«Родам са Слонімшчыны»

687

Описание

Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана яго знакамітым землякам са Слонімшчыны, праца і творчасць якіх заслугоўваюць пашаны беларусаў.



1 страница из 59
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Родам са Слонімшчыны (fb2) - Родам са Слонімшчыны 253K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сергей Николаевич Чигрин Сяргей ЧыгрынРОДАМ СА СЛОНІМШЧЫНЫ

Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, Родам са Слонімшчыны. — Мінск: Кнігазбор, 2003, 65 с.

Рэдактар – Ірына Беглік

Дызайн вокладкі – Аляксей Гарайнаў

Набор і вёрстка – Алег Шэлестаў

Фундатар – Юрый Булыга

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

МАКСІМ БУРСЕВІЧ(1890-1937)

Знакаміты беларускі палітык, педагог і публіцыст Максім Бурсевіч нарадзіўся ў вёсцы Чамяры 9 жніўня 1890 года ў сялянскай сям’і беларусаў Тараса і Марыі. Сям’я была вялікая, таму адукацыю атрымаць удалося толькі яму і старэйшаму брату Андрэю, хлопцы закончылі Слонімскае двухкласнае вучылішча і настаўніцкую семінарыю ў Жыровічах.

Пасля заканчэння семінарыі ў 1910 годзе Максім паехаў да брата ў Ваўкавыскі павет. Можа, хацеў пераняць педагагічны досвед ці знайсці работу, але менавіта там сустрэў на хутары Тарасаўка дзяўчыну Апалінарыю Мацвееву, з якой ажаніўся. Да апошніх сваіх дзён яна была верным сябрам і памочнікам Максіма ў яго нялёгкім жыцці.

Адразу пасля вяселля пачалося іх вандроўнае жыццё. Спачатку ў 1911 годзе Бурсевіч з сям’ёй жыве і настаўнічае на Кобрыншчыне, потым — на Украіне. А ў пачатку 1922 года вяртаецца ў родныя Чамяры, дзе стаяла яшчэ бацькава хата.

У 1925 годзе, з дапамогай сваіх землякоў, Максім Бурсевіч адчыняе ў вёсцы прыватную беларускую школу. Але хутка школу закрылі. А Бурсевічу не дазволілі займацца педагагічнай дзейнасцю. Тым не менш, у сваіх Чамярах ён быў самым адукаваным чалавекам, таму прысвяціў сябе грамадскай дзейнасці. “Пераважна збіраў моладзь, чытаў ёй і тлумачыў навіны і артыкулы з беларускіх левіцовых газет. Толькі многа гадоў пасля стала вядома, што ён гэтыя газеты не толькі прывозіў у вёску, але і пісаў у іх пад псеўданімам Чупрыновіч. Словам, ён быў адзіным у вёсцы адукаваным чалавекам, які карыстаўся вялікай пашанай у сваіх аднавяскоўцаў. Неаднойчы ён выступаў на нелегальных мітынгах, якія праводзілі ў вёсцы камуністы або камсамольцы. У Чамярах ён быў не толькі прапагандыстам, больш таго — быў духовым правадыром, і ён імкнуўся гэты ўплыў на сялян захаваць”.

Комментарии к книге «Родам са Слонімшчыны», Сергей Николаевич Чигрин

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства