Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, Беларуская Беласточчына. Гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя артыкулы, — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 000 с.
Copyright © 2015 by Kamunikat.org
Беласточчына і беларускі рухБеларускі рух на Беласточчыне пачаў існаваць ужо ў другой палове ХІХ стагоддзя. Тут нелегальна выдавалася „Гутарка двух суседаў”, першы нумар якой выйшаў вясною 1861 года. Гэтае вершаванае выданне разыходзілася галоўным чынам на Беласточчыне і Гродзеншчыне. Ініцыятарам выдавання „Гутаркі двух суседаў” быў Браніслаў Шварцэ, а рэдагавалі яе Адольф Белакоз ды Ігнат Грынявіцкі. Магчыма, што ў падпольнай друкарні на Беласточчыне выдавалася „Мужыцкая праўда”, першы нумар якой убачыў свет у чэрвені 1862 года. Выдаваў яе ўраджэнец Мастаўлянаў Кастусь Каліноўскі пад псеўданімам Яська гаспадар з-пад Вільні.
Калі ў пачатку ХХ стагоддзя з’явіліся першыя беларускія палітычныя арганізацыі, то ў ліку іх дзеячаў апынуліся студэнты-выхадцы з Беласточчыны. Дзеячам Беларускай сацыялістычнай грамады ў Пецярбургу быў студэнт з Кленік Бельскага павета Яўген Хлябцэвіч. Актыўна ўключыўся ён у беларускі нацыянальна-вызвольны рух, падтрымліваў цесныя сувязі з рэдакцыямі беларускіх газет „Наша доля” і „Наша ніва”, куды дасылаў свае допісы, многія з іх падпісваў псеўданімам Халімон з-пад пушчы. У той час на старонках „Нашай нівы” свае вершы друкавалі Сцяпан Пятэльскі (пад псеўданімам М. Арол) з Гарадка і Іван Дарашкевіч (Янук Д.) з суседніх Меляшкоў.
Комментарии к книге «Беларуская Беласточчына», Сергей Николаевич Чигрин
Всего 0 комментариев