«ДЗЁННIК»

482

Описание

отсутствует



1 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
ДЗЁННIК (fb2) - ДЗЁННIК 159K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Кузьма ЧорныйКузьма ЧорныДЗЁННIК Каментары

«Дзённiк» упершыню апублiкаваны ў часопiсе «Полымя», 1965, № 4, амаль на цэлую трэць скарочаны рэдактурай i цэнзурай. Публiкацыю суправаджаў грунтоўны артыкул С. Александровiча, даследчыка жыцця i творчасцi К. Чорнага. Яшчэ больш (амаль удвая) скарочаны тэкст «Дзённiка» ў 8-м томе «Збору твораў»: хрушчоўская «адлiга» змянiлася брэжнеўскiмi «прымаразкамi».

Друкуецца паводле часопiса «Полымя» (1988. № 4. С. 155–163), дзе апублiкаваны без скарачэнняў (публiкацыя Р. Раманоўскай). Публiкацыя суправаджалася ўступным словам Васiля Быкава, якi, у прыватнасцi, назваў «Дзённiк» яшчэ адным «красамоўным дакументам эпохi, хвалюючым сведчаннем багатай душы нашага волата слова, вялiкага Кузьмы Чорнага».

Некаторыя стылiстычныя ўдакладненнi зроблены згодна з аўтографам, якi захоўваецца ў сямейным архiве пiсьменнiка. Асаблiвасцi стылю пiсьменнiка (зайходзiў, смрод) як факт аўтарскай мовы празаiка пакiнуты. Рознастылёвасць паасобных слоў (тыпу Менск — Мiнск) унiфiкавана ўбок пераважнага напiсання.

Аўтограф дзённiка ўяўляе сабой малы агульны сшытак памерам 13 х 17,5 см у шэрай вокладцы, дзе захавалася больш як сто старонак. Пагiнацыя праведзена толькi да 77-й старонкi, дзе i зроблены апошнi легендарны запiс «Божа, напiшы за мяне мае раманы…» На фарзацы сшытка аўтограф «Притыцкий». Паводле ўспамiнаў дачкi Кузьмы Чорнага, Рагнеды, Сяргей Прытыцкi i падараваў гэты сшытак «майму бацьку», калi нейкi час жыў разам у Маскве ў гатэлi «Якорь». Мiкалай Карлавiч аддаў сшытак дачцэ, дзе яна занатоўвала любiмыя паэтычныя творы. Потым, калi сшытак спатрэбiўся, аддала яго назад бацьку, папярэдне выразаўшы спiсаныя ёю старонкi.

Запiсы К. Чорнага зроблены пераважна сiнiм атрамантам (хоць пiсьменнiк найбольш любiў чорны атрамант), почырк выразны, буйнаваты (часам, напрыканцы старонкi, запiсы рабiлiся дробнымi лiтарамi, аднак па-ранейшаму выразна).

Сшытак пачынаецца з празаiчных нататак:

с. 1–5. Пачатак рамана «Скiп'ёўскi лес» (канчаецца фразай: «Няма-ведама дзе ён падзеўся i нiякiя пошукi не ўзвялi следства на праўдзiвую дарогу»);

с. 6 — пустая;

с. 7–16. Другi варыянт пачатку рамана «Скiп'ёўскi лес» (апошняя фраза: «Праўдзiвей сказаць, юнацтва яе пачалося разам з вайною. I хоць яна была такая…»);

с. 18 — пустая;

Комментарии к книге «ДЗЁННIК», Кузьма Чорный

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства