«Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка»

975

Описание

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы. Ілля Копыл



1 страница из 286
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка (fb2) - Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка 5909K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Илья Копыл НЯБЫШЫНААкупацыя вачыма падлетка

Kнiгa I. Копыла упершыню была выдадзена за яго кошт у 2009 г. накладам 100 асобнiкаў. Потым яе асобнымі выпускамі перадрукавала газета «Народная воля».

Kнiгa выклікала вялікую цікавасць у чытачоў, а таксама моцную незадаволенасць сярод той часткі нашага грамадства, якая працягвае стаяць на платформе савецкай ідэалогіі.

Новы варыянт кнігі значна павялічаны за кошт 3-й часткі («Рэзананс»), якая адсутнічала ў папярэднім выданні. У ёй аўтар падрабязна разгледзеў зласлівыя выбрыкі сваіх апанентаў і даў вычарпальныя адказы на іх паклёпніцкія выдумкі.

«Замест птушыных песень…»

Словы беларускага мастака Васіля Шаранговіча: «Самая страшная трагедыя, якую толькі можна ўявіць сабе, — гэта трагедыя дзяцей вайны. Чалавек толькі зірнуў шырока расплюшчанымі вачыма на свет — і замест ласкавай матчынай усмешкі ўбачыў чорныя вачніцы смерці, замест птушыных песень пачуў аўтаматныя чэргі», — у якасці эпіграфа вельмі і вельмі пасуюць да кніжкі Іллі Копыла «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Памерам кніжка — невялікая, але аўра кожнай яе старонкі сваёй шчырасцю, сумленнасцю і безагляднай праўдай пагружае цябе ў такі стан, што ты адчуваеш недахоп паветра ў грудзях.

Падзеі, якія абрынуліся на жыццё шасцігадовага хлопчыка, яго сям’і і роднай вёскі Нябышына, ахопліваюць перыяд з 1 верасня 1939 г. (менавіта тады для беларусаў пачалася вайна) па З верасня 1945 года (дата, калі капітулявала Японія і калі сям’я Копылаў атрымала «пахавальную», у якой паведамлялася, што 19 жніўня 1945 г. у Манчжурыі, пад Мукдэнам, загінуў Піліп Копыл — галава шматпакутнай сям’і.

Дарэчы, Піліп Копыл ужо быў непрызыўнога ўзросту і меў кепскі стан здароўя пасля кантузіі на Першай сусветнай вайне (у яго быў дрэнны слых). Адразу пасля адступлення нацыстаў камуністычная ўлада прапанавала яму, не камуністу, аднавіць калгас. Да вайны ён узначальваў калгасную гаспадарку. Але, пачуўшы цяпер ад аднавяскоўцаў: «Піліп. Няўжо зноў у нас будзе гэты ненавісны калгас, уноў галеча? Мы нават пры немцах жылі лепш», — ён катэгарычна адмовіўся ад прапановы ўлады. І вось за гэта Піліп Копыл быў накіраваны «дапамагаць СССР і яго непераможнай арміі дабіваць Японію».

Комментарии к книге «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка», Илья Копыл

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства