«Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі»

522

Описание

Выданьне 1918 году



1 страница из 11
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі (fb2) - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі 216K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Змитрок Бядуля Зьмітрок БядуляЖЫДЫ НА БЕЛАРУСІБытавыя штрыхі Ад аўтара

Ня маючы пад рукамі ніякага належачага да гэтага тэмату матэрыялу, я ні ўдаваўся ў грунтоўную і дэтальную апрацоўку свайго артыкулу, каторы быў напісаны для штодзённай газэты «Беларускі Шлях» па просьбе рэдакцыі.

І вось, дзеля таго што да гэтага часу яшчэ аб жыдох на Беларусі не было напісана ніводнага радку ў беларускім друку, я чую патрэбным даць вышэйпамянёны газэтны артыкул асобнай брашуркай. А калі гэтая брашурка пакіруе на думку каго-кольвечы напісаць аб гэтым сталую працу з дэтальнымі гістарычнымі, эканамічнымі, этнаграфічнымі і статыстычнымі дадзенымі, то мэта мая будзе дасягнута.

І

Некалькі сталецьцяў таму назад жыды перабраліся ў наш край праз Заходнюю Эўропу і Польшчу. Да заняцьця нашага краю Расеяй, яны, апрача волі гандлю, рамесла і жыхарства ўсюды — і па вёсках — мелі яшчэ і сваё самаўпраўленьне — «кагал».

Значнейшыя рэпрэсіі над імі ў нашым краі расейскім урадам былі паўзяты каля 1820 г., хаця ўжо зараз жа пасьля «брацкага» прылучэньня Беларусі да Масквы, што сталася пры апошнім разьдзеле Польшчы ў 1795 годзе, Беларусі надавалася роля жыдоўскага «гета». Кацярына Вялікая ўвяла «еврейский вопрос» у ўнутраную палітыку Расеі, а ў 1800 року паэт Дзяржавін быў камандзіраваны імпэратарам Паўлам I на Беларусь, каб дэтальна пазнаёміцца са становішчам жыдоў і, паводле фактычных дадзеных, апрацоўваць праект рэформы для жыдоў. Дзяржавін пісаў свой праект у Віцебску.

Менскі «кагал» уладжваў з гэтай прычыны сход у 1802 годзе і хлапатаў перад Аляксандрам I аб памякчэньні рэформаў. Перашкаджаючы ўсякімі спосабамі расьсяленьню жыдоўскага элемэнту ў карэнных расейскіх губ.[эрнях] за «шкадлівасьць», расейскі ўрад, лічыўшы Беларускі край чужым, забраным, паволі стварыў тут астрог для жыдоўскай люднасьці, уключыўшы Беларусь у ганебнейшую ў гісторыі царскай Расеі, прагрымеўшую на ўвесь сьвет, так званую «черту еврейской оседлости».

Тут, на Беларусі, болей чым у сумежных краёх жыдоўскага гета, тварыўся іх эканамічны і культурна-нацыянальны быт доўгімі гадамі.

Зразумела, што гэтая творчасьць не магла ні рабіць уплыву на характар краю, як і сама яна павінна была пераняць некаторыя яго асобнасьці, праз што тварыўся натуральны абмен культурнымі вартасьцямі паміж жыдамі і беларусамі.

Комментарии к книге «Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі», Змитрок Бядуля

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства