«Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей»

351

Описание

отсутствует



1 страница из 19
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей (fb2) - Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей 755K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольгерд Иванович Бахаревич

Альгерд Бахарэвіч

Ратуючы Агасфера Эсэ пра айцоў і дзяцей

1.

Літаратура — парадак словаў; слоўнік — таксама. Думаючы пра першую, адкрываеш другі…

І вось яно, цудоўнае, забаўнае супадзенне, з тых, якім заўжды радуешся, нібы дзіця. Слова “вальнадумец” уладкавалася ў слоўніку ў небяспечным суседстве з “валькірыямі” і “Вальпургіевай ноччу”.

Нібы слоўнік хоча сказаць нешта большае, чым загадвае яму алфавіт.

Ты ўсміхаешся, уражаны і крыху напужаны. Бо неяк ты ўжо чытаў пра аднаго вальнадумца, начнога самотніка, які жыць не мог без валькірый. Няўжо і праўда супадзенне? Можа, гэты някідкі, выдадзены “Народнай асветай” слоўнічак намякае на тое, што ніякі парадак не ёсць канчатковым, што не ўсе кропкі яшчэ расстаўленыя і кожны курсіў можа ў любы момант узняцца з каленяў? Бо як толькі ты бачыш усе гэтыя словы на “в”, сабраныя разам у куце старонкі, у галаве тваёй пачынае граць геніяльная, несмяротная музыка, а нечы голас зноў нашэптвае табе адну даўнюю, дужа павучальную гісторыю.

Гісторыю вялікай любові — і дзіўнай нянавісці. Гісторыю трох мужчын дзевятнаццатага стагоддзя, якія не былі знаёмыя між сабой — але прычыніліся да значна больш сур’ёзных рэчаў, чым хацелі і чым маглі сабе ўявіць.

Гісторыю Рыхарда, Францішка і Алаіса. Трох паноў, якія любілі радзіму, простых людзей і добрую песню. Выдатны джэнтльменскі набор, што прыдасца ў любой сітуацыі, — але, на жаль, зусім не дастатковы для шчасця.

Ні тады, ні цяпер.

2.

У верасні 1850 году ў нямецкім “Новым музычным часопісе” выйшаў адзін досыць цікавы тэкст, падпісаны псеўданімам K. Freigedank, то бок Карл Вальнадумец, — і тэксту гэтаму было наканаванае доўгае жыццё. Дасланы ён быў з Цюрыха, меў назву “Яўрэйства ў музыцы” і быў водгукам на палеміку, якая вялася ў папярэдніх нумарах, — але хто цяпер успомніць тых безыменных аўтараў і тыя іхныя наіўныя развагі. А вось забыць Вальнадумца і ягоны злашчасны артыкул чалавецтва не змагло дагэтуль, як ні старалася.

Комментарии к книге «Ратуючы Агасфера. Эсэ пра айцоў і дзяцей», Ольгерд Иванович Бахаревич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства