«...Трэба церабіць сваю сцежку. Дзённік 1965-66 гадоў»

678

Описание



1 страница из 62
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
...Трэба церабіць сваю сцежку. Дзённік 1965-66 гадоў (fb2) - ...Трэба церабіць сваю сцежку. Дзённік 1965-66 гадоў [calibre 2.53.0/на беларускай мове] 1510K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Семёнович Короткевич

Уладзімір Караткевіч

...Трэба церабіць сваю сцежку. Дзённік 1965-66 гадоў

28 чэрвеня

Панядзелак, казалі продкі, не самы лепшы дзень, каб пачынаць нешта. Мы, аднак, з іхняй гэтай думкай не лічымся, як, шчыра кажучы, не лічымся ні з іхняй філасофіяй, ні з іхнімі запаветамі, ні нават з тым, што яны будавалі. А ўжо што не лічым за патрэбнае ваяваць за тое, за што ваявалі яны, – гэта і пагатоў. То чаму мне не пачаць і такой справы ў забаронены дзень.

Чаму пачынаю зноў пісаць дзённік – не ведаю. Я яго сто разоў пачынаў і кідаў. Кіну і на гэты раз, калі адчую, што галоўная мэта – пісаць праўду аб іншых і аб сабе – не выканана. А прамым штуршком гэтага пачыну, здаецца, ёсць тое, што жыццё і час плывуць між пальцаў, і не затрымаць, не вярнуць іх. Нельга ўскладаць на перагружаную памяць яшчэ і той цяжар, каб помніць, дзе што было і калі. І, у той жа час, страшна ад думкі, што мінаюць тысячы дзён, спраў, падзей, і забываюцца ў нетрах мозгу, і нічым іх не адновіш пасля: нібы і не жыў, не думаў. Нібы не чалавек, а малпа… Магчыма, ёсць рацыя ў тым сцверджанні, што зямля – палігон для гіганцкага вопыту, расы – тое, што і расліны з мечанымі атамамі, кожны чалавек – мікракосм, які так ці іначай адказвае на спрадвечнае пытанне вялікага ўсесусветнага Розуму. І з бясконцых мільярдаў адказаў урэшце вырасце адзін, адзіна верны Адказ. Успомніў з гэтай прычыны Зайцава [1] з ягонай тэорыяй. Пабольш бы гэткіх ерэтыкоў – не закісла б у твані зямля. Шмат у чым з ім не згодзен, але ён і іншыя такія – рошчына, без якой не было б і хлеба. Дык вось, калі чалавек памірае – токі мозгу, запісаныя іншымі людзьмі, раптам робяць велічэзную крывую на стужцы. Нібы выбух, нібы разрад энергіі і ўсяго, што было – Чалавек – у невядомае, у нейкі вялізны акумулятар, які ўсё зберажэ, нічому не дасць знікнуць.

Калі гэта так – непакоіцца не трэба. Не знікне ўсё, чым жыў чалавек (і гэта суцяшае), усё прыдасца, – і ў гэтым сэнсе Купала, Багдановіч, Дантэ – не маюць перавагі над кожным сярэднім чалавекам, а роля пісьменніка толькі, так бы мовіць, нутрызямная: ён дапамагае кожнаму члену сям’і чалавечай лепей думаць, узбагачае людзей і, такім чынам, робіць іх больш вартымі для Адказу.

Комментарии к книге «...Трэба церабіць сваю сцежку. Дзённік 1965-66 гадоў», Владимир Семёнович Короткевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства