«Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны»

2335

Описание

отсутствует



1 страница из 56
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Аляксей ТалстойЗалаты ключык, або Прыгоды Бураціны Сталяру Джузэпэ трапілася пад руку палена, якое пішчала чалавечым голасам

Даўным-даўно ў гарадку на беразе Міжземнага мора жыў стары сталяр Джузэпэ, па мянушцы Шызы Нос.

Аднойчы яму трапілася пад руку палена, звычайнае палена, якое кладуць у печ для ацяплення ў зімовы час.

— Нядрэнная рэч, — сказаў сам сабе Джузэпэ, — можна змайстраваць з яго што-небудзь накшталт ножкі для стала…

Джузэпэ надзеў акуляры, абматаныя вяровачкай, — таму што акуляры былі таксама старыя, — пакруціў у руцэ палена і пачаў яго часаць сякеркаю. Але толькі ён пачаў часаць, як нечы вельмі тоненькі галасок прапішчаў:

— Ой-ой, асцярожней, калі ласка!

Джузэпэ ссунуў акуляры на кончык носа, пачаў аглядаць майстэрню, — нікога…

Ён заглянуў пад варштат, — нікога…

Ён паглядзеў у кошыку са стружкамі, — нікога…

Ён высунуў галаву за дзверы, — нікога на вуліцы…

«Няўжо мне здалося? — падумаў Джузэпэ. — Хто б гэта мог пішчаць?..»

Ён зноў узяў сякерку і зноў, — толькі ўдарыў па палене…

— Ой, балюча ж, кажу! — заскуголіў тоненькі галасок.

На гэты раз Джузэпэ спалохаўся не на жарт, у яго нават акуляры запацелі… Ён агледзеў усе куткі ў пакоі, залез нават у печ і, задраўшы галаву, доўга глядзеў у комін.

— Няма нікога…

«Можа, я выпіў чаго-небудзь благога і ў мяне звініць у вушах?» — разважаў сам з сабою Джузэпэ.

Не, сёння ён нічога благога не піў… Крыху супакоіўшыся, Джузэпэ ўзяў гэблік, стукнуў малатком па задняй яго частцы, каб у меру, — не надта многа і не надта мала, — вылезла лязо, паклаў палена на варштат і — толькі ўзяў стружку…

— Ой, ой, ой, ой, слухайце, чаго вы шчыпаецеся? — запішчаў тоненькі галасок…

Джузэпэ выпусціў гэблік з рук, адступіўся назад і сеў проста на падлогу: ён здагадаўся, што тоненькім галаском гаварыла само палена.

Джузэпэ дорыць палена, якое ўмее гаварыць, свайму сябру Карла

У гэты час да Джузэпэ зайшоў яго даўні прыяцель, катрыншчык, якога звалі Карла.

Калісьці Карла ў шыракаполым капелюшы хадзіў з цудоўнай катрынкай па гарадах і спевамі і музыкай зарабляў сабе на хлеб.

Цяпер Карла быў ужо стары і хворы, і катрынка яго даўно паламалася.

— Дзень добры, Джузэпэ, — сказаў ён, зайшоўшы ў майстэрню. Чаму ты сядзіш на падлозе?

— А я, ведаеш, згубіў маленькую шрубку… Ды ну яе! — адказаў Джузэпэ і скоса глянуў на палена. — Ну, а ты як жывеш, стары?

Комментарии к книге «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціны», Аляксей Талстой

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства