«Як пошуг маланкі»

602

Описание

У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.



1 страница из 62
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Як пошуг маланкі (fb2) - Як пошуг маланкі (Нашы славутыя землякі) 5763K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Михайлович Чернявский Міхась ЧарняўскіЯК ПОШУГ МАЛАНКІ

Расціслаў Лапіцкі

Падрыхтаванае на падставе: Міхась Чарняўскі, Як пошуг маланкі: Расціслаў Лапіцкі, — Мінск: Тэхналогія, 2006. — 71 с., [9] арк. іл.;партрэт.— (Нашы славутыя землякі).

ISBN 985-458-139-Х

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

ПРАДМОВА

Раніцай 28 кастрычніка 1950 года ў дзвярах адной з камер Маладзечанскай турмы, дзе сядзелі дзяўчаты-падземніцы з Смаргоні, адчынілася акенца-"кармушка" i наглядчык ціха сказаў: "Сёння ўначы расстралялі вашага Лапіцкага".

Позняй восенню таго ж года жыхароў мястэчка Кабыльнік, што на Мядзельшчыне, сабралі ў мясцовай школе i нейкі наезны начальнік у фрэнчы аб'явіў, што Расціслаў Лапіцкі за антысавецкую дзейнасць i падрыхтоўку тэрарыстычных актаў паводле прысуду ваеннага трыбунала расстраляны.

Па нейкім часе, прыгадваю, настаўніца Мядзельскай школы прынесла на ўрок батанікі ілюстрацыйныя табліцы. Як зачараваны, глядзеў я на дзівосныя малюнкі пладоў, лістоў, раслін. А на перапынку адзін з больш дасведчаных аднакласнікаў шапнуў мне: «Гэта маляваў вучань нашай школы Слаўка Лапіцкі. Яго расстрелялі, бо ён быў за Беларусь".

Прайшло больш за паўстагоддзя. 6 красавіка 2006 года ў Гіжыцку, пры мяжы Польшчы з Калінінградскай вобласцю я ледзь не цэлы дзень шукаў магілу найстарэйшага з братоў Лапіцкіх — Вадзіма. На дагледжаных па-еўрапейску могілках на кожным другім надмагіллі былі беларускія прозвішчы. А патрэбнага не траплялася. У пошуках шчыра дапамагалі колішнія перасяленцы з-пад Горадні, Вільні, Наваградка. Дапамагалі i запрашалі земляка ў госці — быў якраз каталіцкі Вялікдзень. І нарэшце, ужо пад вечар, я знайшоў пахаванне Вадзіма i ягонай жонкі. Знайшоў i тое, чаго не чакаў — невялікую мармуровую пліту з надпісам:

GRÓB SYMBOLICZNY

ROŚCISŁAW ŁAPICKI

1928-1950

ZGINĄŁ W WILEJCE

Комментарии к книге «Як пошуг маланкі», Михаил Михайлович Чернявский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства