць ваду) Я ніколі не клялася табе плакаць ня буду. А памаему лепш плакаць. (спыняецца, глядзіць на Недбайлу) Па вачах тваіх, бачу: разумееш мяне. Мне не плакаць? Жаночы плач — радасьць і спадзеў!

Недбайла: (шчыра) Пакінь Зыбайлу. Мы таксама пераедзем у іншы горад. Будзем жыць шчасьліва.

Алена: (крыху напэўна) І ніхто ня будзе ведаць чаму жанілася із Зыбайлым, а кахала Недабайлу. (пераменна настроям) Нядбайла плюс Зыбайла. (ідзе па рацэ да месца дзе стаіць вуда)

Недбайла: (упрошна ідзе ў сьлед) Алюся, пакінь свайго гэроя. Калі-б яму прышлося змагацца першабытнай дзідай супраць ворага, ён-бы струсіў.

Алена: (сьмяецца, вылазіць із ракі) Першабытнай дзідай? Струсіў?… Дарадоны, сьмешна. Не дзяцінся! (Нядбайла бліжэй да Алены) Які ты наіўны! Ах, божа мой, якія наіўныя рыцары каля мяне!

Нядбайла: (несамавіта) Што вада яшчэ сьцюдзёная?

Алена: (павучальна) Усе, і усё каля мяне сьцюдзёная. (азірае Недбайлу) Калі ласка, не абражай яго — ён мой сужэніц. Шмат цяжкіх дзён я перажыла зь ім пад час Айчынай вайны. Прынамсі, ён больш настойлівы чымсьці ты. Ён падчыняў сваёй воляй салдат. А ты з маёй волі да цябе: каханьня ёсьць, — вось што скажыш сяньня і заўтра… Дзіўна! Дзіўна! Мой любы любоўнік. (забаўна) Камандвую адным, а валадую ажно двумя мужчынамі. Вельмі добры і шчыры спакусьнік, ня ведаю ці суровая я, цо можа справядлівая? каханьня з мае волі было. (падумаўшы) Можа? Я люблю цябе…

Недбайла: Я непамерлы яшчэ. Я зраблю усё каб жыць з табой шчасьліва.

Алена: (капнуўшы кашолку) Пра якое шчасьце, мой старэнны каханец, гаворыць? Я шчасьлівая, нічога благога ў маім сужэнству з Зыбайлам няма. Ён клапоціцца пра мяне пра сына, і нават пра гасьцей што некалі прыдуць да нас, — і ня будзе ведаць, адчыніўшы дзьверы із спачывальні, спытаць: — Любая, няўжо ты кахаеш Недбайлу, — пасьля гэтага будзе той самы Зыбайла, і тая самая Алюся… Алена… (з боку куды пайшлі ЦІмка із Зыбайлам, выходзіць мужчына каля 60 год стары, з трыма дзяцьмі-падлеткамі)

Мужчына: (спакмеціўшы Алену і Нядбайлу) Дабрыдзень, таварышы! (дзеці таксама вітаюццаь ён растаўляе партатыўнае крэсла) Прабачце мяне! Крыху зкалечыў нагу — таму сядзець пабольш трэба. (сядае) Даўно усіх бачыў вас. Як трымаецеся, як адпачываеце??

Алена: (вясёла) А нічога сабе — вось бачаце каля ракі гультаем.

Недбайла: (бы рады пра сябе сказаць) А я з вудамі. Не настаўнік, а рыбу навучаю як за гук чапляцца. (ідзе да вуды)

Мужчына: А як-жа адпачывае таварыш Зыбайла? (не чакаючы адказу) Вам абавязкаў на канікулы летнія не дасталося, а я мушу, раз у тыдзень, працаваць… (да дзяцей) Ву-у, паглядзіце што злавіў Недбайла! (дзеці адбегаюцца да Недбайлы, ён злавіў невялікую рыбінку) Працую аддана — гэта-ж мае унукі — прывучаю усіх траіх разумець замежныя мовы.

Алена: Радавайцеся імі — люба чуць ад вас.

Мужчына: (да дзяцей) Да дому, да дому, галубятнікі… Мы гадуем галубоў. калі ласка завітайце да нас, ведаемся няпершы дзень, у адным пасёлку жывём.

Алена: Дзякую — калі небудзь! (дзеці вяртаюцца ад Недбайлы)

Мужчына: Гэтай вось 10 год, гэтаму 12, а трэцьцяму 8. (падбірае крэслаь да дзяўчынкі) Зоя, скажы па італьянску: — Да хуткага пабачаньня.

Дзяўчынка: Я забылася ўжо.

Мужчына: (нездаволена) Ты заўсёды не памятаеш… тады ўнукі па беларуску, разам: — Добрага дня вам! (дзеці уторвуюць за ім) А па дарозе да дому яшчэ іншую песьню прасьпеваем: — Ах пайду, пайду я лугам… (пачыная нямоцна пеяць, дзеці торуць ямуь сьпеў аціхае калі апошнім зьнікае Мужчынаь Алена ідзе да Недбайлы)

Алена: Яны напэўна калі ішлі сюды «зязюлю» сьпявалі?.. Хай будзе каму небудзь вясёла…

Недбайла: (таксама ад ейнага настрою) Ты напраўду зьбіраешся паехаць ад гэтуль?

Алена: (бяз увагі на пытаньняь духатворна)…памятаеш пасьля вайны, сустрэўшыся з табой, ты цьвердзіў: з Беларусі ніколі ня еду, я паміраў за яе, а не загінуў, значыць дзеля яе жыву. Я усе твае гутаркі памятаю. Сяньня я жадаю успамінаць. успамінаць усё. Усё што было з мною, нават пра каменчыкі што ляжаць на дварэ нашае цялібы хачу успамінаць… У маёй душы сяньня благое адчуваньня, ведаю што існую і бачу Нядбайлу… Цімка, дзе ты — памажы, растлумач маё адчуваньня…

Недбайла: (не дае дакончыць) Алюся, не маладзею, здаецца! Раблюся зайздросным. Гавары, успамінай пра ўсё, але не мешай Зыбайлу ў твае успаміны…

Алена: (бадай выхоплівае вуду з Недайблавых рук) Кінь стаяць над ракой. Мы-ж адны! Та не падумаў мяне зноў пацалаваць. (адступае крыху) За тое ў Нядбайлы поўны збор пацалункаў калі Алюся апыноўваецца на ягонай кватэры. (кідае вуду на ўзьбярэжжа)

Нядбайла: Алюся, няўжо ты хочыш растацца з мной? Алюся, гэта будзе зьдек.

Алена: (але несварліва) Не падыходзь да мяне. Валей, слухай мяне.

Нядбайла: гавары, але не пра яго, Зыбайлу.

Алена: О, якая шчырая, неадступная зайздрасьць ад каханьня! каханец мой, я пачынаю любіць Зыбайлу! Пражыць столькі год бяз каханьня, і раптам пачынаю любіць каханьням, сапраўдным каханьням яго… Ах, не! Моўкні! Моўкні! Я палохаюся сябе, і я сяньня бы гэтая рака цячэ, а па ўзьбярэжжы ейным бяз неякага сполаху расьце тоесамая стагодзямі, і тые, і ня тые людзі па ўзьбярэжжу ходзяць, і ім нішто мае цярплівасьці й пакуты.

Нядбайла: (бліжэй да Алены) Ты сталася іншай… успамінай Алюся.

Алена: (перамена настроям)…даўней калі студэнткай была і лісты дапатрабаваньня ад Недбайлы атрымовала, муж мой Зыбайла прыежджаў на адпачынак у Рагачоў. Скардзіўся каленымі пабітымі, мулякамі на плячох ад кулямёта — афіцэрам вышэўшым вучыўся. Аджа я слухала ягоныя скаргі, а думала пра цябе, і быццам адстала у лекцыях па старасьветнай літаратуры, уторна чытала Гамэраву Адысэю (гульліва) Я хачу шмат што ўспамінаць… (пазірае па скраю ракі-узьбярэжжу ідзе Цімка й Зыбайлаь Зыбайла час ад часу трымае правіцу каля вока) Яны вяртаюцца, шмат шкада не ўспомніла табе…

Недбайла: (ціхотна, барзьліва) Алюся, дзеля чаго мы перажываем, што трэба яшчэ больш адчуваць і мець?

Алена: (бадай абыякаваь пазіраючы у бок ЦІмкі й Зыбайлы) Та-а-к… абы адчуваць.

Цімка: (калі падыйшлі разам із Зыбайлам, да Алены як заўсёды зналуску) Сястра, мы зноў ваяўнікі. А ніякага хістаньня прашу. Паміж намі двумя біблійная лягэнда уторылася… (Алена падыходзіць да Зыбайлы спрабуе адняць ягоную руку ад вокаь ён не дазваляеь Цімка адзадзя яе)

Алена: (да Цімкі) Што здарылася? Скажы хоць раз коратка і даўцемлява! (Нядбайла ад няведамкі прыняць удзел, пахаджвае то да Алены, то да Зыбайлы)

Зыбайла: (апускае руку у той час калі Алена зварачвалася да Цімкі) Не хвалюй яго. Я дараваў яму адразу. Крыху патоўпаліся між сабой. (да ЦІмкі) Дазволім яшчэ раз, пры сьведках, прыціснуць рукі дружбай, хай сястра глядзіць мы больш ня ворагі. (спакойна) Мы пабіліся. Я расказаў яму пра сон мінулай ночы, а пасьля успомніў тоё-сея пра вайну… (каманда па афіцэрску зрабіў крок на месцы) …але Цімка не ўмея бочыцца: астаўся добрым салдатам з другой вайны. (праводзіць рукой па патыліцы)…але не паслухмяны.

Цімка: (працягвае руку Зыбайлу) Дарую табе і я — дружба! (трымае руку надалей, зналусна) А гісторыю Другой вайны, павучаць і памятаць, належыць мне, а табе толькі сьніць яе рахубы. (выпускае руку)

Нядбайла: Адно зноў не пабецеся. (на яго не зварачваюць увагуь чуцень перарыўны клёкат буслоў у скараёх пушчы)

Зыбайла: (далікатна на левай пяце досіць шпарка павярнуўся да Алены) Тэлеграму атрымаў, па тэлефоны пагаварыў пакуль ты купалася. Тыдзень буду лавіць рыбу… можа з Цімкам… а тады, тады? Бывай! Зноў лісты буду пісаць і слаць да цябе… Мушу у армейскі запас вярнуцца — маладых салдат навучаць…

Алена: (нэрвова) Ня ўжо зноў вайна?

Зыбайла: Я афіцэр, Алена! Я умею лічыць салдат, я умею навучаць іх, але войны не лічу. Мне ўсёдна колькі іх было або будзе.

Алена: (усклічна і шчыльней да Зыбайлы) Ня веру! Цімка, ты чуў што ён сказаў? (зірнула на Недайблу)

Цімка: Не! Я дараваў яму. (бы сумна) Заўтра восьмы дзень Зыбайлавай нядзелі — новая гісторыя… мне памятаць яе. Буду памятаць. Хадзем ад гэтуль. Наўлоньні прыроды толькі нашыя сьляды пакінем. (Цімка ідзе за ім, Алена падруку із Зыбайламь Нядбайла зьбянтэжана падбірае Аленіну коўдру і кашолкуь спакмечвае: Цімка спынеццаь адмахна рукой да Зыбайлы і Аленыь вяртаецца да яго)

Нядбайла: (хлусьліва) Я ухінуўся іх. Цімка, жадаю вяртацца да дому з табой. (кідае падабраныя рэчы на дол)

Цімка: (кладзе міла руку на плячо Нядбайлыь падумаў коратка, прынімае руку)…а чаму не пераканацца што я сказаў Зыбайлу: гісторыю памятаць мне а не яму? Вайсковыя людзі ня толькі ў нас. Яны спэцыялісты, прафэсаналы, бадай выканаўцы іхнага дабра і праўды, але не аўтарытэты да іхнага імя герой ці то сапраўдны, а ці выдуманы?

Нядбайла: (стаяць каля бэрэжжа ракі) Цімка, кажы я паслухаю.

Цімка: (бы просьбна) Нядбайла, калі ласка, не загадвай мне. Ты-ж добры да мяне — лепшым чым Алена, сястра мая. (Недбайла хоча нешта сказацьь Цімка не дазваляе) Нічога ня кажы. Прашу толькі слухаць мяне. Я паважаю цябе. Я спадзяюся на цябе. Праз тваю помач збудую дамбу на рэчцы. Карысьць будзе. (мімавольная паўзаь ня моцна) навошта заўважаць мне? Я разумею усё што ёсьць з мной, ведаю што ёсьць паміж табой і Аленай. Багаслаўлю! Яна зробіць усё каб быць з табой. (Нядайла хоча зноў перарваць ягоную гутарку — уздымае руку) Далей слухай мяне. Ты адзіны хто можа слухаць мяне. Ты адзіны ёсьць — людзі, людзьвіністы чалавек… Грэшна не кажу… А за статкам, як авечка, не бяжы. Вер сваім здольнасьцям і талянту. Іншыя параўнуюць свае магчымасьці й талянты з тваім. Гісторыя патрабуе сьведка і асуду. Прысуд усяму гістарычнаму зрабіў і творыць чалавек які назірае і ўдзельнічае з боку людскога статку. (Недбайла падбірае Аленіны рэчы)

Нядбайла: Хадзем ад гэтуль…

Цімка: Не! Не, сябёр, я не тое гавару, за цябе адкажу. Я хачу сказаць: калі які небудзь народ не адчувае сваю будучыню паміж стстку іншых народаў, тады будзь, астанся сляпцом — хто небудзь пашкадуе захопам.

Нядбайла: Хадзем ад гэтуль, ужо позна.

Цімка: Кінь гэтыя бургэрскія лахманы — ня трымай. (як раней кладзе руку на плячук Недбайлу) Мы пойдзем — ня будзем начаваць тут. Хай яна пабудзе зь ім, паслухае дакладней ягоныя навіны. Яна яшчэ жонка яму, яна стварыла сябе гісторыю сямжі, у ейнай душы жывуць успаміны. (Нядбайла хоча ісьці) Пачакай! Ты аддзіны мой сябра, і ты жадаў, прашу цябе, мець мяне у побач. Будзь прышчанай маім часе з табой. Алена жадае каб я ішоў у лекарню, да дактароў. А яны, лечучы мяне, створуць дадатны элемэнт: небясьпека грамадству. Яны зьнішчуць мяне. (зноў клёкат буслоў) Зыбайла праз некалі дзён апынецца ў сваім жаданьні. Будзе слухаць стрэлы кулямётаў, а можа зноў енкі раненых, паўзабітых салдатаў. (капнуў кашолку з Недайблавых рук, пачаў хадзіць па бярэжжу ракі) Ты будзеш каля Алены, сястры маёй. (клёкат буслоў зноў)

Нядбайла: (акуратліва кладзе Аленіны рэчы на зямлю) Ужо нядзень, ноч надыходзіць. Хадзем. Прывітаем Зыбайлу з навінамі.

Цімка: Шмат дзён мінула між мной і табой. Чуюся нічога ня стварыў у помачы табе… Ты штосьці хаваеш ад мяне, бо пэўнісю я ёсьць і ты. (паўза) Ты жывеш, ад цябе патрабуюць жыць даўжэй… а маё імя у рыестрах: гэткага кляса, атрымовае рэнту-пэнсію-дапамогу. Ты належыш грамадству. А я? Я — Цімка, прозьвішча і пабацьку гэтакі.

Нядбайла: Хадзем ад гэтуль. (зноў падбірае пакіненыя Аленай рэчы)

Цімка: Я не прашу цябе заступацца перад Аленай, сястрой маёй, ці нават перад усёй дзяржавай — толькі ўсяго жадаў сказаць табе.

Нядбайла: Я ня ведаю што адказаць табе.

Цімка: І ня трэба, ня трэба. (згінаецца раптоўна і падымае невялікі каменчыкь Нядбайла глядзіць на каменчык) Каменчык нехта прынёс сюды. Тут навакол ракі калісьці высахла балота, сталася добрым лугам, і на ім краскі, краскі што любяць каб іх дратавалі людзі, а яны усёдна астаюцца краскамі. (прыпановае каменчык Недбайлу)

Недбайла: (не бярэ каменчыкь бязуражліва успрыйманьня) Навошта? (сьмехатліва) Гэта-ж не дыямэнт!

Цімка: Не, гэта адаматны дыямэнт! Я захаваю гэты каменчык. Ён цьвердзіць гісторыю і будзе гістарычным. Мы улепім яго у дамбу на рэчцы ў памяць Зыбайлы, першага мужа маёй сястры. (зноў вокметна азірае каменчык, кладзе яго у кішэню) Але, але у памяць Зыбайлы улепім яго у дамбу, адасобім яго памятна, паэтычна.

Нядбайла: Цімка, ты кінуўся у мяшчанства.

Цімка: Мяшчанства ня можна вінаваць, яно карысьць нацыі й дзяржаве. Яно карысьць для культуры й цывілізацыі — ад іх пачынаецца.

Нядбайла: Хадзем ад гэтуль.

Цімка: (сам сабе) Восьмы дзень Зыбайлавай нядзелі пачаўся.

Нядбайла: Хадзем ад гэтуль памалу.

Цімка: А я пабуду тут… куды дзевацца мне? Успамінайце свае успаміны.

Урачыстасьць у садзе (драматычны???)

Дзея 1-я

Самук і Яніна

Самук: (пазірае на ручны гадзіньнік) Ужо час быць ёй тут. Яна прасіла пабачыцца з Уладзімерам а гэтай гадзіне. (падыходзіць да вакна, за якім сонечны дзень) Яніна, усё што ты гаварыла мне… (адыходзіць ад вакна) згаждаюся, бо кажаш праўду, самую сапраўдную праўду… Маё жыцьцё ідзе торнай дарогай. Нават і гэтая цялесная прыць мусіць здабывацца зярпеньнем, злосьцяй і блізу крывёй…

Яніна: (урыўна) Хадзем ад гэтуль, забудземся на яе. (цалуе Самука) Калісьці там, камандуючы намі, ты прывучаў нас не праймацца сілай ворагавай, і перамога пойдзе тады, калі не ад вырашэньня, дык можа ад наканаваньня. (шчыльней да яго, ня моцным гутарам) У ўсётакі ты не разумеш мяне. Мне фармальнасьці шлюбныя не патрэбныя. Нам абаім не па васемнаццаць гадоў, мы аджылі юнацкую нясмеласьць каханьня. Або-ж ведаем у нашых сэрцах чагосьці іншага, чымсьці жарсьці маладосьці. Мы абое хочым быць даражонымі сябрамі жыцьця, каб памятаць, пакуль жывем, што мы жылі й перажылі ўсё добрае і благое ў жыцьці…

Самук: (міла усьміхнуўсяь таксама ня моцным гутарам) Ах, ты скаберніца! Хоча, каб родзічы на магіле ейнай сьвечкі палілі, і каб суседзі патухаць не давалі!

Яніна: Мы свае самі паставім. Жыцьцё сваім! (ашчапіўшы Самука) Даражоны мой, мы людзі, ня дай Бог, гэтага слова: прызвычаіліся самі сабе напамінаць, што людзьмі ёсьціка. (адступіўшыся) Я жанчына ня горшая за яе, таксама чагосьці ад жыцьця дамагалася й дамаглася. Калі была вучаніцай яшчэ, мне заўсёды думалася: я зусім старая. А вось цяпер, калі сорак пяць заўтра стане, я не ўяўляю сябе старой, а — маладой вучаніцай, з ахапкам кніжак пад рукой вяртаюся з школы. (падумаўшы) Даражоны мой! Я кахаю цябе! Ты можаш мець ад мяне ўсё, што мужчына жадае…

Самук: (бадай бязуважліва да ейнай гутаркі)… не бачыўся зь ёй блізу ад часу сканчэньня вайны… ты кажыш, што яна папаўнела, зрабілася на выгляд паважнай, і нават ці не далікатнай. (махнуўшы рукой) Даруй, Яніна, я зноў уторвую ня мужчынскія словы.

Яніна: (пошчукна яму па шчацэ) Я шмат памагла табе… бяз мяне, пэўна памятаеш, не ведаў, як радыё-тэлеграмы слаць…

Самук: Яна, ты хочаш злаваць мяне, ці дапамагчы перажыць маё роднае?

Яніна: (сядае да крэсла) Самук, набярыся харобрасьці, цярпеньня, і тады перажывеш гэтую неспадзеўную турботу.

Самук: Я чуў парады твае, але яны… яны шмат не парадзяць мне… (нарсьціва) Я-ж выгадаваў яго! Я турботай пра яго, выказаў, што ёсьць я й што жыве ён.

Яніна: Ці-ж я адбіраю яго ад цябе? Не! Я толькі напамінаю: ужо пара ацурацца яе, забыцца пра жанчыну, якая жадае ведаць цябе… Ах, не, гэта твая справа! (пярэрва) Я з аднае вёскі з табой. Ты памятаеш: на Купальне ў мае валасы камок дзядоў укруціў? Вось ад тае Купальскае начы я й пакахала цябе. І цяпер, хоць памяць — вялікая хлусьня для радасьці, помню: ты ахамянуўся сваёй дурнасьцяй, пачаў памагаць выбіраць з маіх валасоў дзяды. Рукі твае краналіся маёй галавы, і часам аблічча… мне люба было. Успамінаю цябе чароўным і мілым па сяняшні дзень…

Самук: Яніна, не ўпершыню слухаю твае ўспаміны. (паказвае на сьцяну) Але там, за сьцяной, даражоная. (падыходзіць да сьцяны, прыкладае вуха) Ня чуваць. Хадзем у сад.

Яніна: Хадзем… Хто перашкаджае табе: я, ці яна?

Самук: Хадзем ад гэтуль. (але не выходзіць) У садзе ёсьць схоўныя месцы, каб у вакно сынавага пакою падглядзець… Магу на клён узьлезці, з густых галінаў назіраць… Ах, мой Уладзімер! Як добра, што з гэтым імём жывеш!.. Яніна, неўжо ён не падобны на мяне?.. Не адказвай. Адны і тые падозраньні… Хадзем адгэтуль… Не-е!

Яніна: А я думаю. Лепш выйдзем у сад. І не хавайся на клёне, ці за клёнам, а-а… за мной. (выходзіць першая, за ёю — Самук)

Дзея 2-я

Сад. У воддалі, зьлева відаць возера і лес. Летні час. папаўдні.

Самук: (сядае каля сталаь на стале шашачная дошка і бязладна рас???нае даміно) Я тут нарадзіўся, я тут падрастаў. Там, на паўдзёвым скраю саду, калісьці стаялі пчаліныя карані. Рой выйдзе — дзед і бацька працу маюць: бегаюць, дымяць каля рою, прыкладваюць вохкую гліну да уджаліных месцаў. Часта пчолы і мяне кусалі… (пярэрва) Ах, шмат што ёсьць успамінаць! Ледзь-ледзь, чалавек пачынае старэць, успаміны зь мінулага, хаця-не-хаця, бы ураджай пасьпелы, убірай.

Яніна: (сядае насупраць на калодцы) А мне мінулае толькі будучым ясьвіцца.

Самук: Як каму — цяжка сказаць. Мінулае жыцьцё заўсёды добрае, хоць і суровае было, але будучыня таксама будзе мінулым. Шмат скратнага, падкупнага ў думках і наўмерах было ў тых, хто жыў раней за нас.

Яніна: Ты хочаш сказаць, што і старасьцьп і маладосьць у адным кругу месьцяцца?

Самук: Не падпраўляй мяне. Я толькі звычайна загаварыў пра мінулае. (мутна) Мы і яны, што памерлі, адны і тыя вярбоўшчыкі жыцьця. Вярбуем, вярбуем, а яно ведае вартасьць сваю: адверніцца ад цябе, і бывай — каціся ўніз. Прырода, або чалавек, усяго толькі творчая разбуральнасьць, быццам праз магчымасьцяў. (нахіліўшыся да Яніны) Табе-ж пра гэтаа не гаварыць: ты інжынер, а я ў чынах салдат былы.

Яніна: Навошта крыўдзіш сябе? Вось гэты інжынер таксама любіць мінулае… Не, агаваруся! Мне прыемней сказаць: я люблю сваю вёску, і шчасьлівая, вельмі шчасьлівая, бо маю працу ў мястэчку. Тры кілёмэтры, раніцай прайсьціся да працы — любасьць, вялікая любасьць. (устаеь ніякавата скучвае валасы на патыліцы) І пра што толькі не падумаю, ідучы той самай дарогай. Часта ніякавата ў душы робіцца, калі на ўзбоччы пазнаеш сьляды сваіх чаравікаў. Усё цела навокмець, кастру баватай вопраткай робіцца. (усьміхаеццаь прахаджвае паміж калодкі й Самука)

Самук: За маім жыцьцём наглядалі іншыя людзі, таму ня ведаў, як пабудаваць яго. Я кажу — пабудаваць, хоць бы крохкай дадумнасьцяй. Жыцьцё ад Бога, значыць, не валодаеш ім, жыцьцё не ад Бога, тое самая, бы… бы… нейкае абяцаньне. Быццам раб, якому можна сьмела сказаць: ты — раб!

Яніна: Людзі баяцца людзей, толькі часам — Бога.

Самук: (адхінуўся на сярэдзіну крэсла) Ты заўсёды собіш мяне на разважаньні… (глядзіць ёй у вочы, яна стаіць перад ім) Не шакдуй і не замінай іншым — прашу… Няўжо штосьці благое можа стацца із сынам?

Яніна: Даражоны мой, навошта даваў згоду пабачыць сына якраз у першы тыдзень вакацыяў? Што, не магла ўбачыць яго ў часе вучэньня ў Менску? Магла.

Самук: Я цяпер ня хітры, але сумненны і справядлівы да свайго мінулага.

Яніна: (сьціпла, у вялікай пашане) Ты чалавек вялікай душы. (кладзе рукі на Самуковы плечы)…яна прыехала ўвечары, і спынілася ў мяне пераначаваць. З ейных гутарак я адразу зразумела: хоча зманіць сына, каб ён пакінуў цябе і паехаў жыць да яе і вотчама. Я адважылася сказаць ёй: позна адумалася, ён вырас не пад тваёй апекай.

Самук: І пад тваёй апекай.

Яніна: Мой учынак вельмі сьціплы… Але вось далей пра яе. Праз паўгода, сказала — сын будзе трымаць дзяржаўныя экзамены на праўніка… Свой клопат — свой

хлеб…

Самук: Чаму не прыдушыла яе?

Яніна: (ляпаючы па ягоным плячы) Не партызанскія часы, каб прыдушваць.

Самук: Праўда, Яніна! Праўда! Даруй маю дурноту. (гладзіць галена) Ад праўды атпутаванае галена пачало жыць.

Яніна: Не хвалюйся. Пачакай.

Самук: (з позіркам увыш) Мой Уладзімер! Я прыладжваў цябе да будачага жыцьця.

Яніна: (пераканальна) здаецца, цэлае жыцьцё жыву з табой. Забудзь на яе!

Самук: …ты толькі сястра мне, як сястра… і тымчасам я адзін-адзіноты.

Яніна: А сын?

Самук: Яніна, не ўспамінай яго — балагад прыхамаць. Ды-д, можа, усё будзе добра. (перамагаючы ранейшы і наўсьпелы настрой) Я хачу плакаць, гэтак плакаць, калі ўбачыў сваіх бацькоў і родзічаў расстраляных, скавэржаных кулямі. Яны перш паслалі мяне змагацца з фашыстамі…

Яніна: Ты зьдзейсьніў! Мо не адзін нямец памятае тваё спараўднае: зуб за зуб, вока за вока.

Самук: Божа мой, якое жахлівае жыцьцё! Мая векавітасьць нікому не належыць. Я кінуты жыцьцём пажыць і адысьці…

Яніна: Навошта квяліць сябе мінулым? (нэрвова сьціская валасы над патыліцай)

Самук: (устае з крэслаь бязуважна пазірае на Яніну) Але жыцьцё, якім жыву яшчэ, упрыгожыць не ўмею, нават словамі прыгожыць яго ня ўмею. Я толькі магу паказаць маё існаваньня сваёй працай і змаганьнем за ўсё, што мне падабаецца.

Яніна: (цалуе яго) Ты паэтам зрабіўся. Сапраўдным паэтам! (цалуе зноў)

Самук: (пераменьліва) А падумаць: дзеля чаго я твару трагэдыі? Пасьля вайны жыву ў супакоі. Сын дарослы. Ён можа абараніць сябе. Чаго кідаюся у нейкую прорву — яна-ж уяўленая мной без патрэбы?

Яніна: Я увесь час радуюся тваёй дасяжнасьцей — даўцемны ты! (радасна) Пройдземся па садзе. (перэрваь азіраеццаь рып весьніцаў)

Самук: (таксама азіраецца) Я забыўся сказаць: журналіст раённай газэты прыйдзе.

Яніна: (пахопна) З гадавінай, мой даражоны! (азіраецца на ўваход да сялібы)

Самук: (урыўна) Не ўспамінай, Яня! (прыгнібліва, з самавітай пагардай да сябеь адкосна рукой) На зямлю, недарэку! Багнэтам у горла — пашкадуй кулю… (хмурна да Яніны) Ужо пятнаццаць гадоў з таго часу мінула, а яно ня мінуе мяне… (указна рукой да весьніцаў) Кажны год тая самая песьня: герой — Самук… Самук — герой…

Яніна: Словы гэтыя, як песьня, адвечнымі будуць.

Самук: (спакойна) Словы? Песьня? Ці адвечная забойства? Хоць крыху асудку свайму мінуламу…

Яніна: Ня крыўдзі мяне… кахай мяне.

Самук: (сьцюдзёна) Навошта рахаваца гэтым: к а х а й?

Яніна: Сяньня я патрабую твайго каханьня яшчэ больш, або-удзячнасьць за яго…

Самук: (прастае да уваходу у сад, зь ім — Яніна) Трэба-ж спаткаць яго. У цябе, Яніна, як у майго сына, ня ўсе гузікі ў кашулі ўшытыя, але умеш шыць адны і тыя пытаньні: а чаму? а чаму?

Яніна: (ёй усёдна) Ты-ж мусіў да журналістаў прызвычаіцца. (спыняецца) Пра мяне, твайго паплечніка, пасьля году вайны забыліся, і ўцеха адна: па-ранейшаму Марусяй змагаркай клічуць…

Самук: (не прыпыняецца, сам сабе) А сынок дзесьці сядзіць у маёй хаце, і слухае ейную гутарку… Ах, які я дурны! Дурням не заўсёды падвода па дарозе. (Яніна барзьдзіць за імь сустракаюць журналіста)

Журналіст: Зайдрошчу!.. Люблю лета, і вось лета, поўнае лета ў вашай сялібе із садам навакол. Я — бабруйскі, з тэй самай рэспублікі, але ваша мясцовасьць падабаецца найлепш: бары, сады, і птушкі???.

Самук: (вітаецца зь ім) Тады здароўся, сынок… Вас можна назваць сынам?

Журналіст: Калі ласка! Мне дваццаць чатыры, а зь іх два гады ў вашым раёне жыву.

Самук: Не жаніўся яшчэ?

Журналіст: Не. (пакуль безуважліва глядзіць на Яніну)

Самук: Жаніся. Тут дзеўкі не бабруйскія, а беларускія.

Журналіст: Дзякую! (шчыра ўсьміхаецца, да Яніны) Я з вамі знаёмы раней: дабрыдзень!

Яніна: (абыякава) Але, але — дабрыдзень! (усе ідуць да стала ў садзе)

Самук: Сядайце, калі ласка! Яніна — на свой пень, а я на крэсла. (да журналіста) А вы на ўслон каля стала, пісаць будзе ляпей. (сядаюць) Пра што будзеце пытацца ў гэтым годзе — напэўна, тое самае?

Журналіст: Магчыма, успомнім, што ўспаміналася.

Самук: Я мешчанін. Пра заўтрашні дзень турбуюся.

Журналіст: Ня трэба быць Салтыкоўскім пячкуром.

Самук: (задзіўлена) Ня вучы, сынок, самі поўныя мудротай і жыцьцём. (устае з крэслаь ходзіць) Вось хутка будзе вечар. У нас, як нідзе, бываюць прыгожыя вечары. (пярэрва) Мой паважаны журналіст, як толькі ўстаў з крэсла, мне падумалася пра адно прыгожае мейсца. (Яніна схватна прычэсвае валасы, і надзіць паглядзецца на уваход да сялібы) Паміж мястэчкам і нашай вёскай ёсьць палявая дарога, яна цягнецца ў лес… я ведаю у які лес… яна ўся ўезджаная і нават, аж да лесу, без калюгаў. Хлапчуком-вучнем мне карцела прайсьціся па ёй. Завельмі ўразьлівая гэта дарога: з аднаго боку — нівы із збажыной, а з другога — палявая лаза густая і амшары аж у лес. У часе вайны я хацеў прайсьціся па ёй, і гукнуць, каб пачуць рэха… Рэха вясной, ды яшчэ раніцай. (Яніна ўстае, складае, роўніць даміно на стале) Але пад маёй камандай жывыя людзі былі. (кароткая пярэрва) І дарога была стратэгічная. (Яніна сядае, зноў прыхоплівае валасы) Тая дарога была наўмысна уезджаная. Я хачу зарасьціць яе калючым цёрнам.

Яніна: Не жартуй, Самук.

Самук: Валей скажы хлопец упобач нас з тытулам журналіста…

Журналіст: Мроі нас хвалююць і клічуць да чагосьці… дарога без калочан!

Самук: (спакмечвае у вакне сынаь вакно расчыненаеь па вайсковаму прывітаў сына, той памахаў яму рукойь у Яніны спакметная радасьць: журналіст азірае ўсіх) Пра мяне зноў знойздзе у мінулых выданьнях, спішыце адтуль тое самае: г е рой, але мроў свае ня зьдзесьніў. Па палявой дарозе уезджанай, ён працішоўся??? можа з цяжкасьцяй. Адна нага не свая, другая — сто разоў прастрэляная. Але хадзіць хачу.

Журналіст: Я напагатове з вамі прайсьціся па тэй дарозе. Жадаеце?

Самук: (цяжка ступае колькі крокаў, сядае ў крэслаь Яніна памгавае) Так, так… (сумбурна) Ня мучайце мяне ўжо вядомым. (Журналіст ледзь зрухнуўся) За ўсё страшнейшая Айчына. Айчына зробіць зь цябе героя, калі толькі ты хацеў быць героям дзеля яе, за ейнае існаваньня. І-і-і, потым паслухмянага мніха дзяржаўнаму закону прымусіць… і, урэшце: самая няшчасная — батраком, тулягам зробяць дзеля касты… Ах, ня будзем гутарыць пра гэта! Свая праўдзівасьць творыць крыўду сабе й іншым.

Журналіст: Шаную вашы выказваньні. Дазвольце распытаць вас, як вы абаранялі подступы да Бярэзінскай пушы?

Самук: (устае, падыходзіць да журналіста) Мне сяньня не да гэтага… Сынок, мы сіла была непарможная… не патрыятычнага хлусьня.??????????????????????????????

(нізу??? прывучальна) Пішы з мінулага выданьня раённай газэты.??? (калі Самук адыходзіць ад яго, Яніна тыцкае пальцамі ў свае каленыь па руху ейных вуснаў відаць: яна кажа журналісту: «Баляць! Пакіньце яго!»

Журналіст: (бярэ партфэльь да Самука) Дзякую вам! Я вельмі рады, што памятаю ваша змаганьня за Айчыну.

Самук: Час памятаць, ужо каторы год адно і тоеж.

Журналіст: (усьміхаеццаь на ягоным абліччы настрой дзеля свайго) Мяне захапляе прыгоство вашых мясьцінаў… Як тут да возера дайсьці, пакупацца?

Яніна: (захопна і міла) Ад сялібы нашай сьцежка аж да ўзьбярэжжа возера, вядзе. (журналіст разьвітваецца, у яго скрытнае спачуваньне Самуку)

Самук: (калі журналіст адышоў) Яшчэ-ж увечары сябры ганараваць прыйдуць. Зноў прамовы, вітаньні. (ледзь ступіўшы ў бок сялібы) Што, яна ня выйшла з дому?

Яніна: Не.

Самук: (усьмешліва) Неўзабаве із саду ў хату пераязжджаю — зіма блізка, а яна там?

Яніна: (падыходзіць да Самука, бярэ яго пад руку) Мой любы, як справедна, калі ты ўсьміхаешся. (пярэрваь абое глядзяць у бок сялібы) Але яна заседзілася…

Дзея 3-я

У садзе. Бражова-азяровы небакрай заходу сонца. Возера ўводдалі, усё ў вячорных колерах нябёсаў. Каля дрэва па-ранейшаму стаіць стол, на якім дошка із шашкамі. Шашкі растаўленыя да гульні, даміно рассыпанае абыякава на сярэдзіне сталаь у вазе — прасконак садовых красак.

Яніна: (у вячорнай сукніь уваходзіць пад руку з Самуком) Я люблю дарогу за садам. Адно выйсьці на гэтую фарогу — пачынаеш дыхаць водарам усяго, што жыздрыецца, жыве навокал нас. (Сядае на калодку, Самук — у крэсла) А пра тое, я і цяпер вельмі часта ўспамінаю. (Бярэ за вачніцы левай рукою і працягвае па ілбе) Прабую ўверыцца, каб усё ткі зразумець, чаму тады я адчувала сябе мізэрным, недалужлівым паўзуном… фуу! Не магу. Дрыжкі бяруць!

Самук: (апусьціўшы галаву, перабірае пальцы) Яня стане ўсьпамінаць. У мяне сяньня ўспамінаў больш чым трэба.

Яніна: Выпадак надарыўся — гадавіна сканчэньня вайны і твайго геройства у тылу немцаў. (Уразьліва) Сам вінаваты: жонцы былой дазволіў наведаць нашыя мясьціны.

Самук: (бязкрыўдна, разьвёўшы рукамі, з кароткім позіркам на сялібу) Цалюткі дзень нічога цікавага ад цябе не пачуў: успаміны ды былая жонка. А вы ўсе быў для мяне. Ад першага каханьня да яе не зракаюся. Памятаецца яно міла і люботна. (Кароткая пярэрва). Здаецца, ці не пачынаю любіць і выбіраць у буднях тое, што адчуваньням і ўражаньням не дастае у маім жыцьці…

Яніна: (сьціпла) Па вашаму, або што, або нічога — раса па дарозе.

Самук: (палымяна) Ёсьць дзель паказваць свае адчуваньні… Я — дзяржаміць, як у аўтамашыные, ці — табе болей зразумела — тамавік… Але грэшнаму лішні грэх не апошняя жменя пад сярппом!.. Чаму-ж не сказала свае пачуцьці перад іншымі: дурань паказвае?

Яніна: Я шкадую цабе. (Жартаўліва) Скажы, калі ажанюся з табой?

Самук: (азіраецца на сялібу) Калі-ж яна разьвітаецца? (Тарас адчыняе весьніцы ў сад) Вунь Тарас ідзе, можа паслаць яго даведацца: ці хочуць есьці яны?

Яніна: (пахопна ўстае) Забылася сказаць табе пра Тарасавы клопаты. Парадзіць яму на іншую службу паступіць — ня будзь памешчыкам.

Самук: Я крыху ведаю. (Тарас бліжэй)

Яніна: (ня гучна) Ён хоча ў заказьнік палясоўшчыкам наняцца.

Тарас: Добрага дня ўсім!

Самук: (падыходзіць да яго) Тарас, ідзі на іншую працу. Я спраўлюся сам. Ты быў добры памочнік мне і ў часе вайны, і пасьля вайны — не забуду цябе.

Тарас: Дзякую, Самук Іванавіч.

Самук: (здіўлена) Ты гэтак не называў мяне: Іванавіч, і майго бацьку таксама, дык і ты ня клікай. Тарас, ты герой! Характарыстыку пра цябе самую лепшую прышлю, чару віна выпжем, убачымся яшчэ, ў нашым сяле адна вуліца толькі ёсьць. Цесная вуліца сталася для дружаў па зброі! Ідзі ў палясоўшчыкі, помні наш абаронца — лес!..

Тарас: Дзякую, вельмі дзякую! (Удзячны позірк на Алену, адыходзіць)

Яніна: (калі Тарас пакінуў іх) Слаўны чалавек ён — заўсёды бяздомны, каля цябе і жыве? Чаму трымаў яго каля сябе? Я-ж заўсёды каля цябе была?

Самук: (бязуважна) Памешчык я, і не герой… Ты заўсёды дзесьці, дзесьці была ўводшыбе ад мяне. (Азіраецца на сялібу) Шкадую, што дазволіў ёй прыехаць… Забыўся пра запросіны ў госьці маіх сяброў. Як добра што яны крыху пазьней завітаюць. (Пахлопна) Яніна, мы-ж не падрыхтавалі прыкуску!

Яніна: Я парупілася — у маім доме прырыхтавала. Побач, недалёка, прынясу. Усе урачыстасьці й здарэньні на маіх вачох.

Самук: Ты заўсёды ўважная і рупная, але Тарас штосьці… штосьці? Ня будзем пра яго. (Нахінуўся да Яніны) Ты ня шмат сказала пра яе, былую.

Яніна: (гледзячы на Самука, бы не здаралася гэтак) Здаровая… заўсьцелаяь трымаецца моды ў адзеньні. (пераменна) Уся тая самая, як ты скажаш: вальс хоць на якім інструманце грай — тым самым вальсам застаецца.

Самук: А дзеці ад другога ёсьць?

Яніна: Кажа, двое нарадзіліся. (Самук ходзіць на ўсьцяжы каля стала) Не радя вельмі, у анкетах пытальных трэба пісаць: нарадзілася у вёсцы Забродак — Менскае вобласьць. Шкадуе, што мужу прыходзілася успамінаць пра яеь нарадзілася у вёсцы… А потым хвалілася: ейны муж належыць да інтылігэтнай касты, і нарадзіўся не дзе-небудзь, а ў старым Пскове.

Самук: (дацемліва) Да новай грамадзянай касты прыстасавалася? (Сядае да стала)

Яніна: Усё гаварыла з пафосам і пагардай. Асабліва: «Я шкадую Уладзімера. (Насьмешліва) Яго трэба выцягнуць зь мясьцін, дзе адны мядзьведзі водзяцца. Ах, як шкадую, што нарадзілася у вёсцы! Жыла сярод балот і камароў.

Самук: (ён чуецца шчасьлівым) Павер, я рады, што яна шчасьлівая.

Яніна: Яе ня звочыце… Хваліліся, якія сукні апранае. Усейны клопат: як кажны месяц па-моднаму апранацца, і больш чутка аддавацца мужу, бо усё робіць яе і яго.

Самук: (урыўна) Як доўга будзе тут?

Яніна: (з вывучальным позіркам) Казала, што ад першае часіны прыезду сюды чуецца непрыемна… Нават магілы бацькоў ёй ня хочацца наведаць, бо надта кранае ейнае сумленьне быць тут, дзе гноем пахне больш, чымсьці возерам і лесам.

Самук: Вось дык, надворже! (З позіркам на Яніну) А ўсё такі кахаю яе!

Яніна: Адно і тое апавяданьне цьвярдзіш! (Падыходзіць да стала, адвольна, далоняй дзеліць даміно, а тады апіраецца рукамі на канты стала) Наўжо я невартая цябе?.. Памятаеш, як ратаваў мяне ад немцаў… Няўжо я ня вартая цябе?.. Навошта ратаў мяне? Маё ратаваньня абыйшлося шэсьць забітых людзей.

Самук: (паважна) Ты была роўная мне!

Яніна: (склаўшы рукі на грудзях) Была роўная з табой. Я неўмела перамагаць, а перамога дасталася мне таксама. (Падыходзіць да Самука) Любы мой, 15 год ужо мінула ад часу вайны, а ты яшчэ студэнт перад усім мінулым. (Крыху цішэй) Валей быць расстралянай немцаміь чымсьці канчацца самагубствам дзеля Айчыны.

Самук: (абыякава, але задумліва) Айчына для мяне — вечнае пакаленьне. Геніяльныя палкаводцы крывавыя апраметнасьці не памятаюць, самагубствам не канчаюць.

Яніна: Усякія ахварнасьці й уражаньні ад меры адчуваньня.

Самук: (цвяліста) Мне цяжка адчуваць свае адчуваньні… Чаму ўсё здарылася сянішнім днём? Чаму? Адчуваньні ніякіх дзеяў ня прыносяць. Адчуваньні — шыш, сапраўдны шыш! Плачуць ад іх або захапляюцца, вось, прынамсі: Які прыгожы сёньня сонцазаход.

Яніна: (стаіць перад ім) Даражоны, не памятае сваіх слоў, а яны цікавыя, як маё жыцьцё з табой. (Лагодна ўсьмешна) Калісьці ты сказаў: адчуваньні, і ўражаньні, і парываньні, выкліканыя выпадкам, патрабуюць заканчэньня ў розуме і патрэбе.

Самук: (адступае за-стала) І гэта таксама — шыш! (Зь дзеціным азартам) Я сказаў тады: Бог таксама ёсьць, ёсьць калі нараджаецца і памірае. Жыве і — значыць, ёсьць людзі. Бог — людзі!

Яніна: (перамена настрою) Ты іншае казаў. (Пакручвае галавой) Ажаніцца зы мной. (Самук пазірае на сялібу, азіраецца і Яніна. Былая жонка выйшла з дому і накіравалася навонкі сялібы. Сын таксама выйшаў, ідзе да іх)

Самук: Тысячу раз цалую цябе, Уладзімер. Яня, я ненавіджу пакуты.

Яніна: Я каля пчалярні выйду, выхады ведаю.

Самук: (калі Яніна адыходзіць) Дзякую! Я пярэвартнем для цябе ня буду! (Самук чакае сынаь сам сабе) Усё клянецца мяне… Я змагаюся супроць пакутаў? калі чалавек у чэсьці да сваіх покутаў — ёй нішто.

Дзея 4-я

У тым самым мейсцы, як 3-й дзеі. Сонечнае сяйво больш вячорнае. Даўгія сьцені ў садзе. Самук і сын стаяць побач стала.

Самук: Сяньня ўжо да шашак — позна. А заўтра паспрабуем. (стаўляе некалькі шашак на дошку) Я прысяду. (Ідзе да крэсла) Сын, ты можаш пастаяць, бо цэлы дзень, бадай, у хаце прысядзеўся.

Сын: Сядзеў, хадзіў, і нават падскакваў. (Прысядае на скрай стала) Ты, тата, не хвалюйся. Усё добра было, і надалей застанецца добра… Пра яе пагаворым потым.

Самук: Дзякую, сын! Нездарма тваё імя Улада, Валадар… Згодны, ня будзем пра яе. Але маму сваю мусіш называць мамай, а не — пра яе.

Сын: Я сказаў таму, што стаміўся ад даўгой гутаркі зь ёй, але не ў прысутнасьці Яніны пагаворым пра маму. (Загорсквае пачатае) Тата, сяньня сьвята для цябе, я хачу разам з табой весяліцца і сьвяткаваць. (Азірае прастор) У гэтым годзе нават надворже сьвяточнае…

Самук: (урыўна) Глядзі, як позна матылькі лётаюць!

Сын: Упершыню чую: тата любіць матылькоў.

Самук: калі быў маладзешы, прырода для мяне ўсяго прыродаю была: прыгожа, цікава, сьцюдзёна. Я блізкі да яе цяпер. калі баліць нага і раны на целе — ўяўляецца: дрэвы ато жальлем адрастаюць.

Сын: Тата, боль пакутны?

Самук: нават сяньня, але сяньня, я думаю, баліць на перамену надворже. (Падыходзіць да сына) Я рады, што ты зы мной, што вырас, уцалеў ад ліхалецьця вайны.

Сын: (кладзе руку на Самукова ўзплечча) Я памятаю, як у маразяную раніцу, поўную выбухаў, ты прыгнуўшыся нёс мяне пад шатамі заснежаных ёлак. Сьнег асыпаўся зкрываўлены з твае шчакі на маё абліччаь свісталі кулі й асколкі… (Вясёла) Адно цяпер, выраслым, я сьмяюся з маленскага ўражаньня. Мне ня было страшна з табой. Я ведаў ты быў пястроты???.

Самук: (сядае за столь перабірае замашна даміно) Сяньня кожны ўспамінае мне — навошта?

Сын: Чаму гаворыш гэтак?

Самук: (азірае сына) Неўзабаве ты будзеш праўнік. Прывучвайся спытацца у людзей інакш… (Адхопліва, што сказаў) Сын, ад успамінаў няма ніякіх спадзеваў — мінула. Навошта ўспаміны? Нядобрым успамінам мейсца ў кніжках, а ўспаміны сапраўдныя, пакутныя тлеюць разам з зьгінутымі. (Захопнаь у голасе больш цяплыні — ахвота пачаць дыскусію) Сын, прыйдзе час, мо праз пяцьдзесят, ці праз сто гадоў, людзі будуць толькі ўцеху ад працы. Нашчадкам нашым будзе дзіўна, але цікавасьць не адпадзе, чытаць пра гераізм на вайне, пра медалі за харобрасьць. У людзей будуць іншыя адчуваньні. Можа стацца, калі ўсе, на цэлым сьвеце, будуць любіць музыку, мастацтва, працу.

Сын: Хто небудзь захоча больш зямлі, больш прасторы — і вайна зноў.

Самук: Людзі будуць пагарджаць барацьбой. Будучае пакаленьне — спаборніцтва працы і вясёласьці, а ня войнаў.

Сын: Бахналіі вайны не мінуць!

Самук: …было-б добра, каб ты навучыўся не пракурорам працаваць, а… а-а? Вярэдзіць сябе іншым.

Сын: (вясёла, і паважна) Паэтам, пісьменьнікам стануся. Апяю пачуцьці, вольныя ад страху вайны і нядолі, але поўная сумленьня любові і працы, не назаву адвечнасьцяй.

Самук: Прырода творыць векавістасьць, а чалавек ёй дапамагае, што называеш адвечнасьцяй, дык таму, што жывём нядоўга. Людзі любяць самахлусьню.

Сын: (сам сабе ўражліва) Дзеля сябе добра надумаўся, бы нейкі сьвяты, будаваў дзяржаву, або дзейсьніў надуманую ідэю, але бяз прыкрасьці не абыйшоўся. Уваскрасіў Лазара? — Добра паказаць Боскую моц, а потым нічога не памятаць. Праз год, ці пазьней, гэты Лазар памрэ ў галечы, або ў іншым рабстве апынецца. Яго ніхто у Менску не сустрэне.

Самук: Згодзен з табой. Сучасны чалавек адзіноты. Кажны жадае будучае дзеля сябе, а не для іншых. Ёсьць іншыя — што любяць гонар свае сямжі шанаваць па над сьціплымі, запрацаванамі.

Сын: (урыўна) У Беларусі шмат Гамлетаў, у тым ліку і я.

Самук: (азірае сына) Сын, ты яшчэ не падрыхтаваны да самастойнага жыцьця. Цябе затопчуць, прыніжуць, хоць твой бацька вялікі заслужаны змагар. Яны любяць пакуты.

Сын: Ад мамы чуў гэта. Яна захопна агітавала мяне. (З усьмехам) Прылічыла сябе да новай касты людзей. Дасяжная, культурная. А ўсе іншыя — мужыкі, якія аруць землю і паміраюць за Айчыну на вайне. Далей баразны магільнай янбы не адыходзяць.

Самук: (падыходзіць да ліпы) Выпішу ярчэй: Пятнаццаць гадоў пасьля вайны. (Бярэ крэйду з шашчнай доскі.)

Сын: Тата, чаму любуешся мінулай або мінулымі войнамі?

Самук: Любуемся сабой — уцалелі!

Сын: Гэта — эгаізам! (Пярэрва)

Самук: Каста любіць усмапіны. Каста: — Іжэ есі!.. (Абыходзіць навакол ліпы, праводзіць пальцам па ліку 15???) Сын, пройдземся ў садзе.

Дзея 5-я

Сонца зайшло, але па летняму сьветла. У тым самым месцы, як у папярэдняй дзеі. Стол прыбраны і застаўлены бутэлькамі віна, талеркамі з лусьцікаму. Яніна разборліва стаўляе крэслы і ўслон: больш разборліва, выгодна стаўляе краскі ў трох шкляных стаянках.

Самук: (з сынам пад руку праходзяць паўз ліпы зь лікам 15ь якбы знарок праводзіць пальцам паміж лічбамі 1 і 5). Так, сын, 15 годаў адпачываю і не адпачыў.

Сын: (цікавата) Вайна скончылася вясной 1945, а ты сьвяткуеш чамусьці ўлетку. Тата, вайна скончылася для цабе на год раней.

Самук: Прашу не пачынаць зноў ад усходу.

Сын: Абяцаю, ня буду. (Зіркна на Яніну) Сяньня Купальле, до вогнішча лепш ісьці. Вясялосьці!… ня кухтайцеся сабой.

Самук: Любі што любіш, калі толькі падабаецца табе, і тады, як нехта сказаў: вартасьць да спадобы знойдзецца, хаця па мойму вартасьць пазнаецца праз уяўленьне…

Сын: … у самой вартасьці існаваньне рэчы!

Самук: Да Купальскага вогнішча ідзі — зашмат мудрот адзін — другому кажам.

Сын: (вясёла, усьмешна) Не асудзі — пайду… Яна, вясёлага вечара вам! Ня крыўдзіце тату. (Самук спраўляецца ляпнуць сыну па плячыь сядае каля стала)

Янініа: (усьлед) Крыўдзяць пад час крыўды! (Калі сын адыйшоў) Мне даспадобы, што госьці, твае таварышчы, прыйдуць пазьней.

Самук: (у гуморы) Ім нялёгка барзьдзіць. Яны-ж, як і я, недалугі, і яшчэ: старэйшыя за мяне.

Яніна: Ня вельмі шкадую іхную старасьць. На іхнім целе ніводнае скрабінкі ні ад кулі, ні ад сухой патарчаткі. Ня думаю, што і камары іх кусалі шмат… Начорта іх было трымаць у землянках? Трэ было параненых туды класьці, дзе яны жылі, а не асьцерагаць іх выгодамі за словы, бы із бібліі — адны і тые: «Вятры ў сваю радоўку вяртаюцца». А радоўкі бясконца былі. На адны суткі дзесяць або больш няўцямна што маецца на ўвазе. Радая чулася, калі з нападу на немцаў два-тры чалавекі параненых??? больш, тады не да сходак лясных, і не да складаньня сьпісаў, колькі зраднікаў у навакольных вёсках абявілася, хоць тыя зраднікі храбрэй косьці палажылі за Айчыну, чымсьці нашыя нязраднікі

Самук: (жартаўліва) Яня, ты ня туды!.. Твая справа быць каля мяне.

Яніна: (ад натуры заўсёды згодная) Я кахаю цябе. (Пярэрва) Любы, гонар твой не патрабуе спачуваньня. Успомніла мінулае, каб больш пра гэта не гаварыць.

Самук: (зноў жартаўліва) Хіба толькі пра сужэнку былую?.. Яна ўжо пайшла, ну няхай паехала, і я рады сказаць: пасьля некаторага гасьця так, бы цяжкі хворы памёр. (Падумаўшы) Мінулая шчырасьць між людзьмі — дарунка блізасьці, сваяцтва з грамадствам.

Яніна: (пакрыўджана) У жыцьці маім усё наадварот — з таго часу як я закахалася табой. Мушу завіхацца перад табой, як цецярук на такавішчы — хоць бы спадыбацца.

Самук: (міла) Калі-б я любіў, што падабаецца мне, тады-б зямным богам стаўся. (Абдымае і цалуе свае скрыжаваныя далоні) Ад сяньня ты будзеш маёй сужэнкай. Гэтак, Яніна, ці не?

Яніна: (усхваляваная) Як доўга ты мучыў мяне! (Скрып весьніцаў у сад)

Самук: (зірнуўшы на ўваход у сад) З тэй усё скончана! Ты сябра мой, ты ўсё для мяне… Будзь вясёлай! (Каля ўваходу ў сад трое мужчынь яны азіраюць сялібуь Самук паказвае пальцам) Старцы ўжо прыйшлі… Лепей не запрашаць іх… Вечар сяняшні — наша сьвята з табой…

Яніна: (барзьліва) Няхай пачуюць… Абвесьці ім: ад сяньня Яніна — твая сужэнка… Я сустрэну іх. (Чуваць галасы мужчын: «А сад дагледжаны. Аднойчы ягоныя пчолы мяне ўджалілі… Альтанка цяпер пад ліпай?»)

Самук: (падкрэсьлівае 15 на ствале ліпы) Каста ідзе. Усюды касты! (Падыходзяць госьці, здароўкваюцца). Міла вас убачыць. Помню вас і цешуся вамі. Ужо пятнаццаць гадоў сустракаемся. Садзеся, дзе люба. (Госьці непасьпешліва сядаюць) Яніна прырыхтавала пачастунак вам, не Тарас. Тарас цяпер палясоўшчык.

(Напэўна) Якая добрая твая сужэнка,

і рэчы навокал цябе —

заплюсьні вочы,

засьні, і гэтак далей…

(Яніна міла ўсьміхаецца)

Першы госьць: Ты да мяне казаў?

Самук: Не! Пакуль усе не прыйшлі сюды, я на возера пазіраў, і спакмеціў: хвалькі пад праменьнямі заходу — быццам нябачныя рыбкі зацягваюць нерат.

Першы госьць: Рыбкі на сябе нерат зацягваюць? начытаўся ў казках і ў беларускіх паэтаў?

Самук: Яніна, чуеш? Тыцкала пра казкі гаворыць і пра паэтаў? (Да першага гасьця — ён Тыцкала) Я пэўны свае шчырасьці: ты і казак ня ведаеш, а паэтаў — пагатоў.

Тыцкала: А навошта мне? Я адзіна-адзінай веры. (Запеўна) Есьлі заўтра вайна, я сявоньня гатовы… раз, два, тры — як далей казаць? Ах, пракудны, забыўся!

Яніна: (да Самука) Няхай госьці крыху адпачнуць.

Самук: Але, няхай! Адразу з маршу. Няхай аддыхаюць старэчы.

Яніна: Вечар сьветлы, але сьвечкі трэба засьвяціць — будзе гаспадней.

Самук: Калі ласка, ты гаспадыня тут!

Яніна: (Пярэрва) Не! Ня трэба, я адумалася. (Да гасьцей) Сядайце бліжэй да стала… Але вось сяньня я сяду, ак гаспадыня ў доме Самука.

Самук: (абы) Рабі, як люба табе. (Да гасьцей) У гэтым годзе, таварышчы, нешта слабым чуюся, асабліва сяньня…

Яніна: (урывіста) Ад нэрваў любы, ад нэрваў — усё мінае. (Госьці скратна пераглядаюцца)

Тыцкала: У тым самым селішчы жывём — не схаваеш. (З уцэдлівым хіхіканьням) Мужчына заўсёды хвалюецца, а вось яны (Махнуўшы на Яніну) дык і не шманаюць.

Другі госьць: Пра жанчын не гаварыць, бо Тыцкала замучае нас эпізодымі пра іх.

Тыцкала: (разьвязліва) Вы неспагадны чалавек, вы асаджваеце мяне.

Самук: (у помач Другуму гасьцю) Лета прыйшло — сваё цела кажухом сталася. (Спырксна пальцамі па кашулі).

Другі госьць: Справядліва, Самук.

Тыцкала: Ня зусім. Я калісьці кахаў, і мяне таксама кахалі аж да абцасаў.

Другі госьць: У Тыцкалы ўсё увабражэньням азначана. (Да Яніны) Вы тут адна жанчына, ня слухайце яго. (Надзіцца сесьці каля Самука, але там няма месцаь Адыходзіць)

Яніна: (вясёла-сьмешліва) Маё сэрца не скалынецца ад гутарак пра каханьне.

Трэці госьць: Самук, мы доўга ня будзем у цябе. Я чуюся хворым таксама, і пакуль ісьці сюды, яны абое скардзіліся: што аднаму жывот баліць, другому косьці ломіць. Людцы, сябра мой, твае паплечнікі, ды я, на танюсянькай нітцы жыцьця- быцьця… Споўнілася…

Тыцкала: (урывіста) У гасьцях жывот не баліць, пасьля гасьцяваньня толькі. Ты не выдавай нас, брахначка, не выдавай! Не заступайся!

Самук: (крыху адсунуўшы крэсла) Шмат вам часу адчуваць, палічваць усялякія хваробы, мне-ж мала часу памерці, быць прышытым да Айчыны, за якую змагаўся… (Адмахваецца рукой) Якая споведзь?

Тыцкала: (вясёла) Калі штурмам раку Бярэзіну пераходзілі, там ты мог сто разоў сьмела памерці. (Сьмяецца, прыстуквае відэльцам)

Самук: Толькі ня ты!.. Пра сьмерць ня торбоюся, няхай сьмерць пра мяне!.. Разумнае пачуць ад цябе трэба чакаць пяць, або дзесяць годаў, але дурное, ня першы раз, кажаш адразу. (Госьці крыху зьдзіўленые)

Тыцкала: (бяскрыўдна) Самук, ты заўсёды жартуеш, але сяньня — злосны. Праўду кажу, ці не? (Гасьцям зварот бязуважны)

Яніна: (лёгка за крысо Самука) Дарагі, не хвалюйся.

Самук: Можа, у благім настроі ад наведваньня маёй былой жонкі, я, пакуль падымем чаркі за мінулыя паходы і барацьбу, за нашае жыцьцё — добра што жывыя асталіся, пагаварыць да вас хачу. (Выходзіць з-за стала) Крыху пагаманю супраць вашай самахлусьні. Верце сваім вушам і вачам, хаця: вочы не дачуюць, дык убачуць… (Выразьней) Ад сяньня я зусім іншы!.. Першае, прывітайце Яню маёй сужэнкай! (Падыходзіць да яе — цалуюццаь Госьці сустракаюць гэта воплескамі) Пра іншае. (Адыходзіць да ранейшага месца) Адчую асалоду, калі буду казаць здаровым розумам. Чуюся моцным жаданьнем сказаць вам… (Сьціскае, пагладжвае грудзі)

Тыцкала: Слаў нас! (Моцна сьмяецца) Моладзь ужо не захапляецца намі.

Самук: (да Тыцкалы) Тады вер. Кукарэкай, як пеўнік, узьляцеўшы на чужы замёт.

Тыцкала: (у вясёлым настроі) А што мне? Жыд ці мусульман, што мне да хрысьціянства? (Яніна пазірае на яго ў моўкнай просьбе, не перашкаджаць.)

Самук: За Айчыну змагаўся, як усе іншыя. Героем ці не героем астаўся, прызваньня аднолькавае — змагаліся… Нейкі Сімяон хрысьціянскі боскае нямаўля чакаў убачыць, каб памерці, а я жыву…

Тыцкала: (не дае гаварыць) Я-ж сказаў: моладзь не прызнае нас… (Сьмяхотліва). Можа, ты галодны, дык за сваім сталом. Сябра Самук, ешце…

Трэці госьці: (сам сабе, прыгнітна да стала) Ты нуль да нашага аўтарытэту…

Тыцкала: Я казаў: жывот кажны дзень турбуе мяне… Я хачу есьці! Закусім, а тады прамовы, шмагоны… на ўсе языкі.

Самук: Прашу, не хрыпі — яшчэ не прыдушаны… Цярплівасьць маю… Ты кончыў?

Тыцкала: Яшчэ не пачынаў… Так сабе: «Есьлі заўтра вайна», засьпяваў…

Самук: (бязуважна) Я карацей. Даўней былі фэадалы, потым князі, потым прэзыдэнты, правадыры і дыктатары, але ўсе яны — адна і тая гамарня. Рыпяць абяцаньнямі й канстытуцыямі, а сучасныя вяльможы, як ні называй іх, стварылі касту палітыкаў, бы ўдзельныя князі ўсюды. Вер ім, пакорнічай перад імі…

Тыцкала: (урыўна) Мы не прычым… кажу, і не кажу.

Другі годьць: Вышэй лесу не ўзрасьцем — як калісьці ты казаў.

Трэці госьць: Лепш гасьці нас. Ня будзім пераносіць мінулыя і сучасныя беды на нашыя плечы.

Яніна: Мужчыны, не пачынайце мітусьлівую гамазьню… Памятаеце, якія вясёлыя, радасныя вечары мы ладзілі цэлых пятнаццаць гадоў? Хай сяняшні дзень будзе падобны на мінулых.

Самук: (робіць пару ступкоў да Яніныь на абліччы — страта сілыь часьцей хапаецца рукой за грудзі) Мая даражоная, ні келіхаў, і не ўспамінаў… (Да Тыцкалы) Аблічча тваё? Аблічча старога чалавека — люстэрка твайго мінулага жыцьця. Я ня бачу ў ім майго вобліку. (Да Другога госьця) Вось глядзіце: морда льва і ягоныя дзеі із захаваньнем льва. (Да Трэцьцяга госьцяь ён надзеў шапку) Ня ўзьнімай галаву вышэй — шапка ня ўздыме яе… хаця ўсялякая дзея ёсьць тварэньнем жаданьня, рэчаіснасьці. Ты нават пад шапкай невялікі ростам… выглядаеш чалавекам… а тымчасам — грыбам. Постаць твая да шапкі, бы грыбны пууп. Любіш цішком кампіляваць чужыя словы, значыць выпетрываешся — цынікам робішся. (Першы і Другі госьці ўстаюць, але ад стала не адыходзяць) А Тыцкала — пахвалю цябе — на выгляд чорт, але вочы твае і думкі супраць зла, яны напэўна сьняць добрае для людзкога жыцьця. Амін! (Госьці, усе трое, выходзяць з-за стала) Мяне найбольш страшыць, калі возера з узьбярэжжаў выходзіць. Амін!

Тыцкала: (да Яніны) Уцеш яго, жанчыны ведаюць як. (Усьміхаецца позіркна на Самука)

Самук: (сядае, трымаецца рукой за грудзі) Яня, не праводзь іх, самі выпаўзуць. Паўзуны ведаюць, як паўсьці…

Яніна: (пакуль Самук гаварыў да яе, узяла пад рукі Другога і Трэцяга гасьцейь да Самука) Даражоны, усё мінае! А цяпер госьцікі (Вясёла) хадзем, хадзем, па вуліцы шырокай. Самук сяньня не ў гуморы.

Тыцкала: (пакуль пайслці) Самук, ты перамяніў лінзы!

Самук: (мяняе мейсцаь сядае плячыма да гасьцей) Амін!.. Праводзь іх, Яня.

Тыцкала: Шчасьця табе! Дабранач, Самук! (Наровіць паляпаць Яніне па бакуь Яна міла-лёгка адпіхвае ягоную рукуь Самук адзін далонямі да скроні, апіраецца над сталом)

Яніна: (да гасьцей) Не сьвяртайце увагі: ён расчулены ад наведваньня былой жонкі.

Трэці госьць: Даўгата ўношанага аўтарытэту… Да сваіх сяліб хадзем… Мы ўсё ўспомнім. (Яніна хоча сказаць ласку разьвітаньняь яны адыходзяць моўкнаь У гэты час зьяўляецца Незнаёмы, зь ім, за кустом, Тарас)

Тарас: (прыхоўна) Твая справа цяпер. (Зьнікае)

Незнаёмы: (шпарка выйшаўшы з кустоў да Самука, скорагаворкай) Я чуў усё… я хачу… (Крануўся пляча, турхнуў Самука, азірнуўсяь чуюцца крокі Яніныь хаваецца за куст)

Яніна: (вярнуўшысяь спачатку пазірае на пахіленага Самука, але не падыходзіць да ягоь глядзіць у бок возера летнім веташком) Мой любы, гляжу на возера, і думаю, быццам расхінаю запоны зямнога раю, запоны нашага людскога шчасьця. (Пярэрва) Словы ня выкажуць маіх адчуваньняў і ўражэньняў. (Азіраецца на Самука) Не хвалюйся, мой даражоны! (Не падыходзіць да Самука, прахаджваецца, перабірае далоні.) Навошта хвалявацца? Былі касты і застануцца касты. Мацнейшыя ўладай — прыгнечай! Ты ўлады не дабіваўся. Ты слабейшы, таму згінайся, выслужвай, прыстасовайся, будзь пакорнікам. (Шчыра ўсьміхаеццаь адварачваецца да возераь прыгладжвае валасыь папраўляе вопратку.) Ты красамоўна гаворыш. (Ідзе да ліпы із закрэсьленым Самуком лікам 15) — «Жывот маці ўжо ёсьць форма» — кажаш ты. А ле навошта думаеш: жывот маці — фрома магілы?.. Уцякаць, хавацца ад ворага да затулы, да нары — інстынкт ад мацярынскага чэрава? (Апіраецца рукой на камень ліпы) Або: «Жанчына, бы пячора, яна вонкавым выглядам кліча пранікнуцца ў ейную затулу з ейным пачуцьцём». (З лёгка-жартоўным сьмехам) Жанчыне — уцягваць, мужчыне — мацаць, чуць гэтую цягу». (Ідзе да Самукаь перамена настроем — больш праўдзіва) Я хачу нарадзіць табе… я хачу ўбачыць маю жарсьць рухлівай постацяй, сьпярша маленькім бяздапаможным чалавечкам, а потым амужнелым. Ён будзе, бяз яго не абыйдзецца грамадства. Павядзе навучаць людзей да вялікага злучэньня чалавечнай любасьці. (карціва абдымае Самука) Любы не перажывай! (Абнятая галава падае мёртва на стол) Саму-у-к! (Зноў кранае галаву Самукаь ціхатаь адстыпае ад ягоь левай рукой прыгладжвае валасыь гэты рух??????? зразумець, што здарыласяь бянтэжна глядзіць у глыбіню навакольляь павольна з кустоў уваходзіць Незнаёмы)

Незнаёмы: Ты забылася пра мяне?

Яніна: (зноў кранае Самокову галавуь адказвар не пазіраючы на Незнаёмага) НЕ! (Адступае да Самукаь глядзіць на Незнаёмага)

Незнаёмы: (спакойна) Маё пытаньне? Не адказвай — не прычым…

Яніна: (незбянтэжана) Можа — і ня прычым… Валей шчыра: чаму і каго цікуеш?

Незнаёмы: (ідзе бліжэй да Яніны) Нават калі заплюскваю вочы, дык абоіх бачу вас…

Яніна: (спрабуе ісьці насустрач) Гэта — сон ці ява?.. Я зноў перад табой…

Незнаёмы: (спакойна) Сапраўдная ява… і шкадую — зьнікла без майго сапраўднага ўдзелу… (Спыняюцца ў блізкасьць)

Яніна: Яго прызналі людзі… ягоныя заслугі… і ён пачаў не прызнаваць іх…

Незнаёмы: Значыць, людзі памыліліся, або нестае часу яшчэ больш памыліцца па- сапраўднаму…

Яніна: (кранае за руку Незнаёмага) Гэта ня сон. Надоечы бачала цябе, увечары, прайшоўся каля ягонай сялібы колькі разоў…

Незнаёмы: Недалёка жыву — адно якіх 30 км. ад вас, цябе, яго.

Яніна: (гледзячы ў вочы Незнаёмаму) Што хочаш ад нас?

Незнаёмы: Мой адказ ня прычым! Ён будзе, бы канавы каля дарогі…

Яніна: (па ранейшаму гледзячы Неснаёмаму ў вочы) Ты хацеў помсьціцца мне ці яму?

Незнаёмы: (пярэрваь із скрыўленным абліччам) Нікому!.. Але жыло камусьці адномсьціўцам.

Яніна: Дзякую! Больш нічога не кажы. (У прасьцінку да навакольля) Не кажы! (Падыходзіць да Самука, кранае зноў ягону галавуь ціхата) Ён памёр…

Незнаёмы: (ідучы да стала) Ягонае жыцьцё — сьмерць самапераканьне…

Яніна: (адступіўшы ад Самукаь уцятліва) Хто мы? Двое жывых, ці адзін памёрлы?

Незнаёмы: Маленькія людзі змагаюцца супроць саміх…

Яніна: (абыходзячы вакол стала) Я вас абодвух не пазнаю, і вас абодвух адчувала… (Спыняецца) Адну сьвечку засьвячу — цёмна, цёмна сярод сьвечак. (Паліць сьвечку)

Неснаёмы: (адыходзіць ад сталаь пакуль Яніна засьвечвае сьвечку) Так — цёмна, цёмна!.. Вось-жа і даводзіцца чытаць пра жыцьцё у цемры…

Яніна: (з гонарам) Табе сьветла — не хлусі!

Незнаёмы: Ня ведаю, хто ў хлусьні… Хай будзе сьветла, хоць і цёмна было калісьці.

Яніна: (падыходзіць да Незнаёмага, бярэ яго за руку) Усё што кажаш будзе кароткая ціхата. (З позіркам на дол) Найлепей нічога не адказвай.

Незнаёмы: Я усё такі… не заставацца нам каля мёрлага. Яму — памёрлае, а нам, жывым — жывое…

Яніна: (гладзіць руку Незнаёмагаь позіркна на дол) Але! Жывое — жывым! І нашаму жывому, я злачынец… Я — вінаватая, вінаваты і ты — бывае такая віноўнасьць. А вось нават цяпер, не адважыўся выступіць сьмела, адкрыта дзеля абароны свае праўды, а пацікаваўся сюды, бы які афрыканскі дзікун… (Падумаўшы) Вы або???ва зрабілі зь мяне не маці, а жанчыну, прыкветную, патрэбную. (Адыходзіць ад Незнаёмага, мімавольна пазірае на возера, а тады — на Самука) Хто ты? А ён — чалавечы. Я люблю яго.

Незнаёмы: Яніна, даруй мне! Хадзем ад гэтуль… і тымчасам няма куды барзьдзіць, няма куды падзецца.

Яніна: (даланямі праводзіць па скронях) Ты не вінаваты. Не прасі прабачэньня ў мяне: віноўная — я! Сама зрабіла сабе ня быць мацерай. Я была вайніўчай амазонкай, а ты? Я ня ведаю, чым ты быў пад час вайны.

Незнаёмы: Жыцьцё зрабіла цябе гэткай.

Яніна: (падыходзіць шпарка да Незнаёмагаь палымяна) Жыцьцё? Які шчыры асудак! Якое мілае спачуваньне! Жыцьцё любіць, і вініць — мала для цябе, трэба самому пакінуць гісторыю для жыцьця.

Незнаёмы: (найперш адолеўшы сумніў у намеру — паклаў рукі на Яніну) Хадзем ад гэтуль. Частка твайго жыцьця із ім ужо скончаная. Жыцьцё і грамадства пазбавілася яго, як сасна непатрэбнай ігліцы… Хадзем ад гэтуль. Мы — жывём.

Яніна: (у абліччы душэўная барацьбаь кароткі позірк на Самукаь памальны позірк на навакольле, бы стуль нехта паможа ёй адоліць усё, што здарылася ў гэтым дні) Згодная з табой — трэба ісьці. (паклаўшы рукі на грудзі Незнаёмаму) Дзе кончыць першую частку жыцьця для мяне? Існавала, пакуль жыла із ім. (Паказвае на Самука прыняўшы рукі ад Незнаёмагаь глядзіць у бок, скуль ён прыйшоў) А ён напэўна, выраслы?

Незнаёмы: (як раней, спакойны) Ты бачыла яго якіх тры месяцы пасьля нараджэньня, а яму… цяпер сямнаццаць гадоў.

Яніна: (адыходзіць ад Незнаёмагаь узьняўшы галаву шчытна праводзіць далонямі каля скроняў) Ужо сямнаццаць гадоў?.. Буду зноў яму мацерай! Не дакарай…

Незнаёмы: Усё бывае… Яніна, хадзем адгэтуль. (Робіць колькі крокаў да выхаду) Мы ўсё ўладзім.

Яніна: (пазірае на Незнаёмага, а тады на Самука) А як зь ім? Ён чалавек у радасьці й бядзе. (Ціхатаь Незнаёмы закладвае рукі на адзадзьдзеь адварачваецца, глядзіць на памёрлага Самукаь азірае Яніну). Я астануся зь ім.

Адам і Ева

I

Раніцай

1

Раніца яшчэ.

У сьвятле сваім

сонячнай цяплыні

усюды месца ёсьць.

Бы дрэва

ледзь-ледзь затлелае,

на зямлю абваленая

у самую вясну-вясьняную —

раса парыць

з лугоў,

з далавы шырокай і аблеглай,

з роўнядзі зялёнай і квяцістай.

Дрэвы,

быццам далавы і роўнадзяў суччо,

бліжэй да неба ўздымаюцца.

Птушыня лёты вецьцямі,

бы дрэваў тых,

неспадзеўна ветрам адарваньня,

кагортамі за небасхіл

зьнікаюць.

Сьпеў іхны падае

плажміста да зямлі,

ў званістасьць свае песьні,

у набожнасьць, што не стамілася

аціхаць трывогай, -

красатосьць ня згубіцца

прад уявай

усячутнае прыроды.

Узгорак гліністы, сукравічны,

у сухацьветах рэдкіх,

адхоніста спусьціўся прад садам райскім,

расой дыміць таксама.

У садзе пладзінёй убранае лісьцё

вохкасьцяй срабрыцца, бадай што змрочнай.

Шарахнявыя камні

й пачарнелыя,

бы рукі нейкія анямелыя,

трымаюць іх,

і нават сьпеляць пад сонцам ранішнім.

Усё навокал — польза ёсьць, -

жасьліва, дый падступна:

сіла сьпялістасьці сядзёрастая,

(не аціхлая нат уночы)

жыцьцёвыя трымценьні падзірала.

2

Прыходзіў час — разваліны пакуль!..

Вецер пачынаў разьдмухваць

рухлівасьць дрэў,

і красак адцьвіцелых у сваёй парыь

у блізіне сухмарак гурміста птушкі лёталіь

шархлівым кругам ля камлёў лісьцё

лажыласяь

пладзіня пасьпелая, калярыстая

з галін ападвала ў гушчыню травы

ды на шыпулі кустоў прыземістых.

Прасторы ранішнія ня былі званістыя,

рэха ня несла далёка адгалоскаў.

Шамцела. Раслінам не перапалох

ад ветру скратнага,

бы мушлі высапаныя із прыгоршняў.

Адам

Ня ведаю, як будзе доўга

маё жыцьцё цягнуцца ў маім целе.

Ужо тыдзень (дні лічыць я навучыўся),

хаджу да мора слухаць хвалі,

і для яды зьбіраць

на бераг вымытыя мушлі.

На камень сеўшы адпачыць,

цяпер ня чую шум анёльскіх крылаў.

Адно мора плюскочыць каля ног,

іх сьцюдзяніць, як зямля карэньне…

хачу я гутарыць із сабой,

слаць вітаньні абы каму за небакрай:

ці Богу, ці нябачнай дзесьці далёкай хвалі.

Хачу ў пуцявіну мора апусьціцца,

каб знайсьці адгукі мае гамонкі…

Па ўзьбярэжжы (ніколі мне ня думалася)

сьцелецца прывольле, што працы просіць.

Дыханьнем глыбокім яго хвалюе неба,

пра якое я маўчаў калісьці…

Душу кранаю думкамі й развагамі,

ад іх, мой Божа, не адступлю напэўна.

Ня быўшы маленцам (ранейшае, здаецца, перажыта),

я ўжо скараюся жыцью й спадзеву іншаму…

Адзінотны — я. Мне помач, Божа, трэба.

Неаднойчы Цябе я патурбую просьбай

з вуснаў грэшных, але набожна шчырых.

Павер:

душа мая ня ўсім убралася,

што пакінуў тут на зямлі вялікай.

У кажнай сьцені дрэва,

побач нат зы мной,

я падслухоўваю ціхату Тваю,

але помач толькі:

— Адам, Адам,

разважай,

хвалюйся.

Схаваўся голас мой у грудзях морскіх…

Заходам сонца (так было калісьці)

ня чую гімнаў Боскіх.

Як і раней, я перад Табой укленчаны,

але мальбе цяперашняй словаў не стае.

Не стане мне райскіх кволасьцяў ды радасьцяў,

каб імі пахваліць Цябе

за дайнасьці штодзённыя.

Я чую гутарку сваю —

яна суродзіч маіх пачуцьцяў няўветных.

І думкі яны, як-бы кручаліны,

схаваныя ў заросьнях.

Але за імі падкрадлівы іду

ступаньнем першым першага чалавека.

Калі толькі гутаркай ды думкамі адолею

я асягнуць і час і быцьцё зямное,

ракой прыплыўнай буду поўніць мора

жыцьця вускрослага із цудамі патаёмнымі,

не векавіста бязьіменнымі…

(зноў пачынае зьбіраць мушлі)

Ева (у воддалі, каля пачоры)

Шкада цябе Адам і, радая,

тваё імё я ведаю…

Ты высішся над морам,

здаецца мне, і хмарай і скалаю,

твой пот ад працы сьцячэ у мора кроплямі

расінаў ці дажджу…

Адам, Адам! — вось зарас я паклічу.

Мой голас паляціць між небам ды зямлёй.

І вушы

ягоныя і мае

пачуюць рэха нябывалых скрыкаў…

Ён упяршыню адыходзіць ад мяне.

Ніколі ён ня клікаў: — Ева! Ева!

Ніколі ня шукала я, называючы яго:

Адам! Адам — дзе ты?

Ён быў раней заўсёды побач.

Як ён уважліва перабірае мушлі,

абмывае іх ад твані й пяшчынаў.

Мілей, чым хвалі мора

на галаве яго валосьсе

кудлочыць вецер.

Ён цяпер увесь у працы,

ён увесь у схове недадумнасьцяў,

на ляжаньне райскае забыўся…

Адам (заўважыўшы Еву, голасна да яе)

Хадзе сюды!

Ева (ідзе да Адама, голасна таксама)

Сваю працу

я скончыла даўно.

(Адам кідае прыгаршню мушляў у мора,

ідзе на сустрач)

Ева (абнімаючы яго)

За табою зводдалькі назірала я…

Хачу цябе, як сонца асьвяціць.

Мой кажны дадатак да цябе —

пешча Боская,

што часіну кажную надуманы уцячы

з маіх рук

гэтак, гэтак чуткіх…

Адам

Ева, ты, як дрэва тонкае

пад подзьмухам ветраным…

Ева

Адам… ты карэньне дрэва гэтага.

…чую, чую усім сэрцам

растуць яны у целе маім.

Адам

Нашым пешчам тыдзень ужо мінуў,

але тым сорамам,

і страхам

цьвялюся я…

Ева

Бог сказаў нам свой прысуд,

і нам засталося маўчаць прад Ім заўсёды.

Хвалі за міласьць: да самай сьмерці,

на зямлі пакінуў Адама і Еву.

Адам

Ева-а!

Сваволіш ты ад радасьці невядомай!..

Ты большыш, большыш грэх!…

Ева, можа сяньня ці мо заўтра,

адчую я, што ня знаў ніколі,

ідучы бяз мальбы, ці раніцай, ці ночай,

між зьвяроў цяпер хіжацкіх,

між шчабятаньняў шматпеўным птушак

што гнёзды віць пачалі ў скоймах скал,

у затулах недаступных.

Ева (прыхінаецца да Адамавых ног)

Адам, твая нага крывавіць!..

Адам

Аб скалу… мо мушляй абадраў.

Мы-ж кроў ня начылі ніколі.

Ева

…болесьць пешчай утулю.

Адам

Ты пагарджаць

мне даеш параду.

Ева

Не дакучай развагамі!

Хадзем вячэраць.

Адам (ідзе да пячоры)

Я-ж мушлі пакінуў на узьбярэжжы.

Ева

Яны у волі нашай

нікуды ня дзенуцца…

і навошта рупіцца пра яду —

яе на колькі дзён нам стане?

Адам

Бог ня вучыў яду ашчадзіць.

Ева

Усё цяпер у меру будзе.

Адам (спыняецца)

Усё было калісьць у меру,

а не цяпер.

(больш уважліва у бок мора)

Паслухай мора грокат,

здаецца мне часінай ён

калі ты голасам і постацяй абжявілася.

Ева

Адам, Адам!

Застаўся сьветкам Бога ты…

(падумаўшы)

О, як мала ў душы тваёй

таго, што хоча чуць цябе.

Спадзеўся скрыкаў тваіх памочнікаў,

анёлам для іх будзь,

як некалісьці, сам ты быў

дзіцянё анёлаў Боскіх.

Адам

Хто ты, Ева?

Ева

Назаві мяне сужэнкай,

што у болесьці

тваіх дзяцей народзіць.

Адам:

Ева, Ева!

Люблю цябе!

Колькі дзён ужо і ночаў

я прасіў у Бога, (а Ён бязмоўны),

вярнуць цябе у цемрадзь касьцей маіх,

але на зьдзек, а можа на вяшчунства,

мне краска кожная, і хваля мора бяспрычынная,

уторыста казала:

— Адам, Адам,

Еву беражы,

больш табе няма

каго любіць і цешыць на зямлі.

Ева

Я — родная табе…

Адам

… як кроў на назе уняць?

Ева

Адам,

не данімай крывёй мяне…

(пяшчотна хінецца яго)

Цалункам уніму я кроў тваю.

Зноў прыхлынае яна да цягліц тваіх

і сэрца скалане

адным-адзіным

тым

завошта Бог нас пакараў

ні сяньня, ні ўчора,

а бадай даўно, даўно калісьці.

Адам

Ева,

я між табой і Богам.

Праўдзівы Ён, і ты праўдзівая…

Ева (не дае гаварыць)

Хадзем вячэраць…

Быць мне страшна безь цябе.

Мне надзіцца, усё здаецца:

збыла я век у дурной хацьбе.

За кустамі хмелю і павіваў

вячорнага неба ціхне ціхата.

Я перад табой… і складкі майго цела

нямотнасьцяй далін не ацішэлі…

Адам

Ева, я сьцерагу цябе…

Якая сяньня парната.

Ева

Ты-ж каля мора дзень прабыў.

Адам

Але. Але.

У плёскасьце хвалі кажнай

я цуднасьць будучую жыцьця

адгадваў.

Ева

…і там анёлаў больш ня бачыў?

Адам

Не.

Ева

Гэта, мабыць, усё сталася,

і больш звароту нам няма:

ляжаць на скалах і глядзець на неба,

слухаць шорах анёльскіх крылаў

і называць жыцьцё у харасьцьве дарлівым:

рай Боскі, рай Боскі

нам дваім…

Адам

апамятайся, Ева!

Ева

Адам, шкадую я цябе…

Хадзем вячэраць.

Адам (пакуль ідуць да пячоры)

У поцы працы

я красатосьць мінулую вярну.

Ева

Не бярзьдзі, Адам! -

Памочнікаў я нараджу табе.

II

Ноч

Забруніў ручай чутней

у воддальку пячоры.

Ніжэй заслалася смуга туманная.

Шум аціх тырсы й дрэваў.

Зоры рэдка,

(бы шляхі да неба не забудзь),

заірдзеліся

па куткох нябёсных.

Шамаценьні крылаў ночных птушак

старэйшымі здавалася

за шорахі анёльскія.

Адзінотным кажная

у ночнай цемрадзі —

адзінотна кажная

свайму верыць вобразу!

Адно нядаўна, душа абжяўленая

у каменнай немані,

жыцьцём і сьмерцяй

мучыць…

Зьвяры дзесь іншыя

знайшлі мярлогі.

Страхотна падступіцца ім

да мясьцін Адамавых.

Ён чалавек,

і іхнае жыцьцё,

на волю рук яго

аддадзена.

Адам іх бачыў на схоне гор

і роўнядзяй далінаў —

род розны, ад роду іншага

ўцякаў, хаваўся.

Толькі цыркуны ня кінулі Адаму, Еву

турчэлі у заміне безьненавісным.

І гадзюкі, (бы ветру больш ня будзе),

шасьцелі ў траве, сіпелі.

Ева

Адам,

спаць кладзіся.

Зноў я краскі высушыла

на пасьцелю нашу.

Адам

Спаць я не хачу.

Баюся сноў уторных:

боль яны прыносяць мне.

Мінулай ночы сьніўся сон:

я зноў адзін

у рай вярнуўся

і скарбы усялякія,

ніколі мной нябачаныя,

спакволілі нямотнасьцяй шмат вачэй.

Я намагаўся іх крануць рукамі,

але рукі як суччо таўстое,

нават крыху ад плеч не зварухнуліся.

Сьцежкі нявузкія а простыя і шырокія

слаліся прад мной і ў гушчарох губляліся.

Сьцены навакол з камянёў дрэвамі аброслыя

высока уздымаліся.

Бы на скалу прыморскую,

на іх вышэзнасьць

спрабаў я узысьці,

але постаць мая ўся

адтуль

сыпалася пясочанамі

і замірала, маўляў насёны прад усходжаньнем.

Ева (лажыцца на зрыхтаваную пасьцель)

У рай мы больш ня вернемся.

Ня жалься Богу,

а кажы, удзяч мальбой хвалебнай:

усёдна я Тваім жыцьцём жыву,

у вобразе, Табой ствароным.

(рыньвіста ўстае з пасьцелі)

…Божа,

Божа Валадарны, імям гэткім назваўся нам.

Ева грэху іншага

Адаму не дабавіць!

(падыходзіць да Адама, ён усё сядзіць

каля уваходу да пячоры)

Не пагарджай, не праклінай мяне!

Адам (устае, абдымае Еву)

Ад гэтае начы

ніколі,

ніколі, Ева!

Ты-ж мая сужэнка!

Ева (хоча весьці Адама да пячоры)

Кладзіся спаць, Адам.

Назаўтра нам

шмат працы ёсьць зрабіць.

Мне хочацца зь пячоры перасяліцца

ў будоўлю,

рукамі нашымі збудаваную.

Нам цесна ў пячоры.

(ускідвае валасы на Адамавы плечы,

цалуе яго)

Ты мне мілей

у поцемку затульным валасоў маіх.

Пяшчоць мяне, Адам,

пяшчоць.

—------------

Адам лагодна адхінуў ад сябе Еву.

Адыйшоўся ад пячоры. Яна таксама,

трымаючы рукой даўгія валасы свае,

крокаў некалькі пайшла за ім.

Спынілася. Моўкла. Усё адгадвала,

дзеля чаго ён паводзіць гэтак.

Ручай бруніў то ціхна, то зычна,

і гадзюка (Ева ўпершыню даведалася),

ледзь ня ўкусіла яе за нагу.

Адам пайшоў да хмызьнякоў і трысьнягу.

І стуль вярнуўся з ахапкам густога вецьця.

Ева хацела памагчы паднесьці.

Але ён наўмысна,

і неяк, бадай, жорстка,

нічога ня кажучы,

абыйшоў яе паўзбоч.

У шызьне ночы яна ўбачыла:

вусны Адамавы незразумела

самі з сабой гавораць.

Ева радавалася. Маўклівела, як вочы.

Адам вярнуўся зноў, дзе жыве ізь ёй.

Кінуў хмызьняк каля самае пячоры,

і пачаў ля ўваходу растаўляць яго.

— Уваходзь! Чакай мяне.

Ева увайшла да пячоры. Ізноў адчула:

сюды яна прыйшла і засталася жонкай.

Прысела на пасьцелі. Вадрылі пахна высушаныя краскі.

Ня слухала шасьценьня вецьцяў.

Прыгладзіла валасы далонямі

ды вальней на плечы распусьціла іх.

У маленькім празорцы, што яшчэ застаўся ува ўходзе,

бачала яна: Адам шчыльней, шчыльней яго захутвае.

Ня сьцерпела:

— Адам, навошта гэтак робіш?

Цыркуны цьвірчэлі. І ручай упобач

у цямрыні пячорнай вадрыста-духатлівай,

здаецца, плыў праз саму пячору.

Летні месяц даўно зайшоў.

Адам ня спаў, і ня спала Ева,

яна пяшчотна яго грудзі гладзіла.

— Ева! — адклікнуўся ён.

Першым, упершыню, адхіную яе жарсьліва.

І да вуснаў ейных шаптаць пачаў

пра жыцьцё вечная і суладная.

—-------------

Назаўтрае яна сьмяялася і весялілася,

аглядзела рану невялікую на назе Адамавай.

І папрасіла на яе глядзець:

— Адам, я танцаваць перад табой хачу

усе рухі сораму грэшнага й нягрэшнага…

Гэтак было вясёла ў сэрцы ейным,

гэтак было радасна і Адаму.

І ён падумаў: жывот Евін,

яшчэ неякую таёмнасьць не абяцае.

— Адам, як люба да тваіх каленаў цёплых

прытуліцца.

Стамілася ад танцу я… А ты-ы! Зноў сядзіш

і думаеш.

Уверся: ад мінулай ночы, у табе жыву ўся…

Адам, зноў не захінай пячору

ад сьвятла месячнага і зор,

калі толькі яны цьвеляць цябе,

схініся нада мной

у змрок гульлівы майго аблічча…

Адам, вускрошніш ты

із майго цела.

Адам

Ах, не! Шчыльней захутаю

у пячоры шчылінку кажную.

Зайдросны я. Я адно жадаю

цябе упобач бачыць.

Хай кажны сьцеражэ

жыцьцё сваё…

— Табе ў муках нараджаць дзяцей, -

і ты і я пачулі з неба.

Таму ня грэх (зьвяры нас не ўцемяць),

на зямлі цяпер усё жыве

ня жыцьцём сваім, а з волі Боскае,

з Ягонага прысуду…

Увечар кажны, з работы ідучы,

буду ведаць:

усе сьцяжынкі да нашае пячоры.

Тут нашыя здабыткі й гутаркі, й пешчы

тут жывуць…

Сонца вячорнае прасёліны між дрэў

і скал асьвеціць.

Як зоры неба, яно

шырынь раздольля ад пячоры да скраёў зямлі

азначыць…

Пясьцямі вырваць спад сподаў скал жадаю

мацнейшыя каменьне,

каб толькі ім

загарадзіць усе ступкі й дімкі,

поўныя тварлівасьці маіх рук

чалавечых…

Ева (перапыняе гутарку)

Найперш кранай таёмнасьці майго цела.

У ім таіцца існасьць тваіх сыноў.

У цяжкай працы яны табе памогуць…

Ада-а-м,

у змрочнасьці пячоры маіх вачэй ня бачыш,

у іх ярчэюць цуды тваіх спадзеў.

Адам

Зусім я маю мала іх.

Ева (адхіняе з уваходу ў пячору вецьце)

Хачу свабоды нейкай я.

Вось тады

маё сумленьне будзе

чыстае найчыстым ад грэху нашага.

Адам

Ты новы грэх дзеля мяне таіш.

Застанься лепш надоўга ізь мінулым,

ужо праклятым Богам, але што шмат

прынёс мне мрояў і развагаў.

Нас Бог пакінуў,

змоўкнуў каля нас,

усьцярогшы Адама, Еву,

бы памяць,

бы сьветкаў на зямлі, засаджанай морам

і дрэвамі бязьліку.

Ева (рупней адкідвае вецьці ад уваходу ў пячору)

Адам, у мроях я тваіх.

У цьмянасьці начы, а не пячоры

мае трывогі пра цябе.

Анёл (зьлятае да Адамаь Ева ня бача яго)

Адам, слухай і сьцеражы Еву

(зьнікае)

III

Палудзень

— Еву сьцеражы, і памагай…

— Еву слухай, і пагарджайся, -

сьпяваць, як птушкі, Адам паспрабаваў,

але пад сонцам цяплістым

падможна

першы сьпеў ягоны

не да сэрца прыйшоўся.

Адаму усё цьвярдзілася:

— Бог, паглядзі, наведай грэшнага…

І ледзь у бок ад хваляў мора

ськідваў мушлі, спажывы поўныя.

Але поўная дзіў была

працы ўцеха,

квальнейшая, чым цела Евіна,

квальнейшая, чым ахалода вячорная.

Скала абвальваецца падмытая абыяк, -

хвалі мора нехта шпурляць ахвочы

да берагу апорыстага,

у прытулак,

што складна скрэплены

прыплывам ацьвярдзелым заставацца.

Шмат пячораў — прытайнасьць ночаў —

губляюцца разьдзельна паміж хмызьнякоў.

Усьцяж каменьне уселяк шарэюць,

затулы упрыгожваць на зямлі,

і, быццам, наўмысна, сьцерагуць

усё, што некалісьці знарочна моўкла.

Ад іхнай вохкасьці, блядая Ева,

Ева, жонка першая на зямлі,

выйшла позна на спатканьня дня.

Уся бязвінная у вобліку жаночым,

яна была, бадай, даліна тая,

што увясну ніколі не адцвітае.

Ева

Як я люблю Адама на ўзьбярэжжы.

Але чаго да мора

ён гэтак прызвычаіўся?

Усюды роздаль, бы хваль разгоннасьць,

поўная працы, спажывы і жыцьця…

— «Хачу я з морам жыць, толькі з морам» —

Адам мне любіць гэтае казаць.

Няўжо ты мой, спадар, ахоўнік,

не жадаеш быць, чаго шукаў

у Бога, і можа ува мне?

Я — нішто. І я — ягоная ахвота.

Чаму уладнікам над сабой не станеш?

Розумам сьхіні страх жыцьця свайго,

І ўсё самім сабой прыбудзе.

(узіраецца на небакрайь на ім цёмная

навальнасьць хмараўь кліча)

Адам,

зірні на неба!

Адам (падыйшоўшы)

Неба гэткае я сьніў у снох…

Ты чуеш грымоты?

Мы гэта назавём Пярун,

а дождж з грымотамі прыклічам навальніцай…

У пячору найлепш схавацца.

Ева

Не барзьдзі туды.

Хачу я сілай Боскай

налюбавацца…

У пячоры цесна.

Адам

Ева, Ева!

Ты, як ліст апалы,

у прасторы круціцца хочыш…

Ева

Навошта гэткае казаць?

У табе ўсё пярэчаньні й мроі.

Даверся мне: ад любасьці да цябе

і да жыцьця

прыстанак наш — пячора,

здаецца, вельмі цесны.

Адам

Ева, што ты хочаш?

Ева

Хачу пячору нашую пакінуць,

у новую перасяліцца.

І новую, новую збудуе

Адам і Ева

сваімі рукамі.

Хачу бліжэй да сонца і аораў жыць,

вогнішчы паліць уночы цёмныя,

і ведаць, што прытулак іншы,

хоць крыху бліжэй да неба,

хоць крыху вышэй ад крыніцаў,

і творнасьць першая: твая, мая,

будзе радасьць наша…

Адам

Хай будзе гэтак.

Ева

Тады хадзем, агледзім месца.

Уздойма вунь, аж там, над морам,

самая вышэйшая, мне здаецца.

(бярэ Адама за рукуь адыйшоўшы ня вельмі

далёка ад пячоры, іх напаткаў дождж)

Адам

Да пячоры вернемся.

Мне страшна грымоты навальнічныя.

(у гэтую часіну ўпобач зь імі дрэва

бже Пярунь дрэва палымніць)

Адам (распачліва)

Ева, я асьлеплены!..

Ева

Ідзі, ідзі за мной!

Адам

Мне месца ў пячоры стане!

Ева

Адам,

дай руку,

ідзі за Евай!

Жывату майму там цесна.

Жывот — пячора тваім сынам ненароджаным.

Дай ім прастор, прастор, прастор!

Па іх племям,

пакаленьнямі

лічбой вялікай разыйсьціся!

Адам

Ева, вядзі мяне —

мне страшна, страшна!

(дрэва палымніць, бы запаленая вогнішчаь

мацнее і дождж)

Ева

Я вяду цябе!

Яшчэ навокал толькі сяньня,

а не заўтра…

Адам,

Ева із табой заўсёды!

Мітусьня (Драматычны начырк)

… і тады пайшлі па ўсёй зямлі

Айчынай нашай вястуны й парокі

ўсялякія: і злыя, й добрыя.

(З беларускага паданьня)

Дзея адбываецца ў годзе канчальнага заняпаду Беларуска-Літоўскае дзяржавы.

Пустэльнік — зь лясных пустак, каля 40 гадоўь

Млынар — уладнік вятрака, каля 70 гадоўь

Дамаведкаь

Князь — зусім старыь

Хведар — царска-расейскі ахвіцэрь

Ганка — выгатаваная ў доме ў млынараь

(усе іншыя асобы абжяўляюцца ў ходзе дзеяньня).

(Узгорыстае месца сярод лясных пустак. Летняя пара. Ледзь-ледзь прарэзалася сонца ў полымі зары. Пад адлогам узорку бруіць ручай. З адзіным вакенцам і, бы шчыліна, дзьвярыма, будан).

Пустэльнік

(выходзіць з будана з драўляным

бэльчакам)

Сьвітанак зноў.

Я аднэй усё хажу сьцяжынкай.

Жыву пустэчай і шумам дрэў,

і ціхатой.

Глумлюся у закове Гасподняй веры.

На міг даўгі ўявай час спыняю.

Прыкідваюся чаканьням нейкай асалоды,

як вецер той, дзесь напаткаўшы хвою

з радасьцяй кудлочыць сучча

адным узмахам.

Гэтак і я

душу сваю кудлочу,

хціва курчуся казаньнямі прызначэньня:

у маёй пустэльні ня валяцца гарады ў крушню,

тут сьціснуты Богам толькі я —

упобач з шорахамі духоў разгульля…

Няштораз, прыпадкам, зь вяліччам царскім падыходжу

сустрэць вандроўніка ў маіх мясьцінах,

каб паслухаць ад яго навіны

пра смутак ці пра радасьць бытаваньня.

А смуткаў і зьгінотаў стуліць ня можа!

Але-ж ільдзець пакутамі

я іхнымі ня думую.

Канайце ў сваёй зьнямозе прызначэньня!…

Сьвет увесь,

ты згонай ацяжэў сваіх пакутаў!

(прысеўшы глядзіць на ручай)

Скорапіс вятраны ня клаўся на гладзіну тваю, -

упяршыню чаму,

вось сяньня спакмеціў гэта я?

Ручай, ты любасьць шчырая між небам і зямлёй,

няўтрапенна мыеш жвірісты злуд пяшчынаў.

Я-ж кажны дзень жыву ўторана

груняй слоў адведаных з кніжак, напісаных ад сьвятых

але ня тораньнем тваім журлівым.

Мне каміцца: пад схон гадоў маіх

знайшоў падмурак нечаканы я.

Ён вырас пада мной у шумятні бароў

адчуваньнем непадзельнай збліжнасьці.

Усё там прыйдзе наступам,

што будзе апавядаць, як грэх зьлягчэе

буднямі іншых жарсьцяў.

Пакутам там

шчасьце будзе нізіць

стрымы плёны нязьдзіўленых радасьцяў…

(ледзь узбудрожана)

О, Божа Валадарны, прабач маю спакусу!

Прад гэтым хоць мальбу я ўтвару.

(моліцца)

… ты, Божа наш, Ты бачыш, Ты спаткаў

мяне зусім у іншым захапленьні.

З мяне звалілася цяжэйшая ахона,

што прыкрывала ад вачэй Уладных.

Я сяньня не дармо з мальбою ранішняй

прад Табою стаў расчыненым харомам,

дзе туліцца ў моўкнасьці і цемра, і спакой,

дзе можа блізіцца вясёласьць маіх наўмераў.

На маім абліччы маршчыкамі спаласаваная

ціхна зазіхцілася цярплівасьць

і жаданьне пакінуць роду нашаму

штосьці іншае.

Я, ападак зь між нязьлічоных зор,

хачу сьвяціцца жыцьцёвай сьвятлазорасьцяй.

Ты толькі асьвяці мяне,

а Сам астанься там, у небе,

у дайным назіраньні.

Я-ж буду тут — прынукай успамінаў у шэразе гадоў

ускрослых пакаленьняў ізь цела Абэля.

Я стануся тварцом кону іхнага,

касцом пожняў іхных хваляваньняў.

Дай, Божа, каб мая зямля

засьцігла подыхам вясьнянага першапаўстаньня!

(хрысьціцца, абмывае твар у ручаі, зачэрпвае

бэльчыкам ваду, ідзе да будана)

Апошнюю балонку ў Бібліі

пасьля я дачытаю… Кароткай дарогай ідучы

ад ручая, я ўзмацнею зноў…

Божа, чаму Ты блукаеш у моцы ў сваёй?

Навошта захапляешся пакутамі й шчасьцем

аднолькава?

Ня будзь Ты цямрынёй

між дзён людзкіх. Схіліся над сахой

вунь побач з селянінам.

Не ляжы мяжой спакметнай між людзьмі,

што гэтак морацца ў змозе неадоленай,

каб быць спрадвечнасьцяй… ці толькі ўсяго

жыцьцём-наканаваньнем…

Ды час пайсьці ўжо. Пайсьці! Пайсьці!

Айчынная дадумнасьць апавядае:

— Як пайшоў, дык зноў куток знайшоў

парожні.

Замовы каля мяне шапочуцца аддаўна…

(уваходзіць у будань неўзабаве стуль

выходзіць з пучкамі сухіх красак-травы)

—--------------

(Стары замак. У некаторых месцах ён паўразбураны.

Насустрач выбягае Дамаведка)

Дамаведка

Хутчэй, хутчэй, ты, чалавек сьвяты!

Я толькі што зьбіралася пабегчы да цябе

прасіць сьвятой мальбы і помачы тваёй…

Пустэльнік

А я сам іду… баржджу, і ведаю — чаму.

Дамаведка

Наш князь яшчэ жывы,

і, мабыць, да адходу

яму прыносіць трэба пакору і пашану.

Пустэльнік

(ледзь прыпынна каля Дамаведкі)

Мае пачуцьці спагады й дабра

заўсёды зь ім… ня толькі сяньня.

(паўголасам да сябе)

Пашана незраўнёна — сьмех учарашні.

Але-ж хвалю яго, каб вырвацца зь ярма

пагарды…

Дамаведка

Што, ойча, кажа? Я не пачула гутаркі сьвятой.

Пустэльнік

(уваходзіць, дае пучок сухой травы

Дамаведцыь шапотна)

Даўно я ведаю пра князевы нямоцы.

Нат уначы я думаў, як памагчы яму…

Ты-ж гэтыя звары цярпліва краскі

й астудзі,

каб можна піць было адразу, нагбам,

Але сама ня пі навару,

бо цуды-моцы прападуць усе.

Дамаведка (упэўнена)

Цуды набожныя, сьвятыя

князю памогуць, ня мне.

А лек мой, ойча, грыб сухі

звараны ў капусьце кісьленай…

Пустэльнік

Акыш, гарэзная!

Гарыш сытнелая

хлебамі-князькамі.

—-----------

(Князява адпачывальня. Уваходзіць Пустэльнік. Князь

напаўзьлёзе ў ложку)

Пустэльнік (спачувальна)

Князя нашага багасловіць Бог!

Прашу спагад сьвятых пакутам князкім…

Ледзь толькі дзень пачаўся ў маім самотніку,

я душой ачуненай кліч пачаў ратунку.

Я пабарзьдзіў. Князю, бачыш — яшчэ рана гэтак,

першым променем усё не абзарэла…

У князя, мабыць, пакуты тыя самыя?

Сілы таёмныя хваробы нежаданай

даюць магчымасьць тлець агням балючым.

Так сьмерць прабуе моц сваю заўсёды

каля варотаў зямнога раю…

(пахопна)

… але абдымкамі няроднай мацеры

вас, князь, напэўна, не прыгубляе.

Цярпеце з ласкаю — так Богу трэба.

Князь

(Пакутна ўсхопліваеццаь кароткі час глядзіць на

Пустэльніка, адхінаецца на падушкі)

Унок ты Богаў, як раптам ты зьмяніўся.

З маўклівым болем паслухаў твае словы.

Ты маладзейшы за мяне,

бяз грэху ты прад Госпадам,

ты неяк гутарыш прыгодай эвангельскай.

Я ў мінуласьці наводлесьць падобныя

ня слухаў ад цябе.

Год не адзін гасьціў у маіх харомах —

нічога не казаў. Чаму?

Мо тады азначаў няпустэльна

дні іншыя і цягі нясунятныя

да асалод жыцьця.

Чаму пра сьмерць

ты мне гаворыш сяньня?

(глядзіць у столь)

… о сэрца і душа зьняможнага старэчы!

Каму адход прарочаць людцы

зь імём каб жыць у днях ледзь сытным.

Яны ўсе — прасмаленая вяроўка,

трымальнік вечны ад прыгод жыцьцёвых!

Дух сьвяты,

просьбу спадабай маю — сьцеражы мяне!

Я жыву яшчэ — жывым жыву…

Пустэльнік (лагодна перапыняе)

Апраўднасьці грахам сваім

шукайце, шукайце, княжа.

Просьбы нашы, і князявы —

радасьць нам хлусьлівая

народзіцца ўвабраная ў столкі слоў,

што заўтра зблуджаны ў лесе зьвер,

здаецца, стукаецца ў дзьверы да паляўнічага…

Князь

О, не!

Вобмацна прароцтва скарбніцу

выпрашваеш у Бога,

ці нюхам зьвера людзіцца, ці як

сьмерці небясьпекі пазнаваць?

О, не!.. Буду жыць яшчэ.

Гняздо сваё ня кіну.

Я тут адзін. Нашчадкаў я ня песьціў

у гэтым сьвеце, дзе па нараджэньні

прыходзіць сьмерць, дзе сэрцам адчуваеш

і вачыма бачыш: моцны, горды й прагны жыць

вадзянай кропляй вісне,

якую вецер зьдмухне порстка

павеістай часаінай ім наўрочнай.

Лепш было старэчам гэткім жыць,

чым адчуваць і памятаць маладзенства сілу.

Як цяжка не глядзець на вечнасьць!

Сьціскаць яе раздольлем усялякім,

ды хоць-бы мройнымі спадзяваньнямі,

ці прыгодамі дурнаватымі,

або крыламі шасьцець няспыннымі

пад вобліскі маланак летам над гасьцямі ў замку старавечным.

(уважліва)

Сядай, мой спадарожнік,

ашчада дзён маіх.

Ты ня быццам іх пільнаваў

дзеля майго зьнібеньня.

Навошта?

Пытаюся: навошта? Адказвай.

Я раней ня думаў

пра жах кананьня.

Твой розум быў даступны з Богам,

ён чуў у лесе анёлава шаптаньне…

Навошта? Шпурні сваю ты сьціпласьць.

Будзь князем з мной, будзь роўным!

(дрыготкай рукой да Пустэльніка)

Скажы ўсё… Я кідаюся туды,

аж да таго, што страчана калісьці мной

бяз ашчады…

Чаму прымоўк? Упобачы ня чуеш князя?

Наўжо ты бачыш навакол мяне

мой згон, як ты казаў нядаўна?

Пустэльнік

Князь, ты будзеш доўга жыць…

Я зёлак дам табе із цудамі сьвятымі.

Выпжеш — паздаравееш.

Князь (прабуе ўстаць, але слабы)

Іншыя?

Чаму раней іх не даваў удостач?..

Распука! Прокмець узбудрожаная

кадзе замак, здаецца, ускалынула,

і кропля першае крыві з мяне

сплыла кропляй сьмерці.

(упэўнена)

Не, — ня кропляй сьмерці!

Голас мой зноў стане бураклічным

і небалючым болем хваробу абміну.

(узірліва на Пустэльніка)

Замоўк. Чаму маўчыш? Гнябеняй сьвятой

стаіш прад князем.

Цішыня мяне жахлівіць. Гамані.

У замку месца ёсьць казаньням разыйсьціся

рэхам ад словаў чалавечых.

Гамані. Я абяцаў з табою роўным быць.

Пустэльнік

Мы роўныя з табой, мой князю,

перад Богам…

Князь (урывіста)

У чым? Кажы — паслухую!..

Змаганьня сілы ў непавіне блізкай

з маёй старасьцяй.

Пустэльнік (убажлева)

Блізасьць сьмерці — гуканьне абароны,

і сьмерць — жыцьця крыніцы.

Зноў ручаі быцьця ізь іх цякуць

у постаць чалавечую, у лапы ў зьвярыныя.

Князь

Жахнасьцяй твой голас зноў азначаўся

ў маёй душы.

Пустэльнік (задавольна-асьцярожна)

Але зьнямога,

і жыцьця сканчэньня

ў самім яго запале, бо-ж нараджэньне —

каб памерці.

Князь

У тваіх словах чую захоны вялізарныя,

скуль можна выбягаць, душыць і рабаваць,

зноў да іх вяртацца шчасным.

Працягваецца дабыча ў сіле шчасьця…

А сьмерць — жыцьця крыніцы.

О праўда! Якая праўда днёс!..

Але чаму да вазяроў — магіліцаў

яны цякуць рупліва?

(уваходзіць Дамаведкаь прынесла

адвар зёлак)

Дамаведка (пабожна сьхіляе галаву)

Сьвятое зельле князю прынесла…

Пустэльнік

Князю, зельле — цуды збаўнае

выпіце.

Жадобаю на варце дзён тваіх

спынюся на заўсёды.

Не хвалюйцеся,

бо могільнік — спамін найлепш.

А сум астанецца ў тых,

хто крыху апынецца

за курганам,

у руках з рыдлёўкай.

(Князь выпівае адвар. Дамаведка адходзіць)

Князь

Я спадзяюся, я веру табе.

Мне будзе лепш,

я ведаю,

ад зельля, ад твайго сьвятога.

Пустэльнік (сьціпла)

Убогі мой учынак,

няхай уславіць князя.

Князь

Я моцай аджыву, ты кажыш, дружа мой,

ад зёлак цудных сьвятога чалавека?..

Ды палахліва мне, як падумаеш:

што буду жыць ізноў і глядзець, і слухаць

шорахі падкрадлівае сьмерці…

(рашуча і неспадзеўна)

Даймо маё наўперад я азначу

ў запавеце. Каму? — Сьвятому чалавеку?

Я надысь абяцаў табе,

бо між пячор-палацаў замку

жыў азначаным сваім жыцьцём —

насьледнікаў ня песьціў у гэты сьвет.

Няпустош зьневажанае уладцам некалісьці —

памяць па сабе пакінуць жыздру.

Пустэльнік

Я адкажу сардэчнасьцяй уздвоенай.

(ідзе да вакна)

Госпадзе, дай вынік!

Князь

Маліся за мяне, сьвяты мой ойча!

Я любіць спраўляюся тваёй любовяй.

Пустэльнік

Усе сьвятые каля цябе, мой князю.

(надалей каля вакна, пры сабе)

Дзівосная часіна ёсьць.

Яе спакоем я назваць гатовы.

Кропля скропне на траву,

і прагнасьць пільная

ахвотна рэчай моўкне.

Мне цяжка выбіраць было спакой.

Яго ў цемры я пазнаваў усё-ткі.

Маліўся я і слухаў брунь крыніцаў,

ад якіх дзялілася да ракі зямля.

(азіраецца на Князя)

Князь

Заныла цела рэзяй,

ды чую гожасьць сілы

ў розуме маім.

Пустэльнік

Благое зь цела розум выганяе.

Мой князю, я дапамагу. Вер у словы Боскія…

(ветліва і рупліва)

Падпішы найперш вось гэтыя цыдулькі.

Усьцеражы маю табе адданасьць.

У магістраце новыя зьявіліся ўклады

пра маёмнасьць —

цар расейскі сваволіць над усім…

Я-ж ці больш табе знаёмы,

заўсёдны лекар-знахар аж у днясь,

і тлумачу зь веры паслухмянай нашай,

як валаводзіцца віднотна

зь людзьмі прывыклымі каля замку жыць.

Я памагаў і памагу твайму здароўю.

Быццам закаруз у берагах тваіх,

як возера або рака ўлетку,

й іншым, што сказаў ўжо…

(упакорлівай пашане)

Скрай кажнае сьцяны відзён у замку,

(які набожны, цудоўны сяньня дзень!),

бруць твае душы марнець не дазваляе.

Лепш, княжа, мне за цябе пакутваць,

і Бог мяне напэўна чуе.

Князь

Я гатоў усе зрабіць.

Дзе падпісаць — паказвай!

Збаў мяне ад пакут хваробных.

Ты жывы, і я жыву.

(Пустэльнік падае гусінае пяро і напісаную

паперуь князь падбісвае і азірліва адвальваецца

на падушкі)

Дай на часіну хоць ад змроку ухіліцца.

Ад змроку сьмерці ухіліцца — дай…

Ратуй мяне сьвятымі лекамі.

Маліся, ойча! Набожнасьць зьміласьцівіць

мяне пра Богам.

(раскідвае накрыж рукі)

Ах, як здзекаваецца зь мяне

цемень за-магільная…

Пустэльнік (памацаў чало князяь паслухаў

ягонае дыханьнеь разглядае падпісаны запаветь

адыходзіць да сьцяны)

А там спакой ізноў. Прынукана пастукаю.

Дзьверы не адчыняюць, я цемлю іх спалохі.

(праводзіць пальцам па сьцяне)

Мізэрная пясочына трымае мур правечна.

(паказвае пальцам на князя)

Ты-ж — Боская струна, што трэскаецца

ў днёх жыцьця, а была нацягнутая

ў музычным зладзе

граць хвалу пажорным перамогам.

(азірае князяь зноў слухае ці дыхаеь

кладзе на стол запаветь падыходезіць да

дзьвярэй, голасна клічаць)

Сюды, сюды, хто дома ёсьць жывы!

Князь памёр, сканаў пад Боскай ласкай…

Сюды, сюды!

(убягае Дамаведка)

Дамаведка

Памёр? Няўжо памёр?

І зельля не памагло яму?

Пустэльнік

Не памагло.

Бог ведае, чаму яно расьце.

Дамаведка

(спачувальна пазірае на князя)

Падайца наш.

Пасланцам Боскім

над намі быў.

Пустэльнік

(узбочна адварачваеццаь нягучна)

На пагосьце дамавінным

да баляваньня паставім стол.

Дамаведка

Ойча, няўжо князь памёр?

мальба твая сьвятая не памагла,

А можа, зёлкі не ўварыла добра?

Пустэльнік (паклонна да яе)

Ты добра ўварыла іх…

але маліся ты, і я… малюся.

У цялесным вобразе Госпадам убачаны,

каля мяне ўсе сьвятыя лётаюць…

Я — сын утораньня Надвышняга,

і процьма мрояў беспрапалых —

я памагаў яму.

(кліча Дамаведку пальцамь устрэсвае

на стале прад ёю запавет)

… а ты яшчэ жывеш і ведай:

князь запаветам дорыць мне

уладнасьць,

што ня мог забраць з сабой.

Ты крыжыкамі, крыжыкамі падпішыся

і падпішы

вось тут унізе

над імём маім.

Дамаведка

(самаахвотна, нязьдзіўлена

падпісвае запавет)

Але-ж трэба памаліцца

за душу яго, княза нашага.

Пустэльнік (азірае яеь пакручвае галавой)

Мальбой жывым зрабіць памёрлага

ня можна.

Гняўліва да жыцьця бухторыўся аддаўна,

бо-ж ты жывеш і іншыя жывуць,

і князь тлумачыўся сабе ў здоле падняволеных:

нікому не дазволена ўцемна дасягнуць

ягонае цьвіценьне за дзьвярмі жыцьця.

Але напісана ў Бібліі сьвяцейшай —

можа, там не пра яго,

ён прахам мусіць быць

і прахам будзеш таксама ты.

Маліся, пакорніца яго,

бяз слоў мальба сьвяцейшая заўсёды.

(адыходзіць да вакнаь сам сабе)

І я малюся:

… усё, што ёсьць, было даступна часу,

састыгне некалісьці

пачаткам новых, іншых дзён.

Ён Хартыі пісаў:

сыйдзецеся ў статак у адзін

пад зорамі Усемагутнага.

У рупнасьць валадарцаў не сваіх

свой клопат закаменяваў,

ды без азірна ерзануў,

бо сьмерць, бо сьмерць прыходзіць.

Ён скарбніцы (была-ж свая)

выпрашваў у іх,

быць вялікомым, што ці як,

паміж народам наскім непагарджаны.

навобмацак сьвяткуй — пазнаны мёрлымі!

Чму-ж ня ўсклікнуў у ахопе пэўным:

о, кроў мая, ты з мной!

(а тады цярпліва Дамаведцы)

Я баржджу…

Мір прахнасьцям усякім.

Дамаведка (даведліва)

калісьці я прыгожая была,

ня тое, што кадзе,

ад кроку лішчяга квяліць у паясьніцы…

Княжа спадабаў мяне.

Але, напраўдзе, пакойны тата,

службу выпрасіў у яго,

бо-ж я прыгожая была.

Пустэльнік

Костакі хварлівыя прад князем

не напрастаеш.

Я баржджу —

не замінай мне часу,

у судзьдзяў запавет пацьвердзіць мушу.

(скавырыста азірае Дамаведку, праводзіць

пясьцяй па ключох на ейным сьцягне???ь

яна разявістая)

паховіны па-царску справім.

А цяпер мне ў дарогу. Надару кажную

патрэбна мне схапіць.

(адважна Дамаведцы)

Я зла сусьветнага змагар.

Дай, Божа! Багаславі мане!

Дамаведка

Як шчыра ты маліўся, ойча,

і молішся ўскрадкі ад мяне.

(журна)

А каб жывы

мой быў пакойны татка,

ён з дня ў дзень за яго маліўся.

Ён так любіў яго калісьці.

Князевы валосікі з галавы зьбіраў —

шкадаваў: трасцай невядомай нейкай

уладца наш пакутаваў штодня.

Бывала, татка раскладзе валосікі ягоныя,

і спомніць мне:

— Тры гады таму даўчасу,

у Вялікодны дзень, вось гэтыя

асыпаліся зь яго тырсой сівойь

а гэтыя — о, Бог яго сьцярог! -

гасьцей вяльможных сустракаючы,

руньвой па вопратку багатую

ацярушыліся на князя шыза.

Пустэльнік (няцерпліва)

Я баржджу!

Не замінай мой час аднойчы Богам дадзены.

(зноў азірае Дамаведку і прагладжвае

па ключох)

Пра гэта досыць я пачуў ужо.

Мір прахнасьцям усякім…

А заўтра… пасьля разлукі з князем —

паховіны адправім,

і скажыш мне ўсё,

што ў душы тваёй

астаўляць ня можна.

(выходзіцьь пакуль азірае замкавы пляц)

О, госпадзе!

Усё ў дзікасьці,

У дзікасьці жыцьцё сучаснае і бывалае,

ёсьць у нас саміх чым асудзіць, -

увесьць чым будзем прад Табой тады?

Гэта можа здарыцца і пачацца,

(дазволь, прашу пачаць!),

я ня іншаму ўкорніку,

каб потым не зьвяртацца да Цябе

ахлебным, асудлівым узглядам

аглядзець памылкі, складзеныя на хрыбет,

што гэтак віжыцца, бы нейкая рука,

ня боская,

прыхільна супакоеная — аж дзівіцца можна,

пераходзіць у вялікі лад чуцьця.

Ды, Божа, дай мне ўладу, дзеля мяне

багаславі яе!

Мня цяжка, — Ты ня думаеш, як Бог…

Я біблію чытаў, чытаць умею добра,

усе сьвядомасьці пераняў зь яе…

Думкі дзеяй, сілай асяліліся,

адным прывалам мяне ўспакоіць,

выбранцам стацца ад усіх сьвятых.

(позірна на вышэйшую замкавую вежу,

павольна хрысьціцца)

—--------------

Крылы ветрака круцяцца неразмашыста. На уваходзе да ветрака сядзіць Млынар. падыходзіць падарожнік у зношанай вопратцы расейскага ахвіцэра)

Млынар (устае й схіляецца ў пашане)

Дабрыдзень, ахвіцэру!

Хведар

памагай нам Бог у працы!

Сьпякотны дзень… — я стомлены вандроўкай.

Іду, хаджу па сьвеце… пустальга.

Мо піць дасьць, ягамосьць?

І есьці хочацца — не адмоўце.

Млынар

Шмат ручаёў зямлю палосьцяць нашу,

як агляніся —

папіць ня мог?..

З Айчыны наскай ты?

Хведар

Але. Радзіўся тут. А потым узрос,

я доўга блукаўся ў краёх далёкіх.

(Млынар нахінаецца праз парог і

падае конаўку з вадой. Хведар пже)

Млынар

Прыгод шукалі, думаю, заморскіх, а нянаскіх?

Удзячны Богу будзь —

вярнуўся да сваіх жывы…

(з большай ахвотай пагутарыць)

… о, сьвет цяперашні,

у ім усё нязьвязана:

куды ні паглядзі — трывогі й пакуты,

сьцеляцца і днямі, і па начах!

Бо жывеш, жывуць навошта людзі?

Вось кручу вятрак я напаказ,

пад ім адлучаныя стаяць тупыя жорны,

навошта высякаць, зубрыць іх гостра,

калі зярна ні каліва

прывезьці ды змалоць?

Хведар

У непрыязьні вам спытаюся:

— А дзе-ж яно?

Млынар

У людзей нестрача, хоць зямля і родзіць,

ды іх на сьвеце шмат, здаецца, шмат.

У зубы лусту хлеба дай,

дай у казну і на зачопы багатырскіяь

жорнамі ручнымі астанкі самі меляць,

не пазіраючы, як вецер дзьме

ў ветразі майго млына.

Хведар

А я надзеяй сябе лагодзіў.

Да вас у парабкі жадаў прасіцца.

Я з тых цяпер, хто ськібцы хлеба рады.

Млынар

А ты скажы: хто ты ўсё ткі?

Бо-ж чалавек, яшчэ із каранямі,

ня вывернуўся я із дайнае зямлі.

Я памагчы да дзей ахвотны.

Як назваць цябе, скажы?

Хведар

Хвёдарам, было, мяне назвалі

на зямлі, дзе стаю цяпер.

І я прыйшоў сюды паслухаць шчыра

прысуд жыцьця нясуджаны самім.

Млынар (няздзіўлена)

Як добра умясьціцца ўратаваным,

зусім ня ходзячы да прошчаў усялякіх.

То праўды прыгожасьць

у тваім казаньні.

Да, бачу, тут цябе ня першым,

нязвычным гэткім.

Лядайкасьць турбавацца

пра жыцьцё сваё і дабро

ў людзей, у іншых пырхкае

аж да сьмерці птушкай.

Хведар (садзіцца побач Млынара)

Прынамсі, ведаю:

учынкаў я сваіх,

развагай мудрай

калісьці не гняціў.

Ахвярна дабіваўся там

я шчырасьці грамадзяніна

гэройскага імкненьня,

у падабенства, у такіх выпадках,

калі шкілет астанецца яшчэ цалюткі,

уявіў сябе вядомым ваяводам.

Сваё прызначаньне выслужліваў аддана.

Вадзіў палкі змагарскія

да мясьцін чужацкіх.

Я па галовах асечаных хадзіў

з пачуцьцём гордасьці й права ва ўсім

пераможцы… але не валадарцам.

Моц вялікомасьці я адчуваў сьвяточна

сярод пакутаў іншых,

бо-ж мной прынесеных…

І вось жывы астаўся я.

Зайдрошчу нават сабе самому.

Падвешваў мэдалёў, бы дар за дар, -

пашану металёвую

й зноў нахабнай прыцяй мкнуўся

за сьмерцяй

для сыноў сьвятых камусьці…

Ды вось аднойчы ахамянуўся я.

Забраны ў палон стары змагар,

каханец дасьмяротны сваёй свабоды,

бязь ніякай злосьці, звычайнай цехай слоў,

удзел пакінуў мне,

сказаўшы: — Я люблю

шырынь мае Айчыны, бадай яна вялікая,

як той сувет магілы!..

Выбранасьць зьявілася да мяне тады.

Ягоны гутар быў адвечнасьцяй прарока…

Натхнёны кліч мяне сюды вярнуў,

дзе нарадзіўся я,

дзе камяніцы Бонаў,

дзе Ягайлы дзяржаўныя спажыткі,

прынесеныя ад нашае крыві,

і рукамі нашымі — языкі бязмоўныя,ь

потым расьцярушаныя

із плённасьцяй ледзь прыпамінаенай.

Я міснасьцяй усёй пераадолены,

пакінуў шэрагі, акоймленыя тыранствам.

Я ўскрос прыгаством Айчынным,

дзе месца ёсьць і пеклу і, разам, раю —

я вярнуўся да свае Айчыны.

Млынар (ухопліва)

І не шкадуеш ты тэй памяці-бяды?

Ты шчыра судзіш незадавольнасьць!

Хведар (намерыста да гутаркі пачатай)

Што-ж калі ў сьвеце нашым усё так складзена:

блішчыць адзін усьцьветам свае волі,

другі згінаецца,

хоць з талентам уроджаны,

тварцом найлепшым людзкога ладу быць.

Адных славуцяць, бадай, да пальца кажнага,

сродкаў не шкадуюць, (ён болей, чым метал

з-пад гнёту скалаў вырваны

рабом, які жыве жыцьцём, бы мятліка),

І быццам на аўтар паганскі, ці хрысьціанскі

кладуць здабыткі іхных дзеяў.

(ледзьве падумаўшы)

І полымем гарыць агонь запалены,

іскрамі ўзносіцца пакорнікаў хвала.

Палымнець змушае серцы грэшных —

умельства здатлівае падпальшчыкаў…

Шмат каго стаўляюць збудовай статуі,

якую можна пірхнуць заўсёды,

або падмаляваць, (знойдуцца),

сьвятыняй-сьвятасьці

жыцьця райскага дзеля будучыніь

ці пераканаць нябедна-зрочным хвальшам,

значным зьместам багаслаўлёнага,

з напісаным на сьцягне імём:

— Цар цароў і ледзь ня бог усякіх валадароў…

Здарылася — і я піхнуў сябе, — судзеце!

Наўцемеўшы: — Я не адзін належу

цяжкасьцяй мінулага імгненьня — зла

для асуднасьці ад маёй Айчыны.

Сваё тлетворнае імкненьне —

за свабоду і любоў паміж людзьмі,

за хаварство збіранае

ад усіх народаў

народу кажнаму…

Млынар (ухопліва)

Украдзеная зямлёй вада

дзесь зноў прасочацца ручаём

на роўнядзь!

(усьмешліва)

… вашэці — злачынства зборнік.

Цяпер з усіх бакоў краіны наскай,

з-пад лобжя ці за плячыма цішкам,

на цябе зірнуць пачнуць,

і сьведкі знойдуцца сказаць:

— Ты іх уласьнік.

Хведар

Сумленьням я ніколі не крануся.

Было-было! Усё мінае.

Я прывучыў сябе,

упобач ацьвярдзелых, уладных ладаў,

да захапленьня

свае ўлады…

(падумаўшы)

… ды запамяталася, зачаленыя:

зь цярплівасьцяй за небакрай,

з паслугай ветру хмары

адхоніста плылі,

іх вецер, здэцца, гнаў з мае Айчыны…

Абвесьціў ім: — Ад сяньня не належу вам!

(а тады ўразьліва)

Паміж скрыкамі — я больш ім ня гэрой:

— Напасьнік! Здрайца! -

дзяўчыны голас, маўляў з анёльскіх вуснаў,

падажлівы ўсяк пачуў,

яна сказала:

— Ідзі адгэтуль,

твая Айчына там, адкуль і я сама!..

Заплакаў я, той, які ня плакаў

сярод трупоў, сярод пашуг агністых,

і болесных кананьняў…

(усчолена)

Я прыйшоў сюды прасіць сваё жыцьцё

усе памылкі мае паправіць!..

(Млынар і Хведар азірнуліся, з-за

ветрака выходзіць Пустэльнік)

Млынар і Хведар (бадай разам)

Благаславі нас, ойча.

Пустэльнік (пабагаславіўсы)

Чаму ня чуцен грукат жорнаў?

(потым пэўна-уверліва)

Чаму не мелеш дух людзкое сатаны?

Ёсьць праца нават гэткая.

Млынар (абы адказаць)

Бог вялікі над ім уладны.

Пустэльнік (азірае Хведара)

З табой, млынар, я гутарыць ахвочы,

але з вока на вока.

Млынар (да Хведара)

Ідзеце,

вунь там мая сяліба.

Есьці там дадуць і адпачыць уладзяць.

Пустэльнік (па адыходзе Хведара)

Ня жорны круціш, а ветразі размашыстыя.

Чуў пра гэта — няма завозу…

Ах, як скрыгочуць!

Твая цярплівасьць не разьдмухваецца

у іхным скрыгаце?

Падмаж іх дзёгцем.

Млынар (зноў абы адказаць)

Грошы не стае купіць дастаткам дзёгцю…

У прызвычаі працы гнацца ветразям

пад ветрам порсткім ці ледзь дзьмухотным.

Быць не жадаецца аніяк бяз працы.

Асалода ейная знаходзіцца

ў жыцьці падхіленым працавіка.

Пустэльнік (у лагодным захопе)

Не наракай! Твае астанкі, ведай,

супакоюцца ў поўным вынасе маіх спакус.

Яны-ж прад гэтым… О, бачу адрасьцяць

нарасьні на дрэве спрадвечнага быцьця!..

(Млынар неўразумелы)

Ты пачатак мой. Ты будзеш паміж конадняў —

сумятня ўсходаў увосень нават, і вясной.

(і ветліва)

Бачу позірк твой марнуецца —

просьвеці шукае паміж мае гамонкі,

а яны імкненьні.

Не клапаціся: пазьней убачыш —

яны вяршыні бяз адхонаў — ідзі сабе, ідзі,

Гняздо там скруцяць людзі іншыя,

нябывалыя —

аж да нябёс.

І прокмяць руху кажнага ўсьцеражэ празорліва

Сам наш Вялікі Бог,

спаткацца ім із краём прадоні

Ён не дасьць.

(павучальна)

А хто аднолькавай прыгожасьцяй змучыцца,

адважацца, што існуе паўзбоч, пазнаць,

глынецца воміг прорвай, процьмай пекла.

Емінай ён будзе толькі

агаладаламу чарту…

Млынар (у пытальнай даўцемнасьці)

Мабыць, пекла, што ёсьць у днях цяперашніх —

засыпецца няпамяцьцю

чарвячай там,

ці можа іншым акунецца?

Пустэльнік (уцемліва)

Спакмечваю, на млыне ты

ў адзінокасьці бяздлоннай,

раёў жыцьцёвых асочваеш вылёты.

Працу лепш вазьмі, я дам табе яе.

(азірна)

Я спадкаемец княскага дабра цяпер,

мо чуў пра гэта ты ўжо?

Я толькі што ад судзьдзяў палавінных.

Млынар (зналуску)

Дзівотны дзень мой сяньня:

разумная парада

ці сон незапамятаны

мне зноў прысьніцца

ўначы?

(дапытліва)

А можа князь сканаў?

Сканаў? Напэўна, ён памёр?

Пустэльнік (вельмі асабліва)

Але! Яго няма, як вясны мінулае паводкі…

Праз колькі тыдняў, сказалі судзьдзі,

даймо яго запішуць на мяне,

бо няма насьледнікаў, а што былі —

даўнотна акалелі.

Там нават у мяне — чаму ня ведаю —

спыталі:

— В познаніі какім Хрыста

вы сь міра сеяво на пушчу удаліліся?..

Усё сказаў. Я раб убожаны.

Праз вякенцы ў будане

шмат гадоў

выторкваць Гасподнюю веру,

бы дзіркі затыкваць у бойцы??? — я ня ў сіле.

Дазвольце мне, багаства дайце

праваслаўя чоліць на маёй зямлі.

(разпарадліва)

… валей чакай,

чароўнасьць казаныя забудзем, -

свой папас табе я абяцаю:

мялі зярно, што некалісьці, неўзабаве,

прывязуць табе,

але муку люгашкам дай —

у багну.

Сабе кінь зьесьці

й для мяне ашчадзь ня крыху… у дастатак.

Праца ёсьць табе, шукаць яе ня трэба,

і розуму твайму ня будзе часу

глядзець на хібы разрослыя ў хібах,

у собінах жывых сьмярцельнікаў.

Жорны круцяцца. Круці млынар у млыне —

рухлівасьці штодня ад твае працы.

Уцешным будзь барзьдзіць пачатак дня,

і прымарудзіць канцадзень усяк.

Млынар (для пэўнасьці)

А насапраўды ты спадак

ад князя забярэш?

Пустэльнік

Лянуюся гуманіць пра гэта —

яшчэ раз, яўнейь але!

Працу даў табе? Даў! Бяры яе…

чакаю твае згоды.

Млынар (прыхініў далонь зірнуць

на воддалькі — замкавыя вежы)

Кляштор сьвяты ў замку

заладзіш думаеш?

Пустэльнік (адвярнуўшыся)

Якая згледзень!

(а тады)

Ніколі, атрапелы працай!

Там будзе мой кляштор — магіла —

сьвяцейшая за ўсіх сьвятых.

Млынар

Багаславі, Божа! Амін!

Пустэльнік (Сабе)

Слова чужацкае — амін,

маім прысудам усім будзе,

хто супроць мяне.

Млынар (сьведама, і забясьпечана)

Я згодны, ойчаь

Амін, — ня думаю абмінаць.

І вось так ёсьць, пэўню, сяньня —

жорны адкую каменнай гастрынёй

адмалосьць завоз табою абяцаны.

Пустэльнік

(хрысьціць Млынара, а ён, бы ў набожным

схіле)

Я спадзеваўся на пэўнасьці твае.

У спадзевах Боскіх

здлон цяжкі і нечаканы,

няхай цябе нястомай цешыць…

(да неба)

Бог дабры спакусу!

Шорах маіх крокаў, абуты словам Боскім,

хай кажны чуе ад сяньня, назаўсёды:

зьвер у гушчарох,

а чалавек у хаце.

(у рухомасьці постаці Млынара — зьняверь

Пустюльнік, адыйшоўшы ад Млынара і ветрака)

… чалавек ніколі не спраўляецца падгадаваць сябе

ўровень свае сілы.

Ён толькі падгалосак свае роўні-сіле,

што жыве тайніцай казачнай

у непадчыненым анікім у сьвеце.

(зноў да неба)

Хто пераможа, у спадчыну ўсё

ён возьме,

і буду богам я,

а мне хтосьці будзе сынам —

напісана ў шчырасьцях ад Яна Багаслова.

(пераменьліва)

… а хатка заімшэлая

ў лесе астанецца,

там промець асьвяціў мяне

жаданьнем гэтым.

Упэўнена малюся зноў.

Мальба прыгодзіць быць прарокам.

Я стануся анёлам — змагаром

на спавітай шлюбам

з войнамі бясканечнымі, -

я ўсё зраблю бяз выбухаў і стрэлаў.

Загон крыклівы на форты й цытадэлі

ня будзе чуцен больш.

Божа, у сьмерцях іхных, іншых,

сьцень майго народжаньня

вылучы: раджаньні чалавека

без пакут ягоных…

Я крыжам укрыжаваў сябе,

зь якога сходзіць можна.

Дазволь, павер убожанаму,

у снох маіх я чуў Твае дазволы.

—-------------

Раніца. Усходзіць сонца. Пустэльнік у князевым замку, стаіць каля вакна і пазірае на неба, а тады на вежу. Стуль пачуўся перазвон званоў гадзіньніка.

Пустэльнік

Да пячоры ўпрыгожанай

я зналуску прызвычаіўся.

(аглядзеўся навакол)

Імнасьцяй ягонай я ласьнець магу,

як і ён,

што ўжо пачаў калець

пад сховамі жвірыстага пяску.

Мо цяпер, у тлёне ціхім сьмерці,

спамінае натрасьць доўга жыць.

У скорасьці душагубства і злачынства,

у жарлівасьці разбойства і звычаяў зрадлівых,

сваім людзям… асекся, бо сьмерць.

(наравіста-насьмешліва)

… закосы будучых імпэрыяў

закасілі прывід уладнасьцяў тваіх.

Ха-ха-а! У прыстанішчы магільным

успомінай бяспомачны:

уразу неспадзеваную —

сваю сьмерць, а не жыцьцё.

Я тору: сьмерць —

сьмерць шчырая падайца!

Зраўняўся, князю, ты

з купінай вогкай

дзе не заўсёды селіцца нат чарвяк.

Глуміся там!

Я словам не спляту вянок,

вянок найлепшых прыкладаў да раба акалелага

ад раба Боскага і дзеямі жывога.

У Бібліі, якую шмат чытаў,

тварэнцам добрага навучыўся я.

Дай, Божа, мне пажыць,

хіба як найдаўжэй

у гадох падгартаваным,

каб патоп зрабіць вялікі

не вадою,

а травой,

што Ты пасеяў на лагчынах

сярод купальскіх красак,

бы на разбор.

Між красак, дзе мрой дзявочых звой

у дамавіне толькі

пазнаюць зноў,

а мо ўспомняць перад Чортам

у нязбаўным пекле:

— Ах, каб жыць яшчэ!

Я жыла-б ужо, як краска тая…

(азіраецца на дзьверы)

О, ахмянуўся я!

Дамаведка там,

і яна, напэўна, слухае,

або вочыць прэчыны ў сэрцы Евіным.

Каму-ж? Напэўна, мне… Амін!

(выходзіць, спатыкае перапалоханую

Дамаведку)

Дамаведка

А я… а я зьбіралася

будзіць вашэцю.

Здаецца, ойча, з духамі гаманіў?

Кажуць, князева душа ляцела

праз ставок,

ноччу… у навальніцу.

Пустэльнік (адмашна рукой)

Амін! Амін!

А навальніцы я ня чуў

нат звонам камара.

Дамаведка

А-а, грэшніца бывалая,

бяз мальбы надзённай,

сьвятога чалавека спатыкаю я.

(увайсьці ў ласку)

Сьняданьне смачнае, як для князя,

наварыла я.

Пустэльнік

(пагладзіў Дамаведку па ўсплеччы і

па ключох на яе сьцягне)

Еш сама,

ядой раскленчвай

сваю нястомнасьць,

бо-ж пілнуеш — вада патрэбна рыбе, -

пільнуй за гаспадаркай,

а я зноў пайду ў людзі,

й Пустэльнік дзесь яду

заўсёды прапануюць.

Я пайду. Ужо пара, ад сходу сонца,

сьвет увесь прывучваць да маіх жаданьняў…

Дамаведка (урывіста)

Ойча, на валасы — с кручаліны зірні мае,

і твае да іх прыплёснутыя…

Пустэльнік

О не, не спакушай мяне!

Вочы мае зіхнуць зусім іншым.

(выходзіць. пад замкавым мурам гурмяцца

дваравыя людзі. Спыняецца, азірае іх)

… сонца толькі на небе абжявілася,

а ўсе нібы ад з-пад цішка,

сабраліся ўжо да двара майго… ня князевага.

І чаму так рана? Іх не падганяў.

Із хцівасьцяй якой каля ваза

сакочуць там?

(падыходзіць)

Голас з гурмы:

ойча, азірні ўсё!

Бяз вопраткі — голая! Голая, як дзіціня!

Пустэльнік (гурма цікаўна-вясёлая)

Зло Хрысьцінскае…

Скуль майстра гэтакі

да нас сюды зьявіўся?

Скульптар (прыветліва)

Тутэйшы, ойча.

Я чалавек з натхненьням Боскім,

той, які злавіць у змозе

людзкой душы намогу

ў самых вобразах яе

дурных і добрых.

Пустэльнік (аглядае скульптуру)

Здольнасьцяй падобнай,

сыноў Яго ўявы казатліва-жорсткія,

асьвечвае толькі чорт,

але ніколі — Бог.

Скульптар

У бязмоўным камяні

між склад яго высечаным

якраз кажу пра Бога,

і пра Хрыста — людзей,

да жарсьці й пакутаў клічу,

каб было забыцца можна

пра жах наўмераны

людзьмі зямнымі.

Пустэльнік

Няўжо ты сынам Боскім

сябе назваць жадаеш?

Ты-ж сатрапеньня праклёнаў мацеры,

або мізэрнасьці паўзок

у хаты наскія,

каб жыць прысутнасьцяй істоты брыдкай

каля пазбаўленых жыцьця юаэноты.

Скульптар

Нязломны чалавек, прычасны Богу нават,

сюды сьхіліся і паглядзі:

зраўняй казульку,

якая вось што села,

на грудзі высечаныя із каменя

жанчыны мной.

Пустэльнік

Не тлумачся шмат…

Бачу зжаддаля, што яна нічога.

Казулькі зьвіль-пырхля нікому непатрэбныя.

Скульптар (у гардлівым супакоі)

Але нічога, ойча. Але розуму даступная

чалавечаму.

Скульптар

Утору я за вамі — яна нічога.

Казулька кажная — часін усякіх неразборлівасьць:

сядзе, паляціць, і ўсе ляценьні

вядуць пылінкай стацца ёй.

А мы вядзем. Памяць сваю творым,

шчадзім,

у вякох для нашых пакаленьняў,

каб жылі яны спатканай красатосьцяй

з прызвычаем першапачатных мрояў

дабра і пешчаў аднальковых

між сабой…

Пустэльнік (асьцерагае гутурку)

Ты жадаеш бляскам быць жыцьця,

ці спароднікам мітусьні крывавай?

Скульптар

Цяпер я толькі — часінай гэтай,

спакмень жыцьцёвы сярод людзей жывых,

якія ў зьдзіўленьні з маіх здабыткаў творнасьці…

а ў ёй падобнасьць іхная

што ў снох прыгожых, у надзённых дзеях,

не абмінаецца жыцьця — ільсьніцамі

ў мітусьні пад час патрэбнай.

Пустэльнік

О, як — патрэбнай мітусьнёй!

Навошта-ж вось тады

ты высек з каменя Евіну дачку

застыглую ў грэшным пацалунку?

Скульптар

Яна ўся ў ім квітнее

любовяй аджытой

усіх памерлых тых,

што спадзяваліся яе сярод пакут

у мітусьні (але празмерных)

цяпліць каханьне.

Яно чароўнае, ня ведае дзён сканчатку

ў ківаньні ўскалісьсяў розных

векавітнасьці ўсялякіх будняў.

Пустэльнік

Крохкі чалавек, ня шукай дарэмнае ў сябе і ў іх.

Ты голас свой у сэрцы ім

не ўкладзеш да скону.

(паказвае на дваравыхь некаторыя зь іх

у нячутных спрэчках пачалі разыходзіцца)

Ведаюць яны цяпло і сьцюжу,

і цягу песьцяць карцівых жарсьцяў,

і глядзець… глядзець у строп нябёсаў,

як лужына з вадой бруднай.

Цеміш, што кажу?

Скульптар (бязуразьліва)

Му самі неба і разам хмары, — так здарылася.

Але ў небе прэрахі для сонца ёсьць:

дзень пачаць і скончыць ноч

расыпным слоем зор йскрыстых.

А прыгаство, бязь іншага прыгаства ўпобач —

не прыгаство,

а скратнае заміраньне, — не ўлітаваць яго,

што некалісьці было,

даступна ў днёх мінулах…

(Пустэльнік азірае скульптуру)

1-шы Голас (ад людзей, што асталіся)

Хай прыгаство сваё паставіць каля замку!

2-гі Голас

Голую?.. Срамятня!

Тут чалавек сьвяты жыве цяпер.

3-ці Голас

Я чуў, ён хоча прадаць яе… Прадаць каму?

Пустэльнік (супакойвае ўзмахам рукіь

ветліва да Скульптара)

Прадаць жадаеш, гамоняць людзі?..

Прыгоства нарасьцяў люблю на дрэвах яь

дрэвы між сабой таксама хваляцца.

Скажы: свой нарасьцень душы прывёз сюды,

каб паказаць умельства, ці то што — прадаць?..

Але, удоваль, скуль сам далёкі будзеш?

Скульптар

Я зь вёскі князевай.

Пустэльнік

А ён памёр. Князь ужо памёр,

там на магіліцах,

жыве ў пекле, а можа у раі.

(пабожна)

пара было пачуць навіну гэтую.

Хай памяць знойдзецца пра яго

між намі…

Скульптар

Навіну гэтую кадзе пачуў —

сказалі дваравыя,

але ня верыў ім,

бо князі жывуць у замку доўга…

(зваротліва)

А можа, ойча, купіш ты

працы плён мае?

Пустэльнік

А я пытаўся, ці можна не?

Што прагнеш ты

за злыдзень зьвальнявечаны?

Скульптар

Толькі ўсяго збожжа мяшок.

Хлеба нестае ў маёй хаце…

Купеце,

удзячны буду вам да самай сьмерці.

Пустэльнік

Праца працай ёсьць, не рабаваньне.

Плаціць за працу я ахвотны.

Убожанай ня жыву!

Скульптар (бадай благотліва)

Не ойча, людзям убожлівам нясполахна ссказаць:

рабаваньне працай ёсьць,

але лядайка жыць каб потым.

Пустэльнік (бліжэй да Скульптара, ціхотна)

… асьцюкі ня кідай у мае вочы.

Я насьледнік князя.

Думкамі зьбярыся не зняважаць мяне,

пустэльніка із пушчы.

Клёпкі ў галаве ты маеш…

(амаль што агадліва)

бо-ж цярпеньня траціў із каменя цвярдога

падабенства людзкое высякчы.

(а тады ідзе да дваравых людзей)

Ужо стане спатканае суседзіць —

вам праца ёсьць, да працы, прэч! Ідзеце!

(адыходзяць. У той час ён сам

сабе)

… а дух душы ў можна сьціснуць,

як мяшок збожжа завязаны.

Скульптар

Я ўдзячны сьвятому чалавеку.

Чуў, дабротны славіш на зямлі

на нашай.

(іпросьліва)

Тыдняў шмат — ужо лічыць забыўся —

сямжя жыве бяз хлеба.

Пустэльнік

Пакуль дзевацца можна.

Бяры, што здарыцца ня заўтра.

Шкадую я цябе.

Ды некалісьці з тваіх пакутаў дзённых:

— Хлеба, хлеба як зарабіць удоваль! -

Анёл зямлі зь людзеў??? ёсьць гэткія,

даць выдзьмуць іншую.

Будуць людзі наступным днём захопленыя,

як ты здаволены аплатай ад мяне.

За здлон мазолісты

там кажнаму заплоцяць, цемлі:

прадачна і роўна.

Ці ты касьбяр, ці ты араты,

ці ты натхнёны з Богам жыць,

ці ге???ні ты, ці накладач здаровы —

меўзякі званістыя на пясьць тваю пасыпяцца:

бразь, бразь — лічы!

Разжытак аж да самай сьмерці!

А табе цяпер — здарылася,

як спрытней сярэдзінай зыгнуцца,

падняць мяшкі мукі на воз.

(крыху падумаўшы)

І сьціхні.

Не рань душу пакутамі спатканымі.

У такіх выпадках я сьвяты, ці ня сьвяты,

кажу заўсёды,

і дзейнасьці свае багаслаўлю набожна

развагай пэўнай ды спадзеўнай

вычатанай ў сказах Багаслова…

(адмашна)

Плён рукі тваіх цягні да млынара,

за яго мукой заплоціць ён.

(увадальку, адыйшоўшы, аглянуўсяь

амаль падгойсна)

Пажыві із полеўкай. Паеш, не паясі удоваль!

Сьвятло табе, сямжі тваёй

смуць развітальная ад поўніка.

Ад красак сушаных радасьць не пачуеце,

яны сушыліся маёй рукой.

Да іх дарогаў не шукаць,

трапляюцца усьцюж-усюды.

Хлусьліва не скажуь людзкія спадарогі

краскі не ўсе захопна любяць.

—---------------

У Ветраку

Уваходзіць Пустэльнікь Млынар ідзе насустрач увесь апылены мукойь прыветліва, бяз слоў, сьхінаецца прад ім.

Пустэльнік

Заўсёды бачу цябе за працай…

Млынар, мяшок, не два, як абяцаў яму,

з мукой аддай яго тварцу

памерлых вобразаў…

(ляпае па лбу)

Але чакай, — уцем паслушна!

Сьцярожнасьць падсушы тваю,

тады ўвага вохкасьцяй дурнотнай

не размокне.

Хадзі наверх. Ня чуюць — павучу.

(ідуць на паверх над жорнамі. Там

Пустэльнік дае з кішэні пучок сухой травы,

і ціха-шапотна)

Зельля гэнае сатры млынар, цяпер

з мукой зьмяшай паўнютка —

так трэба блаславіць даймо ад Бога данае.

Хай ён, і кажны зь іх

з намогай клікаць бліск жыцьця

з панурасьці,

сілкуе… сілкуе зёлкі Боскія,

з мукою перамешаныя. Мы-ж — добрадайцы!

Млынар (бярэ пучок травы, кладзе за пазуху)

На дол ідзеце, ойча,

тут пыльна і нянатва.

Усё зраблю, як ты сказаў.

Пустэльнік (зыходзіцьь наадоле ўжо Скульптар)

Унось сваё тварэньня, пастаў там у куток.

Хай пастаіць пакуль у млыне.

Толк ёй пагожы прынараджу,

бо-ж я купіў, і заплаціў… нятанна.

(Скульптар люботна ставіць «Жанчына

ў пацалунку» ў кутку ветракаь заходзіць

Млынар, дае яму мяшок мукі)

Бяры і будзь удзячны.

А другі мяшок мукі

млынар яшчэ не намалоў,

заўтра забярэш.

(Скульптар адыходзіцьь да Млынара)

Хай узвалочыць страўнік

хлебам нашым дайным…

А ты запамятай:

зярнё кажнае разьмялі дашчэнту,

ім не расьці на нівах болей.

А для мяне і для сябе

усё ткі сьцеражы ў сьвірне,

муку дабротную на пірагі,

а зёрны на насёны (мы самі не памёрлі)

я сам адмеру беражліва,

не клапаціся нават,

сам размяркую шчыра, каму даць пасеяць.

Млынар

Тваю волю слухаю ўважна

і зраблю, як ты казаў:

муку — ў багну,

а рэшту — да арудаў.

Пустэльнік (набожна)

Вялей, чакай!

О, як люблю я слова гэтае!

Прад ім заўсёды адступаю

ў зварот пачаты,

пад ім, здаецца, я

ад варагоў схаваны шчыльна,

прабач — ня ты…

(люботна)

Адданы спадарожнік мой,

я ў радасьці цяпер дваякай.

Жыцьцё — ня толькі адчуваньне часу,

а ўсьцяж прычаснасьці для розуму,

у спалуках існасьці Узвышняга.

Павер — у замалотай галаве, змароны працай,

ты гэткіх слоў ніколі

не маніўся чуць.

Ты той, што шчасьця ня шукае.

Ты водміж кінуты ў днёх штодзённых,

а можа, крыху ў мінулых.

А мне? Мне карціць прызнацца:

я цяжкасьцяй ўсёй быцьця ахутаны.

Мушу і манюся сьвет напоўніць

людзямі іншымі.

А каб зрабіць, хачу я неспакметна

зярно змалоць і расцярушыць на вецер

без астанку…

(загадліва)

Вось гэтую статую вазьмі

і струшчы на пясочыны —

вярні яе зямлі усаджанай,

бяз знаку будзе.

А заўтра не забудзь таксама,

другі мяшок з мукой,

аддай яму скарознаму

з травою-зельлем змелены,

бо есьці ўсім хочацца, не яму адно,

мо каму прадасьць або пазычыць —

няхай ядуць… пупырацца.

Млынар (у дбайнай згодзе)

Мне толькі працу, і ты даў яе —

я напагатове, ойча.

(міжчасна, парадкуючы мяхі з збожжам сабе)

Рой злоўлены апаўдні —

у карэнь садзі прыгодны.

Пустэльнік (надалей заахвочана)

Будзе толк маім зарукам.

Зарука дапамогі — ты.

Але трымай ты вусны нерастуленымі.

Няведамкай прыкідвайся. Хавай мне абяцаньне,

і будзь здароў, - наступнае спатканьне,

і будзь здароў, - наступнае спатканьне

навінай іншай забавіць нас.

Дарогі клікаюць мяне ісьці

далей, далей ад гоняў замкавых.

Там скарбы я знайду

маім імкненьням і жаданьням.

Мая дарога некароткая.

Бывай! Мялі закрамянелы лёс…

Мяне накормяць там.

Багатыя і бедныя пустэльніка пазнаюць —

чалавек сьвяты.

Не ўхіляюся, не хаваюся — я чалавек сьвяты!

(ускідвае на ўзплечча мешкаватую кайструь

адыходзіць)

Млынар (паглядзеўшы ўсьледь сам)

Ідзі сабе, хадзі сабе —

выцёхквай вышчары языкаватыя.

А мне вядома:

за Полацакам,

за Вільняй

і чарнігавам

зямля апанавала, падзяліла

прасьцінкамі маю Айчыну з суседзімі, чужацкамі.

(падыходзіць да скульптуры, азірае)

Мой няведамы сын, тварэц,

у шораху жыцьцёвага цярпеньня,

як вой, спаткаўся я ў чыстым полі —

храпеўя на зямлі наскай,

з гадзюкай,

што выпаўзла з травы пад самым носам.

І я ня ведаю, з кім цяпер змагацца,

з кім на старасьць спрабаваць

астанкі шчэ нязмерлай моцы?

(пераступае колькі крокаўь нарсьціва)

Я жывы! Пераходжу кладкі між днём і ноччу!

У пацёмках асьвятлёных сьціпла,

сьвятлом

з кусочка-сьвечкі нават

сьвятлом незгасным цяплюся сам.

(спагадна)

Якія ліўні ліхалецьця

над зямлёй маёй…

(уздымае рукі ў строп ветрака)

Хто будзе мне прыгадваць:

рабі, прыкідвайся?

Я сам сабе загадваю!..

Пазнаю стварэньні паўзуча-гідкіх…

Магу кранацца сьмерцяй сам,

бяз сумленьня,

супраць таго, што да мяне сурова…

(уваходзіць Ганка)

Ганка

З кім ты гамоніш?

Нават чутна

твая гаворка на дварэ.

Млынар

Яе, дачка, зглушыць ня можа

грукат жорнаў і скрыгат крылаў

ветрака… Глядзі!

(паказвае на скульптуру)

Ганка

Нібы жывая.

Млынар

Прынесьлі гэта мне здрабіць.

Ганка

Якая прыгажосьць! Навошта разьбіваць?

Млынар (бы да сябе)

Шмат людзей у спокутах багацьцяў

абходзяць радасьць працвітую

беднякоў.

Ганка

Татка, ты нязнацкім робішся…

Даруй, мой Божа, грэх:

напэўна, стома ад дзён даўжэзных

цябе із сьветам тым гамоніць?..

Палудняваць ужо пара.

Млынар (грэбліва)

А ты ня слухай, дачка мая,

старэчай гамазьні… але заўсёды,

прашу, астанься з адным прасьцінкам:

гадуй сірот, як я цябе, і тых азяблых

ахіні сваёй апекай,

хто на шляхох жыцьця зьнямог, -

і будзеш ты тады ўся

людзём на радасьць.

Ганка (забаўліва)

Ты мне казаў пра гэта

ўжо шмат разоў.

Млынар

І лішка не заўжды ў шкоду…

А потым віслы-вушкі

прытулі

пад густоту валасоў тваіх, -

ня слухай гутарак маіх

мо з тым магільным царствам.

У радоўцы сьмерці апынуся некалісьці —

не апрычоны!..

Без дзявочага, скажы, уражаньня:

што Хвёдар робіць там?

Ганка (урымсьліва)

Усё мяркуе… сьцінігаецца.

Крок кажны мерыць спросткі лесу,

і я ня цемлю: навошта, дзеля чаго?

Ды ізь сялянамі зь вёсак побач,

з клапотаю гаворыць, а пра што —

ня ведаю?

І сяньня, тата, ня ты падняў —

ізь сьвірна наскага

ім шмат аддаў дабра мукой і збожжам…

Чаму ключы ён мае?

Як хутка вы асвойталіся.

Млынар

Баночай працай вабся.

Няхай — не перашкаджай яму.

Ён мой спагаднік навучоны.

А дабром разданым неўзабаве

мо лепшар падбаем мы.

Ганка

Зноў адкажу: хай будзе гэтак.

Хвёдар, тата, слаўны ўсё ткі.

Млынар (надмераны ў захаваньні)

Будзь сястрой яму, -

умоль зь любовяй яго прысутнасьць…

А статую вазьмі — няцяжкая —

і занясі да нас, у хату.

Ганка

Пад сілу, тата.

(памалу выходзіць із статуяй)

Млынар (сам)

Веецер моцны, непрапушчальна

дзьмухай ветрасьцяй сваёй,

і няпрыпынна круці жорны,

каб зёрны княскія змалоць,

каб за працай мне прыдумаць

нешта добрае на расьцяг гадоў.

(азіраецца)

А можа, латва робіць ён?

А можа, я журбой, прадчаснай злосьцяй,

сваіх развагаў пад скрыгат жорнаў

ня сьмеціў ойчу волязнатна?

(задзіцца, паўзбоч напоўнены мяшок)

Лепш пачакаю, каб ня ўпасьці

у вір жыцьцёвы з галавой.

(азірае ў сярэдзіне ветрака)

І прападзе тады ўсё…

А можа, часу кінуць мне

ўсю турботу неспадзяваную,

каб потым… што?

(пагладзіў патыліцуь устае)

Састарэлы я, — шкада-а…

У каленах косьці зьвякаюць.

(выходзіць на знадворакь зёлкі, даныя

Пустэльнікам расхінае і нюхае)

Гым! Яны-ж атрута:

блёкат, мудраўка і нават чамярыцца.

(кідае зёлкі на зямля, прытоптавае

нагойь азірае навакольле і ветрак)

Што было, і здарыцца ў маёй старэчай волі,

назначыць лёс.

—--------------

Узьвеісты вецер. Няводдаль, паміж дрэвамі, прасьвечвае шырыня лугу і сьцежка на імь у блізьні — лясная крыніца, чутка яе бруеньнеь Пустэльнік кладзе кайстру, садзіцца пад саснойь чуецца стамлёнымь вопратка крыху захлюпаная брудам.

Пустэльнік

Раніцы здаюцца мне спрадвечнасьцяй.

Ужо якую нат і ня лічу,

не памятаю,

самі сабой мінулі ў дыханьні разьмераным

майго ісьненьня…

(крыху асьцерліва)

Я ветру ня люблю ўраньні.

(развалюхна далоніць аблічча)

Не ў адмен, панурыстай павеі

расхіляюцца ўсяк, прыгожа,

галін абдымкі ізь лісьцінёй

лушчыста-шаснай — ім так патрэбна.

Усё навокал размаўляе хутка,

хутчэй, чым растлумачу языку свайму,

сказаць, што мною ўладае.

Зьнібіць усехлівасьцяй, аж да душы,

прыліпшы сьцяранюк: я мушу зьдзейсьніць.

Стаміўся я, таму і зьніба. А хто-ж яна?

Яна ўзнога

гнусіцца над мной ўторна.

Уторна, як калісьці там,

у тэй сутулай хатцы для пустэльніка,

дзе мроі абвясьціліся усходам сьместным.

Заніба? Ды не! Я ад яе захованы

душой маёй зайздроснай.

Душа асілкавая пустэльніка набожнага,

напэўна, не зьбянтэжацца

прад вышыняй вечна Боскай.

Для мёрлых на магіліцах выпрошваць ня буду

розніцы грахоў прашчэньням.

Хай зьніба астанецца з мной

да часін сьмяротнага акананьня,

каб з пахавальні фараонавай

глядзець маімі памерлымі вачыма

на недагон жыцьця пахмельна.

(штурхая рукой, бы адпіхваючы штосьці)

Бог, унадзь ранейшым парываньням!

Дай мне належнае, што будзе мною створана

паглядзець, нібы на рэч, на месцы ў будоўлях.

А калі не? Хоць скратна аглянуся:

зьвер зранены ўцёк ад паляўнічага.

(пазірае ў неба, просьбна няведама

да каго)

… забыўся я пра Ерусалім.

Як пайсьці знамённым аж туды ад гэтуль

дарогай простай ад замку княскага?

Там братанічы жывуць мае (якая непрадгледнасьць!)

як мрояй воддалькай, маёй уласьніць іх?..

(але потым усьвятна)

Я не падзяліў яшчэ

імёнаў майго грэху

прад Табою, Божа.

Палымні мяне, нявіньніка,

але маёй спакусай.

Пакорнік я, адданы Тваім цнотам,

Ты ведаеш даўно, што я

стварыць жадаю пад сіняй сонячнай,

якое — ані ледзь, ня бліжыцца, -

на колькі крокаў аж сюды,

упобач мае постаці,

дзе ўцехамі весяляцца

ў хатах людзі, Табою нараджоныя,

і яны пад сваёй апекай (а можа, і Тваёй?)

іх твораць самі.

(устаеь унурыста глядзіць на дол)

Божа, я вой сьвяты напагатове

перад Табой навек спыніцца!

Дапоўніць спадак Твой нябёсны

вялікім дыхам дзён маіх.

Маю даніну шчырую нязродні зь лятуценьнямі,

вялей сьвяці ручаём падземным,

скуль вылаўлю аглядна я,

пяршуна тых першых дзён маіх,

прыдуманых пад засеняй сьвятое Бібліі.

(пазірае ў просьветы паміж хвояў — стуль

чуваць нямоцная Купальская песьня)

А я ўсё малюся і прашу

кажнае нябёснае сьвяціла

даць мне знак, каб зрэнкі заірдзеліся:

ісьціна мая Узвышным пацьвярджона.

А яго няма.

Астанкі першыя развалін на зямлі —

каменьні

ільсьняцца толькі расой ураньні.

(упэўнена)

… Уладны нада мной, ёсьць толк уладзе,

усё такі цьвярджу:

як матылёк між красак усялякіх

знайшоў любімы водар я.

(пацягваецца)

Я адпачыў ужо —

ізноў пайсьці мне час.

(выходзіць на мурожны луг. Там вясковыя

дзяўчаты, іх трое)

Сьцеразь Боскай любасьці,

дзявухі вам!

1-я Дзяўчына

Багаславі нас, ойча!

Зьбіраем краскі —

Купальле надыходзіць. Сьвята.

Пустэльнік

Пацяшайцеся! Краскамі сьвятое сьцеражэцца.

Краскі на зямлі — усьмехі Бога нашага.

А пасьвянчоных красак я вам дам,

яны сьвятыя, ад сьвятога чалавека.

Адварам зь іх вы напаеце

сваіх жадомых,

і самі выпіце па каўшу паўнюткім.

(дае пучок сухіх зёлак)

1-я Дзяўчына (бярэ даверліва)

Каб прываражыцл хлапцоў?

Пустэльнік

Але. Мір вам, ахрышчаныя.

2-я Дзяўчына

Здалёку, ойча?

Пустэльнік

Але. Сутола вам — баржджу… Бывайце!

(сам сабе, адыходзячы)

Далей, напэўна, будзеце, чым я ад вас…

(захопна)

Запалены на выгане агонь Купальскі

ад сьцюжы сьмерці не адагрэе вас.

Вашы грудзі, неказытаныя

бяззубым роцікам дзіцяці,

не дадаткнуцца іх.

Яны згніюць, як патарчакі,

непазьбіраныя на шырыні бароў…

Амін! Амін! Такая воля вызначаная.

(азіраецца, і чуе)

1-я Дзяўчына

Агата, вазьмі пучок травы сьвятойь

ён мне ня трэба. Без чараваньня

шчасьлівая каханьням я, ты-ж не.

Спрабуй чар Боскі.

2-я Дзяўчына (вясёліста)

… і я блізу, як ластаўка, прад выраем —

вясельле хутка.

Няраз свайго прываблівала —

апаўночы, кажуць, лепш,

варажбой усякай.

Трава сьвятая — моц.

3-я Дзяўчына

Хадзем адгэтуль,

абвянуць краскі хутка.

(адыходзяцьь наводдалька сяліба)

Пустэльнік (глядзіць усьледь чуе іхную гутаркуь

памалу ідзе за іміь гутарна сабе)

У вёсцы сьпяваюць пеўні —

пагода зьменіцца,

бы накаваньня мне.

Накаваньне? Як бездапаможна,

без супярэчак табе адаўся, Божа, я.

Бытнасьць існаваньня сьвету, адтады, нясяньня,

сталася ня ісьцінай мінаючай,

а даймом, што я зьбіраю для людзей,

чый сьпеў-мальба аднолькавы між сьцен сьвятыняў,

чый запал — на гонях бойкі

хлыняй гнеўнай акаймлёны

падзей свабоды прагне:

свабодным закавацца

да самай сьмерці каля ўзножжаў

Айчынных пакаленьняў…

Ды між імі іншыя адно голас толькі,

нават голас хочуць,

помнікам вылепліваць і мяркуюць,

каб ніхто падобным не зрабіўся ім

і ня сеў ў гордасьці на іх жыцьця-папас…

Я тору гэта гулка самаму сабе.

Вылез із будана ў лесе, бы тая мыш прыцішна,

і выгрызаю за кажным часам дзюрку

зла… Ці загіне зло ў зле?

Чаму ўспомнілася, што даўна да мяне прыліпла,

як лузга да рыбы?

(умеркавана)

Мне адзінаму асталося

вагу знайсьці, што скарыстаю важыць

задавольнасьці наўбожныя… а можа, і мае? -

бо-ж зло хапаецца за плечы зла —

стораж непалохлівы (ад яго не ўцякуць)

мерыць справядлівасьць усьцяражчы прычыны,

пачатыя наўмысна злом.

(да куста сярод лугу)

З кім не пагаманіць — як з кустом лазы?..

Людзі… сустракаў і сустракаю, блізу сьляды

на чым папала.

(зусім пэўна)

… дні мае ня зьнікнуць

у перамежках дня і ночы.

Куст караней на адным месцы!

А племя людзістае, пераменка зьвельнавечанае,

патокам зла абмытае і радасьцяй ухваляванае весялосьцяў

твой час ня сяньня, а заўтра скончыцца.

Хрысьціся ў імя Сьмерці, (яна была і ёсьць),

і сына яе, прычасніка, у імя Нядуха, амін.

(усьмешна)

А мне?

(атрахвае вопратку)

Калі глядзеў на дзяўчат кадзе,

перад пытаньням апынуўся я,

маўляў, як сенажаць вось гэтая,

сьцеліцца ніца, так ёй надаралася,

пасьля дажджу зелявай прыціскаць аблонь

і духату вадрыць духмяную,

задаволена спытаўся розум мой:

усё-такі някрохкае ў імя Бога

ці абжявіцца?..

(адыходзіць ад куста)

У імя створанага жыцьця — Бог над ім уладца,

і сына Яго, Хрыста, ці накшае імя прыдумаць,

і дух сьвяты — пасланьняў перабор, да слоў маіх

падобен…

асьцеражы мяне. Жыцьця падпраўца я.

Здарэньні для прычын зьявіліся,

найперш паразмаўляць пра іх язлвіста,

а тады: ці горш, разлічана пазмагацца

кулаком, ды Бог ня дай да зброі.

(да неба)

Божа, хто я? На тваіх дарогах

мой сьлед утоптаны штосьці значыць,

і крыніцы, скуль прагна пжю, ня высахаюць.

Амін! Амін!

Вецер — перамена, ты-ж праз краты можаш

усьлед падзьмуць маіх спадзеваў.

(асаблівіста)

Зноў уторуся:

у будане пустэльніка ў лесе

ляжма бяспынку Біблію чытаючы,

зразумеў, як людзі часта да журбна смутнага

зьвяртаюцца бязглуздым спачываньнем —

шлахцівая недарэчнасьць слоў:

благасьць яўную ўявай прыпыніць.

(скрыкі дзяцейь бягуць насустрач)

Як закапаць мне іх

бяз шораху пляшчын?

Жасьць маіх жаданьняў, Божа,

не праталела шчэ

перамяніцца крыламі няпэўнасьці.

(Дзеці ўжо каля ягоь хрысьціць)

1-шы Слапчук (адважна)

Маліцца Богу тата прызвычаіў.

(перахрысьціўся)

2-гі Хлапчук (трысянуў кішэньь дае грош)

Вазьмі сьвяты —

тата грошаў мае шмат.

Пустэльнік (бярэ грош)

Мой розум шустры!.. Я ня глупец,

што губляе выйгрышы, здаецца, выйграныя:

спраўся адалець спатканую нямоц.

Бо-ж прад мною дзеці… дзеці.

(вынімае пучкі травы з кайстрыь спрабуе

даць дзецямь яны ў цікавасьці)

Вазьмеце ад сьвятога чалавека.

Бацькі адвараць — ім скажэце: выпіце

і будзеце тады разумныя і вялікія.

1-шы Хлапчук

Ня трэба нам сухія краскі,

самі назьбіраем, на лузе квяцістыя.

(усе вясёла, падпрыгна бягуць прэч)

Пустэльнік (самь малебна)

Няўжо ты, Бог, мяне ня чуеш, і ня бачыш, -

трава твая наўмысна ўзрашчоная,

ня вабіць іх?

Няўжо ў снох у летняй ночы, там у лесе,

Ты не зяўляўся??? да мяне ў вобліку сваім

плажмой дарованай ціхаты?

Было. Вочы на зару глядзелі потым

зарыстай прыйсьцяй маіх наўмер.

Няўжо калісьці там

мой гоман з ручаём у лесе

не заясьніўся позіркам Тваім

і мрояй не крануў Цябе?

Я-ж маліўся шчыра!

Агнямі сэрца мальба мая ўся

была ўнятая,

у іх прыгожай ісьцінай перад Табой гарэў.

(пазірае на дол)

Я зьбянтэжаны. Ці, можа, не?

Мой дзень пераканальны — надысь гэткі пэўны,

сяньня раптам завінаецца

разходным кругам неабходжаным.

Але мацуюся, мацуюся ўгледзінай справеднай:

анёлам быць найлепшым на зямлі.

(ідучы, прыгладжвае вяршкі высокае травы)

О, шапат майго імкненьня!

Жыцьцё маё ахвярнае — зутулы човен

бязь вёслаў кінуты на ўзьбярэжжа,

постацяй нямотнай імчэю ля яго,

бы сьцень зь вякоў, бо той Люцыпар,

гутарка насычаны з таёмнасьцяй.

Ці што? Мальба мая, дзе твой здабытак?

Расшчэпленым клінам ганіся ты

ў ствол выяўнага жыцьця і сьмерці,

ён разам зрошчаны дабром і злом.

Цноты??? пераінакшаныя розумам маім і сэрцам

знайдзеце сьціплы злад у сваім сьвязку.

(крыху ўцвелена)

Да вёскі не пайду. Хай моўкне негаворкай

слоў маіх натхнёных сьвятога чалавека.

(сурова)

А з??? вы праклёныя — падстарнакі дзеці,

куды вы зсунулі мяне цяпер?

(зноў узіраецца на воддаль вёскі)

Хадзіў і зноў пайду ў вёскі, да людзей.

Загон будынкаў пэўны для людскога стстка,

і помнікам яны па мне пакінуцца,

як вежа Бабліёнская

ўся ўвысь паказаная, -

так біблія ўпамінае.

—---------------

Пустэльнік вяртаецца да сваіх мясьцінаўь дзень сонечны, на небакраі шарэюць вежы замкуь па дарозе чуе гукі сякер і пілаванньня — просьціць туды.

Пустэльнік (сам сабе)

Часіну не ўтрачу каб ня думаць

пра ўсе стаўленьні дня.

Улада правадыра канчаецца

калі зацішныя куткі палацу

шукаюцца ўтульна, клапатліва

забясьпечыць вельмі цела жарасьцяй,

і ён тады тапельца —

з багны пахаці ніхто не ратаваў.

(хутка ідзеь водгукі будаўніцтва)

Мяне падножыць ведаць, што там робіцца…

Падножным смэрдам на прыгаству маёй уявай

вытканай

стаяць ня буду.

З дацятым, нячуваным плёнам

сьлед мудрасьцяў маіх,

што абжявіліся,

з скразьніц журбы зямное, -

(нанята на хлушчу сабе), -

штодзённа распласталіся

праводнымі шляхамі

ў пушчарох лясных асоблівай сьцярожнасьцяй.

(спыняецца перад росла-нізкімі краскамі)

Які разгон жыцьця? прад кім разлічваецеся?

(прытоптвае іх заўзята)

Мужайся!.. І я мужаюся,

шляхі я тыя з радасьцяй неадагнанай,

зь недалугаў жыцьця суровага

ўмасьціць прыладжваю памостам моцна-будучым.

(уціхаміраўшысяь ня спыняе хады)

Але яно ў сутнасьці апрычонай,

паўзе неяк, паўзь мяне штодзень

паўзе смаўжом із шчыгальцамі растаўленымі,

паўзь таго, хто шчасьце носіць

людзкое ў спадяваньнях.

(устрапяняе постаць)

чаму?

І ад пытаньня ўсё цела

зрабілася змаганьнем із душой…

Для гонкі бойкі не знаходжу я,

а што знайшоў, дык багна, мо хутчэй:

далонь прыкладзеная да грудзей,

усунатая ў слой мае душы.

(стоптвае зноў напатканую краску)

… я вартавы! Ня сполахна вартаваць,

што я пакінуў дома, — дваравыя людзі там.

Дай, Божа, гартнасьць неймаверную, -

я-ж не стары яшчэ! У пушчу не вярнуся —

ўладца замку: ад сяньня і назаўтра я.

(прыпыняеццаь узіраецца: некалькі людзей

на лясной паляне будуюць немалую будоўлю)

… і вось яно! Яно бядней вянца

вясковай маладухі, або сувяцізі павуціньня

на галінах завіслыя прыцэпліва.

(ледзь узбочна глядзіць на небаь затульна)

Я — ня воўк — іду па сьцежках гушчароў сюды.

Мне люба сьцені вохкія ў лесе

шмат тоіцца ў іх напеваў іншых

у галінах выгнутых і густа-звіслых.

А чые? Спытацца не дазволю, — рупна!

Сам спытаўся дый адказваю, упятна:

— Там найбольш мае

ігліцамі й лісьцінёй спакволіліся…

Сам я сьцень, і сьцень мінаю строга

вырасьці сьцяблом пад сонцам — раям.

Але ў статак, Божа,

незадаволеных жыцьцём і задаволеных

я не паклікаю,

каб разам зрэд час атрахаць

пачуцьці свае слабасьці.

Агульным буду дзейнікам між імі:

ўлады абавязак па выбару забясьпечу…

Чую па дарозе, неспадзеўна —

вось нахабства, у маіх мясьцінах:

гукі зычныя працы цятай. Пагляджу.

(ідзе ў блізкі будоўлі й будаўнікоў)

Мір вам, працавікі!

Лядайкасьці ня кемце ў вашай працы!

Голас аднаго з будаўнікоў

Слава жаданьню шчыраму!

Хведар (выходзіць із зрубу)

Нас, ойча, блаславі

і працу нашу.

Пустэльнік (здіўленыь але з дастойнасьцяй)

Не спадзяваўся!

Не спадзяваўся ягамнасьць спаткаць тут!

Што робіш тут?

Зноў узьняўшыся на ўзгорак злыбядаў сваіх,

(ад млынара пра цябе пачуў),

надумаўся парупіцца зьліць разьліў

доляў згубленых людзей?

Ці, можа, пэўнены гняценьням сваіх дзеяў,

надумаўся сьвяцотвам сваіх дум

(паказвае на будаўнікоў)

здушыць прывольля іхнай волі: працай,

каб пралескай церпкай на іх поце

расквеціцца тады пад гоман сьцюж?

(моўкнасьць)

Маўчыш? Гутар. Адкажы — як хочаш.

Хведар

У бласлаўленьні тваім, ойча,

і добрасьць, і вясёласьць ёсьць,

і моц сьвятую спакмечваю ўдоваль.

Працы шмат натрапілася

пабудаваць будынак.

Шмат захапленьня працай

між цесьляроў…

Ойча, пабаславі ўторна

працу іхную.

Пустэльнік (схаваная абуранасьць)

Сваімі казкамі

ты рук маіх не запражэш…

(азірае будоўлюь адыходзячы, асьцерліва —

чутна)

Табе перасыпаць жарсьцвяк, пакуль жывы,

і муліцца на ім, калоцца

аж на тым сьвеце.

Вякоў падмурак — я… Амін!

Хведар (усьлед)

Пакуль што нятлённы я.

Жыву жыцьцём і працай, ойча.

Не мятляюся знаходзіць штосьці іншае.

А як памру, у дамаўё прыціснуць,

або калісьці, дзесьці,

мой прах астыгне,

і расьцярушыцца,

між прахаў даўнаакалелых…

Голас з будоўлі:

— Які бязбожны Хведар…

Хведар (сігнуў позіркна на рыштаваньніь

нямоцна)

Абдурак хлебам толькі сытны…

Ратунак у бязбожым таксама ёсьць…

Пустэльнік (зноў азіраеццаь адыйшоўшы)

Я-ж пры думках пры сваіх.

Я тору раз ужо які:

я толькі прагну людзей іншых

нарадзіць пад небам непапраўным.

(падумаўшы)

І гэта мне ўсё знаёма,

як навакольны куст,

як захад і ўсход на небасхіле,

як дрэва ў разгоністым узросьце,

прыгоства глушыць сваіх нашчадкаў.

(блізу асудліва)

Як мне раздумаць?

Я слова з Бібліі знайшоў тлумачанае

асуднасьцяй — справядлівасьць

маіх дзеяў…

Чаму пазычанае ад самаго сябе

жаданьні

зьнібліва глядзяцца ў канчаткі?

Жывога кажнага жаруць жывыя!

А я жыву, каб здарыцца, жыву яшчэ.

Не ўцягну сябе

ў лапы сьмерці хутка.

(пэўна)

… краскі трэба зноў цішком зьбіраць.

А шмат іх трэба, шмат — праца лёгкая.

Але чуюся, кагадзе, камяньком мізэрным,

у цёку шпаркім ручая ляснога.

(гладзіць далоняй па лобу)

Будоўля… каля замку… недалёка замку.

Хто пачаў?

Да млынара цяпер… да млынара.

—---------------

Сяліба Млынара

Невялікі са із стаўком, за ім пачынаецца лесь навакол сялібы ўсё агледжанаь зьмярканьне летняе, ледзь ветранае.

Пустэльнік (уваходзіць у хату, бы ўласная)

Мір людзям у гэтай хаце,

і Хрыста багаславенства да самай сьмерці!

(у хаце нікога няма)

Гы-ху-у-м… Ціхата. Куткі з куткамі размаўляюць,

чакаюць гаспадароў вяртаньня.

(выходзіцьь прыслухаўся, у садзе нягучны

жаночы сьпеў)

— Я сьпяю, як апаўночы

краскі пжюць красу зямлі,

як лісьце восень не дачакаўшы,

ужо на долы аплылі.

Як пастухі ў час даждлівы

шукаюць сховы пад вярбінай…

(песьня спыняеццаь спатыкаецца з Ганкай, яна

ідзе із саду)

Дзяўчыне млынара, багаславенства!

(Ганка сьхіляецца і хрысьціцца)

А дзе млынар?

Ганка

Там на ветраку. Заўсёды там.

Яму няма ані спачыну, -

днём і ноччу меле ён

зярнё з арудаў, князявае.

Якраз і вецер ня сьціхае,

дык час дармо згубіць няможна.

Пустэльнік (панятліва)

Ага!.. А ты скажы: той афіцэр,

што з бацькам некалі спаткаўся,

дзе ён жыве?

Ганка

Тут, у нас. Дзе яму дзявацца?

З людзьмі із вёсак навакольных

у лесе, там, складае ён

будынак велікаваты.

Людзей знаходзіць, бо-ж па вайне

ўсе пры голадзе, -

хлеб надзённы прагнуць мець.

Войчым плаціць ім няскупа.

Усе здаволены, і нават

яны ў песьнях яго хваляць…

(Ганка спакмечвае няўвагу да ейнай

гутаркіь яна вельмі дбалая да хахаваньняў

Пустэльніка)

Пустэльнік (адыйшоўшы крыху ад Ганкіь

у звычаі — да сябе)

Пакуль спраўляюся цярпліва распаўсюджваць

сілу волі — наумеры жыватворныя:

даць іншае на зямлі жыцьцё,

яны трызьненьні душы свае, прыгонныя,

наўпрацяжкі, як і раней,

падмураста будуюцца пад мае жаданьні…

(азіраецца на Ганку)

Збавіцелем ішоў у сьвет,

ды колькі вёрстаў адыйшоўся пэўным?

Колькі дзён я захапляўся ў іх разьмене?

А ўжо сьхіліліся нада мной яны,

запавет з грудзей, што дыхаюць яшчэ,

па-свойму зжывіць,

маўляў, пакінены для іх,

абгрызены я касьцяляк.

(упэўнена, крыху ступіўшы далей)

Мне разгоністая на сустрач буравея, — а нішто!

І позіркі сумленьня маіх дзей, — разводзьдзя слоў…

Я вярнуўся да мясьцін сваіх,

дзе прад Богам усьцяжы моўкнуць,

дзе кожны тут хвалюцца ўзор

пачуцьцям сьмерці,

і хіліцца ў церпкую адданасьць

зноў нараджэньня мець, нашчадкаў песьціць…

(прывычнае, укорнае — глядзіць на неба)

Божа, як сьцергі гэтую нягожасьць і красатосьць для іх

вядома толькі мне,

мне аднаму заўсёды!

Ганка (голасна прапануе)

Ёсьць у нас штодня квасны сядзёр жытнёвы, -

можа, ойча, спрагу наталіць жадае?

Пустэльнік (ідзе да яе)

Вялікі коўш, не пашкадуй, -

адзіным магам выпжю, -

я спрагу асьцюдзяню адразу.

(садзіцца, падыйшоўшы, на ўслон каля хатыь

пляскае нямоцна далоняй па шчацэь Ганка прыносіць

вядзёрь з каўшом сядзёру падыходзіць да вакна)

Але-ж, ці гэта можна?

(глядзіць у вакно хаты, бы ў люстэрка, — яму

недзівоцтваь як заўсёды, да самога сабе)

Мроілася: адзіны я

даткнуўся непапяленьняў біблійнай мудрасьці.

Яна, ачуненая ў розуме маім,

вучыла, ня любіць пакуты чалавека,

чалавекам прыхільна даная.

(надалей каля вакнаь Ганка прыслухоўваецца,

і азіраецца на ветрак)

Але ці можна гэта,

адолець і расьцярушыць яўнасьцяй?..

(адыходзіць ад вакнаь бы нікога каля яго)

… з часін заўсёдных я лавіць цяпер пачаў

перакананьне зусім іншае:

свабоду роду кажнаму аддай,

ці падаруй —

хай блукаюць зроднена ў сваіх пасобях.

Свабоды шорах ніколі не палохае

таго, хто думае, раздольна весьціцца

супраціўна злу і разбурэньню…

Ганка (хцівая да гутаркі)

Ойча, сьвятога напісаньня ня кемлю я,

і вам распытамі ня буду дакучаць.

Але насьціцца ў грудзёх дзявочых

нянавісьць раскрыўдная да людзей чужых —

ад іх уся бяда, пакуль свая адна.

Пустэльнік

О-о, ты разумная!

(скратная далікатнасьць да Ганкі, таму што ён

думае нешта добрае для сябе)

Вераю Гасподняй усё дзіця прынятае,

дай пацалую я цябе сьвятым цалункам.

(ён лосьціць ёй радасьць для свае задавольнасьці,

але гэтак, каб рознасьць у захаваньні

не заўважалася)

Навошта памінаць бядоты, -

ты, можа, блага ня жывеш?

Ганка (наўмысна дазваляе пацалунак)

Я пачала палохацца млынара… твайго.

Пустэльнік (урыўна)

Майго? Зь ік крывёй я незнаёмы,

хоць прорасьць дзеяў паміж намі ёсьць…

Павуціннай гутаркі ня снуй прад мной,

кажы ўсё, кажы, як ёсьць.

Ганка (з дурнаватай шчырасьцяй)

… ён бацька мне няродны,

ды роднасьць добрую ад яго шаную —

з блуклівым Хвёдарам разжюшаныя зрабіліся.

Ойча, паглядзі, які палац будуюць,

і чамусьці нават у пасьпеху…

Пустэльнік (сьвяточна)

Няхай! Мо там камусьці трэба зімаваць…

Ты разумная, і ты ўцемлі:

у маім жыцьці ўзнёслыя тварэньні сілу маюць,

блізу іх вызваліў з цямніц турэмных.

Дзіця маё люботнае,

дробязямі будзённымі не прыймайся.

Жыві ймгненьням дня, як я…

Не-е! Я крыху ня тое.

Ты чула і не забывайся гэтага,

я-ж князь, бадай, цяпер —

уладца замку і яго абшараў,

і не вяртаюся ў будан лясны я зноў

чытаць царыскія расказы з Бібліі

ад дня штодзень.

Ганка (абыякава)

Чула, ойча, спадкабёрца ты,

абы пачуць.

Захапляцца нечым у днёх маіх…

Хочацца мне, ойча,

словам называць цябе адным: ойча,

бо-ж каму, тады апавядаць,

мой смутак, а часам і прынуку?

Пустэльнік (зацікаўлена)

Ты — прыгожая, нат прынуку церпіш?

(Пустэльнік — ён божы чалавек, яму так можна

паводзіцца — паўкружна ходзіць каля Ганкіь і як

заўсёды — сам сабе)

І над ёй прынука?.. Звінаваціць каго хочаш?

А як з прынукай чорта нада мной?

Няўжо з натоўпу я

азначаным ня выйду?

Вялікі Божа, ужо даўно-даўнютка,

ганюся за Табой нічым абдараваны —

хоць раз мяне зьвядзі ўсоблена

з палукаю гарэньняў:

дазволь мне іншае ўзяць і чуліць

ад людзей, што сябе ня любяць.

(адыходзіць ад Ганкі да Млынаровага садуь Ганка

несамавіта азірае Пустэльніка, а тады садзіцца

на парозе ў хатуь Пустэльнік сам сабе)

Учора ледзь забойца быў, а можа, гэткім стаўся?

Над багацям сьмерцяў багравець жадаў.

А сяньня, Божа, я сьвяты прыцемак,

мальбой зьняможаны жаданых прызначэньняў,

не прашу вянок ускласьці мне на голаў.

Здагадайся сам! Ты вечнасьць разумееш.

(пярацца позіркна на дрэва ўпобач)

Пакутю я моцай завяршэньня,

а можа, угадзіў, дзе Біблія грабе не зграблеўшы?

Але дух сьвяты ўсчолены і няўсчолены,

цябе хваліць я не забудуся.

(блізу шапотна)

Божа, нарэшце ахінуўся ўзлётамі жыцьця:

душа і воля, турботаў надхкасьць,

завіх штодзённы, няўхільны

абыдзённым трутням ня прымоўкне.

(а тады ўсьмешліва-прыхабна)

Брыдкія і скажоныя ў мяне прасілі помач,

пакуль жыў у пушчы адзінотным.

Убожнай кармілі сытнай,

што нават часу не ставала

страўнік паражніць надоваль,

і мусіў стаць праз шчыліны ў будане,

бо-ж глядзелі, куды пайшоў, ды прытуліўся.

Ваду зачэрпвалі із ручая уводаль —

для іх была сьвятая.

(абхлопна далонямі правёў па абліччыь ён

увесь пераменьлівы)

Праца грэшная не бязглудзіцца —

быць хачу су… су… сужэнцам…

Неспадзеўны дзень —

у самую пару вярнуўся я

да мясьцін сваіх.

Ухіліцца нельга прадвесьні дзён

майго спатканьня.

Гадзіны змушваюць, барздзяць хапацца,

як цда цела болесьць чутная.

Няма нічога, што мяне стрымае.

Дзяўчына Млынара — прыгожая.

(ідзе да Ганкі — яна няздзіўленаяь а ён

разумее: сутакацца з неспадзеўкамі яму

дазволена — яна ніжэйшая)

Я на калені не стану прад табой. Ня можна мне.

Але дзявочай нагароды выпрашу:

сардэчных пешчаў і шчаснага жыцьця

між намі

да самай сжмерці.

Ганка (дзікаватаяь нявыселаная пэўнасьць)

Ойча, і ты кахаеш?

Пустэльнік

Валей ня клікай імем гэтым.

(раптам, падумаўшы: аблужаны, кагадзе, сабе

сказаныя, цяпер няўтолк)

У пушчах там у хвале Узвышняму

малебна-шопатна,

згінаўся я аж да зямлі

меціць легласьць мераную

ўпросінаў сьвятых да неба.

(нахільна да Ганкі, ласкава)

Я дзён не перажыў яшчэ сваіх

паўнотай захапленьняў.

Я цепласьць душы мае ніколі

падараваць ня справіўся анікаму.

(ласкава праводзіць рукой па ўзплеччу Ганкі)

Дык ты… вазьмі мяне.

Я твой цяпер. Я не стары яшчэ.

Шчасьліва дажывём у нашым замку.

Князямі будзем мы, і Млынару пашана будзе:

я зь ім умову абляміў веразгодную,

і спытацца зможаш ў мяне,

як доўга жыў я ў будане, у шчызе лесу.

Ганка (задаволена, блізу жартаўліва)

Ня мроілася, нат у снох ня снілася,

у бязьліку дзён благотных,

гэткая пачуць, чым бацькі мае

ня жылі ніколі.

Пустэльнік (любістай постацяй)

Будзь нагародай ты

за мае кананьні.

Так, называю я кананьнямі

бывалыя мае цярпеньні й імкненьні.

Сярод іх будзь лагодай неспадзеўнай,

каб забыцца мне на віхры бывалыя

ў жыцьці-гульні.

Там шмат было трывог ўсякіх.

Людзкай кволасьцяй ніколі не гняціўся,

суровасьці дарыў жыцьцю свавольна.

Полымям гарэў сваім нязгасным,

я некалісьці скажу табе: якім.

А цяпер мінула, толькі памяць тоіць.

(выпрамляеццаь позірна ў неба: так трэба

сьвятому чалавеку)

Я хачу ўсё зрабіць дзеля цябе. Усё — павер!

(а тады нахільна да Ганкі)

Дай рукі мне твае! Зблізім нашы жарсьці.

(бярэ за рукі Ганкуь яна не супраціўная)

О, вокаміг прыгожага ісьненьня!

Як быццам я раней, з табою доўга жыў…

(з усьмешкай адыходзіць ад Ганкіь пашанота

да сябеь ціхотна)

Прад дзявухай, служанкай Млынара,

навошта гутарыць пра быўшыя мае наўмеры?

Яна прыгожая… я люблю яе…

(азіраецца на Ганку)

Натруджаны мінулымі жаданьнямі, - яны спыніліся,

карцею доляй іншай задаволіць час.

—-------------

Вечар. Сяліба Млынара. Скраёк лесу каля стаўка.

Ганка (у дастатку самалюбасьці, размоўна,

нягучна)

З кім я пагутару? Нат дваравых ня ведаю ў замку.

А радасьць, радасьць цябе я сяньня ведаю.

Халопская дзяўчына, а мяне любіць

чалавек сьвяты, багаты…

Над лесам месяцам усходжу,

гляджу між іхнымі прагалінамі

позіркам няжутным сьценям дрэў.

Там захінаецца мая прынука —

ахвота вырвацца на сьвятло пакроўнае.

Пад ім рдзее дол невыясьнены

майго няжданага каханьня…

Радасьць, я табе даручана,

як сіні летнія нябёсаў — жаўруку,

або, як ноч прад самам раньням

аддаецца полымю зары.

У шчыбятаньню-песьні — разбуджаная птушка,

я неспадзеўная знайсьці ў змозе,

нават песьню, у паўзуку зьмяі.

Радасьць, радасьць, спрагу стольвае,

з крынічных ручаёў краса лугоў.

З мае журбы дадзеўна клікае

трымценьня сэрца соднямі

згода зіхрастная маім вачам…

Радасьць — я ўхопіна майго каханьня…

Пустэльнік (із затулы)

Я чую голас твой.

Ты словы гэтыя засьпявай, надоўга,

усяму наўкольлю,

каб дні вярнуць мае

бадзёрай маладосьці.

Ганка (самавіта, не азіраючыся, скуль Пустэльнік)

Навошта цікаваць дзяўчыну,

што ведае маладосьць сваіх гадоў?

Добра, што прыхоўна, цішком

паслухаў гутар мой із воддальку.

Цішком і адыдзі.

Мае красотнасьць душы

я ня кіну ў загадкі.

Кажны вечар буду, — непагадзь не здарацца,

ахіну цябе дзявочай гутаркай.

Бывай!

Бачыла няродны бацька мой

хадзіў, схінаўся,

з-пад дрэў віціначкі зьбіраў, складаў.

Усьледак часу яго ня стамаўляе…

Ветрак уночы нават меліць…

Ён штосьці бязь мяне заўсёды,

із Хвёдарам шапотнай гамонкай дзеліцца…

Бывай! Разьвітаньне патаёмнае

хай хутка не канчаецца…

Пустэльнік (затулена, адыходзячы)

Але пачуць: — Бывай! — пустэча мне.

Я ня прыбуду лішняй кропелькай

маіх жаданьняў некалішніх.

Я пакінуў іх падзінёй нясьпелай.

Я некарысна зьмерыў свае сілы,

дзеля таго ў сьвеце ёсьць

пыхлівасьць…

Я зайздросны да цябе, бо-ж там?..

А можа, Хвёдар толькі соваецца

ў работу Млынара?..

Пайшла. Ідзі. Не дазволіла ня цябе зірнуць.

Кранайся доваляй свайго цела…

Цвярджу: з мной ты будзеш схваставаная

мужчынскай жарасьцяй…

Будзь з мной — усклікнуць я хачу.

Жыцьця часінаў я не люблю марудзіць,

бо я цяпер кахаю. Кахаю — я!

—--------------

У хаце ў Млынара. Млынарь заходзіць Хведар зь меркай-аршынам.

Млынар (раптоўна)

Красуня наша, нешта

вякаць языком расзялухалася.

Я чуў яе, падслухаў каля стаўка,

скуголіць, енчыць, як ваўчыха,

у часе гонаў…

Мо ты сказаў сваё: — Ажэнімся?

Хведар

Не! Увесь у схопінах будоўлю скончыць.

Млынар (крыху дзівоціць, бы нядаўна даведаўся)

А як будоўля?

Зводдальку гляджу — значацца пад небам…

Ветрак пад ветрам — мялю, мялю, -

ня маю часу да цябе заглянуць.

Хведар

Заўтра будзем, неадклад,

драніцы слаць на стрэшшы,

і падшалёўку ў вокны ўстаўляць.

Млынар (уім снадзіцца сваё пра якое толькі

ён сам ведае)

Ты маладзец,

скажу табе мужыцкім словам.

Хведар (адказвае ў сваелюбасьці)

Дзякую!

(і уцемліва)

А Пустэльніка я сустрэў ізноў.

Млынар (похапна)

Вось яно!

Сутакацца хоча, што з Бібліі ня вычытаў?..

Амін! Гэтае слова не чакаюць доўга,

навучыцца дзеці…

Ня слухай, даражоны Хведар,

слоў яго, як кажа ён: справечныя, сьвятыя.

Ім цяжка ціснуцца ў зьвязкі нашыя.

Хай турзаецца з намерамі сваімі:

Адамам быць або чымсьці імь

хай, — небывалае жыцьцё —

захапленьне выдуманае,

іглычыць яго думкі,

бо яно часіну

ні з кім не пажывае.

(уладна, шопатна-нарсьціва)

У гаршчку мной злеплены з гліны нашай,

ён — вершачака посная.

Наўсуперак што — небудзь нам,

ці ў моцы што зрабіць,

або аскеліцца.

Бо-ж добра ведае ўчынкі свайго зла.

Мы ўсьціхамірым імі,

калі ўздумае

наш камень важкі вывернуць

ізь зямлі…

Жыцьцё страшней за сьмерць!

(больш пэўна — пераканаў Хведара)

Ты ведай будаваць і хлеб даваць за працу,

а я на страсьць драбла???ю рукой,

вазьмі прызначаньне быць ваяком.

І потым шчэ ты заўтра мне пагутары

із Ганкай пра вясельле…

Але пагодзь — загаманіўся я!

У дзень, у самы, навасельля,

зьвянчаю вас таемнасьцяй сужэнства.

Хведар (добраумленна)

З Ганкай?

Згодны, усё напагатове

ад цябе прыняць павіннасьцяй —

паволі забываю, што калісьці я

пагарджаў у гордасьці вялікомага.

Там быў я сьмерць камусьці…

А цяпер? Для іншага пакорны й слухмяны.

Млынар (ён больш уладны над Хведарам)

Пра гэта само-сабой забылася —

пугай сьцябнуў па вадзе.

Ад млынароў упэўніся.

Крайнасьці ў іх заўсёды ёсьць:

мяшок бы поўніцца

або ляжыць парожні.

Мо няраз яшчэ, ты здоліш добрае

сутнасьцяй злічыць

для людзей сваіх…

(а тады вядомка-шчыра)

Згоду напісаную з Пустэльнікам я маю:

мялі зярно з яго абшараў…

Хведар

А хто яно? Папера! Дзеля сябе будошчнасьць

цепрасьці жыцьця здаволіць…

Млынар (урыўна)

О, не!

Не перакульвай свае магілы.

Хведар

Буду моўкны.

Я моўкнасьці перад жальбу і злосьць, і смутак,

каб яна прыдумала адказ прасьцейшы

мне сказаць… А які — ня ведаю?

Здаецца, я драпежнікамі загнаны лось

на возера замерзлае.

Млынар (неспадзеўная гутаркаь павучальна)

Моўкнасьць не заўсёды

прыносіць нам мужайнасьць,

хоць днямі супакойна будзеш слухаць

дадумцаў іншых павучэньні.

Прычыны й здарэньні розум

у рукі аддае,

каб між пальцаў не марудзіліся

патрэбы чуткія —

дзеі сьцерагчы ў жыцьці-радоўцы.

(усьміхнуўшыся)

Рукі за языком заўсёды пасьпяваюць.

Але прыміся з досьведаў мінуласьці:

ня моўкнуць грыбаседная,

а словы пырхныя —

касёны хуткаўсходныя

даюць разгон рукам.

На постаці чалавека, рукі дзейныя.

Розуму маўкліваму, бы цішыня паўзукоў

вужоў — браты й сёстры шчырыя.

А ногі ня прытолак —

розуму запыты негаваркія, -

ісьці жадаюць.

Ад розуму нагам прастор!

Здабываць ісьці. І здабываюць:

прастор і час для будачага наканаваньня.

Хведар (далікатнаь ня крыху разумеючы сваё

асабістае ў напытаным жыцьці)

Я не згублю спадзеваў

паміж тваіх спадзеваў.

Як із крыніз лясных,

табе даўно вядомых, -

падарожнік стомлены валогу пже,

і хлапчука спатканага павучае ён:

— Глядзі! Буялая красотасьць на нівах росьціцца —

збажына багатая,

а заўтра ў млыне на хлеб надзённы зьмеліцца.

Хлеба дайцам радасьць вялікую прыносяць

а хлебаедца ад працы стомлены, ён ня батрак,

на стале дашчаным — скарб

трапяткімі пальцамі збірае крошыны…

Яно было раней, і станецца ізноў у будучыні.

Млынар (яму не жадаецца азначаць існасьць

ягонай думкі)

Што цябе страхоціць?

Хведар (панятлівы сабе)

Мяне страхоціць?

Адкажу цяпер — нічога!

Між развалінаў сьцяну шукаю абаперціся…

(азірае Млынара — нічога не рызыкуецца)

Ты назіральнік жыцьцёвых зьяваў,

ты асягнуў дзябёласьць дзеяньняў,

і можнасьць Айчыньня раздзяліў сурова:

усё бывае ў жыцьці ад прычын-здарэньняў.

А хто я, — служэніц твой?

Млынар (уздымае рукуь зварот бы не да яго —

да кагосьці зь іншых)

Адказаў не пачуеш. Я не звыдзяш!

Пакінь свае жалобы,

нібы расчульвасьць ратаваньням будзе.

(звычайна-павучальна і пэўны, што Хвёдару гэта

ня будзе новасьцяй)

Я сказаў: рукі запрасі схваціцца да болесьці ў жылах

за сваё жыцьцё,

а розум Запамятай тады,

вось гэта ёсьць спакуса:

кускі падкінуць целу сілу.

Хведар

Я нічым не заганарыўся і не ўгневаўся.

Я несьцярпеў табе сказаць:

ты княжыш нада мной…

Млынар (урыўна)

Куды вернеш сонца?

Прыбачлівасьць навошта?

Якая зайздрасьць цябе апанавала?..

Будзь з мной!

Хведар (таксама парывіста)

Я з табой! Я вочавідзец тваіх прычанаў!

Боль і смутак спакой мой не губляюць,

калі кранаюся жыцьця імгненьня.

Млынар (хітравата і зносьліва)

Тады з табой уладзім веру,

што ня верылася табе і не магла:

жыві дзеля сябе…

але карысьць людзям пакінь.

Хведар (лагодзіць настрой)

Зёрны недаверу да мяне

у пыл млынарны ськінь…

Я відошчым сяньня ўзьневельчаны:

два мужыкі паміж сабою біліся,

ім здавалася: я непароўну

даў муку із твайго сьвірну…

А кропелька цяплістай зайздрасьці,

ад і да тваіх наборных разважаньняў

кропнула наўветна на розум мой

ад самае з табой сустрэчы.

Млынар (бы не пачуць)

Настарожнасьць ня шкодзіць сьціпласьці…

—--------------

Каля збудованага будынку. Будаўнікі, яны і госьці. Падыходзіць Млынар, Хведар, Пустэльнік і Ганка. Тры старэйшыя з грамады вітаюць іх.

— Дабраслаў, Божа,

гаспадара ў хаце!..

— Хлеб пірагом

усім у хаце!…

З каптуром асьміну

сыпні ў аруды!…

— Дабраслаў работнікаў

у сваю меру,

яны лепшыя у нашым краю!

(госьці галосяць)

— Дабраслаў, Божа,

дабраслаў паможна!

Млынар (уздымна рукой)

Уваходзьце. Уваходзьце, людзі наскія.

(да Пустэльніка, бы забыўся сказаць)

Ты, ойча, асьвяньці… багаславі

наш стол імем Хрыстовым.

(Людзі заходзяць у будынакь Пустэльнік

ахрышчвае сталы із стравамі, а пасьля гэтага

Млынар з галоснай гаманы гасьцей кліча

рукой да сябе)

ганка, дачка мая, сюды,

і Хведар, і таксама ойча.

(вясёла-прылебныь бесцырымоўна да гасьцей)

Госьці добрыя сядайце.

Услоны змайстраваны цяжэй —

стоцьму вытрамаць кожнай постаці.

Частуйцеся —

час гульбе ніколі некароткі!

(вядзе Ганку, Хведара і Пустэльніка да

іншага пакоюь там — дзьве жанчыны)

Дачка мая, табе ўжо прызорала

стаць мацерай дзяцей сваіх,

а Хведару — іх бацькам.

Усё прырыхтавана.

Сукенкай убярыся і вянком.

Прысядзь вось тут, на дзежцыь звычай —

жанкі чакаюць.

Выйдзем да гасьцей, каб радасьцяй

ад мёду хмельнага

павесяліць яшчэ цікавасьцяй

твайго вясельля.

Ганка (пэўна)

Што бацька мой надумаўся?

З дня першага спатканьня

сэрца не хілілася дружбай шчырай

да яго, Хведара.

Млынар (неспадзеўна)

Гы-ы-м! Якая шапялявасьць!

Для роду не ахайнасьць!..

Ужо прыцёхкалася каля грудзей сваіх

туліць прытулак дзявочых сорамаў?

(падыходзіць да Ганкіь асудліва)

Здзіўлюся тваёй я непакорай.

Ты-ж знойдзеная, бездапаможная

на зямлі, аброшанай крывёй

тваіх братоў і бацькі,

вясёласьць, можа, шчасьця будучага

ты сяньня апаганіла.

(азірае ганку)

Ганка

Занятнай любасьцяй твае словы слухую.

куды мне ад іх хавацца?

Млынар

Непаслухмянай сталася?

Мой здлон растрачаны ў пяшчоце да цябе

днямі цялюткамі й начамі

не памятаць?.. Не праклінаю.

Хочацца, каб рупнасьці быцьця

дзеля цябе

не асталіся, як пакараньне мне.

(нягучна)

Ганьба, ганьба — табе стократная.

Ганка (блізна да Млынара, ласкава)

Да самай сьмерці табе ўдзячная.

Мой шчодры, не зьдзіўляйся.

Я жадаю быць, чым бацька май ня быў

і мама.

Упрыгожыць перад табой хачу

гамонкай шчасьця: кахаю я,

нат зусім натрапялася, нядаўна…

(дзьве жанчыны нясуць сукенку і вянок з

палявых і лясных красакь Ганка паказвае

на Пустэльніка)

Ён тут, із намі, карцівасьці мае прывабіў.

Загадзя здарылася ўсё.

Міні ўпорастасьць сваю.

Твой запавет: гадуй дзяцей сірот,

і тых, хто занямог сярод дарог няшчасьця, -

мяне ня цешыць аніяк у днях назаўтрае.

(Жанкі пераглядаюццаь лошчуць сукенку)

Сама сабою між імі сьценягацца буду,

пакутаваць нагодай бачыць тое,

што зьдзекавалася зь мяне калісьці,

пакуль ты не ўратаваў мяне?

(вельмі просьбна)

Дазволь мне радасьці й спадзевы шчасьця,

а ворагам упорыстасьць пакінь сабе.

Млынар (нахільна да Ганкі, шапотна)

Ворагам маім —

словы добрыя, і нядобрыя…

Душа мая благотна-вакаёмна

азуралася… (чутна)

Табе — сваё, а мне — сваё таксама!

(з хітрошным супакоем да Пустэльніка)

У сьвет наскі, ойча,

ты вярнуўся зноў?

Пустэльнік (пашанотна да сябе)

Хай Бог нам досіць

даражона роўнымі астацца.

Скратнага ўва мне ты не шукай.

А калі шукаеш, — дзе там? — уладна

ўсё нам данае тварыць і дасягаць.

(унятна)

… пакінь яе для ласкі маіх рук.

На ўсё забудуся, што вольна веціў, -

цяпер адно жадаю:

любові і супакою ў днёх апошніх.

Млынар (да жанок)

Усё да кубла — хай пакульлям усё астанецца!

Ідзеце прэч адгэтуль і мучэце

на вачох мужчын сваіх.

(Жанкі адыходзяць. Млынар у поўным

супакоі да Пустэльніка)

Ойча, ты зручнасьць адасобленая!

Бог прызвычаіўся над намі быць судзьдзёй, -

кон жыцьця адчайны і шумлівы,

якім збаўленьнем, прыхінкам якім жадаеш

яго перавярнуць, зынакшыць?

Ёсьць вечнасьць — Час!

(яшчэ больш дацятліва)

А іншае ўсё?.. Скажу пра цела наша,

якое некалісьці, ужо згнілое,

прыхільна спомніцца і спачувальна.

Журлівае ад мяне ты слухаеш.

Неўзабаве, знаёмая камусьці будзе,

яго дагонім і аціхнем.

А там? Раздумоўваць ня спыняйся!

У дамавіннай моўкнасьці — ушчалопак выкапаны,

шкілет аськелены іртом і скабкамі

ня сьцісьне розніцу жыцьця ды сьмерці.

Пустэльнік (абыякаваь ураўнаважнасьць спадара,

але кеміць надароную нераўнавагу)

Свомасьць слова і дзеі ёсьць.

Сваемасьць кажная свае крылы мае…

Млынар (не адказвае Пустэльнікуь у яго

задавольнасьць, што сказаўь вясёлы,

вельмі лагодна да Ганкі)

Як цябе інакш пачуць у побач?

Ты-ж дачка, будзь дачкой —

кволая была на маіх улоньняхь

мне дыханьне тваё імя дае

кажначасіннага жыцьця-існеньня.

Скарайся, слухай волю

нат бацькі й няроднага…

Бяскрылую птушку я злавіў,

а калі-б здарылася — не злавіў, -

у небе знаку не пакінула.

(шапотна, бяз увагі на Пустэльніка)

Пытаюся:

калі ты аправілася каханьня ўдыхнуць

жаночымі грудзямі, можа, непасьпелымі?

(адступна)

Не адказвай…

Слоў тваіх развой пачую потым.

(Ганка падыходзіць да Пустэльнікаь абое

гардліва адыходзяць ад Млынара, дзе стаіць

дзежкаь азіраюць, усьміхаюццаь як перад гэтым

гоман гасьцей і так сабе граньня на лірах

і цымбалахь да Хведара)

Ты, Хведар, чаму маўчыш?

Хведар (спакойна)

Што мне?

Зрабіўся лісьцінёй, як быў раней — ападаю…

А потым, я ня ведаю, дзе частка ёсьць мяжы

спатканьня каралёў у знанку абвянчаных.

Я зьнічкам назіраю вашых душаў морак,

яны — як кіненыя на стале нажы.

Ім з ласкай абяцаецца свая зьнямеласьць:

блішчэць выпадкам кароткага зіхценьня

пакуль лязьво ў руках бывалых

зьнікне рэзьліва ў крыку некага…

І тут скажу: жыцьця ўселасьць — мяжа-мяжой

спаміны ўсялякія,

бо сьмерць была — вяршыцель

упобач іх.

Млынар (урывіста, памаладзецку азірнуў

усіхь уцеўліва да Хведара — так, каб

чулася Пустэльніку)

Мяжа такая:

сусед з Усходу і Заходу

на горла дыханьня Айчыны нашай

хоча стаць, і стаўь

а з Поўначы — драбяза тэўтонская,

добра ведаеш, — абы даецца

дзяржава вялічынёй з паветь

а з Поўдня — байструкам татарскім

помач абяцаюць

за лішні сьцязь узгорку, а нават багны на Палесьсі.

Але… ня чуе — нехта, ён, і ты таксама,

шорхнасьць шчырасьцяў карцівых,

а яно, рэха — з жыцьця-пакутаў рэха,

ад жывога скрыку пачалося — не здаюся я!..

Усіх наслухаўся ўдоваль…

(а тады, з усьмехам, сяброўна да Пустэльніка)

Дык выпжем мы за згоду там.

Да людзей хадзем.

Займай там месца, ойча, пашанотнае.

Ганка

Што скажаш, татка, мне?

Млынар (ухмыліста)

Ідзі, ідзі — пагутару з табой пасьля.

(Ганка і Пустэльнік ідуць да гасьцейь

яны перамяніліся позіркамь да Хведара)

Зайздрошчу, Хведар, я табе…

Але я? ёсьць я!

Мой сяньня розум абдымлены ратункам,

хоць нянавісьць упобач — не адбаўляй.

Учыся, што кажу табе.

Із шчырам сэрцам з табою гутару.

(нідзіць рукой усьлед Пустэльніка)

А ён? Шматок із пушчароў лясных

жадае сьвет увесь зрабіць

у памяці невядомым…

А можа, перамяніўся?

Хведар

Чаму ты пераняўся ягонымі дурнотамі?

Млынар (махнуў рукой)

Ня мрой і ты залатых узьлётаў…

Як шмат я гутару!

Ды я — ёсьць я!

Самахваленьне шмат кім асуджваецца,

але, павер, зайздросьціцца…

Хведар

ты ў прылуце табой стваронага…

Млынар (перахопна)

Я хачу ў судзе быць

над табой судзьдзёй…

(бы ня было гутаркі)

… зь мёдахмелем каці да іх, -

хай шчасьцям пажывуць

у пжянай лосьце.

(Хведар адыходзіцьь неўзабаве коціць кадку з

хмельным мёдам да гасьцейь Млынар нясе гліняны

збанок і стаўляе перад Пустэльнікамь Ганка і Хведар наліваюць каўшы з кадкіь госьці барзьдзяць

наліць свае каўшы)

Вам — любасьць і шчасьця, госьці!

(Млынар сядае паміж Пустэльніка і Ганкі)

Усе зачэрпнулі мёдахмельнасьць?

(ускрыкі: — Усе!

У любасьць Ярылу — Хрысту нашаму,

за навасельле выпжем!

(ускрыкі: — П6ем… Музыкі граюць. Пустэльнік пже

із збанка)

П6ем! Выпжем за сябе — трудлівы рой

у сотах мёд хмялісты бражыцца

справеку нам!

(адыходзіць ад Пустэльнікаь праходжваецца

каля гасьцей)

ганка (спрытна прыхінуўшыся да Пустэльніка)

Ён спагардзіць нам. Ён добры, добры.

Пустэльнік (калісьці нецярплівасьць меў

да людзкіх недастаткаў, а ў гэтай

неспадзеўнасьці ён увесь аддаўся

толькі імем Пустэльнікаь зноў пже із

збанка)

За тваё здароўе выпіў.

(азірае залю)

Сьцены новыя смалою пахнуць,

і скульптура, мной асуджаная, стаіць,

усё тут зроблена Млынаром прыгожа,

такога я ніколі не чакаў…

Мы заадно ізь ім.

(прыціснуўшы далоню да сваіх грудзейь

утаропна да Ганкі)

Як хутка запякло… рэзь па ўсім целе…

(прыкурчваеццаь ягоная ціхая гутарка

робіцца несамавітай)

Суровасьцяй памылкі я жыць хачу…

Я-ж бачу веек тваіх мірганьне…

(Ганка крыху адхінуласяь незразумела ўсьміхаецца)

Я, Пустэльнік, пакінуў смутак пушчы

ачмурэлы гонам сваёй веры…

няўжо заходзіць сонца?.. праменьні шапацяць…

шчэміцца шаптаньне маіх… жаданьняў…

(хістаеццаь ідзе да Млынара, той вясёлы,

каля гасьцейь пакуль ідзе)

… у грудях хаваецца ўсё бывалае

пакутай спадзяваньня…

… чаму пясок? Пясок жарсьцвяны найпершым шорахам

шасьціць… чаму шасьціць

між пясьцяў чутка чу-у-тных рук?..

(звальваецца каля ног Млынара.

Ускрыкі: — Замлеў!.. Вады!.. Вады усякай!..

(толькі некалькі гасьцей падыходзяць да ягоь

падбягае Ганка)

Млынар (прыжмурна азірае Пустэльніка)

Як хутка захмялеў наш чалавек сьвяты —

дзівосы тояцца ў мёдзе хмельным…

(Ганка хоча нешта сказаць, але Млынар ідзе

да Хведараь падыйшоўшы, некалькі разоў шоргнуў

абуткам па падлозе, а тады нягучна да яго)

Бог значыць час: каму заснуць —

дзеля сябе ўшчэмлены супакой душы.

У снох найлепш прысьніць грахі свае,

з уздыхамі віноўнасьці самаму сабе,

чым чуць іх, ходзячы, ад людзей,

бо ведаюць яны: твае грахі знаёмы ім.

(зірнуўшы у бок Ганкіь правіцай-пясьцей, бы

крыло птушкі пасьля палёту)

Цяліца маладая род насіць жадала

ад злога чалавека,

сьпяліць у жываце сваім,

у помачах ласкі мацеры…

(Ён ведаее: яму так трэба заховаццаь Уверліва,

усьмешна, прыкладае рукі да грудзей)

Усё натужліва ў жыцьці.

Само жыцьцё баіцца

што пачало жыцевіць.

Існасьці быцьця — шматкі надзённыя,

нас злом шмуляць дасягла-звязана:

зло губіцца знаёмым злом…

(азірае гасьцей, яны для яго — затулістая сьцяна,

за якой нешта творыцца, адбываеццаь зноў зьвятраецца да Хведара)

У чалавека з розумам здаровым

спагада ёсьць, і яна — разборлівая.

Пасьля жахаў справядлівасьці кеміцца:

жахаў нетварэнец быў,

а сьведкам можа, пагардлівым хадзіў

разямістай.???

Хведар (таксама ціхотна)

Розніцы асуднасьцяў тваіх

цяпер ня кемлю я…

(ададзя, кранаецца вопраткі Млынара)

… але чаму ён крыхлінай раптоўна злёг?

Млынар (наводдаль адыходзіць і зноў

вяртаецца да Хведара)

Ачуняе…

Дрыгае нагамі… хрыпіць яшчэ…

(ня вельмі клапотна)

А можа, перадаў атруты?

Я-ж толькі пагнусіцца над ім зьбіраўся

і слоў дзярмо зьвязанае, калючае

прынагодзіў скласьці

на галаву яго.

Ганка (падыходзіць, датыкаецца грудзей

Пустэльніка)

Ня дыхае ўжо… Ён сканаў…

(думае абняць Пустэльніка, але адхінуласяь

зіркна на Млынара, Хведара і гасьцей)

Ён сканаў… на вуснах пена…

Млынар (да гасьцей, што асталіся каля

Пустэльніка)

Адступецеся, госьці даражоныя!

Вам месца там — гасьцеце!

Воблікам сьвятым наш ойча ачуняе.

Гасьцеце люба — сябе не забывайцеся!

(надалей, наўзбоччу Хведара, ціха, ня вельмі

ўсхвалявана)

Ты гібель іншых бачыў

цяпер і гэтае маё,

запамятай бяз асуджэньня.

А калі толькі? — асудзі тайком свае душы.

Ты-ж здраду не таіў да мяне бліжняга…

Здарылася! Пасьпешлівыя грахі мае няхай

асыпяцца ў грахі сувеяў зь іншымі.

(годна, з чалавечай суровасьцяй)

Мае разам зь ім асвойтваліся, з Пустэльнікам.

Ганка (падбягае да музыкаў)

Весялосьць спынеце!

Чалавек сьвяты… наш ойча

памірае, можа!

Адзін з музыкаў (раптоўна, ябыякава, але лагодна)

Чуюць вушы — мы ня граем!

Нагода выпіць ёсьць — будаўнікі гасьцююць.

(Ганка зьбянтэжана адыходзіць ад музыкаў,

сядае каля гасьцейь некаторыя пазіраюць на яеь

яна частка іхнага жыцьця)

Млынар (рупліва, пачуўшы Ганку)

Госьці, весяліцеся!

Сьвяты ойча із замку апжянеў.

Не ўсё сьвятое сьвятым даецца!

(зноў да Хведара)

А можа, акалеў?

Сьмерць сваю ня выкінуў із свайго цела?

(струнгліва, бы ёсьць карысьць паказаць сваю

постаць, азірае хутка прысутныхь зноў да

Хведара)

З вачэй змываюць сьлёзы і радасьці, і смутак.

Без вачэй хаўтурнага галашэньня мы

ў вогкасьці мягкой зямлі, напэўна,

прыгарнём курганам сьвятога чалавека.

Зямля асунецца,

асыпецца з кургана ўзвысь…

Путнікі стамлёныя — не перашкодзіць ім,

хутчэй убачыць,

што здаўна за курганом жывуць у сёлах людзі…

А я і ты?

Пра іншых потым, мо скажу.

А ці навошта голас кідаць мой

ды тых, што жызнуць сваёй Айчынай

ад нашых прашчураў?

Не зрабіліся яны

прыхлебнымі чужакамі.

(пераменьліва і цнотна)

Ветру промахі ветрак мой зловіць.

Я таксама загадзя сутоліў і злавіў

(сам добра ведаеш)

Пустэльніка пустэчу дзікую.

(зноў да гасьцей)

Весяліцеся!

Ад мёду хмельнага ойча наш

апоўначы адыдзе, а мо надранкам.

Сьвяточна-шчыра пабарзьдзіць аддана

мальбу за нас адправіць Богу.

(Млынар пэўніцца: ніякай схваткі супраць яго

дзяньняў ня будзеь зноў да Хведара, бы вяшчун-

казальнікь навогул Млынар і Хведар размаўляюць

міжсобску сьцішана)

… мы адыйдземся ад яго бяз плачу,

і ваўкі скуголіць ня будуць доўга:

бэбухі-скабеліны адтрапляваць із нетраў

ім зусім нялёгка.

(пераканальна)

Сярод пачварства зла майго

ў мяне няма сумленьня.

(Некаторыя госьці шчыльней падыходзяць,

гурмяцца, азіраюць распластанага Пустэльнікаь

Млынар абходна, абы сваволіць па іх узьплеччахь

а іншыя, бяз увагі, працягваюць гасьціцьь яны

вераць Млынару. Між імі чуваць: — Зь людзьмі

ўсё бывае… — Напіўся чалавек сьвяты… — Замак

мае… — А будан яго мурашкам… — Асьвяціў сябе.)

Хведар (Млынар зноў каля яго)

Мая суровая адданасьць

да дзей маіх калісьці мне вядомая.

Ды не пра гэта казаць хачу.

Пачуй: асьцярожным будзь.

Падозраньні заўсёды людзі нічаць,

куды зглядзець, хто праўду веіць

або зло…

Млынар (урыўна-ўраўнаважана)

Мне ўсё дна прыхаць іхная…

Хведар, мне дораг час.

Як песьціць мне яго

марудліва, укарадліва

ў астатку майго жыцьця?

Штодня старэю, Хведар…

Напэўна, Бог і падбожыч — джябал???

ужо зайздросьцяць — як адскароціць

мае быцьця часіны?..

… ды вось узьняты меч у дзьве рукі абхопна

не апушчу, не дазваляе розум.

Не забываюся, што было між мной і Пустэльнікам.

Я судзьдзя (назаві мяне нахабным),

што калісьці (удваіх) — ізь ім спаткаўшыся,

нязвольным быў я

асудзіць сябе.

Не зганьблю права іншых,

што быццам кропляй скропвала ад някемнасьці

ў даўменьня справядлівасьці…

(больш прыступліва)

… Хведар, чаму ня гутарыш? Кажы: — не замінаю!

Мне страхотна твая ціхінь.

Кажы, памочнік мой, не адступайся!..

Дурнымі нават словамі, зьнішчай сябе:

у іх увеціцца жыцьця бруненьне.

Хведар (унетліва)

Я гутару.

(усьмешліва)

Паветрам лішнім грудзі ўздыхнуў

сказаць табе:

калі Пустэльнік будзе жыць або ўскрэсьне,

ажэнім Ганку зь ім, -

… нам патрэбен замак.

Млынар (адводна рукой)

О, не!.. Замак?

Там бегаюць цяпер зайцы й сарны неперапалоханыя,

і лес пачаў расьці пад сьцены самыя…

Ахамянёмся, дружа, павучу:

твае патолі зайздрасьці трымай да Ганкі.

(прыбліжна да Хведара, нават не задаволіць

яго ўражаньня)

Здарылася ўжо законнае.

Будзь удзячны маёй кемлівасьці.

Нам прыпала

ніваў некалькі, ад замку недалёка,

абсяваць і блажыць

не для мяне, а дзеля цябе і Ганкі.

(спакмечвае Ганку. Млынар сам сабе:

— Не сакатаць, а кудахтаць будзе.)

Ганка (развольна рукамі, гэтак ёй не здаралася

захоўвацца ў маладым жыцьці, а наўмелася

пад час гасьцяваньня)

Ён сканаў! Гляньце на яго, памёр наш ойча!

(адзін із цымбалістаў наўмысна скінуў паліцу

на цымбалы, ён і сказаў: — Паміраем! Адразу ня

ўскросьнем! Млынар і Хведар адыходзяць ад Ганкі)

Млынар (пашанотна схінаецца да гасьцейь Хведар

ледзь адступае ад яго)

Вясёласьць, госьці, несамавітая.

Мабыць, ойча наш пакуль прыйшоў да нас гасьціць,

мёдам хмельным у замку перапіўся.

(паказна-сумна на Пустэльніка)

Чалавек памёр… а можа, не памёр?

Ведалі раней, і ведаем цяпер,

у сьвеце гэтым мы доўга ня жывём,

чым груда камянёў пад ветраком маім.

(узьнімае руку — прымеце яго разважнасьць)

Жыцьцё кароткае самі творым.

(той самы цымбаліст устае, выпівае з коўшыкаь

зноў кідае паліцу на зымбалы, торыць: — Паміраем!

Адразу ня ўскросьнем!.. Хадзем адгэтуль, брацьця,

хоць раз ігрою не стаміліся, і госьці мёду хмельнага

не дапілі… Хадзем усе адгэтуль!)

(Музыкі памалу адыходзяць, а некаторыя госьці

дапіваюць і таксама выходзяць)

Хведар (пакуль усе выходзяць. нагода больш сказаць)

Я палохаюся сябе…

Млынар, толькі імя для цябе я маю.

Не разгадвай мяне: ці быў табе дарадцам добрым…

Я палохаюся за сябе і за цябе…

Млынар

Спалохаўся? Значыць, будзеш жыць!

Хведар (настойліва)

Гэткія і сякія ўлады ўмешваюцца.

Прагнуць яны знайсьці данілу для закону.

Млынар (абы адказаць)

Ты добра падказаў.

А тады?

Наставім вушы слухаць,

і вочы вытарашчым паглядзець на зьявы.

(неахвотна, але ўпрашальна)

Хведар, ты сяньня нейкі іншы.

Паспрабуй з мною пагаджацца…

Упамінаю зноў: узаемна марылі, здаецца,

свае радасьці й дзікасьці жыцьця:

скарбамі жадомымі абвесьціць

для людзей навокал нас.

Бо нам так уявілася:

яны самі сабе — ня людзі,

а нейкія прашчыліны ад людскога роду…

(адрыўнаь суровы, стрыманы)

Прычыны быць з табой недубаватыя

знайшліся мне цябе трымацца.

Пра гэта гутарылі й шчыра,

у маёй сьвятліцы.

І пасьля гутаркі заставаліся —

быў час для нас адзінай дзеяй — верай:

створым

і стварылі!

Хведар

… а вось цяпер ня ведаю, хто я,

каля цябе, Млынар?

(Госьці пакінулі будынакь Млынару прыкрасьці

Хведаравы дапінаюць)

Млынар

Імя добрае — Млынар…

Малоць усё ўмее…

Глянь на мяне. Глядзі.

Старыя плечы ахвіцэрскія!

Сярмягу шый па іх,

каб ня крыпла і ня церлася

пад звахамі ўзплеч маіх.

(свавольна, але даўцянтна)

А ты?

Салдат ты быў, напэўна, добры.

А?.. а ахвіцэр?

Не абражайся: туды-сюды,

ці падвяжы аборкай.

Ня гневайся на мяне, прашу!

(Больш узірліва на Хведара)

Ты-ж ваяводзіць быў.

Людзей-салдат змагацца навучаў.

А кадзе?

Уладаў ты баішся?

На полі бойкі (усёдна дзе бывала)

Дзяржаўная ўлада

за табой ня бегала.

(стрымгліва)

Палохаешся, што я раблю цяпер,

або тое, што ўжо зрабіў,

цябе пагардай пачало кранаць?

Хведар, пад самы падбародыч

я сам сабе ўпэўнены.

прыціснуўся да сваіх скабак:

— Я ёсьць! І мусіў я тварыць!

Хведар (зірнуў на Пустэльніка)

Не захінай мяне абразай

у тым, што важна для цябе.

(наіўна)

Наш палац насьмешнасьць у воддальку ад замку —

хата тая самая між сяліб у весцы.

Млынар (пахопна)

Хведар, Хведар, дзень каторы ты жывеш?

Як цяжка нам у сваім дародным

сьцярпець свае намеры.

(бярэ Хведара пад руку)

Я сам сабе патомны.

Ветрак ня мроя — працы просіць.

Ветрак знайшоў апору

із рук маіх,

стаіць, як замак той уводдалі,

завіты падкаменнымі ўзорамі…

Хведар, ад запружанага дурнымі мроямі

Пустэльніка

я адкупіў няшмат,

дый адкупіў зямлі кавалкі,

ня будзеш наракаць:

зь іх будзе збожжа ветраку малоць.

(непрыязьліва зірнуў на Ганкуь яна каля

Пустэльніка стаіць, як капец на мяжы)

Ганка (зводдальь тое самае)

Глядзеце, ён памёр!

Хведар (таксама азірнуўся на яе і бязкрыўдна)

Млынар — сябёр, я не салдат табе…

Млынар (усьмешліваь адступае ад Хведара)

Навакол мяне салдаты, бы рыба плавае туды-сюды…

але, даруй, нядаўне??? табе ўшпіліню.

Праз вакно на іх парады ня гляджу захопна.

Старасьць узяла мяне, а старасьць не далюблівае

законы маладых.

Ах, добра, каб здарылася!

Ім зухавата, памаладзёнску, шарэнгам іхным

даць загад:

— Змагайцеся, барзьдзіцца да змаганьня!

(пераменьліва)

Хведар, у мяне сяліба ёсьць, дзе ты жывеш таксама.

З Млынаром жыві, прашу,

не паахвіцэрску табе загадваю.

Мы перахрысьціліся ў тэй самай

сьвятой вадзе.

Ты захаваць памог імя маё

сярод людзей наўкольных

і прад Пустэльнікам.

Сьлепліва ня блукаліся ў развагах нашых.

Дзею кажную адчувалі:

ня выплакаць бяду, а зхітраваціць —

што будзе добра, дабраветна

для Айчыны роднай.

Хведар

Мне страхотліва, што творыш ты.

І не дзіўлюся я:

страшным быў таксама

за межамі ня мае Айчыны…

(не працягвае гутаркуь знадворку чуваць

грукат калёсь уваходзіць Палічнік, Сьвятар і

Дамаведка із замку)

Палічнік (каля уваходу)

Распоражэнія імею.

Пустэльніка сьвятога ібо шукаю.

Сказалі в замку сюды пайшол папіцца,

пагасьцяваць… а шмат людзей вытруціл.

Сьвятар (скабэрачна паківаў пясьцей

Палічніку)

… не ўнасьці, Божа, грэшным волю,

бо Госпадзь ёсьць

суд тварыць над грэшнымі й нягрэшнымі.

(паказам аблічча Палічніку)

… не даплікайся праўды суднай —

твая справа знайсьці яго.

Млынар (адвольна Палічніку)

Вось тут, зірні, ляжыць

наш чалавек — сьвяты Пустэльнік,

перапіўся, кажуць.

(Дамаведка із замку пазірквае на Млынараь згаджаецца)

Сьвятар (да Млынара набожна-люба)

… не абражай сьвятога чалавека,

бо жыцьцё тваё ідзе сваёй радоўкай:

прывыклых і адданых Богу жыць

не вінуй сурова.

Казаць навошта: — Перапіўся?

Ад днёс у кажным грэху

любові шмат знаходзіцца,

каб грэх мінаў грахамі… мо грэшных

Млынар (зь нязвыклай ласкай)

Сьвяты Пустэльнік, можа, не памёр,

адыйзьдзе заўтра ад перапітага…

(азірае усіхь памальным уздыхам праміць сваю

постацьь а тады — да Сьвятара)

Дзякуй, ойча! Млынара ты добраму павучыў,

але прарокам я на буду

клікаць кажнага ў смутку дні патоліць

і страшыць гневам Гасподніх пакараньняў.

(ці пашанотна, пытальна)

Пустэльніка сьвятога, напэўна, ойча ведаў?

Сьвятар (не працягвае гутаркіь насурмістым

позіркам на Млынара)

Воля Божая над рабам божацца

рабу божаму… Мы гэткія ўсе!

Млынар

Тысячнёвая табе пашана, ойча…

(Пустэльніка выносяць Хведар і Палічнікь

Сьвятар барзьдзіць за ім — хрысьціцца ўсьледь

Дамаведка азіраецца на Млынараь на знадворку

яшчэ госьціь Ганка падыходзіць)

Жывеце, вам кажу.

Лёс дабротны будучыні для тых,

хто бачыў і адолеў ліха…

Ганка, ты маладая, як вада, і Хведар нестары.

Бласлаўленьня шчырае ад мяне

над вамі кажнай часінай будзе.

(азірае Ганку, ён не дацемлівае, што ёй сказаць

большь Ганка ідзе на падворак, за ёй — Млынарь

Ганка пайшла за калёсамі з Пустэльнікам)

Млынар (на падворку паглядзеў усьлед Ганкіь

Хведар стаіць каля яго)

Я ўцеміў ёй: ты будзеш жыць з Хведарам,

пра сірот Айчынных каб гадаваць,

нічога не сказаў.

Я думаю: абое засьцерагаліся

словамі заемнасьці ў сэрцах у сваіх…

Хведар, незжядласьць, што скажу табе:

ты ўцеміў, як справы творацца на зямлі?

Непамерлы мусіць перамяніцца іншым

у жыцьці.

Хведар, я з табой да сьмерці.

У сялібе нашай падумаем асьцяражней

пра раскалечаныя прычыны.

Нядармо яно здарылася выпадкам,

ці мімаходна разыйшліся

прад путнікам між сьцежак некалькіх.

Хведар (недакорліва)

Шчасьлівыя грашаць ад неспадзеваў іншых.

У нас з табой вядзецца аж штодня:

як? Дык як здарылася?

як дараваць яму пачалавечаму,

як зразумець прычыны раскалечаныя?

Ад цябе паказны знак пададзены.

Не забываюся: дзеі не спыніліся…

(датыкаецца рукой пляча Млынара

і рашуча, неспадзеўна)

Адгэтуль заўтра я пайду.

Ноч цяпер. Пагутарым уволю пра ўсё.

А раніцай? Бывай!

Ды буду я з табой у думках.

Млынар (пахільна адступае ад Хведараь

глядзіць у прасьцінку свае старой

сялібы)

Заўтра?.. бо ноч ужо?

—-----------------

Адхін у творы

Падас гутаркі із Хведарам Млынару ўспомніўся сон. У сьне ён аглядаў ветрак. Апершыся на паветра рукамі, лётна пераляцеў у гай каля свае сялібы. Бярозы ў гаі, блізу ўсе галіны прыгіналіся да долу. Яны шапталі: — Не ляці так хутка, ты ня вецер. Кроч цярністым шляхам у жыцьці.

Млынар (непазірліва да Хведара)

Але! Ідзі-хадзі! Спрачайся дзеля сябе.

Адлегласьць гляне на цябе, адкуль ты пойдзеш…

А я? ёсьць я!

Адзінотнік спраўны для свае Айчыны.

1951.

Оглавление

  • Янка Юхнавец Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
  •   Успаміны (сцэнічны начырк)
  •   Урачыстасьць у садзе (драматычны???)
  •   Адам і Ева
  •   Мітусьня (Драматычны начырк) Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]», Янка Юхнавец

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства