«Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне»

749

Описание

Мемуарныя запісы Мікалая Улашчыка



1 страница из 31
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне (fb2) - Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне [calibre 2.53.0] 123K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Николай Николаевич Улащик

МІКАЛАЙ УЛАШЧЫК

ВІЦКАЎШЧЫНА. РЭВАЛЮЦЫЯ Ў МЯНЕ

Мемуарныя запісы Мікалая Улашчыка

Прадмова

Мне пашанцавала ў жыцці - у свой час пазнаёміцца з некалькімі старэйшымі беларускімі інтэлігентамі. 3 некаторымі з іх я пазнаўся вельмі блізка і меў працяглыя кантакты ў непасрэдных сустрэчах, ліставанні.

Людзі, чыя маладосць прыпала на 10-20-я гады ХХ стагоддзя ды што так ці іначай прычыніліся да тагочаснага духоўнага ўздыму, названага Адраджэннем, захавалі ў душы высокі ідэал свабоднай, суверэннай Беларусі.

Кожны з іх быў нечым адметны на ўласнай дзялянцы працы і вылучаўся як асоба.У кожнага з іх, натуральна, быў свой жыццёвы грамадскі досвед, часам няпросты, горкі. Яны ацалелі пасля неверагоднага молаха рэпрэсій 30-х - 40-х гадоў ды люта адшумелай у Беларусі і свеце апошняй вайны.

Канец 50-х - 60-я гады мінулага стагоддзя былі пазначаны, сказаў бы, нясмелым ажыўленнем нефармальнага беларускагаграмадскага жыцця ў выглядзе культурніцкіх яго праяваў, сустрэч. Нагодамі для знаёмстваў было публічнае чытанне вершаў маладымі беларускімі паэтамі ў сціплым пісьменніцкім дамку на Энгельса або ў тэатральна-мастацкім інстытуце, а таксама выстаўкі, ладжаныя маладымі мастакамі, якія няўзнак адыходзілі ад прадпісаных зверху афіцыйных мерапрыемстваў.

Падзейнае значэнне ў 70-я гады набылі мастацкія выстаўкі, прысвечаная паэтэсе-рэвалюцыянерцы Алаізе Пашкевіч, беларускаму паэту высокага еўрапейскага Адраджэння Міколу Гусоўскаму і ўпершыню паўней сабранай для паказу гледачу мастацкай спадчыне ўніверсальнага ў сваёй творчасці Язэпа Драздовіча. На адной з такіх святочных па настроі імпрэзаў я быў прадстаўлены высокаму, інтэлегентнага выгляду чалавеку, гісторыку з Масквы, як тое было сказана пры знаёмстве. Мікалай Мікалаевіч Улашчык пацікавіўся, дзе працую. Прызнацца, з той першай сустрэчы мала што засталося ў памяці. Хіба што адно: недзе ў канцы нашай гаворкі Мікалай Мікалаевіч заўважыў, што, чытаючы мой нарыс пра мастацтвазнаўца Шчакаціхіна, кінулася ў вочы, як я сабраў на яго лекцыі студэнтаў розных факультэтаў і ўзростаў. Сам выпускнік БДУ, ён ведаў кожнага з упомненых мною ў нарысе былых універсітэцкіх студэнтаў, што называецца, у твар.

Комментарии к книге «Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне», Николай Николаевич Улащик

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства