«Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)»

4381

Описание



1 страница из 109
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Васiль Хомчанка

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi

Аповесць у навелах

Не дай Бог нарадзiцца ў час вялiкiх перамен.

Японская прымаўка

Цi нельга, не трапiўшы цэлае жыццё нiкуды,

усё-такi быць карысным для сваiх i чужых

хоць чым-небудзь на свеце.

А.П.Баласогла, забыты расейскi лiтаратар i фiлосаф

Жыццё маё было з такiмi нечаканымi паваротамi i з такiмi зiгзагамi, што i цяпер здзiўляюся, як я ўцалеў пры тых рэзкiх зiгзагах, як не апынуўся за бортам жыцця, бо ўсе ўдары па мне прыйшлiся на самую кволую, крохкую пару дзяцiнства i юнацтва. А ў гэтую ж пару i ламаюцца якраз нават не самыя слабыя духам.

Многiя, калi ў iх пытаюць, асаблiва публiчна, на людзях, цi хацелi б яны зноў паўтарыць свой жыццёвы шлях, адказваюць з гонарам: "Якое б жыццё нi было цяжкое, не стаў бы яго мяняць, прайшоў бы ўсё спачатку". Не веру гэтым людзям. Яны або становяцца ў позу, або ў iх жыццi не было тых драматычных сiтуацый, калi чалавек ратаваўся ад гiбелi цудам... Што да мяне, то я не хацеў бы паўтарыць тую сваю раннюю жыццёвую дарогу, перажыць тое, што давялося. Не, не хацеў бы...

Маё пакаленне, выбiтае даваенным тэрорам i вайной, самае няшчаснае i такое парадзелае, што вельмi рэдка сустрэнеш сваiх равеснiкаў.

Дзяцiнства маё супала з так званым вялiкiм пераломам - прымусовай калектывiзацыяй i раскулачваннем. Я - сын селянiна, не дужа беднага, але i не багатага, а, як лiчылi тады, серадняка, быў сведкам знiшчэння вёскi, знiшчэння селянiна як гаспадара зямлi, аднаўлення самага сапраўднага прыгону. I, будучы пiянерам, нават памагаў учыняць гвалт над сялянамi.

Аднойчы нас, групу пiянераў, павялi выграбаць з пограба бульбу ў раскулачанага аднасяльчанiна. Раскулачвалi яго, амаль бедняка, за адмову ўступiць у калгас. Залезлi мы ў пограб, пачалi насыпаць бульбу ў мяхi. I раптам гаспадар выбег з хаты, у белых портках i кашулi, сiвы, барадаты, i з нейкiм адчайным крыкам пачаў скакаць на тым пограбе, каб абвалiць яго перакрыцце i прыдушыць нас. З пiскам, плачам шмыгнулi мы адтуль, як мышы.

Комментарии к книге «Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)», Василий Хомченко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства