Эдвард Д. Хоч
ДОЎГI ПАКОЙ
Капiтан Леаподьд нi з кiм не гаварыў пра тое, што развёўся з жонкай, i таму лейтэнант Флетчэр вельмi здзiвiўся, калi той раптам спытаў:
- Флетчэр, я калi-небудзь расказваў табе пра маю жонку?
Яны вярталiся з цiра, абсталяванага ў сутарэннi палiцэйскай управы. Пасля штомесячных практыкаванняў у стральбе з рэвальвера, i, здавалася, той момант наўрад цi падыходзiў для размоў аб мiнулых шлюбных праблемах. Флетчэр ускос зiрнуў на капiтана i адказаў:
- Не, капiтан, здаецца, не расказвалi.
Яны паспелi дайсцi да верху лесвiцы, i Леапольд звярнуў у бок невялiкага пакойчыка, дзе стаялi аўтаматы па продажы кавы, бутэрбродаў i напояў. Пакойчык называўся сталовай, але толькi кiруючыся самай бязмежнай фантазiяй можна было назваць так сабраныя тут некалькi сталоў i крэслаў. Хутчэй гэта было месца, дзе палiцэйскiя маглi пасядзець пасля дзяжурства, пагаварыць пра сёе-тое як вось цяпер Леапольд i Флетчэр.
Лейтэнант кiнуў у аўтамат манеты, прынёс i паставiў на стол памiж сабой i капiтанам два папяровыя кубкi з кавай, ад якiх падымалася пара. Флетчэр нiколi не быў сведкам таго, каб Леапольд вось так адкрыта i даверлiва гаварыў пра тое жыцце, што было па-за межамi iх прыяцельскiх адносiн.
- Яна прыязджае, - проста сказаў Леапольд i Флетчэру спатрэбiўся нейкi час, каб зразумець сэнс пачутых слоў.
- Ваша жонка прыязджае?
- Былая жонка.
- Сюды? Чаго?
Леапольд уздыхнуў i пакруцiў у руках пакецiк з цукрам, якi Флетчэр прынёс разам з кавай.
- Яе пляменнiца выходзiць замуж. Наша пляменнiца.
- Я не ведаў, што ў вас ёсць пляменнiца.
- Вучылася ў iншым горадзе ў каледжы. Яе завуць Вiкi Нэльсан, i выходзiць яна за маладога адваката па прозвiшчы Мор. I вось Монiка прыязджае сюды на Ўсход, каб пабыць на вяселлi.
- Я нават не ведаў яе iмя, - заўважыў Флетчэр, глынуўшы кавы. - Вы не бачылiся пасля разводу?
Леапольд адмоўна пахiтаў галавой.
Комментарии к книге «Доўгi пакой (на белорусском языке)», Эдвард Д. Хох
Всего 0 комментариев