«Гісторыя пра карабель прывідаў»

1793

Описание

отсутствует



1 страница из 10
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вільгельм ГаўфГісторыя пра карабель прывідаў

Мой бацька валодаў невялікай крамай у Бальсоры; ён не быў ні бедны, ні багаты, проста адзін з тых людзей, якія неахвотна ідуць на рызыку са страху страціць тое малое, што маюць. Ён выхоўваў мяне проста і шчыра, і неўзабаве я ўжо мог стаць яму памочнікам. Акурат калі мне было васямнаццаць і калі ён толькі-толькі заключыў сваю першую вялікую ўгоду, бацька памёр — хутчэй за ўсё гаруючы, што даверыў мору тысячу сваіх залатовак. І ўсё ж я мог бы назваць яго шчасліўцам, які адышоў у лепшы свет своечасова, бо праз колькі тыдняў пасля яго смерці прыйшла вестка, што карабель, які перавозіў бацькаў тавар, патануў. Аднак маёй юнацкай адвагі гэта пахіснуць ніяк не магло. Я перавёў у грошы ўсё, што мой бацька паспеў па сабе пакінуць, і выправіўся прэч з горада, каб паспрабаваць шчасця ўдалечыні ад радзімы, а суправаджаў мяне толькі адзін стары бацькаў слуга.

Гнаныя спадарожным ветрам, мы выйшлі з гавані Бальсоры. Карабель, на якім я купіў сабе месца, кіраваўся ў Індыю. Ішоў пятнаццаты дзень нашага цалкам спакойнага падарожжа, калі капітан абвясціў, што насоўваецца бура. Твар ягоны зрабіўся заклапочаным, выдавала на тое, што ён не надта добра знаёмы з фарватэрам у гэтай частцы акіяна, каб спакойна сустрэць шторм. Ён загадаў апусціць усе ветразі, і наш карабель зусім запаволіў ход. Надышла ноч, было ясна і халодна, і капітан падумаў, што з прадвесцем буры ён памыліўся. Раптам нейкі карабель — раней мы яго не заўважалі — залунаў над морам зусім блізка ад нашага. Дзікі лямант і крыкі пачуліся з яго палубы, што нямала здзівіла мяне ў гэтую поўную страху гадзіну перад надыходам буры. А капітан — той смяротна збляднеў.

— Мой карабель загінуў! — усклікнуў ён. — Гэта імчыць на ўсіх ветразях сама Смерць!

Не паспеў я запытацца пра прычыну яго дзіўнага воклічу, як на палубу з роспачнымі крыкамі выскачылі матросы.

— Вы яго бачылі? — крычалі яны. — Цяпер нам канец!

Комментарии к книге «Гісторыя пра карабель прывідаў», Вильгельм Гауф

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства