«Падары нам дрэва»

7448

Описание

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы. Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары. ЗМЕСТ: Блуканні па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў Падары нам дрэва Таля-малі Жалезны Хаос У Дурбудзіі На Другім Паўшар'і Іншае вымярэнне Жыццё на завушніцы Прытчы і метафары Ледавік і Джунгляня Кат Утаймаванне ліфта Труба Вялікі і Мудры Сад Гара На Маналы Спатканне Выратавальны круг Тамагаўк Усяго толькі прывітанне Насуперак З іхняга жыцця Барацьба Мастак: В. В. Дударанка



1 страница из 208
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Янка Сіпакоў Падары нам дрэва Блуканне па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў

— Зірні, зірні, што гэта такое? — здзівілася Юля.

Яны сядзелі пад яблыняю на коўдры, пасланай на маладую зялёную траву, і паўтаралі хімію — рыхтаваліся да прадметных залікаў і неўзабаўных выпускных экзаменаў у школе. Але вучыць ужо нічога не хацелася — больш думалася не пра выпускныя, а пра ўступныя экзамены ва універсітэт, куды яны разам збіраліся паступаць: яна — на біяфак, ён — на гістарычны факультэт.

У Радзіма не ўсё было добра з хіміяй, — не, хлопец ведаў яе, але не на пяцёрку — і таму ён вельмі сур'ёзна адносіўся да заняткаў з выдатніцай Юляю, для якой гэты прадмет, здаецца, быў самы лёгкі.

Збіраўся разам з імі ісці яшчэ і Губашлёп — так усе ў школе звалі Юрася Кулету — але яны ўцяклі ад яго ў калгасны сад: Кулета вельмі любіў пагаварыць і з ім наўрад ці ўдалося б адкрыць падручнікі. Але хутчэй за ўсё яны ўцяклі з іншае прычыны — проста ім захацелася пабыць удваіх…

Была надзіва дружная вясна, усё ў прыродзе аж буяла ад цвету — амаль адначасова зацвілі травы, краскі, кусты, дрэвы: над самымі іхнімі галовамі навісалі буйныя ружавата-крамяныя кветкі яблынь, непадалёку пеніліся бела-белыя вяночкі вішань і бела-зеленкаватыя пялёсткі груш, якія пахлі чысцінёю і свежасцю, зводдаль да іх даносіўся п'янлівы водар бэзу і калакалушы, што цвілі ў лагчыне, у надрэчных кустах. Вачам было аж жоўта ад дзьмухаўцоў, з-за якіх, здавалася, не відаць і самой травы, неяк роўна і ціхамірна, пералятаючы з кветкі на кветку, гулі пчолы.

— Ну зірні ж ты хутчэй! — ужо спалохана, нецярпліва закрычала Юля, і тады Радзім, усё яшчэ не спяшаючыся, падняў вочы ад падручніка і зірнуў туды, куды паказвала яна.

Над імі вісела штосьці вялізнае і пачварнае, яно ўвачавідкі рабілася яшчэ большым, яшчэ страшнейшым і яшчэ пагрозлівей махала сваімі вялікімі, нібы пластмасавымі, крыламі.

Хоць ён і адчуў, як, падымаючыся, трашчаць на галаве ад страху кароценькія валасы, якія не паспелі адрасці,— ваенкамат, нібыта ўпэўнены, што хлопец не паступіць, адразу ж пасля экзаменаў намерваўся забраць яго ў армію і загадзя падстрыг пад нулёўку — усё ж імкнуўся не падаваць выгляду, што і яму самому жудавата.

— Дык гэта ж пчала, — няўпэўнена, але спакойна, разважліва адказаў ён, спрабуючы заспакоіць Юлю, а заадно і самога сябе.

Комментарии к книге «Падары нам дрэва», Иван Данилович Сипаков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства