«Курапаты»

1400

Описание

Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні, не саромеліся сваёй беларускасці, але не мелі часу, каб споўніць свае намеры і жаданні. Ім адабралі магчымасць жыць, тварыць, адабралі планы і мары. Курапаты – дарога смерці. Гэтая кніга распавядае пра падзеі 30-50 гадоў, якія выйшлі на святло дзякуючы даследаваням і раскопкам. Дзякуючы ўпартасці навукоўцаў і неабыякавых людзей свет даведаўся пра злачынства, якое адбылося на беларускім народзе. У кнізе змешчаны справаздачы з даследаванняў, з раскопак, якія вяліся ва ўрочышчы, пра тое, якім рэхам справа Курапатаў адбілася ў беларускім грамадстве. Тут таксама змешчаны творы мастацкай літаратуры, прысвечаныя Курапатам і ахвярам злачынства.



1 страница из 60
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Прадмова

Гэты зборнік склалі мае сябры зь іхнай ласкавай ініцыятывы й клопату. З чаго я ім вельмі ўдзячны, асабліва шаноўнай спадарыні Валянціне Трыгубовіч, спадару Вячаславу Вайткевічу, паважаным Юрасю Хадыку, Міхасю Ткачову, Валянціну Голубеву, Вінцуку Вячорку і ўсім тым, хто так ці інакш прычыніўся да гэтага выданьня. Разумею, што трэба было б напісаць новае, падрабязна і даўно. Але, на жаль, абставіны бываюць часам мацнейшыя за патрэбы. Дык няхай жа тады хоць незабытае старое нагадае яшчэ аб мінулым.

Час і падзеі бягуць цяпер так хутка і спрасавана, што няма калі азірнуцца, задумацца, як раней, над сваім жыцьцём у хвіліны мэлянхоліі й задуменьня. Карціны юнацтва й дзяцінства... Не ўспамінаю падзей. Але, як цяпер, усплываюць мне ўваччу месяц травень і Боскія дні. Што было? Не памятяю. Была цішыня. Распускалася хвоя лістоўніц перад хатай, падмецены чыста, пасыпаны жоўтым пясочкам дарожкі і граюць арганы ў касьцеле. Урачыстыя галасы. І воблакі над крыжамі...

Гэта Бацькаўшчына мая мілая. Далёкая-далёкая ў жоўтым сьвятле. Ты мроілася мне потым у Курапатах у чужой магіле - гэтыя карціны. Мо таму, што сьвежы пясочак на сьцежках. Асацыяцыі. Мо таму, што жаночыя валасы пад прастрэленымі чарапамі сьветлыя, нібы лён. Я памятяю нават іхны пах у далёкія Боскія дні пад лістоўніцай - пах півоні і смольнай кары. Чыё застрэлілі юнацтва? Адно, другое... пятае... - юнацтва маёй зямлі. Не забуду і не дарую.

Вось прастрэленая галава ў акулярах. Пільна ўглядаюся. Мой дзед Ясь таксама насіў акуляры. Можа ён? Нічога дзіўнага, што я так думаў. У Быкаўні пад Кіевам знайшлі ў магіле падпісаны муштук брата Янкі Брыля. Апазналі аднаго зь мільёнаў. Вось грабеньчык. Прамываю - і ў касым сьвятле ледзь бачныя драпінкі літар. Нехта перад сьмерцю выдрапаў на расчосцы, што цяжка яму было ў гэты дзень - расплакаўся. Уяўляю гэтага няшчаснага і думаю: scipta manent - напісанае застаецца. Праўду казалі рымляне.

Пачатак 70-х гадоў. Я жыў тады на ўскраіне Менска недалёка ад вёскі Зялёны Луг. Тады ўпершыню даведаўся пра расстрэлы на Бродзе (у Курапатах). Мясьціна ўразіла.

Комментарии к книге «Курапаты», Зенон Позняк

Всего 1 комментариев

А

Зенон Станиславович настоящий сын своего отечества.Наша гордость и душа нации.

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства