«Вася Лайдачкін і іншапланецянін»

919

Описание

отсутствует



1 страница из 3
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вася Лайдачкін і іншапланецянін (fb2) - Вася Лайдачкін і іншапланецянін 10K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Геннадий Петрович Авласенко Генадзь АўласенкаВася Лайдачкін і іншапланецянін

Аднойчы Вася Лайдачкін іншапланецяніна сустрэў. Дакладней, іншапланецянін сам яго напаткаў, у той час, калі Вася, як звычайна, факультатыў па астраноміі прагульваў. Нанёс яму, так сказаць, сяброўскі міжгалактычны візіт.

А справа ў гарадскім парку адбывалася. Сядзеў Вася на лаўцы ў поўнай адзіноце і рабіў адначасова аж тры карысныя справы. Па-першае, марожаным ласаваўся шакаладным, па-другое, музыку гучную слухаў праз навушнікі… ну, і па-трэцяе, проста ва ўсе магчымыя бакі азіраўся ў пошуках чаго-небудзь для сябе цікавага.

I ведаеце, недарма азіраўся. Бо ўбачыў раптам, як лятаючая талерка зусім непадалёку ад яго на траву апусцілася. Самая сапраўдная талерка, круглая, бліскучая… зусім такая, як яе ў фільмах фантастычных паказваюць…

Тут Вася і вырашыў, што гэта фільм нейкі новы побач здымаецца. I нават калі люк у талерцы немаведама адкуль з’явіўся і зялёны іншапланецянін з яго вылез — Вася і тады ніколькі не сумняваўся, што гэта проста артыст нейкі пераапрануты.

А іншапланецянін падышоў да Васі, паглядзеў на яго ўсімі чатырма сваімі вачыма і кажа:

— О, прывітанне табе, брат па розуму!

Прычым, не словамі гэта сказаў, бо ў яго нават ротавай адтуліны на твары не назіралася. А сказаў, хутчэй, тэлепатычна… думкай, так сказаць. I Вася, нават праз музыку сваю гучную, думку ягоную добра пачуў і зразумеў.

Здзівіўся ён, музыку на ўсялякі выпадак выключыў, рэшткі марожанага хуценька праглынуў, паглядзеў на іншапланецяніна больш уважліва.

«Нічога сабе, спецэфектыкі! — думае. — Ды і касцюмчык гэты… трэба ж такі касцюмчык адбойны змайстраваць!»

А іншапланецянін яго, вядома ж, адразу пачуў тэлепатычна. Агледзеў сябе недаўменна і адказвае (таксама праз тэлепатыю сваю):

— А чым табе, брат па розуму, мой касцюмчык не падабаецца? У нас, між іншым, усе так апранаюцца!

А Вася яму ў адказ:

— А можна мне ў вашых здымках крыху паўдзельнічаць? Хоць у масоўцы якой… і лепш, каб у такім вось касцюмчыку…

Тут іншапланецянін зразумеў нарэшце (тэлепат, як-ніяк), што Вася яго за кагосьці іншага прымае. Пакрыўдзіўся нават.

— Ды не! — кажа. — Прычым тут кіно? Я — самы сапраўдны іншапланецянін! Я да вас аж ад самага сузор’я Дракона ляцеў!

Комментарии к книге «Вася Лайдачкін і іншапланецянін», Геннадий Петрович Авласенко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства