«Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)»

4101

Описание



1 страница из 72
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Джанатан Свiфт

Падарожжы Гулiвера

Пераклад: А.Кудравец

ПАДАРОЖЖА Ў ЛIЛIПУЦIЮ

1

Трохмачтавы брыг "Антылопа" адплываў у Паўднёвы акiян.

На карме брыга стаяў карабельны доктар Гулiвер i глядзеў у падзорную трубу на прыстань. Там засталiся яго жонка i двое дзяцей: сын Джонi i дачка Бэцi.

Не першы раз адплываў Гулiвер у мора. Ён любiў падарожжы. Яшчэ ў школе ён трацiў амаль усе грошы, што прысылаў яму бацька, на марскiя карты i кнiгi аб чужых краiнах. Ён старанна вывучаў геаграфiю i матэматыку, бо гэтыя навукi болей за ўсё патрэбны былi мараку.

Бацька аддаў Гулiвера вучыцца да славутага ў той час лонданскага доктара. Гулiвер правучыўся ў яго некалькi гадоў, але ўвесь час не пакiдаў думаць пра мора.

Доктарская навука прыгадзiлася: скончыўшы вучобу, ён паступiў карабельным доктарам на судна "Ластаўка" i плаваў на iм тры з паловай гады. А пасля, пражыўшы два гады ў Лондане, зрабiў некалькi падарожжаў ва Ўсходнюю i Заходнюю Iндыю.

У час плавання Гулiвер нiколi не сумаваў: чытаў кнiгi, якiя браў з дому, а сышоўшы на бераг, прыглядаўся, як жывуць iншыя народы, вывучаў iх мову i звычаi i падрабязна запiсваў свае дарожныя ўражаннi.

I гэтым разам, выпраўляючыся ў мора, Гулiвер узяў з сабой тоўстую запiсную кнiжку.

На першай старонцы гэтай кнiжкi было напiсана:

"4 траўня 1699 года мы знялiся з якара ў Брыстолi".

2

Шмат тыдняў i месяцаў плыла "Антылопа" па Паўднёвым моры.

Дзьмулi добрыя вятры.

Падарожжа праходзiла ўдала.

Але аднойчы, калi пераходзiлi ва Ўсходнюю Iндыю, карабель трапiў у страшэнную буру. Вецер i хвалi пагналi яго немаведама куды.

Дванаццаць матросаў памерла ад ператамлення i голаду. Астатнiя ледзь перастаўлялi ногi. Карабель шпурляла з боку ў бок, як арэхавую шкарлупiну.

Адной цёмнай бурнай ноччу вецер панёс "Антылопу" на вострую скалу. Матросы заўважылi гэта вельмi позна. Карабель наляцеў на яе i разбiўся ўшчэнт.

Толькi Гулiверу i пяцi матросам пашчаслiвiла выратавацца ў шлюпцы.

Доўга насiлiся яны па моры, зусiм выбiлiся з сiлы. А хвалi ўздымалiся ўсё большыя i большыя, i адна з iх падкiнула i перакулiла шлюпку.

Гулiвер апынуўся ў вадзе з галавой.

Калi ён вынырнуў, навокал нiкога не было. Усе яго спадарожнiкi загiнулi.

Комментарии к книге «Падарожжы Гулiвера (на белорусском языке)», Джонатан Свифт

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства