«Тры старонкі з легенды»

218

Описание

«Тры старонкі з легенды» — дакументальная аповесць пра беларускую дзяўчынку Надзю Багданаву, удзельніцу партызанскага атраду, смелую, кемлівую, нязломную. Надзя Багданава – не збіральны вобраз, а партрэт канкрэтнай асобы. Кніга адрасаваная дзецям і моладзі і распавядае пра дзяцінства, апаленае вайной. Галоўная гераіня кнігі, разведчыца ў партызанскім атрадзе, тройчы стае перад абліччам смерці, але кожны раз ёй удаецца абыйсці, перахітрыць, застацца пры жыцці. Кніга стала вынікам гутарак з Надзеяй Аляксандраўнай Багданавай, якая пасля вайны жыла ў Віцебску.



1 страница из 71
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Тры старонкі з легенды (fb2) - Тры старонкі з легенды 321K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Генадзь Мікалаевіч Бураўкін Генадзь БураўкінТРЫ СТАРОНКІ З ЛЕГЕНДЫ

Падрыхтаванае на падставе: Генадзь Бураўкін, Тры старонкі з легенды. Штрыхі аднаго лёсу. Дакументальная аповесць, — Мінск: Беларусь, 1971. — 120 с.

Рэдактар: В. Рудава

Copyright © 2014 by Kamunikat.org

Яе нарадзіла на нашай беларускай зямлі Вялікая Айчынная вайна — легенду пра суровае дзяцінства, пра адданасць Радзіме, пра чалаеечую мужнасць. Я пачуў яе на Віцебшчыне, у азёрным і лясным краі, дзе і сёння тысячы сцяжынак вядуць да партызанскіх зямлянак і брацкіх магіл. Гады сціралі некаторыя падрабязнасці, а мажлва і дабаўлялі новыя, побач з суровай быллю часам ішла гераічная казка, але самыя яркія, самыя хвалюючыя старонкі легенды заставаліся амаль нязменныя. I я раскажу іх...

Аўтар ПЕРШАЯ СТАРОНКА

За ноч вокны зацягнула марозам, і першае, што зрабіла Надзя, ускочыўшы з пасцелі,— прадыхала на шыбе невялікае «вочка». На дварэ было пуста і шэра. Як ні ўглядалася яна, нікога ўбачыць не магла. Толькі проста перад акном стаяла бяроза, уся ў бухматым інеі...

Надзя апранулася, выйшла ў сенцы, хуценька апаласнула халоднай вадой твар. Сон як рукой зняло. Прыйшла ў душу лёгкасць і гарэзлівасць. Каб былі лыжы, выскачыла б на вуліцу і — туды, да возера, да ўзгоркаў, па цаліку, па ціхай белізне.

У хаце ля печы завіхалася гаспадыня, яшчэ зусім маладая жанчына з гладка зачасанымі валасамі, у чорных бурках.

— Можа памагчы?..— папыталася Надзя.

— Ды ўжо не трзба,— адмахнулася тая.— Пакуль ты сны даглядала, я ўправілася. Прыйдуць хлопцы, есці паможаш...

Надзя прыбрала ложак, прычасалася і зноў прынікла да «вочка». На бярозе сядзеў надзьмуты верабей. Ён смешна ўздрыгваў усім сваім шэрым цельцам — і з галінкі сыпаўся іней. Надзя пастукала ў шыбу. Верабей пераскочыў вышзй, зірнуў чорненькім круглым вочкам на акно і паляцеў.

Добра зімою ў цёплай хаце, у мяккай цішыні, калі патрэскваюць дровы ў печы і закіпае чыгун з бульбай. Надзя сцепанула плячыма, успомніўшы ўчарашні мароз, поле і п'янага паліцая. «У, гад даўгацыбы...» Ён ехаў на санях і, дагнаўшы яе — у дзіравай ватоўцы, з жабрацкай торбай за плячыма, ссінелую ад холаду, з усяго размаху выцяў пугай. I зарагатаў... «Ну, мы з табой яшчэ сустрэнемся...— са злосцю падумала Надзя.— Не можа быць, каб нашы дарогі не сышліся. Я табе прыпомню пугу... Парагочаш...»

Комментарии к книге «Тры старонкі з легенды», Генадзь Мікалаевіч Бураўкін

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства