Падрыхтаванае на падставе: Міхась Чарняўскі, Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі, — Мінск: Народная асвета, 1981. — 64 с., іл. (Школьнікам — аб гісторыі Беларусі).
Рэдактар: В. Ф. Гапановiч
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
УСТУПКаменны век — пара «дзяцінства» чалавецтва, У тую вельмі далёкую эпоху людзі жылі дзякуючы паляванню, рыбацтву i збіральніцтву. Сваімі паводзінамі i нават побытам першыя людзі нагадвалі чалавекападобных малпаў. Але існавалі i істотныя адрозненні. Паляваннем i рыбацтвам чалавек займаўся з дапамогай каменных i касцяных прыладаў працы. Каб выкапаць які-небудзь клубень або корань, наш першабытны продак карыстаўся палкай ці ручным крамянёвым секачом. Жывёла ж здабывала сабе ежу зубамі i кіпцюрамі.
Людзі каменнага веку авалодалі агнём, навучыліся будаваць жыллё, шыць вопратку, членараздзельна размаўляць, маглі абстрактна мысліць, былі аб'яднаны ў мацярынскія родавыя абшчыны. У каменным веку ўзніклі i пачалі развівацца мастацтва i рэлігія, a ў канцы яго чалавек навучыўся вырабляць гліняны посуд, пачаў гадаваць свойскую жывёлу i вырошчваць культурныя расліны. Пра каменны век аўтарам гэтых радкоў напісана кніжка «З глыбінь тысячагоддзяў».
У пачатку ІІ тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі наступіў бронзавы век. Хоць пераважную колькасць прыладаў працы i ў новую эпоху па-ранейшаму складалі каменныя і асабліва крамянёвыя вырабы, аднак ужо сталі ўжывацца i першыя металічныя вырабы з медзі i бронзы. Паўсюдна ўсталяваліся прагрэсіўныя формы гаспадарання — земляробства i жывёлагадоўля. Складваліся і развіваліся патрыярхяльна-родавыя адносіны паміж людзьмі.
На больш паўднёвых тэрыторыях i асабліва там, дзе меліся ўласныя запасы медзі, працэс пераходу ад каменнага да бронзавага веку адбыўся раней. Так, у Месапатаміі бронза стала вядомай яшчэ ў сярэдзіне IV тысячагоддзя да н. э., у Закаўказзі — у ІІІ тысячагоддзі да н. э. На некаторых тэрыторыях бронзаваму веку папярэднічаў меднакаменны век — энеаліт, калі людзі яшчэ не ўмелі выплаўляць бронзу, але медныя прылады ўжо рабілі.
Комментарии к книге «Бронзавы век нa тэpытopыі Беларусі», Михаил Михайлович Чернявский
Всего 0 комментариев