«Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё»

539

Описание

отсутствует



1 страница из 52
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё (fb2) - Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё 398K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Міхась Тычына

Міхась ТЫЧЫНА

АЛЕСЬ АДАМОВІЧ: ЖЫЦЦЁ ЯК ТВОРЧАСЦЬ І ТВОРЧАСЦЬ ЯК ЖЫЦЦЁ

Калі ХХ стагоддзе завяршылася, многае стала на сваё месца. Аднак цікавасць да постацей першага плана, такіх, як Алесь Адамовіч, не знікае ў новым часе. Па сутнасці, пісьменнік апярэджваў эпоху і бачыў, якой будзе Бела­русь неўзабаве. Адна з жыццёвых мараў аб будучыні глыбока нагадвала пра сябе ў неспатольнай празе сустрэць доўгачаканае завяршэнне ХХ стагоддзя і зазірнуць у пачатак ХХІ стагоддзя. Чытачы яго пакалення, пакалення ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інакш ужо і не могуць. Гэта іх жыццё і іх час. Іншая справа — сучасная моладзь, настроеная на крытычнае ўспрыняцце нядаўняга мінулага.

Нягледзячы на агульналітаратурную значнасць пісьменніка Алеся Адамовіча, прыкметнае месца, якое ён займаў пры жыцці, на працягу паўвека будучы на слыху ў сучаснікаў-шасцідзясятнікаў, спрэчка наконт іх спадчыны, жыццёвага і творчага лёсу, месца ў літаратурна-мастацкім працэсе, працягваецца. Мастацкія працы Адамовіча, не зважаючы на досыць вядомыя перашкоды і супрацьдзеянне, друкаваліся амаль адразу пасля іх стварэння. Для яго як празаіка, крытыка, літаратуразнаўцы, кінадраматурга, публіцыста, грамадскага дзеяча было надзвычай важным надрукавацца ў час. Пісанне «ў стол» у спадзяванні на вечнасць пісьменніцкай працы — не ўваходзіла ў разлікі Алеся Адамовіча. Нездарма адна з яго апошніх кніг артыкулаў мела гучную назву «Мы — шасцідзясятнікі», а яе першая глава заклікала «Не перакладваць на плечы патомкаў» думкі і словы пра прыярытэт агульначалавечага над класавым як пункт адліку ўсіх каштоўнасцей, асабліва ў пытаннях вайны і міру.

Комментарии к книге «Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць і творчасць як жыццё», Міхась Тычына

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства