Падрыхтаванае на падставе: Міхась Чарняўскі, Правадыр крылатых вершнікаў. Ян Кароль Хадкевіч, — Мінск: Тэхналогія, 1998. — 61 с., [9] арк. іл.; партрэт.— (Нашы славутыя землякі).
ISBN 985-6234-17-4
НАШЫ СЛАВУТЫЯ ЗЕМЛЯКІ Серыя акадэмічная
Навукова-папулярнае выданне
Рэдактар Алесь Зьмітровіч
Карэктар Яніна Марціновіч
Набор Алена Лобач
Макетаванне Наталя Санько
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
УСТУПНАЕ СЛОВАГадоў з дваццаць таму, знаходзячыся ў археалагічнай экспедыцыі, на самым ускрайку Гарадзеншчыны я сустрэў летувіскага пастуха, што выгульваў статак на памежнай лугавіне. Даведаўшыся, што цікаўлюся старажытнымі часамі, дзядзька з суседняга краю, звычайны калгаснік, выклаў мне сціслы курс даўняй гісторыі свайго народа, успомніўшы нават міфічнае паданне пра нібыта рымскае яго паходжанне. Як жа мне стала гаркотна, бо нашы вяскоўцы, ды што вяскоўцы — бальшыня так званай інтэлігенцыі знаходзіліся тады ў глыбокім гістарычным бяспамяцтве. За часы майго школьніцтва i студэнцтва гісторыю Беларусі як прадмет не выкладалі ўвогуле. A калі што i ўспаміналі, дык гэта як нашыя продкі, "прыгнечаныя літоўскімі феадаламі ды польскімі панамі", ледзь не з часоў палявання на маманта толькі i марылі, каб "уз'яднацца з вялікім усходнім братам".
Айчынная гісторыя ляжала некранутым аблогам, зарастала пустазеллем абэцэдарскай маны i фальшы. Больш за тое, на ёй корпаліся няпрошаныя суседзі, збіраючы ў свае засекі ўсё лепшае, слаўнейшае, яскравейшае. Але прыйшоў час працы па адраджэнні беларускай дзяржавы, час збаўлення ад манкурцтва, вяртання ў нашую памяць лёсавызначальных датаў i падзеяў, імёнаў слаўных продкаў — не толькі ратаяў i будаўнікоў, але i вялікіх вучоных, палітыкаў, военачальнікаў. I з прымглёнай далечы стагоддзяў пачынае праясняцца велічная постаць палкаводца Беларускай зямлі Яна Кароля Хадкевіча.
За ўсе шэсць дзесяцігоддзяў жыцця нашага героя не сціхалі войны на палях Эўропы. Нават самым зацішшам знаходзіўся куток на кантыненце, дзе замест голасу развагі чуліся баявыя воклічы, звінела зброя i лілася кроў. Не спакайней было i на нашых землях, а таксама ў блізкіх суседзяў.
Комментарии к книге «Правадыр крылатых вершнікаў», Михаил Михайлович Чернявский
Всего 0 комментариев