«Страла Расамахі»

1127

Описание

У кнізе змешчаны кароткія нарысы, якія расказваюць пра жыццё чалавека каменнага веку: авалоданне агнём, паляванне, рыбалоўства, развіццё земляробства, жывелагадоўлі.



1 страница из 43
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Страла Расамахі (fb2) - Страла Расамахі 207K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Михайлович Чернявский Міхась ЧарняўскіСТРАЛА РАСАМАХІ

Падрыхтаванае на падставе: Міхась Чарняўскі, Страла Расамахі, — Мінск: Народная асвета, 1985. — 55 с., iл., Для сярэдняга школьнага ўзросту

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

АД АЎТАРА

У дзяцінстве хадзіць у школу мне трэба было кіламетры два — з наша га хутара ў суседнюю вёску. Абсаджаны старасвецкімі бярозамі гасцінец спачатку вёў з узгорка на узгорак, а затым спускаўся ў балоцістую лагчыну.

З правага боку адкрываўся далягляд з дубамі ля балот, з ельнікамі i хутарамі ў ліпавых прысадах. Злева ад гасцінца слаўся шырачэзны разлог бура-зялёнага тарфяніку, на якім святлела шкельца невялікага возера.

У лагчыне вілася, пабліскваючы на сонцы, рачулка. Праз яе быў пакладзены драўляны мост з дзіўнай назвай — Курыны. Можна было бясконца, абапёршыся на парэнчы, любавацца гульнёю святла ў струменях, заслухоўвацца пералівістым булькатаннем вады, узірацца ў разнаколернасць каменьчыкаў на дне. На Курыным мосце я не затрымоўваўся толькі раніцою, баючыся спазніцца ў школу. Ідучы ж дахаты, прыпыняўся заўсёды.

Затрымаўся i ў той далёкі вераснёўскі дзень... Пачаў кідаць у ваду каменьчыкі, але хутка заўважыў, што з узгорка з'язджае нейкая фурманка. Стала няёмка, што мяне ўбачаць за такім пустым заняткам: маўляў, замест таго, каб вучыць урокі, забаўляецца. Я закінуў на плячо торбачку з кніжкамі i пайшоў краем гасцінца, узбіваючы босымі нагамі пыл.

Фурманка хутка мяне дагнала. Яна аказалася брычкай, запрэжанай каштанавым жарэбчыкам. На брычцы сядзелі мужчына i жанчына. Яны былі маладыя, прыгожыя i апранутыя не як усе мы — па-сялянску, а па-гарадскому. Пэўна былі настаўнікамі.

— Тпр-ру! — затрымаў жарэбчыка мужчына.— Сядай, хлопчык, падвязём.

Мяне лішні раз упрошваць не трэба было. Хуценька ўзабраўся на брычку i ўмасціўся ў перадку. Ногі ж свае, запыленыя i даўнавата мытыя, падкурчыў пад сябе, бо было няёмка перад гэтымі ахайнымі i чыстымі людзьмі.

— Куды далёка ідзеш? — пачалі распытваць незнаёмыя.

— У Гінеўку.

— У якім класе вучышся?

— У чацвёртым.

— A поспехі якія?

— Ды як калі,— ухіліўся я ад канкрэтнага адказу.

— Мусіць, з арыфметыкай цяжкавата,— засмяялася жанчына.

— Угу,— апусціў я галаву.

— A які ўрок табе найбольш падабаецца?

Комментарии к книге «Страла Расамахі», Михаил Михайлович Чернявский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!