«Парастак радка, галінка верша»

1162

Описание

Кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы Рыгора Барадуліна склалі крытычныя артыкулы і эсэ, прысвечаныя праблемам паэтычнага майстэрства і мастацкага перакладу. Чытач знойдзе тут і творчыя партрэты паэтаў П. Броўкі, П. Панчанкі, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і інш. Кніга напісана вобразна, ярка, жыва.



1 страница из 209
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Парастак радка, галінка верша (fb2) - Парастак радка, галінка верша 906K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Рыгор Иванович Бородулин Рыгор БарадулінПАРАСТАК РАДКА, ГАЛІНКА ВЕРША

Артыкулы, эсэ

Падрыхтаванае на падставе: Рыгор Барадулін, Парастак радка, галінка верша: Артыкулы, эсэ — Мінск: Мастацкая лiтаратура, 1987. — 351 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

Дзякуй роднаму слову!

Слоўнікі. Латышскі арыгінал. Вывяраю на слых, ці дамогся таго, каб вялікі Райніс загаварыў па-беларуску. Боязна. Трывожна... Сівавусы Ян ведаў беларускую мову, чуў яе і ад самога дзядзькі Янкі:

Ветрык, вей, гані жвавейЧовен мой у Курземе...З журбой вясёлай сцішаныя гукі,Нідзе мілейшых мне не ўчуць да скону,—Яны ніколі не даюць спакою...

I аднекуль, з першага напаўсвядомага ўспрыняцця наваколля, плывуць гукі матчынага голасу:

— А ў полі вярба,Пад вярбой — вада...

А вярба стаяла ў лашчавінцы, непадалеку ад студні, якую выкапаў бацька. Крыху далей дражніўся са мной бусел — так і не даўся ў рукі.

Верасоўка, Верасовачка...

Па адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні — вёска Гарадок II Востраў — Сарочынскага сельсавета на Ушаччыне. Ад яе асталіся ігрушынка-дзічка, што зацвіла на трыццатым годзе, ды два вянцы і верхняя бочка студні. Вярбу нехта ссек па дровы (думаю, не чытаючы Ясеніна).

Толькі з паслявайны ніцаю вярбой удавее мама.

...Бацька хадзіў на работу ва Ушачы — цяслярыў у райкамунгасе. Калі вяртаўся, паказваў мне, як мужык саху вытрасаў. Я любіў распяразваць бацьку — з-за пазухі выпадаў абаранак, драбок цукру.

У 1939 годзе настала перавезліся ва Ушачы.

З фінскай вайны запомнілася, што самым папулярным чалавекам быў дырэктар хлебапякарні (як і пасля апошняй вайны).

Вясна сорак першага...

Бацька пасадзіў вяз. Я памагаў трымаць дрэўца, роўнае на рост са мной. Чэрвень сорак першага...

Жарабятка адбілася ад маці і з апошніх сіл бегла перад нямецкімі машынамі. А я ўсё паліваў і паліваў маленькі вяз... Нам двум доліла астацца расці. Вяз так і не ацяніў галавы Івана Рыгоравіча, а я не пачытаў цесляру райкамунгаса ўслых «Віцебскага рабочага» (сам бацька збольшага чытаў і пісаў, але дужа любіў слухаць).

Чэрвень сорак першага...

Зайшоў немец. Я сядзеў і маляваў. Ён памог мне дамаляваць хату. З коміна кучаравы дым. Побач — дзве сукрыстыя немкі.

Другі немец у сорак чацвёртым спаліў нашу хату. Дым валіў смалісты.

Комментарии к книге «Парастак радка, галінка верша», Рыгор Иванович Бородулин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства