«Стэфанія»

1864

Описание

Народную артыстку Стэфанію Міхайлаўну Станюту ведаюць і любяць не толькі ў нашай рэспублщы, але і за яе межамі. Яна адна са старэйшых майстроў сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За яе плячамі дзесяткі сыграных роляў у тэатры і кіно. Агромністы сцэнічны вопыт, доўгае, цікава пражытае жыццё. Якім яно было? Чым насычанае? Што хвалюе актрысу сягоння? Што засталося няспраўджаным, як міраж? Аб гэтым і шмат іншым расказаае ў невялікіх зарысоўках і дыялогах з маці пісьменнік Аляксандр Станюта.



1 страница из 154
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Стэфанія (fb2) - Стэфанія 720K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Александрович Станюта

1

— Не, гэта ўсё было як сон. Міраж…

Кастрычнік, апошняе святло кароткага сонечнага дня і рудое, чырвонае лісце пад нагамі. Круглая драўляная лава насупраць кандытарскай крамы «Рамонак» — абедзенны перапынак там хутка скончыцца.

Бясконцы паток людзей. Шмат маладых загарэлых твараў. Ляпаюць дзверцы таксовак, чуецда смех, кагосьці гучна аклікаюць.

— Міраж, вядома…

— Пра што ты?

— А пра ўсё. I галоўнае, як хутка прамчалася… Я заўсёды думала; о-о, гэта яшчэ доўга, доўга… А гэга ж-жых — і праляцела. Цэлае жыццё! Ну, усё роўна як сон, дальбог!

2

...Цяпер відаць, як у згусцелых ужо прыцемках скрозь парадзелую восеньскую лістоту вялікіх дрэў у старым скверы свецяида вокны грыміравальных пакояў,— але ка­ля тэатра яшчэ пуста. 

Пуста і ў скверы. Рэдкія ліхтары і вецер, каркание нябачных варон. Шэсць гадзін вечара, хутка зусім сцямнее.

«У шэсць гадзін вечара пасля вайны» — быў такі фільм, у пасляваенным Мінску, ішоў, здаецца, у сорак пятым.

Паветра тэатра. Ты не акцёр, ніколі не працаваў у тэатры, а ягонае паветра, пахі заўсёды пазнаеш, як пахі свайго дому, Здаецца, што ты вырас тут…

— Бабуля прыбягала да мяне, калі я Глафіру іграла ў «Ваўках і авечках» Астроўскага, і ў антракце я дзе-небудзь прысяду ў куточку і сцэджваю малако, А потым наша бабка Каралінка бутэльку з малаком за пазуху — і дадому, цябе кармщь — зноў бегма, па снезе, па ма- розе...

Ідзём па вуліцы Кірава ўздоўж даваеннага яшчэ будынка на рагу з вуліцай Энгельса.

— Вось тут была пошта, дзе яна працавала.

— Кур'ершай ці паштавічкай?

— Прыбіральшчыцай. А потым хадзіла сюды за пенсіяй сваёй. «Мая пэнсія, мая пэнсія»,— усе паўтарала, і пешшу, пешшу сюды, праз увесь тады горад, з вуліцы Талстога… А цяпер вось і мая «пэнсія» тут.

Тэатр побач. Вахцёр тучна, амаль што крыкам, вітае яе і з такой самай гучнай весялосцю паведамляе, што ні пісьмаў, ні грашовых пераводаў няма, Выходзім у сквер, былы Аляксандраўскі, з адзінай ужо, мабыць, гарадской памяткай мінулага стагоддзя — фантанам са скульптурай хлопчыка і лебедзя ў цэнтры — 1874 год,

— Час… Што такое час? Усё — і нічога, А наш час? Божа, што ж гэга будзе?

Комментарии к книге «Стэфанія», Александр Александрович Станюта

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства