«Былое, але не думы»

973

Описание

Былое, але не думы сёе-тое з пражытога и перажытога Алесь Марцінович



1 страница из 159
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Былое, але не думы (fb2) - Былое, але не думы [calibre] 640K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Андреевич Мартинович

Алесь МАРЦІНОВІЧ

БЫЛОЕ, АЛЕ НЕ ДУМЫ

Сёе-тое з пражытага і перажытага

Вядомы расійскі пісьменнік Юрый Бондараў для пераважнай большасці чытачоў — перш за ўсё знакаміты раманіст. Аднак ён не цураўся і малых празаічных жанраў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць ягоны зборнік «Мгновения», што выйшаў у 1983 годзе ў маскоўскім выдавецтве «Молодая гвардия». У пачатку яго Ю. Бондараў прызнаецца: «... Всякая книга начинается гораздо раньше, чем написана первая строка. Много лет назад я задумал написать не повесть, не роман, не хронику, а книгу — мозаику человеческой жизни...»

Значна раней, чым быў напісаны першы радок, нарадзілася і гэтая мая кніга «Былое, але не думы». Дарэчы, падштурхнуў мяне на напісанне яе мой старэйшы сын Дзяніс. Перадгісторыя ж такая. Дзянісу, а таксама малодшаму Ягору, дый жонцы сваёй я нярэдка расказваў пра многія цікавыя выпадкі з уласнага жыцця. Дый не толькі з уласнага. Часам прыгадваў і тое, што адбывалася з маімі сябрамі ці з пісьменнікамі, якіх ведаў. Калі-нікалі чуў асобныя, чымсьці адметныя, выпадкі з іхняга жыцця дый жыцця не толькі літаратараў з вуснаў іншых людзей. Найчасцей усё гэта — як са мною, так і з імі — адбывалася дзе-небудзь у застоллі, за сяброўскай чаркай, а то і ўвогуле ва ўмовах, у чымсьці неардынарных.

Слухаў мой старэйшы сын гэтыя аповеды, слухаў, а аднойчы і прапанаваў: «Чаму б табе, бацька, не напісаць кнігу пра ўсё гэта?» Аднак праходзіў год за годам, а я ўсё ніяк не мог узяцца за пяро. Канечне, і іншых задумак было шмат, і розных, не толькі літаратурных, клопатаў, але прычына такой, не характэрнай для мяне, марудлівасці, хавалася і ў іншым. Пракручваючы ў памяці розныя гісторыі, усё больш упэўніваўся, што тыя, хто мае да іх дачыненне, не заўсёды паўстаюць, мякка кажучы, у выгадным святле. Зразумела, некаторыя прозвішчы можна не называць. Каму трэба, і так здагадаецца, пра каго ідзе гаворка. Калі ж не здагадаецца, то такой бяды — галоўнае, сутнасць.

Комментарии к книге «Былое, але не думы», Александр Андреевич Мартинович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства