«Сем гадоў у ЦК»

338

Описание

отсутствует



1 страница из 303
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Сем гадоў у ЦК (fb2) - Сем гадоў у ЦК 1221K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Васильевич Гниломедов

Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ

СЕМ ГАДОЎ У ЦК

Раман-дзённік

1969

11 лютага. Выклікалі ў ЦК. Гутарыў са мной, больш як гадзіну, загадчык аддзела культуры. На шыльдзе яго кабінета прозвішча: Марцэлеў. Пытаўся пра інстытут: «Як там Барысенка?» Што магу сказаць пра Барысенку я, малодшы навуковы супрацоўнік, «мэнээс», як кажуць у акадэміі?

— Калектыў яго паважае.

— Што цікавае чыталі ў апошні час?

— Чытаю «Ранішнія росы» Янкі Скрыгана. Гэта пра пісьменнікаў. Цікава.

Багатая мова.

Гаворым з маім суразмоўцам па-беларуску.

— Гэта добра, што вы прайшлі вывучку ў акадэмічным інстытуце. Інстытут нешта дае…

— Не скарджуся.

— Якое ваша сямейнае становішча?

Гэтага пытання я не люблю, але даводзіцца адказваць.

— Халасцяк, адзін, бацькі жывуць у Брэсце.

— А ў вайну?

— Жылі ў вёсцы, працавалі на гаспадарцы.

— А дзе ўступалі ў партыю?

— Калі служыў у войску.

— Ну, там прымаюць усіх, — пасміхнуўся мой субяседнік і зашамацеў паперамі, што ляжалі перад ім на стале.

Што праўда, дык праўда. Мяне прымалі — угаварыў зампаліт старшы лейтэнант Балтабаеў, каб не хадзіў у самаволку. Сорамна камуністу бегаць у самаволку. Але партыйную пазіцыю я падзяляю.

На «гражданцы» ўступіць у партыю — тым, хто гэтага хоча, — складаней. Тут разнарадка, ліміт. Інтэлігенцыю прымаюць у апошнюю чаргу. Між тым, ёсць людзі, якія могуць быць сапраўднымі камуністамі. Колькі гадоў назад у інстытуце прымалі ў партыю Адама Іосіфавіча, я быў старшынёй сходу. Добры, прынцыповы камуніст з яго атрымаўся.

— Ну, добра, — падагульніў субяседнік нашу размову, — можаце ісці, але з інстытута не адлучайцеся, бо можаце спатрэбіцца.

Я ўстаў, прысунуў стул, на якім сядзеў, да стала, сказаў «да пабачэння», так і не зразумеўшы, чаго гэты чалавек, таварыш па партыі, мяне выклікаў. «Каму я магу спатрэбіцца?» Спытацца не рашыўся. Зачыніў за сабой дзверы (яны былі падвойныя), развітаўся з сакратаркай, немаладой ужо бландзінкай са спушчанымі на скроні бледнымі кудзеркамі, па калідоры прайшоў да лесвіцы. З аднаго боку вокны, з другога — кабінеты. На дзвярах — шыльдачкі з прозвішчамі партработнікаў. Усё — па-беларуску. Страшэнна цікава, як гэта яны тут усім кіруюць.

Комментарии к книге «Сем гадоў у ЦК», Владимир Васильевич Гниломедов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства