«Загадка Багдановіча»

1480

Описание

У гэтай кнізе М. Стральцоў вядзе гаворку пра Максіма Багдановіча, даследуе яго паэтычную, крытычную, асветніцкую дзейнасць.



1 страница из 77
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Загадка Багдановіча (fb2) - Загадка Багдановіча 292K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Леонович СтрельцовМіхась СтральцоўЗагадка Багдановіча Эсэ Маладому вераб'ю блага

Надзеі на папраўку амаль не было: ён гэта ведаў добра. I ўсё ж паехаў. Можа нават і таму, каб хоць трохі супакоіць сяброў. Дзіўная рэч: за ўсе іхнія клопаты ён мог аддзячыць хіба што згодай на гэтую паездку.

Ён надта не любіў усялякіх клопатаў аб сабе.

Грошы на дарогу і лячэнне яму сабралі. Пра гэта ён не ведаў да самага апошняга часу. Паставілі, так сказаць, перад фактам. На руках было і рэкамендацыйнае пісьмо ў Ялту.

Ну што ж, Ялта. Добра яшчэ, што хоць знаёмая мясціна. Упершыню ён быў там у 1909 годзе. Малочная ферма «Шалаш», блізка ад Ауткі, непадалёк ад дачы Чэхава.

Чэхава ўжо няма. Усё тое ж — сухоты.

Брат Вадзім памёр ад сухотаў у 1908 годзе. Праз год адкрыўся гэты самы працэс і ў яго. Яраслаўскі доктар Берндт супакойваў: маўляў, марная трывога. Ялцінскі доктар (як яго прозвішча?) сказаў больш пэўна: трэба сур’ёзна лячыцца. Надзею на папраўку ўсё ж падаў. Ах, гэтыя дактары, так лёгка, як рэцэпт, выпісваюць яны надзеі.

Але тут усё надта проста. Звычайная арыфметыка. Маці памерла ад сухотаў у 27 год. Нарадзілася ў 1869 годзе, памерла ў 1896. Ператасаваны дзве апошнія лічбы. Паводле гэтай логікі, ён памрэ ў 1919 годзе. Два гады ў запасе. Што ж, добра было б. Толькі не верыцца ў гэта. Брату Вадзіму было ўсяго 18 год. А яму хутка 27, як маці. I ўсё ж так хочацца верыць няхай нават у містыку лічбаў. Два гады ў запасе — гэта добра.

Пра Ялту напісана ў чэхаўскай «Даме з сабачкам». Як гэта там? «I тут выразна кідаліся ў вочы дзве асаблівасці шыкоўнага ялцінскага натоўпу: пажылыя дамы былі апранутыя, як маладыя, і было многа генералаў». Ну, генералаў, мусіць, цяпер паменшала: вайна. Хаця…

Шкада, што ён, Багдановіч, нічога не напісаў пра Чэхава. Нейкую там нататку пра выданне яго пісьмаў — хіба гэта можна лічыць? Якое самотнае жыццё, якая мужнасць і незалежнасць ва ўсім. I загадкавае, нікім не спазнанае майстэрства. «Над апавяданнямі можна плакаць і стагнаць, можна пакутаваць супольна са сваімі героямі, але, мяркую, трэба гэта рабіць так, каб чытач не заўважыў. Чым больш аб’ектыўна, тым больш моцнае ўражанне». Нешта падобнае ёсць і ў яго, Багдановіча.

Что с того, что стих в душе кипит?Он через холод мысли протекает.Поэт всегда обдуманно творит.

Комментарии к книге «Загадка Багдановіча», Михаил Леонович Стрельцов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства