«Эльдарада просіць дапамогі»

4096

Описание

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды? У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.



1 страница из 156
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Аляксей ЯкімовічЭльдарада просіць дапамогі Эльдарада просіць дапамогі Частка першаяНЯпрошаныя госці Ці ёсць краіна Эльдарада?

Той цёплы сакавіцкі дзень — першы дзень нашых школьных канікулаў — памятаю як сёння.

Зранку я пайшоў за вёску, на раку. Непрыкметнай тоненькай нітачкай цягнецца на карце наша рака. А мы ведалі, што тут і віры круцяць на паваротках, што ёсць і яміны-бухты трохметровай глыбіні, і брод. Ведалі, дзе пантоны ляжаць, засмоктаныя пяском. Тут у тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртым годзе нашы салдаты перапраўляліся…

Тады, увесну, рэчка разлілася. Далёка-далёка, кіламетры на два, ажно да лесу, да самага хвойніку, зацішнага, парослага ядлоўцам, дзе так многа цёплых сунічных палянак!

Заклаўшы рукі за галаву, я ляжаў на высокім абрывістым беразе і глядзеў на хмаркі. Хмаркі, лёгкія пухнацікі, павольна праплывалі нада мною.

Я стараўся адгадаць, куды, у якую далеч яны плывуць. Думалася: а што, калі і я некалі недзе там, далёка, буду?

I соладка было на душы, і шчымліва.

Нечакана непадалёку пачуліся галасы:

— Андрэй, а мы цябе даўно шукаем!

— Марозік, растлумач ты ёй!..

Па беразе ішлі мае сябры — шасцікласнікі Міхась Кадыш і Наташа Весялуха.

— Марозік, — паўтарыў Міхась, падышоўшы бліжэй, — я болей не магу. Яна мяне да ікаўкі давяла.

Па-сапраўднаму маё прозвішча Мароз, але колькі памятаю, сябры заўжды клічуць мяне Марозікам. Напэўна, ім так болей падабаецца. I я зусім не крыўджуся на іх: прывык.

— Што вы не падзялілі? — пытаюся, прыўзняўшыся.

Наташа і Міхась праз дзень спрачаюцца. Міхась у нас фізікай захапляецца. Ён нават транзістарны прыёмнік сабраў. А вось літаратуру і мову не вельмі любіць. Кажа, што без літаратуры пражыве. Ен толькі тыя кнігі чытае, якія па праграме даюць. А Наташа сапраўдны філолаг. Яна і ў мовазнаўчым, і ў літаратурным гуртках займаецца. А яшчэ яна вялікая выдумшчыца. Неяк даказвала, што літаратурныя героі — гэта жывыя людзі, з якімі нават сябраваць можна. Вось якія ў мяне аднакласнікі. Не засумуеш з такімі.

Я ўстаў.

— Дык чаго спрачаецеся?

— Глупства яна выдумляе! — амаль не ў самае вуха закрычаў Міхась.

А Наташа:

— Сам ты глупства!

«Ну, зараз паб’юцца, — думаю. — Памірыць трэба».

— Цішэй, — паморшчыўся я. — У маіх вушах хутка перапонкі лопнуць.

Комментарии к книге «Эльдарада просіць дапамогі», Алесь Иванович Якимович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!