«Заходнікі»

2500

Описание

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець. За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Генрых Далідовіч Заходнікі

1

— Не ведаю, хлопча, добра я раблю ці не, але мушу сказаць, — прамовіў дзядзька Францішак, калі выбраліся з лесу і запыніліся каля пагонкі. — На тваю Марысю пазырквае Кураглядаў…

Гэта не была для Сцяпана навіна. Марыся расказвала яму — і ўжо не раз, — што той, за вочы Курашчуп, на пачатку года загаворваў гулліва ды непрыстойна, а цяпер пачаў нахабна заступаць дарогу, хапаць за рукі і абы-што шаптаць на вуха. Надоечы Марыся мусіла ўжо не толькі прыкрыкнуць, але нават і злосна адштурхнуць ды прыстрашыць, што паскардзіцца мужу.

Пачуўшы, што пра гэта пачалі ўжо вось гаварыць людзі, Сцяпан уздрыгнуў, але змаўчаў (як і ўсе ў радні, быў не пыхкі і не вельмі гаваркі). Сцяў губы, прыплюшчыў вочы, адвёў позірк ад недалёкай, за вярсту, сцішанай пад высокімі голымі ліпамі роднай вёскі і зірнуў убок: на блізенькі зялёна-цемнаваты акраек лесу і на цярушліва-хмарнае неба, каб, можа, туды — у сыр-бор ды ў халаднаватую высь — адпусціць свой раптоўны сардэчны боль ці адтуль, з вечнай мудрасці, узяць крыху супакаення для занылай душы.

— Я не хачу, нават баюся, каб ты, хлопча, што благое падумаў, а то, крый божа, распусціў дома рукі, — увесь светлы дзень, калі працавалі ў лесе, дзядзька амаль маўчаў, толькі зрэдку загадваў, што і як рабіць, а цяпер вось загаманіў і павёў гутарку асцярожна, не сваім гучным, цвёрдым, а нібы нясмелым ды не зусім шчырым голасам. — Каб было што, дык ужо ўсе паласкалі б зубы. Ды, кажуць, ён круціцца са сваёй сакратаркаю. Сцяпан зноў не абзыўнуўся.

— I з ім, хлопча, не гарачыся. Ён — улада… I, сам ведаеш, дурыла!

Што праўда — то праўда: гэты Кураглядаў паспеў за кароткі час уесціся ў печань усім Янкавінам. I сам, і са сваім фінагентам Клопікавым.

— Ну, не набірай абы-чаго ў галаву! Хоць ён і курашчуп, але твая Марыся лішняга не дазволіць! — усміхнуўся дзядзька, ляпнуў яго па плячах і, падперазаны пілой, з сякерай і з наламаным хваёвым памялом, пашкрэбаў на свой блізкі хутар Амшарок.

Сцяпан паглядзеў крыху ўслед высокаму, дужаму і мудраму бацькаваму брату — той, гэтак неспадзявана і балюча развярэдзіўшы душу, аддаляўся, меншаў, знікаў у прыцемках, — а потым крануў лейцамі каня і пакрочыў па тупкай ужо сцежачцы, слухаючы, як радасна фыркае, весела спяшаецца дадому Гняды, прыемна шапацяць колы па сырым жвірыстым пяску, знаёма рыпяць дуга і гужы, а заадно вабна ляжаць агромністыя валуны ўздоўж дарогі. Гэтыя камяні — а іх сем ад лесу да вёскі — тут здаўна, іх ніхто не чапае, яны быццам нейкія святыя істоты ці помнікі; калі трэба каменне на падмуроўку альбо ў склеп, дык людзі шукаюць яго на сваім альбо гуртавым полі, а калі трэба пазбавіцца ад дробнага камення, што ўсё выплывае і выплывае з зямлі, то яго падбіраюць, але не кідаюць абы-як тут, пры дарозе альбо ў лесе, а знаходзяць яму сваё месца. Раней, за палякамі, вазілі пад Налібакі, на дарогу-брукаванку, а цяпер звозяць у адно месца — вось сюды непадалёку ў лес, на Ваўкавеньку ці на Крушню.

Пасля лагчыны, на горцы, як на далоні сталі бачныя Янкавіны — з гэтага, паўночнага, крычатоўскага, боку ў адзін шнурок, уздоўж дарогі-вуліцы, пад старымі насадамі. Калі сюдой падыходзіў паджылы чалавек, то спачатку нібы бачыў старую вёску — тую, што адбудавалася пасля першай сусветнай і савецка-польскай войнаў і што была да самай нядаўняй блакады: цесную, прысадзістую, з невялікімі вокнамі, амаль спрэс саламяную, толькі сям-там, у Засценку, з высокімі аплазаванымі ці пашаляванымі дамамі, накрытымі гонтай і нават чарапіцаю, з вялікімі, хораша аздобленымі вокнамі, з верандамі. Але, апамятаўшыся ад былога малюнка, як вось цяпер Сцяпан, кожны мусіў бачыць тое, што ёсць наяве: тут і там свежыя накрытыя дахамі ці яшчэ ненакрытыя зрубы з аголенымі альбо забітымі аполкамі аконнымі прагаламі, паміж зрубамі — быццам пусткі, хоць на самай справе там — нізкія, заглыбленыя ў дол зямлянкі. I толькі зрэдку — новыя дамы з чырвонымі комінамі, з вокнамі на адну, а то ўжо і на дзве палавіны. Адным словам, пазалетась вярнуўшыся з бежанцаў і з Германіі, Янкавіны адбудоўваюцца, спрабуюць зноў, як і раней пасля ліхалецця, стаць на ногі. Што да Сцяпана, дык ён, першы яшчэ пазалетась зладзіўшы каля папялішча зямлянку, ужо здолеў абжыць домік на дзве палавіны і ўзбіцца на такую-сякую гаспадарку.

Каля плашкавай дрывотні Сцяпан падцялежыў калёсы і выкуліў з іх галлё, вярхоўе — усё тое, што можна паліць у лесе ці па дазволе леснікоў забіраць дадому, — распрог каня, уцягнуў калёсы ў гуменца, а пасля, не спяшаючыся, не заходзячы ў хату, пачаў ухаджацца ў хляве: даваў сена каню, карове, цялушачцы, авечцы з ягнятамі і з кожнай хвілінай усё больш і больш распаляўся ад незразумелай злосці. Калі выходзіў на двор, дык кідаў позірк на акно, што было каля сянец і глядзела сюды: там, на кухні, сядзела маці і трымала пад пахі яго двух-гадовага Юзіка. Сын — у мяккіх атопачках, у доўгай кашульцы і шапачцы, завязанай шнурочкамі на шыі, — як толькі бачыў яго, бацьку, імкнуўся на двор, ледзь не вырываючыся з бабчыных натруджаных рук. Тыя разы, вярнуўшыся з лесу, Сцяпан адразу ішоў да акна, гуляў-пацвельваўся са сваім першынцам-любімцам, а то заходзіў у хату і заносіў яму прыгожую шышку ці злоўленую птушачку, а сёння не пайшоў, каб не сустракацца і не бачыцца з Марысяй — тая магла выйсці альбо вызірнуць з-за сынавых і свекрывіных плячэй. Праўда, звычайна Марыся, як толькі ўгледжвала яго ў двары, адразу ж выбягала з хаты, каб сказаць якую вясковую навіну ці штосьці запытаць, з ласкай зазірнуць у вочы, а ў зацішным, схаваным ад чужога вока месцы і прытуліцца, але во сёння не паказваецца…

Пазней, калі прынёс у хату абярэмак дроў, убачыў: Марысі няма дома. Раней, калі яна выходзіла ў вёску, быў спакойны, а вось цяпер — не, у сэрца нібы кальнула стрэмка.

— Заседзелася недзе ваша маладая… — быццам вінавата сказала маці, гадамі яшчэ не старая (ёй было соракпяць гадоў, ён, Сцяпан, яе старэйшы сын), але на выгляд зусім пажылая ўжо жанчына: знясільваючая праца, чацвёра дзяцей, смерць мужа ў раннім веку, блакада і прымусовы вываз на нямецкія землі паклалі свой цяжкі адбітак.

Ён нічога не адказаў, пачаў накладаць дровы: спачатку тут, на кухні, у пліце, а пасля ў другой палавіне хаты — у стаяку. Сын — худзенькі, але пруткі, падобны і на яго, светлавалосага бацьку, і на смуглаватую маці — таптаўся побач, то намагаючыся ўхапіць паленца, то спрабуючы ўсесціся на рукі, а гаспадыня ў гэты час пачала даставаць з новай, але добра варкай печы цяжкія чорныя саганы. Што да Марысі, дык яна вярнулася дадому, калі ён з сынам на каленях сядзеў каля палаючага стаяка і задуменна пазіраў на агонь, а маці насыпала дробную бульбу ў памытыя саганы — на заўтрашні дзень.

— Загулялася… — Марыся яшчэ з парога замітусілася і кінулася да свекрыві перахапіць яе работу.

«Загулялася! — новая стрэмка цяла Сцяпанава сэрца. — Дзе? I з кім?»

ГІазней, калі пад столлю з шырокіх габляваных дошак і моцвых кантовых бэлек свяціла падвешаная на дроце лямпа, а на стале цёпла і смачна пахла ў глінянай місцы неабіраная звараная бульба, вабіў агурочны расол, запраўлены звараным яйкам, цыбуляй і смятанай, Сцяпан моўчкі сцізорыкам абіраў лушпінне — сабе і для сына, а заадно касіў позірк на жонку. Тая, вярнуўшыся з цёмнага ўжо двара і борздка скінуўшы ватовачку і хустку, вось цяпер мыла рукі над мядніцай. А калі выпрасталася, пачала гарэзна ўглядацца ва ўмураванае ў печ люстэрачка, папраўляць грэбенем чарнявыя валасы, пасміхацца сама сабе, у яго ад любасці і болю ажно зайшлася душа: якая ўсё ж вабная яна! Мае дваццаць адзін год, сярэдняга росту, пакруглелая пасля родаў — усе яе дзявочыя сукенкі, як вось і гэтая сіняя з белым гарошкам, ужо цеснаватыя, да трэску на швах напінаюцца на ладных клубах і на высокіх грудзях, і ад яе хочаш ці не хочаш, але не адвядзеш зачараваныя вочы. А яшчэ гэты падзёрзку загнуты носік на круглаватым твары, чарнявыя вочы і пышныя валасы!.. Не дзіва, што ўпадабалася таму памаўзліўцу!

Марыся, калі падабрала пад белую хустку валасы і села насупраць за стол, адразу ж перахапіла яго позірк — здаецца, і цяпер ясна, аддана, з любоўю, а ён, прыгнечаны прыкрым настроем, адводзіў вочы, моўчкі еў, але які ні быў згаладалы, а вялікага смаку сёння не адчуваў. Марыся, мусіць, душой учула вір ягоных спрэчных пачуццяў, узбудзілася: колькі разоў то недарэчы смяяла-ся, гаварыла абы-што, а то замаўкала з недаўменнем, гарэла ад чырвані, а пазней, калі папілі падсалоджанага сахарынаю ліповага і малінавага настою, кінулася прыбіраць са стала, мыць пасуду.

Сцяпан жа, дагледзеўшы агонь у стаяку і зачыніўшы ўюшку, не запаліў тут, у «белай хаце», свечку, хуценька распрануўся і шуснуў пад стылаватую коўдру, жадаючы, каб Марыся сёння легла не з ім, а з сынам — бывала, калі той прычэпліваўся, Марыся брала яго сюды, у гэты пакой, і клалася з ім на асобным, бліжэйшым да стаяка і дзвярэй, ложку. Ды па ім не выйшла: Юзік, як чуў, падаўся спаць з бабуляй (тая, відаць, зразумела, што ён, Сцяпан, насупіўся за штосьці на Марысю, маўчала ўвесь вечар альбо загаворвала зусім пра іншае, а цяпер настой-ліва прасіла малога застацца з ёю на печы: «Я ж адна, Юзічак, баюся спаць»). Марыся, прыбраўшы на кухні і патушыўшы святло, прыйшла сюды.

Як і кожны вечар, Марыся пачала рыхтавацца да свайго звьгчайнага і ў той жа час непаўторнага рытуалу перад сном. Звычайна яна садзілася на край пасцелі, спіной да яго, сцягвала сукенку, вабна святлеючыся ў змроку, а пасля здымала бялізну і, калі было не зусім цёмна, гарэзна і лёгка кідала скінутае яму на твар, хуценька расшпільвала на спіне станік і, падтрымліваючы яго локцямі, хаваючы грудзі, намагалася выхапіць з-пад падушкі доўгую начную кашулю, апусціць станік і нацягнуць яе на сябе. Ён звычайна з узбуджэннем чакаў якраз гэтых хвілін і ў міг, калі яна ўздымала рукі ды цэліла трапіць галавой у выраз кашулі, хапаў яе, пруткую, дужую, і паміж імі пачыналася сапраўдная барацьба. Урэшце Марыся скаралася, выпускала з рук кашулю, і яны, задыханыя, запалымнелыя, прытульва-ліся і заміралі ў доўгім слодычным пацалунку… Пра гэта пасля яны ніколі не гаварылі, яно было іхняй таямніцай, кожны насіў яе пры сабе, але ўсё гэта, зда-ецца, вельмі маладое, гуллівае і не зусім сур'ёзнае, моцна яднала іх, а па-другое, заўсёды было і чымсьці новым, патрэбным, як многае дзіўнаватае ў іхнім узросце.

Сёння Марыся таксама апусцілася на край; неўзабаве паказала свае гладкія плечы, хвалюючы раўчук на спі-не, які вось хораша закрылі апушчаныя цёмныя валасы. Але, цяпер не чуючы ягонага адмыслова затоенага ды-хання, напружанасці для рыўка, Марыся нібы здзівілася — заціснула локцямі станік і азірнулася. Бачачы, што ён ляжыць зусім нерухома, бадай, упершыню за сумеснае жыццё не заспяшалася хаваць сваё спрытнае і прыгожае цела, нырнула пад коўдру і прытулілася.

— Які цёпленькі! — шчасліва прашаптала і, ужо ўражаная яго стрыманасцю: — Ты стаміўся? Хапаў, падымаў за сябе і за дзядзьку?

— Стаміўся, — нехаця, абы не маўчаць, буркнуў ён. Маючы яшчэ толькі дваццаць тры гады, не малую мужчынскую сілу, ён, лічы, не ведаў добра, што гэта такое — стома ад работы.

Каб была старэйшая — калі не з адпалымнелай, то ўжо з прыціхлай душой альбо мела спакайнейшы характар, — дык Марыся, як і кожная крыўдлівая жанчына, раптоўна пахаладнела б, насупілася, але…

— Мы зараз прагонім тваю стому… — Загарэзнічала яна, дала волю рукам, а заадно прыпала да ягоных вуснаў. Такое дазволіла сабе толькі сам-насам і пад начным полагам.

Сцяпан, як ні стрымліваўся, толькі дзеля прыліку ад-казваючы на пяшчоты, пачаў паволі супакойвацца, дабрэць, праганяць прэч рэўнасць і злосць, нават падакараў сябе: ну і дурань! Не, не можа яго Марыся ад-цурацца, падпусціць да сябе чужога мужчыну, тым болей гэткага нягодніка, як Кураглядаў, кахае і шануе толькі яго, мужа. А калі разлагодзіўся, дык не мог ужо быць абыякавы да жончыных ласак — узбудзіўся, а потым імгненна нібы ўспыхнуў агнём.

Некалі, калі толькі пажаніліся і пачалі жыць як муж ды жонка, абое доўгі час былі сарамлівыя, няўклюдныя, дык такія незвычайныя хвіліны, як цяпер, вельмі ўзбуджалі, але не заўсёды прыносілі вялікую радасць, часамі нават наадварот — расчараванне, сорам і пакуты, нават крыўду адно на аднаго. Цяпер, калі былі ўжо сталейшыя сямейнікі, калі Марыся пасля родаў адчула сама і ведала, як паказаць яму сваю жаноцкасць, было іначай. Ця-пер яны разумелі, адчувалі адно аднаго без слоў — па ад-мысловай усмешцы, па пяшчотных дотыках, па пацалунках. Так вось і ў гэтыя хвіліны. Спачатку ні ён, ні яна, задыхаючыся, не маглі вымавіць слова ці паўслова, толькі трымцелі, але пазней, калі гэтае трымценне пачало ўтаймоўвацца, успламяніла кожную жылачку, і душа душы, цела целу пачалі спяваць адну пяшчотную песню, першай, як і раней, здолела ціха выдыхнуць Марыся:

— Сцяпанка, міленькі мой, залаценькі…

Ён слухаў, нібы нейкі голас здалёку, яшчэ далікатней лашчыў яе, на ўсю глыбіню душы радуючыся, колькі чаго цудоўнага можа даваць маці-прырода.

Пасля яны спачатку побач, а потым крыху воддаль ляжалі змораныя, але шчаслівыя, з нейкім новым акрыленым усведамленнем гэтага цяжкога, але мілага свету.

— Я цябе вельмі люблю, Сцяпанка, — прашаптала Марыся, узяла яго руку і прытуліла да сваёй гарачай шчакі.

— I я, — скупа, але з радасцю адказаў ён.

— Я з табой такая шчаслівая, што часамі ўжо баюся…

— Не трэба, — папрасіў ён, ведаючы, што часамі трэба быць вельмі асцярожным і са сваімі патаемнымі думкамі, і са сваім словам, каб самому не наклікаць на сябе бяды. — Маўчы.

— Маўчу, — прашаптала са згодаю.

Заціхла, перажываючы ўжо новую ўцеху: ён моўчкі, дзякуючы, пачаў лашчыць яе валасы, шыю, пруткія грудзі. Калі ж яго рука паслабела, а рухі замарудзіліся — значыць, ён пачынаў драмаць, яна ўзяла яго руку, сама знайшла ёй месца: ён любіць засынаць, калі расслаблена, але ўладна, як муж, як гаспадар, пакладзе яе, цёплую, з пульсуючымі жылачкамі на пальцах, на яе малады, тугі жывот.

2

Спалі моцна, як пабітыя.

Ды па звычцы прачнуліся раптоўна, тады, калі трэба было ўставаць. Праўда, падымацца дужа не хацелася, вабіла хоць хвіліну-другую папесціцца пад цёплай коўдрай. Але хочаш ці не хочаш, а мусіш пакідаць ложак, каб і ў час ухадзіцца, і каб вёска не высмеяла, што Грыгарцэвічы — гультаі-лежні…

Першай заварушылася Марыся — пачала яшчэ вялай рукой абмацваць пад падушкай адзенне. Узяўшы, паднялася, села, апусціла ногі долу і змагалася са сном. Калі ён зноў убачыў у паўзмроку яе паглядныя плечы пад распушчанымі валасамі, дык мігам абудзіўся і нечаканым рыўком згроб паўсонную Марысю — як, бывала, і раней, на досвітку: яны, пасвяжэлыя пасля ночы, гарэзавалі і, спяшаючыся, былі блізкія. У тых прагных пацалунках і спешных ласках таксама была свая маладая вабнасць. Але цяпер Марыся нечакана папрутчэла, не дала яму волі, а неўзабаве змусіла і затаіцца: там, у «чорнай хаце», пачуўся гаспадынін крэкт, а пасля і тупат.

Трошкі збянтэжаныя, трошкі засцерагаючыся, яны рэзка адхінуліся, падхапіліся і пачалі хуценька апранацца. Калі выйшлі на кухню, дзе толькі што маці за-паліла лучыну на пліце, былі ўжо з затоенымі пачуцця-мі, захопленыя гаспадарскімі турботамі. Маці, стрымана, але задаволена адказаўшы на цёплае нявестчына прывітанне, пачала падпальваць у печы, а яны, мала-дыя, падаліся на двор: Марыся даіць карову, ён даваць сена быдлу.

Паснедаўшы, Сцяпан запрог каня і, маючы ўжо ў кі-шэні кажушка загорнутыя ў ручнічок акраец хлеба і апольчык сала, цыбуліну, падаўся на работу.

У лес сталыя янкавінцы ездзілі ўжо другі тыдзень — на своеасаблівыя сёлета лесанарыхтоўкі. Гуртам рэзалі ў гаі былога хатаўскога пана дрэва на школу. Да блакады ў вёсцы было некалькі казённых будынкаў — гміна (за «першымі» Саветамі рэўком, за «другімі» — сельсавет, у гэтую вайну — воласць), школа, крама, карчма, — але ў блакаду ўсё гэта, як і людскія хаты, згарэла. Дык вось цяпер адбудоўваецца. Хоць яшчэ многія з вёскі жывуць у зямлянках, але найперш, як настояў Кураглядаў, «на-до восстанавлнвать, обустранвать Советскую власть», — летась грамадой пабудавалі сельсавецкі будынак і «пад-собныя памяшканні» да яго, а сёлета вось узяліся за школу: яна, як і крама, пакуль што па большых і лепшых людскіх хатах.

Калі мінуў настылае цемнаватае поле (уздоўж сырых валуноў было яго пяць дзесяцін зямлі) і ўехаў у ціхі лес, пацягнула рэзкім холадам: тут, у цяні, яшчэ бялеўся снег, шарэў стары, асенні, лёд. Аднак адчуў іншае, прыемнае, хваляванне: паблізу, злева на горцы, ягоны лапік сасняку. Калі ўсё будзе добра, дык налета трэба бу-дзе папрасіць дзядзьку і яго сыноў ды рэзаць страявое дрэва — на трысценак. Гэтая хата, што даў ружэвіцкі цесць, не толькі малаватая, але і стаялая ўжо; калі падмеўся мець вялікую сям'ю (яны з Марысяй дамовіліся, што ў іх будзе сама меней чацвёра дзяцей, каб у брата быў брат, а ў сястры — сястра), то трэба дабудаваць яшчэ якіх два пакоі. Далей, у былым панскім, а цяпер дзяржаўным лесе, даўся ў нос дым — ён, канечне, напоўз сюды за ноч з іхніх вогнішчаў: кожны пасля сваёй рабо-ты забіраў дамоў буйнейшыя ацяробкі, а ўсё дробнае, каб яно не засмечвала, не даводзіла да хваробы лес, зносіў у лоўж і паліў. Сям-там на выразках вунь куродыміц-ца і цяпер — ці яшчэ звечара, ці хтосьці ранні пад-варушыў папялішча ўжо зараз. Як вось і дзядзька Фран-цішак: чакаючы яго, падгарнуў на выгаралую, белую ад попелу сярэдзіну галавешкі, раздзьмухаў — дымок з ця-пельца віўся без ахвоты і сілы, баючыся ранняй лясной змрочнасці і стыласці.

Сцяпан павітаўся з дзядзькам — той, як і ўсе ў іхняй радні, не вельмі гаваркі, моўчкі хітнуў галавой у адказ, пачаў памагаць распрагаць каня.

Яшчэ зімой аб'ездчык і ляснік на вялікім кавалку ле-су зачасалі сякерай, пранумаравалі тыя сосны, што трэба было паваліць янкавінцам. Сцяпану і дзядзьку трапілі нумары 30–45. I не простыя — яны былі на тоўстых, звышстогадовых, цяжкіх, налітых смалой хвоях. Зрэзаць і апусціць іх на зямлю было даволі цяжка. Сён-ня тут чакала адмысловая, не вельмі натужлівая, але ас-цярожная работа — рэзаць ацярэбленыя ўжо дрэвіны на кавалкі: што — на дылі і дошкі, што — на зруб ці на кроквы. Калі не сёння, дык заўтра-паслязаўтра трэба бу-дзе цягаць тыя кавалкі да дарогі.

Калі падкінулі каню сена, пачалі адмяраць пілой на самым блізкім ад дарогі дрэве патрэбныя часткі і паволі рэзаць, хмялеючы ад церпкага смольнага паху. Неўзаба-ве, калі пад'ехалі астатнія янкавінцы, лес загуў, зазві-неў ад людскіх галасоў і піл, а крыху пазней і задрыжэў: за паўвярсты, дзе велічна, спакойна ці, наадварот, трывожна камліўся акраек Налібацкай пушчы, валіў карабельныя і некарабельныя сосны леспрамгас — ацярэбленыя доўгія і таўшчэзныя хваіны, елкі вазілі на будоўлю аж у Мінск, куды, да слова, сёлета падалося некалькі спакушаных вярбоўшчыкамі маладых янкавінскіх хлопцаў і дзяўчат. Адна з іх, Тэця Навіцкая, паспела ўжо сысціся з чужым хлопцам ды з праваслаўным, «рускім», чым не толькі пакрыўдзіла, але раззлавала бацькоў-каталікоў.

Пад полудзень, калі прабілася праз вясновую шэрань і праясніла, падняло неба сонца, калі ўволю, усмак напрацаваліся, Сцяпан і дзядзька прыселі на тоўсты сасновы камель паблізу агню, выцерлі пот з лоба і ўзяліся за хлеб ды сала. Якраз у гэты час пачаў набліжацца сюды цяжкі гул-стогн, а неўзабаве на блізкай дарозе паказаліся шэрая кабіна, дзе сядзеў малады мужчына ў ваенным выцвілым бушлаце без пагонаў, у заліхвацкай насуну-тай на вочы кепцы, за кабінай і над ёй — тоўстыя хвоі з няроўна зрэзанымі камлямі. Мужчыны пільна назіралі, як паўзла расцягнутая машына, завальваючыся на выбо-інах, слухалі, як нібы трашчыць, стогне дрэва, а потым доўга праводзілі вачыма чырвоную анучку на самай вытырклай верхавіне.

— Калі і мы, і яны, — кіўнуў дзядзька Францішак на лесавоз, — гэтак будзем пляжыць пушчу і далей, дык хутка злысім яе… I рускі пан да Свабоды, і польскі да трыццаць дзевятага гэтак не нішчыў…

Не змаўляючыся, нібы хто занёс над імі меч, абодва пахапліва азірнуліся: пакуль гула машына, лічы, да са-мага вогнішча нячутна падышоў чалавек. Кураглядаў. I не адзін, а са сваім рослым, нямецкай пароды, сабакам — з ім, здаецца, не разлучаецца ні на хвіліну. Ён у яго быццам за целаахоўніка.

Кураглядаў — сярэдняга росту, гадоў на пяць старэй-шы за Сцяпана, круглатвары, з маленькімі бясколернымі, але пранізлівымі вачыма, у выцертых афіцэрскіх галіфэ, шынялі без пагонаў і ў фуражцы без кукарды — падслухоўваў. Не збянтэжыўся, што яго заўважылі ў гэткай позе, напаў:

— Что — жалко? Даже чужого?

Як і заўсёды, з адной манерай — ці крычыць, ці яхід-нічае. Падае сябе за вялікага начальніка. Строгага, гроз-нага, на кім трымаецца не толькі тутэйшая ўлада, але і ўвесь свет.

Дзядзька Францішак вельмі не злякаўся, але абачлі-ва змаўчаў. Кураглядаў падышоў, паставіў нагу на дрэва, здаецца, любуючыся бліскучым хромавым ботам і сінім, з чырвоным кантам галіфэ. Ззаду натапырыўся кабур — трэба ці не трэба, але Кураглядаў заўсёды са зброяй.

— Вот куркулістыя душы! — хмыкнуў той. — Вот моцны ўласніцкі інстынкт!

Яны зноў не адказалі, а Кураглядаў не адыходзіў, ушчуваў:

— Што — школа не трэба? Для вашых жа дзяцей і ўнукаў! Га, дзед?

— Трэба, — падаў голас дзядзька.

— Мінск, рэспубліку, краіну адбудоўваць не трэба?

— Трэба.

— Дык чаго ныеш? — хоць у Янкавінах усе называлі старэйшых толькі на «вы», але Кураглядаў усім «тыкаў». — Супраць аднаўлення, пад'ёму і росквіту савецкай дзяржавы?

— Я не супраць гэтага, — адказаў дзядзька, стараючыся «не блытацца ў палітыку». — Мне лесушкода. Во гэтаму дзераву, — паляпаў далоняй па хваіне, — трэба болей ста гадоў расці, лічы, два чалавечыя пакаленні. Калі мы будзем гэтак вырэзваць, як рэжам цяпер, дык нашым унукам нічога не застанецца. А па-другое, злыселы лес зарасце кустоўем, крапівою — ягад і грыбоў не будзе.

— Аднаасобнік! — скрывіўся Кураглядаў. — Ніякай свядомасці!

— Я кажу пра тое, што трэба думаць пра заўтрашні дзень, рабіць усё па-гаспадарску.

— А мы, па-твойму, хто? Няўмекі і марнатраўцы?

Дзядзька, бачачы, што злосны цяпер старшыня задзіраецца (кажа «мы» і пагрозна мае на ўвазе не толькі аднаго сябе), змаўчаў. Адрэзаў ад акрайца скібку хлеба, а ад апольчыка — шматок сала, паказаў, што будзе есці, не хоча траціць час на пустыя гавэнды.

— Мысліш ты, дзед, па-старому, — сказаў Кураглядаў. — З такім мысленнем сацыялізм не пабудуеш.

Дзядзька зноў «не дакрануўся» да палітыкі. Вучаны-правучаны за жыццё наконт гэтага.

— Каб пабудаваць сацыялізм, трэба на першы план высоўваць не прыватныя, а агульныя інтарэсы, з-за дробных ахвяр бачыць вялікае.

Стары слухаў, а Кураглядаў, любуючыся сабой, утал-коўваў як настаўнік і тутэйшы правадыр:

— Мы будуем новы лад па навуцы. I па вялікай навуцы, дзед. Таварыш Сталін мудра вядзе нас па ленінскім шляху.

— Я думаю, кажу, пра другое… — Асцярожна вёў сваё дзядзька. — Каб некалі не каяцца, не кусаць сабе локці за тое, што і як робіцца цяпер…

— Не бойся, — запэўніў Кураглядаў. — Гэта пры вашым капіталізме было абы-што, а пры нашым сацыялізме ўсё будзе добра. Сацыялізм, паўтараю, гэта — вялікая навука, дыялектыка, прагрэс. Вышэй марксісцка-ленін-скага вучэння нічога не было, няма і не будзе. Калі хут-ка адарвем вас ад хутароў і палосак, калектывізуем, то па-новаму зажывяце, зусім іншы свет убачыце…

— А калі будуць тут калхозы, ведаеце?

— Будзе дырэктыва зверху — будзем і рабіць, — важна прамовіў Кураглядаў, перавёў вочкі на яго, Сцяпана. — Званілі з раёна: прыйшлі табе дакументы. Так што можаш выязджаць у сваю Польшчу.

Сцяпан ужо некалькі месяцаў чакаў такой весткі, а пачуў яе — разгубіўся.

— Не хочацца быць таварышам, хочацца быць панам! — пакпіў Кураглядаў. — Пшэкі, такую вашу!.. Ніхто ні слова па-польску, малоцяць па-беларуску, але ўсе — не абы-хто, а шляхта! Палякі! Ва ўсіх толькі каталіцкія імёны!

Яны моўчкі праглынулі кпіны і абразу, як было ўжо не раз і не два. Некалі войт, пан Збыхальскі, крычаў пад злосць: «Хлопы! Маскалі!» А гэты: «Шляхта! Пшэкі!» Крыўдзься, злуйся — усё адно. Ніхто не заступіцца, не абароніць. Наадварот, паскардзься наверх, папрасі, каб супынілі крыўдзіцеля, — не яму, а табе дастанецца на арэхі.

— Так што, пан, — сказаў Кураглядаў Сцяпану, — можаш пакідаць лес. Табе ўжо наша школа не трэба.

— Даробім сваё да канца, як і трэба, — за яго адказаў дзядзька. — Не яго, дык другія дзеці будуць вучыцца.

— Камлі на дошкі сцягвайце ў адно месца, на вянкі — у другое, вярхоўе — у трэцяе, — хоць не было на гэта ніякай патрэбы, закамандаваў Кураглядаў.

Калі ён пераможна і ганарліва адышоў, гладзячы па карку сабаку, дзядзька абурыўся:

— О-то чалавек! Так і глядзіць, каб укусіць! Прыслалі ж ліха на галаву. Як якая брыда — дык нам… — I ўжо жуючы хлеб ды сала, пашкадаваў: — З'едзеш — не будзе ў вёсцы каваля…

Сцяпан яшчэ за польскім часам вывучыўся ў старога крычатоўскага каваля, пачаў сам стукаць-ляпаць у куз-ні з шаснаццаці гадоў, рабіў і робіць усё, што трэба вёс-цы: нажы, сякеры, сярпы, завесы, а таксама ўсякае на-чынне для калёс, саней і плугоў. Тое-сёе з інструментаў сабраў яму бацька-нябожчык, а тое-сёе прыдбаў ён сам — найбольш тады, калі быў у Рубяжэвічах і пазнаўся з партызанамі. У іх нямала чаго купіў — за тое, што правіў ім зброю, а таксама за гарэлку.

— З нашага вялікага роду Грыгарцэвічаў толькі я з сынамі тут застануся… — Пахітаў галавой дзядзька. — Хто памёр, загінуў у вайну, хто па ўсім свеце…

— Каб не мама, нікуды я не паехаў бы, — сказаў Сцяпан, адчуваючы, як да горла падкочваецца даўкі камяк, баліць душа. — Яна хоча, каб мы ўсе разам жылі. I якраз там, у Польшчы.

— Хто ведае, хлопча, дзе яно будзе лепш, — зморшчыў лоб, уздыхнуў дзядзька. — Ці там, на нямецкіх землях, ці тут, у калхозах…

Хвіліну памаўчаў, задумліва рэжучы сцізорыкам са-ла, а пасля скрушліва дадаў:

— Хоць усюды будзе гэты «мудры» вусаты. I там, і тут. Усюды будуць яго «вучоныя» парадкі…

Дзядзька непакоіўся не проста так, як кажуць, па спрадвечнай сялянскай насцярозе, боязі ўсяго новага ці па нейкай заядлай варожасці да Савецкай улады і Сталіна: не, прычына была іншая. У трыццаць дзевятым, калі іх, як тады гаварылі, «вызвалілі сталінскія сокалы», Янкавінам добра-такі дасталося. Калі дагэтуль ніхто з вёскі не сядзеў у турме, самае вялікае толькі трапляў у пастарунак, дзе ківалі перад носам пальцам і адпускалі, то энкавэдэ вывезла не толькі польскага асадніка, войта, ляснічага і настаўніка, але і ўсіх карэнных багацейшых людзей. Усе яны нібы боўтнулі ў ваду. Дык з таго часу трывога і страх перад Сталіным і яго «сокаламі». Той, як не раз напамінае Кураглядаў, лічыць іх, што былі пад акупацыяй, «не внушаюіцнмн доверня». Значыць, у любую часіну можаш чакаць бяды. З-за ўсякай дробязі, а то і без ніякай зачэпкі…

— Хто ж ведае: будуць трэсці, вывозіць каго перад калхозамі ці не? — вымавіў уголас свае думкі дзядзька. — Якога няўдаліцу і гультая Супраневіча ці яго сына-п'яніцу не зачэпяць, пакінуць, яшчэ ўздымуць, а нас з табой… мы першыя пасля вайны сталі на ногі, дык нас могуць першымі схапіць і заперці ў Сібір. У іх лютая нянавісць да багатых гаспадароў…

— Хіба мы з вамі багатыя?

— Можам пабагацець…

— Цяпер, можа, абыдуцца ўжо без гвалту, — паразважаў Сцяпан.

— Каб не гналі сілаю, не білі, дык на халеру нам той калхоз… — сказаў дзядзька. — Чалавек там не гаспадар, а парабак. Начальнікі такія, як гэты наш Курашчуп. Гонару, пыхі процьма, а розуму і толку ніякага. Мянта-шыць языком, крычыць, дакляруе шчасце, рай на зямлі, але рабіць па-гаспадарску нічога не ўмее. Але не ска-жаш гэтага ні яму, ні другому якому: ты, бачыш, не толькі яго, але і ўладу бэсціш! Паспрабуй падступіся да такіх! Агледзецца не паспееш, як страшную бірку начэ-пяць, павалакуць за краты! Пасля:

— Паедзеш ці не паедзеш — жыць, хлопча, будзеш добра. Такія рукі, як у цябе, усюды трэба і будуць у ца-не. Абы толькі новай вайны не было.

Падсілкаваўшыся, яны ўзяліся за новую работу — па-чалі цягаць канём парэзаныя бярвёны да дарогі, каб паз-ней узваліць іх на расцягнутыя калёсы і завезці ў вёску.

3

Кураглядаў падымаўся позна.

Амаль заўсёды прачынаўся з цяжкім, змрочным настроем: то балела галава, суха і дзярката было ў роце пасля ўчарашняй выпіўкі, то проста чагосьці злаваўся на ўвесь белы свет — можа, і з-за таго, што япгчэ адзін светлы дзень трэба маркоціцца тут, у ціхай і нялюбай вёсцы, што напалавіну яшчэ ў зямлянках. Як ні адмаў-ляўся, не паслухалі, сарвалі з добрай пасады ў горадзе, прыперлі сюды «на перавыхаванне».

Сёння абудзіўся не сам, перапыніла сон Франя — сельсавецкая прыбіральшчыца ці, як ён называў яе па-гарадскому, тэхнічка. Гэтая глухаватая старая загучна застукалазаляскала дзвярыма.

Калі ён пакінуў спальню, гасціную і выйшаў на кух-ню, строга зірнуў на гэтую адзінокую пажылую кабеціну ў валёнках, паўсачку і цёплай хустцы. Жанчына зляка-лася, баючыся ягонага гневу.

Яго ўсцешыў яе гэты сполах, дык буркнуў міралюбна:

— Здравствуй.

— Здравствуйця, — пакланілася яна. Яшчэ нядаўна, як і ўсе тут, «дабрыдзенькала», а цяпер вось адказала так, як ён вучыў. Праўда, не назвала яго па імені і па бацьку. Цяжка прывыкаць заходнікам да гэтага: запомнілі змалку, што ў вёсцы маладых называюць толькі па імені, а калі трэба загаварыць да жанатых і замужніх, да пажылых, то да імені дадаюць словы «дзядзька» альбо «цётка».

У гэты час падняўся з-пад лаўкі і радасна памкнуўся яму насустрач малады, але ўжо высокі, дужы сабака-аўчар — яго ён выгадаваў, прывучыў да сябе з маленькага кволага шчаняці нямецкай аўчаркі. Больш — гэты Дзік быў адзінай тут істотай, якой ён цалкам верыў і на якую спадзяваўся кожную хвіліну: сабака ратаваў яго і ад вяскоўцаў, і ад бандытаў з лесу. Пагладзіўшы сабачую чорна-рыжую поўсць на спіне, запытаў у Франі:

— Усё нармальна?

— Сельсавет, пошту памыла, кароўку падаіла і падсвінакам есці дала, — адказала. — I вам сняданак ужо гатовы.

Ён задаволіўся, але не падзякаваў; пазней, калі вярнуўся са двара, выпіў ледзь не збан халоднага кіслага малака, нехаця пакорпаўся ў місе з бульбай ды ў патэльні з салам і яйкамі, некалькі скварчын аддаў Дзіку і па-даўся на работу.

Як заўсёды, ішоў сваім дваром, куды дазваляў зазірнуць толькі асобным людзям: паблізу былі сельсавецкія (а гэта значыць, як лічыў, ягоныя) гуменца, хлеў і канюшня, дзе былі казённыя фураж і конь, уласныя падсвінакі і карова.

З параднага ўвахода, каля драўлянага ганка з калонамі, на стрэшцы якога вісеў чырвоны сцяг, стаяла ўжо некалькі тутэйшых і незнаёмых мужчын-прасіцеляў у ватоўках, кажушках і лапцях. Так званая «шарачковая шляхта». Убачыўшы пагрознага сабаку і яго, усе замаўчалі, наструніліся — ён строга і недаступна хітнуў галавой на іхнія мяккія, можа, нават трохі ліслівыя прывітанні ды паклоны і, не запыняючыся, не загаворваючы, пашнураваў у будынак. Які ты начальнік, калі не шануеш сябе і сваю пасаду, калі цябе не баяцца?!

Насупраць уваходных дзвярэй быў доўгі калідор з вокнамі ад вуліцы, са свежавымытай, жоўтай падлогай, з бакамі цёплых стаякоў з чырвонай цэглы і пабеленых мелам, з драўлянай сцяной, што адгароджвала яго жытло. Злева было некалькі дзвярэй. Самыя крайнія былі адчыненыя. Тут знаходзілася іхняя пошта. Сюды, ведаючы ўсе гаспадаровы хады, адразу ж ткнуўся Дзік, а ўслед за ім зайшоў і ён. Можа, ёсць што для яго з раёна. Па тым, як маладая светлавалосая і зыркатая, як труска, паштавічка спешна падхапілася, адчуў: штосьці прыйшло. Калі падала лісткі (а там усё было зашыфраванае), абмацаў іх позіркам: важнае што ці якая-небудзь драбяза? На хаду паспеў ухапіць: ёсць сапраўды сакрэтнае. Гэта адразу ўзбудзіла яго.

Як і кожны раз, ідучы ў свой кабінет, па дарозе адчы-няў дзверы і разам з сабакам зазіраў у пакой: ці на месцы яго работнікі? Як заўсёды, на месцы: і начальнік пашпартнаваеннага стала Навуменкаў, і фінагент Клопікаў, і сакратар Валянціна. Тут, у яе кабінеце, цёрся і Мішка — сельсавецкі конюх і яго асабісты вознік. Малады яшчэ, халасцяк, той хіхікаў, штосьці бессаромнае гу-дзеў у вушы таксама маладой, незамужняй Валянціне. Але, убачыўшы яго, хмурнага, як зубр, зніякавеў і ку-ляй вышмыгнуў з пакоя. Ужо на калідоры Кураглядаў накінуўся на яго:

— Чаму не колеш дровы?

— Баяўся вас пабудзіць… — нахабна зманіў той. Малы, шчуплы, чорны, як цыган, гультай і хітрун.

— Не хлусі, — абарваў ён, бачачы, што той хавае вочы, выкручваецца, як уюн на патэльні. — Да яе клінкі падбіваеш…

— Далібог, не.

— Ціха ты! — сыкнуў на яго Кураглядаў. — Ідзі калі дровы, не замінай людзям працаваць.

Адчуўшы, што злосць Кураглядава не вялікая і не страшная, Мішка нахабнавата ўхмыльнуўся: ат, ведаю, як вы тут «працуеце», сядзіце сіднямі цэлымі днямі, ловіце, б'яце мух ці вымалёўваеце на паперцы свае «начальніцкія» подпісы; варта вам, старшыні, пайсці — Навуменкаў і Клопікаў гуляюць у шашкі альбо так-сама разбягаюцца. Кураглядаў, ужо нямала знаючыся з гэтым жулікаватым лайдаком, добра зразумеў яго ўхмылку: што ні кажы, круцячыся каля яго і ягоных людзей, Мішка нямала пра іх усіх ведае, сам бярэ ўдзел у частых іхніх выпіўках і ўсякіх хаўрусах. Але, каб не даць таму шмат волі, Кураглядаў бесцырымонна наставіў два выцягнутыя пальцы, паказаў, што выпара імі вочы, — Мішка, на сваёй скуры ведаючы, што ён як начальнік тое-сёе дазваляе, але і можа люта адпомсціць, не дазволіў сабе больш нічога лішняга, адскочыў і марсянуў з калідора. Канечне, за гумно, дзе ляжалі прывезеныя яму, Кураглядаву, і парэзаныя ўжо дровы.

«Здаецца, я зашмат прыблізіў яго да сябе, — крочачы да свайго кабінета, падумаў ён. — Зашмат ведае ўсяго пра мяне і можа ў любую хвіліну нанесці ўдар… Трэба неяк нейтралізаваць яго».

Адамкнуў замок і, упусціўшы сабаку, зайшоў у свой пахкі астылым дымам кабінет, пачціва і з глыбокай бояззю зірнуў на партрэт Сталіна над сталом. Калі распрануўся, сеў за стол і хвіліну-другую азіраў яго — жоўты па баках і з чорным дэрмацінам пасярэдзіне, на вялікі чарнільны прыбор і гадзіннік з тоўстага белага шкла, на тумбачку-прамакатку, на сінія пляміны на ёй і на стале, урэшце, на маўклівы цяпер чорны тэлефон — на ўсё тое, што робіць пакой кабінетам, і не абы-якім, а начальніцкім. Пасля адамкнуў сейф, праверыў, ці на месцы ўсе наганы (зброя на выпадак ЧП) і замілавана ўзяў адтуль пудэлак з пячаткаю — яшчэ адзін атрыбут, што дае яму тут вялікую сілу над усімі бліжэйшымі вёскамі і людзьмі. Палюбаваўшыся, схаваў пячатку і ўзяўся чытаць шыфртэлеграмы, думаючы, каму з падначаленых што даручыць.

У дзверы асцярожна пастукалі, а неўзабаве ў праёме паказалася мужчынская галава без шапкі.

— Я заняты, — нахмурыўся Кураглядаў. — Чакайце, вас паклічуць.

Чалавек, бачна было, хацеў сказаць, што яму штосьці вельмі пільнае трэба і што для яго, гаспадара, дарагая кожная хвіліна, але, учуўшы сабачы рык, хуценька зачыніў за сабою дзверы. Кураглядаў апусціў руку і пагла-дзіў вернага служаку па хібе: малайчына, Дзік!

Зрэшты, можна было б пусціць, паслухаць гэтага мужчыну і іншых людзей, хутка памагчы, але ці трэба прывучваць: калі захочаш — заходзь, што ні папрасі — ён усё дазволіць. Няхай найперш ведаюць іншае: у яго ёсць і вышэйшыя клопаты, ён павінен найперш слу-жыць дзяржаве, партыі і «бацьку ўсіх народаў». Падумаўшы так, Кураглядаў раптоўна замёр, баючыся сваіх не зусім спелых думак, азірнуўся са страхам: не, не трэба не толькі гаварыць, але і думаць іначай: спачатку — Той, потым — партыя і дзяржава… Уздыхнуў, змахнуўз лоба халодны пот: во той — начальнік! Сапраўды права-дыр, бацька, нават не — Бог. Сядзіць далёка і высока, але ўсё бачыць, усё ведае. Яго голасу не чуеш, але адчу-ваеш кожнай жылкай, дрыжыш ад страху і любіш яго! Не хапае розуму ўсё гэта зразумець, але ўсё зразумелае і незразумелае зліваецца ў адну вялізную і велічную сілу — СТАЛІН…

На нейкі час яго нібы паралізавала ад гэтай магіі, моцы і страху — можа, і ад галавакружнай боязі: вунь куды і на што вынесла яго жыццёвая плынь, што дала і чым абавязала, калі трэба трымаць вуха востра, не мала, але і не шмат штосьці рабіць самому, умець спрытна, заўсёды «ідэйна» гаварыць. Потым пачаў пакрыху супакойвацца, верачы, што ў яго будзе шчаслівая планіда, што яна дазволіць яму жыць, працаваць і нават ціхенька, тоячыся, грашыць сабе ў асалоду.

Акрыялы Кураглядаў стукнуў кулаком па сцяне — амаль тут жа ў кабінет зайшла маладая, але дзябёлая, з шырокімі клубамі і паўнагрудая рыжая сакратар сельсавета Валянціна Зубрэвіч. Тутэйшая, але з дальняй вёскі (усе яго кадры, апроч Мішкі ды Франі, былі не янкавінскія — значыць, «без месніцкіх настрояў»).

Дзік, бачачы знаёмага чалавека, быў спакойны, выса-лапіў язык і ціхамірна дыхаў. Ведаў: гаспадар з гэтай асобай амаль заўсёды гаворыць лагодна.

Зубрэвіч села насупраць, апусціла галаву. Штосьці сёння невясёлая. Хацеў спачатку запытаць, што ў яе, але перадумаў: асабістае, тым болей чужое асабістае зранку — на апошняе месца.

— Дакладвай, Валянціна Казіміраўна, — звыкла, не строга, але і не мякка прамовіў, дастаў з кішэні «Казбек», лічы, начальніцкую адзнаку, вытрас папяросу, пакамячыў яе і прыкурыў.

— Ёсць ад людзей пяць заяў на лес, — не падымаючы на яго вачэй, сказала тая. — Чалавек з Хатавы просіць запісаць дзіця.

— Усё? — прыжмурыўся ад дыму.

— Пакуль што ўсё, Апанас Лукіч, — адказала Зубрэвіч, прывыкшы ўжо да «інтэлігентных» зваротаў.

— Добра, — лагодна прамовіў. — Ты вольная. Пакліч да мяне Клопікава і Навуменкава.

Валянціна выйшла. Не то з сумам, не то з нейкай крыўдаю.

«Вельмі папаўнела, — падумаў. — Бадай, ужо зацяж-кая і непаваротлівая для сваіх гадоў. Не тое што кавалё-ва жонка, Марыся. Вось тая стройная і лёгкая. А якая ў той шыя! На самай справе лебядзіная, быццам у артысткі!»

Ягоныя думкі пра жанчын перапынілі падначале-ныя-мужчыны:

— Можна?

Паказаў пальцам: заходзьце, садзіцеся. Паселі. На крэслах, што стаялі найбліжэй да яго стала. Адзін апусціўся злева, другі — справа. Абодва, як і ён, у вайсковай форме без пагонаў. Праўда, спачатку, гледзячы на яго, спрабавалі насіць усё афіцэрскае, але ён не дазволіў: не трэба, каб раўняліся з ім, хопіць з іх простага салдацкага. Знаёмыя па партызанстве, амаль сябры. Гэта і добра (разумеюць адзін аднаго з паўслова, гнуць адно), гэта і дрэнна (так і глядзі, каб не выйшла панібрацтва ці не прадалі за капейку). Клопікаў — з Магілёўшчыны, Навуменкаў — з Гомельшчыны.

Абодва цяпер, у яго кабінеце, «на ковре», прыкідвалі-ся звышсур'ёзнымі, ведаючы, што ён з раніцы ўладны і сярдзіты, не дазваляе ніякіх вольнасцей. Яны, вольнасці, — пасля работы, калі можна «расслабіцца». Як, да слова, учора, калі ўтраіх асушылі ці не чатыры пляшкі гарэлкі. Клопікаў — лысы і мурлаты таўсцючок — і сёння хацеў пагладзіць Дзіка, але той не даўся, пагрозна загірчэў.

— Што ў цябе, Іван? — запытаў у яго Кураглядаў, бачачы добра знаёмы абветраны, чырванаваты твар, дзе асабліва вызначаюцца зялёна-рудаватыя бессаромныя вочы, тоўсты мясісты нос і адтапыраныя цяжкія губы.

— Справы неблагія, Апанас Лукіч, — адказаў той, дастаў з рудога, з жоўтымі жалезнымі акантоўкамі партфеля разлінееныя і запоўненыя лісткі, падаў яму. — Вось колькі ўжо аддалі падаткаў.

Кураглядаў пагартаў лісткі, вельмі не спрабуючы разабрацца, што ў іх (будзе пад лупай глядзець кожнае прозвішча, кожную лічбу, калі яму дадуць наганяй з раёна і калі ён пакліча аднаго Клопікава і абрушыць на яго ўвесь свой «партыйны і дзяржаўны» гнеў).

— Меры трэба ўзмацніць, — сказаў. За час, што на кіруючай рабоце, вельмі прывык ужо да гэтых «прыняць меры» і «ўзмацніць меры».

— Ясна, — згадзіўся Клопікаў. — Але самі ведаеце, Апанас Лукіч: вёскі адбудоўваюцца, кожная капейка, кожнае цяля альбо парася на ўліку…

— Усё роўна цісні.

— Ясна.

— Яны, чэрці, несвядомыя. Калі хто і мае, дык вельмі не кінецца аддаваць.

— Ясна, Лукіч. Узмоцнім меры.

— Ну, а ў цябе што, Барыс? — запытаў Кураглядаў у Навуменкава — русявага, з гладкім, нібы ў дзяўчыны, тварам, не рэзкага і не ўспылістага, як ён ці Клопікаў, а далікатнага. Можа, і таму, што ён даволі са змрочным мінулым: прыйшоў да іх у партызаны з падПольшчыкаў, лепш сказаць — з паліцыі, дзе быў нібы па заданні. Яго доўга трос іхні асабіст, хацеў расстраляць, доўга не верачы ні аднаму яго слову, але Навуменкаў нядаўна, пасля вайны ўжо, падаў у органы бяспекі і ў райком даведку ад іншага, незнаёмага ім асабіста, нейкага маскоўскага палкоўніка, які пацвердзіў яго версію.

— Чакаю вашых указанняў, таварыш Кураглядаў, — аддана, але і ў той жа час хітра адказаў Навуменкаў. Учора, як і заўсёды, выкручваўся, піў мала, дык, бач, цяпер свежы, выгалены, пыхкі ад маладога здароўя. Колькі ён ні намагаўся, ніколі яго не спаіў, не змусіў развязаць язык.

— Указанні будуць, — сказаў Кураглядаў, падняўся і, адчуваючы, што ранішні боль паступова адыходзіць, захадзіў па пакоі. Як хадзіў у партызанскай зямлянцы іхні камандзір атрада. — Нам паступіла важная шыфртэлеграма. — Панізіў голас, каб ніхто не мог пачуць, у тым ліку і Зубрэвіч. — Трэба ціха, без шуму заскочыць на хутар Амшарок, схапіць Грыгарцэвіча Адама Францавіча і даставіць яго ў ваенкамат.

Усе трое, жывучы тут, добра ведалі, што гэта такое — «даставіць у ваенкамат». Не ўсе тутэйшыя хлопцы хочуць ісці ў армію. Напалохаліся, калі іх, вывезеных у Германію, патрэслі пасля вайны яшчэ там, за мяжою: на каго ўскінулі вайсковы шынель, каго адправілі ў Данбас ці ў лагеры. Некаторыя, каму летась падышлі гады слу-жыць, не з'явіліся па позвах, пахаваліся. Хто яшчэ сядзіць недзе ў нары, а хто прыбіўся да бандаў. Дваіх сёле-та злавілі і судзілі.

— Раз нельга гарантаваць, што гэты Адам пойдзе ў армію добраахвотна, то трэба браць знянацку, — сказаў Кураглядаў. — Аперацыю назначаю на заўтра, на шэсць гадзін раніцы. Зброю выдам а палавіне шостай. У раён навабранца павязеш ты, Навуменкаў.

— Есць, — адказаў той.

— Значыць, сёння не толькі не напівацца, але не браць у рот і кроплі, — загадаў Кураглядаў. — Сёлета мы не павінны праваліць прызыўную кампанію, як правалілі летась. Калі той раз удалося спісаць промах за кошт «мясцовай нелаяльнасці», то цяпер Мірзоеў ды Уладароў ацэняць правал як халатнасць. Зразумелі дыялектыку?

— Ясна, — сказаў Клопікаў.

— Падумайце як след, калі хочаце цешыцца воляй, а не быць за калючым дротам… — пастрашыўён, нанейкі час страхуючыся ад яшчэ адной спробы панібрацтва, а заадно звальваючы клопат на чужыя плечы. I да Навуменкава: — Скажы, Барыс, Валянціне, што праз гадзіну, не, праз паўгадзіны буду вольны, дык магу прымаць грамадзян.

4

Кураглядаў сам часта заходзіў і цяпер заходзіць у чужыя кабінеты (скажам, да таго ж першага сакратара райкома партыі Уладарова ці да начальніка раённай службы бяспекі Мірзоева), дык добра ведаў, што гэта такое — ісці да начальніка, хвалявацца, падбіраць патрэб-ныя словы, перажываць, калі цябе абсякуць ці адправяць ні з чым. Але лад ёсць лад, і ён завёў у сельсавеце дзень прыёму па «асабістых пытаннях», завёў свой рытуал. Вось і цяпер, пасля паўгадзіны, выкурыўшы но-вую цыгарэціну і выпіўшы шклянкі са дзве вады з графі-на, стукнуў у сцяну — давай, сакратар, пускай людзей (два стукі — для Клопікава, тры — для Навуменкава, ча-тыры — для Мішкі).

Першая зайшла кабета. Сцяпанава маці і Марысіна свякроў. Ішла да стала нясмела, трымаючы ў руцэ клу-начак.

— Сядайце, калі ласка, — адказаўшы на прывітанне, запрасіў завучана ветліва. — Слухаю вас.

— Пане… таварышок… — Жанчына, здаецца, забыла тыя словы, што прыдумала раней, сумелася. Ды яшчэ, можа, і ад таго, што ён умеў пранікнёна і строга пазіраць наведвальніку ў вочы і бянтэжыць таго сваім позіркам.

— Запомніце: я— «таварыш старшыня» альбо «таварыш Кураглядаў», — паправіў, ведаючы, што многія мясцовыя яшчэ не прывыклі як трэба звяртацца да яго. — Паноў і тут ужо няма. Усе мы — роўныя. Таварышы.

— Выбачайце…

— Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку? — запытаў ён, ведаючы, што такое простае пытанне вельмі дысцыплінуе чалавека. Разгарнуў свой блакнот, падрыхтаваўся ўсё ў яго запісваць. — Год нараджэння? Месца жы-харства? Занятак? Дзе былі ў акупацыі? Просьба?

— Як ведаеце, мы едзем у Польшчу, — з ранейшым хваляваннем пачала тлумачыць жанчына. — Дык трэба ў раён даведка, што мы нічога тут не вінныя…

— Рашылі ўсё ж ехаць?

— Ага.

Што ж, трэба даваць адпаведную даведку. Ёсць урада-вае пагадненне, па якім той, хто лічыць сябе палякам ці хоча злучыцца са сваёй сям'ёй, мае права выехаць адгэ-туль, з заходніх зямель.

— З лесанарыхтоўкамі справіліся?

— Справіліся.

— Пастаўкі аддалі?

— Аддалі. Усе.

— Праверым.

Ведаў: гэта — праўда. Яе сын, Сцяпан, адзін з нямно-гіх, хто ўхітраецца ўсё аддаць у свой час. Можа, і таму, што не быў у Германіі, ажаніўся з дзяўчынай з не спале-най у блакаду вёскі. За вайну тое-сёе сабраў, адразу пасля нямецкага адыходу пачаў адбудоўвацца, першы стаў на ногі. З іншымі, хто яшчэ жыве ў зямлянках, цяжэй. Калі ўсе за зіму нарэзалі і вывезлі да чыгункі свае «кубы», дык патрэбныя нормы мяса, малака, яек здалі толь-кі крыху болей за палавіну насельнікаў. У таго-сяго ня-доімкі яшчэ за леташні год.

— Несвядомыя вы, грамадзянка Грыгарцэвіч, — папікнуў. — Як вы можаце так лёгка пакідаць СССР ды сваю БССР? Вы ж — не палякі. Вы — рускія. Ну, беларусы. — Паціснуў плячыма. — Не разумею вашу дыялектыку, логіку!

— Мае меншыя дзеці там, — гатовая была заплакаць Грыгарцэвічыха. — Два сынэ, дачка.

— Баяцца сюды вяртацца?

— Не тое што баяцца… — заасцярожнічала тая. — Так ужо выйшла, пане… таварыш… старшыня.

— Ідзіце да сакратара, няхай піша вам патрэбныя даведкі, — адаслаў. — А я падпішу і пячатку пастаўлю. Едзьце, калі вам не дарагая Радзіма.

— Дзякую, — старая паднялася і паклала перад ім клуначак.

— Што гэта? — абурыўся ён.

— Яйкі.

— Забярыце! Хто я вам? Хабарнік? — закрычаў. — Што — і Калініну так неслі? Не! Не неслі! А я ж ваш Калінін! Народны, гэта значыць ваш, слуга!

«Знайшла што прынесці! — злаваўся ў думках. — Хапае яек і ад сваіх нясушак. Няма, каб даць адрэз добрага сукна, што прывезлі з Германіі!..»

Жанчына зусім разгубілася.

Ён злосна бухнуў у сцяну: наступны.

Грыгарцэвічыха, падабраўшы клуначак, згараючы ад сораму, падалася з кабінета. Мужчына, што паказаўся неўзабаве і які, канечне, чуў яго крык ды бачыў, што не ўзялі падарунка, утаптаўся сюды зусім нясмела. Можа, сапраўды баяўся, можа, хітраваў. Хіба як след зразумееш іх, гэтых хутаранцаў і аднаасобнікаў: асцярожныя, нібы ўгодлівыя, а на самай справе найперш намагаюцца падмануць, абвесці вакол пальца. Зазірае вось корч у вочы, здаецца, лезе аж у душу са сваёй просьбай і пакорай. Але пазней, дабіўшыся ўсяго, бадай, будзе пасміхоўвацца, цешыцца: маўляў, крычы-крычы сабе, хай цябе пранцы, але зрабі ўсё, што трэба. Маўляў, калі пан з крыку пачынае ды моцна лае, дык дабром кончыць, а калі надта прыемна сустракае, дык ліха замышляе. Цэлую сваю філасофію прыдумалі гэтыя заходнікі.

— Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку? — ён зноў пачаў са сваіх звыклых запытанняў.

— Мне, таварышок, трэба лесу, — адказаўшы, хто ён і адкуль, закамячыў сваю вушанку барадач, хоць на справе быў не такі ўжо стары. — На столь у другой палавіне хаты, на дылі і вокны.

«Калі што і вартае прынёс, то ўжо не дасць, — паду-маў ён. — Значыць, трэба змяніць тактыку».

— Чаму па-польску заява? — мякка падакараў. — Я па-польску не разумею.

— Дачка напісала. А яна да вайны канчала польскую школу.

— А чаму не напісала па-свойму?

— А хіба можна пісаць па-свойму?

— Можна.

— Добра, таварышок.

— Не «таварышок» і не «панок» я, а — «таварыш старшыня», — паўшчуваў Кураглядаў. — Я табе — та-варыш, ты — мне. Ясна?

— Але, але, — згадзіўся абачлівы, ліслівы, а на справе, мусіць, хітрушчы аброслы мужчына. — Ведаеце, не так і лёгка прывыкнуць да новага…

— Што тут прывыкаць?! Да сваёй, роднай, улады! Якая тут цяжкая дыялектыка?!

Стары змаўчаў, адмыслова зірнуў яму ў вочы. Кураглядаў зразумеў гэты запытальны позірк, наўмысна нагнуўся і пачаў нібы па вялікай патрэбе корпацца ў ніж-няй шуфлядзе стала. Адчуў: наведвальнік вышмаргнуў штосьці з кішэні і паклаў на стол. Па тым, як яно пакацілася, здагадаўся: пляшка. Як толькі падняў галаву, нібы не задаволіўся:

— Нашто гэта?

— Проша, вазьмеця, — папрасіў той. — Чысценькая і моцная.

— Не трэба гэтага, — міралюбна прамовіў, але паўтарачку, заткнутую чорным гумовым коркам, не адсунуў.

— На здароўечка.

Кураглядаў адчыніў сейф — спачатку паклаў туды бутэльку, а пасля дастаў «дасье», тоўсты сшытак, куды сакратарка перапісала для яго ўсе сельсавецкія сем'і і куды ён на кожнага дарослага запісваў свае «даныя».

— За вамі яшчэ няздадзенае мяса, кіло масла, — сказаў мужчыне-барадачу.

— Сям'я вялікая… — Закалаціліся ў таго вялікія дужыя рукі. — Толькі летась цялушачку набыў, сёлета парасят купіў…

— Для мяне гэта не мае вялікага значэння. Для мяне вы — даўжнік перад дзяржавай.

— Ага, даўжнік…

— Вось якія вы! — падакараў Кураглядаў. — Хочаце дзяржаве не даваць, а толькі ад яе ўсё атрымоўваць!

— Каб раней, дык са свайго лесу нарэзаў бы тых хваін, — адмыслова апраўдаўся той. — Але цяпер ад мяне страявы лес адабралі, выразалі ўжо…

— Заўтра, а можа, паслязаўтра, калі выдасца вольная хвіліна, — нібы не чуючы апошніх слоў, строга абарваў ён, — сам пад'еду, на месцы пагляджу вашыя патрэбы. Чакайце.

— Дзякую-дзякую, — закланяўся ўспацелы стары. Дзівак чалавек: дзень будзе араць, рэзаць дровы ці касіць — нават кроплі на лобе не заблішчыць, а пабудзе хвіліну-другую ў начальніцкім кабінеце — выскачыць як апараны.

Уполудзень, калі дазволіў зайсці яшчэ некалькім мужчынам, уважыў ці не ўважыў іхнія просьбы, калі Клопікаў і Навуменкаў падаліся абедаць (можа, і да Кло-пікава, які прыстаў у суседняй вёсцы да маладой удавы), Кураглядаў пасядзеў крыху ў кабінеце, а потым, адчува-ючы, што сёння ўжо накрычаўся, выліў на іншых сваю злосць, падабрэў. Накіраваўся ў сакратарчын кабінет. За ім падаўся і Дзік, а пасля без каманды, толькі ад дотыку пальцамі да спіны, запыніўся і сеў каля дзвярэй — каб нікога туды не пусціць.

Зубрэвіч сядзела на сваім месцы і падшывала па-перкі — што-што, а дакументы павінны быць спарадка-заныя і заўсёды пад рукамі. Для сябе і для ўпаўнаважа-ных, якіх, бывае, няма па тыдні ці месяцы, а бывае, чорт прыносіць па два-тры разы на дзень, і кожны ткне нос да паперак.

— Працуеш? — усміхнуўся ён, узяў дзверы на кручок, зайшоў за стол і паклаў далоні на дзябёлыя дзявочыя плечукі, адчуваючы, як ад гэтага дотыку пайшлопабегла цяпло па целе і шпарчэй пульсуе кроў.

Валянціна ніжэй нагнула галаву і плечы — сёння чамусьці не захіхікала і не загарэзнічала, а была нібы незадаволеная, непадатная. Ён пагладзіў яе па загарэлай, са светлымі валаскамі шыі, апусціў рукі ніжэй і пачаў ціснуць-мяць яе грудзі — найперш з-за іх, спакусліва адтапыраных пад белай блузкай, ён, маючы адмысловы мужчынскі голад, прыліп да яе.

— Не трэба, Апанас Лукіч, — ціха папрасіла яна.

— Чаму — «не трэба»? — пад'юшчыўся сам і падбіваў яе на грэх. — Як гэта — «не трэба»?

Сілай змусіў яе падняцца, пасля ашчаперыў з усяе моцы, горнучы да сябе і з заплюшчанымі вачыма шукаючы яе трошкі падфарбаваных і ад таго адмыслова пахкіх вуснаў. Валянціна ўпіралася далоньмі яму ў плечукі, адварочвала галаву, неяк дзіўна сёння стогнучы ад бяссілля альбо роспачы.

Кураглядаў узмацніў націск, запалымнеў і нават затрымцеў ад раз'юшанага прыроднага поклічу. I чым яна болей супраціўлялася, тым болей ён хацеў дабіцца свайго.

— Ну, што ты? — здзівіўся і ўзлаваўся заадно, не могучы адолець яе дужыя рукі і даць волю сваім.

Можа, толькі праз паўгадзіны, калі заціснуў яе каля стаяка ў кут, калі спачатку буркнуў пару ласкавых слоў, а пасля мусіў маніць, паклясціся ў каханні, здолеў скарыць — яна, нечакана здаўшыся, была пакорлівая, а праз нейкі час ажывілася, са стогнам, з плачам спатоліла яго пажаднасць.

Калі пазней адвярнуліся і папраўлялі на сабе апратку, ён адчуў прыкры сорам — з-за таго, што гэтак прасіў пяшчоты, плёў столькі няшчырай лухты (цяпер вось не хочацца паўтарыць з таго ніводнага слова).

Пачуў: Валянціна плача. Ціха, але нейкімі ўдушлі-вымі слязьмі. На табе! Яшчэ слёзы! Ды жаночыя, страш-нейшыя за нож!

— Ты — чаго?

Яна адвярнулася і прытулілася да сцяны. Паніклая, з апушчанымі плечукамі.

— Ну, чаго? — запытаў ужо раздражнёна.

— Апякла…

— Што?

— Ну… Стаяк вельмі гарачы, а вы ўсё ціснулі да яго…

— А! — зразумеў усё адразу. Узвесяліўся, не зусім прыемна для яе зарагатаў. — Вось чаму ты спачатку халодная, як лёд, была, а потым кідацца пачала!

— Вам смешна, а мне пячэ, — пакрыўдзілася. — I не толькі гэта…

— А што яшчэ? — ухмыльнуўся.

— Грубая я…

— Як — гэта? — запытаў паўшэптам, устрывожана, адчуваючы, як яго прабірае холад.

— Яшчэ пытаеце…

— Дык што — ад мяне?

— Ад каго ж!

На табе! Трапіў у сіло! Уліп! З той, машыністкай-сакратаркай, толькі шуры-муры былі, тая, гарадская, асцярожная і хітрая, не дапусцілася да такога, а гэтая вясковая разява… Што будзе? Яшчэ адна вымова? Далоў з работы? Але куды яшчэ ніжэй апусцяць? Зноў ісці шафёрам? А па-другое, што будзе з жонкай, з сынам, што пакуль там, на сваёй радзіме? Як, як сухім выскачыць з вады?

— А не ад Мішкі? — пачаў адводзіць ад сябе віну, перакідваць на яе і на іншага мужчыну.

— Не.

— Але ж ты ляжала з ім…

— Не ляжала.

— Як гэта — не ляжала? Я сам разагнаў вас!

— Я ж казала вам… — Заплакала наўзрыд. — Ён сілком мяне браў. Але не ўзяў.

— Хто там вас ведае… Адзін раз не ўзяў, а другі…

— Не было. Нічога з ім не было. А грубая я, можа, чацвёрты месяц.

«Не шанцуе мне з рыжымі… — падумаў гнятліва. — Жонка рыжая, Святлана рыжая і гэтая разява рыжуля…»

— Дык нічога з ім не мела?

— Не.

Адчуў: не маніць, балюча ёй, што ён гэтак крыўдзіць яе недаверам і нагаворам, што няўдзячны за яе пяшчоту і ласкі.

— Ну, ціха! Не рві душу! — прыкрыкнуў. — Ты ж не зялёнае дзяўчо. Павінна ведаць, што трэба цяпер рабіць…

— Запазнілася…

— «Запазнілася»! — разлютаваўся ажно. — Дурніца!

— Канечне, дурніца, — яшчэ большую волю дала слязам. — Папусцілася…

— Гаварыла каму пра гэта? Якой-небудзь бабе па сакрэце? — Пацішэў, узяў сябе ў рукі.

— Не.

— Маўчы, — папрасіў і загадаў заадно. — Пастараемся што-небудзь прыдумаць.

З прыкрым настроем выйшаў з будынка, запыніўся на ганку і закурыў.

Пасля ранішняй змрочнасці павышэла, паблакітнела неба, усплыло і зіхацела сонца, недзе паблізу заліваўся песняю шпак, але яго ўсё гэта веснавое не ўсцешыла. Раўнуў на ўсе лёгкія:

— Мішка!

Ні гу-гу. Крыкнуў яшчэ раз. Зноў не чуваць і не відаць таго Мішкі. Пакрочыў за гумно. Як учора ляжала, так і сёння ляжыць парэзаная горка дроў, а побач — грудок пажаўцелых і зусім трошкі свежапаколатых пален.

Зазірнуў у гумно: так і ёсць, храпе лайдачына на сене. Схапіў граблі, каб ткнуць з усяе сілы, але Мішка ўчуў рып дзвярэй і ягоны грукат, падхапіўся, заплюскаў па-векамі.

— Прылёг на хвіліну…

— Я табе дам «хвіліну»! — Кураглядаў кінуўся з граблямі, але вёрткі Мішка выскачыў з загарадкі, шмыгнуў у другія дзверы, у яго двор. Ужо ўпагон ён даў каманду:

— Запрагай, гультай, Ваську. Паедзем на аб'ект.

«Аб'ект» — гэта той кавалак былога панскага бору, дзе цяпер янкавінцы рэжуць лес на школу. Вялікай патрэбы ехаць туды не было, вяскоўцы робяць усё як след самі, можна было ісці абедаць, але нядаўні голад прапаў. Ды варта яшчэ раз паказаць: там, у лесе, усё ідзе не само па сабе, не па волі «талковых гаспадароў», такіх, як, скажам, Францішак Грыгарцэвіч, а якраз работа добра ладзіцца пад яго назіркам, парадамі і камандамі. Дык трэба падагнаць, «узмацніць меры».

Як і ён, гэтак і ягоны любімец, жарэбчык Васька, здзекаваўся з Мішкі. Можа, і таму, што Мішка, здаецца, употай лупцаваў таго. Вось і цяпер рыжа-руды, на высо-кіх, з белымі надкапытнікамі нагах Васька не даваў ма-ларосламу Мішку накінуць хамут, штурхаў, а то таптаў ногі — раз за разам Мішка войкаў і падскокваў ад болю. Назіраючы за гэтым, Кураглядаў спачатку злаваўся, а потым усцешыўся і пачаў пасміхоўвацца.

Па праўдзе сказаць, несалідны з Мішкі возчык. Драбяза. Мала таго, што малога росту, дык яшчэ неадукаваны, грубаваты, з непаважанай у вёсцы сям'і. Але талкавейшыя на такую работу ісці не хочуць, трымаюцца за гаспадарку, а па-другое, яму трэба якраз гэты абі-бок і вяртун, які не любіць многіх у вёсцы і можа часамі быць яго добрым памочнікам.

За вёскай, калі Васька не цягнуў, а проста імчаў лёг-кую былую панскую брычку, Кураглядаў (а ён, адваліўшыся і паклаўшы локці на спінку задняга сядзення, раскашоўваўся на мяккім матрацы) ткнуў Мішку наском бота: спыніся. Калі той нацягнуў лейцы і стрымаў падбадзёранага ад бегу Ваську, запытаў:

— Якія маеш навіны?

Гэта значыла, што Мішка, як і раней, павінен быў дакласці, што адбылося ў вёсцы за суткі, хто што га-варыў, ці не абражаў часамі яго асабіста і сельсавет.

— Ніякіх важных навін няма, — паціснуў плячыма Мішка.

— Штосьці ты, друг, перастаў мне падабацца, — прамовіў Кураглядаў. — Няшчыры і не адданы Савецкай уладзе. Я ж табе не раз ужо казаў і яшчэ раз скажу: я павінен усё пра ўсіх ведаць… Не толькі ўсіхныя словы, учынкі, але і думкі.

— Далібог, нічога такога не пачуў, — зноў паціснуў плячыма Мішка.

— Лесавікі да каго-небудзь не зазіралі?

— Не бачыў і не чуў.

— Але ж яны ёсць, ходзяць вакол ды паблізу.

— Не ведаю.

— Што ты можаш сказаць пра Адама Грыгарцэвіча, што ў Амшарку жыве?

— А што?

— Адказвай, калі цябе старэйшыя пытаюць.

— Яны — лічы, шляхта, — сказаў Мішка. — Ганарлівыя. Нас, Супраневічаў, і цяпер за людзей не лічаць.

— Варожыя да Савецкай улады?

— Бывае, плятуць абы-што.

— Што? — атакаваў Кураглядаў.

— Ну, што вы…

— Не круціся! Расказвай нават пра самае непрыемнае. Кажу ж, я павінен пра ўсё ведаць.

— Кажуць, вы — Курашчуп…

— Што гэта значыць? Мянушка?

— Ага. Што вы — бабнік і п'яніца.

— З кім гэта, па-іхняму, я распуснічаю?

— Кажуць, напіваецеся з Клопікавым і Навуменкавым, а гуляеце з Валяй.

— Ты гэта сапраўды чуў ад злых языкоў ці сам, прайдоха, сачыняеш?

— Чуў! Далібог!

— А яшчэ што?

— Ну і ўсё.

— Не шмат інфармацыі. Сапраўды, нічога сур'ёзнага. Адны вясковыя плёткі.

— Што чуў, тое чуў. Усе, здаецца, пры мне асцерагаюцца гаварыць, як вы кажаце, пра сур'ёзнае.

— Баяцца? — ухмыльнуўся Кураглядаў. — Лічаць за начальніка?

— Бачаць жа: я пры вас…

— Мала, друг, чуеш і бачыш. Асабліва — небяспечнае для мяне і для ўлады, — сказаў Кураглядаў. — Я ж душой адчуваю: не любяць тут мяне. А значыць — і таго, каго я прадстаўляю… Так?

Мішка паціснуў плячыма.

— Так, — упэўніў яго і сябе Кураглядаў. — Прыкідваюцца святымі авечкамі і прымаюць, кормяць лесавікоў. Былі б рады, каб тыя звялі не толькі нас, савецкіх кіраўнікоў, але і нашу ўладу. А ты… Своечасова не перасцерагаеш замыслы і падкопы. Значыць, пакрываеш, заадно з варожым элементам.

— Не.

— «Не, не!» — перакрывіў Кураглядаў. — Не забывай, друг: калі ты такі мярзотнік, то на першага цябе справу аформлю, у Сібір затуру!

Як бачыў, апошнія словы цяжка ўпалі на Мішку. Не дурны, сэрцам адчуў: не жартуюць з ім. Гэта раней, за панамі, не лёгка было чалавека арыштаваць і судзіць, надта палітычнага (бывала, за яго заступаўся, абараняў не толькі СССР, але і ўвесь свет), а цяпер прыедуць, схо-пяць, запратораць чорт ведае куды, і ніхто тут не пікне, за мяжой голасу не падасць.

— Канечне, не ўсе любяць вас, — пайшоў насустрач Мішка.

— Ну, а хто тут найбольш ненавідзіць мяне? Давай імя, імя па бацьку і прозвішча!

— Здаецца, стрыечны брат таго Адама, пра якога вы пыталі… — падаткнуў Мішка, маючы асабістую злосць на таго (яшчэ да вайны той балюча адлупцаваў яго за ўкрадзеную капу сена).

— Хто гэта?

— Сцяпан. Каваль наш.

— Чаго гэта ён? — нібы здзівіўся Кураглядаў. — Ён жа ў вайну знаўся з намі, партызанамі. Зброю правіў, звесткі важныя пра немцаў і паліцаяў даваў. Ад самога Чарнышова адпаведную ахоўную даведку мае.

Мішка зноў паціснуў плячыма:

— Не ведаю. Але чуў, як ён бэсціў вас на чым свет стаіць.

«Канечне, з-за Марысі. Бачыць жа: і раней, і цяпер я не супраць патрымаць яе ў руках».

— Дык чаго ты, ёлупень, маўчыш пра такія рэчы?! — накінуўся Кураглядаў на свайго «ад'ютанта». — Старшыні сельсавета пагражае тэрарыстычны акт, а ён, боўдзіла, не перасцерагае! Заўтра ж напішы на маё імя дакладную! Я яму дам Польшчу і панства!

«Адразу ж перапраўлю данос у органы», — падумаў, зларадна цешачыся, што гэтага гордага каваля могуць добра патрэсці і што яго красуня, можа, стане больш ветлівай, а то і нават прыбяжыць прасіць помачы.

— Што гавораць пра абрабаваны ў Ніўным магазін? — перапыніў свае мары і надзеі, запытаў яшчэ ў Мішкі пра важныя для яго рэчы.

— Кажуць, яго абабралі тыя, што ў лесе…

— I пра гэта напішы. I ўвогуле час ужо навесці нас на бандыцкі след.

— Усе кажуць: ніхто не бачыў ніякіх бандытаў.

— Дык хто, па-твойму, забіў нядаўна старшыню сельсавета ў Лясным, міліцыянера каля Шашкоў? Хто магазіны чысціць? Чэрці? Я? Ці, можа, ты?

— Далібог, сам я нікога з лесу не бачыў і нічога пра іх не чуў!

— Глядзі, друг! — прыстрашыў Кураглядаў. — Утоіш што-небудзь небяспечнае — кару маю ведаеш! Туды трапіш, пра што і не сніў! — I на ўсякі выпадак яшчэ закінуў наперад сваё, патаемнае абвінавачванне: — Не да шашняў з Валяю будзе!.. Ды на мяне ўсякія брудныя плёткі распускаць! Калі хочаш раскашоўвацца тут, то адчувай, балван, дыялектыку жыцця!..

5

На хутар Амшарок паехалі на досвітку.

Ехалі на брычцы моўчкі: спераду на сваім, возніцкім, месцы сядзеў Мішка (пра «аперацыю» яму і цяпер нічо-га не сказалі), побач з ім прыляпіўся засяроджаны Навуменкаў, ззаду, на мяккім тапчане, селі Кураглядаў і Клопікаў. Усе ўтульваліся ў каўняры шынялёў: па-першае, ад ранішняй волкай зябкасці, а па-другое, ад сваёй паўваеннай місіі — як-ніяк ехалі са зброяй. Хутка сустрэча, кажуць, з гаспадарлівым і мудрым, але, па іхніх назіраннях, з вельмі нелаяльным хутаранцам. Па-перадзе шпаркага Ваські бег Дзік.

Дабіраліся амшароўскаю пагонкай; вакол, на ўзгорках і ў лагчынах, палосілася янкавінскае поле: дзе чорнае, перааранае, дзе пад папарам і затравелае, дзе пад зялёненькаю ўжо рунню. Ддным словам, аднаасобніцкае поле з гаспадарскіх акрайкаў.

«Былі палоскі — быў хлеб, пааралі межы — прапаў хлеб» — так у галодны трыццаць трэці год гаварыў той-сёй з самых заняпалых у кураглядаўскім Ветраве, і гэта, канечне, было «кулацкім фальклорам», «контррэвалюцыйнай прапагандаю». Тыя, хто адчаяўся і кляў Савец-кую ўладу, паехалі пад вартаю за свет альбо ўвогуле зніклі, «ператварыліся ў лагерны пыл», але іхнія словы, бывае, успамінаюцца. Боязна, нават не хочацца думаць, але факт: цяпер, у цяжкую часіну, вось тут, можа, якраз гэтыя палоскі ратуюць людзей ад голаду (невыпадкова ж вярхі не завіхаюцца рабіць тут калгасы): на сваім полі, поплаве, сенакосе ды ў лесе чалавек — гаспадар (сам сабе начальства, аграном, інжынер, заатэхнік і працаў-нік), як след пра ўсё дбае, а вось у калгасе — толькі раб-сіла, нямая жывёліна, дык працуе на чужое з-пад палкі. Цьфу, у думках Кураглядаў адагнаў прэч такія «перажыткі», не, якраз калектывізацыя — генеральная лінія, падмурак для светлай будучыні, шчасце для народа, дык трэба думаць толькі пра калгасы і, калі прыйдзе час, усталёўваць іх тут рашуча. Чорт пабяры, часамі не разумееш сам сябе: як ні выганяй, усё роўна ў табе, у душы, нібы жыве іншы чалавек з іншымі, чым у афіцыйнай прапаганды, у таго ж Сталіна альбо ў цябе са-мога, думкамі, і тыя патаемныя думкі, бывае, вярэдзяць розум і сэрца, збіваюць, пратэстуюць супраць хлусні, падману… Не, прэч, прэч усё тое, што, можа, і праўдзі-вае, але не супадае з «лініяй», нясе небяспеку табе! Жыццё такое, што галоўнае ў ім не тое, што ёсць ці што і як трэба, што ты думаеш, лічыш патрэбным і разум-ным, паганым і добрым, а тое, што і як вызначаецца Зверху, што, як і дзеля чаго трэба табе, «наменкла-туры», рабіць, перамагаючы ўсякія «нюні». Відаць, та-кая ўжо цяжкая доля тых, каго вылучылі кіраваць рэвалюцыйнымі зменамі, людзьмі: ламі сам сябе, гні іншых у «імя лініі, вышэйшай ідэі»! I, здаецца, чым вышэй пасада — тым болей трэба мардаваць сваю душу, вы-ціскаючы з яе ўсё асабістае, шчырае, звычайнае чалавечае, і быць жорсткім, бязлітасным з усімі, хто пад табой…

Вось, да слова, той жа зямляк (з суседняга раёна), Уладароў. Аднагодак, крыху толькі з большай адукацы-яй, закінуты пасля блакады ў іхні лес са спецгрупай. Спачатку, няўтульна адчуваючы сябе сярод партызан, незнаёмых людзей самых розных нацыянальнасцей, і не ўмеючы паводзіцца з мясцовымі насельнікамі, па-зям-ляцку цёрся паблізу яго, Кураглядава, як кажуць, елі з аднаго кацялка, але потым, калі пачаў асвойвацца, уздымацца па камандзірскай лесвіцы (камандзір узвода, роты, памочнік камісара брыгады), заадно пачаў і адда-ляцца, не падпускаць да сябе блізка. Цяпер вось тут першы сакратар райкома партыі — дык зусім далёка і высока. Калі ўзнікла ягоная, кураглядаўская, «асабістая справа», мог бы знішчыць яе альбо па-сапраўднаму заступіцца на бюро, але, асцерагаючыся, клапоцячыся найперш пра сябе і сваю пасаду, аддаў на расправу, сплавіў сюды… Калі ўспомніць пра зямляцтва, дык толькі дзеля аднаго: каб памагаў гнуць тое, пгго яму трэба. I памагаеш. Бо нідзе не дзенешся. Трэба служыць і прыслужваць. Як гаспадару — таму, хто дае чыны, заро-бак і… жыццё!

Хутаранін Грыгарцэвіч жыў найбліжэй да вёскі, у по-лі, каля незразумела як узніклага тут азярка і лугу, Ам-шарка, а іншыя хутары былі воддаль: некаторыя таксама ў полі, астраўкамі, некаторыя — за лесам, на вялікіх палянах. Тыя, дальнія хутары з дзіўнымі назвамі (Ваўкавенька, Ляжджа, Падзера, Ляйтаркі) былі яшчэ сталыпінскія, іншыя, па другі, ніўнянскі, бок вёскі (Палько, Марачымох), заявіліся нядаўна. У блакаду ўсе яны, як і іхні цэнтр, Янкавіны, згарэлі, але цяпер вось пакрыху, але настойліва аднаўляліся.

Заднелася добра ўжо, калі пад'ехалі да Грыгарцэвіча-вай сядзібы — абгароджанага акоранымі жэрдкамі поп-лава (на ім цяпер спрабавалі тое-сёе згрызці стары сівы конік, чорна-белая карова і гэтакага ж колеру цяля, чорнай масці авечка з ягнятамі), некалькіх невысокіх будынкаў пад адной саламянай страхою, з глухімі сценамі адсюль, ад пагонкі і поўначы. Цяпер тут, каля крайняй дашчанай сцяны, былі і людзі — гаспадар і малод-шы сын. Пілавалі на козлах алехавыя дровы. Калі Наву-менкаў саскочыў і сам адсунуў жэрдзіну ў варотах і брычка павярнула да іхняга селішча, яны, Грыгарцэвічы, міжволі запынілі работу і ўталопіліся ад нечаканас-ці на няпрошаных гасцей. Чаго яны? Ды так рана? Амаль усім сельсаветам!

Яны ж, запыніўшыся каля разакоў, борздка саскочы-лі з брычкі і ў адзін момант абкружылі Грыгарцэвічаў. Тыя былі адзін да адваго: рослыя, плячыстыя, з глыбокімі спакойнымі вачыма і прамымі важкімі насамі. Бацька меў сіваватыя вусы і бараду, а сын быў без вусоў і без барады, толькі з падрослым за ноч шчаціннем, выглядаў зусім молада і хвацка.

— Чужыя людзі на хутары ёсць? — не вітаючыся, атакаваў старога гаспадара Кураглядаў, сціскаючы ў правай кішэні шыняля наганавую рукаятку. Не вымалі рук з кішэнь і яго калегі, пасвілі вачыма кожны рух абодвух Грыгарцэвічаў. Заадно насцярожваліся і ад таго, што за сцяною пачуўся трывожны сабачы брэх: тут, на хутарах, сабакі вельмі небяспечныя, вельмі добра служаць гаспадарам. Можа, вось хто ўжо ўскочыў ад перасцярогі, шмыгнуў на гарышча, цікуе за імі альбо на-ват і нацэліў на іх рулю?..

— Не, нікога чужога няма, — адказаў стары гаспадар.

— Вы ўзброеныя? — свідраваў яго вачыма Кураглядаў і, бачачы, што той не зусім яго разумее, патлумачыў: — Маеце пры сабе наганы, рэвальверы?

— Не, — нібы спакойна, але затрывожана адказаў Грыгарцэвіч-бацька.

Кураглядаў не вельмі паверыў, хітнуў галавой Клопі-каву — той тут жа абмацаў з галавы да нвг старога і ма-ладога, пасля развёў рукі: не, зброі ў іх няма.

— Хадзем у хату, — загадаў Кураглядаў. Рушылі. Гаспадары — паперадзе, яны — за імі. У двары Кураглядаў здзівіўся: глядзі ты, плошча малая, як размінуцца людзям і быдлу, але тупка, чыста. Можа, і таму, што гной з хлява сцякае ў яміну за тыльнай сцяною, а вада са страхі — па жолабе за вугал дрывотні, тое лішняе, што трапіць тут пад ногі, адразу, як відаць, пад-біраецца рыдлёўкай і выкідваецца ў блізкі гародчык, дзе цяпер да ўсяго шарэецца попел і чарнеюцца выкінутыя зімой на двор галавешкі. За гародчыкам — летняя за-гарадка для свіней.

Малады Грыгарцэвіч падаўся ў хату, а стары прытрымаў вялікага чорна-белага сабаку, каб той, не дай божа, не парваў старэнькі ланцуг і не накінуўся на прышлых. Клопікаў і Навуменкаў пакрочылі ў дом, а ён затрымаўся і пачакаў гаспадара — марсяне яшчэ куды і пакліча каго-небудзь альбо выцягне з-пад страхі вінтоўку ці кулямёт. У іх, хутаранцаў, усё ёсць…

Калі зайшлі ў хату, Кураглядаў убачыў: яго памочні-кі — спрытныя людзі. Загналі навабранца за стол, а самі селі абапал. Каля палаючай печы, сашчапіўшы рукі, стаіць невысокая гаспадыня ў доўгай цёмнай спадніцы і валёнках, нема пазірае на ўсіх. Кураглядаў, не вітаючыся, акінуў позіркам хату ў адзін прасторны пакой, скрывіўся на абразік на покуце і зазірнуў за светлую шырму за стаяком: там, на драўляным ложку, на матрацы, напхнутым саломаю, спала маладая пара, па-блізу ў падвешанай калысцы — дзіця. Заўважыў: малады кучаравы мужчына — дужэц-мядзведзь, маладзіца — зграбная, круглаваты твар свежы, чысты, шыя танкаватая, у разрэзе начной кашулі хораша і вабна вымалёўваюцца вяршочкі белых грудзей, а таксама прынадна кідаецца ў вочы яе спрытная рука, што супакоілася на мужавай грудзіне пад яго кашуляю. Адпус-ціўшы занавеску, ён падаўся да стала.

— У якой бандзе? З кім? — як кажуць, адразу ўрэзаў у лоб абсаджанаму яго людзьмі Адаму Грыгарцэвічу.

Той аж вырачыў ад нечаканасці вочы, няўцямна зірнуў на бацькоў.

— Што вы, таварышок, гаворыце? — першая апамяталася гаспадыня, зайшла і стала збоку. Калі яна, жанчына, мае голас, апярэджвае мужа, дык гэта значыць, што тут, у сям'і, няма звыклага для заходнікаў дамастроеўскага ладу. — Ні ў якай ён бандзе. Дома. На гаспадарцы. Хацеў па вярбоўцы ў Мінск ехаць, але мы не пусцілі.

— Бандытам памагаеце? — напаў ужо на яе, не ў прыклад сваім мужчынам дробную, несамавітую.

— Нікога мы не ведаем, нікому ліхому не памагаем, — смела адказала тая. — Даём тоесёе старцам, жабракам альбо людзям здалёку, што ў сельсавеце мальдуюцца, удзень па вёсках ходзяць, але…

— Вось што, малады чалавек, грамадзянін Адам Францавіч Грыгарцэвіч, — Кураглядаў не даслухаў залішне, на яго думку, бойкую кабеціну, пабарабаніў пальцамі па стале. — Табе выпадае вялікі гонар — служба ў нашай доблеснай Чырвонай ці, як цяпер называюць па-новаму, Савецкай Арміі. Так што збірайся, паедзеш у раён.

Гаспадыня пляснула рукамі, а гаспадар ад такой рап-тоўнай навіны асеў паблізу на столак; Адам неяк задум-ліва і пільна ўталопіўся яму ў вочы.

— А божачка! — выдыхнула жанчына.

— Ціха! Ніякага шуму-гаму! — загадаў Кураглядаў. — Вашага сына забіраюць не ў турму, а клічуць, паўтараю, у доблесную, пераможную Чырвоную Армію, дзе ён пазбавіцца ад буржуазных, месніцкіх поглядаў, перавыхаваецца і стане сапраўдным савецкім чалавекам.

— Калі яму трэба заявіцца? — акрыяў, ціха запытаў гаспадар.

— Паслязаўтра. Але ехаць трэба сёння. Праз паўгадзіны.

— Чаго гэтак спяшацца? — пачаў заклікаць да развагі стары Грыгарцэвіч. — Дазвольце, як і трэба, людзей паклікаць, пасядзець за сталом, добрае слова сказаць хлопцу на дарогу. А то не толькі на дарогу — на ўсё жыце…

— Мы дазволім, пакінем на гэтыя дні дома, а ён — у лес? — пакпіў Кураглядаў. — А нас, — кіўнуў на сваіх калег, — за гэта ў Сібір?

— Нікуды ён не пабяжыць, — запэўніў гаспадар. — Калі трэба, дык няхай служыць. Як дзед служыў у рускім войску, а я — у польскім.

— Калі гаварыць дыялектычна, то ты, гаспадар, разважаеш цвяроза, — памякчэў Кураглядаў. — Але, на жаль, паверыць на слова не магу. — I далей. Адкрыта, у лоб: — Я вам не давяраю. Можаце падмануць, падвесці пад манастыр.

— А вы паверце. Вось паглядзіце: усё будзе так, як я кажу.

— Не!

— Але ж рана-позна трэба давяраць і верыць. Бо як жа жыць нібы са змеямі? З недаверам вы будзеце асцерагацца не толькі нас, але і нашага ценю…

— А вы, заходнікі? — перапыніў яго Кураглядаў. — Давяраеце мне?

— Мы — другое… — уздыхнуў Грыгарцэвіч. — Вы для нас новы чалавек. Нам трэба да вас болей прыгледзецца. Як раней мы прыглядаліся да войта…

— Параўнаў! — хмыкнуў Кураглядаў. — Што войт, а што старшыня сельсавета! Войт — чужак, калі не пан, дык панскі служака, а я… Я — свой. Толькі вы… Вы не толькі ў партызаны не пайшлі, але… — Махнуў рукой. — Ат, што гаварыць! Супраць Савецкай улады вы! Некалі, калі пераменіцеся, можа, і паверым. Цяпер — не.

— У чым ці за што мы такія грэшныя?

— Вы сапсаваныя даўняй польскай нянавісцю да Расіі! Вас пранізаў класавы, сацыяльны страх перад рэвалюцыяй! Вы не хочаце сацыялістычнага ладу жыцця, калгасаў! Вы — прыватнікі, аднаасобнікі з ног да галавы! Вы… Адным словам, вас трэба доўга яшчэ перавыхоўваць, каб вы сталі нармальныя савецкія людзі.

— Я не хацеў бы гаварыць, але вы змушаеце… — Напружыўся, пачырванеў стары.

— Давай-давай! — натхніў Кураглядаў. — Мне нават цікава пагаварыць, як кажуць, па душы. Хоць бы ў такой, кажучы дыялектычна, экстрэмальнай сітуацыі!

— Можа, таварыш Кураглядаў, не нам, а найперш вам трэба паказаць: якраз вы — нармальныя людзі…

— Што ты маеш на ўвазе? — насупіўся Кураглядаў.

— Калі настойваеце, дык скажу, — з адчаю ўзгарэўся стары Грыгарцэвіч. — За палякамі гаварылі і пісалі ў газэтах, што вы, бальшавікі, гаворыце адно, а робіце зусім другое: адабралі ў людзей зямлю, садзіце, б'яце самых працавітых, разумных і талковых… Я сваімі вачыма чытаў адну кніжку, дзе чалавек расказваў, як на вашых Салаўках сядзеў… Гэта ж пекла там для невінаватых людзей было…

— Хлусня! Буржуазная прапаганда! — ускіпеў Кураглядаў. — Зламысны намер класавага ворага ашальмаваць Краіну Саветаў, уладу рабочых і сялян!

— Нашы каторыя хлопцы пайшлі праз мяжу да вас, каб паглядзець усё на свае вочы, а то і каб застацца, але… Ніхто не вярнуўся, нікога цяпер няма жывога…

— Гэтыя вашы малойчыкі былі шпіёны буржуазнай Польшчы!

— Якія, даруйце, «шпіёны»! Простыя вясковыя людзі. Дапытныя, разумныя.

— Тым больш шпіёны! — сказаў, як адрэзаў, Кураглядаў. — У нас, каб вы ведалі, нікога дарэмна не садзілі і не расстрэльвалі. Калі прыбіралі каго, дык злачынцаў, ворагаў народа! Тых, хто хацеў падарваць моц нашай дзяржавы і аддаць яе капіталістычнаму свету!

— Ды бачылі. На свае вочы…

— ІПто — бачылі?

— Як і каго ў трыццаць дзевятым хапалі і вывозілі…

— Ну, каго?

— Ляснічых, настаўнікаў, багацейшых гаспадароў.

— Ворагі і кулакі!

— Наадварот. Яны — тая моц, на якой трымаецца ўсё…

— Не, дзед, — працадзіў скрозь зубы Кураглядаў. — Яны, ты — мала сказаць «не внушаюіцне доверня», як мякка кажа пра вас таварыш Сталін. Вы ў прынцыпе нашыя непрыяцелі. Мы цяпер навідавоку пачулі АСА… Стары ўскінуў бровы: што гэта такое?

— АСА — антысавецкая агітацыя, — патлумачыў Кураглядаў.

Гаспадар змаўчаў. Зразумеў: што і як ні скажы, Кураглядава не пераканаеш. Нават больш — ён усё па-верне супраць цябе. Кожнае слова перакруціць, гатовы ўтапіць у лыжцы вады за яго.

У гэты час за шырмай пачуўся рып ложка, пасля ту-пат. Кураглядаў рэзка павярнуўся і па прывычцы выха-піў з кішэні наган: можа, старэйшы гаспадароў сын крадзецца з сякераю? Не. З-за шырмы высунуўся нічым не ўзброены, босы, у споднім, высокі і плячысты, вельмі падобны на Адама малады мужчына, з-за яго мірна, але насцярожана выглядала таксама босая маладзіца ў доў-гай кашулі.

— Не стойце за спіной, — зморшчыўся Кураглядаў, махнуў рукой са зброяй на гэты, засланы ўжо ложак. — Сядзьце там.

Тыя паслухмяна адно за адным закрочылі да бацькоў-скай пасцелі.

— Нам ясныя вашыя ідэйныя погляды, — сказаў Кураглядаў гаспадару. — Спыняем перапалку. Збярыце харчу на два-тры дні, дайце лыжку і міску, запрагайце каня — і во з таварышам Навуменкавым гайда ў раён.

— А божачка! — загаласіла гаспадыня. — Дзіцятка маё родненькае!

— Збірай, — скупа і цвёрда абарваў яе енк стары Грыгарцэвіч, нібы зажаваў, аж захадзілі жаўлакі. — Дасць бог — усё будзе добра.

— Правільна, дзед, — пахваліў яго Кураглядаў. — Спадзявацца на помач Захаду — марная справа. Трэба прывыкаць, што тут ёсць і будзе навек СССР, што служба ў яго Узброеных сілах — наш святы абавязак!

Пазней, калі ціхманаму Адаму сабралі клунак, калі гаспадары і нечаканыя адмысловыя госці разам селі за стол і ўзялі па чарцы (сапраўды, па адной), пад жаночы плач ішлі за гумно да запрэжанага ўжо каня, Кураглядаў перасцярог гаспадара і сына-навабранца:

— Па дарозе дурыць не варта. Саскочыў з калёс — ужо дэзерцір і бандыт. Суправаджаючы будзе страляць без папярэджання.

I бацька, і сын не абялілі, не ачарнілі. Моўчкі ішлі да калёс, дзе таптаўся збянтэжаны Мішка. Канечне, успом-ніў сваю ўчарашнюю размову з Кураглядавым і палічыў: якраз з-за яго языка во забіраюць хлопца. Калі ён наблізіўся, паспрабаваў ці то штосьці запытаць, ці то паспачу-ваць, гаспадар раптоўна і рэзка таўхануў яго локцем, што ён ледзь устояў на нагах, але засмяяўся — лісліва, вінавата, як адхлістаны за збродлівасць сабака.

Кураглядаў, бачачы гэта, адчуў: гаспадаровая злосць не так на гэтага маладога шкодлівага блазнюка, як на яго, старшыню сельсавета. Таму ён падспешыў, каб Грыгарцэвічы хутчэй развітваліся, каб бацька з малодшым сынам ад'язджалі — каб хутчэй збыць са сваіх рук вялікую турботу і перакласці яе на плечы Навумен-кава, а пазней — на ваенкамат. Калі ўрэшце тыя аддаліліся, нібы атрос рукі і з палёгкай, рассмакавана пасля чаркі гарэлкі ўсміхнуўся заплаканай гаспадыні:

— Ну што, мамаша? Хопіць слёз, варта было б яшчэ ўзяць па адной кроплі, каб вашы шчасліва дабраліся ў горад. Добра ў вас тут кажуць: «Госць выпіць рад, калі гаспадар дасць прыклад!»

Тая, разгубленая, сумная, можа, паслухала б, запрасіла ў хату і знайшла б яшчэ адну пляшку чыстай і моцнай самагонкі, але старэйшы яе хмурны сын рэзка кінуў:

— Якая п'янка, калі і ў вас, і ў нас наперадзе рабочы дзень?

«Ну, сволач! Пачакай!» — Кураглядаў, як свечка, загарэўся ад такой своеасаблівай запаленай запалкі. Зву-зіў вочы, апаліў позіркам, але ўголас буркнуў:

— Я жартую. — I Мішку строга: — Паехалі.

Доўгі час, седзячы побач з Клопікавым, утаймоўваў гнеўнае пачуццё да непачцівага маладога хутаранца, думаючы, якую помсту яму прыдумаць.

«Калі ты так да мяне, то нашкрзбаю цыдулу на твай-го татулю Мірзоеву!»

Потым, збаўляючыся ад прыкрасці, зларадна пацешыўся з Мішкі:

— А не любяць, друг, цябе аднавяскоўцы! Ну, што скоса глядзяць на мяне, ясна: я — чужынец, у некаторай ступені заваёўнік, начальства. Начальства нідзе не любяць. А вось чаму так ненавідзяць цябе, га?

— Я ж казаў ужо, не любяць за тое, што я з вамі, — адказаў той. — Усе лічаць, што якраз я ўдаў тых, хто хаваўся і не ішоў у войска.

— Што ж, яны разважаюць дыялектычна. Без цябе мы іх не злавілі б.

Мішка замаўчаў.

Кураглядаў не паспачуваў яму, павучыў:

— Чорт з імі. Не любяць цябе — і ты не любі, не шкадуй, хоць і свае. Будзь з намі, дык выйграеш… Рана-позна мы гэтай шарачковай шляхце зломім рогі, выб'ем пыху, важнасць, змусім кланяцца нам… Панове, пшэкі, такую вашу! Мужыкі мужыкамі, а нос дзяруць! Пачакайце, будзе не тое, што вы хочаце, а тое, што мы зробім! Пакажам яшчэ калхозную жысць — хопіць, панімаеш, бліны на два бакі маслам мазаць!..

Ён бурчэў; маўчаў не толькі Мішка, але і Клопікаў. Верны, адданы ўладзе і яму ягоны фінагент быў цяпер чагосьці маркотны — здаецца, таіў, перамагаў штосьці цяжкое ў душы. Зрэшты, чалавечая душа — цемень. Гаварыць-то гаворыць як трэба, збірае падаткі, хоча дага-дзіць і спадабацца, але, можа, яшчэ з перажыткамі, не да канца непахісны і цвёрды: усё ж з гэтага краю, каб іншая доля, мог бы быць гэткі самы хутаранец…

На паўдарозе да вёскі сустрэлі чалавека. Маладую жанчыну. Марысю Грыгарцэвіч. У спрытных, відаць, польскіх альбо нямецкіх боціках (не, іх зрабіў рубяжэвіцкі шавец), у караткаватай, трошкі ніжэй каленяў, спадніцы, у чорным прыталеным паўсачку і з'еханай ледзь не на патыліцу хустцы, хораша расчырванелая пры шпаркай хадзе. Мусіць, спяшалася да сваякоў, дзе толькі што былі яны.

Калі меліся параўняцца, яна хуценька абсунула хустку ледзь не на лоб, збочыла і, толькі на міг кінуўшы на іх позірк ды павітаўшыся, прашмыгнула паўз іх (шэпчучы сама сабе: «Соль вам у вочы, дзяркач у зубы, а таўкач пад бокі!»).

— Спакуса, Лукіч? — злавіўшы яго пажадны позірк, пасміхнуўся Клопікаў. Ведае яго слабінку да жанчын. А калі ўбачыў яго незадаволеныя вочы, нібы апраўдаўся: — Спакуса, і вялікая! Трэба ж, каб бог даў такое хараство простай сялянцы! Ён не адказаў, ледзь стрываў, каб не азірнуцца.

— Спрытная казуля! — усё цмокаў Клопікаў. — Але… Веруючая, адвалюбка. Не ўломіш, каб і захацеў.

— Што праўда, то праўда, — усё чуючы, згадзіўся Мішка. — За сваім Сцяпанам як нітка за іголкай.

«Сапраўды красуня! — пазайздросціў Кураглядаў. — I дастаюцца яны чорт ведае каму, а не табе…»

Аж здзівіўся: не ксёндз, пазнаў ужо жанчыну і не ад-ну, нямала чаго інтымнага ўжо ведае, але вось уяўленне малюе, што гэтая Марыся — іншая, адмысловая, і з ёй было б усё іначай, тое, што можа толькі даць сувязь з жаданай жанчынай. Яе, здаецца, нават кахаў бы, а не толькі браў бы, як, да слова, бярэ Валянціну. Хоць, калі падумаць добра, не зразумееш, што такое гэтае каханне — тое, сапраўднае, пра якое ў кніжках пішуць. Што да яго, дык ён нікога яшчэ не кахаў, толькі таго-сяго хацеў, чапляўся, як кажуць, да дзесяці — тры грэбліва адыхо-дзілі ці ў лыч смалялі, тры хіхікалі і гатовыя былі саступіць, а астатнія паддаваліся. Паволі ён па позірку ўжо, усмешцы і па адным дотыку пазнаваў: згодзіцца альбо не згодзіцца быць з ім, браў-хапаў, што трапляла пад руку, пакуль на перадапошняй працы не залавілі, як кажуць, на гарачым. Пасля гэтага, атрымаўшы строгую вымову і мусіўшы паехаць у гэтыя прыпушчанскія Янкавіны, кляўся сабе «болей не гарэць па інтымнай лініі», абыходзіць за вярсту гэтае спакуслівае і небяспечнае жаночае племя, але… цяжка адолець матухну-прыроду і адмысловы голад…

«Дыялектыка і, можа, вышэйшая… — падумаў цяпер сам сабе. — Уцеха, радасць і вялікае няшчасце ад гэ-тых жанчын! Колькі з-за іх чаго загублена! Якія светлыя галовы прапалі!»

6

Сцяпан, як толькі заставаўся ў хаце адзін, даставаў з шафы невялікую бліскучую жалезную, падораную яму вайскоўцамі скрыначку, здымаў вечка — у скрыначцы ляжалі дарагія сямейныя рэліквіі і патрэбныя дакумен-ты: пярсцёнкі і крыжыкі, бацькавы вайсковыя ўзна-гароды, метрыкі і квітанцыі за аддадзеныя пастаўкі, па-перка ад былога высокага партызанскага начальства, што ён, Сцяпан, «оказывал содействне партнзанам в борьбе протнв немецко-фапгастскнх захватчнков». Звер-ху ўсё гэта накрывалі новенькія і гладзенькія цвёрдыя вокладачкі — іхнія з Марысяй візы на выезд у Польшчу.

Ён яшчэ і яшчэ раз перачытваў тое, што было прыгожым почыркам напісана па-руску і па-польску, разглядаў пячаткі. Верыў і не верыў, што ўсё гэта пра яго і для яго, што гэтыя паперы насуперак усяму дазваляюць на-век пакінуць вёску, родны край і падацца хоць не ў самы далёкі, але ўсё ж няблізкі свет («Курыца — не пціца, Варшава — не заграніца», — гаварылі ў Янкавінах), да незнаёмых людзей і звіць там сабе гняздо. Як ні намагаў-ся, пакуль што не мог як след усвядоміць, што гэта такое — жытло на новым, чужым месцы, і што яго трэба рабіць якраз яму, а заадно ў душы падымалася, расла адчайная трывога: штосьці ён дзеіць не так і не тое, пакідае альбо разбурае такое, што… Нават цяжка было ўявіць, што будзе з ім, кім стане без Янкавін, без сваякоў і аднавяскоўцаў, з якімі жыў, пазнаваў свет, цярпеў процьму ўсякага ліха і нягод, з якімі становіцца на ногі цяпер. Хто і што чакае яго там, на чужыне? Удача? Шчасце? Альбо цяжкое прывыканне, сум і гібенне?

Якраз у гэтую пакутлівую для яго хвіліну пачуўся ў сенцах лёгкі тупат. Канечне, ідзе Марыся — яна ў гэтыя неспакойныя, нават узбуджаныя дні намагаецца чым болей быць поруч. Праўда, мала гаворыць, але неяк вельмі запытальна і чулліва зазірае ў вочы, сваім душэўным станам трывожачы, бунтуючы яго душу. Ён хуценька паклаў дакументы ў скрыначку, зачыніў і спешна пхнуў яе ў шафу, а сам памкнуўся з лепшага пакоя.

З Марысяй сустрэліся на кухні. Вінавата, а заадно і з пяшчотай усміхнуўся, але Марыся цяпер не адказала ўсмешкай, не загарэзавала, не прытулілася, спачатку са сполахам, адчаем зірнула ў вочы, а потым, клічучы за сабой, падалася да акна, што выходзіла на вуліцу-брукаванку.

— Едзе… — трывожна прамовіла.

Марыся дагзтуль даволі ахвотна згаджалася пакінуць Янкавіны, як у свой час лёгка пакінула сваю родную вёску, выйшла за яго замуж і перабралася сюды, але апошнія дні, калі ён прывёз з раёна дакументы, узбудзілася — нават не, разгубілася, усё, як кажуць, падала ў яе з рук. Цяпер яна першая, а ён за ёй падаліся на двор. Там яны адразу ўбачылі, як з брукаванкі збочвае да іхняга плота конь, а на калёсах, на ахапку сена, звесіўшы цераз драбіны ногі ў лапцях, сядзіць пажылы барадаты дзядзька ў кажушку і аблавушцы.

Чаканы, але цяпер страшнаваты госць памалу споўз долу, прывязаў лейцы да шула — яго гняды конь адразу нагнуўся, цягнучыся да маладога пырніку, дзьмухаўца і крапівы, што падскочылі ўжо каля абагрэтага сонцам плота. Хамут аб'ехаў на конскую галаву, агаліў трошкі прыпацелую шыю — жывёліна выпрасталася, падкінула цяжар на карак.

— Які цёмны і пануры чалавек… — прашаптала Марыся, хоць, па-першае, зусім мала ведала гэтага каржакаватага хатаўца, а падругое, той не быў асабліва чорны валасамі ці на твар, а звычайны тутэйшы. (Так пайшло спрадвеку, што ў гэтым баку жылі людзі і русявыя, вават светлавалосыя, з блакітнымі вачыма, і цемнаватыя, зялёна-рудавокія. Хтосьці казаў, што калісьці тут, па адзін і другі берагі Нёмана, аселае людское племя змяшалася з прышлым.)

— Чалавек як чалавек, — прамовіў Сцяпан, хоць у самога затрапяталася сэрца, а па руках, па нагах, здаецца, па ўсім целе пайшлі-пабеглі адмысловыя дрыжыкі.

— Ідзі, — зноў прашаптала Марыся, бачачы, як прыезджы дзядзька нібы мімаходзь, а на самай справе па-сялянску чэпка акінуў позіркам і плот з дробных пашчапаных хваін, і агародчык за ім, дзе імкнулася ў рост маладая антонаўка і дзе была ўжо ўскапаная зямля пад раннія кветкі, і хату, і ўвогуле ўсю сядзібу. — Сустракай адзін…

Сцяпан паслухаў, пакрочыў да варот. Іх было двое: праз адныя, вузкія (брамку), хадзілі самі і хадзіла жывёла, праз другія, шырокія, на дзве палавіны (браму), заязджалі ў двор з калясьмі. Госць сам цяжкавата, спакойна зайшоў у двор — стаптаны на сцежцы і парослы гусінай лапкай уздоўж, — усміхнуўся, паказваючы пракураныя, але моцныя зубы:

— Ну, здароў, пане Стэфусь.

Сцяпана, як казала маці, у свой час хацелі назваць Стэфусем, але бацька ў апошнюю хвіліну перадумаў, вазваў трошкі іначай. Многія людзі, хоць і не чулі пра тое, усё роўна блытаюць яго імя.

— Чакаў?

— Чакаў, дзядзька Адольф, — ціснучы руку ў адказ, сказаў Сцяпан. Ён ведаў гэтага пакупніка. Як і знаў тое, што ў таго цяпер у адной хаце жывуць два жанатыя сыны і іх трэба аддзяліць: аднаго пакінуць пры бацьках, а другому, мабыць, старэйшаму, памагчы паставіць свой дом ці купіць жытло ў іншай вёсцы — на зямлі аднаго ж сельсавета.

Калі яны парукаліся, а потым на нейкую хвіліну за-ціхлі, пачулі: воддаль шахкае-звініць піла.

— Абразае нехта дзерава? — па-першае, як вясковы, адразу ўсё зразумеў хатавец, а падругое, якраз з гэтай зачэпкі пачаў нялёгкую размову. А па-трэцяе, мусіць, здзівіўся: ну, янкавінцы, ну, шляхта, бач, не ставяць зрубы толькі з акораных бярвёнаў, але абразаюць, выштукоўваюць, каб усё было як след, як у лепшых, местачковых, вёсках, дзе пры дамах былі веранды, нейкія адмысловыя калоны, паддашкі з выгабляваных дошак, прыгожыя шматузорныя франтоны з акенцамі, выразаныя ліштвы на вокнах — люд дбаў не толькі пра тое, дзе жыць, але і як жыць. Тутэйшым будаўнічым, ста-лярным умельствам захапляліся і войт, і немцы, але да яго, здаецца, зусім абыякавы Кураглядаў. Ён толькі крывіцца: «Няма чаго рабіць! Трэба хутчэй усім з зямлянак перабірацца, а каторыя з жыру бесяцца!»

— Школу ставяць, — патлумачыў Сцяпан. — Хто абразае дзерава, хто рэжа дошкі і дранку. Усёй вёскай.

— Свая школа — гэта добра, — парадаваўся хатавец. — Налета ўнуку ісці ў першы клас, праз два гады — унучцы.

Канечне, для яго няблага: у свой час на месцы будзе сямігодка.

— Ну, паказвай, гаспадар, свой маёнтак, — сказаў госць-купец, пераводзячы пільны позірк на хату.

— Глядзіце.

— Паляжалае ўжо дрэва… — Цмокнуў хатавец, азіраючы бліжэйшую шэрую, з патрэсканымі бярвёнамі сцяну. — Я ж помню: твой цесць рэзаў яго яшчэ за царом.

— Паляжачае, але моцнае, — адказаў Сцяпан. — Калі па-новаму ставячы зруб, дзе-небудзь заразалі, дык, паверце, піла ад яго адскоквала. — I для пераканаўчасці бухнуў разы са два кулаком па шырокім, цвёрдым бервяне, паказваючы, якое яно смолкае і трывалае. Бервяно не ўвабрала ўдар, гук, як убірае старое, спарахнелае дрэва, а загудзела — усім сваім натуральным, здаровым нутром.

— Рамы падгніваюць, — знайшоў іншую загану хатавец.

— Зверху крыху, — паправіў Сцяпан. — Усярэдзіне як свежыя.

Купец вобмельгам, але прыдзірліва агледзеў выраза-ныя шалёўку і ліштвы і, бачачы, што тыя яшчэ дыхтоў-ныя, падаўся абыходзіць невысокую, невялікую хату — акінуў позіркам нядоўгія і нешырокія сенцы з плашак, пасля — прыбудоўку з бярвёнаў, пад якой быў склеп. За-тым падаўся азіраць дрывотню з акораных абрэзкаў, хлеў са старога, яшчэ з таго веку дрэва, гуменца з пла-шак і абрэзкаў — будавалася ўсё з таго, што, па-першае, было пад рукамі, а па-другое, каб лішне не марнаваць страявога лесу. На полі, прысеўшы і пацёршы пальцамі грудкі зямлі, той пацмокаў:.

— Не пясочак, але і нечарназём.

— Такая ж зямля, дзядзька, як і ў вас, — спакойна адказаў Сцяпан. — Зямлі не перайначыш. Якая ест, такая ест. Але добра дай гною, дай ласкі — дык і гэтая аддзячыць.

Хатавец змаўчаў. Старэйшы, ён усё добра разумеў і сам, па-гаспадарску пазіраў на палоску шэра-жаўтаватага поля, на высокую грушу-дзічку пры пагонцы, на высозную яблыню-райку яшчэ воддаль, на гуртавым узгорку, і, канечне, думаў: тут жыць можна, як і ўсюды, абы добра кеміла галава ды па-належнаму даць работу рукам. Ды, навучаны дзядамі-прадзедамі, рашыў адчайвацца, усё прыніжаць — збіваць цану.

— Ну, хадзем у хату, пане Стэфусь, — натупаўшыся і паназіраўшы, урэшце абцёр рукі ён. — Зірнем, што там у цябе за харомы.

Ідучы, моўчкі яшчэ раз абмацаў вачыма сенцы, за-зірнуў у кладоўку, у адчынены склеп, а ўжо ў хаце, затрымаўшы позірк на Марысі ў цеснаватай сукенцы, што прыгожа і вабна аздабляла стройную постаць, лагод-на ўсміхнуўся ў вусы:

— Добры дзень, пані гаспадынька! — А пачуўшы адказ, дадаў: — Красуня! На ўсе тутэйшыя вёскі! Некалі, дзяўчом, як помню, была падцыглястая, лупаценькая, а цяпер, глядзі ты, як вылюдзела!

Марыся спакойна выслухала здзіўленне і пахвалу, нават, здаецца, задзірыста падняла галаву. Хатавец моў-чкі праглынуў гэтую адмысловую жаночую дзёрзкасць, зноў засяродзіўся:

— Пакажэце, што тут і як у хаце.

Патупаўся, павагаўся на падлозе — яна не зарыпела, не прагнулася, пасля агледзеў печ, пліту, зайшоў у леп-шую хату.

— Ну, што я вам скажу, людзі, — прамовіў. — Жыць можна. Давайце цанавацца.

Яны, мужчыны, селі абапал стала, Марыся засталася стаяць каля печы.

— Якую хочаце плату? Золатам? Савецкімі рублямі? Ці тым і тым?

— Тым і тым, — прамовіў Сцяпан, маючы на ўвазе, што золата возьме з сабою ўпотай (яно спатрэбіцца ўсюды, у Польшчы таксама), а пра грошы пойдзе гутарка ў сельсавеце, калі будуць афармляць куплю-продаж.

— Але, пане Стэфусь, золата я многа не магу даць, — адразу агаварыўся хатавец. — Дзе яго ўзяць? Саветы, вайна… За хлопца свайго нямала немцу ўваліў, каб з палону выбавіць.

— Дык колькі можаце золатам даць — умяшалася ў размову Марыся, парушаючы тутэйшае няпісанае правіла: калі гутараць, рашаюць штосьці сур'ёзнае мужчыны, кабеце трэба надта не лезці, не парушаць ход мужчынскіх думак і гаворкі.

Купец зразумеў, што маладая гаспадыня з норавам, мае права на голас, дык адказаў ёй:

— Дваццаць пяць рублёў, пані Марыся.

— Мала, — сказала тая. — Сама меней дайце пяцьдзесят.

— А дзе ж, мілая мая, я гэтулькі вазьму? — занелюбіў, але праз сілу ўсміхнуўся стары. — Кажу ж, Саветы, вайна падчысцілі.

— Пазычце ў каго.

— Хто ж пазычыць? Золата!

— Дзядзька, не круцеце! — узгарэлася Марыся, ведаючы, што яе Сцяпан не любіць весці гандаль, можа саступіць хітраму і гаваркому хатаўцу. — За паперкі мы вам хаты, гаспадарку не аддадзім.

— Нічога, пані Марыся, я не кручу, — апраўдаўся той. — I, як ты кажаш, задарма не хачу ўзяць ваша дабро. Трохі дам золата, а астатняе заплачу цяперашнімі грашыма. Ну, яшчэ пярсцёнак залаты, загарак нямецкі маю. Калі хочаце, бярыце.

Праз гадзіны дзве, калі сышліся на цане, узялі задаткам дзесяць залатых царскіх рублёў і трыста новых, выпілі па чарцы, пакупнік паехаў дадому.

— Бачыў, як настойваў, каб мы ўзялі задатак? — сумна запытала ў Сцяпана Марыся. — Мы: усё, дамовіліся, толькі вам прададзім, а ён — у адно: добра, дзякуй, але ўсё ж, панове, вазьмеце трохі загадзя… Спадабалася яму наша сядзіба. Яшчэ як да душы!

Сцяпан маўчаў; Марыся, падпёршы далоньмі шчаку, сядзела за сталом і гаротна пазірала на двор, далей, на янкавінскае поле і лес, дзе ўжо нямала пратаптала сваіх сцяжын і сцежачак, да чаго прывыкла, як да свайго. Вось па яе гладкай і свежай шчацэ пакаціласяпабегла празрыстая ручаінка.

Сцяпанава сэрца раптоўна нібы перавярнулася, каль-нула і заныла-запякло ад болю.

— А можа, нікуды мы не паедзем? — міжволі вырвалася ў яго само па сабе.

Марыся імгненна павярнулася, з надзеяй зірнула яму ў вочы, але тут жа і ачахла.

— Мы ж задатак узялі…

— Задатак можна і вярнуць.

— Брыдка будзе. Людзі абы-што пачнуць гаварыць. Як пра несур'ёзных і не сталых.

— Якое тут брыдка, калі мы хочам застацца на сваёй бацькаўшчыне?!

— Глядзі сам, Сцяпанка, — прамовіла яна. — Як рошыш, так і будзе. Ехаць — дык ехаць, застацца — дык застацца. Ты ж — гаспадар, як кажуць, галава.

— А ты — шыя, — усміхнуўся. — Куды шыя павернецца — туды і галава.

— Не, я не буду настойваць.

Ён закахана паклаў ёй на плячук далонь. Яна прытулілася шчакой да яго дужай, але лёгкай рукі, арасіла яе слязьмі:

— Харошы мой і любы…

Ён прыгарнуў яе, здаецца, зусім лёгкую і слабую. Яна падняла галаву, і іхнія вусны, здаецца, самі па сабе самкнуліся ў доўгім пацалунку. Калі перавялі дыханне, яна радасна прашаптала:

— Сцяпанка, у нас будзе дзіцятка.

— Дзяўчынка?

— Дзяўчынка.

— I такая паглядная, як ты?

— Не ведаю, любы, — адказала. — Няхай будзе падобная на цябе. Кажуць, калі дачка пойдзе па бацьку, дык будзе шчаслівая. Дык няхай будзе ёй шчасце.

— Няхай, — па-маладому ўсцешыўся ён. — Але я хачу, каб яна была падобная і на цябе.

— Няхай, — згадзілася і яна.

— Калі яна тут заявілася, дык няхай тут і народзіцца, — сказаў. — На сваёй зямлі, у сваёй хаце…

7

Увечар, калі вярнулася ад Францішка Грыгарцэвіча маці і парадавалася, што яны, на яе думку, добра прадалі сядзібу, Сцяпан пачаў нялёгкую размову.

— Мамуся, — улучыў хвіліну і загаварыў ён, калі кабеты памылі пасуду, прыбралі на кухні і прыселі на хвіліну не столькі адпачыць, але каб пабыць разам у добрай сямейнай згодзе. — А можа, усё ж застанемся тут?

Маці (а яна сядзела пры пліце і папраўляла лучыну) устрапянулася, прыклала руку да ўпалых грудзей і аж разгубілася. Затрывожана зірнула на яго, на нявестку — яны, седзячы побач на столаку, не вытрымалі яе жалас-на-напалоханага позірку і таго болю, што, мусіць, зата-піў яе душу.

— Што вы, дзеці?

I яшчэ праз хвіліну:

— Рашылі ж разам ехаць, задатак узялі ад чалавека! Сцяпан, ведаючы, што Марысі яго слова як мёд на душу, але яна будзе маўчаць, павёў сваё далей:

— Шкода, душа баліць, мамуся, пакідаць агораны дом, гаспадарку, вёску, сваіх людзей. Перажылі ліхалецце, на ногі станавіцца пачалі…

— А мне, дзеці, душа і сэрца не баляць? — скрушліва захітала галавой маці. — Я ж болей за вас тут пражыла. Усё знаёмае, роднае якраз тут, бацькі і прадзеды, нябожчык Уладак у гэтай зямлі ляжаць… Хіба я паехала б куды ў свет, каб не так усё склалася?

Ражком белай хусткі выцерла пад вачыма, неяк уміг сагнулася, быццам увайшла ў сябе:

— Хіба я сама тую нашу хату паліла, у Нямеччыну з дзецьмі ездзіла? Хіба я вінаватая, што бавэр Юзіка збіў па галаве, розум хлопцу парушыў? Ці хіба я падгаворвала, каб Анелька з Антонікам Сталіна баяліся і не хацелі вяртацца дадому?

Маці выказвала праўду і праўду цяжкую, што агром-ністым цяжарам навальвалася на Сцяпана. Ён, старэй-шы сын, можа, вінаваты перад маці, перад усёй сям'ёй: збег з абозу, калі ў блакаду гналі немцы аднавяскоўцаў і маці з малодшымі дзецьмі ў Стоўбцы да чыгункі, а цяпер, не хочучы ехаць у Польшчу, дзе новыя польскія ўлады далі ім дом, гаспадарку на былой нямецкай зямлі, можа, навек бурыць іхнюю дружную сям'ю. Каб тады паехаў у Германію, можа, выратаваў бы Юзіка ад бяды (той, васемнаццацігадовы, заляцаўся да гаспадаровай дачкі, яна адказвала ўзаемнасцю, дык яе бацька скалечыў яго за гэта), а заадно, канечне, угаварыў бы шаснац-цацігадовую Анельку і чатырнаццацігадовага Антоніка не баяцца ні Сталіна, ні той страшнай Сібіры альбо кал-гасаў і не пераязджаць у Польшчу на чужое. За ўсё гэта і вінаваты, і невінаваты. Як старэйшы сын, як бацькавая падмога. Хоць каб не мітрэнга ў свеце, дык усё было б добра…

— Кажу ж, тамтутэйшыя ўжэнднікі падакляравалі, што табе дадуць асобны дом, кузню, — зноў, як і ў першыя дні вяртання ў Янкавіны, пачала спакушаць лепшым і лягчэйшым жыццём маці. — Я сама бачыла: дом той цагляны, вялікі, белай бляхаю накрыты.

— Але ж ён чужы, мамуся.

— Ведама, не свой. Але былога гаспадара выслалі да немцаў. Кажуць, навечна.

— Хто ведае: навечна ці не… — уздыхнуў Сцяпан. — Можа, прыйдзецца калі і ўцякаць адтуль. На свеце ўсё не вечнае: ні войны, ні мір, ні дамовы ўсякія. Немцы, адыходзячы адгэтуль, казалі: «Пачакайце, мы яшчэ прыйдзем сюды…»

— А што ж мне рабіць? — паскардзілася маці. — Як мне разарвацца паміж вамі? Застануся тут — душа мая сохнуць будзе: як там хворы Юзік, як там самыя малодшыя? Паеду туды — па вас сэрца балець будзе…

— Юзіка мы маглі б забраць і лячыць тут, а Анелька з Антонікам… От, зелянота, набралі сабе ў галаву: палякі, дык трэба жыць у Польшчы! Блазнюкі!

— А хіба мы, сынок, не палякі?

— Католікі, але не палякі.

— А хто ж мы? Расейцы?

— Тутэйшыя. Беларусы. I не трэба саромецца гэтага, лічыць: раз ты беларус — дык ты мужык… Мы — такія, як і ўсе людзі.

— Але мала дзе, сынок, прызнаюць такую нацыю. Ні ў Нямеччыне, ні ў Польшчы.

— Хто ж іншы будзе прызнаваць нас, калі мы самі сябе не прызнаём? Ці то саромеемся самі сябе, ці то падурному адракаемся, аддаёмся ў чужыя хіжыя рукі…

— А па-другое, Анелька, калі паглядзела свет, хоча іначай жыць. Акуратна, у чысціні.

— А што — у нас ужо зусім цёмна і брудна? — незалюбіў ён.

— Немцы жывуць лепш і чысцей, сынок. У іх і дарогі добрыя, і дамы, і ўсё нераўня нашаму. Яны — як паны.

— I ў нас жыць можна.

— Можна, — уздыхнула маці. — Але мы не скора дажывём да іхняга. Да такіх гаспадарак, да электрыкі, да машын усякіх, да такіх, выбачайце, прыбіральняў з белай пліткаю…

— А мне і тут добра.

— Бо ты лепшага не бачыў, сынок. I наўрад ці ўбачыш. Калі будуць калхозы…

— Калхозы могуць і ў Полыычы быць, мамуся, — адказаў ён. — Раз Сталін і там кіруе, то ён і там ад свайго не адступіць.

— Можа, — згадзілася маці. — Бачу: мне адной прыйдзецца туды ехаць. Ты будзеш жыць па адзін бок мяжы, мы — па другі… — Цяжка ўздыхнула. — Я дык, можа, болей не ўбачу ні вёскі, ні людзей нашых, ні вас…

Потым, калі леглі спаць, Сцяпан і Марыся доўгі час ляжалі моўчкі.

— Пакрыўдзілася на нас мамуся, — першая падала голас Марыся. Узяла яго руку, паклала сабе на жывот. — Але ж яно, праўда, мае права заявіцца на свет на роднай зямлі…

8

Праз некалькі дзён Сцяпан павёз маці ў Стоўбцы.

Конь трухаў, фыркаў, а яны абое сядзелі моўчкі: Сцяпан — спераду, спусціўшы набок, цераз драбіны, ногі ў хромавых ботах, што абуваў толькі зрэдку, старая Аршуля — збоку, угнуўшыся, самотна пазіраючы на на-вакольнае падзелянелае поле і яшчэ не абмыты як след веснавымі дажджамі цьмяны лес, на знаёмыя і малазнаёмыя вёскі — на Дзераўную, Заброддзе, Брухачы, Шаш-кі, Дудкі і іншыя, падобныя (новыя зрубы і зямлянкі, асобныя ці пад адной страхой будыніны, гародчыкі, маладыя садкі), а ў чымсьці (стрэхамі, вокнамі, паплава-мі, лужкамі ці аселіцамі, нават слупамі і частаколінамі ў платах) розныя. Яны, гэтыя вёскі, адна за адной заяў-ляліся, заставаліся ззаду — можа, для яе знікалі з вачэй ужо назаўсёды. На гэтай прыпушчанскай зямлі было нямала яе сцежак-дарожак, пратаптаных у маленстве і ў сталыя гады, і вось яна адрываецца ад усяго гэтага, і яе, як той апалы ліст, вецер ды лёс нясуць-імчаць кудысь-ці — далей і далей ад роднага дрэва.

Як і дагэтуль, рознае пачуццё кіпела і ў Сцяпанавай душы: яна раздвойвалася і ад вялікай віны, і ад сваёй праваты. Яму хацелася сказаць маці штосьці цёплае, пяшчотнае, але ён не знаходзіў самых патрэбных слоў, маўчаў, хмурнічаў і неяк несвядома пазіраў на падсох-лую, шэра-белую брукаванку з мазутнымі плямінамі ды на зялёную, з высокай старой травою ўзбочыну, дзе ляжаў ці то папяросны пачак, ці то газетны шматок альбо адчьгаеная, рыжаватая ад кансерваў бляшанка. Конь, калі бег адзін ці сустракаўся з іншым канём, быў спакой-ны, але калі чуў, а потым і бачыў каля сябе матацыкл альбо цяжкі лесавоз, падымаў вушы, кідаўся ў аглоб-лях, а перад Стоўбцамі, перад шырокай мінскабрэсцкай шашой, па якой адна за адной шнуравалі машыны, лез у нос асфальтны і дымны пах, увогуле разгубіўся і за-нерваваўся — Сцяпан мусіў аддаць лейцы маці, злезці, узяць свайго звыклага толькі да вёскі любімца за аброць і перавесці праз шашу, па якой той ішоў вельмі на-сцярожана і нязграбна.

У Стоўбцы — невялікі, але чысты гарадок з многімі брукаванымі вуліцамі, з прыгожымі драўлянымі, а там-сям і двух-трохпавярховымі цаглянымі дамамі, з больш кідкай і гусцейшай, чым у вёсках, зелянотай, што вельмі хораша зіхацела цяпер пры шчодрым сонцы, з адмысловым людам (прыезджыя сяляне ў лапцях альбо ў ботах, з торбамі за плячыма, надзьмутыя мужчыны ў палі-то і з партфелямі, вайскоўцы і, мусіць, іхнія жонкі ў шы-коўных замежных боціках, паліто і яркіх берэтах, чорны барадаты цыган, які вязе ва калёсах з гумовымі коламі гару пустых скрынь, гурцік вясёлых дзяцей з чырвонымі гальштукамі), — прыехалі пасля полудня. На круглаватай плошчы паблізу станцыі, дзе якраз ста-яў цягнік, чмыхаў і шпурляў увысь воблака белага сала-джавага дыму, Сцяпан запыніў каня, даў яму сена, а сам пайшоў браць маці білет да Брэста. Раней, да зайны, калі маці была толькі ў некалькіх суседніх вёсках, яна ні-зашто не падалася б адна нават у тое «Бжэсце» альбо «Бярэсце», але цяпер, пабыўшы на свеце, праехаўшы не раз гэтаю дарогай, ехала без звычайнага сялянскага страху. На станцыі, што адмыслова пахла хлоркай, свежай вадою і дымам, сёння не працавалі ні буфет, ні пош-та: і калідор, і зала, былі запруджаныя пастрыжанымі маладымі хлопцамі і вайскоўцамі. Каб узяць білет, Сцяпан мусіў прастаяць за афіцэрам болей як гадзіну — той браў, можа не меней за сотню квіткоў. Калі вярнуў-ся на плошчу, убачыў: маці абкружылі маладыя прыгожыя цыганкі ў доўгіх і рознакаляровых сукенках, побач з цыганкамі — іхнія напаўраспранутыя чарнамазыя дзеці.

— Дарога ваша, цётка, будзе шчаслівая, — абварож-вала круглатварая бойкая чарняўка, трымаючы матчыну руку і разглядаючы яе багатую на раўчучкі далонь. — Сын паправіцца, стане на ногі, але беражыце яго ад новай бяды… Дачка ваша хутка выйдзе замуж… Малодшы сын ваш будзе вашым апірышчам у вашай глыбокай старасці, бо жыць вы будзеце доўга.

Сцяпан строга і непрыязна агледзеў варажбітак, ас-церагаючыся, каб тыя не хапанулі чагосьці з калёс. Тая, што тлуміла галаву маці, паспеўшы за некалькі хвілін шмат пра іх уведаць, усміхнулася ласкава:

— Старэйшы ваш? — I ўжо гулліва яму: — Красівы малады мужчына! Пазалаці, красавец, руку — скажу тваю будучыню.

— Не трэба, — схмурыўся ён. — Адыдзіце. Я не веру ў вашыя казкі.

— Не будзь такі горды, красавец, — усміхалася прыгожымі вачыма і, здаецца, зазірала ў душу маладая гаваркая варажбітка. — Гардыня, бывае, губіць чалавека.

— Добра-добра, — адмахнуўся ён, як і ўсе янкавінскія мужчыны маючы насцярогу да гэтых хітрых людзей.

— Заплаці, сынок, няхай пагадае, — папрасіла маці. — Мне лягчэй будзе, калі ўсё і пра цябе знацьму.

— Яна табе такога нагаворыць! Толькі слухай, — пасміхнуўся.

— Горды! — матлянула галавой варажбітка. Прыплюшчыла вочкі, зірнула без крыўды, без пагарды, а, здаецца, спачувальна. — Перасцерагу, красавец: беражыся! Хутка, нават вельмі хутка цябе чакае вялікая неспадзяванасць… Па вачах тваіх бачу…

— Добра-добра, — зноў адмахнуўся ён. — Ідзіце сваёй дарогай, а я з сабой разбяруся сам.

— Дарэмна ты адагнаў іх, — падакарала маці, калі шумны цыганскі гурт адышоў і прычапіўся да іншых прыезджых людзей. — Чуў: нешта неспадзяванае чакае цябе?!

— А вы верыце ёй?

— Веру. Яны многа ведаюць, умеюць гадаць, што і калі будзе ў свеце, з кожным чалавекам. Яны і вайну прадбачылі, і блакаду, і наш вываз у Нямеччыну…

— Казкі і байкі.

— Не казкі і не байкі, сынок, — прамовіла маці, а потым сумнавата ўсміхнулася: — А ты, калі сярдуеш, нябожчык-бацька. I вочы такія, і ніжняя губа гэтак падрыгвае… I гутарка гэтакая самая…

Ён змаўчаў, адчуваючы, як спачатку балюча сцісну-лася, а потым затухкала сэрца. Бацька памёр у першы месяц вайны. Забалеў зуб, а ад нарыву сапсавалася кроў. Быў бы дзе паблізу які ўрач — канечне, выратаваў бы ад такой простай хваробы. На лета было б яму яшчэ ўсяго пяцьдзесят гадоў.

Памаўчаўшы, запытаў у маці:

— Вы не крыўдзіцеся на нас, мамуся? За тое, што не едзем з вамі?

— Якая крыўда, сынок?! Жывіце як жывецца. Марыся твая — не толькі харошая, але і добрая маладзіца, спрытная гаспадыня. Усё ўмее рабіць і робіць спраўна. Будзеце жыць. Беражыся толькі, з ужэнднікамі гэтымі будзь асцярожны. Прысланыя, не вялікага розуму, але злыя і помслівыя. Не лезь да палітыкі. З людзьмі ладзь, не гні карак перад дужым і багатым, не здзекуйся са слабога і беднага…

— Ну то дзякуй вам, што не пакідаеце на нас зла.

— Якое зло, сынок?! Да свайго дзіцяці?! — захітала галавой маці. — Кажу ж, мне хочацца, каб усе разам, на маіх вачах жылі, усе былі здаровыя, накормленыя і апранутыя, каб дзеткі вашы тэж шчаслівыя былі. Але калі не выходзіць разам жыць, дык будзем паасобку. Гаротна ўсміхнулася. — Не мы такія першыя, не мы такія апошнія… Ты будзеш беларус, а мы будзем палякамі…

Што так — то так. Ужо на Сцяпанавай памяці многія з Янкавін падаліся ў свет: хто паехаў на заробкі, каго вывезлі ў трыццаць дзевятым і ў вайну, каго нядаўна пасадзілі ці забралі ў войска — з палову вёскі вярнулася, пачало жыць у зямлянках, а з палову разбрылося па роз-ных кутках гэтай зямлі.

— Можа, не едзь, Сцяпанка, дадому наноч, — перасцерагла маці. — Перастрэнуць яшчэ не дай бог у лесе ліхадзеі. Каня, калёсы адбяруць, а самога ці з сабой павядуць, ці… Папрасіся, можа, пераначаваць у Навіцкіх з Налібак, выедзь раніцай.

— Не так многа ўжо тых ліхадзеяў, як пра гэта гавораць, — супакоіў ён. — Болей плятуць пра гэта ды на нас абы-што чапляюць…

— Беражыся, сынок. Беражонага і бог беражэ. I цыганка, чуў, перасцерагала.

Пазней, калі ўжо зашарэлася, калі на пахкім тытунё-вым дымам і хлоркай вакзале і на халодным пероне скупа свяцілася па лямпачцы, калі Сцяпан унёс у запоўне-ны навабранцамі вагон матчын куфэрак (у ім, у двайным дне, схаваў некалькі залатнікоў, што даў яму цесць), ма-ці плакала наўзрыд. Не вытрываў, даў волю слязіне і ён: з усёй вялікай радні тут засталіся толькі ён ды дзядзька Францішак з сынамі.

Паехаў дадому адразу, як толькі цягнік засвістаў, сыпнуў уверх сноп іскраў, заляскаў жалезам і скрануўся з месца. На душы была нейкая палёгка, што скончыўся цяжкі дзень, маці ўдала паехала, а заадно на душы было і цяжка — можа, і ад каменю сіратлівасці, адзінокасці: маці хоць не ўмешвалася ў яго гаспадаранне, давярала яму як сталаму ўжо мужчыну, але магла і ўмела даць добрую параду. Цяпер ужо не дасць.

За Стоўбцамі ехаў у суцэльнай цемнаце, дарогу выбіраў не ён, а конь. Доўга паўляжаў на сене, успамінаў усё да драбніц, што было сёння, адчуваючы непрадка-зальнасць і загадкавасць гэтага жыцця, чалавечых лё-саў. Толькі за апоўнач пачаў патроху падступацца сон. Але ў Дзераўной, калі затрэсліся на бруку калёсы, прахапіўся і даехаў дадому без сну.

9

— Афонька!!!

Кураглядаў рэзка ўскінуў галаву: у кабінеце стаяў не-высокі, худы, даўно ўжо няголены мужчына ў зноша-ным салдацкім шынялі, з пустой торбай у апушчанай руцэ. I здзіўлены голас, і нягеглая чалавечая постаць былі вельмі знаёмыя — яшчэ адтуль, з далекаватага ўжо ветраўскага юнацтва. Так, Сяргееў з яго роднага Ветрава. Бядняк-галетнік, першы іхні старшыня калгаса. Застары на свае сорак гадоў, сівы, маршчыністы, неяк надта ўвесь апушчаны — як у іх казалі, «ледащий мужичонка».

Пазнаўшы і ўзрадаваўшыся, зямляк хацеў кінуцца з абдымкамі, але яго намер астудзіў Дзік. Сабака, прадчу-ваючы рывок да гаспадара, не толькі загірчэў, але і ўскочыў, раўнуў так, што бедны Сяргееў адскочыў да дзвярэй і ўмлеў, закрыўшыся рукамі і, як бачна было, вялізнаю торбаю. Кураглядаў пагладзіў Дзіка па падня-тым чорным хібе — той супакоіўся і апусціўся на падлогу.

— А, Іванавіч! — усміхнуўся Кураглядаў, падняўся і выйшаў з-за стала. — Ну, здароўздароў!

Той схапіў і моцна затрос яго руку, лісліва зірнуў у вочы:

— Ну, Афоня! Чысты, гладкі! Начальнік! А ўсе ў нашай вёсцы лічаць: прапаў Лукічоў сын! Магілка недзе на свеце!

Кураглядаву не зусім прыемныя былі гэтыя словы. I гэтае даўняе «Афонька», што цяпер прыніжала яго, гэтае «прапаў», што чымсьці пагражала яму.

— Як ты тут апынуўся?!

— Доўга расказваць, Іванавіч, — адказаў ён. — Адным словам, я тут па спецзаданні, але шмат на гэты конт распаўсюджвацца не магу.

— Чэсна кажу: Маруся твая, усе ў вёсцы лічаць — ты прапаў на вайне.

«Прапаў. Не загінуў смерцю храбрых, а — прапаў!» — зноў незалюбіў, але ўголас запытаў:

— Ну, а як ты, жывы-здаровы, сюды дапяў?

— Дапяў… — Пасмутнеў неспадзяваны госць. — Дарога прывяла… Голад… Мяшочнік я…

Кураглядаў адвёў вочы: штосьці жаласнае і сарамлі-вае варухнулася ў душы. Там жа, дзе жыве гэты Сяргееў, і яго сям'я. Жонка, сын. Гадоў сем ужо не бачыў іх.

— Ды садзіся, Іванавіч, — забраў руку, якую, як відаць было, агаладнелы зямляк не хацеў выпускаць, як нейкую чароўную палачку.

— Галадаем мы, пухнем ад голаду, Лукіч… — Той паслухаў, сеў і па-жаночаму захліпаў, шморгаючы носам. Колішні недурны, вясёлы і зычлівы чалавек. — Ні хлеба, ні сала, ні бульбы… Нічога… Хто чэзне, хто памірае, а хто, як вось я, кінуўся ў свет… Дронавы і Лукашовы паехалі ў Заходнюю Украіну, а мы, Сяргеевы, прыбіліся сюды, у Заходнюю Беларусь. Злезлі на станцыі ў Стоўбцах, падаліся сюды. Яны засталіся ў Дзераўной, а я, як ты кажаш, дапяў у гэтую вёску, ледзь не ў пушчу. Прашу ў людзей якую бульбіну, акраец хлеба, скарынку-лупінку… Тут сказалі, каб я спачатку ў сельсавет зайшоў, запісаўся, а тады па хатах ужо хадзіў.

— Мой загад… — усміхнуўся Кураглядаў. Затым не столькі патлумачыў, як падстрашыў. — Тут табе не спакойная, савецкая Расія, тут — адмысловая зона. Заходнікі. Нелаяльныя людзі, а то і бандыты альбо іхнія памагатыя. Як кажа таварыш Сталін, «не внушающие доверия».

— Ажно гэты строгі ці нават грозны начальнік — ты, Афо… Лукіч!

— Рады бачыць мяне? — усміхнуўся Кураглядаў. — Ды якраз тут?

— Зямляк жа, Лукіч! Свой чалавек!

— Ладна, — задаволіўся Кураглядаў. — Ніякай даведкі табе не трэба, сам старшыня сельсавета асабіста цябе ведае. I па вёсцы не хадзі, не прасі і не кланяйся, бо нічога табе надта не дадуць. Сам бачыш: вёска сама адбудоўваецца пасля блакады. Ды не ўніжай сябе, мяне, нашу старану. Зойдзем да мяне, накармлю, напаю і ў дарогу тое-сёе дам. I табе, і маім.

— О-то радыя будуць, Лукіч! — падхапіўся Сяргееў. — Каб ты бачыў: на тваёй Марусі адны косці ды скураі Як кажуць, жывот да спіны прыліп. I малец твой — таран, белы-белы, галава ў яго часта баліць ды з носакроўідзе…

— Я тут партызаніў, — пачаў апраўдвацца Кураглядаў. — Пасля ўцёку немцаў не ведаў: ці на фронт пайду, ці тут на партыйнай альбо савецкай рабоце застануся, дык не выклікаў сваіх… Ды, кажу, тут вельмі пашыраны бандытызм, патайное супраціўленне. савецкай уладзе… Нас тут не любяць… Так што, Іванавіч, тут яшчэ праходзіць нябачны фронт. Так і чакай: пальнуць з-за вугла па башцэ ці ў спіну з абрэза. Альбо нават і з кулямёта…

Калі ішлі з сельсавета па двары ў хату, каб адолець адчужэнне і пашукаць еднасці, Кураглядаў запытаў:

— А ты ваяваў?

— Ваяваў, Лукіч, — падбягаючы і лісліва зазіраючы ў вочы, адказаў Сяргееў. — У пяхоце. На пузе прапоўз, пехатою пратэпаў да самага гітлеравага логава, на сцяне рэйхстага распісаўся!

— Герой! У гісторыю ўвайшоў!

— Маю ордэны, медалі, але…

Кураглядаў не даслухаў, упусціў у сенцы, потым у ха-ту спачатку сабаку, пасля — несамавітага госця з торбай пад пахаю. Той, убачыўшы чысцюткую падлогу, самаробны, але вабны ходнічак, белую печ, свежыя фіран-кі на вокнах і белы абрус на стале, зноў не ўтрываў здзіўлення:

— Тваё жытло?

— Маё-маё. Праходзь, чаго затаптаўся? Чысціні збаяўся?

— Не тое, што чыста — вылізана! Плюнуць няма куды!

— Заходнікі, Іванавіч, любяць лад! Набожныя, гарэлкі амаль не п'юць, не мацюкаюцца!

— Сумныя людзі, Лукіч!

— Своеасаблівыя.

— I гавораць дзіўна. Здаецца, па-нашаму, але шмат чаго я не разумею.

— Гэта, Іванавіч, такая беларуская мова, — патлумачыў Кураглядаў, а пасля, калі госць скінуў выцерты запылены шынель, прыткнуў яго на лаве ў парозе, застаўся ў выцвілай і зашмальцаванай гімнасцёрцы, пасміхнуўся: I праўда: таран ты! Жывот — каля спіны!

— Не хлушу, Лукіч, агаладнелі, — пахмурна пахітаў галавою Сяргееў. — Сталі мала на людзей падобныя. Як якія дзікія туземцы.

Ён з зайздрасцю агледзеў яго поўныя шчокі, дзябё-лыя плечы і досыць напхнуты ўжо жывот пад афі-цэрскім мундзірам і папругаю, дыхтоўныя сінія галіфэ і хромавыя боты.

— Што ты хочаш, Іванавіч. Вайна… — Пахітаў галавой і Кураглядаў, хаваючы позірк. — Калі б не яна, праклятая, то інакш жылі б. Багата, прыгожа, весела.

У гэтую хвіліну пачуўся тупат, а неўзабаве сюды хуценька, лічы, убегла Франя ў сваім звыклым чорным паўсачку. Адразу завінавацілася:

— Выбачайце, не агледзела, што вы ўжо дадому пайшлі.

— Нічога-нічога, — супакоіў яе Кураглядаў. — Вось знаёмы нарыхтоўшчык з Вянкоў завітаў, дык мушу пайсці трохі раней з работы. А ты зрабі нам што-небудзь на зуб узяць.

Наўмысна не сказаў, што госць — ягоны аднавяско-вец. Не варта, па-першае, каб ведалі, што гэты нехлямяжы чалавек — зямляк, а па-другое, пачнуць яшчэ пра тое, што не трэба, распытваць у таго.

Франя, толькі кіўнуўшы госцю, ведаючы, што нельга абы-куды ўсоўваць язык, моўчкі і ўвішна дастала з печы чыгунок, вялікай драўлянай лыжкай начэрпала з яго ў гліняныя місы духмяных буракоў з капустай, костачак з мясам, потым абгарнула чыгунок анучкай, ашчаперыла яго далонямі і наліла ў місы тлустага шчолаку. Затым дастала з печы яшчэ адзін чыгунок і ў іншыя гліняныя міскі наклала з яго тушанай бульбы з салам. Кураглядаў быў спакойны, стрымана мыў у парозе над мядніцай рукі, а Сяргееў, як бачыў, не зводзіў з місак зачаравана-га позірку, раз за разам каўтаў сліну. А калі ён паклікаў яго таксама памыць рукі, то той, здаецца, дрыжэў ад хвалявання і прагі.

Калі Франя запытальна зірнула на яго, што яшчэ трэба, Кураглядаў загадаў:

— Дастань з пограба каля двух мяхоў бульбы, два кашы бручкі, буракоў, морквы. Насып во ў гэтую торбу і яшчэ ў адзін, мой, мех. Потым можаш ісці дадому. Я сам прыбяру са стала.

— Добра, — прамовіла тая і падалася з хаты.

— Канспірацыя! — падняў палец угору Кураглядаў, усміхаючыся Сяргееву. — Ты — мясцовы, з нашага раённага горада. Ясна?

Той не зважаў на яго перасцярогу, як кажуць, ужо еў вачыма тое, што было на стале. Кураглядаў схадзіў у залу і прынёс адтуль падараваную ўчора хатаўскім чалавекам паўтарачку гарэлкі, дзве чаркі. Вырваў зубамі корак, наліў празрыстага пітва.

Сеўшы, Сяргееў пазіраў са здзіўленнем і на гэтыя чаркі:

— Як у Еўропе!

— Тут, Іванавіч, калі п'юць, дык не з рыла і нават не са шклянак альбо кубкаў, — пасміхнуўся Кураглядаў. — А вось з такіх панскіх кілішкаў.

— Дык і ты барын ужо! — паліслівіў Сяргееў, ужо не могучы справіцца са слінай. — Каб не быў у Германіі, дык і не ведаў бы, як браць гэтыя чаркі, нажы і відэльцы!

— Ну давай, Іванавіч, вып'ем па-зямляцку за тое, што жывыя ў ліхалецце засталіся, што сустрэліся як сябры.

Сяргееў дрыготкай рукою нязграбна — не пальцамі, а ўсёй далонню — узяў чарку на доўгай ножцы з пятаком на канцы, дакрануўся да яго чаркі і кульнуў з яе ўсё сабе ў рот. Неўзабаве акуратна ставіў кілішак на стол, але вочы яго вырачыліся, а рот разявіўся. Толькі калі заню-хаў хлебам, выдыхнуў з піяцкім задавальненнем:

— Спірт!

— Не, Іванавіч, — усцешана ўсміхнуўся Кураглядаў. — Мясцовая паравая, перагнаная гарэлка.

Сяргееў толькі хітнуў галавой (не гарэлка, а агонь!) і накінуўся на капусту. Апякаў рот, зяхаў, але сёрбаў лыжка за лыжкай.

Пазней, калі кульнуў яшчэ некалькі чарак, спатоліў голад, не столькі ўдзячна, як няшчыра палез лашчыцца:

— Ну, Афонька! Барын! Яй-богу, барын! З панскіх чарак п'еш, шчы жырныя, картошку з салам колькі хочаш наварачваеш! Вунь якія кавалкі сабаку кідаеш! Пакаёўку, як зразумеў, трымаеш!

— Што — мы не маем права тут кіраваць, добра пажыць? — акрыліўся падпіты, але яшчэ з ясным розумам Кураглядаў. — Мы ж вызвалілі іх ад буржуазіі, нясём ім святло, новае жыццё! Мы пралівалі сваю кроў!

Ён асабліва зычна вымаўляў гэтае «мы»: з аднаго боку, сюды, да гэтага «мы», прымешваўся і Сяргееў, але, з другога боку, не, да гэтых «мы» адносіліся найперш ён, Кураглядаў, і іншыя, вышэйшыя, са становішчам лю-дзі, да якіх Сяргееву, зразумела, было далёка.

— Барын! — цягнуў адно і тое ж Сяргееў. Лічы, на вачах касеў, дык палезла-паперла з яго ўсё тое, што дагэтуль стрымліваў. — А мы там — галота і цямнота. Ядзім тое, што ядуць свінні. I я з сям'ёй, і твая Маруська.

— Пацярпіце — хутка палягчэе.

— Калі? Каму? — лыпаў бялёсымі вейкамі, тыцкаўся яму ў плячук Сяргееў. — Што ні кажы, нас пакінула без хлеба не толькі вайна. Найперш нас агалілі ўлада, калгасы, Афонька… Глядзі: тут не было гэтай напасці, людзі ўсё страцілі ў вайну, будуюцца, а ўжо з хлебам! Бо тут кожны сам сабе гаспадар, робіць для сябе, а не для чорта лысага альбо для нейкай ненажэрнай прорвы.

— Не многа тут таго хлеба.

— Колькі ні ёсць, але ёсць. А ў нас няма зусім, — ап'янелы Сяргееў надзіва ўчэшііваўся за самае балючае. — У нас… Вось летась амаль усё калгаснае зерне забралі ў раён, у Дзёгцеў. Згрувасцілі ў адну кучу пад адкрытым небам, а тут — дождж… Усё ляснула. Калгасы, далібог, калгасы давялі нас да торбы. Ленін даваў нам некалі зямлю, а Сталін яе забраў. А што значыць селянін без сваёй зямлі? Што значыць дзяржава без сапраўдных гаспадароў? Я ж быў у Еўропе, бачьгў… — Хто-хто, а ты, Іванавіч, не вельмі цягнуўся да зямлі.

— Я — не. Але цягнуліся іншыя — працавітыя, талковыя. Яны накармілі б і сябе, і ўсіх. Дык не. Разагналі, пабілі іх. Пакінулі адных гарлапанаў і абібокаў…

— Цыц! — абарваў яго Кураглядаў. — Маўчы, дурань, калі хочаш галаву на карку насіць! Ты што — такую страшную агітацыю развёў!

— Якую — «агітацыю»? Праўду!

— Дурную «праўду»!

— Непрыемную, горкую, але праўду з праўды!

— Прыкусі язык, кажу! Набяры ў рот вады, калі хочаш жыць, — хоць малодшы, паўшчуваў Кураглядаў. — Пацярпець трэба крыху. Ты ж быў наш першы старшыня калгаса, перадавы чалавек новай эпохі, дык умееш так, як трэба, думаць і гаварыць.

— Дурні мы з табой, Афонька. А ў Крамлі — абманшчыкі, языкачосы вялікія, — стаяў на сваім Сяргееў. — Яны ці не ўмеюць гаспадарыць як след, ці наўмысна з нас здзекуюцца, робяць нас жабракамі, каб мы за наш жа кавалак хлеба ім рукі цалавалі.

— Спыні, такую тваю, кулацкую прапаганду! — запатрабаваў Кураглядаў. — Давай яшчэ па чарцы возьмем ды пра іншае што, болей прыемнае, пагаворым.

— Давай, Афонька, — нібы згадзіўся перамяніць гутарку той. — Жулік, лабатрас ты быў, але во… начальнікам стаў! — Палез цалавацца, а калі яшчэ выпілі, дык «аддзячыў»: — I за што цябе так узвысілі? Няўжо тут няма сваіх вартых людзей?

— Дыялектыка, Іванавіч. Мяне ўзвысіла вайна, мая бальшавіцкая свядомасць. Адказную пасаду мне даверыла партыя.

— А чаму мяне вайва не ўзвысіла? Быў хамут — і застаўся хамут, — захліпаў Сяргееў. — Вайна… Нам жа гудзелі ў вушы: яе не будзе, а калі яна пачнецца, дык разгарыцца на чужой зямлі і мы абыдземся малою крывёю. Так дадзім, што вораг дзесятаму закажа!

— I далі!

— Калі і як — «далі»? Калі нас прыперлі да самай Масквы! Калі ўсю дарогу да яе і ад яе заслалі нашымі людзьмі!

— Што да адступлення, то гэта была наша тактыка, Іванавіч. Наўмысна заманьвалі ворага ўглыб, як некалі Напалеона. А што да ахвяр, дык яны дапусцімыя. Яны, як бачыш, ды наш гераізм прынеслі нам вялікую перамогу.

— Падбрэхіч ты, Афонька! Гад! Сволач!

— Ну, дзякуй! За маю дабрыню!

— Ты — «добры»? Што, як барсук, зашыўся тут, п'еш-жуеш, Маруську з мальцам на галодную смерць кінуў? Ці ты завёў тут сабе цыпу?

— Закрый хлябала! — бухнуў кулаком па стале Кураглядаў, не рады, што прывалок дадому вось такога няўдзячнага свінчука, пасадзіў за стол, а той лезе туды з нагамі. — Па мордзе захацеў? Вон пайсці? Альбо хочаш, каб я зараз пазваніў куды-небудзь і здаў цябе як міленькага? Калі здам, дык ведай: ні ордэнамі, ні медалямі не ўратуешся, пойдзеш у Сібір марозам вымарожваць з сябе заходнюю заразу!

— Афонька! — кінуўся ад страху, абслініў яго, Сяргееў. — Друг! Ды я ж люблю цябе, чорта… Не вытрымаў… Панімаеш, заела. Крыўдна мне, баліць душа. За ўсёўсё…

— Кажу ж, будзь мужчынам, пацярпі. Хутка палягчэе.

— Калі?

— Хутка.

— На святое ніколі… — зморшчыўся Сяргееў. — Зрэшты, хрэн з ім усім! Давай яшчэ вып'ем, Афонька!

— Кідай ты гэтае «Афонька-Афонька»! Я ж не пацан табе!

— Лукіч! — упёрся той лобам у яго плячук. — Вып'ем! I песні паспяваем. Нашы франтавыя. Хоць ты і тылавы пацук.

— Я — не тылавік, я — партызан! Народны мсціўца!

— Помсціў, схаваўшыся пад бабскаю спадніцай!

— Ты гэта, друг сітцавы, кінь! — Кураглядаў зноў узвіўся, схапіў кволага субяседніка за гімнасцёрку, што з яе пырснула некалькі гузікаў. Ад злосці забыў, што гэта свой чалавек, лічы, радня тут, уяўляў яго найпершым непрыяцелем. — Я ваяваў, як і ты. Сырэў, мёрз, галадаў, хадзіў кожны дзень па вастрыі брытвы, трапляў пад аблавы, засады і бамбёжкі! Я хадзіў на небяспечныя баявыя заданні. Я… Таксама, каб ты ведаў, ордэн, медалі маю!

— Я ж не супраць, — ледзьве выдыхнуў Сяргееў. — Але франтавікі жартуюць…

— Я не дазволю так жартаваць, — кіпеў уз'юшаны Кураглядаў.

— Не буду, не буду, Лукіч, — залепятаў той. — Адпусці, ка-лі ла-ска. Я ж твой друг. З аднаго сяла. З бядняцкай, лічы, пралетарскай сям'і. Дык хіба я вораг? Уладзе? Табе? Я ж першы старшыня калгаса быў! Я Сталіна люблю, як бацьку!

10

— Анкеты нашы чыстыя, Лукіч, — загугнеў затым, пасля новай чаркі, Сяргееў. — Канечне, невыпадкова ты тут начальнік! Так сказаць, праваднік у жыццё нашай лініі!

— Я тут мясцовы Калінін.

— Ага, Лукіч, Калінін-Калінін!

Госць даверліва прытуліў галаву да яго галавы, нібы найлепшы сябра альбо нават брат, абняў. Кураглядаў расчуліўся: вось цяпер зямляк сапраўды паводзіць сябе па-зямляцку.

— Ты ж, Лукіч, з такога балота! Дурань з дурняў!

— Ну… З балота, дурань, але не тупы. Іначай не трапіў бы ў наменклатуру!

— Дуб!

— Але зялёны!

— Я, Лукіч, пра тое, што сям'я ваша была вялізная, а хата, гаспадарка былі зусім малыя, нікчэмныя. Жылі разам дзед і баба, твой бацька і маці, яшчэ два жанатыя бацькавы браты. Колькі ж вас, малечы, было ў тваіх бацькоў?

— Дзевяцёра.

— Дзевяцёра. А ўсіх вас, мусіць, было не меней дваццаці пяці. Як цяпер бачу, спалі ўсюды: на печы, на палках, на куфрах, на падлозе. Як палягуць усе, не прайсці. Начадзяць за ноч — раніцай, выбачай, Лукіч, можа, не зусім цэнзурна, не дыхнуць, галаву ў бакі водзіць. Елі па чарзе. Спачатку дзед з сынамі, потым — баба і дзеці, пасля іх — нявесткі. Так, Лукіч?

— Так, Іванавіч.

— Душыліся ў цеснаце, бо не было як дзяліцца. Жылі перабіваючыся з хлеба на квас. Як твой дзед гаварыў: «Стужа да нужа — нет іх хужа; холад ды голад — не легча таго». Помніш?

— Помню.

— Грызні, боек, канечне, хапала, — гаварыў захоплены ўспамінамі Сяргееў. — Не толькі мужчыны, але і бабы, бывала, адна на адну з кулакамі, з чапёламі кідаліся. I не толькі вы адны так жылі, але і мы, і іншыя. I ваабшчэ… Ні радыё, ні кіно не бачылі. Самае вялікае — выпіўкі па вялікіх святах альбо царква. Але аптымізм наш быў высокі, Лукіч. Якраз мы заўсёды былі класава свядомыя, першыя ў калгас пайшлі, па багацеях ударылі…

— Не толькі ўдарылі — разам з упаўнаважаным Бяздомным выкарчавалі іх пад корань!

— Мы, Сяргеевы, любілі прыходзіць да вас. Любілі паслухаць твайго дзеда Хвядота, верхаводу на нашай вуліцы. Помніш, ён вельмі любіў баяць, як служыў у царскай арміі, калі і з кім з «высшего обвцества» знаўся, піў гарэлку.

Кураглядаў напружыўся — і нібы пачуў тагачасны дзедаў голас:

«Помню, сядзім мы, рускія маракі, у Севастопалі ў шынку з французскімі маракамі. Ясна, на стале — мора пітва (гарэлка, каньяк, ром, лікёр, чаго вы, цемра ветраўская, ніколі ў вочы не бачылі) і горы закусі… П'ём, перамаўляемся на мігі: хто каго перап'е! Карацей, рана-позна ўсе пападалі мордамі на стол, трымаемся толькі французскі капітан і я… Куляем фужэрамі: ён — фужэр і я фужэр, я — фужэр і ён — таксама… Словам, так я падагнаў мусьё, што ён не толькі паў, але згарэў ад гарэлкі… Я ж за яго душу яшчэ наверх адзін фужэр смалянуў…»

Альбо:

«Помню, сядзім мы ў шынку разам з графам Львом Мікалаевічам Талстым, п'ём, гаворым пра вайну ў Крыме…»

— Брахаў шмат твой дзед, Лукіч, — перапыніў яго міжвольныя ўспаміны Сяргееў. — Але брахаў, халера, прыгожа!

— Гаварыў, што, напіўшыся, з чортам размаўляў… — сказаў Кураглядаў.

— Паверу, бо і я з чортам абдымаўся… Тады, калі старшынёй калгасабыў… Але, Лукіч, ёсць і паганыя нашы землякі. Вось Лыкавы, з якімі ты парадніўся. Цёмныя, панурыя, злыя і, скажу табе чэсна, нібы пустым пыльным мяшком сцебанутыя. Вось цешча твая, Фёкла. Дурніца, любіла ўспамінаць, як яна адзін раз была ў горадзе, начавала ў сяброўкі па дзяцінстве. Легла яна на печы. Сяброўка, падслепаватая жанчына, кажа ёй: «Фёклачка, чаго ж легла абутая? Разувайся, у хаце цёпла». — «Ды я, мілачка разутая». — «Дык жа, Фёклачка, чуні на табе». — «Ды не, мілачка, то мае ногі такія». — «О, божа! Хіба ж можна так загужавець!» Фёкла расказвала з гонарам пра сябе і асуджала сяброўку-чысцёху. А цесць твой… Як малы быў, злавіў ката, падвесіў яго да дрэва і падпаліў. Кот дзіка заенчыў, ірвануўся і, увесь у агні, шуснуў пад страху гумна, дзе было сена на зіму. А, абы з кім ты звязаўся, Лукіч!

Кураглядаву спадабаліся гэтыя справядлівыя словы, але ён абачліва змаўчаў, параіў толькі яшчэ выпіць. Ка-лі ён прынёс яшчэ адну пляшку, Сяргееў усцешыўся:

— I куплёную маеш! — Маю, Іванавіч. Вып'ем за наша шчаслівае жыццё! Выпілі, спрабуючы падчапіць відэльцамі астылыя скрылікі бульбы.

— I мне, Лукіч, усё жыццё не шанцавала на баб, — паспачуваў Сяргееў. — Ужо жанаты, мужчына, павёз я аднойчы ў горад прадаваць парасяты. Прадаю патроху. Апошнюю свіначку купіла маладая дамачка. «Гаспадар, — кажа мне вельмі ж ласкава, апускаючы вочкі, — будзь добры, падвязі парася да майго дома». — «А што будзе?» — скалю зубы, як і кожны заскаліў бы. Баба, брат, дык баба: твар як пісаны, гладкая, спераду і ззаду ўсяго многа! «Пляшку, жаркое пастаўлю». Жаркое — дык жаркое. Спакусіўся, павёз тое парася. Занёс яго ў хлеўчык, зайшоў у дом. Яна — праўда, ставіць на стол пляшку, дастае з печы патэльню. Але толькі наліла чаркі, толькі я яе за мяккае месца ўшчыкнуў, як выходзяць з суседняга пакоя тры дурылы. Карацей, прыставілі да майго горла нож і абчысцілі мае кішэні. Я, ясна, маўчаў, але, чорт ведае як і ад каго, пра гэта ўведалі ў вёсцы. Колькі пазубаскалілі, колькі мая Анютка мызу мне драла, чыркала тупой пілою! I на вайне… Многія гулялі з медсёстрамі, прачкамі — хоць бы што, сыходзіла з рук, я адну з авіяпалка толькі пагладзіў — ледзь не запёрлі ў штрафную роту… Жыў ці не жыў, бачыў што добрае ці не бачыў — не ведаю… Не ўтрымаўся я ў сядле яшчэ тады, у трыццатыя, зляцеў на скаку. I тое, што ваяваў, фашызм дабіваў у логаве і Еўропу вызваляў, не спрыяе. Быў цёмны мужык і ёсць мужык, не ўцёк ад чорнай сялянскай працы, ад знаёмых нястач. Ты вось, Лукіч, спрытнейшы! Фраер! Не — нават прыдурак!

— Я, Іванавіч, лепш улавіў дыялектыку жыцця! — адказаў Кураглядаў. — Помніш, новая ўлада нам дала зямлю? На, бяры — працуй, багацей. Тады наша вялікая сям'ішча падзялілася, мой бацька і яго браты пачалі жыць асобна. Старэйшы дзядзька, Яўграф, зашчыраваў, як кажуць, хутка аперыўся, куркулём стаў, дык яго пазней сход беднаты пастанавіў раскулачыць і выслаць з Ветрава.

— Сход «беднаты», «пралетарыяў»! — хмыкнуў Сяргееў. — Гэта так нам, дурням, тады ў галаву ўбілі! Па-сённяшняму — сход усіх няўдаліц, гультаёў і зайздроснікаў на чужое дабро! Яны пастанаўлялі «абашчэствляць» не толькі «арудзія труда», быдла, але і кажухі, валёнкі, маслабойкі, самавары, радыё — усё, чаго самі не мелі!

— Ну ты! Фармуліруй як след!

— Скажы чэсна, Лукіч: не з-за зайздрасці ты асабіста нават Яўграфа, дзядзьку, трыбушыў?!

— Не! Найперш з-за класавай свядомасці. Кажу ж, я змоладу адчуў дыялектыку… — «ідэйна» апраўдаўся Кураглядаў. У яго было ўжо за правіла: чым болей выпіваў і чым болей мог абы-што мянціць дурны язык, тым болей ён змушаў сябе прамаўляць толькі бальшавіцкімі лозунгамі. Гэта берагло і беражэ яго ад небяспечных даносаў. — Я свядома памагаў дзядзьку выкарчоўваць. Як кулака. Як варожы сацыялізму элемент.

— Які ён кулак?

— Кулак! Уласніцкае, а гэта значыць буржуазнае нутро ў яго было, кулацкая філасофія і псіхалогія, нянавісць да калгасаў і ўвогуле да нашага ладу.

— Не, Лукіч. Гаспадар быў Яўграф! Дбайны і талковы!

— А я кажу: кулак! Ён майго бацьку-бедняка не любіў, прылюдна класава абражаў: абібок, табе нельга даваць зямлю! Ты толькі марнуеш яеі Калі хочаш хлеб круглы год есці, аддай зямлю мне і ідзі да мяне ў парабкі!

— Хіба гэта не праўда, Лукіч? Яўграф накарміў бы і сябе, і вас, і яшчэ шмат прадаваў бы!

— Бацька мой не меў уласніцкай прагнасці, не нёс патэнцыяльнай пагрозы сацыялізму і камунізму. I нас да яе, прагнасці, не вучыў.

— Помню, — пахітаў галавой Сяргееў. — Ты змалку ўхіляўся ад чорнай работы, але спрабаваў уварваць лепшы кавалак. Змоладу цягнуўся да піянераў і камсамольцаў, тачыў зубы на чужое дабро, лез на сходах языкачосіць. Спачатку з цябе пасміхоўваліся: як казаў твой дзед, мальчьппка, жаўтароцік, а пасля баяцца пачалі. Убачылі: ты і бацьку роднага ўтопіш у лыжцы вады, абы карысць сабе мець.

— Я рана паказаў усім: я — не жаўтароцік, не олух, я — барацьбіт за новы лад, я — сіла, звязаная з вялікай вышэйшай сілай! — заківаў пальцам Кураглядаў. — Мяне, Іванавіч, Бяздомны, наш камсамольскі важак, што прыехаў з горада, агледзеў і настроіў на патрэбны лад. Якраз па яго падказцы я і на дзядзьку Яўграфа напаў, засведчыў сваю свядомасць і адданасць, і табе, старэй-шаму, памагаў калгас у Ветраве ўсталёўваць.

— Памагаў, Лукіч. Сярдзітыя мы з табой былі на кулакоў і на іхняе дабро. Помніш, колькі іхніх кажухоў, валёнак, коўдраў сабе забралі, а то прапілі? А мёду, зерня? Аднойчы ты нават ледзь не згарэў ад гарэлкі.

— Малады зусім быў, не загартаваны.

— А я…

— Не крыўдзься, Іванавіч, але ты не ўмеў мысліць дыялектычна, — перапыніў яго Кураглядаў. — Ты не народжаны для наменклатуры. Ты то задумваўся, то перажываў, калі мусіў рабіць не тое. Ведаючы, што нічога не зменіш, што цябе многія асуджаюць, ты заліваў душу гарэлкай, падаў, як кажуць, з трыбуны і цвёрда не вёў лінію. Піць — пі, але… Прачынайся, пакутуй ад учарашняга, ачухвайся і гні-гні лінію далей! Цісні, даві ўсіх незадаволеных і няўгодных! Калі трэба, то — і свайго дзядзьку ды бацьку! Вось тады ты — кіраўнік!

— Спачатку і я, Лукіч, не шкадаваў нікога і нічога, рабіў усё, што загадвалі, — захліпаў Сяргееў. — Але я ці то адумаўся, ці то паў духам, калі мяне пасадзілі. За тое, што быў занадта паслухмяны, што мая башка «закружылася ад поспехаў». За тое, што не сябе, а мяне зрабілі дурнем, ворагам у вачах сваіх людзей! Хіба за гэта яны не змеі? Не паганцы? Не прахвосты?

— Але ж цябе хутка выпусцілі.

— Зміласцівіліся. Але ў душу наплявалі. Нават больш — мяне зламалі. Свае ж, «дарагія і родныя». Спажылі і з агідаю адкінулі!

— Ерунда! Каб ты лепш зразумеў лінію, дыялектыку, служыў верна і далей, ты зноў бы падняўся. Ты ж, кажу, запіў. Па-чорнаму, дзіка, да адключкі.

— А чым іншым, скажы ты мне, разумны, наш чалавек можа заліць боль змучанай душы?

— I я, Іванавіч, не святы, як ты кажаш, часамі заліваю гарэлкай свае пакуты, але ад лініі не адстаю, не збочваю, устойваю на нагах на ўсіх паваротах.

— Я — нягоднік, а ты — гад, вырадак! Падліза! Падбрэхіч! Сучка! Каб не такія сволачы, як ты…

— А ты — асёл! Баран! Абэлтух! — Кураглядаў схапіў земляка за грудзіну, але той ужо не збаяўся яго гневу: быў амаль непрытомны, толькі боўтаў галавой ды час ад часу лыпаў вейкамі, гадаючы, дзе ён і з кім. Бачачы гэта, Кураглядаў павалок таго ад стала ў суседні пакой, але апусціў не на ложак, а на ходнік каля яго; ведаў, што п'яны госць можа набурыць у пасцель.

Сяргееў яшчэ штосьці адчуваў, мармытаў, спрабаваў брыкацца нагамі, але ні з сабой, ні з ім саўладаць ужо не мог.

Кураглядаў жа накіраваўся зноў да стала. Ён мог і ха-цеў кульнуць яшчэ чарку-другую. Але толькі ўзяўся за пляшку, як застукалі з цёмнага двара ў шыбіну.

Хітнуўся за акно, намацаў у кішэні наган:

— Хто?

— Мы, Лукіч. Друззя. Клопікаў і Навуменкаў.

— Што вы хочаце?

— Хочам зайсці да вас, Лукіч. Пагаварыць, — адказаў Клопікаў.

— Мяне няма дома.

— А хто ж гаворыць?

— Дамавы.

— Лукіч! Пусці!

— Прэч!

— Ну й сволач жа ты, Лукіч! Без нас п'еш!

— Што?!! — зароў ён, адчуваючы, што тыя дагэтуль стаялі каля акна і падцікоўвалі. — Заб'ю!

Кінуўся ў сенцы. Але калі выскачыў на ганак, то ка-лег і падначаленых не ўбачыў. Чуў: тупаюць ужо за домам. Прыстрашыў наўздагон:

— Я— вам! Самі вы — сволачы!

Пастаяў, хістаючыся, каля плота, адчуваючы і сваю ўладу, і сваю крыўду на п'яных Сяргеева і Клопікава, што абразілі яго, начальніка. Штосьці пад'юшчвала дастаць наган, стрэліць у паветра, паклікаць варту, усю вёс-ку, сабраць людзей і сказаць ім вельмі важную прамову, каб яны, няўдзячныя, ведалі, як трэба жыць далей, як паважаць уладу і яго. Ён дастаў наган, сціснуў рукаятку, але ў апошнюю хвіліну стрымаўся і не стрэліў.

«Не зразумеюць жа нічога, чэрці… — Пашкадаваў сябе. — Ладна, шляхта, спіце, сапіце ў дзве дзіркі — нідзе не дзенецеся. Я яшчэ скажу вам сваё слова…»

Схаваў наган, задраў галаву ўверх і зірнуў у начное цёмнае, не то нізкае, не то бяздоннае неба. Нічога, апроч акіяна цемры, не ўбачыў, толькі чуў, як ад узбуджанай крыві шуміць у галаве. Нечакана нават для сябе — ці то ад журботы, ці то чорт ведае ад чаго — працяжна і надрыўна завыў па-воўчаму, даючы ход з душы ўсяму свайму патаемнаму і змрочнаму…

11

Сяргееў паехаў ад яго праз некалькі дзён. Лепш сказаць — толькі праз двое сутак удалося, лічы, выпхнуць яго з хаты.

Кураглядаў пачаставаў яго да адвалу, падарыў торбу і мяшок дабра, даў падводу, каб ён усё сваё сабранае завёз у Стоўбцы, напісаў для жонкі пару слоў і папрасіў Сяргеева лішне не балбатаць пра яго, але адчуваў: калі той вып'е, не толькі ўсё раскажа, што тут бачыў і чуў, але і яшчэ абы-чаго напрыдумляе: кожны падарожны любіць з фантазіяй расказваць пра свае прыгоды. Гэтая пагроза, а таксама і тое, што яму нядаўна, на днях, нагрубіяніў п'яны Клопікаў, псавала настрой, і Кура-глядаў быў апошні час змрочны і злы. Хмурыўся на гаротную Валю, піхаў-біў, як ката, няўдалага Мішку, не дапускаў на вочы Клопікава, хоць той лез пішчом, ліслі-віў, аж непрыемна было. Ён адчуваў: трэба нейкі час, мо-жа, нават і некалькі дзён, альбо варта добра «забутыліць», каб «прайшла бура», каб ён супакоіўся і зноў стаў лагодны. Да новай добрай выпіўкі і да непрыемнага апахмелку. Адпаведна, сельсавет, Янкавіны ў гэтыя дні былі напружаныя, пацішаныя і чакалі самых розных нечаканасцей ад яго раз'юшанага гневу.

Як вясновыя праменні падточваюць вадой снег, так і яго дрэнны настрой скрануў, змусіў палепшыць тэле-фонны званок старшыні суседняга сельсавета, былога саслужыўцы, гаваркога і вясёлага Курлова.

— Кіруеш, дзядзька Апанас? — павітаўшыся, жартам запытаў той.

— Ды, разумееш, шмат усякай драбязы… — паскардзіўся ён, хоць у гэтую хвіліну сядзеў за сваім сталом і не ведаў, што рабіць, нудзіўся ад суму. Хоць бы якую паперку прынесла Валя, хоць бы зазірнуў Мішка, каб за штосьці накрычаць на яго.

— Работа — не воўк, у лес не збяжыць. Ды яе ўсю не пераробіш. Так?

— Можа, і так, — згадзіўся, мякчэючы душой.

— Дык што, дзядзька? — таямніча, але са знаёмымі ноткамі ў голасе запытаў Курлоў. — Можа, развеемся?

— Ёсць дзе?

— Ёсць.

— Вартае ўвагі?

— Вартае.

— І…

— I — «і»… — наперад знаючы, пра што ён хоча запытаць, адказаў той. — У нас усё павінна быць і «і»… Так што чакаем у вызначаны час на вызначаным месцы…

Калі паклаў трубку, Кураглядаў набраў на поўную грудзіну паветра, пабухаў кулакамі сабе па рэбрах, а потым выдыхнуў. Тое, што і сёння параіў Курлоў, узбудзіла. Сапраўды, тое развее. Хоць…

Не паспеў дадумаць, як у дзверы далікатна пастукалі. Калі дазволіў зайсці, утаптаўся Клопікаў. Ці здаровы звыш меры, ці з адмысловым тварам выпівохі — вунь і шчокі, і кончык тоўстага носа чырвоныя. Зірнуў на яго асцярожна, запытальна:

— Не дужа заняты, Апанас Лукіч?

— ЦІто табе трэба? — груба запытаў на пытанне ён.

— Чалавек з Хатавы прасіў жа сёння дзіця запісаць…

— Няхай прыходзіць сюды і запісвае.

— Ён меўся прыйсці, але я адгаварыў, сказаў, што самі прыедзем… — панізіў голас, як і раней, у добрую згоду, пачаў заварожваць: — Ён пару гонак выгнаў, парсючка на хрэсьбіны закалоў…

— Ну, а ты тут пры чым? У цябе, здаецца, іншая работа, — абарваў яго. — Калі я паеду, каб уважыць чалавека, дык з тым, з кім трэба. З сакратаром сельсавета.

Клопікаў занерваваўся, пачаў папраўляць на сабе салдацкую гімнасцёрку, папругу: яго хітры ход даваў асечку.

— Ну, я хачу суправаджаць вас. Каб нішто непрадбачанае не здарылася.

— Я сёння заняты, — буркнуў ён, адвёў вочы і пачаў мацаць позіркам стол. Нібы тут яго чакалі важныя паперы.

— А заўтра, Апанас Лукіч?

— Да заўтрашняга яшчэ трэба дажыць. А па-другое, менш думай пра асабістае, больш дбай пра работу. Усё ж слаба спаганяеш пастаўкі. Сам змушаеш, каб я прыняў супраць цябе меры…

Клопікаў патаптаўся, а потым, як пабіты, пакінуў кабінет.

«Няхай паперажывае трохі… А то абнаглеў ужо».

Кураглядаў наўмысна засядзеўся — не выходзілі, ча-калі, калі ён рушыць з сельсавета, і астатнія. Калі вярнуўся дадому, завохкаў, пачаў маніць Франі, што прастудзіўся, што хоча раней легчы ў пасцель. Адмовіў-ся ад яе паслуг, ад зёлак, якімі яна ўжо не раз выганяла з яго хваробу, адаслаў яе з хаты. Праўда, калі ўцямнелася, колькі разоў запальваў і тушыў лямпу, каб варта, усе ў вёсцы бачылі: ён дома. Затым, калі паступова вёска ўляглася, у адно злілася з ноччу, замкнуў дома паслухмяную аўчарку і ціха выйшаў з хаты. Крыху пастаяў на ганку, прыслухаўся і, пачуўшы, як паблізу, перад сельсаветам, перакінуўшыся словамдругім з кімсьці з позніх прахожых, пратупаў вясковы вартавы з сабакам, асцярожна крадучыся, па прывычцы добра бачачы ў цем-наце, загуменнем, а пасля па поплаве пакрочыў за вёску — да пагонкі, што вяла да крычатоўскага лесу.

Неўзабаве за развілкаю (адна дарога вяла ў суседнія Крычаты, другая — у Пруды), у сасновым падлеску, сы-шоўшы з дарогі і затаіўшыся, даволі доўга стаяў і напружана ўслухоўваўся: ці не пакоціцца па лесе і пачне набліжацца калёснае тарахценне.

Калі дачакаўся адпаведнага шуму, дык адразу стрымгалоў не вымкнуўся на дарогу: ехаць маглі і чужыя людзі, у тым ліку і лесавікі. Праўда, тут яны заяўляюцца рэдка, вельмі не сваволяць, калі прыходзяць, дык ціха і да патрэбных людзей, атабарыліся за Налібакамі, дзе большыя і гусцейшыя лясы і робяць рэйды ў болей далё-кія вёскі. Трэба сказаць, з уладаю асцерагаюцца счэплівацца (праўда, аднаго старшыню сельсавета забілі-такі і яшчэ па двух стралялі), а вось усіх тутэйшых участко-вых трымаюць у заўсёдным страху і даволі часта па іх бабахаюць. Не ўсе з іх нават начуюць дома. Ужо сёлета чатыры з іх пайшло на той свет, два ці тры параненыя.

Калі калёсы прыпыніліся непадалёку і з іх пачулася знаёмае савінае куганне, Кураглядаў з палёгкай уздыхнуў, выйшаў са схованкі і ўжо не столькі вачыма, колькі адчуваннем разгледзеў: свае. Невысокі, мажны Курлоў і іхні ўчастковы Лявонаў — праўда, цяпер, канечне, у цы-вільным. Сёння з імі была яшчэ адна жывая душа — са-бака. Ён ляжаў на калёсах, і яго, здаецца, за ашыйнік трымаў Курлоў і супакойваў, каб той лішне гучна не гірчэў на чужога чалавека:

— Тише, подруга, тише.

— Нашто пёс? — здзівіўся Кураглядаў, падаючы руку Курлову, а затым і росламу Лявонаву.

— Гэта не ён, а яна, — загадкава адказаў Курлоў. — Нашто — убачыш пазней.

— У Лукіча ў печані засеў страх ад начнога сабачага брэху… — пахмыльнуўся добра знаёмы абодвум Лявонаў. — Асабліва ў час гаспадарчых аперацый…

— А ў цябе — не? — агрызнуўся Кураглядаў. — Ты не даваў драла ад паліцаяў, калі тых падымалі на ногі сабакі? Не раз і не два вяртаўся з-за сабак з пустымі рукамі? Мала іх ты перастраляў за вайну?

— Ты ж, Лукіч, любіш мысліць і паступаць «дыялектычна», — пасміхнуўся Курлоў, — дык няўжо не разумееш: у пэўных выпадках сабака можа быць не толькі ворагам, але і другам?

— Ладна, філосафы, — абарваў ён кпіны. — Скажыце: куды накіроўваемся сёння?

— У Пруды, — адказаў Лявонаў.

— Блізка…

— Далей — небяспечна. Узмоцненая ўсюды варта, ёсць тайная сувязь па рацыі з раёнам… — зноў патлумачыў Лявонаў. — Нават я не ведаю, дзе і ў каго перадатчык. Яго ўстанавілі не з міліцыі, а з органаў бяспекі.

«Божа, і тут, у Янкавінах, энкавэдэ даў камусьці рацыю? — пахаладнеў ад нечаканай навіны Кураглядаў. — Але каму? Клопікаву? П'яніцу? Не. Навуменкаву? Ненадзейнаму элементу? Дык каму? Можа, новай настаўніцы, зусім цывільнаму чалавеку? Але ж яна яшчэ дзяўчынка!»[1]

— Паехалі, — абарваў яго затрывожаныя думкі Курлоў.

Паселі на калёсы, павярнулі з крычатоўскай дарогі і пакацілі па прудской. Праўда, гэтая дарога ў Пруды была не галоўная — тая, насыпаная яшчэ за палякамі, ішла з іншага боку Янкавін, гэтая была пабочная: сюдой ездзілі ў лес, на луг, на Сядзіўную, але, аб'язджаючы хутары, можна было трапіць і ў Пруды. Якраз гэтым шляхам хадзілі і ездзілі ў бліжэйшыя вёскі, вярталіся з іх партызаны. Тут найменш, чым дзе, было рызыкі з кім-небудзь сустрэцца, а пры сутыкненні нос у нос было лёгка сігануць убок, у кустоўе і ў густы лес.

Яны аб'ехалі вось такой, малаходжанай, дарогай і Пруды — вёску суседняга, Налібоцкага ці, як тут казалі, Налібацкага сельсавета, дзе старшынёй быў добра знаё-мы, але непрыязны да іх чалавек. Калі трапілі на пруд-скі супрацьлеглы бок, збочылі з дарогі, навязалі каня за дрэва, а самі (Курлоў трымаў на шнурку сабаку) падаліся праз кустоўе да прудскога ручая і невялікай, неглыбо-кай рэчачкі, што пятляла пасярод лугу і лесу, а сямтам у лісцяным, найбольш альховым і яловым лесе. Мясці-ны тут былі нізкія, балоцістыя, дык яны, людзі, ідучы цяпер навобмацак, часта западалі ў багністыя ямкі, чвя-калі ў гразі. Калі дайшлі да ручая, то не паспяшаліся адразу яго пераходзіць, наўмысна, можа, і сотню крокаў, пакуль не засцюдзянелі ногі, праплюхалі па ні-бы ільснянай цяпер вадзе — збіць свой след, а заадно абмыць боты.

— Выходзім на сушу, — падаў каманду Лявонаў, адчуўшы тупкі бераг. Ён жа вывеў іх у кустоўе, дзе былі куп'іныя ўзгоркі, ямкі з вадой, а потым — на патрэбны поплаў перад вёскай (улетку тут шмат белых і круглаватых, як гусінае яйка, грыбоў).

Вёскі амаль не было відаць, яна толькі адчувалася цёмнымі ценямі, адмысловым сваім цяплом і заціхлым жыццём, што, здаецца, дыхала, абвалаквала, толькі цяпер, як звычайна, не вабіла, а насцярожвала. Як і трэба было чакаць, іх учулі прудскія сабакі: спачатку падаў голас самы нядрэмны і пільны, а потым паднялі брэх і астатнія.

— Маладыя, дурныя! — прамовіў Лявонаў, маючы на ўвазе, што за апошнія год-паўтара прудскія людзі, як і іншыя вакол, пагадавалі са шчанюкоў новых сабак, што не ведалі вайны і што не баяліся, як ранейшыя, брахаць на чужых людзей і на чалавека са зброяй.

Аж брала злосць: спыняліся, затойваліся — сціхаў брэх, толькі краталіся — зноў чуліся звяглівыя галасы. Вось ужо адзін ненавязаны сабака выскачыў з вёскі і, стоячы недзе паблізу плота, намагаўся адагнаць іх прэч.

— Вартаўнікоў Рэкс, — прашаптаў Лявонаў. I Курлову: — Адпускай, Кузьміч, сучку.

Курлоў нагнуўся, адвязаў матузок і адпусціў спа-дарожніцу. Тая, аднак, не кінулася наперад, здаецца, падтуліла хвост і ціснулася да іх, але калі Курлоў раз-другі тыцнуў яе ботам, завішчэла і рванула ў цемру. Прудскі сабака заціх і, чуваць было, памкяуўся насустрач нечаканай госці — сутыкнуўшыся, абое спачатку загірчэлі, нават счапіліся, а пасля, чутно было, пабеглі ўздоўж вясковых агародаў. Дзіва: раптам замоўклі і ўсе сабакі. Нібы прыслухоўваліся ўжо не да іх, а да свай-го вольнага калегі і таямнічай незнаёмкі.

— Напшуд! — махнуў рукой Лявонаў, але каля плота хітнуўся ўбок, а за ім — спрытна і яны.

— Рэкс! — пачуўся непадалёку старэчы голас. — Дзе ты, каб ты здох? За зайцам альбо за лісой пагнаўся?

— Вартаўнік, — шапнуў Лявонаў. — Слепаваты, але чуе добра.

— Рэкс! Рэкс!

Не дачакаўшыся свайго памочніка, вартаўнік пату-паў назад; Лявонаў, спрактыкавана прыгінаючыся і нячутна ступаючы, пакраўся ўслед за ім. Неўзабаве ён выпрастаўся, сігануў, як куля, і тут жа збіў з ног старога, заціснуў таму рот — той анямеў, нібы імгненна памёр ад страху. Праўда, калі праз хвіліну, уссеўшыся, Лявонаў заломліваў яму рукі, а яны, падбегшы, звязва-лі ногі, гэты дзядзька забрыкаўся і замычэў. I трэба ска-заць, быў пруткі. Каб як след звязаць яго, прыйшлося, лічы, успацець. Калі яго ўтаймавалі, Лявонаў лоўка адхапіў далонь і ткнуў у рот старому анучку.

Калі сталі на ногі, вартаўнік ужо свядома закідаўся, захрыпеў, але, канечне, падняцца не мог. Лявонаў, па-дабраўшы вартаўнікову стрэльбу, павёў іх уздоўж чый-госьці плота, а потым і гумна да магазіна — як не раз і не два бачыў Кураглядаў, ёмістага драўлянага дома на вы-сокім пабеленым вапнай цагляным падмурку, з закрата-ванымі вокнамі, з высокім дашчаным, вышчарбленым на ніжняй прыступцы ганка — тут, у шчыліну, як заўва-жыў ён, мужчыны-курцы, ідучы ў магазін, кідаюць свае акуркі. Цяпер і ў цемені адчувалася: магазінныя вокны заслоненыя аканіцамі, на дзвярах — жалезная завала. Першы падняўся на ганак Лявонаў. Запыніўся, дастаў з кішэні пінжака звязку ключоў і, як раней, нацягнуў на рукі скураныя пальчаткі, падабраў патрэбны ключ, па-корпаўся ім у замку і неўзабаве аднёс завалу ўбок.

— Стой тут, на строме, — прашаптаў Кураглядаву, а сам з Курловым падаўся ў магазін, засвяціў там ліхтарыкам, але ўсё роўна па-здрадніцку там зазвінела закранутае нагамі вядро, штосьці (ці не шклянка) упала і пакацілася па падлозе. Ліхтарык бліснуў сюды, на паў-зачыненыя дзверы — у яго святле, сапучы, Курлоў нёс на спіне мяшок (канечне, з цукрам). Апусціўшы з яго да-памогай мяшок на ганак, Курлоў вярнуўся ў магазін і, як пачулася, пачаў там разам з Лявонавым складаць у мех адзенне, кансервы, бутэлькі.

Курлоў папёр гэты мяшок і далей, а яму, Кураглядаву, Лявонаў памог ускінуць на спіну мяшок з цукрам. Калі вярталіся ў лес, дык угледзелі і пачулі: вартаўнік качаецца па зямлі і глуха стогне.

— На, Лукіч, гэтая стрэльба ўжо твая, — сказаў каля калёс Лявонаў, маючы на ўвазе, што ён і Курлоў маюць ужо такую зброю. Пакорпаўся ў мяшку, які нёс Курлоў, дастаў з яго пляшку і зубамі садраў з яе накрыўку. — Давайце замочым паспяховую гаспадарчую аперацыю.

— Не спяшайся… — падаў голас Кураглядаў, адчуваючы, як дробна трымцяць ногі і рукі.

— Цыц, Лукіч! — абсек яго Курлоў. — Не накаркай! Выпілі гарэлкі. З горла пляшкі. Па чарзе. Пустую бутэльку Лявонаў засунуў у мяшок. Пасля зняў з рук пальчаткі, усунуў іх у кішэню фуфайкі.

— Есць, хлопцы, на прыкмеце яшчэ адзін магазін… — прамовіў, закурваючы, а потым хаваючы запалку ў карабок.

— Можа, хопіць? — запытаў Кураглядаў, адчуваючы, што гэтыя цяперашнія «аперацыі» дабром могуць не скончыцца.

— Што — зажырэў ужо? — падсек Курлоў, таксама закурваючы.

— Небяспечна…

— Пакуль ёсць лесавікі, ёсць і на каго спісаць, — супакоіў яго Лявонаў. Ухмыльнуўся: — Так што каб не было іх, дык трэба было б іх выдумаць… Але хопіць перастарэкваць. Паехалі. Трэба яшчэ схаваць дабро і быць напаяўку. Вы-то, чэрці, можаце дрыхнуць і да абеду, а мне будзе шмат марокі. Нават каб прыляпіцца да гэтага ўчастковага і неўпрыкмет замесці ўсе сляды, калі яны засталіся…

12

Калі выклікалі ў раён на нараду (а выклікалі досыць часта і нярэдка па самай што ні ёсць сапраўднай дробязі, абы «даць новае ўказанне»), Кураглядаў адчуваў і трывогу, і заадно знаёмае радаснае ўзбуджэнне.

Трывожыўся з-за невядомасці: што будзе? «Новая на-дзённая задача, што выцякае з прамовы таварыша Сталіна», альбо новы наганяй, а то і яшчэ адна партыйная вы-мова? А што да ўзбуджэння, дык яно было з-за патаемнай і жаданай надзеі: а раптам сёння ўдасца пазбегчы крыку, лаянкі, кары, — гэта значыць, можна будзе не толькі вырвацца з янкавінскага дрымлівага, сумнага асяроддзя, пабыць у горадзе, дзе зусім іншы дух, сустрэцца з сябрамі і разам з імі «ўдарыць па цымба-лах» — махнуць рукой на цяжкі час, на нялёгкую сітуа-цыю, на ўсё гораснае і як след павесяліцца…

Дарогі да раёна дзве. Адна — карацейшая, але пятлістая праз параскіданыя астраўкамі вёсачкі і паўз хутары, праз прылесак Налібацкай пушчы (сюдой ён не ездзіў, асцерагаючыся лесавікоў і хутаранцаў), другая — даўжэйшая, праз вялікія сёлы, праз лес (тут ад яго нідзе не дзенешся, бо край гэты лясны), насыпная, мясцінамі (пакуль паспелі за палякамі) выбрукаваная. Ён ездзіў якраз па гэтай дарозе: яна была людная, па ёй часта шнуравалі нагружаныя і парожнія лесавозы, зрэдку праскоквалі на матацыклах міліцыя ці раённая служба бяспекі, праязджалі вайсковыя машыны, сюдой ахвотней ездзілі нарыхтоўшчыкі, паштавікі, настаўнікі, урачы і медсёстры, журналісты, некаторыя тутэйшыя сяляне.

Да раёна было вёрст васемнаццаць. Фурман, Мішка, маўчыць, думае свае думы, жарэбчык лёгка імчыць, калыша брычку, дагледжаныя колы мякка шамацяць па пяску, толькі зрэдку падскокваюць на камені ці западаюць у выбоіны, абапал паўстае, паволі застаецца ззаду хваёвы лес альбо змешаны, найбольш з бярозы, гаёк, ба-лотца альбо аранае, з жоўтымі кратовымі горкамі поле, набліжаецца і ўсё аддаляецца нізкі, сёння шараваты не-бакрай — усё гэта настройвае ці на адмысловыя, спакой-ныя і засяроджаныя думкі, ці на адмысловы, трошкі сумнаваты, трошкі чуллівы ўспамін, што раптам можа абудзіцца ад нейкай самай што ні ёсць дробязі. Скажам, ад убачанага ацалелага коласа на жніўі альбо асотавага куста, ад раптоўна ўзляцелай з разоры птушкі ці ад знянацку выбеглага на дарогу зайца…

Сёння неяк выпадкова (а можа, і не само па сабе, а з-за абуджанай землякоммяшочнікам памяці) усплылі ўспаміны пра свае маладыя гады…

З «Хронікі» Апанаса Кураглядава

1. У РАЁНЕ

«…У свой райцэнтр я трапіў даволі позна, недзе на ва-семнаццатым годзе жыцця.

Наш Дзёгцеў, як па-цяперашняму, быў зусім малы. Плопгча з трыма магазінамі, рынак, пошта, аптэка, бальніца, клуб, пару майстэрняў, забягалаўка і, можа, які дзесятак вуліц. Па іх ездзілі амаль толькі на калёсах ці санях, бо з тэхнікі было толькі два грузавікі і адзін легкавік.

Аднак тады, у маладосці, Дзёгцеў ашаламіў. Брат ты мой, колькі высокіх (на два паверхі!) дамоў, колькі вуліц, колькі добра апранутых людзей, што гавораць ужо неяк іначай — мудрагеліста і культурна.

Напужаў мяне цягнік. Пад'ехалі з бацькам да чыгункі — перад самым носам перагарадзіла нам дарогу паласатая жардзіна — шлагбаум па-навуковаму.

«Пачакайце, — сказала тоўстая кабеціна з жоўтым мурзатым сцяжком у руцэ. — Няхай цягнік пройдзе».

Я чуў, што ёсць на свеце паравоз, вагоны, але цяпер захваляваўся: што гэта за дзіва такое? Злез з калёс, падышоў, стаў каля паласатай жардзіны. Нічога не відно, чуваць толькі далёкі свіст, гул ды пачынае стагнаць пад нагамі зямля. Але праз хвіліну-другую шпарыць змей. Дым — снопам, сам — чорны, страшны, колаў ды колаў пад ім! Конь наш — на дыбы, ледзь калёсы не перакуліў. Ды што жывёла дурная! У мяне, чалавека новай эпохі, камсамольца, сэрца гойснула ў пяткі. Хітнуўся за бацьку, стаў, закалаціўся, ляскат, грук, вялізныя скрынкі (вагоны) з лесам, з пяском, з каменнем адна за адной ляцяць, вецер свішча, вось-вось з ног саб'е, а то гэтае жалезнае страшыдла абернецца, на блін сплюшчыць.

Карацей, шмат чаго новага пазнаў у горадзе, пры-ехаўшы туды вучыцца на шафёра. Там першы раз машыну, электрычнасць, аэраплан, кіно ўбачыў, па тэлефоне пазваніў (дужа ж у вуху казытала і незвычайным здаваўся чужы голас), марожанае з'еў, піва выпіў. Там мяне і абразілі балюча — як «дзеравеншчыну». Пазней бачыў вялікія гарады, вось тут, у тутэйшым гарадку, жыў і меў добрую пасаду, але да горада і да гарадскіх не прывык. Ці, лепш сказаць, ласкі не маю. Нават недалюбліваю іх. За іхнюю фанабэрыю, насмешку з вясковых людзей, хоць у горадзе, можа, болей, чым у вёсцы, усякага глупства, шантрапы: тут, у горадзе, звыш меры спецаў чужы чамаданчык сцібрыць, руку ў тваю кішэню засунуць, а то і без дай прычыны табе па карку засма-ліць, а таксама звыш меры ўсякіх лайдакоў, цёмных і падазроных людзей, правакатараў і змоўшчыкаў.

Калі з бацькам пабылі ў школе, дзе мяне запісалі на шафёрскія курсы (пазней я ў анкеце, дзе была графа «адукацыя», пазначаў «ІПК» — шафёрскія курсы, каб было і значна, і выпуклівала пралетарскасць майго наву-чання), заехалі на дзёгцеўскі рынак. Бацька хацеў цві-коў, мыла, шкла да лямпы, селядцоў купіць. Купілі. Захацелася мне ў туалет. Запытаў, дзе ён. Паказалі. Пады-шоў да аблезлай і засмечанай будыніны. Перад уваходам стаяць тры маладыя здаравілы. Кураць, гамоняць, слінай цыркаюць. Адзін з іх, нізкі і рабаціністы, перагароджвае мне нагой шлях:

«Куды? У брудных чаравіках?»

«Сюды».

«Ну, дзярэўня! — засмяяўся той. — Прывыклі, дзе хочаш і ў чым хочаш, хадзіць. Тут — горад, чысціня, парадак. Тут, дзярэўня, нават у туалет трэба не ў брудным абутку, а вось у чыстых тапках ісці, — паказаў вачыма на дол, дзе стаялі абрэзаныя, без халявак, дзіравыя паўботы. — Выйдзеш — зноў абувай сваё і чашы на здароўе».

Паверыў я, скінуў новыя чаравікі, усунуў ногі ў тыя нікчэмныя «тапачкі» і пашлэпаў. Вярнуўся — ні тых дзецюкоў, ні маіх чаравікаў. Бацька, прылюдна надаваўшы па карку, мусіў свае лапці аддаць, паехаў дадому босы.

Потым, калі ўжо вучыўся на шафёра, абабіўся трохі, знайшоў тых ашуканцаў. Чаравікаў яны, канечне, не аддалі, паскалілі толькі зубы: так табе, лапуху, і трэба. Затаіў на іх злосць: ну, прахвосты, пачакайце, быць не мо-жа, каб я вас не нагрэў! У нас, у Ветраве, такі закон: у цябе раз укралі — ты тры разы таго абяры, табе раз па мызе смальнулі — ты таму ранапозна растаўчы нюхаўку! Доўга выношваў-выкалыхваў я сваю помсту і наду-маўся, як яе спраўдзіць. Пазычыў аднойчы ў нашага гас-падарніка спісаны халат, у кожнага калегікурсанта па некалькі рублёў і, сабраўшы ладную суму, падаўся на рынак. Убачыў тых траіх. Пачаў назіраць за імі: стаяць каля туалета, разуваюць вясковых даверлівых цельпукоў, збываюць з-пад крыса ўкрадзеныя шапкі ды хусткі. Падышоў.

«Купі капялюш, — зарагаталі. — У лапцях і ў капелюшы будзеш фраер!»

«Магу купіць. I капялюш, і паліто», — адказаў я, дастаў з кішэні і паказаў кіпу грошай.

У іх — вочы па яблыку, агонь у зрэнках. Пакуль яны глыталі слінкі, я спакойна падзяліў грошы на дзве куп-кі, адзін стосік засунуў у адну кішэню парванага халата, другі — у іншую.

«Колькі хочаце за капялюш і паліто?» — запытаў у іх.

Адказалі. Яшчэ боты падсоўваюць купіць. Бачаць жа: у мяне грошай на ўсё хопіць.

«Трэба зайсці ў туалет і прымераць», — сказаў ім.

Згадзіліся. Пайшлі. Я скінуў з сябе халат, згарнуў яго і падаў нізкаму і рабаціністаму:

«На, патрымай».

Той ахвотна ўхапіў, а я ад іх узяў боты, паліто і ка-пялюш ды накіраваўся ў туалет — нібы прымераць без лішніх вачэй. Аднак я і не думаў нават распранацца ды ўбірацца ў чужое, акуратна згарнуў усё, узяў пад паху і пастаяў з хвіліну-другую. Вызірнуў пасля на плошчу. Як і чакаў — нідзе з траіх гэтых нікога. Паперлі прадаўцы на ўвесь дух адгэтуль, лічачы, што нясуцца не толькі з маім халатам, але і з грашыма. Зноў, бачыце, акалпачылі дурня, удвая ці ўтрая садралі з мяне! Не здагадаліся, што я «абман зроку» ўчыніў (наўмысна грошы на дзве кіпкі раздзяліў), як і не дапетрылі, што я яшчэ загадзя кішэні ў халаце абрэзаў і, адпаведна, грошы праз дзіркі засунуў у кішэні сваіх штаноў. Халат — у іх, штаны ж — на мне! Але доўга там не стаяў, варон не лічыў, мірг-мірг туды-сюды ды ходу з рынку. Казалі, праз хвілін пяць імчаліся тыя трое з горада да туалета, лямантавалі, трэслі ў паветры кулакамі, паказваючы ўсім вывернутыя парэзаныя кішэні старога халата. Знайшлі міліцыянера, ад злосці ды ад разгубленасці доўга не маглі патлумачыць яму, што і да чаго. Але той і не слухаў, павёў іх, жучкоў, у міліцыю.

Болей я, ясна, на рынак той не хадзіў. Сабраныя грошы сябрам вярнуў, боты, паліто і капялюш у Ветрава завёз. Праўда, ад мазурыкаў не схаваўся. Горад невялікі— высачылі. Але… Расказваць пра тое не хочацца: і цяпер валасы дыбам устаюць. Так, звяры, наўскідалі, што страціў прытомнасць. Каб не агледзелі выпадковыя прахожыя ў яміне, дык, можа, не я, а хтосьці іншы ез-дзіў бы на старшынёўскай брычцы…

2. СЛАЎНАЯ МАЛАДОСЦЬ I НЯЎДАЛАЯ ЖАНІЦЬБА

Вярнуўся я з курсаў на новенькай машыне для свайго калгаса. Мала сказаць — вярнуўся. Сустракалі мяне, брат ты мой, як чэлюскінца альбо Чкалава. З музыкай і з кветкамі. З канца нашага Ветрава да самай канторы — з вярсту — люд па два бакі вуліцы стаяў і вітаў.

Як вылез з кабіны, дык сябры-камсамольцы падхапі-лі і на руках панеслі да трыбуны. Я, сын Лукіча-галетніка, стаў героем часу!

Старшыня калгаса (ужо не Сяргееў), наш камса-мольскі важак Бяздомны і я сказалі прамовы, уславілі Савецкую ўладу, Леніна-Сталіна і наша шчаслівае жыццё. Карэспандэнт раённай газеты сфатаграфаваў мяне (і як вылазіў з кабіны, і як неслі мяне да трыбуны, і як я падсыпаў прамоўніцкі жарок), і праз колькі дзён дзве старонкі газеты славілі мяне на ўвесь былы павет. Можа, нясціпла, але я перастаў быць Афонькам, стаў Апанасам Лукічом і, паверце, героем эпохі.

Шафёрыў, ясна, зухавата. Насіў сандалеты, штаны з чортавай скуры, чырвоную кашулю і белую кепку (увосень — тыя капялюш і паліто). Еду спакваля ў Дзёгцеў, вязу поўны кузаў жыта, пшаніцы ці бульбы — гонар! Просіцца хто пад'ехаць са мной — пашана! Вяртаюся парожні, не еду, а лячу — пыл з-пад колаў, куры ды са-бакі па ўсіх вёсках на бакі, вецер — за шклом. Высунуў-ся з акенца, рот да вушэй, рукой махаю дзяўчатам — любата! На танцах — першы хлопец. Дзяўчаты аж млеюць. Праўда, тады я яшчэ нясмелы па гэтай лініі быў, можна сказаць, таўкач. Каля якой задрыпанай нішто сабе, а вось з прыгожымі дар мовы траціў. Зірне альбо што-небудзь скажа красуня — а ў мяне сэрца ўпрысядкі, язык нямее і калодаю робіцца.

Цяпер цяжка нават патлумачыць, чаму мяне чорт звязаў з Марусяю — дачкой Лыкавыхазіятаў. Невысокая, нязграбная, непісьменная. Раз-другі ў кабіне пакатаў, колькі разоў вальсік станцаваў, з вечарынкі дадому правёў, надудзеў на вуха ўсякай лухты, а яна — шусь, пада мной, лічы, адразу…

Эх! Адным словам, як кажуць, нядоўга музыка іграла — нядоўга фраер танцаваў. Лічы, не пазнаў, што ж яно такое — пагуляць па-маладому, кахаць па-сапраўднаму, а яна, Маруся, хліпае ўжо: «Лукіч, я цяжарная».

Зірнуў на яе іншымі вачыма, і сэрца абмёрла: божа ты мой, арол на варону спакусіўся! Але што рабіць? Звычайна ў такі «крытычны момант» многія хлопцы даюць драла. Але я не мог збегчы. Куды і як уцячэш, калі ма-шына, такі давер, такая слава на табе! Параіў схадзіць у суседнюю вёску да бабы-знахаркі — асечка. Баялася нават паказацца на вочы той эскулапцы. Узлаваўся, мах-нуў на яе рукой: калі такая баязлівая авечка, дык…

Словам, пакінуў яе, праз нейкі час да іншай, прыго-жай Анюткі-магазіншчыцы з бліжэйшага сяла, пачаў заляцацца. I цяпер з красуняй хутка ўсё на лад пайшло. Смеласць, спрыт заявіліся. Зразумеў: з жанчынамі трэба ласка, адмысловае языкачосніцтва, але заадно трэба і рашучасць, напорыстасць. Спакваля падступайся, улагоджвай, а калі ўсыпіў пільнасць, то хапай і не выпускай ужо з рук!

Дык… Еду аднойчы ад Анюткі позна дадому, песеньку пад нос мармычу — ажно бачу: на дарозе — стары Лыкаў, Марусін бацька. Мусіў прыпыніцца. Не душыць жа чалавека. Аж з лесу яшчэ і два яго сыны выходзяць. Усе сярэдняга росту, плячыстыя, малагаваркія і лютыя. Ну, тут у мяне і зубы заляскалі. Адчуў: будуць судзіць па нашым, ветраўскім, законе…

«Вылазь, герой, пагаворым», — кажа Лыкаў-бацька.

«Пра што?»

«Не ведаеш?»

Слова за слова — ухапілі, вывалаклі з машыны, на калені паставілі.

«Што Маруську нашу сапсаваў — ладна… Але калі не возьмеш яе замуж, заб'ём і ў лоўж…»

Карацей, упірацца не было як: загубілі б. Не толькі прызнаўся ва ўсім, але даў слова, што выкуплю свой грэх. Праз некалькі дзён павёз яе ў сельсавет. Пасля ўжо, на вяселлі, і Анютка, і іншыя дзяўчаты шкадавалі: эх, уздыхалі, Лукіч-Лукіч, ты такі хлопец, на ўвесь раён славён, мог самую прыгожую ўзяць, а падчапіў за-мухрыху!

Што мне было гаварыць? Маўчаў, моршчыўся ды махаў ад адчаю рукою.

3. ВАЙНА, НОВЫ ЛЁС I «АСАБІСТАЕ ПЫТАННЕ»

Як перадавога чалавека новай вёскі ўзялі мяне ў армію. Старшыня калгаса даў прэмію: кавалак палатна, пару ручнікоў і цяля. Бялізну Марусі пакінуў, а цяляці-на пайшла на развітальны вечар. Усёй вёскай гулялі, праводзілі мяне.

Потым усіх навабранцаў сабралі ў Дзёгцеве. Музыка, песні, свята. Праўда, Маруся плача. «Душа адчувае, — ные, — не вернешся ты да мяне, Апанас Лукіч. Гарадскую якую знойдзеш сабе…»

На камісіі, як і мой дзед некалі, шмат на вагах зацягнуў, і мною любаваліся ўрачы: мацак!

— Будзеш, герой, служыць на мяжы. У Брэсце, — сказаў старшыня камісіі.

З аднаго боку, быў рады, што ад Марусі ўцякаю, а з другога — душа ў пяткі. Я тады не вельмі ведаў геаграфічную карту. Ну, падумаў, траплю на край свету? Уладзівасток, Брэст — гэта ж крайнія кропкі нашай вя-лікай краіны. Уладзівасток на Далёкім Усходзе, непадалёку Японіі (фільм бачыў, як ехалі дзяўчаты туды па пу-цёўках). А вось дзе той Брэст? Кажуць, за Мінскам, перад Польшчай, якой ужо Германія валодае. Ну, што да Германіі, дык такой бяды: з ёй жа вялікая дружба! Хоць, сказаць шчыра, душу ўсё ж нейкая трывога тачыла: хаўрус то хаўрус, але Гітлер — не такі ўжо добранькі ды лагодненькі, як прыкідваецца, як цяпер нашы гаварыць пачалі. Вунь колькі ўжо суседніх краін патаптаў і загроб!

Але нічога не зменіш. Пагрузілі ў вагоны — паехалі. У Магілёў, з яго — у Брэсцкую крэпасць.

Служба была не цяжкая. Вазіў на легкавушцы каман-дзіра палка. Страявой, лічы, і не нюхаў. Праўда, два разы «на губе» сядзеў. Адзін раз за выпіўку, другі — за самаволку.

У першы ж дзень вайны ледзьве ў палон не трапіў. Вёз камандзіра ў штаб — адкрылі па нас з аўтаматаў агонь дэсантнікі-дыверсанты. Камандзіра забілі, а я ўцалеў. Уцёк з-пад самага варожага носа. Адступаў. Каля Стоўбцаў запыніліся. Пачулі: немцы пад Смаленскам ужо. Куды ні ідзі — трапіш у іхнія лапы. Адным словам, рашылі дачакацца нейкай пэўнасці ў невялікай вёсачцы. У Заброддзі. Паскідалі сваю форму, панадзявалі вясковыя жупаны. Пайшлі ў найміты. Касцамі. Праз месяц-другі некаторыя мае сябрукі ў прымы да тутэйшых маладзіц папрыставалі (адзін з жаніхоў жанаты быў ужо). Кажуць і мне: ляпіся і ты, Апанас, да якой мала-дой удавы, ахватней вучыся гаварыць па-тутэйшаму ды жыць тут будзем, пакуль усё ўсталюецца. Немцаў, можа, і не варта надта баяцца. Яны ўсё ж культурная нацыя. Зямля тут неблагая, людзі гаспадарлівыя, спакойныя — жыць можна. Павернецца ўсё іначай — можна тады і лататы даць.

Я не спяшаўся атабарвацца тут. Мае сябры па няшчасці цёмныя, недалёкія былі, а я ўсё ж свядомасць меў. Ды асцерагаўся, што немцы мяне, камсамольца, на-ватара, патрасуць, а па-другое, яшчэ болей баяўся сваіх. Ведаў: не даруюць ні здрады, ні дэзерцірства. Чуў жа: Сталін сказаў, што ў яго палонных няма, усе яны — здраднікі. А з ненадзейнымі ў таго ды яго памагатых размова кароткая. Альбо куля ў патыліцу, альбо за калючы дрот. Адным словам, пачакаў да восені: хто — каго? Аж немец пад Масквой ужо. Сказаць шчыра: засум-няваўся, што яго змогуць адтуль назад паперці.

«А што, — пачаў ужо думаць часамі, — можа, шмыгнуць ад Марусі? Нялюбая, бесталковая. Не бог, а прыкры выпадак яе за жонку даў. Зашыюся тут — хто знойдзе? Можна ж і прозвішча памяняць, тутэйшай гамонцы навучыцца».

Якраз добрую дзеўку нагледзеў — адна ў заможных, але хваравітых бацькоў, багатая на цела і не брыдкая. Праўда, спачатку гэтая панна Ванда цуралася, як чорт крыжа, а потым, калі ўюном пачаў каля яе пакручвацца, пусціў у ход усё сваё красамоўства, пакрыху асвойталася, а праз яшчэ нейкі час сказала: «Вазьму ў прымы, калі ў каталіцкую веру пяройдзеш».

Хто ведае, як павярнуўся б мой лёс далей, можа, і я стаў бы паўпшэкам, каб не падзеі зімы сорак другога. Зайшлі раз уночы ў Заброддзе людзі з лесу… Хлопцы з Вялікай зямлі, строгія, суровыя, да трох не гавары… Пайшоў з імі з цёплай хаты ў халодны лес… Папрадаваў нямала дрыжыкаў… Трос, як грушу, асабіст… Напачат-ку мяне, як і тых, што прыжаніліся ўжо, выпрабоўвалі, пры атрадзе трымалі, вока з нас не спускалі, але пазней, калі лёс звёў з закінутым сюды земляком, Уладаровым, пачалі на гаспадарчыя аперацыі пасылаць, а яшчэ пазней — у разведку, на чыгунку альбо ў засады. Як мог за-ваёўваў давер. На ражон не лез, бярог галаву, але і не філоніў. Дык і ў людзі выбіўся. Камандзірам узвода стаў, у партыю ўступіў, ордэн і некалькі медалёў атрымаў.

У блакаду Заброддзе спалілі, а людзей (маю «нарачоную» таксама) вывезлі ў Германію. Пасля вайны многія вярнуліся адтуль дадому, а Ванда, выйшаўшы замуж за паляка, падалася ў Польшчу.

Пасля вызвалення была не толькі радасць, але і былі вялікія турботы ды хваляванні. Каму трэба было ўлівацца ў армію і ісці на Захад з баямі (бывала, былых парты-зан, «тых, што прасядзелі вайну пад бабскімі спадніца-мі», гналі ў адкрыты бой, і яны гінулі дзесяткамі ды сот-нямі), каму можна было трапіць «у лік партыйнага і савецкага актыву», застацца тут. Сказаць па праўдзе, не было вялікага рвення ісці на фронт, можа, у першым адкрытым баі злажыць галаву, а хацелася мірнага жыц-ця, далей ад перадавой, снарадаў і куль. Калі б не Ула-дароў, дык… Зямляк, які застаўся тут за першага сакратара райкома партыі, пачаў, як кажуць, падбіраць сабе каманду. Канечне, са сваіх найбольш давераных людзей. Спачатку ён як след уладкаваў самых блізкіх: да слова, яго начальнік штаба, маёр Сысункоў, стаў начальнікам міліцыі, былы зампаліт Працэнка — загадчыкам райана, асабіст Ламідзе — пракурорам, рэдактар нашай газеты Фрайзман — рэдактарам раёнкі, урач Буракоў — галоўурачом райбальніцы. Праўда, начальніка асобага аддзела забралі, а замест яго прыслалі новага. Ну, а што да вас, рангам ці дзвюма-трыма ступенямі ніжэй, то Уладароў усіх прасеяў: мяне, да слова, назначыў дырэктарам мясакамбіыаціка, а іншых паслаў у вёскі дырэктарамі школ, у сельсаветы.

Стаў я, значыць, гарадскі жыхар. Першым чынам знайшоў сабе добрую кватэру, дзе пры немцах жыў нейкі важны цывільны чын, начальнік па зямельвых справах, справіў належнае адзенне — афіцэрскі мундзір і дыяганалевае сіняе галіфэ, фуражку, а заадно набыў і афіцэрскую сумку-планшэт, плашч-накідку. Які ж ты кіраўнік, калі ніякай саліднасці не маеш?! Да ўсяго пачаў суровы выгляд і тон размовы выпрацоўваць. Вучыўся вельмі не размусольваць, а кідаць камандныя рэплікі. Майстры, забойшчыкі мясакамбіната, кліенты, праўда, як гаварылі мне мае давераныя людзі, пасміхоўваліся за вочы, але перада мной у струнку выцягваліся. Адмыўся, адкарміўся — чысты, гладкі стаў. Ды чаму было не паправіцца? Мясакамбінат ёсць мясакамбінат, тут не тая ўстанова, дзе бушуюць сходы, нарады, крык, лаянка і нервы, тут — свежанінка, кілбаскі, рулецік, грудзінка — што хочаш… Было, прывядзе ці прывязе хто што-небудзь здаць з жывёлы і хоча ўтарпачыць лепшым гатункам, дык спачатку да мяне ідзе. I не з пустымі рукамі. А я… Жывы чалавек. Быў не супраць з чалавекам паразуменне знайсці… Жыві, брат, і жыць хочацца, па-збавіўшыся ад холаду і голаду. Ясна, кабінет сабе добры зладзіў, у прыёмнай рыжую красуню Святлану пасадзіў. Каб яна не толькі друкавала патрэбнае, але і кліентаў «перабірала», прыносіла мне паперы на подпіс у масіўнай скураной папцы.

Бывала, прыму наведвальнікаў, дам ЦУ падначаленым, пазваню па тэлефоне і пагавару са сваімі сябрамі, калегамі па наменклатуры, а пасля выйду ў прыёмную. А там яна, рыжулька, сядзіць за машынкаю, у люстэрачку свой харошы тварык разглядвае ці пазногцікі наж-дачком падпілоўвае. Шыкоўныя рыжыя валасы па паясніцу, поўныя шчочкі, пакатыя плечы, не высокія, але тугія грудзі пад беленькай блузкай з кароткімі рукава-мі — дых займае! Сяду каля яе на край стала, усміхнуся і кудзеркі яе валасоў каля вушэй сабе на палец нагортваю:

«Хто ў нас такі малады і прыгожы?»

«Апанас Лукіч! — пунсавее. — Калі ласка, не трэба. Убачаць людзі — абы-што падумаюць».

«А ты? Не падабаецца табе? I я не падабаюся?»

«Што вы, Апанас Лукіч, гаворыце? Я ж замужняя жанчына!»

«Няўжо сама не разумееш: ты самая прыгожая ў гэтым гарадку?! — слаўся лістам. — I вельмі мне падабаешся. Нават болей — я ў цябе закаханы. Як хлапчук!»

I гэтак далей, і гэтак далей. Дазваляў ладны мясны кавалак дадому ўзяць, за свае грошы духі, хусткі, кофтачкі ёй купляў, адну ці дзве граматы за добрую работу даў.

Сышліся нашы сцежачкі аднаго дня ў абед. Тады я не пайшоў палуднаваць у рэстаран, застаўся ў кабінеце. Паклікаў яе да сябе. Зайшла — я дзверы на ключык, са стала газетку падняў, а на стале — добрае віно, адмысловая закусь. Спачатку адмаўлялася і застацца са мной сам-насам, і што-небудзь у рот узяць, ледзь-ледзь змусіў. Калі выпіла адну-другую чарачку, расчырванелася, зацвіла маладосцю і здароўем, а заадно памяняўся і яе настрой. Дзе я, згаладалы па жаночай ласцы, мог пасля гэтага адступіцца, выпусціць з рук такую вабную русал-ку, дзе яна, маладая і гарачая, магла ўстояць перад такім бурным націскам! Ды ўбачыла хутка: я — зух, мужчына-хват, нераўня яе хірляваму мужу-дарожніку. Палюбіла, прывыкла, што і не адарваць было. Праўда, своеасаблівая была. На рабоце нібы спакойная, разважная, а са мной у якім-небудзь зацішку, калі трохі вып'е, калі палашчу, распалю, дык быццам памяць траціла. Так паддавалася страсці, што заплюшчвала вочы, білася-кідалася, а ў самыя ўзнёслыя, пякельныя хвіліны бязлітасна хлістала мяне па шчоках і крычала: «Праклятая плоць! Праклятая плоць!» Лічы, кожны дзень сустракаліся ці ў маім кабінеце, ці на яе кватэры, ці на лоне прыроды. I, здавалася, шчасцю гэтаму канца-краю не будзе!

Малады яшчэ быў, не пільны. Нейкі асвядомлены зламыснік шапнуў — высачыў, залавіў нас Святланін муж. Дурань, мала чужым людзям нас у пікантным ста-не паказаў, дык яшчэ на ўвесь горад лямант падняў, пабег са скаргай да Уладарова, запіў і кожнаму першаму-сустрэчнаму расказваў сваё гора.

Ясна, зразумеў я, будзе партыйнае бюро — будуць «належныя вывады». Паспрабаваў пагаварыць з гэтым скаржнікам, грошы даваў — не, глядзець не хоча: «Вы жану маю іскусілі, а цяпер маю душу купляеце!» Ночы не спаў, схуднеў на кіло дзесяць, тры сівыя валасіны на скроні ўбачыў — адны думкі грызлі, як у горадзе ды на мясакамбінаце застацца.

Пакутаваў, але нічога толкам сам не прыдумаў. Разгубіўся. Пашнураваў да Фрайзмана: «Памажы, Абрам Евелевіч, ратуй». I яму ж нямала перападала ўсякіх да-лікатэсаў. Той паслухаў, пасмяяўся, а тады, стары ліс, прыдумаў мігам, як мне выратавацца ад бяды.

«Ідзі, — кажа, — да Буракова і прасі-малі, каб даў да-ведку, што ты імпатэнт».

«Як — імпатэнт?»

«А вось так, — гаворыць, а ў самога чорцікі ў вачах скачуць. — Што ты з жанчынай, маўляў, нічога не можаш».

«Сорамна ж такую даведку даваць».

«Дык хочаш ці не хочаш у цёплым кабінеце сядзець, есці-піць ад пуза?»

«Ну, а калі даведка не паможа?»

«Тады выганяць з партыі. За маральную разбэшчанасць».

«Але ж гэта — канцы…»

«Так-так, дарагі. Гэта значыць, што тваё асабістае пытанне перакрэсліць навек табе кар'еру. Станеш ізгоем грамадства. Ну, а калі скажуць мне прапясочыць цябе ў газеце, дык прыйдзецца, дарагі, такі фельетон жарнуць, што ўвесь раён ахне!»

«Дык што ўсё ж рабіць?»

«Калі такая даведка не выратуе, уздумаюць з партыі выключаць, дык тады станавіся ва фрунт і „Інтэрнацыянал“ спявай. Убачаць, што да глыбіні верны марксізму-ленінізму, свой у дошку, дык, можа, пашкадуюць, пакінуць каля карыта».

Ну, што рабіць. Як паклікалі на бюро, пайшоў, панёс адмысловую даведку. Уладароў распаліўся, бэсціць на чым свет стаіць: «Маральнаеразлажэнне!», «Падрыў аўтарытэта кіраўніка-камуніста!», «Учынак лье ваду на млын па-антысавецку настроеных заходнікаў!» Стала мне зразумела: пакаранне будзе строгае. Хочаш ці не хочаш, а выцягнуў, падаў тую даведку.

Спачатку ўсе замаўчалі, аж затаілі дыханне ад такога адмысловага дакумента, а пасля выбухнулі рогатам, аж за жываты пачалі хапацца. I Фрайзман, член бюро, рагатаў разам з імі — можа, і наўмысна ўсё дзеля вось гэтага падстроіў.

«Які імпатэнт? — нарэшце, выціраючы слёзы ад смеху, падаў голас Уладароў. — Ды зірніце вы на гэтага „няўдаку“! Вочы масляныя, як у ката, ражка дык раж-ка! Што ён нам голаў тлуміць! Ён жа жанаты, сына мае!»

«То раней, да вайны, а цяпер — іншае… Доўгае ўстрымліванне падзейнічала…» — замямліў я.

«I не сорамна табе, цнатлівец? Цябе ж на гарачым злавілі?»

«Не. Нічога не было».

«Ганьба!»

«Зразумейце мяне, — прашу, — не карайце строга».

Карацей, у партыі пакінулі, кар'еру мне не зглумілі, далі шанец на будучыню, але ўляпілі ў тым годзе ўжо другую вымову (на гэты раз з занясеннем ва ўліковую картку) і пастанавілі «вызваліць па меры магчымасці з пасады, што займае». Вызвалілі. Праз нейкі час паслалі старшынёй сельсавета ў Янкавіны».

13

Вось ужо і горад з даволі дзіўнай назвай Вянкі. На са-май справе, канечне, гэта ніякі не горад, у ім толькі не-калькі цагляных будынкаў (касцёл, царква, пяць ці шэсць былых царскіх і польскіх аднапавярховых дамоў), з тысячу насельнікаў, а астатняе ўсё тут местачко-вае: брук, абкладзены плітамі-крыважнякамі, студні-будкі, драўляныя платы, гародчыкі і сады, старыя хаты на высокіх каменных падмурках.

У драўляв: ых дамах не толькі жывуць людзі (вянчане ці вянкоўцы), але і ў многіх з іх — розныя канторкі, базы, магазіны, пошта, сталоўка і «Чайная» (забягалаўка), у мураваных — райком і выканком, школа, раённы Дом культуры, «турма» (турма — па-мясцоваму, а так гэта толькі КПЗ) з міліцыяй і яшчэ адна салідная ды па-важаная ўстанова — рэстаран. Амаль на ўсіх дзяржаўных будынках — лозунгі, «Слава партнн Леннна-Сталнна!», «Сталнн — вождь всех народов!», «Да здравствует Советская власть — самая демократическая и гуманная в мире!» Драўляныя і цагляныя пабудовы старыя, але дагледжаныя. Прыстойна, чыста нават на невялікім рынку, куды па нядзелях і па тутэйшых фэстах з'язджаюцца навакольныя, прываложанскія, прыстаўбцоўскія, прыракаўскія і нават прымінскія сяляне, што прадаюць жывёлу, садавіну і агародніну, бульбу, мёд, нямецкае адзенне і гарэлку з-пад крыса, а таксама купляюць тое, што ім трэба. Карацей, Вянкі — звычайнае былое заходнебеларускае правінцыяльнае мястэчка, што цяпер па волі лёсу стала раёнам, адпаведна і горадам. Без якіх-небудзь значных завода і фабрыкі, толькі з ганчарняй, пякарняй і мясакамбінатам, дзе яшчэ летась цараваў ён, Кураглядаў.

Каля агароджы з цагляных тумбаў і жалезнага, завостранага наверсе частаколу самай высокай у гарадку будыніны — цёмна-чырвонай камяніцы з чырвоным і чырвона-зялёным сцягамі — стаяла ўжо нямала брычак, калёс з сенам ці навязаных асядланых коней, нямецкіх веласіпедаў і пару матацыклаў. Купкамі стаялі фурманы — яны, як і іхнія начальнікі, ужо ведалі адзін адна-го, таварышкавалі, а калі трэба, дык і хаўруснічалі. Хутка, калі навязаў Ваську і даў яму сена, да іх далучыўся і яго вознік Мішка.

— Чакай, нікуды не адлучайся, — адыходзячы, наказаў яму Кураглядаў, ведаючы, што той любіць шмыгнуць ці да знаёмых, ці ў «Чайную», дзе можна здабыць не толькі чай. Не ў прыклад іншым янкавінскім мужчынам Мішка любіць не тое што падвесяліцца, а без меры нажлукціцца. Сам нядаўна чуў (праз акно), як той каля сельсавецкай сцяны хваліўся аднавяскоўцам, што неяк узімку са знаёмым «пальнулі» ў «Чайной» па дзве пляшкі «чырванаватага віна» і здзівіліся, што «акаселі»: як выявілі потым, яны «зафуфырылі» не віно, а па дзве пляшкі «Зуброўкі». Маніў хвалько: па-першае, дзве пляшкі «Зуброўкі» не адужае (ён, Кураглядаў, дзебялейшы, але ад такой нормы пачынае хістацца альбо, як кажуць у Янкавінах, ганяць гусей), а па-другое, «Зуброўку» ў Вянках даюць не абы-дзе і не ўсім, а толькі ў «бакоўцы» рэстарана для «партыўнага і савецкага актыву». Мог і ад звычайнага яблычнага віна ўпіцца.

— Ну што вы! — запэўніў цяпер Мішка. — Ніякіх адлучак!

— Глядзі, абармот!

Перасцярогшы свайго жулікаватага фурмана, Кура-глядаў важна, набіраючыся і нейкай вышэйшай ура-чыстасці, і трывогі, ад якой халаднела душа і часцей білася сэрца, закрочыў у райком. Да яго вяла старая, досыць шырокая асфальтаваная паўплошча, абсаджа-ная ружамі (цяпер ужо ненакрытымі, але яшчэ з голымі, з пачарнелымі за зіму вяршкамі), а за імі былі ўсыпаныя торфам кветнікі.

За масіўнымі дзвярыма (узбоч — райкомаўскія і рай-выканкомаўскія шыльды), каля масіўнага дубовага ста-ла з тэлефонам, як і заўсёды, сустрэў паджылы бледны міліцыянерстаршына. Знаёмыя гады два ўжо, па-за райкомам не раз перакідваліся словам-другім пра жыццё-быццё, але тут, у гэтай будыніне, той нібы не ведае нікога. Вось і цяпер, казырнуўшы на прывітанне, за-патрабаваў:

— Вашы дакументы!

Як і належыць, ён падаў партбілет — старшына раз-гарнуў, зірнуў на фотаздымак, на старонку, дзе была адзнака пра заплачаныя партузносы, нагнуўся, апусціў вочы на лісток, што ляжаў каля тэлефона, знайшоў яго дрозвішча, зноў казырнуў:

— Калі ласка. Праходзьце.

Абы-хто і абы-калі да Уладарова не трапіць. Той тут як князь у замку. Гаспадар раёна. «Першы», як яны яго называюць.

На трэцім паверсе, дзе быў райком, стаяў гул — як і заўсёды, прыехаўшы раней і адзначыўшыся ў прыёмнай, старшыні сельсаветаў збіраліся ў адным і ў другім канцах калідора купкамі, расказвалі навіны альбо «травілі» анекдоты, рагаталі ды заўзята курылі, з'ядна-ныя не толькі нядаўнім мінулым, але і цяперашняй ад-ной работай, аднымі турботамі, а таксама невядомымі простым смяротным сакрэтамі. Праўда, бывае, гэтая спаянасць калі не дае трэшчыну, то не мае моцы, калі ка-госьці з іх пачнуць чубіць на бюро. Тады не толькі той-сёй, але і амаль усе могуць змаўчаць, маўкліва дазволіць «таптаць» ахвяру. Часамі бывае крыўдна, што нават сябры не заступаюцца, але, бывае (і не раз), што і ён, Кураглядаў, нібы набіраў у рот вады, калі трэба было падтрымаць каго. Але за гэта не варагавалі, ведаючы, што ніхто не ахаваны ад наганяю і што ён, гэты наганяй, адбываецца за зачыненымі дзвярыма, у сваім асяроддзі. Могуць даць вымову, панізіць, але калі не будзе вялікай пагалоскі пра тваю правіннасць, калі яна «не кідае цень на мясцовую і вышэйшую ўладу, асабіста на кіраўнікоў», дык не прападзеш. Праўда, там, на самым версе, у Маскве, дзе правадыры, штаб, можа, і іншыя законы. Схаваныя не толькі ад простага люду, але і ад іх, службо-вай драбязы. Хіба, да слова, можна разабрацца, чаму многія тыя, хто быў разам з Леніным у падполлі, рабіў рэвалюцыю і выйграў грамадзянскую вайну, пазней «здрадзілі марксізму-ленінізму і сацыялізму», «сталі ворагамі народа»?.. Хоць трэсні, не дапетрыш: чаму яны разбурылі расійскі капітал і хацелі прадаць краіну заходняму? Чаму іх аказалася столькі шмат? Ды сярод сваіх? Чаму яны тапілі адзін аднаго, славілі, уздымалі Сталіна, а самі — здаецца, нават пакорліва — ішлі пад кулі? Як так выйшла, што сярод ленінскай гвардыі ака-заўся толькі адзін з сапраўдным клопатам пра новы лад, пра народ? Як яму аднаму ўдалося звесці столькі змеяў, знайсці сабе верных саратнікаў ужо не з ленінскага гурту, а з навабранцаў? Як не разбярэшся і ў іншым: ска-жам, чаму было столькі незадаволеных Савецкай уладай у дваццатыя і трыццатыя гады (вунь колькі іх пасадзілі) і чаму гэтулькі пайшло служыць немцам? Кажуць, пры царах, што «пілі кроў з люду», наладзілі «турму народаў», не было столькі здраднікаў у войны…

Стоп! Хопіць пытацца нават у самога сябе, спрабаваць думаць і разважаць! Што ёсць — тое ёсць, так усё і трэба. Сталін-пераможца мудра кіруе і вядзе да шчаслівай бу-дучыні. Народ яшчэ болей паверыў яму, нават палюбіў яго за выйграную вайну. А разам са Сталіным узмацні-лася і партыя. Таму і трэба цяпер, калі хочаш быць на паверхні, абедзвюма рукамі трымацца за партбілет. Без яго ты нічога не даб'ешся. I чым далей — тым болей. Камуністы будуць расці і расці ва ўсё большую сілу, браць усё ў свае рукі, жыць заможна, мець усё, што толькі ёсць на свеце. Тое, што тыя, хто мае ўладу, дбалі і будуць дбаць найперш пра сябе, было відаць у вайну, відаць яно і цяпер, пасля вайны. Да слова, як толькі зайшлі ў гэтыя Вянкі, Уладароў адразу ж загадаў «узяць на ўлік усе нямецкія трафеі» і прызначыў іх не для люду, нават не для ўсіх партызанаў, а найперш «для патрэб партыйнага і савецкага актыву». Ім, ніжэйшым па рангу, трапілі толькі крошкі, а вось жменьцы вышэйшых — усяго ўдосталь. Не сакрэт, сам бачыў, будучы неяк раз ва Уладарова, як таму прывозілі дадому харч, адзенне з магазінаў; той і яшчэ некалькі чалавек з раёна ездзяць лячыцца ў ста-лічную паліклініку, адпачываюць у прыморскіх спецса-наторыях. А каб ніхто не бачыў, як яны жывуць па-за работай, іх засланяюць, ахоўваюць высокі плот і міліцыя. Просты люд нічога пра іхняе асабістае не ведае, яны, «ніжэйшае кіруючае звяно», — толькі тое-сёе. Але ўсе з іх маўчаць. Па-першае, плявузгаць пра вышэйшых нельга, а па-другое, кожны жадае сам падняцца па службовай лесвіцы, атрымаць большае. Дык і трэба гава-рыць, рабіць не так, як думае нехта, нават як думаеш сам, а так, як табе кажуць зверху, дабівацца большай лусты вернай службай. Зусім жа невыпадкова ў харак-тарыстыках адна з самых каштоўных ацэнак такая, як «нсполннтельный»… Непаслухмяным, упартым і дзёр-зкім не толькі няма ходу наверх, але іх падбіваюць на ўзлёце… Можа, і з-за ўсяго гэтага просты люд у душы не любіць, нават ненавідзіць усё начальства, хоць амаль заўсёды паддобрываецца і ліслівіць…

Праўда, цяпер вось, гледзячы на гэтых рагатуноў і курцоў на райкомаўскім калідоры, надта не пазнаеш, хто што думае і чаго хоча, усе нібы радыя адзін аднаму, жартуюць, але кожны свае намеры выношвае ў глыбо-кай тайне. Амаль усе ў афіцэрскай форме без пагонаў, у хромавых ботах, распраміліся, папаўнелі пасля лесу, адчулі смак улады.

Убачыўшы яго, насустрач памкнуўся Курлоў — невысокі, куртаты, з капой віхрастых цёмных валасоў на круглай, як качан, галаве і з цёмнымі густымі бровамі. Як і многія з іх, мае чэпкі, пранізлівы «партызанскі» позірк. Можа, каб адразу пазнаць чалавечую душу, можа, са звычкі позіркам абмацаць, чым можна ад цябе пажывіцца. Лепшы сябрук, хаўруснік, але… Заедзе калі, па-сядзіць гадзіну-другую, кульне чарак дзесяць, пойдзе — глядзі, нечага няма: то нажа добрага, то нажніц альбо сякеры.

Вітаючыся, Курлоў красамоўна моцна паціснуў руку і падміргнуў — за ўдалы «візіт» у прудскі магазін.

— Што за нарада сёння? — Кураглядаў адразу настроіў яго на дзелавы лад.

— Пра новыя нарыхтоўкі, — адразу пасур'ёзнеў той.

— Чаго?

— Пасяўнога матэрыялу.

— Якога?

— Бульбы.

— А дзе яе ўзяць?

— Гаспадар зараз падкажа… — усміхнуўся Курлоў. — Ён усё ведае, нам застанецца толькі выканаць яго заданне.

— Товарищи! — прагучаў знаёмы голас сакратаркі-машыністкі Валянціны Мікалаеўны. — Пожалуйста, в кабинет к первому секретарю.

Гул на калідоры тут жа ўлёгся; курцы пачалі кідаць недакуркі ў драцяныя, абкладзеныя з сярэдзіны кардонам вёдры, зашпільваць па-вайсковаму, папраўляць на сабе гімнасцёркі і мундзіры, нібы нацягваць на твар мас-кі, з якімі яны ўжо не звычайныя людзі, а «ніжэйшае кіруючае звяно». Павалілі ў прасторную прыёмную, дзе вешалкі для іхняй верхняй вопраткі, стол з масіўнай нямецкай машынкай для Валянціны Мікалаеўны (яна заў-сёды з кароткімі валасамі, у чорным прыталеным касцюме, мужчынскай белай кашулі і пад гальштукам, строгая і недаступная), з прыёмнай паціснуліся праз двое дзвярэй у вялізны кабінет, дзе на паркетнай падло-зе агромністы каляровы пакінуты немцамі дыван, на ім — некалькі засланых зялёным аксамітам сталоў і два рады крэсел пад імі, вялікі стол гаспадара з двума тэлефонамі, з папкамі і кадоўбчыкам завостраных алоўкаў. За сталом стаіць высокі, падцягауты светлавалосы Уладароў у новенькай зеленавата-шэрай «сталінцы», над ім — партрэт маладжавага прыгожага Сталіна, на вуснах таго — лагодная ўсмешка, а ў вачах — строгасць. Побач з Уладаровым новая высокая тумба, абцягнутая чырвоным матэрыялам, а на ёй — бюст Леніна ці, лепш сказаць, вялікая белагіпсавая галава, крыху — трохкутнікам — плечукоў і грудзіны, а на ёй вызначаюцца верх штрыфляў і гальштук з вялікім вузлом.

— Здравствуйте, товарищи председатели! — лагодна сказаў на хор іхніх прывітанняў Уладароў. Хоць цяпер голас мяккі, але ўсе ведаюць, што праз хвіліну-другую ён можа быць ужо сталёвы. Уладароў хутка адчуў сябе Першым тут, пачаў адасабляцца і ўзвышацца — кажуць, вельмі любіць, што яго якраз так вазываюць — «Першым».

Кожны са старшынь спрабуе сесці на крэсле каля сця-ны — далей ад стала, дзе ўжо звыкла сядзяць старшыня райвыканкома, капітан Мірзоеў, сакратары райкома і некаторыя загадчыкі аддзелаў, начальнік міліцыі — «кіруючае ядро раёна».

— Якія ўсе маладыя і прыгожыя! — добра ведаючы ўсіх, паблажліва пажартаваў Уладароў, назіраючы, дзе і як усе садзяцца, ды трымаючы меншыя пальцы правай рукі паміж гузікамі фрэнча. Калі гэтак мякка сцеле, дык сёння не будзе даваць наганяй, а пачне азадачваць. Нападзе на кагосьці, падсыпле перцу пад канец нарады, каліпойдзе «рознае» альбо «індывідуальная гутарка» — ахвяра, канечне, яму ўжо вядомая, але ён пакуль што тоіцца пра гэта.

Сярод іх ёсць звычайныя гаваркія людзі і тыя, хто заўсёды хоча трапіць на вочы Уладарову, падхалімы, але цяпер, ужо ведаючы пра блізкі вялікі клопат, ніхто з іх угодліва не загарэзаваў, каб падхапіць жарт Уладарова. Не той выпадак, каб падтакваць, выбіцца ў любімцы.

Уладароў адчуў гэта, адмыслова ўсміхнуўся: хітрыя ўсе вы, чэрці; многія таксама зразумелі яго гэтую ўсмешку, па-свойму адмыслова ўсміхкуліся, чакаючы «азадачвання».

Першы вытрымаў паўзу, каб усе расселіся, «сабралі-ся ў кулак», а потым абапёрся далонямі на свой стол, адразу змяніўся, падзелавеў:

— Таварышы камуністы!

Усе падаставалі з планшэтак блакноты, самапіскі і наструніліся, ведаючы, што Уладароў любіць, калі ўсе сама ўвага, і злуецца, калі хто-небудзь не слухае, перамаўляецца.

— Мы з вамі жывём у няпросты час, — як і заўсёды, пачаў з «палітычнай ацэнкі моманту» (заўтра ў сваіх сельсаветах пачнуць так нарады і яны, старшыні). — Савецкі народ пад мудрым кіраўніцтвам вялікага і геніяльнага Сталіна і нашай слаўнай партыі атрымаў цяжкую выдатную перамогу над лютым ворагам усяго чалавецтва — фашысцкай Германіяй, наладжваецца на мірнае стваральнае жыццё. Праўда, міжнародны імперыялізм спрабуе выкарыстаць нашы часовыя цяжкасці і паставіць нас на калені, палохае новай разбуральнай вайною…

Голас Уладарова пагучнеў, наліўся гневам.

— Ды нічога ў іх не выйдзе! — падняў, патрос у паветры кулаком. — Мы зноў супрацьпаставім цемрашалам і захопнікам нашу вернасць несмяротным ідэалам Леніна і Сталіна, нашу класавую свядомасць, еднасць, мужнасць і працавітасць — лепшыя рысы, уласцівыя найперш вялікаму савецкаму народу…

«Трыбун! Кіраў!» — які ўжо раз пазайздросціў Кура-глядаў, ведаючы, што Уладароў не нашмат старэйшы і не асабліва болей адукаваны, але лепш умее гаварыць. Найперш з-за вёрткага языка быў заўважаны і падняўся ўверх у партызанах.

— Ясна, таварышы, гэтыя якасці нялёгка рэалізаваць у нашых умовах, ва ўмовах несвядомасці, былых буржуазных і жывучых уласніцкіх настрояў пераважнай большасці мясцовых насельнікаў…

«Зараз скажа: „Але нашто тут мы з вамі?“

— Але нашто тут мы з вамі? — сапраўды ўсклікнуў Уладароў і сам адказаў: — Выявіць, судзіць ворагаў, пераканаць нелаяльных і заблуджаных, усім прывіць нашу свядомасць і ідэйнасць, каб усе як след уліліся ў дружную сям'ю савецкіх народаў.

Чуючы добра знаёмае, Кураглядаў расслабіўся і апусціў вочы долу — на свае бліскучыя боты, на шыкоўны рознакаляровы дыван. I нечакана ад таго, на што ўпёрся позірк, замёр. Колькі разоў слізгаў вачыма па гэтым прыгожым дыване (адзін такі ва Уладарова дома), раз-глядваў розныя спрытныя ўзоры і дзівосныя яркія колеры, але такое, як цяпер, убачыў упершыню: у вузкай палосцы, што акаймоўвала дыван з чатырох бакоў, сям-там вышыта свастыка! Дыван дык дыван! Сімволіка дык сімволіка! Ды дзе! У якім кабінеце!

Пахаладнела душа: перапыніць Уладарова, сказаць пра гэта пры ўсіх? Не скажы, ранапозна хтосьці агледзіць — усім не паздаровіцца за „страту пільнасці“. Але скажы цяпер, пры такім мностве люду, — можа разысціся страшная чутка. Не. Трэба паказаць аднаму Ула-дарову. Няхай, пакуль не позна, прыбярэ з вачэй і ад-сюль, і з дому гэтае паганае хараство, засцеражэ сябе і іх ад наручнікаў.

Уладароў сеў, узяў свой блакнот, дзе былі загадзя падрыхтаваныя ягоныя тэзісы.

— Перад намі, таварышы, сёння некалькі, я сказаў бы, баявых задач, — прамовіў. — Першая — палітычная. Трэба як след адсвяткаваць Першамай. Трэба прывучваць мясцовых, што не самыя галоўныя святы Каляды, Вялікдзень, розныя Пятры, усе святыя і гэтак далей, а галоўныя іншыя, нашы: Першамай, Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя. Вывесьце сцягі, партрэты кіраўнікоў партыі і дзяржавы, склічце сходы, а то і правядзіце шэсце па вёсцы з транспарантамі, музыкай, наладзьце танцы. Каб выманіць несвядомы люд з хат на вуліцу, мы пастараемся прыслаць у цэнтральныя вёскі аўталаўкі… Усё зразумела?

— Усё.

— Зразумела.

— Другая задача, таварышы, гаспадарчая і ў той жа час таксама палітычная, — прадоўжыў Уладароў. — Многія рэгіёны краіны засталіся без пасяўнога матэрыялу, найперш без бульбы. Значыць, трэба тэрмінова правесці растлумачальную работу ў сваіх сельсаветах і сабраць звыш дзесяці тысяч пудоў бульбы — недзе па ты-сячы пяцьсот пудоў ад кожнага сельсавета.

Усе заварушыліся, уздыхнулі: ого, колькі! Бачачы і чуючы, як застагналі старшыні, Уладароў пажартаваў:

— Калі, таварышы, здадзім яшчэ болей, дык нам усім будзе толькі лепш…

— Чаму, таварыш Уладароў, такая ўраўнілаўка? — падаў голас Кураглядаў, хоць яшчэ да апошняй хвіліны думаў маўчаць, баючыся гневу з-за свайго новага „асабістага пытання“. — Ёсць сельсаветы, як у мяне, дзе ўсе вёскі згарэлі ў вайну, а ёсць такія, дзе амаль усе вёскі ўцалелі. Дык ім лягчэй.

— Кураглядаў! — занелюбіў Уладароў. — Ты — што? Не разумееш моманту, партыйнага задання?

— Разумею. Але я супраць ураўнілаўкі. Прашу з майго сельсавета скінуць пудоў пяцьсот.

Папрасіў так не таму, што пашкадаваў свой люд, які вярнуўся з Германіі і сама становіцца на ногі, а з-за таго, што баяўся трапіць у лік тых, „хто не справіўся з задан-нем“ і каго будуць бэсціць, дадуць вымову.

Некалькі старшынь, асцерагаючыся, што Уладароў паслухае і набавіць пудоў на Гхнія сельсаветы, узарва-ліся:

— Бач, разумнік які!

— Хоча на чужой спіне ў рай уехаць!

— Кураглядаў, кінь мне партызанскія замашкі! — паківаў на яго пальцам Уладароў і нібы адрэзаў: — Гэта ўсім заданне № 1! Заданне ад партыі і Радзімы! Сам таварыш Сталін можа ў любую хвіліну пазваніць і запытаць, колькі мы ўжо сабралі бульбы!

Паспрабуй пасля гэтага адмоўся!

— Гавары з людам, прасі, патрабуй, вырывай, усе сродкі дапусцімыя, але каб паўтары тысячы пудоў бульбы прывёз у раён! — нібы яму, а на самай справе ўсім уталкоўваў Уладароў. — I каб ні ў раён, ні ў вобласць скарг ад сялян не было! Каб кожны аддаў па тры-чатыры, а то пяць пудоў і яшчэ дзякуй табе сказаў, што ты ўзяў!

Уладароў усміхнуўся ад свайго, як думаў, удалага жарту, але, бачачы, што ніхто не падтаквае, супакоіў:

— Ну, а калі хто будзе ўпірацца, не праяўляць свядомасць, разводзіць антысавецкую агітацыю, то звяртайцеся да таварыша Мірзоева…

Гэты Мірзоеў — малады, гадоў пад дваццаць пяць, чорнавалосы і смуглявы, нібы толькі што з поўдня — адмысловы чалавек. Калі ўсе, хто тут сядзіць, з нядаўніх партызан, то ён — з Вялікай зямлі. Раней, калі толькі ўтварыўся раён, службу бяспекі ўзначальваў таксама партызан, асабіст з брыгады Васільцоў. Той быў не толькі адмысловы, але страшны чалавек. Яго з групай яны затрымалі перад самай блакадай. Схапілі па незвычай-най прычыне, як ворагаў-карнікаў: сувязнікі данеслі ка-мандзіру атрада, Уладарову, што на „іхняй тэрыторыі“ блукае нейкі дзіўны нямецкі атрадзік, урываецца ў вёскі сярод белага дня, рпсстрэльвае на вачах усіх тых, „хто супрацоўнічае з партызанамі“, паліць іхнія хаты, а ў апошні час пусціў дымам невялікую вёсачку. Яны, ка-нечне, селі на хвост гэтай варожай купцы, залавілі і абкружылі. Якое было іхняе здзіўленне, калі тая здала-ся без стрэлу, а здаўшыся, сказала, што не нямецкая, а закінутая сюды па волі Цанавы і Берыі. Спачатку не па-верылі старшаму, Васільцову: „Як вы маглі забіваць ні ў чым не вінаватых людзей, паліць іхняе жытло?“ Той адказаў: „Гэта — спецзаданне. Каб гэткім чынам узмацніць у мясцовых насельнікаў нянавісць да акупантаў, змусіць іх актыўней улівацца ў шэрагі мсціўцаў“. Звяза-ліся па рацыі з Вялікай зямлёй — так і ёсць, людзі Ва-сільцова свае, не трэба замінаць ім. Да самага кавца вай-ны яны рабілі ўсё, што хацелі, наводзячы жах і на іх, партызанаў. Неўзабаве пасля вайны Васільцова кудысьці адклікалі, а на яго месца прыслалі гэтага Мірзоева, які, кажуць, быў недзе на Поўначы оперупаўнаважа-ным. Ён, „той, хто не быў у акупацыі“, не вельмі давярае ім, здаецца, сочыць не толькі за мясцовымі, але і за імі, а яны, партызаны, па-свойму не вельмі вераць яму, чу-жому чалавеку.

У гэтую хвіліну, калі ўсе скіравалі позірк на маўклі-вага і нібы каменнага Мірзоева, пачуўся тэлефонны званок па спецсувязі — Уладароў хуценька ўзяў трубку, назваўся, паслухаў крыху, а пасля пачціва перадаў яе Мірзоеву:

— Вас, таварыш капітан.

Той — звычайна скрытны, уладны — мігам змяніўся, ператвараючыся ў паслухмянага і ўгодлівага служаку:

— Ёсць, таварыш Цанава! Ёсць узмацніць барацьбу з бандытызмам!

Уладароў замахаў усім рукамі: ціха вы! Чуеце, з кім ідзе гутарка!

Мірзоеў пунсавеў, наліваўся чырванню: відаць, трапляла яму на арэхі і да ўсяго брыдкімі словамі. Кажуць, яго шэф з Мінска вельмі не цырымоніцца, сячэ з-за пляча і мала лічыцца нават з самім першым сакратаром ЦК КПБ, Панамарэнкам: ён, гэты Цанава, — ' любімец Берыі, а той — Сталіна.

Дагаварыўшы і паклаўшы трубку, Мірзоеў сеў і пачаў штосьці хутка запісваць у свой блакнот.

— Вы хочаце што сказаць, тав рыш капітан? — паважна і пачціва запытаў у яго Уладароў.

Той нібы не чуў, нейкі час засяроджана пісаў, і ўсе, Уладароў таксама, цярпліва чакалі, калі ён падыме вочы і што-небудзь патлумачыць альбо загадае.

Урэшце той ускінуў галаву, зірнуў на гаспадара кабі-нета:

— Вы штосьці пыталіся, таварыш Уладароў?

— Вы хочаце што сказаць старшыням, таварыш капітан?

— Што да збору бульбы, то няхай сапраўды звяртаюцца да нас, калі трэба будзе дапамога, — важна адказаў той. — А што да пытанняў маёй кампетэнцыі, то я хачу пагаварыць з некаторымі старшынямі асабіста.

— Калі ласка, — згадзіўся Уладароў. I да старшыняў: — У вас ёсць пытанні да мяне, да старшыні райвыканкома?

Якія пытанні, калі сёння падкінулі такія турботы! Бадай, кожны хацеў сказаць, што цяжка сабраць столькі пудоў бульбы, у тым ліку і ад пагарэльцаў, але ўсе асцерагаліся падаць сябе за нязгоднага: два разы па-плацішся за гэта — і цяпер, тут, пад гарачую руку, і пазней, калі не зробіш таго, што загадалі. Трэба кумекаць, як вытрасці з люду насенку.

— Поспехаў вам! — задаволена заззяў Уладароў.

Калі ўсе падняліся, рушылі, спяшаючыся хутчэй вышмыгнуць з гэтага кабінета, да Кураглядава праціс-нуўся Курлоў, шапнуў на вуха:

— Ну што, дзядзька Апанас, ударым па цымбалах?

— Таварышы! — затрымаў усіх, штосьці толькі цяпер успомніўшы, Уладароў. А калі ўсе азірнуліся, дадаў: — Зайдзіце на склад і атрымайце бюсты Леніна. На месцах павінна быць чым болей нашых атрыбутаў. — I яшчэ, іншым, строгім голасам: — Кураглядаў, застанься.

Старшыні, пачуўшы, каго пакідаюць для прачухан-цаў, з палёгкай уздыхнулі і рванулі з кабінета ды з прыёмнай. А што да цябе, дружа Кураглядаў, дык сам вінаваты: выскачыў, захацеў палёгкі за чужы кошт!

Уладароў сеў, закурыў, набычана зыркнуў:

— Ты чаго гэта, землячок, даеш у хамут? Запытаў іранічна. Што яны землякі, ад усіх таіўся і прасіў, каб ён таксама маўчаў пра гэта. Праўда, ад Мірзоева сакрэтаў не было, той усё ведаў. Кінуўшы гэтае „землячок“ (раней называў „земляком“ ці „зямелем“), наўмысна паказаў капітану дзяржбяспекі: іхняе зямляцтва справе не замінае, а па-другое, ён трымае падна-чаленага далёка ад сябе. Нават во чубіць.

— Чэсна кажу: Уладзімір Пятровіч, не выцягнем мы столькі, — адказаў ён, пазіраючы ў блакітныя халодныя вочы земляка. — Люд не стаў яшчэ на ногі.

— А там, ва ўсходніх абласцях, у Расіі, стаў? — ястрабам накінуўся Уладароў. — Гэтых, нелаяльных, нават варожых да нас, што не ішлі ў партызаны і на фронт, ты шкадуеш, а тых, нашых, свядомых, — не? Няхай пухнуць з голаду, гінуць? Дзіўная, я табе скажу, твая „дыялектыка“! Стратай класавай свядомасці, антыпартыйнасцю пахне!

— Я канстатую факт…

— Я табе, такую тваю, дам „факт“! Факт такі, што тут, не зважаючы, што многія вёскі былі спаленыя, сытней ядуць. А раз так — трэба праявіць свядомасць, йрацоўную салідарнасць, інтэрнацыяналізм і падзяліцца з тымі, хто сёрбае нішчымнае. Калі не зразумела ім гэта самім, дык трэба ўталкаваць, убіць ім у башку! А па-другое, задрыпаны дыялектык, хіба не ведаеш: сацыялізм не ўсталёўваўся і не ўсталёўваецца ў белых пальчатках! Ці не разумееш гэтага, яшчэ не дарос нават да нашага унтэр-афіцэрства, як называў ніжэйшы кіруючы склад партыі таварыш Сталін? Ці, можа, не разумееш, што такое партыйная дысцыпліна?

— Усё разумею, — пакорліва адказаў ён.

— Дык менш разводзь анцімоніі, сам не расслабляйся і не расслабляй іншых — больш і лепш выконвай! Не забывай: быццё вызначае свядомасць. I біццё! — Усміхнуўся. — Так, таварыш Мірзоеў?

—Ідэалагічная работа, у тым ліку і з камуністамі, найперш з тымі, хто праяўляе слабахарактарнасць альбо амаральнасць — ваш участак работы, таварыш Уладароў, — адказаў той, таксама курачы „казбечыну“ і ходзячы па кабінеце. — У мяне асабіста да таварыша Кураглядава іншае пытанне. Я склаў карту, калі і дзе ў раёне абрабавалі магазіны. Скажыце, паважаны: чаму ў вашым сельсавеце магазіны нечапаныя?

Душу Кураглядава апёк холад — і ад намёку пра амаральнасць, і ад запытання пра абрабаваныя і неабрабаваныя магазіны. Што — гэты пёс штосьці вынюхаў?

— Хіба гэта кепска, таварыш Мірзоеў? — ледзь знайшоў сілу, каб падаць голас у даволі спакойным, упэўненым тоне.

— Не, не кепска. Але кепска іншае. Апрача вашага і яшчэ аднаго сельсавета, дзе старшыня Курлоў, астатнія магазіны пачышчаныя.

— Відаць, мы здолелі лепш наладзіць ахову вёсак ад бандытаў, таварыш Мірзоеў.

— Я не сказаў бы, што гэта так. Нядаўна мы ўзялі аднаго мацёрага злодзея, што меў сувязь з лесавікамі, дык ён клянецца: некаторыя магазіны ні ён, ні лесавікі не чапалі.

— Дзіўна было б, каб злодзей ва ўсім сумленна прызнаўся, — пачаў браць сябе ў рукі Кураглядаў.

— Згодзен, рэдка які злачынец прызнае сваю віну, — пыхкаў дымам Мірзоеў. — Але пасвойму дзіўна і тое, што вас рабаўнікі чамусьці абыходзяць.

— Вы што — хочаце сказаць, што я і Курлоў, камуністы, партызаны, урэшце, людзі з Вялікай зямлі, хаўруснічаем з мясцовымі бандытамі? — пайшоў у атаку Кураглядаў, палічыўшы, што з такімі пыхліўцамі, як Мірзоеў, трэба паводзіцца па-іхняму — лупіць ім у лоб. Яны паважаюць, нават высока цэняць сілу, смеласць і нахабства.

— Каб я такое падазраваў, то мы з вамі размаўлялі б у іншым месцы і па-іншаму… — Не сумеўся, адрэзаў той. — Я падазраю іншае: ці не правароньваеце вы, ці не чапаюць у вас нічога лесавікі таму, што якраз у вас наладзілі сабе харчовую базу альбо, як тут кажуць, папас? Адпаведна, ці не трэба лепш памацаць некаторых вашых, асабліва хутаранцаў?

— Я згодзен ва ўсім памагаць вам, таварыш капітан, — ужо ўпэўнена прамовіў ён.

— Пра аператыўны план, пра найбольш падазроных і небяспечных тыпаў з вашага сельсавета мы пагаворым асобна. Тым больш што пра таго-сяго з іх у мяне ўжо ёсць матэрыялы…

„Матэрыялы“ на днях падкінуў ён, Кураглядаў. Тое-сёе за сваім подпісам, тое-сёе за подпісам „чалавека з народу“ — Мішкі. На хутаранца Грыгарцэвіча і на яго пляменнікакаваля.

Добра, што закінуў прынаду… — падумаў Кураглядаў, бачачы, што Мірзоеў задаволіўся і збіраецца пакі-нуць іх. — Няхай бачыць гэты каршун, што я таксама пільны, няхай трасе тых і выяўляе: вінаватыя яны альбо не? Чым болей будзе ў яго валтузні з мясцовымі — тым нам будзе спакайней…»

— Ты што, такую тваю, сабе дазваляеш? — Пры ім? — калі Мірзоеў выйшаў, зашыпеў на яго Уладароў, наўмысна груба тушачы ў попельніцы цыгарэціну. — Заданне партыі аспрэчваеш, непачцівы тон размовы з дзяржбяспекай дапускаеш?

— Ды пайшоў ён!.. Каршун!

— Вось іменна: ён — каршун! А ты… Ты — мокрая варона…

— Выскачка! Кар'ерыст!

— Цыц! — абарваў Уладароў і зашаптаў: — Хіба, дурань яловы, не бачыш: ён, а з ім і яго служба не толькі мясцовым, але і нам з табой не зусім вераць? Няўжо не цяміш: мы тады заваюем іхні давер, калі будзем не толькі прынцыповыя, але нават бязлітасныя да ўсіх?! Адпаведна, нам трэба не толькі трубіць у вушы нашы пропаведзі, але і лупіць між вушэй!

— Дык хто ў раёне гаспадар: вы альбо Мірзоеў? Уладароў нервова ўзяў новую цыгарэціну, прыкурыў.

— Спыні распускаць язык! — Папунсавеў. — I ўвогуле… Ты што — зноў завёў шурымуры?

«Данясла ўжо нейкая свалачуга», — непрыемна кальнула яму ў сэрца, але ўсё ж спакойна адмахнуўся:

— Паклёп.

— Кінь! — зазлаваў той, што яго падманваюць. — Сігнал ад вас.

«Хто накляпаў? Навуменкаў? Мішка?»

— Кідай бугайнічаць, імпатэнт! Калі пацвердзіцца чутка, то беражыся: цяпер ужо ліпавай паперкай не прыкрыешся!

— Кажу ж, паклёп, Пятровіч.

— А чаму жонку сюды не клічаш? Я сваю выклікаў.

— Вы тут як за сцяной, а я — у пушчы…

— Бандытаў рана-позна вылавім, нелаяльных перасадзім ці пераломім. А што да горада — дык пачакай, адбудзь пакаранне, заслужы давер. Але толькі не бугаёўствам…

«А сам… — абурыўся ў душы Кураглядаў. — Кажуць, цяпер ціскаеш былую маю сакратарку, Святлану, якую ўладкаваў на працу ў раённую газету».

— Хопіць гуляў, — нібы поп, наказаў Уладароў. — Ты ж — не абы-хто, а наша наменклатура. Адпаведна, павінен дбаць не толькі пра свой, але і пра наш аў-тарытэт.

«Дбаць пра наш знешні бляск… — карцела сказаць земляку-двудушніку, але не, так не скажаш. — Але пачакай, зараз добра пстрыкну і табе па носе…»

— Я паслаў ужо ліст жонцы: каб ехала сюды, — кінуў мімаходзь. — А цяпер дазвольце, таварыш першы сакратар райкома партыі, задаць вам не побытавае, а палітычнае пытанне!

Той набычыўся, аж, здаецца, прыпадняўся яго хіб.

— Як зразумець, што якраз гэтым дываном вы заслалі падлогу ў сваім кабінеце?

— Дыван як дыван, — буркнуў той. — Трафейны. Народныя і партыйныя грошы на' яго не патрачаныя.

— Я не пра гэта…

— А пра што?

— А вы як след апусціце вочы долу, прыгледзьцеся да тэтага трафея.

Той насцярожана падняўся з-за стала, агледзеў край дывана, што быў вольны ад крэслаў.

— Кажу ж, дыван як дыван.

— А вы зірніце пільней, — у меру зларадна і ў меру па-змоўніцку прыставаў Кураглядаў, потым таксама падняўся, паднёс насок бота да аднаго са страшных малюнкаў. — Не бачыце, што тут?

Уладароў нагнуўся ніжэй, а потым прысеў — ту жа дзябёлая шыя яго пачала густа налівацца чырванню. Здаецца, дакраніся іголкай да яе, як вось ужо і да шчок, вушэй, дык з іх пырсне, як з пераспелага памідора. Калі ж падхапіўся на ногі, то твару яго было не пазнаць: вус-ны перакасіліся, у вачах застыў дзікі жах (з гэтага дня ён на ўсё жыццё пачне нервова смыкаць ротам).

Вылаяўся шэптам, потым паказаў дрыготкім паль-цам на ўбачаны малюнак:

— Ты калі заўважыў гэта?

— Сёння.

— Паказваў каму? — пачаў нязграбна адшпільваць гаплік на фрэнчы.

— Не.

— Прашу, Апанас, маўчы! — зірнуў з мальбою. Здаецца, скажы, каб ён, старшы, строгі, стаў на калені, пацалаваў бот, дык і кінецца долу, лізне. — Іначай усім нам… — Правёў далоняй па шыі. — Зразумеў?

Падышоў да свайго стала, узяў графін з вадой, але не мог наліць з яго ў шклянку — толькі, сутыкаючыся, звінела шкло аб шкло. Так і не наліў, паставіў графін на месца.

— Сволач, сука гаспадарнік! — засіпеў, знайшоўшы вінаватага. — Бач, што падсунуў! Міну з мінаў! Падлаўлю на нечым, засаджу! — Павярнуўся, схапіў яго за рукі і затрос. — Дзякуй, Апанас! Я ніколі не забуду тваёй дабрыні. Памагу табе ва ўсіх тваіх бедах.

Кінуўся да свайго сейфа, адчыніў яго і дастаў адтуль, з-за папер, пляшку. У ёй было з большую палову канья-ку. Наліў у шклянкі, адну падаў яму.

— Давай, — хітнуў галавой. — Бяры.

Уладароў першы выпіў, лепш сказаць, глытнуў са сваёй шклянкі адным залпам. Сеў і ўжо ўпэўнена закурыў. Выцер хустачкай пот з лоба.

— Не хвалюйся, Пятровіч, усё будзе добра. Толькі тЭрмінова прыбяры з вачэй гэтае ліха, — прамовіў Кураглядаў. Сказаць шчыра, яму было вельмі прыемна, што ўбачыў Уладарова гэтакага перапужанага, але перамагаў сябе, не паказваў сваёй урачыстасці. Канечне, заваяваў права называць свайго ўладнага земляка на «ты».

— Дзякуй, Апанас, — нібы заведзены паўтарыў той. — Ты, можа, нават не ўяўляеш, ад якой бяды нас усіх выбавіў… Дазваляю, ідзі ў «Зару», здымі стрэс…

— А ты, Пятровіч, схадзі да Святланы… — асмялела ўсміхнуўся ён. — Разамні да таго стану, каб закрычала: «Праклятая плоць! Праклятая плоць!» Не толькі на душы палягчэе, але як рукой увесь цяжар здыме! Страсць яе як агонь ачышчальная…

Уладароў падняў вочы — здаецца, вінаватыя, з сорамам — ды памацаў адну, другую свае шчокі:

— Ладна, Апанас. Не помсці. Ідзі. Я хачу пабыць адзін.

Калі Кураглядаў выходзіў з будынка, усё яшчэ цешыўся ў душы, усміхаўся сам сабе. Пасля спахапіўся: ці не затанна прадаў Уладарову не толькі яго цяперашнюю, будучую кар'еру, але і ягонае жыццё! Можа, варта было прыберагчы гэтую тайну на больш цяжкі для сябе дзень? Не. Добра, што якраз сёння адкрыў таму вочы. З такой тайнай — жарты малыя, як з агнём за пазухай.

За варотамі падскочыў Мішка. Ужо адзін тут з усіх сельсавецкіх фурманоў. Вочы ззяюць, на вуснах — змоў-ніцкая ўхмылка:

— Ну што, шыбуем у «Зару»?

— На базу, — асек ён. — Трэба атрымаць тое-сёе для сельсавета. Справа, работа — найважней за ўсё! Ясна?

Неўзабаве на складзе ўзялі розных бланкаў, кан-торскіх кніг, паперы, самапісак, алоўкаў і гумак, а так-сама новы бюст Леніна. Кураглядаў затрымаўся з загад-чыкам склада, былым калегам па адным атрадзе, каб яшчэ тое-сёе выцыганіць звыш нормы. Калі ж вярнуўся з такім-сякім новым набыткам да сваёй брычкі, абамлеў: Мішка мала што, накінуўшы на шыю бюста пятлю, трымаў-важыў цяжар на аборцы, дурасліва пасміхаўся, дык яшчэ і цэліўся вольны канец аборчыны прывязаць да ручкі калёс — каб бюст не зляцеў з брычкі па дарозе.

Кураглядаў, азірнуўшыся і бачачы, што нікога вакол няма, з наскоку з усяе сілы бухнуў Мішку нагой ніжэй спіны:

— Ты што, гад? Пасадзіць сябе і мяне заадно захацеў? Той адскочыўся, вылупіў вочы: маўляў, за што? За нявінны жарт? Ага, «жарт»! Ён, Кураглядаў, добра помніць выпадак, што быў да вайны ў іхнім раёне. У горадзе сабралі перадавых калгаснікаў. Давалі Ім падарункі: каму — адрэз матэрыялу, каму — кашулю альбо кепку, а адному далі звязку кніг Леніна. Гэты ўзяў іх і разгу-біўся.

«Так табе, брахун, і трэба!» — пакпіў адзін вясёлы з залы. Зарагаталі і ў зале, і ў прэзідыуме. Але назаўтра веселуна і яшчэ некалькі самых заўзятых рагатуноў узялі, судзілі як «падкулачнікаў» і патарабанілі туды, куды, як кажуць, Макар цялят не ганяў.

— Здымі, сволач, пятлю з шыі! — засіпеў Кураглядаў. — Абгарні чым і трымай на каленях! Як самы каштоўны цяжар!

Затым, накіроўваючыся да рэстарана, выцер халодны пот з лоба.

«Ну й дзянёчак сёння! На кожным кроку — сюрпрызы! Ды яшчэ якія!»

На стаянцы каля рэстарана, забіраючы з сабой партфель з паперамі, загадаў Мішку:

— Нікуды не адлучайся. Сцеражы бюст.

— Каму ён трэба? — адказаў той, дурны, незадаволены, што няможна і яму сысціся са сваімі калегамі ды кульнуць па чарцы-другой.

— Ціха ты!

— Прыплаці — ніхто не возьме… — ныў, можа, і згаладалы Мішка.

— Насмешкі, дурань, могуць быць, — наставіў на розум Кураглядаў. — А насмешкі, кажу, рэч небяспечная.

14

Рэстаран «Зара» (за палякамі — «Ранэк», пры немцах — «Дэр Моргэн») быў зачынены з сярэдзіны. Як і заўсёды, у такі дзень, калі ў горадзе якая-небудзь сходка. На шкле ўваходных дзвярэй была прыклеена па-перчына: «Нзвнннця. У нас сягодня спецабслужывання».

Каму-каму, а Кураглядаву ўсё ясна. Па-першае, тыя, хто прыязджае на нараду, жывыя людзі, ім трэба падсілкавацца, а па-другое, ім, «нізавому кіраўніцтву», паўлегальна дазваляецца, вырваўшыся з глухіх куткоў, сустрэцца тут з сябрамі, пасядзець разам, павесяліцца, дык вось Уладароў паклапаціўся, каб усё гэта было за за-чыненымі дзвярыма, без лішніх вушэй ды вачэй. Такая завядзёнка з Новага года, калі адзін з п'яных старшынь прылюдна аглушыў другога п'янага паўтарачкай з-пад шампанскага, даказваючы, што асабіста ён зрабіў болей подзвігаў у партызанах. Дзіва: усе добра знаёмыя, могуць успомніць кожны крок, кожнае слова адзів аднаго, але цяпер амаль усе, успамінаючы вайну, і фантазіруюць, і маняць, уздымаюць сябе ў вачах іншых, хва-ляцца. Усе — не абыхто, а сама меней вартыя звання Героя Савецкага Саюза. Кураглядаў — таксама такі ж. Бывае, калі кульне чарку-другую, любіць фарсянуць звыш меры.

Той (з бойкай) скандал «замялі», усім, «уклеілі» па вымове (далі строгую буяну, простую — ахвяры і тым, што ўмяшаліся ў спрэчку, паразбівалі адзін аднаму насы, памалацілі шмат пасуды, шыб у вокнах і люстэркаў, зламалі фікус), але з таго часу ўвялі «спецабслугоўванне», на варце ставілі не толькі вахцёра-швейцара, але і міліцыянера.

Як чулася, у рэстаране ўжо стаяў шум-гам, ішоў пір гарой — даносіліся з пласцінкі гарэзная музыка і песня Уцёсава. Праўда, вось цяпер ён спяваў не адзін, а разам са спявачкай — яе мала было чуваць, яна толькі тонень-ка падцягвала, а яго хрыплы голас нібы раз за разам узрываўся, цягнуў: «Всё хорошо, прекрасная маркиза…» Хоць Уцёсаў, калі прыслухацца добра, спяваў не толькі шурпата і не зусім патрыятычна, у іншых спевакоў былі нашмат лепшыя галасы, іншы рэпертуар, але яны, былыя ваякі, у час гулянак любілі слухаць якраз яго. За прыемную душы вольнасць, натхнёна-ўзбуджальны тон, за тое, што якраз такі голас, такі тон былі дарэчы тут, у рэстаране.

«Тры-чатыры чаркі кульну — і ўсё, гайда дадому!» — загадаў сабе Кураглядаў, бачачы, што ва яго настойлівы стук ідзе адчьгаяць дзверы стары тоўсты вусаты швейцар у сінім касцюме і з чырвонымі лампасамі ды з чырвоным абадком на фуражцы. Кажуць, гэты Стах, Генерал, як яны жартам называюць яго, служыць тут яшчэ з дарэвалюцыйнага часу — адпаведна, быў тут і пры паляках, і пры немцах. За апошняе чамусьці не чапае яго Мірзоеў. Можа, і таму, што той «дае інфармацыю». Ну, а яны, старшыні, міралюбныя да яго таму, што ён можа, калі не пускаюць у рэстаран, усё ж знайсці два-тры вольныя месцы альбо прадаць з невялікай нацэнкай пляшку, а калі хто, бывае, перабярэ, забуяніць, дык ён не выкліча міліцыю, а вывалача з рэстарана, ускуліць на калёсы, ткне ў рукі лейцы ды цмокне на каня — едзь дадому, ча-лавеча, далей ад бяды. Ёсць погалас, што ён яшчэ адмыс-лова памагае за вялікія ўжо грошы — спрыяе знайсці ахвотную да гулянак маладзіцу і кватэру на некалькі гадзін.

— Здравствуй, пан Стах.

— Здраствуйця, Афанасій Лукіч, — адказаў той, умеючы, калі трэба, гаварыць не толькі на тутэйшай, але і на іншых мовах. — Всё харашо?

— Нармальна, — адказаў ён, не здзіўляючыся, што гэты стары рэстаранны служака ведае, дзе і чаму ён сёння затрымаўся. Бачыў ужо не раз: хтосьці з іх, каго затрымліваюць пасля нарады, прыходзіць сюды пазней альбо, калі добра падсыплюць, і зусім не зазірае.

Зайшоўшы ў залу, Кураглядаў убачыў: калегі павеся-лелыя, пад першай параю. Звычайна тут стаіць некалькі сталоў уздоўж сцен і акон (каля акон стаяць у вазонах высокія фікусы. Калі хто хваліцца, што быў у рэстаране, дык звычайна кажа, што «сядзеў пад фікусамі»), але ця-пер тут свой, «партызанскі», лад: усе сталы ссунутыя ў адзін рад пасярод залы, і іх вакол абселі спецнаведвальнікі. Каб і хацеў прысесці асобна, не ўхілішся: нідзе ні-воднага вольнага стала. Мусіш ісці толькі ў гэты шумны гурт.

Адтуль угледзелі яго, заціхлі, а потым, перабіваючы музыку і песню Уцёсава, загалёкалі:

— Кураглядаў!

— Лукіч!

— Жывы!

Яго лепшы сябра, вясёлы і чырвоны ўжо, што печаны рак, Курлоў, пасунуўся, вызваліў месца каля сябе:

— Садзіся, Апанас. — А калі ён сеў, запытаў: — Ну што — выхоўвалі?

Ажывіліся і іншыя.

— Ды ў яго адабрала мову!

— Ушчэнт перапужаны!

— Я — як я, — непрыхільна адказаў ён. — А вось пра вас гаварылі, што вы — дрэнныя сябры. Пакідаеце таварыша ў бядзе.

— Кожны за сябе, Лукіч!

— Брат — мой, але хлеб еш свой!

— Ну, дык усё ж што, Лукіч? Чубілі?

— Чаго гэта мяне будуць чубіць? Пагаварылі з Уладаровым, — з выклікам прамовіў: — Як землякі. Мы ж з аднаго раёна.

— Ну, Лукіч!

— Ну, які змей! Колькі таіўся!

Бліжэйшыя кінуліся ціснуць яму рукі, як перамож-цу. Ён жа стрымліваўся, не адказваў на гэты не зусім шчыры ды трывалы выбух сяброўства, толькі звысоку пазіраў на ўсіх: урэшце ведайце, чэрці, хто я Першаму! Калі ж прагна слізгануў позіркам па мностве пустых пляшак з-пад гарэлкі, віна, мінеральнай вады, па талерках са скрылікамі рэстараннага мяса і апольцамі свайго сала, варанымі яйкамі, амаль усе, паддобрываючыся, загулі:

— Штрафную Лукічу!

— Фужэр!

Курлоў набулькаў фужэр гарэлкі.

— Давай, Лукіч!

— Пакажы дыялектыку!

Ён, крыўдуючы, не браў, выцікоўваў, дзе афіцыянтка Ванда, хацеў сам заказаць сабе пітва.

— Ну, Лукіч!

— Ты што — крыўдзішся?!

— Ды ну! Крыўдзіцца? На сваіх?!

«Эгаісты! Сволачы! Але нідзе не дзенешся — сапраў-ды свае… Адну ўладу трымаем, з аднаго жывём…»

Адпіў з фужэра. Крыху.

— Ну, Лукіч!

— Глядзі, так і непітушчым будзе!

— Н-не, давай да канца!

Дружна запляскалі ў ладкі, заспявалі хорам:

— Пі да дна, пі да дна, пі да дна!

Змусілі сілком апаражніць фужэр. Гарэлка пайшла добра — разлілася прыемным цяплом па гарляку і жываце, а пасля лёгка — не, не закружыла галаву, а як гэта сказаць лепш, — мабыць, лёгка заструменілася па жылах, паслала ў галаву павалоку, нейкі адмысловы туман, выціскаючы крыўду, злосць, змушаючы думаць іначай: ніякія яны ўсе не сволачы, а звычайныя, зямныя людзі, да ўсяго падперазаныя адным поясам.

Шумелі-гулі і пры дзённым святле, і пры не вельмі яркіх, але ўсё ж вабных электрычных люстрах, у густым дыме; паступова падзяліліся на купкі: хто ўспамінаў штосьці з нядаўняга былога, хто гаварыў пра сённяш-няе, хто спяваў, а хто апусціў ужо галаву на стол, а хтосьці хапаў, мерыўся пасадзіць сабе на калені круг-ленькую, вабную ў кароткай шэрай спадніцы і белым фартушку афіцыянтку Ванду, спакушаючы яе чырвонцам, — тая, звыклая да такога нораву падпітых, сапсава-ных уладай гулякаў, смяялася, нязлосна біла па руках, адыходзілася, каб прыбраць крыху на стале, а там ужо хапалі яе іншыя.

— Пані Ванда!

— Пані Ванда!

Бог ведае чаму, але сапраўды было прыемна яе ба-чыць, называць паняю, хоць яна была звычайнай местачкоўкаю. Можа, само імя яе — Ваяда — добра стасавалася да слова «пані», а разам гэтае «пані Ванда» — да іх-няга настрою, да цягі да чагосьці незвычайнага, узнёслага. Адзін са старшыняў, з Шашкоў, падпёр далонню пад-бародак, курыў, атупела пазіраў кудысьці ў кут, а потым, лічы, затушыў у талерцы з мясам цыгарэціну, ускінуў уверх сціснуты кулак і не то заспяваў, не то завыў:

— «I біла мяне маці бяр-р-розавым прутам!!!»

Цяжка было паверыць, што гэтыя цяпер па-дзіцячаму вясёлыя, а некаторыя і са страчаным чалавечым воблікам людзі звычайна стрыманыя, строгія і хітрыя.

Захмялеўшы, Кураглядаў падабрэў, не зважаў, што наперадзе ноч, няблізкая дарога, што меўся выпіць усяго тры-чатыры чаркі (такі зарок даваў сабе заўсёды, але і заўсёды парушаў яго): усе цяжкасці, беды забываліся, жыццё здавалася цудоўным, хацелася піць, весяліцца, сядзець тут бясконца, адчуваючы, што гэта ўсё больш і лепш, чым звычайны адпачынак. Пра тое, што можна спіцца, адысці-адсыпацца — і не аднаму, а цэламу пакаленню, — пра гэта, бадай, ніхто з іх не думаў і думаць не мог, бо перамагала іншае пачуццё — заслужылі пагуляць…

Дык цяпер зноў было прыемнае гэтае, на першы погляд, недарэчнае шашкоўскага старшыні:

— «I біла мяне маці бяр-р-розавым прутам!!!»

Калі выйшлі на хвіліну-другую асвяжыцца, ахмялелы, але яшчэ цямлівы Курлоў прыстаў:

— Ты што, дыялектык, сапраўды блізкі зямляк Уладарова?

— Сапраўды.

— Таіўся ж столькі! Нават ад мяне!

— Быў загад маўчаць.

— А чаму сёння прызнаўся?

— Сёння — можна.

— Чаму?

— Доўга гаварыць… А вось пра іншае скажу: трэба спыняць «гаспадарчыя аперацыі». Пёс садзіцца на хвост.

— Як?

— Дыялектычна вылічыў чорт: у нашых сельсаветах усёцэла…

Курлоў узяў яго за грудзіну, прыцягнуў да сябе:

— Давай, як ты кажаш, мысліць дыялектычна: трэба перанесці дзейнасць на іншыя раёны.

— Загрымім.

— Ні чарта, Лукіч, — адказаў той, хоць вось так, празрыста, не варта было гаварыць уголас. — Пакуль тыя ў лесе, датуль і мы…

Кураглядаў прыклаў палец да вуснаў: ціха ты! Махнуў рукой: хадзем у залу, возьмем яшчэ па чарцы-другой!

Пазней, «у крытычную часіну», калі нельга было марудзіць ні хвіліны, дырэктар рэстарана, пан Стах і міліцыянер каго выпхнулі, а каго разам з партфелем вынеслі на двор. Кураглядаў выйшаў сам, пачаў у цемені шукаць брычку, чуючы, як хтосьці не можа ўзабрацца на каня, падае з веласіпедам альбо доўга заводзіць матацыкл. Некаторыя ніяк не маглі разысціся, доўга абдымаліся і цалаваліся на развітанне, а шашковец, як адчувалася, ужо лежачы на калёсах, вылямантоўваў з сябе ўсе свае дурыкі:

— «I біла мяне маці бяр-р-розавым прутам!!!»

Нарэшце натрапіўшы на сваю брычку, Кураглядаў абмацаў на ёй Мішку. Заштурхаў яго. Той варочаўся, адбіваўся — значыць, недзе нажлукціўся, а цяпер спаў. Ачомаўся трохі, калі добра-такі атрымаў кухталёў пад бакі.

— П'яны гад?

— Не-э, — замармытаў той.

— Дзе, сволач, бюст? — накінуўся ён, не абмацаўшы рукамі таго, пра што не мог забыць і цяпер.

— Пад брычкаю…

— На пятлі?

— На пятлі.

— Не сарвецца?

— Не-э.

— Ну й добра. А цяпер памажы мне сесці, а то я стаміўся…

— Ага, на нарадзе…

— Цыц, прайдоха!

Мішка паспрабаваў злезці са свайго сядзення — адразу ж кульнуўся, як сноп, пад ногі. Мычэў, гробся, але падняцца не мог.

— Ах ты, п'янчуга! — таўхануў яго нагой Кураглядаў. — Я ж загадваў табе не піць!

— Я не піў…

— Набраўся як свіння, — зноў ударыў яго Кураглядаў, а потым, як дужэйшы, пачаў сам памагаць таму падняцца і ўскараскацца на брычку. Ткнуў лейцы ў рукі, штурхнуў пад рабрыну. — Не спаць! Звалішся — падымаць не буду. I з работы п'янчугу праганю! Пасаджу!

За горадам, дзе іх сустрэла густая і сырая цемень, Кураглядаў заціснуў партфель нагамі, дастаў наган — калі трэба будзе, бараніцца ад бандытаў. Час ад часу тыцкаў кулаком Мішку ў спіну — каб той не заснуў. Мішка войкаў, выгінаўся, але, як адчувалася, тут жа спрабаваў схіліцца набок.

Яго таксама ахутваў сон. Змагаючыся з ім, знаходзіў адзін паратунак — бязлітасна, як ката, таўчы фурмана і крычаць:

— Мішка, не спаць! Мішка?

— Ну што, та-ва-рыш Ку-ра-гля-даў? — ледзь вымавіў той.

— Ты ненавідзіш мяне?

— Не.

— Паважаеш?

— Ага.

— Ненавідзіш альбо паважаеш?

— Ага.

— Што — ага?

— Ага…

Кураглядаў зноў ударыў Мішку:

— Ненавідзіш. Усе вы, чэрці, ненадзейныя. Калі б не наша сіла, дык вы… А Валю?

— Што — Валю?

— Любіш?

— Ну… — зацягнуў той.

— Што — «ну»? Любіш?

— Не-э.

— Чаму?

— Вы любіце…

Сабраўшы ўсе сілы і апошнюю разважлівасць, Кураглядаў хапіў яго за каўнер, прыцягнуў і ткнуў дулам нагана ў скронь.

— Я нічога не маю з Валяй. Ясна? Мішка задыхаўся, мычэў.

— Ясна? — перапытаў.

— Яс-на.

— Яна — вольная. Добрая дзяўчына. I ты, друг сітцавы, возьмеш яе замуж.

— Не-э.

— Застрэлю гада! — мацней ткнуў наганам. — Тлуміў-тлуміў дзяўчыне галаву, даваў ёй надзею, перабягаў дарогу іншым — і ў кусты? Не дазволю! Антычалавечна і антымаральна! Гавары, сволач, што возьмеш, а то хопіш зараз кулю! Ну!

— Таварыш Кураглядаў…

— Ну-у!!!

— Вазьму, — плаксіва выдыхнуў Мішка.

— Вось так, — Кураглядаў задаволіўся, цмокнуў яго ў шчаку і адпіхнуў. — Заўтра ж запішу вас. Ты, ёлупень, нават не здагадваешся, якая дзеўка табе дастанецца! Адукаваная, пры добрай рабоце. Не тое што лепшая, а нават іншая такая, як Валя, за цябе, таўкача, не пойдзе!

Мішка адчайна скуголіў сам сабе; Кураглядаў яшчэ нейкі час пагудзеў абы-што, у што і сам не верыў, а по-тым пачаў быццам кудысьці правальвацца: боўтне галавой, адключыцца ад усяго — тут жа ўздрыгне, наставіць у цемень наган, пабудзе хвіліну-другую напружаны, а затым зноў бултыхне. Як ні змагаўся, усё ж не ўстояў, здаўся сну. Цяжка мусіў ачомвацца толькі ўжо каля сельсавета — да яго давёз іх, абодвух сонных, кемны конь, а пабудзіў, сцягнуў з брычкі і завалок у хату вартаўнік. Праўда, хоць быў малапрытомны, але нагана і партфеля Кураглядаў з рук не выпусціў, з імі ў абдым-ку зноў упаў у сон ужо на сваім ложку.

15

Сёння, за тыдні два да мая, янкавінскія мужчыны перажывалі своеасаблівае ўзрушэнне: на ўкапаныя ў грунт камяні (па кутах і на пасяродку) пачалі ладзіць тоўстыя, абрэзаныя пілой бярвёны — першы вянок школьнага зруба.

Францішак Грыгарцэвіч (ён сам па сабе камандаваў усімі) укладваў, прымяркоўваў бярвёны з грунтвагаю, а яго пляменнік, Сцяпан, чыркаў алоўкам, пазначаючы, дзе што трэба падрэзаць, падчасаць, дзе высекчы альбо выдзяўбці, — рашылі рубіць не папростаму, як амаль усе рубілі ў вёсцы, а на нямецкі манер, у гладкі вугол. Сцяпан алоўкам і адмыслова зробленым калочкам пазначаў таксама, дзе, як тут казалі, выбіраць драчку — каб бервяно шчыльна легла на бервяно. Абодва, дзядзь-ка і пляменнік, пільна сачылі, як хто рэжа, высякае і выбірае, падпраўлялі тое-сёе сякерай ці долатам, давалі каманду слаць мох, класці бярвёны, падганялі, а потым даручалі выкруціць тэбелем дзюркі і загнаць у іх калоч-кі — змацаваць вянкі, а заадно не спускалі вока з ін-шых — тых, хто часаў вярхоўе на кроквы, з нарэзаных ужо круглякоў драў спецыяльным вялізным нажом стружку, і ўсе ім падпарадкоўваліся. Як самым здольным і спрытным да цяслярскай работы. Ладзілі ўсё, на першы погляд, марудна, не спяшаючыся, але няўхільна, грунтоўна, і к вечару ўжо жаўцеўся зруб на ўзроўні грудзіны з вызначэннем, дзе будуць вокны, дзверы і глухія сцены.

Калі зашарэлася і той-сёй хацеў ужо ісці дадому, Францішак загадаў не адкладаць, а сёння паставіць рыштаванне — каб заўтра з раніцы класці новыя вянкі: хутка трэба будзе сеяць, садзіць бульбу, а там не агле-дзішся, як прыйдзе пара сенакосу, дык часу на будоўлю будзе вельмі мала.

Калі ўчопвалі слупы, падышла паштарка. Высокая, гонкая, заўсёды хмурная Гэля. Прынесла пошту ім, будаўнікам, а таксама хутаранцам. Сёння быў надзвычай хвалюючы дзень для Францішка Грыгарцэвіча: ён атрымаў не толькі раённую газету «Сталинский путь», але і адразу два трохкутнія лісты з вайсковымі штэмпелямі.

Раённую газету стары згарнуў і запхнуў за халявы бо-та (пачытае ўжо дома пры газоўцы, начапіўшы на нос акуляры), а вось што да лістоў, дык не выцерпеў, падаў іх дрыготкай рукой Сцяпану:

— Зірні: ад Адама?

Пачуўшы, што прыйшлі весткі ад Францішкавага сы-на, які першы з вёскі пайшоў служыць у савецкае войска з ахвотаю, падышлі астатнія мужчыны, абступілі іх: кожнаму цікава, што піша зямляк-салдат? Дзе ён? Як яму? Не поруць у вочы, як тут Кураглядаў, ужо толькі за тое, што якраз з гэтых, «панскіх», мясцін, быў пад пана-мі, у акупацыі і ў Германіі?

— Дзе ж ён? — не цярпелася бацьку ўведаць, куды трапіў служыць сын.

— У Хабараўскім краі.

— Ого, куды загналі! Пад Кітай і Японію!

Сцяпан разгарнуў адзін ліст і здзівіўся: напісана не Адамавай рукой, а кімсьці іншым па-руску. Той умее чытаць, пісаць па-польску, бо скончыў да вайны чатыры класы польскай школы, але вось чамусьці сам не напісаў ліст.

«Здравствуйте дарагия папаша, мамаша, братишка и снаха!

С приветам к Вам Ваш сын Адам, рядовой доблестной Советской Армии…»

Сцяпан прачытаў гэтыя радкі — дзядзька таксама не толькі здзівіўся, але нават проста збянтэжыўся. Тым больш, што тут жа Супраневіч, Мішкаў бацька, худы, як хрушч, чарнявы ядавіты мужчына, даў волю свайму языку-жалу:

— Глядзі ты, расеяцужо!

— Што — гэтак сам піша? — схмурыўся Францішак.

— Не, — супакоіў яго Сцяпан. — Не яго рука.

— Сам па-свойму не хоча пісаць… — зноў уставіў свае два грошы Супраневіч.

— Не лезь, Пятро! — абарваў таго Францішка. — Дай паслухаць. Вось пойдзе твой у войска, прышле вестку — дык тады чытай і што хочаш пляці. А цяпер памаўчы. Чытай далей, Сцяпан.

«В первых страках своего пнсьма саабіцаю, что пшпет Вам мой таварніц лнбо желательно пнсать пнсьма дамой по… (некалькі слоў густа замазаначорнай фарбай).

Служу я дарагия мои… (тры радкі далей зноў закрэсленыя). Служба идет харашо. Честно выполняю уставные требования, командиры мной давольны. Освоился, даже присмотрел здеся одну девицу. Работает в медчасти. Говорят что гулящая но ничего, полногрудая, полнозадая, спирт дает н не только спирт…»

— Га-га-га, — зарагатаў Супраневіч.

— Чаго скалішся? — не залюбіў Францішак. — Хіба не разумееш: папрасіў хлопец напісаць па-іхняму, каб хутчэй дайшло пісьмо, а той, скалазуб, такі, як ты, пляце лапці… Не чытай, Сцяпан, гэтага болей, чытай другое.

— Ведама, хлопцы маладыя, дык выдурняюцца, — лісліва апраўдаўся Супраневіч. Але, канечне., разнясе абы-што па вёсцы пра гэты ліст, прыпляце яшчэ нямала сваіх складанцаў.

Сцяпан расклеіў другі канверт. Там, як убачыў на ліс-ціку ў клетачку, таксама было напісана не Адамавай рукою.

«Дзяньдобры, тата, мамуся, Вацік, Галена і Юзік!»

— Во гэта ўжо сам піша! — усцешыўся Францішак.

— I тут не сам, дзядзька.

— Але як чую: яго словы… I парадачны чалавек запісвае за ім.

«У першых радках свайго пісьма хачу сказаць, што я папрасіў аднаго салдата напісаць па-руску, але той насмяяўся. Я не хацеў пасылаць тое пісьмо, але мне не аддалі яго, самі паслалі Вам. Калі будзеце мець на руках, то не верце ніводнаму слову.

Цяпер мне піша наш чалавек, з-пад Маладэчна, які да вайны трохі вучыўся ў беларускай гімназіі…»

— Во гэта ўжо другое дзела, — усцешыўся Грыгарцэвіч-бацька.

«Служу я ў… (закрэслены радок). Як толькі прыехалі сюды, дык мяне цягалі… (закрэслена паўстаронкі)».

Сцяпан, убачыўшы, што дзядзька маршчыніць лоб, чакае патлумачэння, паясніў:

— Тут многа замазана…

— Цанзура… — як усёведай, сказаў Супраневіч. — Шша пра тое, пра што не паложана пісаць.

«Умею рабіць усё, што робяць усе, толькі не ўсё разу-мею, што гавораць камандзіры, салдаты. Але патроху здагадваюся. Ёсць такія, да слова, з Каўказа, з Сярэдняй Азіі, з Літвы, Латвіі альбо Эстоніі, што амаль нічога не разумеюць па-руску, дык камандзіры (затушавана не-калькі слоў)… „Разве, черти, тяжело научиться разговаривать на культурном языке?“

Як вы там усе? Як Сцяпан з Марысяй і маткай? Па-ехалі ўжо ў Польшчу ці яшчэ дома? Калі дадуць адтуль вестку, дык дайце і мне іхні адрас. Як школа? Ці многа ўжо чаго зрабілі?»

Францішак — спакойны, мужны, нават часамі, зда-ецца, не толькі стрыманы, але і, як кажуць, сухі чалавек — не вытрываў, зацёр пальцамі заплюшчаныя вочы, сцёр слязіны:

— I пра школу нашу не забыў…

— Не перажывай, — усё зразумеўшы, падаў голас Супраневіч. — Не ўбачыш, калі мільгануць тыя тры гады. Вернецца жывы-здаровы, ажэніцца, дзяцей прыстараецца і сюды вучыцца прывядзе… Абы новай вайны небыло…

— Вот-вот… — на гэты раз Францішак дружна згадзіўся, як усе лічаць, з несур'ёзным, зайздросным і з вераломным Супраневічам, пачуўшы ад таго разумныя словы. Расчуліўся, але тут жа браў сябе ў рукі, спакайнеў. Што б там ні было, можа, і патрэслі хлопца, але жывы-здаровы, служыць, цягне салдацкі плуг. Не пястун, змалку да работы, да цярплівасці, нягод прывучаны. Адным словам, устоіць, мужчынскі характар сцвердзіць.

— Гэта яшчэ не ўсё, дзядзька Францішак, — падала голас Гэля. — Вам вот яшчэ позва. У ваенкамат.

— Во! — загарэзаваў акрыялы Супраневіч. — Сын так спадабаўся, што рашылі і бацьку ўзяць! За капрала, а то і за плютановага!

— Ці не блытаеш ты чаго, дзяўчына? — не зважаючы на калючы, але не такі ўжо страшны кпін, знайшоў сілы ўсміхнуцца Францішак.

— Не, дзядзька, — шчыра адказала тая. — Там напісана, каб паслязаўтра вы там заявіліся. Але Навуменкаў сказаў не аддаваць вам позву, толькі даць, каб вы на ёй распісаліся. Што ведаеце пра яе.

— Во які сакрэт! — пакпіў Супраневіч.

Гэля падала невялікую паперку, самапіску, паказа-ла, дзе паставіць подпіс. Францішак не завіхаўся распіс-вацца, бо ўжо добра ведаў, што на важных паперах свой подпіс трэба ставіць вельмі асцярожна, жмурыўся, збіраў у куточках некалі блакітных, а цяпер выцвілых вачэй глыбокія маршчыны і з усіх бакоў разглядаў гэтую дзіўную позву.

— Навуменкаў кажа: хочуць вярнуць вам Адамаву цывільную вопратку, — дадала Гэля. — Але толькі вам у рукі.

Каб такое сказаў сам Навуменкаў, стары і вопытны Францішак Грыгарцэвіч не вельмі паверыў бы ў гэта, але калі пра гэта сказала дзікаватая, але шчырая Гэля, ён ні ў чым не засумняваўся. Чыркнуў на падстаўленай Гэлі-най сумцы сваё прозвішча на паггерцы ўнізе і, думаючы ўжо зусім пра іншае, папрасіў:

— Хоць і цямнее, але давайце, мужчыны, усё ж сёння паставім рыштаванне.

Яму ніхто не сказаў супраць слова — разышліся: хто падаўся далей укопваць слупы, хто прыбіваць да іх, ужо ўкапаных, і да зруба калкі, а хто пачаў усцягваць на перакладзіны аполкі.

…Дома, на хутары — пры запаленай ужо газоўцы, — перш чым вячэраць, Францішак спачатку ўсім прачытаў Адамаў ліст (той, што напісаў зямляк), даў кожнаму, жонцы, сыну і нявестцы, патрымаць яго ў руках, яшчэ некалькі разоў перачытаў моўчкі сам, узіраючыся ў кожнае слова, у кожную літару, нібы намагаючыся ад-чуць сынавы думы і пачуцці, а заадно па-сталаму ўжо зразумець, асэнсаваць тое, што было закрэслена альбо зафарбавана, а затым схаваў ліст у свой куфэрак, дзе быў сямейны «скарб» і «архіў». З гэтай хвіліны сынаў ліст стаў не простай паперкаю, а сямейнай рэліквіяй. Скалазубны ліст парваў і ўкінуў у печ. Затым пасёрбаў трошкі астылай, але пахкай і смачнай капусты, што пакінулі яму з полудня, няспешна і акуратна абрэзаў сцізорыкам мяса на костцы, выбіў з яе, як тут казалі, шпік, а тады, памыўшы тлуставатыя рукі, зноў начапіў акуляры, падсеў да лямпы і ўзяў у рукі раённую газету. Спачатку кі-нуў позірк на ўсе чатыры старонкі, прыкідваючы, што чытаць найперш, а пасля ўзяўся чытаць усё запар, спрабуючы адчуць, пра што і як піша новая ўлада.

«…Как сказал мудрый вождь всех времен и народов товарищ Сталин, мы должны преодолеть временные трудности. Еще немного терпения, еще более трудового энтузиазма, и мы придем к счастливой жизни, где каждый советский человек…»

«Можа, скора і палягчэе жыць, — згадзіўся, але заадно і заспрачаўся, з тым, пра што чытаў. — Але кожны ча-лавек ніколі не будзе шчаслівы. Усе старыя людзі казалі: пал авіна свету скача, а другая пал авіна плача…»

Калі запар прачытаў дзве першыя невялікія, але аб'ё-містыя старонкі, адарваў палавіну газеты і пакінуў яе на стале — сыну на самакруткі, а другую, нячытаную, палову газеты ткнуў за бэльку, каб дачытаць заутра. Не ўсяму ён верыў, што пісалася ў газеце, але ўсё роўна вабіла пачытаць, бо часамі сярод тутэйшых вестак былі навіны і пра свет вялікі, сустракаліся цікавыя, смешныя малюнкі, вершыкі — праўда, заўсёды крывіўся, не любіў, калі, бывала, непрыстойна і злосна пацяшаліся над папамі і ксяндзамі, а то і над самім Богам…

16

Назаўтра Франщшак узяў акрайчык хлеба, скварку, кіёк і, як клікалі, патрухаў у раённы ваенкамат — пашкадаваў ганяць туды-сюды каня, падаўся пехатой. Цяжкога чаго купляць не меўся, а тое дробнае, што возьме, не зломак яшчэ, прынясе ў торбе за плячыма. Хоць хацеў забраць сынавыя рэчы, але заадно і шкадаваў, што змарнуе такі патрэбны вясновы дзень — недзе сёння мужчыны павінны ставіць ужо на школьным зрубе кроквы і лаціць.

У горадзе адразу пайшоў да ваенкамата — высокай і аб'ёмістай драўлянай будыніны, з усіх бакоў абнесенай дашчаным плотам. Дошкі ў гэтым плоце былі пафарбаваныя ў зялёны колер, на асобных кідаліся ў вочы яркія чырвоныя зоркі. Па дарозе, што вяла да будынка, па адзін і другі яе бок роўнымі радамі стаялі фанерныя шчыты, а на іх былі намаляваны суровыя воіны, розныя карціны з іхняга побыту, і на кожным шчыце стракацелі вял'чімі чырвонымі літарамі надпісы: «Служба в Вооруж яных Силах — почетная обязанность каждого советского гражданина», «Советская Армия непобедимая», «Товарищ Сталин — лучший друг советских воинов»…

Ваенкамацкі дзяжурны, паджылы чырванашчокі і паўнаваты старшына, паслухаўшы яго, спачатку зазірнуў у сваю кнігу-сшытак, а потым сказаў, куды ісці.

Ён падаўся туды, як і кожны вясковы чалавек, трошкі разгубліваючыся ў незнаёмай казённай будыніне і лічачы тут кожнага за вельмі важнага чалавека. Каля пафарбаваных дзвярэй пад нумарам «13» запыніўся і запыніў позірк на прадаўгаватай шыльдачцы:

Начальник
отдела учета воинов запаса
рядового и сержантского состава
ст. л-т РУБИНОВ В. Я.

Угледзеў вось гэтае «Начальник» — не тое што забілася, а нават заштуршкавала сэрца. Чаго, дурное? Няўжо ад спрадвечнай сялянскай боязі перад чужымі, з іншых краёў чыноўнікамі? Пастукаў раз-другі костачкай вялікага пальцаў дзверы. Пачуўшы «да», зайшоў. У вузкім, прадаўгаватым, пафарбаваным у зялёны колер пакоі — акно, шафа з папкамі, стол, за ім — русявы маладжавы афіцэр у паношанай форме, з ордэнамі і медалямі на грудзіне.

Адказаўшы на прывітанне і пачуўшы, хто ён, старшы лейтэнант хуценька падхапіўся, узяў яго кіёк, паставіў у кут і ветліва запрасіў:

— Хадзем, калі ласка, са мной.

Вывеў на калідор і паказаў рукой (на ёй не было адна-го ніжняга пальца) на суседні кабінет:

— Вам туды, грамадзянін.

На гэтых, абабітых чорнай цыратаю, дзвярах не было ні нумара, ні шыльдачкі — не, сказаць праўдзівей, шыльдачка была, але невялікая і адмысловая «Посторонним вход воспрещен».

Грыгарцэвіч пастукаў, а калі пачуў запрашальны голас, зайшоў туды. Тут таксама было адно акно (закрачанае, напалову замазанае белай фарбаю), сцяна злева была голая (толькі з вялізнай картай), а справа стаяў стол з тэлефонам, за стадом сядзеў малады, з рыжажаўцістымі (вожыкам) валасамі, з пукатым невысокім лобам, хмурны, з цяжкім позіркам незразумелага колеру вачэй лейтэнант у зялёнай гімнасцёрцы і сініх галіфэ. Над сталом вісеў партрэт Сталіна ў форме генералісімуса.

«Энкавэдэ… — зразумеў ён. — Але чаму кліча якраз яно? Можа, з-за Янкавага ліста?»

— Усаживайтесь, — суха сказаў лейтэнант і паказаў на крэсла насупраць, а сам упёрся на яго калючымі, здаецца, жаўтаватымі, як у некаторых катоў, вачыма. — Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку.

Ён адказаў, як і пасля пра тое, дзе і калі нарадзіўся, дзе быў-жыў, што рабіў да сённяшняга дня, колькі меў і мае зямлі, а лейтэнант акуратна ўсё запісваў.

«Напісаў неасцярожна хлопец пра тое, як цягалі, трэслі яго ў войску за тое, што быў у Германіі, дык вось паклікалі…» — падумаў сам сабе Грыгарцэвіч, чакаю-чы, калі гэты сыч пачне пытацца пра Янку.

— Вас выклікалі не ў ваенкамат, а ў органы бяспекі, — падняў галаву, сапраўды, як і чакаў, сказаў лейтэнант. — Але гэта павінна быць толькі паміж намі… Зразумела?

— Ведама, — завучана адказаў. Ужо не раз гаварыў так: і калі вяртаўся з германскага палону, быў на допытах у армейскіх асабістаў, і пазалетась у Янкавінах, калі да іх на хутар прыязджаў лейтэнант бяспекі і распытваў пра знаёмых паліцэйскіх, старастаў і самаахоўцаў. Кожны раз бралі з яго слова, што будзе трымаць язык за зубамі.

— Папрашу адказаць на мае пытанні, — па-ранейшаму суха прадоўжыў лейтэнант. — Скажыце: якія ў вас падставы, грамадзянін Грыгарцэвіч, агітаваць супраць Савецкай улады?

Ягоная душа раптоўна зледзянела. Што значыць: па-першае, гэтае «ў вас», а па-другое, «агітаваць»? Хіба ім мала таго, што ён ужо не раз гаварыў пгчыра і праўдзіва?

— Паўтараю: якія ў вас падставы, грамадзянін Грыгарцэвіч, агітаваць супраць Савецкай улады?

— У каго гэта «ў вас»? I што значыць «агітаваць»?

— Вы што — не разумееце рускай мовы?

— Разумею, — прамовіў дрыготкім голасам, адчуваючы, як лоб, спіну пакрывае халодны пот. — Але не разумею, пра што вы пытаецеся.

— Патлумачу. Чаму вы публічна ідэалізуеце стары лад, жыццё пры буржуазнай Польшчы?

— Гэта што — значыць, я хвалю-перахвальваю тое?

— Так.

— Дзе? Калі? Як? — запытаў, настройваючыся на доўгую і зацятую вайну нерваў. Гэтыя людзі, да каго цяпер трапіў, своеасаблівыя, чэпкія, лёгка з рук не выпускаюць.

— Тут пытанні задаю я, — яшчэ болей пазмрачнеў лейтэнант. — А вам трэба адказваць.

Адчуўшы, што трапіў у кімсьці закінутую сетку, Грыгарцэвіч падумаў, што не варта лішне трапятацца, як часам кідаюцца з аднаго на другое маладыя і гарачыя, трэба ўзяць сябе ў рукі і быць разважлівым, спакойным.

— Дык хваліце? Шкадуеце, што цяпер іншыя, не тыя, парадкі?

— Не.

— А што ж вы робіце?

— Жыву. Як і ўсе людзі.

— I не ўздыхаеце па буржуазным мінулым?

— Не такое яно лёгкае ды салодкае было, каб па ім шкадаваць.

— Ну-ну! — нядобра скрывіўся лейтэнант. Нібы ўсміхнуўся. Зларадна. Варожа. — Кіньце! Вам не ўдасца абвесці нас вакол пальца! Скажаце: асабіста вы не лічыце, што за панамі вы жылі і не тужылі вельмі, ніхто вас надта не чапаў, а вось там, у СССР, маўляў, абманулі люд, адабралі ў сялян зямлю, лепшых гаспадароў саслалі, пабілі, як пабілі ўвогуле самых разумных, сумленных? Не гаварылі, што некаторыя вашы цікаўныя хлопцы пайшлі ў БССР, каб на свае вочы ўбачыць савецкую рэчаіснасць, але не вярнуліся назад і іх цяпер нідзе не знайсці?

«Дык пра гэта ж гаварылі мы з Кураглядавым, калі той забіраў Адама… — успомніў ён. Жахнуўся. — Божа мілы, чаму ты тады засляпіў ад крыўды мой розум? Чаму ты не адняў тады мой язык?»

— Бачыце: нам усё вядома?!

— Вам гэта нагаварыў наш старшыня сельсавета… — прамовіў ён.

— Дык гэта — праўда ці не?

— Не.

— Як — не? — нібы на кручку, трымаў яго лейтэнант. — Вы маеце іншую, добрую, думку пра СССР?

— Каб нешта пэўнае гаварыць, трэба нешта пэўнае ведаць. Я ж не жыў там, дык добра ўсяго не ведаю.

— А ў прынцыпе?

Францішак Грыгарцэвіч запнуўся, спытаў:

— Выбачайце, пра што вы пытаеце?

— У прынцыпе вы «за» альбо «супраць» ідэй марксізму-ленінізму, Кастрычніцкай рэвалюцыі, сацыялізму?

— Я не такі адукаваны, каб пра такое гаварыць, — пасміхнуўся ён.

— Пытанне стаўлю ў іншым ракурсе: чаму, як вы кажаце, многага і вялікага не ведаючы, тым не менш заўзята дыскрэдытуеце СССР, сацыялізм? Вы робіце гэта на падставе нянавісці, атрыманай спачатку ў буржуазнай Польшчы, а пасля ў фашысцкай Германіі? Ці з падбухторвання тых, хто ў лесе?

Грыгарцэвіч змаўчаў. Раптоўна закружылася галава, вочы засланіў нібы туман. Здаецца, паплыла пад нагамі зямля. Ён душой адчуў: не столькі трапіў ў сетку, як на яго шыю ўжо бязлітасныя рукі накінулі пятлю. Пайшла гутарка пра палітыку, і пра палітыку вялікую. А дзе вя-лікая палітыка, там для простага чалавека — не толькі неразбярыха, але часам і згуба. Бо палітыкай займаюцца не толькі адукаваныя, разумныя, але і хітрыя ды жорсткія людзі.

— Падказваю, — канечне, адчуўшы яго душэўную разгубленасць, наступаў лейтэнант, — добраахвотнае прызнанне змякчае віну. Так што, грамадзянін Грыгарцэвіч, вам лепш не маскіравацца, не ўпірацца ды выкручвацца, а сумленна прызнацца ва ўсіх сваіх грахах.

— У якіх?

— Слухай! — лейтэнант імгненна наліўся чырванню, бухнуў па стале кулаком. — Хопіць прыкідвацца святой авечкай альбо прастачком! Я наскрозь цябе, кулака, бачу! Усё тваё звярынае нутро!

— Звер ёсць звер. I не кожны звер — драпежнік альбо людаед.

— Хопіць! — ужо зароў гаспадар пакоя. — Хопіць, такую тваю, папоўскіх пропаведзей! Мне трэба іншае. Мне трэба, каб ты, хутаранская, кулацкая поскудзь, шчыра і сумленна расказаў пра сваю скрытую варожую дзейнасць, пра агітацыю супраць Савецкай улады, супраць самага перадавога і гуманнага ў свеце гаспадарання — супраць калгасаў…

— Я, яшчэ раз кажу вам, не паліцік, — прамовіў Грыгарцэвіч. — Калі, бывае, што скажу, дык я на тое жывы чалавек, каб думаць і гаварыць, запытаць пра тое-сёе ў людзей.

— Дык усё ж — думаеш, гаворыш? Агітуеш? — загарэліся ў таго дагэтуль жаўтаватыя, а цяпер нейкія незвычайна ўзбуджаныя, злосныя вочы. З хвіліну памаўчаў, свідруючы яго гнеўным позіркам, а пасля, мусіць, сам супакоіўшыся, зноў «завыкаў»:

— Калі, дзе, з кім гаварылі ў апошні час?

— З Кураглядавым. У сваёй хаце.

— Дзе, з кім яшчэ?

«Назаві каго — пацягнуць і таго…»

— Нідзе і ні з кім.

— Няшчыры, абманшчык вы ў такім паважаным узросце! Мы ж добра ведаем: вы разам са сваім пляменнікам, кавалём, — зірнуў на паперку перад сабой, — Сцяпанам Грыгарцэвічам, збіраецеся на тайных, хутаранскіх, антысавецкіх сходках і бэсціце Савецкую ўладу, замышляеце супраць яе варожыя, тэрарыстычныя акты. I хочаце ажыццявіць іх, пачаўшы з ідэйна адданага, нядаўняга партызана таварыша Кураглядава. Адпаведна, падрываючы аўтарытэт, уладу прадстаўніка Савецкай улады, вы скіроўваеце ўдар супраць марксізму-ленінізму, супраць пралетарыяту, сацыялізму і асабіста супраць таварыша Сталіна.

«Што яму, таму Сталіну, зраблю, калі ён далёка і высока? Але ясна адно: скажы хоць слова супраць Сталіна, ты — нелюдзь… Вораг усім людзям, усяму свету. А што гэта значыць? А гэта значыць тое, што яны, тыя, што сядзяць высока, не любяць нас, баяцца нашага праўдзівага слова… Даюць волю трэсці нас…»

— Ну, — падагнаў лейтэнант, — прызнавайцеся!

— У чым?

— Кінь, такую тваю, міраед! — зноў грукнуў па стале кулаком той. — Ёсць неабвержаныя доказы, што якраз вы са сваім пляменнікам трымаеце ў сваіх руках усю вёску, фарміруеце яе антысавецкі погляды.

— Бажуся вам, ніякія мы не падбухторшчыкі!

— Гэта — па-вашаму. А па-нашаму, вы ўсімі адкрытымі і патайнымі сродкамі перашкаджаеце ўсталёўваць іншую свядомасць, новы, савецкі лад.

— Дарослы чалавек, але такое гаворыце, — усміхнуўся Грыгарцэвіч. — Хіба двум па сіле стаць на дарозе ўладзе?

— Канечне, удвух вы не стрымаеце Савецкай улады, рукі кароткія ў вас, — працадзіў скрозь зубы вайсковец. — Але, паўтараю, у сваёй вёсцы вы, зламыснікі, адпаведны, нелаяльны, клімат ствараеце.

— У кожнага свой розум. Кожны сам бачыць: дзе — дабро, а дзе — зло.

— Мацёры аднаасобнік-уласнік! Ты, хітруга, можа, з абрэзам не пойдзеш. Ты — двудушны, са змяіным джалам. Ты, гад, супраць калгасаў.

— Чаму вы гэтак смела гаворыце за мяне? — запытаў ён.

— Я, такую тваю, нутром адчуваю. Класавым чуццём! А па-другое, у трыццатыя гады нагледзеўся на вас, кулакоў! Я, — сціснуў кулакі, — як арэхі, расколваў багатых і варожых! Знішчаў, як драпежнікаў!

— Выбачайце, — ціха прамовіў Грыгарцэвіч. — Вы — хто? З рабочага люду альбо з вёскі?

— Якое гэта мае значэнне? Я — чэкіст! Камуніст-інтэрнацыяналіст!

— Глядзіце, — уздыхнуў Грыгарцэвіч. — Паклічуць некалі і вас на Страшны суд!

— Не палохай, — звузіў вочы лейтэнант. — Пакуль нехта, дык мы вас забралі на наш праведны суд!

— Які ён праведны, калі вы гвалтам хапаеце, без віны вінаватым робіце!

— Невінаватых і сумленных не чапаем. Бяром за хобат такіх, як вы.

— Надта не палохайце, скажу я вам, — абурыўся стары, верачы, што яго, невінаватага, рана-позна адпусцяць дадому, а гэтаму прыдзіраку наківаюць пальцам за грубасць. — Вялікай віны за мной не было і няма. Ні перад людзьмі, ні перад вамі. Я ніколі нікога не абакраў, не забіў, не ссільнічаў і не абылгаў. I ў паліцыі альбо старастам не быў. Я працую на гаспадарцы, мала падымаю галаву ад зямлі, дзяцей і ўнукаў на ногі стаўлю. Калі трэба, дык і суседу памагу.

— Ай-яй-яй! — закруціў той галавой. — Сама святасць!

— Я не святы, просты чалавек, але, кажу, не злодзей, не бандыт.

— Не, стары хітрун, — заківаў лейтэнант пальцам. — Нас не падманеш. — Падсунуў да яго паперы. — Падпішы.

Пакуль ён учытваўся, разбіраў, што напісаў следчы, той узяўся званіць па тэлефоне. Дазваніўся.

— Таварыш капітан, гэта я — лейтэнант Сідарцоў.

Паслухаў крыху.

— Так, дапрасіў, — сказаў потым. — Як і трэба было чакаць, гэты хутаранін з антысавецкімі замашкамі ніякай сваёй віны не прызнае, маскіруецца і вешае лапшу на вушы. Ёсць, затрымаць і адправіць у КПЗ.

Грыгарцэвіч так і не дачытаў нязграбна напісанага пратакола; неўзабаве выкліканыя вайскоўцы ўвапхнулі яго, ашаломленага, у змрочную прысадзістую машыну-будку, у закратаваную загарадку (насупраць сеў адзін з узброеных салдат), і яго павезлі пад вартаю, як злачынцу.

17

Праз паўгадзіны, калі яго перадалі таўсматаму злому старшыне, калі той запісаў «дадзеныя», даў яму нумар 207, абмацаў з ног да галавы, адабраў сцізорык, грошы і рэмень, Грыгарцэвіч упершыню ў сваім жыцці апынуўся ў «казённым доме» — КПЗ.

У камеры было паўзмрочна ўжо (яна была на большую палову ў зямлі, выкладзеная цэглай, на двор выходзіла толькі невялічкае закратаванае, з ма-тавымі тоўстымі шклінамі акенца) — здаецца, за палякамі тут быў мясны склад гандляра Рабіновіча. Але цяпер патыхнула не саланінай ды вяндлінай — холадам, чалавечымі адыходамі: пры самым парозе, як адразу ўчуў, а потым і ўбачыў, стаяла напалову напоўненая ражка. Уздоўж сцен — два паверхі дашчаных нараў. На іх — здаецца, з дзесятак маладых і пажылых мужчынаў. Некалькі (у кажушках, валёнках) — вясковыя, астатнія (у куртках ды паліто) — гарадскія.

— Заходзь, баця, не бойся, — пачуўся знарочыста бадзёры голас з дальняга, малабачнага палка. — Міласці просім у нашу святую абіцель, да нашай пачэснай кампаніі.

Ён збянтэжана патаптаўся: вольны быў толькі бліжні верхні палок. Пры дзвярах, гэта значыць на скразыяку, і паблізу гэтай смярдзючай бадні. На ўсіх іншых палках, выцягнуўшы ногі, ляжалі людзі.

— Дзяньдобры вам, — павітаўся, нагінаючы галаву. Усе ж такія няшчасныя, як і ён.

Адказалі на розныя галасы:

— Дзяньдобры.

— Здраствуй, дзед.

— Прывет.

Паўзіраўся: можа, ёсць хто са знаёмых. Не, здаецца, усе чужыя.

— Займай, баця, вольнае, ганаровае для навічка месца, — прагучэў той жа малады голас. — Калі яшчэ прыбудзе папаўненне, то ўжо яно будзе мець гонар легчы на доле.

Ясна: тут свой лад, свае начальнікі і падначаленыя. Грыгарцэвічу хацелася, каб калматы чалавек у пакамечаным плашчы і брудных чаравіках, які ляжаў на ніжнім палку, падцягнуў ногі, дазволіў прысесці, памог асвойтацца ў незнаёмым, загадкавым для яго месцы, але той, ходь і адчуваў ягонае жаданне, нават не па-варушыўся.

З верхняй кутняй лаўкі скінуў ногі, споўз долу чала-век. Не то падлетак, не то нізкі малады мужчына. У ботах, у доўгім чорным паліто і нацягнутай на вочы кепцы. З касмылямі за вушамі і на шыі, аброслы шчэццю. Значыць, дарослы ўжо чалавек. Вочкі — свярдзёлкі. Грэбліва зірнуў на яго валёнкі, прагна агледзеў кажушок.

— Грыша, — тыцнуў яму невялікую брудную руку, схапіў ягоную. Паспрабаваў сціснуць, але не змог як след абхапіць яго шырокую, як лапатка, далонь, тоўстыя пальцы. — А цябе, баця, як зваць-велічаць?

Грыгарцэвіч, прадчуваючы нядобрыя помыслы гэтага маларосліка, лёгка вырваў сваю руку.

— Ты што, баця? — здзівіўся той. Абурана, задзірыста. — Грэбуеш намі, аднакамернікамі?

«Жулік, — падумаў Грыгарцэвіч. — Той, што рэжа кішэні ці крадзе на станцыях валізкі».

Бачыў ужо такіх. У вайну і пасля яе, вяртаючыся з Германіі дадому. Іх, жулля, было нямала і ў ліхалецце.

— Баця!

— Адчапіся, хлопец, — адмахнуўся. — Ты мяне не ведаеш, а я цябе не знаю.

— Ясна. Лапух. Першы раз арыштаваны, — ухмыльнуўся той, паказаў нязграбяыя, сямтам чарнаватыя зубы. — За што ўзялі?

— За нішто.

— Як і нас. Усе трапілі сюды выпадкова. «Прыліп жа. Як смоўж».

— Ладна, баця, разбяромся, — не адставаў ад яго маларослік. — А цяпер, калі ласка, ідзі пакланіцца старшаму, Прафесару. Пачастуй яго махорачкай альбо сальцам.

«Хоць бы хто абсек гэтага шчанюка! Лезе сляпіцаю, здзекуецца з маёй старасці!»

— Вунь там ён, — той паказаў на малабачнага адсюль чалавека, які ляжаў на спіне на ніжняй кутняй лаўцы — пад той, дзе толькі што быў гзты прыліпала.

Падштурхнуў у спіну — ідзі-ідзі. Ён упёрся. Каб у іншым месцы, дык сказаў бы пару моцных слоў альбо адпіхнуў бы нахабніка, але тут стрымаўся. Нечака-на маларослік спрытна махнуў перад яго носам доўгім заточаным на шыла цвіком — Грыгарцэвіч зразумеў: гэты нягоднік проста так не адчэпіцца. Асце-рагаючыся бяды, пакрочыў, чакаючы ўсякага падману і здзеку. Чым ішоў далей, тым болей сваёй дзябёлай постаццю засланяў святло. Тут жа не зразумеў, што здарылася: нечакана спатыкнуўся і ўпаў. Ага, гэта маларослік ззаду смалянуў яму пад калені. Хацеў падхапіцца, але не мог. Ці то ад страху, ці ад крыўды не слухаліся ногі. Хоць ты плач ад здзеку і свайго бяссілля.

— Што ж гэта ты, сволач, так паводзішся са старым чалавекам? — падаў голас мужчына з ніжняй лаўкі.

Паколькі ён цяпер быў блізка, Грыгарцэвіч падняў на яго вочы: паджылы, хоць цяпер трошкі аброслы, але тонкія вусны, даўгаваты роўны нос, высокі лоб, акуляры на тонкіх, пазалочаных дужках, паліто, белы шалік на шыі — усё паказвае, што гэты чалавек не толькі не апу-шчаны, але і не просты, вучаны. У гэты час «сволач» выхапіў з кішэні яго кажушка загорнутыя ў сурвэтку хлеб і сала, падаў старшаму.

— Я, пахан, выпадкова… — «апраўдаўся» ліхадзей.

— Устань, Тхор! — загадаў чалавек у акулярах мужчыне, які ляжаў злева ад Грыгарцэвіча. — Памажыце падняцца старому чалавеку.

Гэты Тхор і маларослік паслухалі, падхапілі яго пад пахі і, крэкчучы, пасадзілі на ніжнюю лаўку насупраць старшага.

— Я пакараю непачцівых, — прамовіў той, папраўляючы белы шалік і насоўваючы на лоб капялюш. — Можаце даверыцца мне. Я паважаю вясковых людзей. За шчырасць і сумленнасць.

— Дзякуй, дзякуй кажы, — штурхнуў яго локцем маларосілк.

— Цыц! Прэч! — сыкнуў на яго старшы. I да яго: — Па вашых некалькіх словах я зразумеў: вы — чалавек мясцовы. Адкуль будзеце канкрэтна?

— З Янкавін.

— Дзе гэта?

— Перад Налібакамі.

— А! Ведаю. Наносіў туды во з гэтымі малойцамі неафіцыйны візіт. Даволі плённы, трэба сказаць.

Тыя абодва захіхікалі.

— Гаспадар?

— Гаспадар.

— У вёсцы жывяце ці на хутары?

— На хутары.

— Зямлі-ворыва шмат маеце?

— Не.

— Ну, колькі?

— Каля пяці дзесяцін.

— Не Траякураў, канечне, але і не галяк. Ну, а за што зняволілі?

— Не ведаю, — паціснуў плячыма Грыгарцэвіч.

— Невінаватыя?

— Не.

— Выбачайце, калі лічыце, што чаплюся, — гутарлівы чалавек прыўзняўся і абапёрся на локаць ды далонь. — Як вас зваць?

— Францішак.

— А па бацьку?

— Бацька Адамам быў.

— Я, паважаны Франц Адамавіч, прайшоў ужо вялікую жыццёвую школу, розныя, у тым ліку і лагерныя, універсітэты, дык маю ўжо не малы вопыт у галіне юрыспрудэнцыі. Магу быць пракурорам, суддзёй альбо адвакатам… Дык вось, паколькі чамусьці вы мне адразу спадабаліся, дам першую бясплатную юрыдычную параду: ніколі не гаварыце следчаму, што вы невінаватыя і вас арыштавалі выпадкова, несправядліва. Вас адразу ж абвінавацяць у новай правіннасці. За тое, што вы злосна паклёпнічаеце на савецкія органы, што стаяць на варце законнасці і невінаватых не чапаюць. Адпаведна, вы штосьці ўсё ж утварылі: да слова, магазін абабралі ці да суседа ў хлеў залезлі? Па злосці каго адлупілі? Альбо наша любімае начальства на тры літары паслалі?

— Не.

— Дык за што ўзялі вас, паважаны Франц Адамавіч?

— Кажуць, за агітацыю…

— За якую? Можа, за антысавецкую?

— Ага.

— Ого, бацька! — загуў (не то пашкадаваў, не то пасміхнуўся, чорт яго, такога языкачоса, разбярэ) акулярык. — Гэта — ужо вельмі сур'ёзнае злачынства, гэта — чацвяртак.

— Які чацвяртак?

— Самы звычайны. Гэта значыць, што вы, паважаны Франц Адамавіч, за сваю варожую дзейнасць можаце атрымаць дваццаць пяць гадоў лагераў.

— Як? — ледзь выдыхнуў ён. — На дваццаць пяць гадоў могуць пасадзіць? За ш т о?

— Дазвольце яшчэ задаць вам некалькі пытанняў, шаноўны Франц Адамавіч. Вы супраць чаго агітавалі? Супраць СССР? Супраць сацыялізму і калгасаў? Не дай бог, можа, супраць асабіста Сталіна? Ці лаялі толькі, на вашу думку, бесталковую мясцовую ўладу, яе, як вы лічыце, неразумныя ўчынкі?

— Не агітаваў я і не лаяў нікога, — уздыхнуў ён. — Нагаварыў на мяне абы-што ліхі чалавек.

— Сусед?

— Не. Старшыня сельсавета.

— Згарача штосьці яму асабіста ляпнулі?

— Адзін раз.

— Што і трэба даказаць! Добраахвотнае прызнанне — царыца доказу! Адпаведна, вас, Франц Адамавіч, будуць судзіць як палітычнага, і хутка вы станеце фраерам…

— Які я, чалавек, паліцік?! — горка ўсміхнуўся ён. — Усё сваё жыццё з плугам, касой, з пілою.

— Уся ваша віна, Франц Адамавіч, што вы — заможны і разумны селянін.

— Які я, чалавеча, заможны? Які я разумны? Дабіўся толькі, каб чытаць-пісаць умеў, каб хлеб за хлеб заходзіў.

— Не, Франц Адамавіч. Вы — гаспадар. Хрыбет вёскі і вёскі той, старой, трывалай. Для новай вы не падыходзіце, бо будзеце яму, новаму, супраціўляцца. Усёй душой. Адпаведна, па рэвалюцыйнай тэорыі, што цяпер мае сілу і тут, вы павінны знікнуць, трапляеце ў лік «дапусцімых ахвяр…».

— З анадта разумна гаворыш ты, чалавек, — прамовіў поўны самых супярэчлівых уражанняў Грыгарцэвіч. — Я мала што разумею.

— О, гэта глыбока прадуманая лінія, даражэнькі Франц Адамавіч! — гаварун лёг на спіну, заклаў рукі пад галаву і паклаў нагу на нагу. — Вам, такой глыбіннай сялянскай душы, жыць, квітнець пры старым, а не новым ладзе… Гэты, новы, лад мае не ваш, зусім іншы погляд на вёску, на сялян, на вашу працу і на яе здабытак. Цяпер вы не патрэбны як індывідум, як асоба альбо ўдумлівы гаспадар, а патрэбны як бязлікі, паслухмяны і працавіты член індустрыяльнай фабрыкі хлеба. Як рабсіла, як цягавіты і, галоўнае, цярплівы вол. Самастойныя, разумныя, сумленныя і дзёрзкія вы не трэба. Паспрабуй з вамі такімі зладзь!

Грыгарцэвіч-абачліва змаўчаў.

— Так? — ухмыльнуўся гэты сапраўды разумны і хітры зняволены. — Зрэшты, можаце і не адказваць, я і без вашага адказу ведаю: сапраўдны селянін-гаспадар і новая ўлада — антыподы… Хто каго… Паколькі сіла ў яе — дык яна вас… За глотку…

— А за што вы зняволеныя? — перавёў гутарку Грыгарцэвіч, лічачы, што раз той столькі распытвае, дык штосьці скажа і пра сябе, падкажа, як тут быць. — Вы ж, здаецца, не вясковы.

— Так, Франц Адамавіч, вы класавым пачуццём правільна ўгадалі: я — не селянін. Нават і не рабочы. Я — нашчадак альбо сабрат Чалкаша. Разумееце?

— Не.

— Патлумачу. Я — з люмпен-пралетарыяў, дзе басякі, валацугі, жабракі, крымінальныя элементы, як кажуць кансерватары.

— Значыць, вы нідзе не працуеце і жывяце з людской міласці?

— Амаль так, Франц Адамавіч, — адказаў той і, здаецца, угадаў ягоныя думкі. — Я ведаю: вы, спрадвечны селянін, не любіце такіх. Як гэта так, па-вашаму, маладыя, здаровыя, не працуюць, але хочуць жыць сытна? Ганьба! Так?

Грыгарцэвіч і на гэты раз рашыў быць абачлівым, не адказаў.

— Так, даражэнькі Франц Адамавіч. Што да няпростай гісторыі люмпен-пралетарыяў, то я… не раскажаш вось так адразу і некалькімі словамі. Будзе час — я, скажу вам, вялікі спецыяліст у гэтай справе — прачытаю адпаведную, можна сказаць, прафесарскую, лекцыю. Цяпер скажу толькі, што нас добра апеў, гэта значыць падняў на вялікую вышыню незабыўны Максім Горкі. Часова сам, а часова па заданні ён зрабіў наш элемент легендарным, героямі часу, наблізіў да бальшавікоў і рэвалюцыі… Нам, незадаволеным старым рэжымам, багатымі, адукаванымі і шчаслівымі, вельмі спадабаліся бальшавіцкія глабальныя лозунгі, і мы, калі прыйшоў спрыяльны час, кінуліся ў бой, знайшоўшы нарэшце, дзе і на каго выліць увесь наш гнеў, прыкласці сілу. Тым больш што быў дарагі і мілы для нас дэвіз, не, нават не дэвіз, а, паўтаруся, просты, але ў гой жа час пагібельны для пэўнага ладу лозунг: «Рабуй нарабаванае!» Асабіста я, шаноўны мой Франц Адамавіч, трапіў у такую ўсема-гутную банду, як Вэ-чэка, не бязлітасна, а з любоўю — чуеце, з любоўю! — трос маёмасных і гнілую інтэлігенцыю. Я ўволю, у вялікі смак паквітаўся з тымі, каго ненавідзеў… Для вас, Франц Адамавіч, гэта сюрпрыз? У тым, што «самая гуманная і народная ўлада» спажыла нас, Чалкашоў? Горкага? «Пралетарскага», але на самай справе «люмпенскага» пісьменніка?

— Я ж, кажу вам, не паліцік, — адказаў Грыгарцэвіч, занепакоены і пра тое, што будзе праз хвіліну-другую, і пра тое, што будзе заўтра-паслязаўтра.

— Я веру вам, святая прастата, — усміхнуўся чалавек з акулярамі і белым шалікам. — Але, трапіўшы сюды, у гэты адмысловы жыццёвы універсітэт, вы, я, кожны — хочаце альбо не хочаце — будзеце, не, нават не будзеце, а змушаны будзеце думаць, разважаць, мысліць і прыходзіць да пэўных пакутлівых, але больш-менш сапраўдных высноў. Там, на волі, усе не так мысляць, не падаюць, але і не падымаюцца, чэрці, да той планкі, да якой падымаемся мы, зняволеныя…

«О, гаварун! — здзівіўся Грыгарцэвіч. — А каб ён ся-дзеў не тут, а там, як ён кажа, на волі, на высокім крэсле!»

— Але я запыняю мой асабісты роздум пра «гісторыю пытання»… — нязмушана спакойна прамовіў гэты небяспечны, але і прыцягальны суразмоўнік і да ўсяго, канечне, бывалы чалавек. — Я шчыра скажу вам пра наш далейшы канфлікт. Урэшце, у выніку хітрых гульняў, так званых класавых бітваў, пасля грамадзянскай, звышкровапралітнай вайны на версе піраміды апынуліся не рабочыя, не сяляне, а сынкі былых лавачнікаў, ювеліраў, ліхвяроў, аптэкараў, адвакатаў і іншыя, хто і раней быў пры вялікіх кашальках і гальштуках, а цяпер аб'явіў сябе «ўладай працоўных». Яны абдумана і хітра не толькі захапілі дзяржаўны руль, вялікі пірог, але гэтак жа абдумана і хітра перабралі, адпіхнулі нас, саюзнікаў па захопе ўлады і багаццяў, прыблізілі, паднялі самых угодлівых, бязлітасных, а ад астатніх, найперш маладых і здаровых, захацелі адкараскацца, змяшаць з чарнамазым людам, шпурнуць гэтых Ваняў і Маняў на вялікія будоўлі… Хтосьці пайшоў, алене ўсе! — Прамоўца заківаў пальцам. — Бо хтосьці раней, а цяпер тым больш не захацеў ліць дурны пот, націраць непатрэбныя мазалі! Адчуваючы добры апетыт, выдатна ведаючы, дзе што ёсць і якое яно прынаднае, многія з нас пачалі самі дзяліць маёмасць…

Сябрукі гаваруна задаволена захіхікалі.

— Грошы, маёмасць, як і вы цудоўна разумееце, даражэнькі Франц Адамавіч, ва ўсе часы, ва ўсе ўлады рэчы вызначальныя. Можна што хочаш плясці, але… Але, калі я маю ў кішэні, дык я чалавек! Калі не маю… Люмпен-пралетарый… Як у тым апавяданні Аверчанкі, ідзі да мора, тапіся… Ніхто не выцягне — гінь у блакітных хвалях, нейкі дурны гуманіст выцягне — чапляйся за яго, аб'ядай і абпівай…

«Гаварун!!! Яшчэ большы за Кураглядава!»

— Ясна, Франц Адамавіч, былыя паплечнікі мала адпіхнулі нас, яны спрытна настроілі супраць грамадства і пачалі нас ізалёўваць. Пры гэтым страшней і горш, чым пры старым рэжыме. Больш — яны ўзялі нас за глотку. Усіх шчырых, сумленных, разумных таксама. Але пра тых — асобная гутарка… Не нам жа заступаццаза іх, няхай з іхніх шэрагаў заявяцца свае праўдалюбы і абаронцы. Нам іх шкада, але ўрэшце нам на іх напляваць з высокай званіцы. Нам даражэй нашы інтарэсы. Якраз у выніку іх мы апынуліся тут, у краі з невядомымі для нас магчымасцямі…

«Рабавалі нешта і папаліся…» — па-свойму зразумеў гэта Грыгарцэвіч. Рашыў асцерагацца гэтага мудрагеліс-тага і яго небяспечных сяброў.

— Што да нас, то мы шмат не пабудзем у няволі, — той, аднак, не заціхнуў. — Выйдзем на волю праз пару гадоў. А вось вы, шаноўны Франц Адамавіч, рыхтуйцеся на вялікую разлуку. Неўзабаве вы ўбачыце свет, пра які дагэтуль сніць не снілі. Вы па-сапраўднаму, па-сялянску будзеце ўражаныя… Вы трапіце на своеасаблівы, нідзе не пазначаны на карце новы мацярык са сваім урадам і са сваім законам, і вас там пачнуць «перавыхоўваць»… Канечне, у чымсьці вам паможа ваша моцная сялянская струнка, але ў чымсьці яна вам прынясе боль і пакуты.

Цяпер вы лічыце: праца, нават цяжкая, — абавязак, дабрачыннасць, а там праца будзе прымусам, вашай смерцю. Каб выжыць, вы, рыцар працы, пачнеце ўхіляцца ад яе, будзеце хітраваць, «гнаць туфту», альбо быць «прыдуркам»…

Заціх, а потым ухмыльнуўся:

— Разумееце, што гэта такое: «туфта», «прыдурак?» Разумееце сэнс прымавак «Ад работы коні дохнуць», «Работа — не воўк, у лес не збяжыць», «Цябе не дзяруць — дык не падмахвай»? Можа, і па-свойму разумееце. Як сялянскі гуманіст. А там вы гэта адчуеце на сваёй скуры, там ваша псіхіка пойдзе набакір… У гэтым сэнсе даю мудрую і бясплатную кансультацыю: не кідайцеся на так званыя «агульныя работы», шыйцеся ў столяры, лазеншчыкі, шаўцы альбо краўцы, абы, паўтараю, не трапіць на агульныя работы…

«Чорт яго ведае: праўду кажа альбо балабоніць абы-што, пацяшаецца са старога?»

— Кажушок свой не жадаеце змяніць на інтэлігентнае паліто? — нечакана зусім паіншаму загаварыў той.

— Не.

— А ў карты хочаце пагуляць?

— Не.

— Гарэлачкі жадаеце?

— Не.

— Святы, але сумны вы чалавек, Франц Адамавіч, — цмокнуў сусед. — Трымаеце і цела, і душу ў залішне строгіх, рэлігійных абручах. Працавіты, шчыры, хочаце праўды і справядлівасці. Адсюль — ваш эмацыянальны пракол у экстрэмальнай сітуацыі. Да слова, у той спрэчцы з вашым старшынёй сельсавета. Я не быў тады з вамі, але магу ўявіць сцэнарый…

Загрымелі абабітыя жалезам дзверы — зайшоў пажылы вартаўнік у шынялі. Паставіў пасярод камеры та-бурэт, узлез на яго і падвесіў да высокай столі запалены ліхтар.

— Па месцах, — буркнуў-загадаў.

— Прашу, баця, на сваё логава, — прамовіў той, на чыёй лаўцы яшчэ сядзеў Грыгарцэвіч.

Дзе дзенешся, паслухаў. Патупаў, узабраўся на верхнюю голую дашчаную лаўку.

— Новенькі? — запыніўся, дыхнуўшы дымам, запытаў у яго вартаўнік. — Нумар 207?

«Не імя, не прозвішча, а нумар!»

— 207-мы? — груба перапытаў той, свідруючы заплытымі, можа, і ад п'янства, вочкамі.

— Ага.

— Не ўступаць ні з кім у кантакты. Ляжаць тварам не да сцяны, а сюды, на праход.

— Але я не магу спаць на левым баку, — сказаў ён.

— I без падушкі ды коўдры, — хіхікнуў са свайго месца маларослік.

— Тут — не гасцініца, — не зважаючы на таго, яму, Грыгарцэвічу, патлумачыў вартаўнік. — За парушэнне нашых інструкцый — кара… — I да ўсіх: — Адбой! Усякую балбатню спыніць!

Калі таўсмач выйшаў і замкнуў камеру, Грыгарцэвіч, як і загадалі, лёг на левы бок, падклаў пад шчаку рукі і падкурчыў стомленыя ў валёнках ногі. Хоць пратупаў сёння ладна, панерваваўся на допыце і панапружваўся тут, але спаць не хацелася. Няўжо гэты ў акулярах і белым шаліку, Прафесар ці як там яго, гаворыць праўду, што яго могуць запраторыць за калючы дрот і на гэтулькі гадоў? Усяго за некалькі, хай сабе і не зусім пачцівых, слоў? Бывала, за царом, за палякамі і нават у акупацыю, пры немцах і паліцэйскіх, сабраўшыся разам на лузе, на прызбе ці нават і на людзях, заводзілі розныя гутаркі, лаялі, а то і клялі начальства (у вайну, праўда, асцярожнічалі, бо вайна ўсё ж ёсць вайна), але… Не, тыя, хто меў уладу, ківалі пальцам, абсякалі, бывала, і вялі туды, куды трэба, трымалі трохі, але такіх прыдзірак і гвалту не было. Хіба вось ён штосьці выдумляў? Паў-тарыў тое, пра што людзі гаварылі! Ды не — «агітаваў», «падрываў лад»… Не такі ўжо дурны, разумее: агіта-цыя — гэта тады, калі, скажам, сабраць люд, узабрацца на якую перакуленую бочку і, размахваючы рукой, пачаць крычаць супраць улады і законаў, як, да слова, за палякамі, зазіраючы да іх, агітавалі камуністы і кам-самольцы. Канечне, тыя агітавалі. Ён жа не збіраў люд, нікога не падбіваў на бунт супраць Сталіна і яго Канстытуцыі ды парадкаў, толькі згарача, ад крыўды ляп-нуў — папытаў у таго ліхадзея пра тое, пра што хадзілі гутаркі… А той — адразу сюды, у раён… А тут — во сюды, да зладзеяў… Замест таго каб выбачэння па-прасіць, што ў свой час гвалтам аддалі палякам, а ня-даўна гвалтам адабралі ад іх… Маўчы, жывёліна, і не пікні! Еш, дурань, то з макам! Бач, захацеў пра тое-сёе запытаць, тым-сім абурыцца! Нічога не скажаш, любімая дык любімая, народная дык народная ўлада! Ашчаслівіла!..

Пасля пачаў думаць пра іншае, пра сваю сям'ю і гас-падарку. Калі пасадзяць, то гаспадаром стане старэйшы сын. Стась — талковы гаспадар, павядзе ўсё добра, але, з другога боку, можа быць і бяда: без яго, старога, асмялее нявестка, захоча ўзвысіць сябе і мужа, прыбраць усё да сваіх рук. А гэта значыць, што адпіхне свякроў, змусіць адысці Адама. Канечне, рана-позна братам трэба дзяліцца, заводзіць сваю гаспадарку, але ці паразумеюцца яны мірна без яго?

Ляжаў, бачыў і чуў, як уздыхаюць, варочаюцца іншыя, як той-сёй падыходзіць да дзвярэй і, не саромеючыся, бурболіць у паўцабэрак, і ад усяго гэтага ныла, плакала яго душа…

18

Пасля першай бяссоннай ночы ў камеры яго з тыдзень не чапалі.

Адлежваючы бакі на цвёрдай лаўцы, задыхаючыся ад сырасці і цяжкога паветра, знясілены без работы, ён занудзіўся. Ажно, здаецца, заявіліся вошы. Гэтая нуда ўзмацнялася яшчэ і ад крыўды: прайшло ўжо столькі ча-су, а з родных ніхто не падаў ніякай весткі, лусты хлеба.

За гэты час таго-сяго забралі «з рэчамі», прывялі но-вых (у тым ліку і такіх, як ён, «агітатараў-гаспадароў»). Ён па праве нявольніцага «стажу» перабраўся ад дзвярэй і заняў ніжнюю лаўку каля Тхара — разам з ім застава-лася і кампанія чалавека ў акулярах і белым шаліку па прозвішчы Сядых і па клічцы Прафесар. Як даведаўся, гэты гаварун у зладзейскім свеце важны чалавек, «у за-коне», «пахан», старшы над многімі «братамі» — і над тымі, што на волі, і над тымі, што сядзяць.

За гэты тыдзень той дзівачыў. То з ахвотай кідаўся да навічка, распытваў, вучыў, расказваў пра сябе, то не зва-жаў ні на кога і цэлы светлы дзень быў маўклівы, адга-няў ад сябе сваіх халуёў, што як маглі танцавалі перад ім, то нечакана спяваў сам сабе сумныя песні пра чыйсь-ці загублены лёс, пра ўцёкі з турмы і прагу волі, пра па-кінутую ўсімі маці-гаротніцу альбо пра прыгожую, але няверную жонку, то раптам ускідваўся зверам і нападаў на ўсіх у камеры, і тады ўсе баяліся нават пікнуць. Ясна было: скажы хоць слоўка супраць яго — Тхор і маларос-лік адразу ж, тут, у камеры, заколюць.

Грыгарцэвіч ужо не толькі чакаў, але і патрабаваў, каб яго паклікалі да следчага. Каб хутчэй вызначыць свой лёс. Колькі ж можна попусту марнаваць час, жыць на нішчымнай поліўцы, гарэць душой. Трэба закончваць будаваць школу, сеяць авёс, а там хутка ўжо садзіць бульбу. За ўсё сваё жыццё ён столькі не траціў марна часу, не гультаяваў, не ведаючы, за што зачапіць рукі, — сама вялікае мог усмак паспаць дзень-другі на Вялікдзень альбо паўдня ў нядзелю, а так — заўсёды нейкі клопат, нейкая работа ды работа, нялёгкая, цяжкая часамі, але патрэбная, а то і мілая рукам і душы…

I нарэшце ў адзін доўгачаканы дзень:

— 207-мы! На выхад!

Павялі з закладзенымі за паясніцу рукамі, пасадзілі ў накрытую шэрай бляхай машыну, павезлі пад канвоем і даставілі ў міліцыю, але ў гэтым будынку завялі ў пакой, на дзвярах якога была адмысловая шыльда «Посторонним вход воспрещен».

Сустрэў яго знаёмы чэкіст — не, не той, што дапытваў у ваенкамаце, а іншы, высокі, худы, бледнатвары, што прыязджаў летась на матацыкле на хутар і прасіў расказаць пра паліцэйскіх і старастаў, іхніх родных і знаёмых з суседніх вёсак. Гаварыў, як і яны, тутэйшыя вясковыя людзі, па-тутэйшаму. Папалуднаваў тады ў іх, чарку гарэлкі выпіў. Цяпер Грыгарцэвіч аж узрадаваўся, што трапіў, як лічыў, да свайго і, галоўнае, да прыстойнага чалавека, хоць сабе і са страшнымі пагонамі. Здаецца, яго прозвішча Клімянок.

Той ветліва адказаў на прывітанне, як і тады, у тую першую сустрэчу, загаварыў пабеларуску:

— Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку…

— Помніце, вы летась былі ў мяне?

— Помню, — усміхнуўся старшы лейтэнант Клімянок. — Але тут трэба адказваць на мае пытанні. Разумееце?

Ён хітнуў галавою.

— Закурыць не жадаеце? — адчыніў верхнюю шуфляду стала, дастаў пачку «Беламора» і падаў яму.

— Дзякуй, але я кінуў курыць.

— А ў лазню хацелі б схадзіць?

— Вот ад лазні не адмовіўся б, — усцешана адказаў ён, радуючыся, што з ім гавораць па-людску.

— Добра, зладзім. Можа, і сёння ўвечар, — прамовіў той, закурыў. — Старэйшы сын з нявесткаю ладзіць?

— Дзякуй богу, ладзяць.

— Малодшы служыць?

— Ага.

— Усё нармальна ў яго?

— Піша, што нармальна.

— Маеце хлеб і да хлеба?

— Ды становімся на ногі.

— Мясцовае начальства не крыўдзіць?

— Ды не.

— Дык чаму вы тады, Франц Адамавіч, альбо як у нас, у Беларусі, кажуць, дзядзька Францішак, агітуеце супраць Савецкай улады?

— Я ж казаў, таварыш Клі…

— Тут называйце мяне не таварышам, а грамадзянінам, — перапыніў яго той. — Так трэба. Па інструкцыі.

— Я казаў ужо чалавеку, што дапытваў мяне і ўсё запісаў: я не агітую, — міжволі загарачыўся, шкадуючы, што і гэтага ветлівага чалавека падманулі, нагаварылі яму абычаго пра яго.

— Я не ведаю, грамадзянін Грыгарцэвіч, — непарушна сказаў той, — што вы каму гаварылі. Мне даручана вас дапытаць. Адпаведна, я хачу пачуць ад вас праўду і толькі праўду, каб зрабіць справядлівае заключэнне. Разумееце?

— Разумею.

— Ну, а калі мы гаворым на адной мове, знаходзім разуменне, то добра. Скажыце шчыра: вы супраць Савецкай улады, сацыялізму? Хацелі б, каб тут быў буржуазны лад?

— Хіба мы, простыя людзі, выбіраем? Што ест — тое ест. Ад бога, як кажуць.

— Даволі расплывіста і туманна гучыць ваш адказ. Здаецца, ён азначае тое, што вы падпарадкоўваецеся сіле і сітуацыі, не змагаліся за Савецкую ўладу раней і цяпер не адчуваеце да яе ніякай любові. Так?

— Я ж кажу вам: я нічога не рашаю. Прыйшла Савецкая ўлада — няхай будзе Савецкая ўлада.

— Няма ні ў душы, ні ў словах урачыстасці, радасці іменна за Савецкую ўладу, — цмокнуў Клімянок. — Вы, наколькі мне вядома, ні разу яшчэ не сказалі пра гэтую ўладу як пра «нашу». Як, дарэчы, не гаворыце «наша» армія, «нашы»… Хіба гэта не доказ вашай нелаяльнасці?

— Не трэба ж так чапляцца за словы… — прамовіў ён. — Можа, я не крычу на кожным кроку, што люблю Савецкую ўладу, але, паверце, я ёй не страшны. Супраць нікога я нічога благога не замышляю. Як і ўсе, прывыкаю да ўсяго новага.

— Але ж нам вядома з аўтарытэтных крыніц, што вы кампраметуеце СССР і сацыялізм.

— Гэта — нагаворы.

— А ў нас іншыя думкі.

— А мне вы не верыце? — спахмурнеў Грыгарцэвіч. — Зусім?

— Ад вас нам патрэбны факты.

— Якія?

— Што вы не вядзеце антысавецкай агітацыі. Грыгарцэвіч горка ўсміхнуўся, крутнуў галавою:

— Па-вашаму, мне трэба даказваць, што я не маю зламыснасці супраць жонкі, дзяцей, суседзяў!.. Але як гэта мне даказаць? Чым? Кляцьбою?

— А чаму — не пакаяннем?

— Якім?

— Самым звычайным. Канечне, калі вы перадумалі, самі сябе асуджаеце за свае грахі.

— Я жывы чалавек. Можа, і грашыў. Каяўся за гэта перад ксяндзом, кару яго адбываў. Але тых грахоў, пра якія вы гаворыце, я не маю. Я не злодзей, не бандыт і не паліцічаскі ліхадзей. Калі вы такім, як я, не верыце, дык вы нікому не верыце…

— Дарэмна вы так заўзята ўпіраецеся, — па-ранейшаму нібы па-сяброўску, не мяняючы ветлівага голасу, сказаў старшы лейтэнант. — Ёсць неабвержныя факты супраць вас. Але каб вы самі прызналіся ва ўсім, пакаяліся, то суд улічыў бы гэта і мог абысціся з вамі мякка. Калі ж вы ва ўсім зацінаецеся, то міжволі выклікаеце недавер.

— Я не зрабіў і не зраблю вам ніякага зла.

— Выбачайце, гэта — не факты, не пакаянне. Гэта — толькі словы, — пахітаў той галавой, затушыў у попельніцы цыгарэту. — У Расіі быў вялікі пралетарскі пісьменнік, Максім Горкі. Дык вось ён гаварыў: калі вораг не здаецца, дык яго знішчаюць. Вы што — асуджаеце сябе? Самі?

— Кажу ж, хіба я — бандыт альбо злодей? Шпіён?

— Каб вы былі злачынец такога маштабу, то з вамі іначай тут гаварылі б. Вас арыштавалі, як я лічу, найперш з-за прафілактыкі. Каб вас глыбей не засмактала балота нянавісці да ўсяго новага, перадавога, каб вы не пачалі займацца тэрарыстычнымі актамі.

Клімянок, як бачна было, спрытна накідаў на яго шыю пятлю, быў нічым не лепшы за таго, што на яго па-зіраў воўкам, але і цяпер пыніў сваё з усмешачкай.

— Так што вы, дзядзька Францішак, павінны не толькі ўсё зразумець, але і падзякаваць органам за тое, што перасцераглі, выратавалі вас ад багны…

— Не ведаю… — уздыхнуў стары. — Ці я здурнеў на старасць, ці япгчэ тут штонебудзь… — Паціснуў плячыма. — Мне трэба не крыўдаваць, не крычаць на ўвесь свет, а гнуць галаву і дзякаваць!..

— Шкада, што не хочаце выбраць іншы шлях, — гнуў сваё той. — Шкада, што не магу далажыць свайму начальству нічога станоўчага пра вас. Яно адхіліць мяне ад следства і аддасць тым, хто ўмее паводзіцца з такімі, як вы, строга…

Бач, пакрыўдзіўся, што ён не падтаквае, сам не ідзе, як дурная жывёліна, на забой.

— А што вы хацелі б, каб я сказаў?

Ветлівы, следчы ажывіўся, аж бліснулі ў бляклых ва-чах агеньчыкі.

— Не шмат, — мякка прамовіў. — Скажыце прыкладна вось так: «Прызнаю, часамі настройваў землякоў супраць СССР, супраць калгасаў». I падпішыцеся.

— А што — па вашай, а цяпер ужо і па адной нашай канстытуцыі ўсе-ўсе мусяць быць толькі за калхозы?

— Ну, — сумеўся той, — магчымыя і іншыя формы ўласнасці.

— Дык чалавек, што не хоча калхозаў, не парушае канстытуцыі?

Следчы яшчэ болей сумеўся.

— Калі так, дык за што яго судзіць? — наступаў Грыгарцэвіч. — За тое, што стаіць на дарозе, замінае? Але тады ці не парушаеце канстытуцыю вы, што не даіцё чалавеку падумаць, выбраць штосьці пэўнае адно, урэшце, што не даіцё чалавеку жыць па законе? Хто даў вам права вышэй канстытуцыі дыктаваць толькі адно сваё?

— Сапраўды, вы не прасцячок, — запунсавеў Клімянок. — Сапраўды небяспечны.

— А чым жа я вам так страшны? — узгарачыўся стары.

— Тым, што вы — вялікі дэмагог.

— Які — «дэмагог»? Я не разумею такіх разумных слоў.

— Даяце лішнюю волю языку і ўсё перакручваеце. Паслухаеш вас — нібы ўсё праўдападобна. А на самай справе — дэмагогія і нянавісць да Савецкай улады.

— Як я ведаю, канстытуцыя не дае права гвалтам скідаць уладу, але яна дазваляе думаць…

— Кіньце гэтыя вашыя буржуазныя, кулацкія замашкі! — упершыню, пунсавеючы, страціў раўнавагу, павысіў голас Клімянок. — Савецкі лад — самы дэмакратычны і гуманны ў свеце!

— Я не супраць, але вы дарма не чапляйцеся, не кідайце цень на лад…

— Мы ажыццяўляем тое, што хоча пралетарыят, увесь працоўны народ!

— Ды і я не чужы. З народу.

— Вы, — пыхцуў Клімянок, — вы — аднаасобнік. Ідзяце супраць агульнай народнай лініі.

— А вы?

— Што — мы?

— Робіце ўсё толькі па законе, толькі тое, што хоча народ?

— Толькі.

— А чаму тады ўсе перад вамі дрыжаць?

— Вы кідаеце цень на нашы органы, — узяў сябе ў рукі Клімянок, — але я адкажу і на ваш варожы выпад супраць нас. Перад намі дрыжаць найперш зламысныя людзі.

«Каб жа гэта было так!» — хацеў хмыкнуць Грыгарцэвіч, але стрымаўся: сюды ўзялі не для таго, каб спрачацца альбо нават пагутарыць, сюды ўзялі па іншай, можа, нават і па невядомай гэтаму служаку прычыне. Ім, людзям у пагонах і пры зброі, далі толькі поўную волю ціснуць у кут і аддаваць пад суд.

— А што будзе, калі я сам на сябе падпішу лухту?

— Чаму — «лухту»? Чаму не чыстасардэчнае прызнанне і пакаянне? — той вёў толькі сваё.

— Дык што будзе?

— Я ж казаў: вашу справу будзе разглядаць суд. Калі ён убачыць, што вы каецеся за свае антысавецкія ўчынкі, хочаце быць сумленным савецкім чалавекам, дык ён можа вас толькі перасцерагчы альбо значна знізіць кару. — Падрыхтаваў паперу, самапіску. — Дык што — згодныя ступіць на правільны шлях?

— Нагаворваць на сябе я нічога не буду. Значыць…

— Ну што ж, — Клімянок падаў яму пратакол, каб падпісаў яго, а калі ён чыркнуў сваё прозвішча, схаваў ліст у папку. — Я хацеў вам памагчы, але вы не пайшлі мне насустрач. Наракайце самі на сябе. Далей вашай справай будзе займацца той таварыш, з якім вы ўжо знаёмыя. Ён з вамі так, як я, цырымоніцца не будзе.

19

Праз некалькі дзён, калі Грыгарцэвіча яшчэ раз сцягалі на допыт — да сярдзітага лейтэнанта, зусім нечака-на ў камеры заявіўся яго аднавясковец, пляменнік Сцяпан. Ступіў нясмела, як кожны навічок, мала што бача-чы тут пасля светлага двара. Разгублены, а то, бадай, і ашаломлены.

Грыгарцэвіч-дзядзька ўзбуджана памкнуўся на-сустрач, паціснуў руку:

— Прыйшоў праведаць? — і не даючы адказаць, зноў запытаў: — А дзе мой Стась?

Сцяпан — ужо не ў кажушку (за гэты тыдзень, як ба-чыў стары на прагулянках, значна пацяплела, дык той быў у ботах і суконным касцюме — галіфэ і фрэнчы з невялікім каўнерыкам), свежа падстрыжаны і паголены — збянтэжана прамовіў:

— Мяне, дзядзька, арыштавалі.

— Як? — здзівіўся. — За што?

— Проста. Перадалі: вы просіце, каб я прыйшоў да вас. Прыйшоў — а мяне спачатку да следчага, а потым — сюды…

— Я не прасіў, каб якраз ты прыйшоў, — апраўдаўся стары. — Я прасіў, каб пабачыцца са Стасем.

— Стась разы тры быў тут, але яго да вас не дапусцілі. Грыгарцэвіч заматаў у бакі галавою: божа ты мой, што робіцца! Калі ён на апошнім допыце папрасіў, каб дазволілі сустрэцца з сынам і пагаварыць з тым пра гаспадарскія клопаты, дык хмурны лейтэнант буркнуў, што яны перадалі ўжо вестку пра яго Стасю, але той адмаўляецца бачыць бацькуворага. Ажно ўсё гэта не так.

— Мне, хлопец, кажуць: я ганьбіў Саветы, — прамовіў. — А да цябе за што прычапіліся?

— За тое ж.

— Дык мы з табой, хлопец, вялікія паліціканты! Гасударственныя праступнікі! — зноў гаротна заматаў галавою стары. — Сніць не сніў, што на старасці апынуся за кратамі, буду цярпець такую ганьбу!

Сцяпан паныла змаўчаў.

— Курашчуп пракляты аббрахаў і падаткнуў нас з табою!

Як і кожны раз, калі ўпіхалі новага чалавека, падскочыў нахабны нізкарослік — спачатку збянтэжыць альбо нават шакіраваць, а потым дабіцца ад таго паклону Прафесару.

— Не лезь, чалавеча, — пасмялела ўжо адапхнуў яго Грыгарцэвіч. — Ён — каваль, руку дужую і цяжкую мае. Калі смаляне хоць раз — дык у порткі накладзеш і не завяжаш нават!

Скурай адчуваючы Сцяпанаву сілу ды яшчэ нема-лую моц старога — двух дужцоў, той заблюзнерыў, лісліва і ў той жа час каварна заўсміхаўся, абыходзячы іх з усіх бакоў ды зыркаючы на свайго старшага: якую той дасць каманду. Але і той не палез на ражон. Франці-шак павёў пляменніка на свой ніжні палок, пасадзіў побач.

— Толькі Курашчуп запраторыў нас сюды, — яшчэ раз паўтарыў. — Мяне — за адну не надта паважную гутарку з ім, а цябе… Сам ведаеш, за што коса пазірае на цябе… Сволач дык сволач, каб яго зямля не насіла!

Сцяпану не было што сказаць, толькі цяжка ўздыхнуў.

— Ну што там, у вёсцы? — як бывалы ўжо вязень, запытаў Францішак.

— Школу накрылі дранкай, шчыты забілі. Авёс пасеялі.

— I Стась пасеяў.

— I Стась.

— Ну, а што пра мяне кажуць?

— Кураглядаў і Мішка распусцілі плёткі: вы тут, у горадзе, напіліся і лаялі Саветы, нейкага важнага начальніка хацелі набіць.

— Не браў я ў рот ні кроплі, языку волі не даваў і не распускаў рукі. Подла заманілі і гвалтам увапхнулі ў падвал.

— Мамуся ліст прыслала, — расказваў іншыя навіны Сцяпан. — Піша: той дом, што выдзелілі мне, яшчэ вольны.

— Дагэтуль я не ведаў, што табе пра гэта сказаць, — прамовіў стары. — А цяпер маю сказаць пэўна: выскачыш адгэтуль — імчы туды і не думай нават. Пакуль яшчэ сапраўдныя дакументы. У Польшчы, можа, такога няма… Нідзе, можа, такога няма, каб за адно неасцярожнае слова чалавека душылі…

— Прыставаў сёння лейтэнант: «Ты чаго ў Польшчу не паехаў?» Адказваю: «А чаго мне туды ехаць, калі мая бацькаўшчына тут?» Дык аж падскочыў той з кулакамі: «Дудкі, нас вакол пальца не абвядзеш! Ты застаўся тут, каб выконваць інструкцыі, што прывезла табе маці з Захаду!» — «Якія інструкцыі! Ды ад маці! — кажу. — Яна ж амаль не ўмее чытаць!» Ён — зноў у лямант: «А чаго партызанам памагаў, хоць не любіш Савецкую ўладу? Каб уцерціся ў давер! Мы вывядзем цябе не чыстую ваду! Ад нас не ўтоіш свае варожыя помыслы!»

— Прашу прабачыць, — скінуў з блізкага ніжняга палка ногі, сеў чалавек у акулярах і белым шаліку. Бліснуў шкельцамі, павёў тонкім носам і нервовымі вуснамі. — Як я зразумеў, вы сваякі?

— Сваякі, — адказаў стары Грыгарцэвіч.

— Вы, — той навёў акуляры на Сцяпана, — маглі спакойна, з дакументамі выехаць за мяжу, але засталіся тут з-за сваіх моцных патрыятычных пачуццяў?

— Мог выбрацца, але застаўся, — сказаў Францішак, бачачы, што родзіч не ведае, як адносіцца да чужога чалавека.

— Мякка кажучы, дзівак! — той падняўся і захадзіў па праходзе. — Аж неверагодна: ёсць яшчэ прастакі на свеце!

— Лапух! — пазлараднічаў нізкарослік.

— Як сказаць, — адказаў ім стары, здагадваючыся, пра што ўздыхаюць злодзеі. — За мяжою таксама на вярбе булкі не растуць…

Прафесар крутнуўся, сеў насупраць і заклаў рукі пад пахі.

— Я вам, Франц Адамавіч, ужо тое-сёе расказаў пра норавы ўлады, пад якую вы трапілі, — прамовіў натхнёна. Гэтае натхненне, што цяпер зноў прарывалася, значыла, што яму хочацца камусьці ўважліваму выплюхнуць тое, што набрадзіла ў душы, што надумаў, лежачы на нарах. — Цяпер, Франц Адамавіч, магу бясплатна прачытаць вам свае «Нататкі палітыка, сацыёлага і эка-наміста», каб пашырыць ваш кругагляд.

Сцяпан з цікаўнасцю пазіраў на яго: што за мудрэц? Той жа, пад'юшчваючыся ад гэтага захопленага позірку, падхапіўся, заклаў рукі за спіну і зноў захадзіў па праходзе.

— Калі я гойсаў у грамадзянскую вайну ў скураной куртцы і з рэвальверам, тварыў «суд рэвалюцыйнай свядомасці», я мала задумваўся, — павёў сваю споведзь. — Па-першае, тады быў яшчэ зялёны, а па-другое, ап'яніўся ад падзей, ад сваёй нечаканай улады над важнымі людзьмі і ад чужога дабра, што само паплыло ў мае, яшчэ нядаўна жабрацкія рукі. Але калі адгрымела ды адпалала вайна з царскімі генераламі і Полынчай, пачаў паступова разумець, што здарылася. Я адчуў: замест былых уладных, маёмасных умацаваліся новыя. Яны мала што сваімі прыгожымі лозунгамі спакусілі, усыпілі стомлены люд, яны сцялі яму галаву і да яго цела прыляпілі сваю. Яны сталі такімі ўладарамі, якіх яшчэ, можа, і свет не бачыў. Яны клікалі люд: «Да плуга! Да станка! Да рыдлёўкі!», але самі закасваць рукавы не спяшаліся, пахапалі сабе былыя панскія палацы, сваіх дзетак, родзічаў, знаёмых-аднадумцаў паслалі вучыцца на вучоных, інжынераў, урачоў, музыкантаў, зачы-няючы дзверы перад носам Маням і Ваням як «прадстаўнікам былой пануючай нацыі». Праўда, калі, быва-ла, я загаворваў пра гэта і іншае, дык мяне тыя ж адурманеныя і фанатычныя Мані ды Вані дубасілі за «перажыткі» і розныя «ўхілы». Я пачаў таіцца, думаць, аналізаваць усё моўчкі і зразумеў: ідзе прадуманы разгром краіны, а Мані і Вані ператвараюцца толькі ў рабсілу. Што да мяне альбо такіх, як я, пра гэта гутарка асобная. Нас, Чалкашоў, перабралі: каго, хто вельмі абпляміўся, — у расход, каго — прэч далей ад сябе, каго прытрымалі на ніжэйшых ролях… За грамадзянскую вайну я сабраў сто залатых гадзіннікаў, тысячу пярсцёнкаў ды ланцужкоў, жмені ўсякіх караляў… Бывала, адзін раз бах якому пану альбо гнілому інтэлігенту ў лоб — гадзіннік, бах пані — завушні-цы, пярсцёнкі, брошкі розныя… Вышэйшыя мае чыны мелі, канечне, больш — мільёны ў швейцарскіх банках. Думаю, наш «жалезны рыцар рэвалюцыі» — таксама…

Чуючы такое, Сцяпан ужо не з захапленнем, а з насцярогаю пазіраў на гэтага незвычайнага чалавека.

— Ясна, я ўсяго не мог зразумець і цяпер усяго не разумею, — не супыняўся гаварун. — Да слова, не разбяруся, чаму пасля перамогі пайшлі адны з аднымі ў рожкі правадьфы? Ці была ў іх барацьба за самую вялікую ўладу, ці вялася нейкая гульня — чорт іх ведае… Я не знаю, што гаварылі ў вас, у буржуазнай Польшчы, пра нашу індустрыялізацыю, калектывізацыю, але я спярша думаў, што ва ўсім гэтым ёсць вялікі сэнс, вялікае дабро. Але паволі пачаў бачыць, што ёсць і вялікае зло. Да слова, у калектывізацыю дарэшты прыбралі прыватную маёмасць, аддалі яе дзяржаве, новай эліце, а народ запрыгонілі. Адбіўшы яго ад рэлігіі, сапраўдных культуры і мастацтва, зглумілі ў ім веру, дух, падсунулі свае ўяўныя каштоўнасці — свой дагматычны каран, сваіх ідалаў…

«Вольны», «роўны» просты чалавек трапіў у жалез-ныя лапы: каб застацца жывым, атрымаць кавалак хле-ба, жытло, пенсію, мусіў слепа верыць «самай перадавой навуцы», маліцца Марксу і Леніну, ні на хвіліну не спазняцца на работу, укалваць, ліслівіць і дрыжэць перад начальствам, зайздросціць, ненавідзець разумных і сумленвых, даносіць, памагаць распраўляцца з кожным, на каго пакажуць пальцам… I бясконца чуць высокую ману, падаваць яе за найвялікшую праўду ды справядлі-васць, хлусіць, крывадушнічаць самому ў «імя вышэйшай мэты…». Краіна ўвесь час падзеленая: адны — «героі», другія — «шкоднікі», «кулакі», «шпіёны», трэція — у запасе… Здавалася, калі ўрэшце, перад вайною, палі кіты, самыя небяспечныя «ворагі народа», ка-лі адзін на трон усеўся «самы верны ленінскі вучань і саратнік», павінны былі б запыніцца антычалавечыя жорны. Не. Усё роўна ў рай гоняць дубінай…

Прафесар узбуджана хадзіў туды-сюды, і лівень яго-ных слоў не заціхаў:

— Але чорт з ёй, палітыкай! Калі мяне паперлі з органаў (а паперлі пасля таго, калі я, п'яны, паказаў свайму цверазейшаму калегу сваё золата), я цалкам пераключыўся на эканоміку. Зразумеўшы, што ў калектывізацыю, паўтараю, маёмасцю цалкам завалодала дзяржава, я пачаў рэгуляваць да яе свае адносіны як да ўласніка. А якія адносіны да грабежніка? Самі ж новыя ўладары, як толькі захапілі ўладу, кінулі кліч: «Рабуй нарабаванае!» Дык чаму я, падумаў, не маю права ў новых умовах ажыццяўляць гэты рэвалюцыйны тэзіс?! Мне сказалі: «Не, дарагі, цяпер нам такое не трэба, з ім ты паразіт, замахваешся на народнае дабро. Адпаведна, мы цябе іза-люем». Вось так, былыя сябры сталі ворагамі. Усім нельга быць паразітамі. Можна — толькі ім, уладным. Цяпер, пасля вайны, таксама так: адны — у зямлянках, на крапіве, іншыя — у асабняках, на дачах ды пры ежы, ад якой ломіцца стол. А каб мы не ўбачылі іхні камунізм, яны адгарадзіліся платамі, аховай. Да сябе яны дапускаюць толькі лічаных. Найперш тых, каго бяруць сабе на службу, купляюць мясной косткай за халуйства. Чым болей адданы, паслушны эліце і жорсткі да вялікага чалавечага статка — тым вышэйшую атрымаеш пасаду і смачнейшую костку. Праўда, калі недзе схібіш, то мо-жаш і паплаціцца галавою…

Прамоўца запыніўся, усміхнуўся:

— Зразумелі, што такое дыктатура? Ад імя рабочых і сялян над рабочымі і сялянамі?

Яны, Грыгарцэвічы і іншыя мужчыны, не адказалі. Ніхто, канечне, не мог нічога сказаць пэўнага, адроз-ніць, дзе тут праўда, а дзе балбатня.

— Можа, вы не верыце мне?

— Хто яго ведае… — заасцярожнічаў стары Грыгарцэвіч. — Вы многачаго бачылі, амы — мала…

— Ясна, пра гэта вы ніколі не прачытаеце ў нашых кнігах альбо газетах, пра гэта ў нас зусім іншая думка: у нас белае — чорнае, а чорнае — белае…

«Не баіцца, во як смела гаворыць… — падумаў Фран-цішак. — Хоць чаго баяцца? Ведае, што мы, вясковыя, усяго не запомнім, не перакажам. Ды і не будзем удаваць».

— Я многае ведаю… — неяк урачыста ўздыхнуў той. — Знутры, так сказаць… Вусаты ўтаптаў дык утаптаў усё! На вякі! Сам памрэ, але ўсё яго застанецца! Непарушнае! Бо яно выгаднае тым, хто выбіўся, падняўся ўверх па чалавечых касцях! Вось так, Франц Адамавіч. Невыпадкова вы са сваім пляменнікам тут… Вы паўтараеце лёс моцных гаспадароў перад калектывізацыяй у нас там. Так ужо заведзена з семнаццатага: ёсць разумны, талковы чалавек — ёсць праблема, няма яго — няма праблемы. Без вас будзе значна лягчэй усталёўваць новы лад.

— Які гэта? — запытаў Францішак.

— Калгасны. Калі трэба будзе ўсіх уроўніваць. Але своеасабліва. Не падымаць беднага, няўдалага да здольнага і багатага, а гэтага, апошняга, знішчыць альбо апусціць да першага. Ды вы ж, канечне, будзеце супраціўляцца.

— Што — будзе лепш з тымі, хто не ўмее гаспадарыць?!

— Не, не будзе, Франц Адамавіч. Але я не ведаю: чаму так не трэба ім гаспадар, майстра, смелы і глыбокі вучоны, творца — адным словам, асоба! Карацей, вы — БССР. Будуем Самі Сабе Рабства…

— Чорт тут яго разбярэ, — махнуў рукой Грыгарцэвіч. — Хіба нам да паліцікі? Наша паліціка — плуг, піла, каса…

— Наіўны і добры вы чалавек, Франц Адамавіч. На такіх, як вы, свет трымаецца, — пасміхнуўся чалавек у акулярах і белым шаліку. — Шкода мне вас. Вы калі і ўцалееце, то ў шмат чым, як гаварыў ужо, расчаруецеся… Але раю: не ўпірайцеся на допытах, прызнавайцеся і падпісвайце ўсё. Лепш будзе. Сюды вароты адчыняюцца шырока, адсюль — вузенька… Выпусціць вас — прызнаць сваю памылку. На гэта тут ніхто не ішоў і не пойдзе, іначай сам загрыміць… «Партня н органы не ошнбаются!» Святыя і непагрэшныя!

Праз некалькі дзён «207-га» зноў паклікалі на допыт.

Не было яго дзён пяць; усе ў камеры, асабліва кемны чалавек у акулярах і белым шаліку, рашылі: таго адправілі ў вобласць альбо ў сталіцу. Пра тое, што яго маглі адпусціць дадому, «няма і не можа быць гамонкі», як сказаў знаўца «савецкай юрыспрудэнцыі». Але стары вярнуўся — яго ўвалаклі пад рукі ў камеру, кінулі на дол, быццам куль саломы, два рослыя ахоўнікі.

Сцяпан разам з нізкарослікам (таму загадаў Прафесар) паднялі дзядзьку, паклалі на лаўку — той быў прытомны, але не адплюшчваў вачэй і стагнаў.

— Быў «на канвееры», дабіваліся «добраахвотнага прызнання»… — «вучона» прамовіў Прафесар, сеўшы на лаўцы і пазіраючы на ледзь жывога небараку. — Цікава: «раскалоўся» ці не?

— Піць, — прашаптаў-папрасіў дзядзька. Прафесар матлянуў галавой — нізкарослік шпарка зачэрпнуў з вядра вады і падаў скрыўлены алюмініевы кубак. Сцяпан падняў дзядзькаву галаву і прыклаў да яго пасінелых вуснаў край кубка — стары здолеў толькі ледзь-ледзь разамкнуць губы і разоў колькі глытнуць зу-сім крыху, а астатняя вада пацякла па аброслым падбародку і па шыі.

— М-да, — цмокнуў Прафесар. — Звалілі старога.

Той заціх, нават замёр. Сцяпан, спалохаўшыся, прыклаў вуха да яго грудзіны — не, сэрца білася, проста знясілены дзядзька раптоўна заснуў.

Спаў ён нямала. Цэлыя суткі. Калі абудзіўся, дык адразу паклікаў яго, пляменніка.

— Сцяпанка, — загаварыў слабым голасам. — Выбачай мне, сынок…

— За што, дзядзька? — запытаў ён, рады, што дзядзька ажывіўся.

— Вінаваты я… I перад тваім бацькам, і перад табою. Калі Уладзя паміраў, я сказаў, што дагледжу цябе, на добры пуць настаўлю, заўсёды памагу, аж… Прадаў я цябе, Сцяпанка…

— Пра што вы гаворыце, дзядзька?

— Здаўся я… — звычайна малагаваркі, спакойны і цярплівы, стары захлімзаў. Як дзіця альбо хуткая да слёз кабета. — Суткамі не давалі спаць: адзін дапытвае, трасе, пойдзе — тады другі прыходзіць, па-свойму лезе ў душу, ганьбіць… Цэлымі днямі я стаяў на нагах альбо сядзеў на крэсле нерухома. Калі падаў, аблівалі вадой. А потым ушчамлялі пальцы ў дзверы… I я не вытрываў болю, здаўся. Падпісаў усё, што падсунулі. I на сябе, і на цябе. Выбачай, Сцяпанка, за грэх мой вялікі.

Сцяпан адчуў: душа яго ападае, халаднее — што ні кажы, а калі прызнаеш за сабой грахі, то прызнаеш, што і грэшны. Цяпер ужо могуць судзіць і засудзіць надоўга.

— Я ж вас перасцерагаў, Франц Адамавіч, — умяшаўся ў гамонку Прафесар. — Адразу не трэба было адмаўляцца, падпісваць усё, што давалі. З вамі, палітычнымі, асобая гаворка.

— Адыдзі… — з нянавісцю прашаптаў стары. — Ты тут павучаў, малоў усякае, а там на нас нагаворваў… Паганец ты! Зладзюган! Прадажнік!

— Ды не Робін Гуд альбо Дон-Кіхот…

— Сволач!

— Вы, лапух, сталі ахвярай у гэтай сітуацыі… — раптоўна змяніўся Прафесар, і яго ранейшы ласкавы голас напоўніўся бязлітаснасцю, а прыемны твар падсвяціўся нялюдскай чарнатою. — Вы трапілі ў сілавое поле ін-шых, невядомых яшчэ вам, законаў таго страшнага мацерыка, пра які я гаварыў вам раней… Там ёсць адзін жалезны прынцып: усім нам паміраць, але ты памры сёння, а я памру заўтра…

— Ты тапіў нас, каб зменшыць сабе кару… Сцяпан сціснуў кулакі. Якая спачатку была павага да розуму і ведаў Прафесара, такая ўспыхнула цяпер прыкрасць, злосць.

— Толькі спакойна! — той павысіў голас. — Распусціш рукі цяпер — мы ўночы задушым цябе соннага. Альбо перадам па сваім ланцужку ў зону — задушаць там. Ведайце, лапухі: нам шмат за вас не дадуць, бо мы апраўдаемся сваёй класавай нянавісцю да ворагаў працоўнага народа…

20

Праз суткі Прафесара і яго хеўру забралі з камеры — здаецца, на суд; старога Грыгарцэвіча не чапалі, ён пакрысе ачуньваў, але ўсё больш і больш ненавідзеў сябе, а вось Сцяпана паклікалі на допыт. На гэты раз да са-мога начальніка раённай службы бяспекі, Мірзоева.

— Садзіся, — паказаў той, чарнамазы, непарушны, на крэсла перад сваім сталом, патушыўшы-затаптаўшы ў попельніцы з тоўстага зялёнага шкла недакурак. — Мне сказалі: ты — сур'ёзны мужык. Дык давай гаварыць па-сур'ёзнаму. Згодзен?

— Згодзен альбо не згодзен — тут не я рашаю… — адказаў ён.

— Правільна, абсалютна правільна, — спакойна прамовіў той. Надзіва быў нейкі непранікальны, нібы ў яго замест твару была адмысловая маска, а да ўсяго маленькія чорныя вочкі пазіралі не на яго, а паўз у прастору. — Скажу табе ясна: у нас хапае матэрыялаў, каб цябе судзілі за антысавецкую прапаганду і далі не меней дваццаці гадоў. Але ты можаш атрымаць пяць-шэсць і да гэтага значна лягчэйшы рэжым ды праз гады дватры вярнуцца па амністыі дадому, да жонкі-красуні, як кажуць. Хочаш?

— Калі была тут мая жонка?

— I пазаўчора, і ўчора.

— Чаму ж вы не пусцілі яе да мяне?

— Будзеш разумны — дадзім сустрэчу.

— А што вы хочаце?

— Мы можам адкінуць падазрэнне ў тваёй варожасці да Савецкай улады, пакрыем яе тваёй істотнай дапамогай партызанам… — сказаў Мірзоеў. — Але за гзта ты павінен пайсці нам насустрач.

«Падслухоўваць, што гавораць у вёсцы, і пераказваць ім?»

Ды не. Мірзоеў аглушыў іншым:

— Вазьмі на сябе абрабаваны ў Прудах магазін, ідзі па побытавым артыкуле…

Сцяпан спачатку ад нечаканасці добра не зразумеў, што ад яго хочуць. Пасля, здагадаўшыся, аж, мусіць, вырачыў вочы: «узяць» на сябе, што ён злодзей? Асароміцца? Зганьбіць сям'ю, усю радню? Вёску?

— Дваццаць гадоў строгага рэжыму страшней, чым два-тры звычайнага. Вызваляць ад знясільваючых агульных работ, будзеш ляпаць малаточкам у якой-небудзь майстэрні.

— У нас злодзей, бандыт — самая вялікая пляміна для чалавека…

— Мне напляваць, што і як лічаць у вас, — непарушна адрэзаў той.

— Што б вы ні рабілі са мной, — цвёрда прамовіў Сцяпан, — але я ніколі не падпішу, што я злодзей.

— А кажуць, ты — сур'ёзны, разумны, — нарэшце ўсміхнуўся Мірзоеў, але нейкай ненатуральнай, безжыццёвай усмешкай. — Няпраўда. Ты — дурань!

— Няхай сабе і дурань, але не злодзей.

— Глядзі сам, — Мірзоеў развёў рукі. — Табе хацеў памагчы сам таварыш Уладароў, помнячы, што ты ў вайну памагаў партызанам. Я хацеў пайсці Уладарову насустрач, але ты сам не захацеў палёгкі. ІІойдзеш са сваім дзядзькам па АСА…

Накрытая шэраю бляхай машына ціха вуркатала і імчала кудысьці ў начную цемру.

Там, у кабіне, сядзелі шафёр-салдат у шынялі, няба-чаны дагэтуль нізкі і куртаты старшына ў бушлаце, а тут, у паўасветленай будцы, — маладзенькі светлавокі салдат і трохі старэйшы, смуглы сяржант (абодва з наганамі), а за замкнёнай жалезнай перагародкай сядзелі яны, Грыгарцэвічы, і яшчэ некалькі сялян-хутаранцаў з прывянкоўскіх вёсак. Куды і чаго іх вязуць энкавэдыс-ты, ніхто ім не сказаў, усе іхнія запытанні коратка і груба абрываліся: «Молчать!», «В машину!», «Шаг влево, шаг вправо — побег! Стреляем без предупреждения!» Хоць было дзве ці тры гадзіны ночы, але з іх, зняволе-ных, ніхто спаць не хацеў і не мог, бо быў напружаны ад невядомасці; час ад часу дзяўблі насамі толькі ахоўнікі — салдат ды сяржант, прахопліваліся, ляніва пазіралі на іх і зноў заплюшчвалі вочы. Маладыя, сон браў сваё. Па-другое, мусіць, вельмі не асцерагаліся іх, вяс-коўцаў, ці прывыклі да сваей адмысловай службы.

— Перавозяць нас у большую цюрму, ці што? — падаў голас пажылы насаты мужчына з Куля (яго ўзялі за тое ж, за што і Грыгарцэвічаў, за нястрыманую гутарку са сваім начальствам, за тую праклятую «АСА»). — Альбо на суд вязуць?

— Прекратить разговоры! — тут жа абудзіўся сяржант. — Молчать!

Неўзабаве, як адчувалася, машына-будка збочыла з добрага, наезджанага шляху і папаўзла-закалыхалася па няроўнай, з выбоінамі і каляінамі дарозе. Значыць, іх везлі не ў Баранавічы, не ў Мінск, а кудысьці ўбок — па лесе альбо па полі. Хісталіся так мо з гадзіну.

Урэшце машына стала, але, здаецца, не па шафёравай волі: напружылася, завыла і тыцнулася, аж заглух ма-тор, тут жа зноў загірчэла, закалацілася і пачала спраба-ваць падавацца то наперад, то назад. Значыць, загрузла ў мяккай веснавой зямлі.

У дзверы грукнулі з двара раз-другі кулаком. А калі сяржант адчыніў, адтуль данёсся голас старшыны:

— Сяржант, выпускай!

Праханіўшыся, сяржант хуценька дастаў з кішэні шыняля ключы, адамкнуў замок і адсунуў кратаваныя дзверы перагародкі. Выйшаў з машыны, за ім — салдат.

— Выходите!

Сцяпан падаўся першы: злева і справа ад дзвярэй ста-яў канвой, воддаль, уперадзе, у святле фар бачыўся высок! плот з дошак, а паверсе іх, здаецца, быў нацягнуты некалькімі радамі калючы дрот.

Вылезлі ўсе.

— Стоять! — строга, як на быдла альбо на адпетых злачынцаў, закрычаў старшына. — Яшчо раз предупреждаю: шаг влево, шаг вправо — побег! Стреляем без предупреждення!

Прыстрашыў і шпарка пакрочыў да плота, загрукаў кулаком у вароты:

— Эй, черти! Хватит пьянствовать! Открывай! Позаплановый контингент!

Нечакана яго, Сцяпана, неўпрыкмет, але рэзка штурхнуў локцем дзядзька Францішак:

— Бяжы!

Сцяпан не варухнуўся ад утрапення.

— Чуеш? — зноў зашаптаў стары. — Бяжы!

— Разговорчнкн!

— А вы? — запытаў Сцяпан, таксама ўжо скурай адчуваючы вялікую бяду.

— Я не змагу…

— Разговоры, такую вашу!

— Ну! — выдыхам загадаў стары. Пад'юшчваючыся ад смяртэльнай небяспекі і ад страху, ад прагі жыць, Сцяпан наструніўся, а пасля рва-нуўся, піхнуў у грудзіну сяржанта (той брыкнуў дагары) і шуснуў управа — па тупкай пляцоўцы, за якой густой сцяной цямнеўся лес.

— Стой! — пачуў грозны вокрык, але не зважаў на яго, пёр, колькі хапала сілы далейдалей ад страшнай машыны і вусцішнага, абнесенага плотам і калючым дротам, месца. Здаецца, пачалі страляць яму ўпагон: зусім каля вуха заціўкалі кулі.

Бег, лапатаў па кустах, несвядома прыкрываючы твар сагнутай рукою — па ім біліхвасталі хваёвыя мокрыя галіны. Сэрца забілася так шалёна, што, здаецца, сарвалася, ціснула на горла, перацінаючы дыханне. Аж у горле рабілася суха і горача ды забалелазаныла ўбаку. Праз колькі хвілін убег у балаціну, увязнуў, а ка-лі запыніўся, дык, пераадольваючы шум у вушах, услухаўся: бягуць услед ці не?

— Стой!

I тут жа: бах-бах, гучнае рэха па лесе. Да ўсяго гаўкнуў сабака.

«Канец! — апёк душу страх. — Дагоніць, парве аўчарка».

Бачыў у вайну, што і як рабілі з няшчаснымі ах-вярамі нацкаваныя нямецкія аўчаркі. Яны — не сабакі, яны — звяры са звяроў.

Ашалела, як лось, якога абклалі ваўкі, чвякаючы, ломячы старое галлё, палапатаў далей. Бег і чамусьці — можа, па блізкаму водарнаму паху вады, травы і каменьчыкаў-галькі — адчуваў: вось-вось будзе перад ім вялікі ручай альбо нават і рэчачка. Салраўды, неўзабаве цьмя-на бліснула перад ім рачная гладзь — ён, як бег, так і шуснуў у яе з разгону, зусім не ведаючы, ці тут мелка, ці глыбока. На шчасце, якраз тут было плытка, цвёрдае дно, і ён нават далей пабег насустрач цячэнню, адчуваю-чы, як сцінаюцца, халаднеюць боты, а нагам нібы горача. Не, ім не было цёпла, гэта так па-свойму наступа-ла на яго ледзянота; паступова рэчка пачала паглыбляцца, і ён таксама паглыбіўся ў ваду — па пояс; вада, патрапіўшы ў боты, на сцёгны, астуджаючы адзенне і це-ла, сціснула абдымкамі холаду, дык мусіў падацца бліжэй да супрацьлеглага берага, асцерагаючыся раптоўнай сутаргі.

Калі пачаў вязнуць у іле і выбівацца з сіл, вылез, дзя-куй богу, на тупкі бераг і, знясілена зяхаючы, прыкладаючы руку да левай грудзіны, якую ледзь не разрывала сэрца, прыслухаўся. Спачатку нічога не чуў — ад утрапёнага сэрцабіцця і шуму-звону ў вушах, нават ва ўсёй галаве. Потым усё ж учуў далекаватыя невыразныя людскія галасы і даволі блізкі сабачы брэх — ясна, аў-чарка ўзяла яго след і ішла па ім. Стаяць, марудзіць і траціць час нельга было, і ён, як дзік-адзінец, патрусіў па лужку да блізкага незнаёмага густога лесу, не столькі вачыма, колькі вобмацкам, душой выбіраючы сабе выратавальную сцяжыну…

21

Апошнімі днямі Кураглядаў не толькі «ажыццяўляў уладу» — сядзеў у сваім кабінеце, званіў у раён, у сусед-нія сельсаветы і сам адказваў на званкі, прымаў навед-вальнікаў, праводзіў нарады-«накачкі», — але і не даваў спакою ні сабе, ні свайму «апарату».

Гэтыя дні была «павышаная гатоўнасць», калі, можа, у кожную хвіліну трэба будзе «прымаць рашучыя меры» — калі хтосьці ці не захоча здаваць бульбу-насенку, ці забунтуе, пойдзе на тэрарыстычны акт. Кураглядаў сам мала стыкаўся дома, мала спаў і іншых ганяў: Клопікава паслаў збіраць даніну ў Хатаву і бліжэйшыя да яе вёсачкі і хутары, Навуменкава — у Дзераўную, Ва-лянціну — у Ніўнае, тутэйшаму дэпутату і Мішку даручыў Янкавіны. Сам сядзеў у «штабе» і «кіраваў аперацыяй», прымаў сабранае і браў яго пад замок у сельсавецкім гумне, дзверы якога пачаў вартаваць яго любімец Дзік.

Толькі што з Мішкам унеслі ў гумно мяшкі з сабранай у Янкавінах бульбай; Мішка паехаў па новую долю, а ён, яшчэ раз акінуўшы вокам, колькі тут чаго (на многіх мяхах былі прышытыя латкі, а на іх напісаны насліненым алоўкам прозвішчы гаспадароў), закрочыў у сельсавет, любуючыся ўжо даволі цёплым красавіцкім сонцам ды думаючы, што трэба паклікаць у сельсавет настаўніцу і запытаць, як і што яна робіць да блізкага майскага свята: колькі і якія напісала транспаранты і лозунгі, як і колькі яе вучні вывучылі святочных вершаў і песень.

Падняў галаву: ці не відаць паблізу каго, каб паслаць яго па Ніну Іванаўну. Ага, каля сельсавецкага ганка жанчына. З дзіцем на руках. Марыся, кавалёва жонка.

Узбудзілася, часцей заштуршкавала сэрца: прыйшла вясковая красуня. Сама. Вунь ласкава, а то і лісліва зазірае амаль блакітнымі вочкамі, ловіць ягоны позірк і нібы смыляе вуснамі — не то ад сардэчнага болю, не то ад плачу, што вось-вось можа вырвацца на волю. Ён жа, Кураглядаў, учэпіста акінуў позіркам яе бліскучыя чорныя боцікі, якія яна, як і кожная тут жанчына, абувае толькі ў вялікія святы ці калі ідзе да касцёла, а пас-ля абмацаў вачыма не шырокія, але, як адчуваецца, вабныя, прыткія клубы пад шэрай спадніцай, напнуты ад грудзей паўсачак, высокую шыю і далікатны, мілы тварык і ў той жа час непрыхільна зірнуў на насупленае дзіця, вельмі ж падобнае на бацьку, на гордага і дзёрзкага Сцяпана.

Зразумеў: гордая жонка гордага мужа прыйшла да яго, самага ўладнага тут чалавека. Канечне, з адмысловай просьбай. Ён знарочыста надзьмуўся, буркнуў сваё «Здравствуй» і закрочыў да вуліцы.

Як і чакаў, пачуў услед:

— Таварыш Кураглядаў! Я да вас…

— Пачакайце, — кінуў амаль не азіраючыся. — У мяне ёсць свая важная справа.

Выйшаў на вуліцу. Нідзе нікога. Тады сам пайшоў у школу. Уласна, школы яшчэ не было, яшчэ і цяпер першы ды трэці клас вучыліся ў адной хаце, а другі ды чацвёрты — у іншай. Школа, для якой цяпер сохнуць дошкі на падлогу і столь, робяцца вокны, павінна быць ужо з гзтай восені. Як яго важкі ўклад у новае жыццё, што павінен павярнуць розумы і душы янкавінцаў у зу-сім іншы, савецкі, бок.

Паклікаў настаўніцу на двор і пагутарыў-пагавэндзіў з ёй не менш як паўгадзіны. Паволі вярнуўшыся, убачыў: Марыся цярпліва чакае яго каля сельсавета.

Цяпер, зблізку, угледзеў: зблажэла за апошні час — кругі пад вачыма, распухлыя ад слёз вусны. Алё ўсё роўна прыгожая.

— Да мяне? Па дзелу?

— Ага. Ну…

— Хадзем у кабінет.

— Можа, вы тут паслухаеце? — папрасіла Марыся, не хочучы заходзіць з ім у будыніну.

— Я — старшыня сельсавета, а не базарная баба, каб разводзіць абы-дзе гавэнды, — прамовіў сурова, адчуваючы, што сёння ўжо не ён, а яна будзе ліслівіць перад ім. — Я па справах, як грамадскіх, так і асабістых, прымаю наведвальнікаў толькі на сваім рабочым, гэта значыць, дзяржаўвым месцы.

Сказаў і пайшоў у будыніну. Пачуў: тупае ўслед. Перамагае сваю гордасць ды недаступнасць. Зайшоўшы ў свой пакой, пакінуў дзверы незачыненымі, зняў з галавы фуражку. Нечакана штосьці гарэзнае — можа, і ад радаснага адчування поспеху над красуняй — пад'ю-шчыла, і ён нечакана нават для сябе дзёрзка накінуў фуражку гіпсаваму бюсту на галаву. Той адразу з цы-вільнага чалавека стаў падобны на вайскоўца і, каб акуляры, дык, здаецца, рыхтык быў бы Троцкі, калі той ка-мандаваў Чырвонай Арміяй. Зайшоўшы, Марыся ўбачыла яго гэты жарт, але, здаецца, зусім не пазважала, заклапочаная сваімі турботамі.

Ён зноў нечакана адчуў яшчэ адно пачуццё — холаду і страху.

«Фу ты! Як хлапчук фактычна зрабіў правіннасць. Можна шкрэбнуць на мяне данос за знявагу правадыра. Дык пацягнулі б туды, дзе во яе Сцяпан. Але яна пісаць не будзе: папершае, не падумае нават, што гэта правіннасць, па-другое, ёй не да таго, а па-трэцяе, у іх, многіх янкавінцаў, няма бацыл альбо вірусу данос-ніцтва…»

На ўсякі выпадак, нібы між іншым, усё ж забраў фуражку, паклаў яе перад сабой на стале. Марыся за гэты час прысела на адным з крэслаў. З самага краю, каля дзвярэй. Пасадзіла дзіця на калені.

— Слухаю вас, — прамовіў, зноў акінуў яе, як кажуць, «раздеваюіцнм» позіркам.

— Памажэця… — міргаючы вейкамі, захліпала красуня. — Выбаўце майго Сцяпана і дзядзьку Францішка з бяды.

— Ты ведаеш, дзе яны?

— Ведаю.

— А знаеш, якая там сіла? Як яна нікога не дапускае ў сваю парафію?

Марыся не адказала, заплюшчыла вочы і зморшчылася ў ціхім плачы. Значыць, дагэтуль нямала ўжо выліла слёз, палямантавала ды пагаласіла. Адвяла руку, зірну-ла з мальбою:

— Вы ж ведаеце вялікае начальства — пагаварэця… I Сцяпан, і дзядзька нічога ж кепскага не ўчынілі.

— А за што ж іх арыштавалі?

— Не ведаю.

— За дабрачыннасць не арыштоўваюць, а ўзнагароджваюць, — сказаў, надаючы важнасць сваёй персоне. — Твайго любімага і паважанага табой дзядзьку ўзялі пад варту за антысавецкую агітацыю! За падрыў нашага курсу, за падрыў бяспекі краіны! Яны мараць частку яе, гэтую Заходнюю Беларусь, аддаць капіталістычнаму Захаду!

— Нічога ж благога яны не рабілі… — вяла сваё маладая засмучаная жанчына.

— Не ўтойвай — як маглі шкодзілі.

— Не! Паверце, не!

— А замышлялі яшчэ страшнейшае. Вось іх своечасова і пазбавілі волі.

— Не… — наўзрыд заплакала Марыся.

— Ды што ты можаш іншае сказаць! Канечне, будзеш не гаварыць на іх кампрамат, маляваць святымі анёламі.

— Прашу вас: памажэця! — падняла на яго свае прыгожыя вочы.

«Ох бы цяпер пацалаваць, а то і ўзяць яе! Жанчына са слязамі — адмысловая жанчына!»

— Павер, — прамовіў як мага па-прыяцельску, для чаго нават прыклаў руку да грудзіны. — Яны, як сама ведаеш, не ў міліцыі, дзе начальнікам мой сябра, яны — у энкавэдэ. А туды, кажу, надта не ткнешся. Начальнік гэтых органаў — новы тут чалавек, на ўсіх глядзіць па-дазрона. Нават на нас, партызанаў, савецкіх і партый-ных служачых.

— Калі трэба, заплацім…

— Чым? — усміхнуўся.

— Калі грашыма — дык грашыма, а калі якой работай — дык работай.

— Згодзен: работай… — пагарэзаваў. — Давай сустрэнемся ўвечар, пагаворым. Ці ў мяне, ці я сам да цябе падыду.

Апусціла галаву. З болем у душы.

— Згодна? — пачаў наступаць і, не чуючы адказу, пазмоўніцку зашаптаў: — Не бойся, не стрымлівай сябе рэлігійнымі альбо маральнымі забабонамі. Згодзішся пабыць маёй — сам паеду ў раён, пайду да начальніка органаў і буду прасіць за іх, хоць магу атрымаць за гэта па носе. Не згодзішся — пальцам не пакратаю, будзеш у маладым веку замужняй удавою…

— Як вы можаце такое гаварыць?! — цяжка ўздыхнула. — Такое гора ў мяне!

— Дык давай пазбаўляцца ад яго!

— Толькі не гэтак…

— Не бойся, ніхто не ўведае. I я… Ну, аберагу цябе, не будзеш цяжарнай.

— Я, каб вы ведалі, цяпер цяжарная, — прызналася.

— Тым лепш, — захапіўся ён. — I для цябе, і для мяне. Дык самому прыйсці да цябе?

— Не.

— Падумай, — сказаў мякка, пачаў далей заварожваць: — Я не заўсёды такі строгі, я ўмею быць і ласкавы. А з табой дык зусім буду як ягня.

— Прашу вас, — падняла на яго напоўненыя слязьмі вочы, — не гаварэця пра такое. Прашу вас, хочаце, на калені перад вамі стану: выратуйце добрых людзей. Усё жыццё будзем вам дзякаваць.

Зразумеў: не падаб'еш на тое, што ён хоча.

— Усё, спынім размову, — адрэзаў, не даючы ёй іншага выйсця. — Перадумаеш — прыходзь уночы альбо кліч мяне да сябе. Я ж табе не хлапчук, каб…

Не даслухала, не развіталася, падняла дзіця на рукі і гаротна падалася з кабінета.

«Здасца ці не? — паразважыў. — Хоць і адно, і другое не выратуе яе Сцяпана. З тых жалезных лап ён ужо не вырвецца… Але мне бяда малая — мне трэба яе маладосць, яе краса!»

Пасядзеў хвіліну-другую, асэнсоўваючы сваю гутарку з маладой жанчынай. Здаецца, добра з ёй гаварыў, хоць, канечне, можна было тады-сяды падступацца да яе больш гібка. Невялікай адукацыі, нідзе надта не была, але чуйная, успрымальная ды цнатлівая ад прыроды, а заадно асцярожная, з моцным сорамам і бояззю грэху. Карацей, мусіць, яна і ёсць тая жонка, якую можна на-зваць ідэальнай.

У дзверы ціха пастукалі.

Мішка. У салдацкіх кірзачах, абвіслым зашмальца-ваным галіфэ, у шэрай, з зялёнымі кветачкамі, нямец-кай марынарцы, як тут кажуць, штрыфлі якой былі за-гнутыя. Кучаравы і чарнявы, як цыган. Калі тут, зна-чыць, прывёз яшчэ калёсы поўных мяхоў. Пасля таго, калі ўзялі Грыгарцэвічаў, не глядзіць у вочы. Паводзіць сябе як пабіты сабака. Можа, перажывае за ўчыненае, за данос, можа, баіцца будучага гневу сыноў Францішка Грыгарцэвіча.

Стаў вось у парозе, маўчыць.

— Слухай, малойчык, — беспакарана (не толькі як на падначаленага, але і як на чалавека малога росту) напаў на яго Кураглядаў, ведаючы, што той усё сцерпіць. — Штосьці ты мне алошні час не падабаешся.

— Я сам сабе не падабаюся…

— Што такое?

— Здаецца, пасадзяць іх…

— Пасадзяць. I не тут, а запруць у Сібір.

Мішка змаўчаў, закусаў ніжнюю адтапыраную губу.

— Ты што — каешся? Перажываеш, што свядома пацвердзіў антысавецкі змест размоў кулака-хутараніна і яго родзіча?

— Ці вялікая каму шкода, што нехта сказаў згарача тое-сёе?!

— Вялікая! Небяспечная! — і Мішку, і самога сябе пачаў пераконваць Кураглядаў. — Ён сеяў паганае зерне, якое магло б даць страшныя ўсходы! Ты таксама, гляджу, няпросты шпянёк. Часамі, як падгледжваў, падоўгу пазіраеш на захад і шматзначна ўсміхаешся… Пытанне: чаму, чаго пазіраеш на захад? Чаму, чаго ўсміхаешся? Тут ёсць свая дыялектыка!

Мішка аж вылупіў вочы: што — гэта грэх? Пазіраць на захад сонца?

— Нечага глядзець на захад, глядзі на ўсход! Бо трэба заўсёды і ва ўсім арыентавацца толькі на Маскву! Зразумеў дыялектыку?

Мішка ўсё зразумеў, але ўсё роўна быў уражаны.

— Зразумеў? — перапытаў Кураглядаў.

— Зразумеў.

— Малайчына! — усміхнуўся Кураглядаў. — Ну, а цяпер, друг, прызнавайся як на споведзі: чаго быў у ваенкамаце?

— Па клопатах.

— Па якіх!

Мішка зусім звяў, хоць у іншых выпадках мог бы выкруціцца. Ведае, канечне: мала што Кураглядаву ска-залі пра яго нечаканы візіт у ваенкамат, дык яшчэ і сам здагадваецца, чаму быў ён, гэты візіт.

— Скрытны і вераломны! Хацеў нават мяне абмануць! — нібы пакрыўдзіўся, а на самай справе абурыўся Кураглядаў. — I яшчэ. Як гэта зразумець: калі тыдзень таму вярталіся ноччу з раёна, дык ты ўсю дарогу прыставаў да мяне: «Хачу ўзяць замуж Валю», «Хачу ўзяць замуж Валю». А цяпер — як вады ў рот набраў. Ці насцёбаўся тады да адключкі, нічога не помніш?

Мішка падняў галаву, зірнуў спадылба і непрыязна. Які не быў тады п'яны, а помніць, што якраз гэта ён, Кураглядаў, чапляўся: бяры замуж Валю ды тыцкаў у скронь наганам. Гэтыя дні, прадчуваючы нядобрае, хацеў даць драла з вёскі, сам прасіўся ў войска, але не ўзя-лі (Кураглядаву пазваніў знаёмы ваенкаматавец і па-жартаваў: «Ты чаго свайго вадзіцеля давёў да таго, што сам прыбег прасіцца ў армію?»).

— Дзе твая заява? — атакаваў яго Кураглядаў.

— Якая заява? — пабялеў Мішка.

— Ты што — дурня строіш?! — закрычаў, а пасля загадаў: — Ідзі сюды!

Падсунуў ліст белай паперы, даў сваю самапіску.

— На, пішы, — прамовіў лагодна, усміхнуўся. — А ўвечар Валю абрадуем…

Мішка ўсё зразумеў, зірнуў з мальбою:

— Апанас Лукіч, я не хачу…

— Што! Бабы, дзеўкі не хочаш?

— Я жаніцца не хачу.

— Цыц, такую тваю! — Кураглядаў непрыстойна вылаяўся і грукнуў па стале кулаком. — Не злуй мяне! Гэта ўжо вырашана: ты, якраз ты, наш чалавек, бярэш замуж Валю, якую любіш і ў свой час спакушаў і, канечне ж, спакусіў. Яна ў цябе закаханая па вушы. Ну і на здароўе!

— Апанас Лукіч… — зноў узмаліўся Мішка. — Кажу ж, я не думаю яшчэ жаніцца. Мы другую палову хаты яшчэ не абладзілі, а па-другое, у нас робяць вяселлі ўвосень, калі ёсць новая мука, бульба, свежаніна.

— Даю, гад, адну, толькі адну хвіліну на роздум… — працадзіў скрозь зубы Кураглядаў. — Праз хвіліну здымаю вось гэтую трубку і званю ў раён: прыязджайце і забірайце ярага антысаветчыка, пасобніка контррэвалюцыянераў, які кожны вечар з надзеяй пазірае на Захад, а да ўсяго хацеў зрабіць замах на мяне, старшыню сельсавета! — Зірнуў на гадзіннік на валасатай руцэ. — Паўхвіліны засталося, дваццаць секунд, пяць… Усё! Канец ультыматуму!

— Што і як пісаць? — здаўся, лічы, захлімзаў Мішка, дрыготкай рукой узяў самапіску, сеў каля яго стала.

— Пішы на маё імя заяву, што ўжо даўно… ну, не меней чатырох-пяці месяцаў, вельмі любіш Валянціну Казіміраўну Зубрэвіч і хочаш зарэгістраваць з ёю шлюб.

Ён пераможна і ўрачыста дыктаваў тое, што ў патрэб-ны момант можа выратаваць асабіста яго, а Мішка па-слухмяна ўсё гэта крэмзаў.

Калі той, успацеўшы, скончыў пісаць, узяў па-перыну, зморшчыўся:

— Ну і пішаш жа ты! Як курыца лапай. Ты колькі класаў польскай школы маеш?

— Два.

— Відаць… — прамовіў, але болей на гэты конт устрымаўся гаварыць (у самога не большая адукацыя, чатыры класы). Задаволіўся, схаваў заяву ў сейф. — З Валяй будзеш жыць прыпяваючы. Абое маладыя, на добрай рабоце, пад маім надзейным крылом… — Падняўся, прытуліў зусім скіслага жаніха. — Мужчына будзеш. Не Мішка, а дзядзька Міхал, як тут у вас кажуць, ці, па-нашаму, Міхаіл Пятровіч. Муж. Гаспадар. Жанаты — зусім іншы чалавек… Ну, чаго глюгу звесіў? Лесу на сваю хату дам! Грашовую помач! Будуць калгасы — калі не старшынёй, дык абавязкова намеснікам старшыні зраблю! Табе яшчэ ўсе тут у ногі кланяцца будуць! Як начальніку! Карацей, трымайся за мяне — не прападзеш! — Панізіў голас, сказаў паўшэптам: — Сёння, пад гадзін дванаццаць ночы, падыходзьце сюды з бацькам, пару мяшкоў бульбы дам…

Мішка маўчаў, не радаваўся: хоць і не ведаў, з якім «пасагам» трэба будзе браць замуж Валю, але адчуў іншае і адчуў добра — мусіць злучаць лёс ужо не з цнатліваю дзяўчынай, а з чужой каханкаю, мусіць хутка цярпець нямала новых людскіх кпін і насмешак. Канечне, у гэтыя хвіліны шкадаваў, што ў свой час па-цягнуўся да новага начальства, да вось гэтага Кураглядава. Думаў, што абскача аднавяскоўцаў, выйграе, ажно…

Кураглядаў жа, цешачыся, што на гэты раз удала выскачыць сухі з вады, жартам, а гэта значыць міласці-ва, лічы, сардэчна, смалянуў раз-другі далонямі Мішку па рэбрах.

— Вышэй галаву, Міхаіл Пятровіч! Ну! Аднак Мішка не ўзвесяліўся.

— Хадзем унясем у гумно мяхі, — бачачы гэта, пасур'ёзнеў-падзелавеў Кураглядаў.

Мішка, як апушчаны, як намоклы ў вадзе пеўнік, паплёўся ўслед, адрачона памагаў увалачы бульбу, пасля моўчкі ад'ехаўся па новы збор.

Позна ўвечар вярнуліся з абозам Клопікаў і Навумен-каў: першы — п'яны ў дыміну, другі — цвярозы, угодлівы. Калі згрузілі мяшкі, Клопікаў пачаў клясціся ў лю-бові, напрошвацца зайсці да яго, але ён абодвух пагнаў дадому. Пазней хутка адпусціў і Мішку. Чакаў Валю. Хацеў застацца з ёю сам-насам.

Тая прыбыла з гарой мяшкоў на калёсах зусім позна. Кураглядаў паленаваўся перацягваць столькі мяшкоў адзін, загнаў каня ў гумно з калясьмі, выпраг яго, навязаў пры шуле і падкінуў яму сена.

— Пачакай, — затрымаў сваю сакратарку, калі тая памкнулася сысці. — Ёсць важная гутарка. Хадзем да мяне.

— Позна ўжо, — пачала ўхіляцца тая. Апошнія часы пахуднелая, надта на твары, сумная, нібы не ўмеючы ўжо ўсміхнуцца. Па-жаночаму спакутаваная. — Гаспадары чакаюць.

— Нідзе яны не дзенуцца, — абхапіў, прыціснуў да сцяны і пачаў шукаць яе вусны сваімі.

— Не трэба, Апанас Лукіч, — яна не адштурхнула, канечне, з-за страху перад ім, але наструнілася і адвярнула галаву.

— Усё ты адно: «Не трэба!», «Не трэба!» Трэба! — Усёдазволена павярнуў яе галаву і пацалаваў у самкнутыя і халодныя вусны. Па звычцы спрабаваў расшпіліць яе паўсачак, пасля пачаў ціскаць, мяць яе цела. — Хадзем, па чарцы возьмем.

— Не.

— Чаму — «не?»

— Ведаеце ж: няможна мне…

— Калі крыху, дык можна.

— Не. Не буду, — як і кожны раз у апошнія часы, яна была ўпартая і непадатная, даводзіла яго і да злосці, і да шалу. — Ды не трэба нам болей мець блізкае…

— Што выйшла — тое выйшла, — сказаў разгарачана. — Не адчайвайся. Ёсць добрае выйсце. Хадзем, пагаворым пра ўсё.

Шукаючы хоць якое збавенне ад нечаканай бяды, паслухмяна, як аглушаная авечка за ваўком, пайшла з ім. У цёмнай хаце была пакорлівая, дазволіла распрануць сябе і завесці на ложак, цярпліва аддалася яму.

Пасля, калі схлынула палымяная хваля, вярнуўся цвярозы розум і разлік, ён хацеў, каб Валянціна паднялася, апранулася і пайшла з хаты, але ява не звіхалася пакідаць яго, нерухома ляжала побач і чакала яго выратавальных слоў. Адвойчы яму трапіўся ў рукі нейкі любоўны трактат, дык там вычытаў: жанчыну трэба да блізкасці і пасля яе шмат лашчыць, гаварыць ёй харошыя словы, «каб яна купалася ў іх, як у ванне», але, як і заўсёды, не хацелася ў хвіліны, калі дабіўся свайго, красамоўнічаць, гаварыць тое, чаго не было на душы. I яшчэ адно. Неяк у партызанах яму трапіла ў рукі кніжка без вокладак, пачаў чытаць яе ад суму; мно-гае з прачытанага забыў, а вось адну думку запомніў. Пра тое, што мужчына можа вылепіць з жанчыны, якая пойдзе за ім, усё, што захоча: высакародную жонку і маці, распусніцу, няшчасную кабету і яшчэ шмат што. Успамінаючы гэта, ён часамі крыху дакараў сябе, што вось ён па-свойму ломіць жыццё Валянціне, але калі ім ава-лодвала любоўная прага, адкідваў усякія дакоры, ішоў па сваё напралом…

— Харошая ты, — усё ж пераадолеў сябе, пагладзіў яе па валасах, шыі і, здаецца, па цвярдзейшых цяпер, чым раней, грудзях. — Я хацеў бы, каб ты была мая жонка.

— Гаварылі: возьмеце… — прамовіла. З крыўдай.

Папікае: некалі, калі падлабуньваўся, кляўся, што не кахае сваю жонку, узяў яе замуж выпадкова, між ёй і ім не было і не будзе ніякай е;,насці, ён хоча сысціся толькі з ёю, Валянцінай. Каб быў сарамлівы цяль-пук, дык не падступіўся б, аддала б сваю маладосць і гарачыню камусьці іншаму, але, дзякуй богу, не з баязлівых, узяў крэпасць няспыннымі дзёрзкімі атакамі.

— Чаму не — узяў бы, — сказаў. — Я ж думаў: мая забылася ўжо пра мяне, не будзе шукаць. Аж чорт прыгнаў земляка, убачыў мяне тут — шукае.

— Не ведаю, што рабіць… — Валя ўсхліпнула. — Будзе ж дзіця.

— Наша. Савецкае.

— Вам жарты, а мне…

— Казаў жа, ёсць выйсце.

— Якое тут іншае можа быць выйсце?

— Ёсць.

— З'ехаць мне куды? Гадаваць дзіця без бацькі?

— Не. Сёння да мяне зайшоў наш Мішка. На калені кінуўся, рукі заламаў: «Апанас Лукіч, што хочаце, усё рабіце са мною: люблю Валю, толькі яе хачу ўзяць замуж!» Чуеш?

Тая, здаецца, разгубілася і расчаравалася ад такога «паратунку». Па-першае, не высока цаніла такога нарачонага, хоць той раней заляцаўся, а па-друтое, баялася ісці за кагосьці цяжарнай.

— Ён — добры хлопец, — пачаў заварожваць яе. — А неўзабаве, калі дойдзе да калгасаў, я папхну яго ўгору, першым чалавекам тут будзе.

— Першым чалавекам ён ніколі не будзе, — уздыхнула. — Не той склад, каб быў лад…

— Не задаволеная?

— Я не думала, каб за яго выходзіць.

— Але ж ён які ўжо час, далібог, прыстае: «Хачу ўзяць замуж Валю!», «Хачу ўзяць замуж Валю!» — маніў, як кажуць, не міргнуўшы вокам. — Я, канечне, не хацеў і не хачу нікому цябе аддаваць. Думаў: уляжацца ўсё — буду толькі з табою жыць-пажываць ды дабро нажываць. Аж бачу: трэба болей клапаціцца пра цябе, не дай бог пакінуць у бядзе. Дык сёння праз боль, праз душэўныя слёзы згадзіўся, каб ён браў цябе…

Паколькі яна — ці то прыслухоўваючыся, ці то жаночым сэрцам разумеючы, што ён крывадушна хлусіць, — маўчала, думала-перажывала, рашыў яе абна-дзеіць.

— Мала таго, што ўзнясу яго, змушу вёску здымаць шапку перад ім, дык увесь час на маіх вачах будзеш. У крыўду не дам. Памагаць буду… — Схапіў, прыціснуў да сябе. Зноў — толькі цяпер без похаці — пачаў ціскаць, мяць, лічачы, што яго сіла — праява ягонай мужчынскай увагі ды любові.

Яна, зацяўшыся, цярпела. Нават не скардзілася, што ёй баліць. Асудзіла сябе на пакорлівасць.

— Ну адгані ад сябе ўсякія нядобрыя думкі, люба! — прыціснуў да сябе. — Калі захочаш, дык мы і далей будзем сустракацца. Хочаш? Мяне, такога байца?

…Потым выпілі па чарцы, закусілі; калі Валянціна, нібы пажвавелая і быццам яшчэ болей задуменная, пай-шла, Кураглядаў набулькаў і кульнуў адным махам шклянку гарэлкі, радуючыся, што ўдала выбавіўся ад новага наганяю і заадно заглушаючы невялікую згрызо-ту. Калі забрахаў Дзік, падаўся на двор.

Як і чакаў, каля гумна напаткаў Супраневічаў — бацьку і сына Мішку. Моўчкі адамкнуў гумно, упусціў іх усярэдзіну і, зачыніўшыся, запаліў запалку, пасля — ліхтар.

— Перасыпайце ў свае мяшкі з чужых, — паказаў на горку складзеных на таку мяхоў.

— О то дзякуем, старшынька, — шчасліва загаманіў Супраневіч-бацька. — Дай бог вам здароўечка. Гэта ж нават на насенне не маем ужо картофлі.

— Бярыце-бярыце, — паблажліва адказаў ён. — Калі збяром і ўбачым, што ёсць лішняе, дык, можа, яшчэ дам.

— Дзякуй, старшынька. Дзякуй, добры чалавек. «Канечне, не зусім маральна, што акалпачваю паслухмянага служаку, — падумаў. — Але… не ісці ж мне з пасады, быць простым смяротным! Жыццё… Хто ду-жэйшы, спрытнейшы альбо хітрэйшы, той наверсе…»

Калі Супраневічы перасыпалі бульбу ў свае мяхі, па-мог аднаму і другому ўзяць цяжар на спіну, прыхапіў поўны мех з калёс сабе, замкнуў гумно і вярнуўся ў хату. Выпіў з бутэлькі рэшту гарэлкі, добра пад'еў і ўлёгся спаць, адчуваючы на падушцы пах Валіных, мусіць, па-мытых у мяце валасоў.

«Неблагая дзеўка. Памагу ўладкаваць жыццё…»

22

Назаўтра Кураглядаў паклікаў сваіх работнікаў і запытаў, колькі яны сабралі бульбы. Пакуль што, як по-хапкам падлічыў, яшчэ не было і палавіны таго, што трэба было здаць раёну. Нават тут, у Янкавінах.

— Мала! Вельмі мала! — як заўсёды, з раніцы быў злы. — Трэба прымаць рашучыя меры, каб працаваць лепш!

— Ёсць такія сем'і, што не маюць чаго даць, — сказала Валянціна.

— Не маюць альбо не хочуць? — строга запытаў і ў яе, каханкі. Каб іншыя бачылі: ён строгі і да сваёй маладой любіміцы.

— Не маюць, — як ніхто з іх, падначаленых, смела адказала яна.

— Ты добра ведаеш, што не маюць?

— Добра.

— Трэба не столькі давяраць, колькі правяраць! — секануў у паветры рукою. — Тут народ такі… Калі пачулі пра нарыхтоўку, то могуць і хаваць сваё дабро. Натура ва ўласніка вядомая. Яму напляваць на іншых, на раён, на краіну… Адным словам, аднаасобнікі! Ды яшчэ гэтыя, заходнікі!..

— Праўда, Лукіч, каторыя не могуць даць ні каша бульбы, — падаў голас потны і мляўкі пасля ўчарашняй выпіўкі Клсшікаў.

— «Не могуць!» — перакрывіў Кураглядаў. — Гэта вы, работнічкі, не можаце як след працаваць з людзьмі! Не толькі зламыснікаў, што зрываюць пастаўку, але і вас трэба аддаваць пад суд! Ці вы думаеце, што гэта ўсё жартачкі? Краіна сама становіцца на ногі пасля цяжкай вайны, краіне патрэбен пасяўны матэрыял, тая ж бульба, а вы разводзіце тут анцімоніі! «Не могуць». Давайце гаварыць праўду: не хочуць аднаасобнікі памагчы. I іменна нам, Савецкай уладзе! СССР! Ці вы гэтага не разумееце?

Усе паапускалі галовы.

— Калі палітычна неадукаваныя альбо няздольныя да адказнай работы, называйце прозвішчы зламыснікаў. Сам займуся імі.

Паразгортвалі свае сшыткі, назвалі прозвішчы тых, хто не здаў сельсавету нормы бульбы. Ён запісаў усіх у свой старшынёўскі блакнот. Пасля, калі адпусціў сваіх людзей, паслаў іх ва ўсе іхнія вёскі, пазваніў участкова-му, Лявонаву: так і гэтак, прыязджай, пужні формай, а калі трэба, дык і зброяй, каб не ўпіраліся, не байкатава-лі такую сур'ёзную акцыю. Той, хітрун, пачаў ухіляц-ца — бачыш, хапае тых, хто не хоча здаць бульбу, і тут, дзе ён жыве, дык вы там, у сваіх Янкавінах, націскайце самі. Дый, гэта, маўляў, не столькі яго клопат, а іхні, сельсавецкі. Ён прыбудзе тады, калі на іх, скажам, бу-дуць кідацца з нажамі альбо з сякерамі, а то зарэжуць ці засякуць каго. Ды ўчэпісты Кураглядаў не адступіў, змусіў-такі заявіцца і сюды. Добра ведаў ужо: аднаасоб-нікі — людзі бітыя, міліцыянера збаяцца болей, чым яго, цывільнага. Форма, кабур ззаду, грозны позірк, суровыя словы, а тым болей што ён можа затрымаць і за-везці ў раён, усё гэта робіць сваё ўражанне. У людскую душу за вайну ўвайшлі боязь і паслухмянасць перад ча-лавекам у форме і са зброяй — нашмат больш, чым перад законам. Часамі ён, гэты закон, толькі дзеля прыліку, на паперы, ніхто на яго не зважае, толькі прыкрываецца ім, а ў жыцці ўсё ідзе па-іншаму, «дзеля партыі, дзеля вышэйшых мэт і інтарэсаў».

Потым, калі лейтэнант Лявонаў прыджгаў на мата-цыкле, Кураглядаў падсеў да яго ў каляску і паехаў з ім да «бунтаўшчыкоў». Услед падаўся Мішка на пустых ка-лёсах.

Усё смялей і смялей бралася вясна: падсох, пабялеў брук, сышла ці спала вада ў канаўках, пакінуўшы на дне вымыты альбо нанесены жоўты пясочак, выпетраліся платы і ствалы дрэў, абкінуліся зялёна-жаўтаватым вэлюмам вербы і падрыхтавалася разгарнуцца і заззяць у адну цёплую ноч пяшчотнай зелянотай лісце на бярозах, зазелянела вялікім дываном аселіца. Жанчыны падмя-таюць двары, вуліцу каля свайго селішча, пасыпаюць жоўтым пяском сцежкі, а каторыя ўжо капаюць рыдлёў-камі зямлю ў гародчыках і садзяць раннія кветкі. У многіх дварах мужчыны ляпаюць сякерамі і малаткамі — хто плазуе, склюдзіць бярвенне, хто сядзіць на зрубе альбо ўжо на страсе новага дома. Усе, канечне, право-дзяць іх цікаўнымі позіркамі — аж да Вікці Навіцкай, ля селішча якой яны вось ткнуліся і запыніліся.

Селішча добрага тут яшчэ не было: ні плота, ні хаты з прыбудовамі і садовых дрэўцаў, тырчэла толькі з зямлі ўдзірванелая зямлянка і побач ляжала груда акоранага, пацямнелага бярвення. На дварэ — старая гаспадыня, Вікціна маці, і трое, адно пад адно, чарнявых дзяцей. Гэ-тыхНавіцкіх, як і многіх у вёсцы, Кураглядаў ведаў найперш па сельсавецкіх дакументах і толькі крыху ў твар, знаючы, што гаспадар летась падарваўся на лузе на міне.

Падышоўшы, Кураглядаў павітаўся і адразу ашала-міў старую:

— Што гэта вы, грамадзянка, байкатуеце важнае дзяржаўнае заданне?

Тая — у старых, пашытых валёнках, доўгай, да зямлі, спадніцы, паўсачку ды ў цёплай хустцы, хоць на дварэ ярка ды цёпла ззяе сонца, сагнутая, з кіёчкам — адхіліла хустку ад вуха.

— Я не чую, чалавек, што вы гаворыце.

— Чаму не здаеце два пуды бульбы? — пракрычаў ёй у вуха.

— А, — пачула тая. — Вы — пра картофлю… Няма яе, чалавек, дык і не здаём.

Бачачы, што з глухаватаю старой мала толку гаварыць, Кураглядаў павярнуўся да большага, гадоў ся-мі, босага хлопчыка ў штоніках з салдацкага зялёнага галіфэ:

— Дзе маці?

— Там, — той матлянуў галавой на зямлянку. «Схавалася», — зразумеў ён.

— Пакліч яе сюды, — загадаў малому.

Той паслухаў яго, вясковага начальніка, адчыніў дзверы ў зямлянку.

— Мамуся! Вас клічуць.

Нават тут, на дварэ, было чуваць, як адтуль, з зямлянкі, на хлопчыка засыкалі. Ён збянтэжана азірнуўся, шчыра гаворачы ўсё вачыма: маці не хоча выходзіць.

Лявонаў дастаў пачак цыгарэт, пачаў марудна выбіраць, а затым мяць цыгарэціну, хукаць на яе — увайшоў, бач, у свае, «вельмі важныя», клопаты; Кураглядаў, адчуваючы, што трэба паказаць уладу, рашуча накіраваўся да зямлянкі, да дзверцаў, абабітых старою дзяружкай.

— Грамадзянка Навіцкая! — гукнуў. — Выходзь! Жыва! Што за гульні ў хованкі?!

Зазірнуў углыб. Спачатку, пакуль засланяў сабой святло, нічога не ўбачыў у паўзмроку, а потым, стаўшы бокам, угледзеў: паблізу ўвахода — невялічкая печачка з чыгуннай плітой, за ёй — стол на кругляках і з абчасаных плашак, воддаль, абапал сцен, — палкілежакі. У кутку, адрачона спусціўшы галаву, сядзела гаспадыня. Не зважала, што ён, старшыня сельсавета, стаіць блізка, кліча выйсці на двор.

— Я чакаю вас!

— Чаго? — павярнула галаву, зірнула на яго.

— Выходзьце — пачуеце.

Яна паслухала, пратупала па земляным доле, падня-лася па «лесвіцы» — некалькіх аплазаваных, а цяпер ужо замусоленых падэшвамі бярвенцах — і выйшла на святло. Сярэдняга росту, тонкая і худая. Як і маці, у зі-мовых валёнках, доўгай спадніцы і хустцыканаплянцы. Здаецца, ёй трыццаць гадоў, а выглядае на ўсе пяцьдзесят. Закашлялася. Ці прастуджаная, ці, можа, нават хворая на лёгкія.

— Вось што, грамадзянка Навіцкая… — калі яна перастала кашляць, прамовіў ён, з усяе сілы выціскаючы з сябе спачуванне ці, як кажа Уладароў, «мяккацеласць» ды набіраючы стальныя ноткі. — Ты чаму супраць Савецкай улады?

Зірнула на яго глыбокімі, запалымі вачыма. А ў іх — ні крыўды, ні злосці, нейкая адрачоная пустэча.

— Чаму, як паложана, не даеш сама меней два пуды бульбы?

— Калі вам «паложана», дык бярыце…

— Як гэта — «бярыце»? — наўмысна пачаў задзірацца, распальваць сябе. — Ты сама, свядома павінна адгукнуцца на патрэбы краіны і падзяліцца лішнімі запасамі.

— Якімі?

— Кажу ж табе рускаю мовай: здай два пуды бульбы.

— А калі ў мяне ні адной бульбіны ўжо?

— А як жа ты тады жывеш?

— Вось так і жыву на вадзе і траве.

— Разжалобліваеш! — ухмыльнуўся. — Ухіляешся!

— Бярыце! — нечакана ў яе шараватых вачах бліснулі злыя агеньчыкі, і яна ступіла да яго, закрычала. Адкуль толькі ў яе, дахадзягі, з'явілася столькі жывасці. — Усё забірайця! Зямлянку гэтую гнілую! Мамусю! Дзяцей! Вам жа ўсё паложана!

— Ты гэта… — ад нечаканасці аж запнуўся і адступіў. — Не дуры! Не адной табе нялёгка. Усёй краіне цяжка!

— Я ўсёй краіны не накармлю.

— Ясна, ты толькі сама пра сябе думаеш.

— А хто пра мяне, пра маіх дзяцей і маці паклапоціцца? Вы? Краіна? Вы глядзіце толькі, як што ўварваць. Ды сыкаеце пры гэтым: маўчыі Не пікні!

— Ты што — не разумееш, як абнясіліла краіну вайна?

— На добры толк вас, балбатуноў, за гэтую вайну трэба на кастры паліць. Шушукалісяшушукаліся з Гітлерам, а потым удвух нас рабавалі, білі, палілі, у зямлянкі загналі… I цяпер душу вытрасаеце, апошняе забіраеце…

— Ты!.. — захліпнуўся ад злосці. — Трымай, дурніца, язык за зубамі! Давай два пуды насенкі, і канец спрэчцы! Паказвай, дзе капец.

— Вунь, за зямлянкай.

Рушыў па ўтаптанай сцежачцы за зямлянку. Сапраўды, паблізу на ворыве па адзін бок — груда зямлі, па другі — куча саломы, а пасярод — яміна. У ёй толькі старая салома. Нават ні аднаго гніляка няма.

Вярнуўся. Напаў:

— Куды перахавала насенку?

— У… — здаецца, хацела са злосці па-простаму, груба сказаць, але не паспела, забіў дых кашаль.

Якраз пад'ехаў сюды на калёсах Мішка. Кураглядаў паклікаў яго пальцам: хадзі-хадзі. А калі той паслухмя-на падышоў, загадаў:

— Ідзі ў зямлянку, правер, ці не схавана там пад палкамі бульба.

Той зніякавеў перад удавою, бадай, самай гаротнай у вёсцы жанчынаю, але ўбачыўшы яго строгі позірк, шыб-нуў у зямлянку і неўзабаве выскачыў адтуль, развёў рукі.

— Няма.

— Абследуй поле, — зноў загадаў Кураглядаў і сам пайшоў за ім. За зямлянку, за дзічкугрушу.

Нідзе ні грудка, ні свежай пляміны. Праўда, вунь воддаль, пры аселіцы, свежая ралля. Рушылі туды. Ага, нядаўна рыдлёўкай перакопана, можа, і соткі дзве зямлі.

Пачаў корпаць, наском бота ў ямінцы. Праз хвіліну-другую выгарнуў наверх трэць разрэзанай бульбіны.

— Бачыў ты! — абурыўся. — Хуценька пасадзіла, каб не даць! Не, нас не акалпачыш!.. — I да Мішкі: — Ідзі бяры рыдлёўку. Выкапаем!

Мішка вытрашчыў вочы: што?

— Чуеш, сабачая морда? — раўнуў на яго Кураглядаў. — Бягом, такую тваю, па рыдлёўку!

Мішка подбегам пашыбаваў да зямлянкі, але калі хацеў узяць рыдлёўку, яго апярэдзіла гаспадыня.

— Размазня! — вылаяўся Кураглядаў на Лявонава. Той стаяў безуважны і курыў, звальваючы ўсё на яго, цывільную ўладу, нібы не бачачы тут ніякага крыміналу.

Дахадзяга Навіцкая замахнулася рыдлёўкай на Мішку — той, закрыўшыся рукамі, адскочыўся. Навіцкая ж пашыбавала з паднятай уверх рыдлёўкай сюды, да яго. Дробны твар яе быў перакошаны, нават звар'яцелы.

— Вон! — залямантавала. — Засяку!

Чорт ёй, раз'юшанай бабе, верыў, возьме і смаляне кантам па галаве!

— Ты кінь гэта, — ён наструніўся. — Ты ведаеш, што такое напад на службовую асобу, якая выконвае дзяржаўныя абавязкі?!

— Рабаўнікі! — не зважала на яго перасцярогу тая. — Сірот зводзіце са свету!

— Апусці лапату! — закрычаў, але гатовы ў любую хвіліну, як і Мішка, адскочыцца. — Не падыходзь! Іначай арыштуем і складзём акт як на тэрарыстку! Здадзім у энкавэдэ!

— Вязі, садзі, як пасадзілі добрых людзей, Грыгарцэвічаў! — Навіцкая па-вар'яцку была смелая. — Я не баюся турмы. Для мяне няма большай турмы, чым тут!

Але нечакана, ці то адумалася, ці то не асмелілася ўдарыць чалавека, апусціла рыдлёўку і абмякла. Нават больш — адчаілася ад таго, што магла ўчыніць у шале. Аб'язджаючы далоньмі па чаранку, апусцілася долу, заплакала. Аж затрэсліся худыя плечы.

— Божа! Чаму, нашто такія пакуты?! Жылі, усе былі здаровыя, было што абуць і з'есці, а гэта… Хоць жыўцом у магілу кладзіся…

— Масква слязам не верыць, — сказаў цвёрда. — Маеш ці не маеш, а каб два пуды бульбы здалаі Пазыч, украдзі, але здай!

Чула ці не — ён не далытваўся, абышоў і падаўся да вуліцы.

— Стаіш, як… слуп! — накінуўся на Лявонава, які ўжо нервова даставаў з пачка новую цыгарэціну. — Не запыняеш замаху на кіраўніка!

— Баба, удава… — алраўдаўся той. — Плача гэтак…

— А мне напляваць! Мне трэба здаць ад сельсавета не меней пяцьсот пудоў бульбы. Не здам — мала партбілет пакладу ці з пасады пайду, у закратаваным вагоне на лесапавал альбо ў руднік паеду… I табе, гэткаму добранькаму, не паздаровіцца!

— Паверце, людцы добрыя, няма ні бульбіны, — заныла побач старая і, ведаючы, што нічога не пачуе, вяла сваё: — А на дачку не майце зла. Яна добрая, талковая, але ёй цяжка без гаспадара. Яна ж адна і на дзяцей, і на мяне.

Кураглядаў ведаў: гаварыць, спрачацца са старой — пераліваць з пустога ў парожняе, мякчэць, а то і расчульвацца звыш меры. Не толькі ім адным цяжка, усім цяпер нялёгка. Але калі трэба найперш дбаць пра вялікае, дык трэба. Ён адвярнуўся ад жанчыны, закурыў.

— Большыя дзеці ў школу не хадзілі зімой, не было чаго абуць, — зайшла збоку, гула тая. — Лес во гніе, няма каму яго да ладу давесці. Можа, калі абудуюцца людзі, дык паможа хто…

— Куды цяпер паедзем? — зморшчыўся ад жаласнай старой, як ад назойлівай мухі, Лявонаў.

— Ты сваё тут давядзі да канца, — адказаў Кураглядаў.

— Што?

— Што-што! А яшчэ правапарадак! Арыштуй маладзейшую!

— Як? — вылупіў той вочы. — Ці трэба звязвацца з бабаю-ўдавою!

— Хіба не бачыш: уся вёска за намі назірае? Цяпер такі момант, што нельга і бабе даць узяць верх! Над намі, над уладай!

Лявонаў слухаў.

— Завядзі ў сельсавет, складзі пратакол спробы замаху на жыццё старшыні сельсавета, — павучыў Кураглядаў. — Няхай усе ведаюць: за такое будзе суровая кара! Пазвані ў раён: везці туды ці прыстрашыць і адпусціць.

Лявонаў пачухаў патыліцу, зморшчыўся: але, праў-да, трэба ўжыць свае паўнамоцтвы. Падаўся да дзёрзкай гаспадыні гэтага двара. Тая цяпер не агрызалася, не нападала, паслухмяна паднялася і паволі, апусціўшы галаву, паклыпала перад ім. Да зямлянкі, а пасля і да сельсавета.

— Пакліч, Апанас, сведак, — сказаў яму Лявонаў. За аднаго сведку, падумаў ён, будзе верны Мішка.

Яшчэ дваіх гукнуў — найбліжэйшых суседзяў.

Лявонаў павёў «тэрарыстку» ў свой, участкоўскі, пакой, а Кураглядаў падаўся ў свой кабінет з адчуваннем, што сёння ў яго надзвычай важны паядынак з Янкавіна-мі і што гэтую, на першы погляд, побытавую, а на самай справе палітычную сутычку трэба толькі выйграць. Гэты выйгрыш высока ўзвысіць яго, змусіць усіх дрыжэць перад ім. Людзі паважаюць найперш сілу, цвёрдую ўла-ду; іхнія абурэнні, затоены гнеў — дробязі, адмысловы клопат для Мірзоева. Вынюхваць, падслухоўваць і вы-пытваць чужыя думкі і пачуцці, размовы. Каб душыць крамолу ў зародку.

Цярпліва, доўга сядзеў у кабінеце, пакуль Лявонаў, канечне, выцягваў «прызнанне» ад Навіцкай, грозна атакоўваў яе з усіх бакоў, страшыў, дапытваў сведак і пісаў патрэбныя паперы. Там, у тым пакоі, было даволі спакойна; Навіцкая ўжо не крычала, а, як чулася праз няшчыльна зачыненыя дзверы, плака-ла ды, уздрыгваючы, адказвала нешматслоўна Лявонаву.

Можа, праз гадзіну некаторыя сведкі падаліся дадо-му, а да яго сюды зазірнулі Лявонаў і янкавінскі мужчына — здаецца, Емельяновіч ці як яго там. Стары, барада-ты, у паношаным суконным фрэнчы, у такім жа сукон-ным галіфэ, у лапцях. Закамячыў у руках выцвілую брылёўку.

— Гавары, дзед, сваё Апанасу Лукічу, — сказаў Лявонаў.

— Гэта я магу даць два пуды картофлі за яе, — прамовіў нясмела селянін. — Праўда, у яе ўжо няма ні картофліны, ні лушпіння.

— Гэта — ваша асабістае дзела, — буркнуў Кураглядаў. — Каму памагаць, а каму — не.

— Адпусціце, таварышок, яе дадому, — папрасіў Емельяновіч. — Хворая, дзеці малыя, старая маці…

— Дык што будзем рабіць, Лукіч? — бачачы, што ён сядзіць нерухома, запытаў Лявонаў, паказаў яму спісаныя лісты паперы. — Пратакол складзены, сведкі падпісаліся. Будзем званіць у міліцыю?

— Пашкадуйце, людцы, няшчасных, — зноў папрасіў стары, прадчуваючы, што з гэтай Навіцкай можа быць тое, што і з дзядзькам ды пляменнікам Грыгарцэвічамі: возьмуць і не выпусцяць. — Ведама, гаротніца, не стрымалася…

— Гэтая гаротніца магла ўлажыць мяне! — хмыкнуў Кураглядаў. — А ў мяне — жонка, дзіця. Прыедуць вось хутка сюды…

— Даруйце ёй, — зноў закамячыў брылёўку стары.

— Ну, калі папросіць выбачэння, — зміласцівіўся ён. Лявонаў падаўся і прывёў сюды заплаканую арыштаваную.

— Прасі, грамадзянка Навіцкая, выбачэння ў таварыша Кураглядава за нанесеную яму знявагу, — сказаў ёй.

Тая прыхінулася да вушака і ўсё яшчэ заходзілася ад плачу, толькі цяпер ціхага, глыбокага, наколькі быў яе боль.

— Прасі, кабета, — павярнуўся да яе Емельяновіч. — Дык адпусцяць дадому, чапаць не будуць.

Тая не прамовіла ні слова.

«Бач! — занелюбіў Кураглядаў. — Голая, галодная, а з норавам!»

— Прасі, Вікцечка!

Тая падняла затуманеныя вочы на свайго блізкага су-седа — канечне, каб той не ратаваў яе, дык зірнула б з нянавісцю, а цяпер — нібы са здзіўленнем: што вы кажа-це, дзядзька?!

— Пакланіся, падумай пра дзяцей…

— Божа! — цяжка, надрыўна вьц мхнула, спрабуючы пераадолець пакуты. — Дзе ты, Божа?!

— Бог табе не паможа, а вось таварыш Кураглядаў выратаваць можа, калі будзеш разумная, — прамовіў Лявонаў. — Дык будзеш прасіць выбачэння ці мне званіць у міліцыю?

— Выбачайце… — выціснула з сябе, уніжаючыся як жанчына, як чалавек, закрыла далоньмі твар, нібы хаваючы гнятлівы сорам.

— Ладна, — задаволіўся Кураглядаў. — Але глядзі! Будзь законапаслушнай, свядомай і не смей гаварыць абы-што, кідацца са зброяй на ўладу! Ідзі!

Тая, зноў загаласіўшы, выйшла з кабінета, з плачам падалася па вёсцы. Емельяновіч моўчкі пакланіўся і ці-ха, задам вымкнуўся на калідор.

— Перамога! — падхапіўся, пацёр рукі задаволены, нават шчаслівы Кураглядаў. — Вялікая наша з табой перамога! Вось так трэба з імі, аднаасобнікамі, паводзіцца! Не міндальнічаць! Вось паглядзіш: у маім сельсавеце ўсе здадуць бульбу! I здаровыя, і калекі, і ўдовы ды сіроты!

— Дык што? — па-змоўніцку ўсміхнуўся Лявонаў. — Частуеш? Са свайго фонду?

— Можна. Хадзем, скажу, каб Франя падавала на стол.

23

З «Хронікі» Апанаса Кураглядава

4. ПЕРШАМАЙ

«Помніцца адзін з пасляваенных Першамаяў у Янкавінах, калі я там быў, так сказаць, мясцовым Калініным. Як і цяпер, перад вачыма: тая святочная раніца, тое не зусім спрыяльнае надвор'е — высь уся ў нізкіх цяжкіх хмарах, з іх крапае дробны халодны дождж, і пад ім нясмела ды няўтульна адчувала сябе яшчэ кволая, маладая зелянота. Вельмі ж была празрыстая і далікатная, нейкая безабаронная.

Помню да дробязі: калі выйшаў з дому на двор, дык мяне аж узяла злосць, нават хацелася памахаць кулаком на неба — парушыць жа, сапсуе яно. свята. У плашч-палатцы, у ботах, я, як янкавінскі правадыр, прайшоўся па вёсцы, хочучы зірнуць, ці вісяць учора вывешаныя чырвоныя і чырвона-зялёныя сцягі — летась хтосьці з нягоднікаў пазламыснічаў: сарваў, заткнуў недзе чырвоныя палотнішчы, зганьбіў транспаранты з ідэйнымі лозунгамі і выкалаў вочы правадырам на партрэтах. Сёле-та не зачапілі нічога, як вісела ўсё, так і вісіць. I на сель-савецкім будынку, і на школьным зрубе. Значыць, заходнікі пачалі ўжо прывыкаць да нашых, савецкіх, атрыбутаў, зразумелі душой і целам, што яны тут ужо навечна, а па-другое, аднаасобнікі і хутаранцы адчулі: закапызішся, заб'еш капытамі — жарты будуць малыя, пойдзеш туды, куды пайшлі ўжо некаторыя занадта разумныя і смелыя…

«Можна дакладваць у раёв: пакрыху, але перавыхоўваюцца… — усцешыўся я тады. — Канечне, пад кіраў-ніцтвам сельсавета — гэта значыць, пад маім…»

На школьнай сцяне, што ад вуліцы, я прышпіліў кнопкамі партрэты членаў Палітбюро, з хвіліну пастаяў, палюбаваўся, якія салідныя ўсе нашы рабоча-сялянскія правадыры, а затым, трымаючы пад пахай яшчэ адзін скрутак партрэтаў, закрочыў назад — да цытадэлі мяс-цовай улады, да сельсавета.

На вуліцы — нідзе амаль нікога. Толькі сям-там хтосьці яе пяройдзе, ідучы да суседа, ці хтосьці бярэ ў калодзежы ваду, нясе яе ў вёдрах. Пахне дымам, што ідзе амаль з кожнага коміна хат і зямлянак, чутны дзі-цячы плач, далекаватае мычэнне — звыклы вясковы антураж. Зарыпелі калёсы, дуга і гужы ў двары таго Емельяновіча, што ратаваў удаву Навіцкую ад арышту, — гаспадар вёз гной на сваё поле. — Гаспадар, — сказаў яму, — сёння ж свята, а ты…

— Калі будзем многа святкаваць, дык застанемся без хлеба і картофлі, — адказаў ён мне.

Несвядомы, як і многія тут, лічыць: ага, раз сёння не нядзеля, будні дзень, то і не свята. Можна працаваць. Не тое, што было некалі ў нашым Ветраве: зранку гуў-звінеў на ўсё наваколле рэпрадуктар, клікаў на ўрачыс-тасць. Амаль усе апраналіся ў лепшае, высыпалі на вуліцу, ішлі да ларкоў, пілі-елі, танцавалі і спявалі пра наша шчаслівае жыццё. А тут… Для заходнікаў Першамай, Вялікі Кастрычнік — не святы, штосьці ўмоўнае, а то і чужое, ім даражэй за ўсё Каляды, Вялікдзень, усякія фэсты. Адным словам, іх моцна трымае касцёл, вера. У касцёл, як заўважыў, ходзяць кожную нядзелю цэлымі вёскамі. Летам мужчыны і жанчыны, дзеці ідуць туды босыя, а туфлі і боты нясуць за плячыма альбо ў руках, летам і ўвосень, калі пачынае спець гародніна і садавіна, калі ёсць масла ці мёд, каля касцёла — вялікі кірмаш. Сюды прыязджаюць нават калекі з Вянкоў, Стоўбцаў і Баранавічаў, прадаюць рознае начынне для веласіпедаў альбо калёс ды плугоў. Што да моладзі, дык яна імкнецца на такое агромністае людское зборышча яшчэ і для та-го, каб нагледзець тут сабе з іншых вёсак спрытную дзяўчыну альбо спраўнага хлопца.

Карацей, я нямала тады думаў, як весці антырэлігійную работу, разбурыць мясцовы стары лад, адвабіць ад касцёла і прыблізіць да сельсавета і клуба. Да слова, з Мішкам крыжы ўночы выварочвалі і звозілі, каплічкі бурылі, на кожным сходзе бэсціў за такую вялікую рэлігійную адурманенасць. Зразумейце, убіваў у галовы, рэлігія — гэта опіум для народа, трэба верыць не ў біб-лейскія, ксяндзоўскія казкі, не ў Езуса, а ў навуковы марксізм-ленінізм, у Леніна-Сталіна, у сацыялізм-камунізм, які яны зробяць раем не на тым свеце, а тут. Не скажу, што я шмат чаго тут дабіўся, але таго-сяго адвярнуў ад рэлігіі, а ўсіх змусіў хадзіць у касцёл радзей і не зусім адкрыта.

Тады, калі я вярнуўся да сельсавета, то там ужо чакалі мяне. Аўталаўка з раёна, каля яе — знаёмы малады каржакаваты шафёр па мянушцы Цыркач, таўставатая, сярэдніх гадоў прадаўшчыца Лёдзя ў куфайцы паверсе белага халата і кругленькі паджылаваты Швавараў — лектар райкома партыі. Аўталаўку ў такія дні прысыла-лі з хітрыкай — каб хоць ёй прывабіць люд да нашага свята. Звычайна прывозілі тое-сёе, як кажуць, з мануфактуры, жалезныя вырабы, напітак, пячэнне, віно.

— Прыбылі на падмацаванне, Лукіч, — падаў мне руку чырвоненькі, зранку падпіты Швавараў.

— Ды бачу, — лагодна ўсміхнуўся я, адчуваючы казытлівы пах свежых булачак і магазіннага адзення, павітаўся з усімі.

— Калі загадаеце пачынаць гандаль? — запытала бойкая прадаўшчыца, саламяная ўдава, несусветная махлярка, любіцелька пакатацца з шафёрамі ды пакачацца ў складзе на мяшках з грузчыкамі. — Цяпер альбо пасля маніфестацыі?

— Пасля, — адказаў я, ведаючы, што янкавінцы, купіўшы што-небудзь, адразу разыдуцца. — Цяпер паказвай тавар.

Прадаўшчыца і шафёр пачалі ўстанаўліваць палатку-парасон, а мы з Піваваравым пайшлі да мяне. Снедаць. Раённае начальства любіць рабіць сваё, а таксама пахваліць цябе толькі на сытны жывот (калі прыедзе які ўпаўнаважаны непітушчы альбо хворы, скажам, на печань ці ныркі, дык бяда, не падступішся да яго, змрочнага і незгаворлівага, закусае, як чмель).

Калі зайшлі, Франя мігам паставіла на стол бліны, патэльню з салам і яйкамі, ну, а я, ясна, бац пляшку гарэлкі на стол. Не вялікая шышка гэты Півавараў, але ўсё ж шышка, няхай лепш будзе задаволены, пахваліць, чым злы на цябе ды зганіць.

Мужчыны мы былі ў сіле, загартаваныя да гарэлкі, уміг дзербалызнулі ўсё. Па позірку Піваварава бачу: мала, яшчэ хоча. Дык яшчэ адну бутэльку белай падаю. Смальнулі. Я добра-такі падпіў, але трымаюся, хораша мыслю і разважаю, не хістаюся, а вось госць звяў, сцюцюрыўся, а калі пачаў ікаць ды дзёўбаць носам, прыйшлося завалачы яго ў лепшы пакой на ка-напу.

Праз гадзіны дзве, калі сабралася ладна люду каля аўталаўкі, прыйшлі дзеці ў чырвоных гальштуках, з горнам і бубнам, буджу яго. Храпе як пшаніцу прадаўшы. Дык я бутэлечку нашатыру яму пад нос. Зацягнуў-ся, а потым зачмыхаў і падхапіўся, лыпае няўцямна вачыма.

— Ідзі, таварыш лектар, — кажу, — закатвай ідэйную рэч!

— Шклянку… — мармыча. Падаю. Вады.

— Не, — круціць галавой. — Шклянку гарэлкі!

— Ты — што? — асякаю. — Ты і так языком ледзь варочаеш!

— Давай! — патрабуе. — I трыбуну! Графін з вадою! Можа, не паверыце: гахнуў паўбутэлькі, падхапіўся на ногі і кажа:

— Падымі за валасы на патыліцы вяршок галавы і паглядзі, ці ўсё там у парадку?

— Ты з глузду з'ехаў, ці што?

Браце мой, сам ухапіўся за валасы і сапраўды пады-мае вяршок галавы. Ледзь не як вечка. У галаве, там, дзе павінны, можа, быць мазгі, цёмна, але, здаецца, відаць стужка і дзве катушкі на штырах.

Я аж анямеў: мала выпіў, нейкую няшчасную бутэль-ку гарэлкі, а мроіцца чорт ведае што! Швавараў жа, бачу, націскае гузік на пінжаку — штосьці шчоўкнула, стужка пайшла, катушкі закруціліся, шум-піск чуваць, як на заезджанай патэфоннай пласцінцы. Скажу шчыра, я тут і дар мовы страціў.

— Толькі ты маўчы пра гэта! — замямліў асалавелы Швавараў. — Гэта — наш вялікі ідэйна-прапагандысцкі сакрэт, наша магутная патайная сіла. Нам, ідэолагам, мазгі не трэба, іх ад нас забралі, а далі адмысловы механізм…

Апусціў ён накрыўку на галаве і — на двор. Спачатку хістаўся, ішоў, нібы ганяючы гусей, але калі ўбачыў трыбуну, графін з вадой, — шусь за яе, руку ўгору. Відаць жа: п'яны, як гразь, але зусім нечакана для ўсіх застракатаў, як чэргамі, цвярозым і ўзнёслым голасам:

— Таварышы! Мы жывём у нялёгкі, але шчаслівы час! Пад мудрым кіраўніцтвам таварыша Сталіна і партыі мы натхнёна і самааддана пераадольваем усе цяжкасці, з кожным днём поспехі нашы ўсё большыя і большыя…

Стаю паблізу трыбуны, гляджу на п'янага прамоўцу і вачам, вушам сваім не веру. А той, далібог, не меней гадзіны як з кулямёта смаліў! У канцы прамовы «ўра» закрычаў. Праўда, не зусім «ура», а — «ур-р-р-р…». Нібы заела штосьці ў яго галаве-механізме.

Пазней я яшчэ не раз па сакрэце бачыў, як гэты і ін-шыя лектары вось так усе кампаніі партыі і ўрада прапагандавалі, грамілі ворагаў народа і акул імперыялізму, хвалілі наша слаўнае жыццё. Праўда, калі не вытрымліваў і прызнаваўся, што ёсць такія галовы, дык ніхто з неасвядомленых не верыў. Усміхаліся: от, п'яны ты, Кураглядаў, быў, дык табе штосьці недарэчнае прытрыз-нілася. Каб чалавек такую, жалезную ці чыгунную, галаву меў, дык як бы яна штурхала яго да гарэлкі! Ёй бы не такога пітва, а змазачнага масла хацелася б! Адукава-ныя, але таксама адлучаныя ад вялікай палітыкі строілі кепікі, як з дурня: вычыталі вы, Апанас Лукіч, недзе пра гэта (некаторыя нават прозвішчы пісьменнікаў і іх-нія творы называлі, хоць я тых кніг у вочы не бачыў), але выдаеце як за сваё.

Я ж, паўтараю, не баіў і не баю пра трызненні альбо пра кімсьці напісанае, я расказваю пра тое, што ведаю. Ды і цяпер, у наш перабудовачны ўжо час, многія дэпу-таты на сесіях, заўважце, якраз так выступаюць, га-вораць пра тое і так, як ім запраграмавана. Адключы ад каторага тую праграму — усё, каюк, ні аднаго свайго, тым больш разумнага, слова не скажа.

Карацей, як споўз Швавараў з трыбуны — дык амаль на чатырох пагробся. Я яго — пад пахі ды зноў на ложак. А сам вярнуўся і пачаў кіраваць святам: дзеці вершы пра Сталіна, пра сваё шчаслівае юнацтва, пра партыю і Першамай чыталі, пад баян спявалі і танцавалі. Канеч-не, я змушаў, каб усе гледачы горача пляскалі.

«Весяліцеся, чэрці! — ушчуваў. — Калі хто не будзе вясёлы, значыць, той настроены па-антысавецку!..»

Сурова, скажаце? Што — трэба было цырымоніцца, не спяшацца прывіваць наш лад, цацкацца? Но, дарагія. Тады ўста чоўка была іншая, і ішла яна з высок га верху.

Калі Ледзя распрадала ўсё, вывалак я з х іты Піва-варава. Лёдзя ў кабіну села, а лектара мы ў буду, як мя-шок з бульбаю, укульнулі, і паехаў ён у раён сонны, як самы просты смяротны, што падкі да гарэлкі.

Калі праводзілі гасцей, а гэта значыць, як след ад-святкавалі Першамай, я, зразумела, хацеў расслабіцца з Клопікавым і Навуменкавым, да якіх у меру праяўляў і гнеў, і міласць. Як, можа, і кожны кіраўнік да сваіх падначаленых. Канечне, нельга быць дзяржымордаю і жы-вадзёрам, здзекавацца з тых, вад кім ты, але і нельга міндальнічаць. Што ні кажы, не такая яна бязглуздая ўжо, гэтая тэорыя — бізуна і перніка.

Але толькі зайшоў я з хлопцамі ў свой дом, да яго легкавічок падкочвае. Зноў госці. I зноў, канечне, з раё-на. О, выходзіць сам Уладароў, хуценька абыходзіць машыну, адчыняе з правага боку дзверцы і падае руку. Трымаючыся за яе, з пярэдняга сядзення падымаецца і лёгка выпырхвае яго сакратарка, Валянціна Мікала-еўна.

— Атас, братва! — кажу Клопікаву і Навуменкаву. — Уцякайце праз тылавое акно, а я выскачу сустракаць высокага госця.

Ясна, тыя — ходу, а я — на двор ды з ласкай і ўсмешкай:

— Калі ласка, Уладзімір Пятровіч! Калі ласка, Валянціна Мікалаеўна! Які прыемны сюрпрыз! Якая радасць мне, тутэйшаму мядзведзю!

Уладароў — фацэтны. Цяпер не ў строгай сталінцы, а ў новенькім, мусіць, амерыканскім, клёшным касцюме, у белай кашулі і пры гальштуку, добра пастрыжаны і выгалены, узнёслы. Светлавалосы прыгажун. Як Фадзееў — той, што пісьменнік.

— Не супраць нас? — усміхаецца.

— Што вы, Уладзімір Пятровіч! Просім! Як самага дарагога госця!

— Дзякуй, Лукіч. Забяспеч нам з Валянцінай Мікалаеўнай тут, у глушы, культурны адпачынак.

— Калі ласка! Калі ласка!

Гляджу я на яе і вачам сваім не веру: у прыёмнай Ула-дарова яна заўсёды ў строгім чорным касцюме, у белай мужчынскай кашулі і пры гальштуку, недаступная, партайбаба, а цяпер — у прыгожай беленькай, даволі караткаватай сукенцы з прыгожым стаячым каўнерыкам і банцікам, з вялікаю чырвонай кветкай на грудзях. Усміхаецца нармальнай жаночай усмешкаю — ладная фіфачка, далібог.

Карацей, зацягнулі фіранкі на вокнах, селі за стол. Спачатку выпілі шампанскае і каньяк, што прывёз Ула-дароў, а потым узяліся за маё пітво. Расслабіліся, змяні-ліся, сталі зусім іншыя людзі: Уладароў так і сыпле анекдотамі, часамі нават вельмі салёнымі і крамольнымі, за якія звьгчайна за шкірку хапаюць, Валянціна Мікалаеўна, падпіўшы, разружавелася, ззяе вачыма, какетнічае з намі, двума сокаламі. Я ж таксама, калі добры настрой, калі захачу, умею якой-небудзь цыпе фіміям паддаць. Паставіў пласцінку — патанцавалі, пагарэзавалі, як звычайныя маладыя людзі.

— Ой, Афанаснй Лукнч! — аж млее яна. — Какая вы прелесть!

Праўда, я лішняга сабе не дазваляў. Спрабаваў толькі спаіць Уладарова, каб ён першы мёртвы забурыўся ў пасцель, але нават і мне, загартаванаму байцу, было не па сіле ўзяць верх.

— Наноч не паедзем праз лес, не панясёмся пад бандыцкія кулі, — кажа потым Уладароў. — У цябе, Лукіч, пераначуем.

Я сумеўся трохі на гэты конт, а Валянціна Мікалаеўна — хоць бы што. Калі патушылі святло, легла з Ула-даровым на адзін ложак. Спачатку мы перамаўляліся, а потым, калі мае госці пачалі паміж сабой шаптацца, вуркатаць, як галубы, хіхікаць, я зразумеў: не замінай. Я наўмысна захроп — прыкінуўся, што сплю.

Што тут, брат ты мой, пачалося! Ці танец чмяля, ці танец завірухі — не ведаю. То так яны, то гэтак! Я, хоць не быў манахам, але такога бою не бачыў, не вытвараў. Хто б мог падумаць, што гэтая зашпіленая на ўсе гузікі афіцыйная сухарка здольная на незвычайныя свавольствы!

Неяк пазней, калі Уладарова панізілі, перавялі ў ін-шы раён, я пры сустрэчы напомніў яму пра тую бурную ноч і сказаў, што лічыў яго былую сакратарку не толькі сухой, бясстраснай, але і па-жаночаму наіўнай.

«О, гэтыя наіўныя!..» — толькі пахітаў ён мне галавою ў адказ.

5. ЖОНЧЫН ПРЫЕЗД

Нядоўга я халасцякаваў пасля ад'езду з Янкавін майго земляка, Сяргеева. Падаюць на пачатку лета тэлеграму: «Еду, дарагі Апанаска. Сустракай, Маруся».

Запрог жарэбчыка ў брычку і — гайда ў Стоўбцы, на станцыю. Стаю, чакаю маскоўскага цягніка. Вось прыходзіць. Людзі з яго высыпаюць. Выгледжваю: дзе ж мае? Здаецца, няма. Няўжо вунь тая невысокая бабулька з худым і цыбатым хлапчуком? Яны! Мая Маруся — прыгорбленая, у гумовіках на босую нагу, у куфайцы — і сын, падобны на мяне, як дзве кроплі вады! Забілася-за-ныла маё сэрца: божа мой, гэтае непрывабнае, хілае стварэнне — мая жонка? Ды яе ж год трэба адкормліваць! I ўсё роўна…

Стаю, маўчу. Маруся з сынам толькі абвялі мяне по-зіркам — мае бліскучыя хромавыя боты, спраўныя афіцэрскія галіфэ і мундзір, мой поўны твар — і выгляда-юць па баках. Хочаш ці не хочаш, а трэба аклікаць.

Як падаў голас, дык Маруся аж выпусціла з рук хату-лёк і ўспляснула далоньмі:

— Апанас? Ты?

— А што — непадобны? Змяніўся?

— Начальнік!

Падышоў, прытуліў. Прыпала да плечука, плача.

— Мы лічылі: ты загінуў. Каб не Сяргееў, дык нічога і не ведалі б пра цябе…

— Збіралася ўжо выйсці за другога?

— Што ты… — залілася слязьмі. — Апа-другое, у нас усіх мужчын можна на пальцах пералічыць…

Сын глядзіць на мяне як на чужога. Калі ехалі ўжо ў Янкавіны, даў ім хлеба, сала. Ядуць, аж калоцяцца.

— Які смачны хлябец, якое смачнае сальца! — плачучы, цешыцца Маруся. — Усё аж растае ў роце.

— Ешце, — адказваю. — Што-што, а хлеб ды сала будуць вам заўсёды…

Вёска сустрэла Марусю, мушу сказаць, са спачуван-нем, нават прыхільна. Дала ёй жаночага адзення, навучыла, як рабіць грады, што і колькі тут садзіць ды сеяць. Калі я з янкавінскімі мужчынамі заўсёды, як кажуць, быў на адлегласці, то Маруся хутка пацягнулася да жанчын. Цяпер, пад старасць, не толькі размаўляе па-мясцоваму («грыбэ», «лясэ»), але і ўкасцёл ходзіць. Ятоне, нічога мясцовага не прымаю, вёў і вяду сваё.

Сямейнае жыццё маё, ясна, было няпростае. Не меў я цягі да Марусі, шукаў уцех на баку. Ды во прайшла маладосць, адышлі, згубіліся недзе вабныя каханкі, пайшлі з дому сыны, дажываю свой век з ёю, Марусяй».

24

Сцяпан, мокры па грудзі, акалелы, стомлены, нават, бадай, упершыню ў жыцці знясілены, плёўся і плёўся ў глыб Налібацкай пушчы.

I раптам зусім нечакана:

— Стой!

Ён уздрыгнуў, нібы яго знянацку хлістанулі пугай, выпраміўся і не запыніўся, а замёр на месцы. Дзе і хто затрымлівае так рэзка і рашуча? Што — не толькі дагна-ла, але і забегла наперад ды сустракае чэкісцкая пагоня?

Баючыся лішне паварушыцца, усё ж павёў туды-сюды вачыма. Вакол — укаранелы высокі сасновы бор, рыжая мяккая ад начной сырасці ігліца, густыя цёмна-зялёныя ядлаўцовыя кусты, наперадзе — зялёная лапі-на: астравок ужо высакаватай папараці, светла-зялёных гонкіх бярозак. Яны ахутаны рэдкім туманом, а ён лёгка прасвечваецца, блішчыць ад яшчэ нябачнага тут, але ўжо ўзнятага над зямлёй ранішняга сонца. Мусіць, ад-туль, з расянай падружоўленай гушчэчы, і пачуўся гроз-ны мужчынскі вокрык:

— Рукі ўверх! Ну-у!!! Падняў.

— Падыходзь!

Сапраўды, голас адтуль, з астраўка. Дзе дзенешся. Ні назад, ні ўбок не лапанеш: усюды тут ён як на далоні. Не паспее зрабіць некалькі крокаў, як пальнуць па ім. Паслухмяна пакрочыў на голас, аддаючы сябе ў чыесьці рукі.

— Стой!

Уладны бас зноў запыніў Сцяпана, але ён, хоць меў добры зрок, зноў нікога нідзе не ўгледзеў. Відаць, гэты чалавек увабраўся ў штосьці зялёнае і ўдала затаіўся.

— Кідай на зямлю зброю!

Ён асцярожна развёў рукі: ды не маю я нічога.

— Рукі — за патыліцу! Паслухаў.

Нечакана варухнулася невысокая, разголістая бяроз-ка, і з-за яе выйшаў нізкі чалавек у зялёным цывільным балахоне. У руках трымаў наведзены на яго аўтамат. Чырвонаармейскі, з круглым дыскам. За крокаў пяць-шэсць чалавек запыніўся, свідруючы прыплюшчанымі вачыма. Вастраносы, даўно ўжо няголены.

«Энкавэдэ? Лесавік?»

Аднак запытаў не ён, а запатрабавалі адказу ў яго:

— Хто такі?

«Што сказаць? — апякла розум і душу думка. — Праўду? Зманіць?»

— Ну-ну! — рашучы незнаёмец рэзка падкінуў-падняў угору аўтамат.

— Я… З вёскі…

— З якой?

Адчуў кожнай жылачкай: вось цяпер рашаецца яго лёс. Калі гэта ўзброены замаскіраваны энкавэдыст, то можа шмат не валаводзіцца, а прыстрэліць тут жа на месцы. Дык што рабіць? Назваць не сваю, а якую-небудзь іншую вёску? Паспрабаваць штосьці наплясці? Але і энкавэдэ, і лесавікі хутка выявяць падман. Для першых усё адно: мані ці гавары праўду — схопяць альбо заб'юць, ад другіх, можа, удасца як-небудзь выкруціцца.

— Ну-у!!! — зноў на яго пагрозна наведзены аўтамат.

— З Янкавін, — прызнаўся Сцяпан, і ў яго ад адчаю паслабелі рукі ды ногі.

— Фамілія!

Ад напружання аж пацямнела ў вачах.

— Ну-у!!!

Ненавідзячы і гэтага ўладнага чалавека, і сябе за страх ды някемлівасць, зноў прызнаўся:

— Грыгарцэвіч… Сцяпан…

— Куды і чаго ідзеш?

Не, ён — не энкавэдыст. Чэкіст, пачуўшы яго прозві-шча, такога не запытаў бы і так сябе не павёў бы. Значыць, з лесавікоў, з тых, хто рабуе магазіны, людзей і замахваецца на жыццё старшынь сельсаветаў, на міліцыянераў і раённае начальства.

— Уцякаю… — адказаў, але зусім аслабелым голасам.

— Што-што? — не дачуўшы, зморшчыўся і запытаў той.

— Уцякаю?

— Ад каго?

«Ясна, лесавік».

Што зробіш, ад свайго лёсу не ўцячэш. Здаўся на яго міласць:

— Ад канвою.

— Ад якога канвою?

— Энкавэдэ.

Незнаёмец змаўчаў. Калі не сумеўся, дык, здаецца, добра не мог уцяміць, што тут і да чаго.

— Ты, часам, не з парашутам і з рацыяй? Цяпер Сцяпан ужо нічога не зразумеў.

— А можа, падасланы?

— Не.

— За што ўзялі? — мякчэй, але па-ранейшаму недаверліва запытаў той, скінуўшы з галавы башлык. Пад ім была звычайная вясковая цёмная брылёўка.

— Кажуць, за палітыку… За агітацыю…

— Старшыню свайго сельсавета куды-небудзь паслаў альбо нават Сталіна?

— Ды не чапаў я нікога, — адказаў горка. — Прычапіліся чорт ведае за што.

— Кладзіся, — загадаў той. Але ўжо не бесцырымонна. — Тварам ніц. I выцягні рукі.

Сцяпан падпарадкаваўся, лёг на халодны дол; узброе-ны незнаёмец падышоў, моцна ткнуў яму пад лапаткі аўтаматнае дула, а вольнай рукой пачаў мацаць яго кішэні, паясніцу. Упэўніўшыся, што ён нічога не мае са зброі, адышоўся.

— Садзіся і не рыпайся, калі жыць хочаш, — прамовіў, а сам, ускінуўшы на плячук рэмень ад аўтамата, паднёс да рота складзеныя далоні і закугаў раз-другі зусім пасавінаму. Неўзабаве такое ж кугаканне пачулася здалёку ў адказ. Пасля гэты неспадзяваны, новы канваір пазіраў на яго моўчкі і ўжо крыху няўважліва, мусіць, душой адчуўшы, што ён і не вайсковец, і не падасланы цывільны, а звычайны няшчасны ўцякач.

«Уцёк ад адных, а трапіў да другіх… — паныла паду-маў Сцяпан. — А гэта значыць, што хрэн горкі, а рэдзь-ка не саладзейшая…»

Адрачона апусціў цяжкую галаву між мокрых калень і цярпліва чакаў таго нярадаснага, што будзе далей, усё болей упэўніваючыся, што яго жыццё ўжо зламанае. Раптоўна, неспадзявана і жорстка. Адны ніколі ўжо не даруюць, што вырваўся, лапатнуў з іхніх рук, а другія калі не адбяруць жыцця, дык так убрудзяць, што ніколі не адмыешся. Адно, можа, выйсце: збегчы за свет. Але куды і як уцячэш ад гаспадаркі, Марысі і сына?

«Не выехаў, застаўся тут на сваю бяду…» Як і чакаў, неўзабаве сюды ціха, але ўсё ж чутна падышоў яшчэ адзін чалавек. Гэты — сярэдняга росту, светлавалосы — быў у выцвілай салдацкай гімнасцёрцы.

— Што такое? — запытаў ён у нізкага.

— Ды затрымаў во палітычнага дзеяча, — пакпіў той і паказаў локцем на Сцяпана. — Кажа, дае драла ад энкавэдэ.

Новы незнаёмы запытаў у яго амаль тое ж, што і як зусім нядаўна ўжо выцягваў першы сустрэчны. Пасля ён загадаў закласці за паясніцу рукі, звязаў іх там сваім рэменем, рэзка і балюча насунуў яму на самы нос брылёўку і пагнаў перад сабою.

Нацягнутая брылёўка закрыла Сцяпану вочы, але не зусім схавала святло: ён добра бачыў тое, што было пад самымі нагамі. Ішлі яны па зялёным расяным востраве, сасновым борам, пасля — па лагчыне і балоце і ўрэшце трапілі ў густым кустоўі на груд. Тут іх сустрэў яшчэ адзін чалавек.

— З парашутам і рацыяй? — паўжартам запытаў той.

— Ды не. Кажа, што тутэйшы.

— Я кога чорта блытаўся тут?

— Разбяромся, — адказаў яго самы апошні канваір, а яму загадаў сесці. — Прачнецца старшы — дапытае.

Рук не вызваліў, брылёўку з твару не прыбраў.

Старшы спаў ледзь не да паўдня.

Калі ён аднекуль заявіўся тут і яму расказалі пра «затрыманага палітыка», загадаў развязаць рэмень. Сцяпан спачатку пацёр занямелыя рукі, а потым ужо сам падняў наверх брылёўку.

— Здаецца, я цябе, прыяцель, ведаю, — сказаў гэты старшы. У новых хромавых ботах, у суконным галіфэ і дыхтоўнай белай кашулі, рыжы і з чырванаватымі вачыма.

I Сцяпан, здаецца, недзе бачыў гэтага яшчэ маладых гадоў мужчыну.

— Ці не знаёмыя мы? — усміхнуўся той. — Ты часамі не былы паліцэйскі?

Ага, ці не камандзір гэта паліцэйскай роты ў нямецка-паліцэйскім гарнізоне, што быў у вайну ў Гле-баўцах. Пазнаўшы, Сцяпан стрымана скасіў позірк: зусім непадалёку ўкапаная ў дол і абкладзеная дзірваном зямлянка. Побач — адсунуты груд зямлі з не-калькімі зялёнымі кустамі, за грудом — лаз у яму-зямлянку. Паднёс груд, заклаў лаз — не толькі зверху, але і зблізку вельмі не ўгледзіш, што пад ім чалавечае жытло.

— Дзе быў у вайну? — запытаў былы паліцэйскі камандзір. Хамічонак ці як яго там.

— У Рубяжэвічах.

— А, усё цяпер ясна, — здагадаўся і той. — Ты бежанец-каваль. Падкоўваў аднойчы майго каня. Ну, а мяне пазнаў?

— Не зусім, — зманіў Сцяпан. — Але бачыў недзе. З-за яго, гэтага Хамічонка, летась да яго і дзядзькі Францішка прыязджаў лейтэнант з энкавэдэ, распытваў, ці не чулі яны што-небудзь пра былых паліцэйскіх. Сцяпан лічыў, што гэты Хамічонак марсянуў з немцамі, як уцяклі іншыя, аж ён во тут, у пушчы.

— Здаецца, у вайну ты нюхаўся з партызанамі, — сказаў Хамічонак, сеў і закурыў. — Цяпер на службе ў энкавэдэ?

— Не.

— А чаго тут? Скажаш, збіраеш смарчкі?

— Чуліж, уцёк…

— Але ты абмінуў не толькі свае Янкавіны, але і Пруды, Цеснавую, Налібакі.

— Заблудзіўся.

— Дык за што ж цябе ўзялі?

— Узялі дзядзьку, а потым і мяне. Кажуць, за агітацыю проціў Саветаў… У гэтую ноч прывезлі да нейкай агароджы, паверсе яе дрот. Дзядзьку павялі туды, а я ўцёк.

— Ці не былі вы ў Ваўчковым урочышчы?

— Не ведаю.

— Калі гэта ўсё так, то, прыяцель, гэта — сур'ёзна. Там па начах заводзяць машыны і пры іх святле расстрэльваюць люд з бліжэйшых раёнаў. — Схамянуўся. — Але чаму іменна цябе захацелі пусціць у расход? Ты ж партызанскі паслугач!

— Схапілі па даносе старшыні нашага сельсавета. Кураглядава.

— Праверым, — прамовіў той, а пасля, затрымліваю-чы позірк на яго ўсё яшчэ мокрых портках, зміласцівіў-ся: — Дайце, хлопцы, яму сухую апратку. I шклянку самагнёту падайце. Праўду кажа — падумаем, як выратаваць, ілжэ — расстраляем.

25

— Не маніў, прыяцель, — сказаў яму праз некалькі дзён ужо ў цёплай зямлянцы Хамічонак. — Мае людзі пабылі ў тваіх Янкавінах і пачулі: сапраўды, цябе шукаюць органы. У тваёй хаце і ў доме твайго дзядзькі — засада…

Сцяпан нічога не адказаў, прыгнечана маўчаў. Ну-дзіўся гэтыя дні не меней, чым у зняволенні ў Вянках. Не піў, не гуляў у карты, як іншыя, мала еў і не мог спаць.

— Так што, прыяцель, табе няма дзе дзецца, апроч нас… Ну, самае вялікае можаш стаць дзіком-адзінцом. Дадому альбо ў раён не патыкайся: адразу схопяць і паставяць да сцяны…

«Божа мой! — не мог устояць супраць адчаю. — Да чаго давялі! Да зладзеяў і бандзюг!»

— Ну, а дзядзькі твайго, канечне, ужо няма, — прамовіў Хамічонак. — Пальнулі з рэвальвера ў патыліцу і засыпалі зямлёй у адной, як кажуць, брацкай магіле… Чулі і бачылі, як гэта робяць…

Тут, у зямлянцы, схаваўшыся ад дажджу, было не-калькі чалавек: рашучы і смелы Хамічонак, пахмурны і, як адчувалася, бязлітасны яго целаахоўнік (былы падна-чалены па паліцыі), Сцяпан і Філіповіч.

Як уведаў ужо Сцяпан, гэты Філіповіч — сярэдніх гадоў, высокі, светлавалосы і блакітнавокі — адмысловы чалавек. Недзе з-пад Слуцка, адзін з ацалелых нашчад-каў тых, хто ў лістападзе-снежні 1920 года падымаў слуцкае паўстанне супраць Савецкай улады і ладзіў Слуцкую Раду, ён на другім годзе вайны падаўся ў Германію, вучыўся ў нейкай нямецка-беларускай сакрэтнай школе, быў у «арміі Езавітава», пасля вайны трапіў да амерыканцаў, а тыя вось нядаўна скінулі яго з самалёта сюды, у Заходнюю Беларусь. З рацыяй і з вялікімі грашыма. Прызямліўся на парашуце, адразу трапіў у рукі да Хамічонка, а гэты, як хваліліся сябры верхаводы, прыставіўшы нож да горла, здолеў выцягнуць з яго ўсё. Карацей, па-простаму Філіповіч — шпіён.

Было вельмі добра відаць: Філіповіч не рады, што му-сіць быць з крымінальнай бандай. А вось калі прывялі сюды яго, Сцяпана, ажывіўся і зацікавіўся ім.

— Дык за што вас і дзядзьку, спадар Сцяпан, зняволілі? — запытаў ён цяпер, маючы ўжо права размаўляць з «высветленай асобай».

Хамічонак, дазваляючы перамовіцца ім, палітыч-ным, тым не менш паблажліва з іх усміхнуўся.

— Кажуць, за агітацыю супраць Саветаў, — адказаў ён. — Хоць і дзядзька, і я ніякай агітацыі не вялі.

Філіповіч падаўся бліжэй, сеў каля плашкавага ста-ла, пад насценным гадзіннікам з ланцужком і гірай. Сцяпан жа зірнуў не на яго, а на палкі-лежакі, на напхнутыя сенам матрацы, цяпер засланыя дзяружкамі. Які раз падзівіўся: у зямлянцы было досыць прасторна і ўтульна. Была тут нават чыгунная печачка з трубой — яе, гэтую круглую бляшаную трубу, вольна і лёгка маглі ўсунуць у загадзя падрыхтаваную адтуліну, каб дым з яе ішоў на двор, а таксама ўцягнуць сюды, а адтуліну за-маскаваць.

— Але ж вы і ваш дзядзька не любіце бальшавікоў? — захоплена запытаў Філіповіч. — Глыбока ў душы?

Сцяпан не адказаў. Па-першае, не меў ніякай ахвоты да такіх гутарак нават тут, асцерагаючыся і гэтага Філіповіча, і Хамічонкавай хеўры, а па-другое, не хацеў, каб яго ўцягвалі ў чужое, небяспечнае, а то і зла-чыннае.

— I ў вёсцы вашай павінна быць шмат тых, хто не любіць гэтых антыхрыстаў… — заўзята прычэпліваўся «амерыканец». — А калі ў адной, другой, у сотай вёсках ды ў гарадах многа незадаволеных, дык гэта спрыяльны грунт для антыбалыпавіцкай барацьбы. Гэты грунт трэба спрытна спажыць, зрабіць яго хісткім пад нагамі узурпатараў…

Чарнявы, можа, і з казакоў, Хамічонкаў целаахоўнік не толькі маўчаў, але нібы нічога не чуў, яго твар быў быццам безжыццёвы; сам Хамічонак, смокчучы цыгарэціну, паранейшаму крывіўся ў паблажлівай, нават ужо грэблівай усмешцы; Сцяпан слухаў безуважна. Пра што гаворыць гэты чалавек? Пра якое змаганне? Голымі рукамі супраць такой сілы? Гэтая моц пераламала магутную нямецкую сілу. Нікому ж не вераць, сочаць за кожным крокам ды словам, хапаюць нават па крыва-душным і хлуслівым даносе!

— Дзе-дзе, а тут, у Заходняй Беларусі, ёсць не толькі грунт для супраціўлення, тут, я веру, павінна быць нават разгалінаванае антысавецкае падполле, — вёў сваё заморскі госць. — Вы, спадар Сцяпан, што-небудзь чулі пра гэта?

— Не.

— Мне мусова трэба выйсці калі не на падпольны цэнтр, то хоць бы на якую-небудзь ячэйку, — лёгка пастукаў кулаком па стале Філіповіч. — Я павінен сабраць усю інфармацыю, даць прафесійную інструкцыю. Усіх прашу: можаце — звяжыце з патрэбнымі мне людзьмі!

— Звяжаш? — ухмыльнуўся Хамічонак, пазіраючы на Сцяпана.

Ён паціснуў плячыма: я нічога не чуў пра нейкае пад-полле, пра нейкі яго кіруючы цэнтр.

— Ну, а калі не ўдасца сысціся, трэба ладзіць свой цэнтр, сваю арганізацыю і змагацца.

Сцяпан зноў змаўчаў, а Хамічонак пацешыўся ці то з наіўнага, ці то з фанатычнага Філіповіча.

— Відаць, спадар, што ты зваліўся сюды з неба…

— Вы лічыце: мая місія, мае намеры марныя нават тут, у Заходняй Беларусі? — не столькі адчаяўся, колькі здзівіўся той, многім (зачасанай набок прычоскай, высокім лобам ды белым тварам) падобны на настаўніка альбо ўрача.

— Мы, прыяцель, займаліся гэтым некалькі гадоў назад, на пачатку вайны, — прамовіў Хамічонак. — Для цябе ж не сакрэт, сам бачыў: прыйшлі сюды немцы — не кінуліся ўсё хапаць, біць, паліць. Яны адразу ж запынілі хаос і бязладдзе. Выбралі тутэйшую ўладу, завялі тутэйшы ахоўны правапарадак. Запыталі ў людзей: як, захоўваючы законы ваеннага часу, хочаце жыць? Той-сёй пайшоў насустрач, але многія, памятаючы чэкісцкі шабаш у трыццаць дзевятым-саракавым гадах ды асцерагаючыся новага савецкага прыходу, былі асцярожныя і немцаў не падтрымалі.

— То ж немцаў… — сказаў Філіповіч. — Чужынцаў…

— Але ў іх былі не толькі антыбальшавіцкія і антыяўрэйскія лозунгі, — не здаваўся Хамічонак. — У іх была яшчэ сіла, і сіла агромністая. А што ў цябе? Якія лозунгі? Якая сіла? Бальшавікі яшчэ ў дваццатыя і трыццатыя гады, вытвараючы ўсё, што ім зажадаецца, здоле-лі ўбіць усім у галовы, што ўсе жывуць вольна і шчасліва, набліжаюцца да раю. Пачатак вайны, прыход немцаў яны змаглі паказаць не як час расплаты з імі, а як усіхную бяду. Яны не толькі скампраметавалі нямецкую палітыку, але паднялі на ногі ўвесь народ і нацэлілі яго толькі на перамогу. А яшчэ, хіба не бачыў, спадар, як тут ладзілася так званая падпольная і партызанская барацьба? Канечне, былі тут фанатыкі, яны групаваліся, шкодзілі, але народ уцягнулі ў бойню маскоўскія спецатрады. Не яны б, не загнаныя імі ў лес фанатыкі альбо перапалоханы люд — не было б тут ахвяр. Згодны?

— Згодзен, — адказаў Філіповіч. — Быў у Бельгіі, у Парыжы, на свае вочы бачыў: акупацыя іх не вельмі абядніла. За іх стрыманыя, разумныя паводзіны.

— Да таго ж не трэба забываць беларускага характару, — сказаў Хамічонак. — Я добра не ведаю, што меў наш беларус у Вялікім княстве Літоўскім, хоць пра гэта нямала пісалі беларускія газеты ў гады вайны, але знаю: апошнія паўтара ці амаль ужо два стагоддзі ён кланяўся Маскве. Яму і чужынцы, і свае прадажнікі ўбілі ў галаву: тое, што ён пад маскоўскім бізуном, — шчасце. Лепшага для яго няма і не трэба. Ён і не хоча. Ён задаволіўся доляй вала. Цягне плуг, моўчкі церпіць, што яго сцябаюць пугай, абражаюць, і дзякуе за свой жа кавалак хлеба, за свой зганьбаваны гонар. Ён не толькі мяне, былога паліцэйскага, але і цябе, «ідэйнага барацьбіта», «народнага абаронцу», здасць у рукі энкавэдэ. Калі не сам здасць, то моўчкі згодзіцца, каб здалі іншыя, халуі Сталіна і партыі. Праўда, у душы, як ты кажаш, ён недалюблівае, а то і ненавідзіць іх, але ўсё ім дазваляе, у тым ліку і ганьбіць, таптаць сябе. Такога быдлячага статка, такой цярплівасці і ўгодлівасці ці такога самаганьбавання, бадай, болей няма! Нідзе ў свеце!

— Але ж трэба будзіць яго, клікаць да волі, да самапавагі! Каб сам быў гаспадар на сваёй зямлі!

— Не змаглі падняць яго ў вайну — не зможаце ўдвая цяпер, калі ён дарэшты абалванены сталінскай дэмагогіяй і калі па-ранейшаму ў жалезных лапах энкавэдэ!

— Ал. е ёсць разумныя, свядомыя настаўнікі, вучоныя, пісьменнікі — адным словам, культурны пласт, слой нацыі…

— Можа, і ёсць, — паціскаў плячыма Хамічонак. — Але ён, гэты пласт, ці слой, супраць рэжыму не пойдзе. Хто не разумее дэмагогіі, хто разумее, але дрыжыць і маўчыць, а хто — найпершы падбрэхіч. Нават больш — многія з гэтага вашага культурнага пласта, ці слоя, памагаюць сталінскай бандзе пераўтвараць народ-пераможцу ў паслухмяных рабоў…

— Дык што — па-вашаму, няма ніякіх шанцаў змагацца супраць Сталіна і бальшавікоў? — засмуткаваў Філіповіч. — Ні ўзброенымі, ні палітычнымі сродкамі?

— Запытай, прыяцель, вось у яго пра гэта, — Хамічонак хітнуў на Сцяпана. — Хоць і так усё ясна. Пусцілі б дадому, не чапалі б — ён будзе цярпліва, натужна цягнуць свой воз, цярпець любыя здзекі, можа, употай стагнаць, але маўчаць. Больш. Скажуць — выйдзе за трыбуну і будзе згінацца, дзякаваць Сталіну і роднай партыі за звышшчаслівае жыццё! Як ні дзіўна, але рабы і халуі адчуваюць нейкі смак у сваім рабстве і халуйстве. Вось таму лёгка абалваніць і асядлаць такі непаўнацэнны люд.

— А вы што думаеце рабіць? — запытаў Філіповіч у Хамічонка.

— Я, прыяцель, без вашых ілюзій і без пачуцця парабкоўства, як у яго, — зноў паказаў вачыма на Сцяпана. — Я хоць належу да аднаго з вамі дурнога народа, але ведаю, люблю волю і вольніцу, паўнацэннасць. З-за гэтага я нават вораг са сваім бацькам. Ён быў сапраўдны селянін-мужык. Цягавіты і пакорлівы. Мёрз, гніў у акопах на першай сусветнай вайне за цара-бацюшку, а ў рэвалюцыю спакусіўся бальшавікамі (яны дадуць мір і зямлю!), ваяваў за іх у грамадзянскую. Вярнуўся дадому, займеў зямлю, ажаніўся і нас пусціў на свет — мяне і трох дачок. Працавалі ад цямна да цямна. Працай бацька замучваў сябе, нашу маці і нас, дзяцей. Абжываліся год за годам, адчувалі сябе людзьмі. Але толькі сталі на ногі, а нас — за каршэнь: кулакі-міраеды! Ды ў Сібір! Бацька аж не верыць: нейкая тут абмылка, ён жа сам чуў, што і як гаварылі ленінскія камісары: заводы і фабрыкі — рабочым, зямля — сялянам! У тайзе, на голым снезе, адсыпаліся мае сёстры, потым здалася маці. Я яшчэ малы быў, але не мог не бачыць: звозяць сюды з усіх куткоў якраз такіх, як мы. Цягавітых, здрльных да сялянскай працы. Кажу свайму бацьку: тата, нас загубіла наша ж праца, наша багацце. Хто не мог альбо не хацеў ірваць пуп — той ацалеў, а мы лілі пот, мелі хлеб і да хлеба — нас і выкарчавалі, зрабілі ворагамі. Не, сынок, адказвае стары, тут нейкая абмылка, трэба Сталіну напісаць і расказаць, што яму ж горш будзе, калі такіх, як мы, ганьбіць і нішчыць. Пісаў. Але не пахвалу ды палёгку меў за гэта, а па задніцы палучаў. Загібеў урэшце. Ад голаду і катаржнай працы. Я кідаўся, гібеў спачатку ў спецпасёлках, а пасля — у лагерах. Перад вайной драпнуў і самым неверагодным чынам прыблукаў на бацькаўшчыну, што была ўжо злой мачыхай. Свае ж, аднавяскоўцы, выдалі мяне ў рукі берыеўцам. А тут — вайна. Выводзіць нас канвой з турмы за горад. Адных, «контрыкаў», — налева, другіх, бытавікоў, — направа. Ясна, мяне — да «контрыкаў». Канваіры бытавікам мах-нулі рукамі: ану прэч, куды вочы глядзяць! Тыя сыпану-лі, як мышы з-пад веніка. А нас, настаўнікаў, інжынераў, кулакоў і аднаго пісьменніка, вядуць у лес. Адчуў: нас жывымі не пакінуць. I я, як і ты, прыяцель, — падняў вочы на Сцяпана, — марсянуў убок. Малады, вёрткі, дык здолеў уратавацца ад куль. А тых, нясме-лых, як потым сам бачыў, пакасілі. Спяшаліся збягаць, дык не прысыпалі нават зямлёй, закідалі галлём і падпа-лілі. Пазней, у вайну, партызаны звальвалі гэты грэх на нямецкі дэсант. Уратаваны вайной, я не мог не вітаць яе. Вайна ёсць вайна, баль крыві і слёз, але яна прынесла мне волю. Адпаведна, я сам, па сваёй волі пайшоў у палі-цыю, каб ахоўваць новы лад…

Хамічонак замаўчаў, закурыў. Пасля запытаў, здаец-ца, найперш у самога сябе:

— Дык здраднік я ці не? Калі здрадзіў, дык каму? Сталіну і яго злачыннай хеўры? Радзіме?

Зноў замаўчаў, зноў ніхто не ўмешваўся ў яго спо-ведзь.

— Калі зловяць, ясна, будуць судзіць за здраду Радзіме. Яны, хто асядлаў маю Радзіму, хто з ёю, паслухмянай, таптаў, нішчыў мяне, яе сына, хто змусіў ратавацца самому і ратаваць яе вось гэткім чынам… Я шчыра верыў, што нашы запалоханыя, змардаваныя людзі ўзрадуюцца, што прыйшла да нас культурная і гаспадарлівая нацыя, збавіць ад балыпавіцкай тыраніі і падыме нас як нацыю… Але так званы савецкі народ не павітаў збавіцеляў і, яшчэ болей абалванены прапагандай, пачаў ратаваць сваіх душыцеляў, ісці на неверагодныя гераічныя ўчынкі, на смерць з іхнімі імёнамі на вуснах… Ход падзей пайшоў іначай… Пралілося шмат крыві, у тым ліку і нявіннай… Мусілі праліваць яе і мы…

«Ніколі і нікому не будзе даравання за пралітую народную кроў… — Па-свойму ацаніў апошнія словы спавядальніка Сцяпан. — Гэтаму не анёльскаму Хамічонку — тэж… Казалі, і ён паліў вёскі, біў людзей».

— Мала, што наш люд не пагарнуўся да сваіх збавіцеляў, пагнаў іх і дабіў на іхняй зямлі, уратаваў вусатага душыцеля, дык яшчэ, дурны з дурных, прыпісвае сваю, купленую вялікай крывёю перамогу найперш яму, дазваляе таму яшчэ болей умацавацца і яшчэ тужэй зацягнуць на народнай худой шыі бальшавіцкую пятлю! Тут ужо не толькі мы, тутэйшыя, але і ўсе вакол рабы!

«Не відаць было, — ледзь-ледзь не сказаў уголас Сцяпан, — што меўся даць нам вялікую волю Гітлер… Калі схілялі галовы, слухаліся, дык звысоку паляпваў люд па плячы, а як толькі цялі яго іголкай, дык адразу ж накінуўся зверам…»

— Дык трэба гаварыць з людзьмі, — ажывіўся Філіповіч. — Адкрываць ім вочы, ажыўляць душы!

— Пагавары-пагавары, прыяцель! — ухмыльнуўся Хамічонак, тушачы цыгарэціну ў выразанай з тоўстай сасновай кары попельніцы. — Толькі не забывай: тут табе не Парыж і не Бельгія… Тут не толькі нас альбо ваеннапалонных, а нават франтавікоў-пераможцаў за маленечкую драбязу пруць у лагеры…

— А вы што думаеце рабіць? — запытаў, як і нядаўна, Філіповіч.

— Як і вам за ваша, так і мне за маё чакае дваццаць пяць гадоў лагераў ці катаргі, — зноў закурыў Хамічонак. — Ясна, я не маю ахвоты вяртацца ў пекла, на пакутлівую смерць. Але я не ідэйны баец, як ты, спадар. Я не веру, што можна ачалавечыць быдла. Адпаведна, колькі змагу, пап'ю, пагуляю, бальшавіцкай сволачы крыві паспускаю. Карацей, вазьму за сваё загубленае жыццё дарагую плату…

Філіповіч зморшчыўся; кожны дурань адчуў бы, што Хамічонак азвярэў, будзе рабаваць і страляць, што хаўрусаваць з ім — і не вялікі гонар, і небяспечна: яго гурт рана-позна абкладуць.

— Я ведаю, чаго так скрывіўся спадар… — З'едліва зірнуў на Філіповіча той. — Бачыце, я не добранькі Робін Гуд! Адкінь, спадар, усякія ілюзіі! Паўтараю, варта толькі любому з нас высунуць нос з лесу і прызнацца, хто ты, як адразу ж усе адвернуцца, як ад чорта, а які-небудзь ідэйны з культурнага слоя ці тутэйшы служака-падліза прадасць цябе за капейку! Ніхто, чуеце, ніхто нават слязіны па табе, няшчасным, не пусціць! Ад-паведна, прыяцелі, ці трэба сыходзіць далёка і, як прусак, уплішчвацца ў цёмную шчыліну, ці як мага ме-ней слядзіць і сядзець тут… Але трэба есці. Сам па сабе харч да нас не заявіцца. Значыць, яго трэба здабываць. Што — у прыроды-матухны, што — у зачыненых магазінах, а што — і ў не дужа гасцінных хутаранцаў. I здабы-вацьчасамі самым негуманным чынам… Так што, прыяцелі, хочаце мець наша жытло, нашу ахову — будзьце добрыя, памагайце мець хлеб надзённы. Ніхто вас дарма не будзе карміць за прыгожыя вочы, за антысталінскія размовы альбо за няласкавы лёс… Вы абодва, канечне, можаце пайсці ад нас. Але… — Замаўчаў, зірнуў чэпка, нават, бадай, жорстка на аднаго і на другога. — Папершае, кажу, не варта рабіць лішнія сляды. А па-другое, дзе гарантыя, што вы, адзін і другі, трапіўшы ў жалезныя лапы энкавэдэ, не прадасцё нас? Адпаведна, прыяцелі, мы мусім падумаць: адпускаць вас адсюль ці не?!

26

Недзе праз тыдні два, калі буяў ужо зелянотаю чэрвень, Сцяпана ўзялі ў начны паход — «браць» магазін у адной з вёсак суседняга, Іўеўскага раёна. Тут, у Вянкоўскім раёне, Хамічонак намагаўся не слядзіць.

Чысцілі той магазін «спецы» — Хамічонак і яго хаўруснікі; ён, Сцяпан, спачатку стаяў з маўклівым, але, як адчувалася, лютым і бессардэчным целаахоўні-кам верхаводы на варце (той, целаахоўнік, сачыў і за ім), а потым валок нарабаваны цяжар да іхняга сховішча. Нагрузілі яго, можа, таму, каб, маючы спрыт, не марся-нуў ад іх убок. Вярнуўшыся, выпілі, замачылі яго першы ўдалы паход — адным словам, Сцяпан мусіў за-пэцкацца, нажыць на сябе яшчэ адзін артыкул з крымі-нальнага кодэксу. Ён балюча перажываў, нават пакутаваў, што мусіць займацца зладзействам, але з усяе сілы намагаўся схаваць, затаіць свае перажыванні, нават наўмысна храбрыўся: а гэта, выходзіць, не так ужо страшна і кепска.

— Малайчына! — пахваліў Хамічонак. — З тваім розумам і з тваёй сілаю мы яшчэ падзялуем.

Гэты іхні «хаўрус» не вельмі спадабаўся Філіповічу; той увесь час, найперш у малым гурце, спрабаваў угаворваць лесавікоў, Сцяпана таксама, выходзіць з лесу, ісці рабочымі ў вялікія вёскі ды гарады, да людзей і агітаваць, «падымаць люд супраць Саветаў, за вольную і незалежную Беларусь». Хамічонак вельмі не забараняў «чытаць ім лекцыі», «весці ідэалагічную работу ад імя замежнага беларускага ўрада», але не зважаў на гэта — лепш сказаць, ухмыляўся, пасміхоўваўся з Філіповіча, як з дзіцяці, а ўрэшце паблажліва перабіваў: «Ды кінь ты, спадар, ніткі на кій матаць, раскажы нам лепш пра Парыж ды Брусель, пра буржуйскае жыццё-быццё, пра іхніх жанчын і прастытутак».

Сёння, таксама ўночы, Сцяпан зноў ішоў у свет — на гэты раз толькі з Хамічонкам і з яго неадступным целаахоўнікам. Верхавода, бачачы ўсё ў цемры, як сава, крочыў паперадзе, а той бамбіза — ззаду. Куды і чаго ішлі, Сцяпан не ведаў. «Хадзем са мной», — толькі і сказаў-загадаў яму Хамічонак.

Той, хітры і асцярожны, пазбягаў і вялікіх дарог, і малых сцежак, плёўся балотам, лесам, кустоўем, але ўрэшце, можа, праз гадзіны тры, вывеў з лесу — як мож-на было пазнаць, да вёскі, — здаецца, невялікай, нізкай, патанулай у цемрадзі ды нібы злітай з блізкім маладым лесам, з высокімі лісцянымі дрэвамі, кустамі бэзу і з са-дамі. Карацей, адразу цяжка пазнаць, што гэта за селішча. Ясна, што нейкае прыпушчанскае і паўхутарское.

Падаў голас сабака, потым — другі, трэці.

— Чакайце тут, — прамовіў маўклівы дагэтуль Хамічонак, а сам, зашпільваючы на сабе шынель ды папраўляючы вайсковую фуражку (на шынялі лейтэнанцкія пагоны), як адчувалася, з веданнем сцежак-дарожак закрочыў да вёскі і хутка знік з вачэй.

— Садзіся, — загадаў яму, няўзброенаму, магутны целаахоўнік, а калі ён паслухаў, апусціўся сам трохі ззаду, як чулася, не выпускаючы з рук аўтамата.

— Што за вёска? — запытаў у яго Сцяпан, каб уведаць, дзе яны, у якім баку ягоныя Янкавіны.

— Будзеш шмат ведаць — састарэеш, — басавіта буркнуў той. — Сядзі ціха і не раскрывай хлябала. Табе і так зашмат вераць. А што да ўцёкаў, то і не думай нават: не даганю я — дагоніць кінжал…

«Не верыў бы так Хамічонак, каб не пагроза мне ад энкавэдэ, — падумаў ён. — А той, паколькі нёс на спіне пакоўны пляцак, прыйшоў сюды для таго, каб сустрэцца са сваім чалавекам альбо каб сысціся са знаёмай кабе-таю…»

Замаўчалі. Вось сабачы брэх заціх. Мабыць, Хамічо-нак зайшоў ужо ў патрэбную хату.

Сцяпан паўпрылёг, услухоўваўся ў звонкую цішыню — каб было светла, дык, можа, цяпер стракацелі б конікі, а так было ціха, нібы ў вуху, і вусцішна. Заадно ўзіраўся ў прастор перад сабой — на блізкі паўцёмны і цёплы дол, на незразумелай вышыні неба, што, здаецца, нібы ледзь-ледзь улоўна мігцела, мабыць, пакрышачку напаўняючыся далёкімі ранішнімі водсветамі.

Зноў, калі засяродзіўся сам на сабе, наплылі горкія думкі: Божа, мілы Божа, за што такая кара: чаму трэба туляцца як ваўку, бадзяцца па лесе і балоце, слухацца злыдняў? Чаго вось ён тут цяпер? Чаму мірна ды спакойна не спіць побач з Марысяй, не спрыяе, каб і яе сон быў мірны і спакойны?

Міжволі, насцярожваючыся ўжо ад нечаканасцей, устрапянуўся: неспадзявана з лесу пачуўся лопат. Ага, птушка. Цяжкавата махаючы крыллем, чагосьці паля-цела над іхнімі галовамі ў вёску. Можа, сава альбо, лепш сказаць, сычык — загадкавы птах з савінага роду, — ці, можа, зашастаў кажан.

Пасля, калі рассечанае паветра супакоілася, зноў на-стала поўная цішыня. Хоць бы дзе падаў голас які нядрэмны конік альбо зашумеў лес — рана, цёмна, прырода спачывае.

Можа, праз гадзіну пачуў: строгага суседа адольвае сон. Прыслухаўся: сапраўды, пахропвае. Асцярожна павярнуўся — храпенне адразу запынілася; целаахоўнік, здаецца, правёў далонню па твары, пасля глухавата кашлянуў, заплямкаў вуснамі і, здаецца, навёў зыркатыя вочы на яго. Сцяпан замёр, а потым наўмысна гучнавата засоп — маўляў, спіць.

Недаверлівы, пануры і воўчы Хамічонкаў заступнік (кажуць, з далёкага выселенага са сваёй радзімы народа), мабыць, супакоіўся, звесіў галаву і неўзабаве зноў спачатку засвістаў носам, а потым захроп. Сцяпан пачакаў, калі яго грозны вартаўнік добра ўвойдзе ў першы, моцны, сон. Калі ж дачакаўся, што той аж трубіць ужо, затаіў дыханне, ціхенька падняўся і на ды-бачках пакраўся да маладога хвойніку — далей, прэч, куды вочы глядзяць, ад такой непачэснай кампаніі, ад яе ладу жыцця, ад багны, што можа зацягнуць і засмактаць. Затахкала сэрца; не дай бог, трэсне пад нагамі якая галінка — яму верная смерць: тут жа ўліпне ў спіну востры бандыцкі кінжал…

Краўся-краўся, а потым, увайшоўшы ў стары лес, пайшоў, а яшчэ крыху пазней прыпусціў з усяе сілы. Прамчаўшы, можа, з вярсту ў лясной глушы і чарнаце, запыніўся, каб суцішыць дыханне, а заадно прыслухац-ца: тупаціць той воўк услед альбо не? Не, здаецца, пагоні няма. Але не затрымаўся, пакрочыў далей. Пад раніцу пазнаў ужо: выбіўся паблізу Шльніцы — тых знаё-мых мясцін, дзе яшчэ нядаўна разам з дзядзькам Францішкам рэзалі лес на новую школу ў іхніх Янкавінах.

Раніцу, увесь спякотны дзень ляжаў непадалёку ян-кавінскіх хутароў — на лузе, на Сядзіўнай, у густым кустоўі, назіраючы, як над блізкім балотам лётаюць старыя качкі, можа, трывожачыся ад яго, аблётваюць вакол стракатлівыя сарокі. Заадно з заміраннем сэрца прыслухоўваўся да далекаватых, з Крычатоў, гукаў — да асобных рэзкіх чалавечых галасоў і асабліва да таго, як любоўна хтосьці кляпаў касу. Значыць, надыходзіць сенакосная часіна. Каб быў дома, ён начапіў бы на сваю кузню замок, дастаў бы ў кладоўцы з-пад страхі загорну-тую ў прамасленую анучу касу і пачаў бы ладзіць яе, каб пасля першай вялікай навальніцы, калі як след набярэ сокаў і ачысціцца маладая трава, выйсці на луг… Адзін раз, уполудзень, на яго лежбішча выйшаў стары губаты і з вялізнымі рагамі шэра-цёмны лось, запыніўся непадалёку, панюхаў паветра і спакойна, не пачуўшы паху зброі, павярнуў убок.

Уночы — у познюю, глухую часіну — падаўся, як надоечы і Хамічонак, не сцежкамі ды дарогамі, а лесам, пасля полем да Янкавін. Лепш сказаць — не да вёскі, да сваёй хаты, а на хутар Амшарок, да стрыечнага брата, старэйшага сына дзядзькі Францішка. Іхні сабака ведаў яго (Сцяпан падарыў таго шчанём сваякам), не забрахаў з трывогаю, але ён усё роўна быў абачлівы, у хату не па-стукаўся: там магла быць засада. Чэкісцкая альбо Хамічонкава. Адчуваючы дрыжыкі ад золкага паветра і халоднай расы і зямлі, праляжаў астатак ночы ў разоры ў дзядзькавым жыце — іхняе поле ведаў гэтак, як і сваё.

На досвітку аж зайшлася ад болю і радасці душа, ка-лі пачуў адзін, другі пеўнеў голас, калі на дзядзькавым блізкім двары зарыпелі дзверы, загаварыў мужчына (здаецца, з сабакам) ды калі яшчэ ўбачыў, як высокі стрыечны брат вядзе на поплаў каня — той, важкі, тупаў гулка, аж, здаецца, бухала ў Сцяпанавых напружаных вушах.

Сваяк вярнуўся ў двор, але Сцяпан не падымаўся і го-ласу не падаваў. Прыслухоўваўся і, лежачы на жываце, асцярожна разводзячы ў бакі маладое, але пруткае ўжо жыта, намагаўся ўсё разгледзець да драбніц. I неўзабаве ўбачыў. Калі трэці раз праспяваў певень, калі зачырва-неўся-заружовіўся небакрай, а пасля выплыла з-за яго вялікае, яркае, але зусім яшчэ не слепкае ў ранішняй зябкасці сонца, з хаты выйшлі два высокія вайскоўцы з аўтаматамі, загыркалі на сабаку, заганяючы яго ў будку. Пазяхаючы ды пацепваючы плячыма пасля цёплай хаты ад ядранай свежасці на дварэ, яны схадзілі за хлеў, апаласнуліся каля студні, потым выкацілі з гумна матацыкл з каляскаю; адзін сеў у каляску, другі, трымаючыся за ручкі, даволі доўга пстрыкаў нагою па адстаўленым рычажку. Калі яны паехалі, абдалі хутар рэзкім гукам і дымком, Сцяпан таксама яшчэ не вымкнуўся са схован-кі: можа, тых, з засады, тут было трое, можа, адзін яшчэ сядзіць дзе-небудзь на гарышчы і ў бінокль акідвае по-зіркам вялікае поле вакол Амшарка. Ясна ж, энкавэдыс-ты прыпільноўваюць якраз яго: дзядзька, канечне ж, у іхніх руках.

Як на тое, сюды, за невысокі, накрыты саломаю скляпок на грудку і за высозную яблыню-райку, ніхто са сва-якоў не патыкаўся. Гаспадыня з нявесткаю тупаліся ў двары: з хаты — у хлеў альбо да студні, адтуль — зноў у хату, ды іх Сцяпан асцерагаўся аклікаць: ведама, кабеты, наробяць з пярэпалаху ляманту. А стрыечны брат як пайшоў на той бок сялібы, за гумно і за дрывотню, так і не паказваўся, штосьці заўзята дзяўбаў там — можа, і якое карыта.

Бадай, толькі праз гадзіны дзве, калі пачала ўжо блі-шчэць рознымі колерамі раса, зноў паказаўся ў двары. Асцерагаючыся падняцца і паказацца, Сцяпан асмеліўся толькі на адмысловы, заклікальны посвіст. I завабіў ім сваяка — той рэзка ўскінуў галаву, угледзеўся сюды, на сваё і чужое поле, а калі зноў пачуў свіст, падаўся, выйшаў з двара і запыніўся каля райкі.

— Стась, — ціха паклікаў. — Хадзі сюды.

Той шпарка, не азіраючыся, закрочыў і праз дзеся-так-другі крокаў ужо агледзеў.

— Стэфусь? — здзівіўся і, прысядаючы, занепакоіўся: — Ты паранены?

— Не, — адказаў ён і таксама, толькі па-свойму, запытаў занепакоена: — Ест хто чужы ў хаце?

— Не, — супакоіў той. — Былі з раёна, але выбраліся раніцай. Дык не бойся, хадзем у хату.

Ён падняўся, пайшоў замлелымі ад лежатні і зяб-касці нагамі побач са стрыечным братам. Абодва рослыя, плячыстыя. Лічы, падобныя. На сваіх бацькоў-братоў.

— Цяпер я ведаю, чаго гэтак танцаваў усю раніцу каля будкі сабака, — прамовіў Стась. — Чуў цябе, падаваў мне знак. Ды я не зразумеў яго.

У хаце, дзе палала печ, Сцяпан, лічы, перапужаў кабет: малодшая здзівілася ад анямеласці, а старая пляс-нула далоньмі:

— Стэфуська! Адкуль ты?

— Дзяньдобры вам, — сумна ўсміхнуўся ў адказ, добра ведаючы, што жаночае ўтрапенне невыпадковае: увесь гэты час, што ён быў у лесе, а тут таілася ўзброеная засада, яны жылі пад вялікім страхам. Сеў за стол, паставіў на яго локці і, бянтэжачыся, сашчапіў далоні. Ад хатняга цяпла і ўтульнасці ды паху ежы ажно закружылася галава.

— З лесу я, цёця…

— Нейкія адрачоныя, нежывыя ў цябе вочы, хлопец… — не зводзячы з яго позірку, адчаялася старая гаспадыня. — Як з труны цябе паднялі…

— Можа, і ваша праўда, — згадзіўся ён. — Не ведаю: жыву я ці не…

— Раскажы, Стэфуська, што там выйшла ў вас, — знясіленая гадамі і працай кабета прысела на табурэцік. — Чаму ты ўцёк? Дзе наш стары?

— Не ведаю, што і як расказваць, цёця, — апусціў зарослы падбародак на рукі. — Што выйшла, сам не разумею… Як у сне ўсё.

Трошкі памаўчаўшы, пачаў расказваць дзядзькаву і сваю адысею: як іх цягалі на допыты, як збілі старога, а потым абодвух уночы везлі кудысьці ў закрытай машыне, як ён уцёк ад чагосьці загароджанага дошкамі і ка-лючым дротам, прыбіўся да Хамічонкавай хеўры.

— Хамічонак кажа: там энкавэдэ расстрэльвае людзей… — дадаў да ўсяго. — Але так гэта ці не, я не ведаю…

— Няўжо яго там забілі? — зноў пляснула далоньмі і заплакалагаспадыня. — За што???

Усе горасна пачакалі, пакуль яна, спакутаваная целам і душой, слязамі і енкам, адолее новы прыліў вялікага гора. Закрыўшы твар падолам фартуха, яна ж як верная жонка і спагадная жанчына, сапраўды, на ўсю глыбіню шчырай душы залямантавала па мужу, добрым бацьку іхніх дзяцей і дбайным працаўніку — па тым чалавеку, якіх ужо і не так шмат на гэтай зямлі.

— Божа мой, — асвядомлена загаварыла пасля, — як паверыць, што яго ўжо няма на свеце? Ды калі? Цяпер, без вайны!!!

— Можа, дзядзька і жывы, — падаў голас Сцяпан, маючы крыху веры, што вось так за нішто нельга загубіць чалавека. — Можа, яго павезлі куды далей. У цюрму альбо на суд у вобласць.

— I мне так у раёне сказалі, — загаварыў Стась. — «Убыў у няізвестным напраўленні».

— А за што ж яго судзіць? — усё не разумела старая. — Ці ж ён руку на каго падняў? Абакраў? — Пахітала ад неразумення і адчаю галавой. — А цябе, Стэфуська, чакалі тут кожны дзень, кожную ноч. Толькі сёння раніцай іх чорт панёс. Сказалі напаследак: сам прыйдзеш да іх… Кажуць, забяром з сабой жонку і дзіця, пасадзім у каталажку на кавалачак хлеба і ваду, дык прыбяжыць… Акалі не пашкадуе, не здасца, дык жонка трапіць у Сібір як памагатая ўрага народа…

Ён не абмовіўся, толькі да болю, можа, і да крыві, сціснуў зубамі ніжнюю губіну. Ведаў: тыя слоў на вецер не кідаюць. Калі сказалі так, дык так і зробяць, не па-шкадуюць. Выйсця няма — трэба вяртацца да іх. Што будзе — тое будзе. Ён не можа дазволіць, каб з-за яго пакутавалі ні ў чым невінаватыя Марыся і сын. Можа, і ёсць для яго які-небудзь маленькі паратунак, але толькі не платай здрады сваім любімым і дарагім.

— Я хацеў бы добра памыцца і перакусіць, — прамовіў уголас.

Кабеты ўстрапянуліся, замітусіліся — неўзабаве ён апаласнуўся ў балеі цёплай вадой, пераапрануўся ў дзя-дзькавы чыстыя споднікі і кашулю, з'еў бульбы з яечняю і засабіраўся адыходзіць з гэтай заўсёды гасціннай для яго хаты.

— Няхай пан Бог ратуе цябе! — перажагнала яго старая гаспадыня, падаючы невялікую торбачку з харчам у яго нялёгкую дарогу. — Калі дзе ўбачыш нашага старога… — I не вытрымала, зноў залілася слязьмі, можа, не ведаючы, што сказаць далей. — Няхай пан Бог ратуе і яго… Мы тут выратаваць не можам…

Сцяпан спачатку пагонкай, а каля вёскі сценкай у гарачы поўдзень прыйшоў дадому. Як і чакаў, на дзвярах сянец убачыў замок, а ў незамкнёным хляве — быдла: карова, конь, авечкі ды свінні. Убачыўшы яго, гаспадара, падалі галодныя і ў той жа час жаласныя, ні-бы з цяжкім разуменнем вялікай бяды, галасы.

Ён пакарміў іх (за гэты час падышла пажылая найблі-жэйшая суседка і сказала, што «тваю Марысю з дзіцем вайскоўцы павезлі на матацыклеце ў раён»), папрасіў жанчыну, каб паглядзела гаспадарку, абвёў усе свае бу-дынкі цёплым позіркам і, ні да кога не заходзячы, падаўся ў горад. На яго пазіралі з вокан, з двароў; той-сёй, напалоханы, быў не рады, што бачыць, той-сёй вітаўся, а ён, нібы нікога не бачачы, не жадаючы нікому нашкодзіць, ні з кім не загаворваў, намагаўся хутчэй пакінуць родную, дарагую сэрцу вёску.

Суцішыўся, пайшоў крыху павольней толькі за Гарой, у лесе, дзе, кажуць старэйшыя людзі, хавалі рускіх салдат у вайну са шведамі і ў нядаўнюю, «першую», вайну з немцамі. Наструніўся, калі ўбачыў наперадзе каня, і каня не абы-якога, а знаёмага ўсёй вёсцы, усяму сельсавету, шпаркага, свавольнага, нават паўшалёнага Ваську — любімца іхняга тутэйшага на-чальніка, Кураглядава. Той, мусіць, вяртаўся ў Янкавіны з Хатавы.

Кураглядаў, здаецца, не бачыў яго — не стрымліваў Ваську, не спрабаваў аб'ехаць. Васька ж смела, нават ганарыста задраўшы гнядую, з белай мызай галаву, трусіў на яго, злосна касіў вочы і натапырваў вушы, але калі Сцяпан спрытна схапіў дужай рукой за аброць, ткнуўся і паслухмяна стаў.

Сцяпан абышоў яго: Кураглядаў, згледзеўшы, хто заступіў тут, у лесе, дарогу, ад страху нацягнуў лейцы, пасля палахліва пачаў ляпаць сябе па правай кішэні сініх галіфэ.

— Ну што, душагуб? — не сказаў, а выціснуў з сябе Сцяпан. — Рады, што загубіў старога чалавека, скалечыў мне жыццё?

— Не падыходзь! — Кураглядаў — у наваксаваных хромавых ботах, у трошкі выгаралым ужо мундзіры сталінскага крою, поўны і сыты — выхапіў і наставіў на яго наган. — Буду страляць!

Сцяпан і не думаў нават яго чапаць, але хацеў сказаць усё, што прасілася з яго змардаванай душы.

— Гад ты! Нелюдзь!

— Не падыходзь! — затросся той, аж вытрэшчваючы ад страху вочы, пазіраючы на яго самкнутыя вусны ды на моцна сціснутыя кулакі. Пасля, мільгнуўшы позіркам па баках, далей выцягнуў руку са зброяй. — Сабаку сабачая смерць!

Амаль тут жа з рулькі выбліснула яркая зорачка — штосьці цяжкае пляснула яму па грудзіне, запякло ў сэрцы; вочы затуманіліся; галава, усё цела сталі цяжкія і ў той жа час зусім бязважкія.

Нібы падкошаны, Сцяпан упаў. Не адчуваў ніякага болю — праўда яшчэ разы два альбо тры, здаецца, штосьці пляснула па плячах; ён сцепануўся колькі разоў, а пасля заціх. Канечне, ён і не ведаў, і не ўсвядомліваў, што з ім: страціў прытомнасць.

Ды неўзабаве пачаў вяртацца з небыцця, веяк раптоўна адчуўшы, што яснее розум, а ўсё цела з ног да галавы пранізвае суцэльны пякучы боль, а пасля адчуў: крэкчучы і натужваючыся, хтосьці абхапіў яго пад пахі і вала-чэ, а ягоныя ногі цягнуцца, грабуць зямлю.

— Цяжкі ж, зараза! — пачуў блізкі прыглушана-задыханы мужчынскі голас. Можа, ён, гэты голас, і не быў ціхі, але так яму здалося, бо вельмі шумела ў вушах, быццам паблізу булькацела плынь мелкаводнай хуткай рэчкі альбо гудзеў млын.

Міжволі, ад рэзкага болю, што шылам кальнуў у галаву, самі адплюшчыліся вочы, і ён нібы скрозь туман убачыў блізкую зямлю — сухі шэры пясок, цёмна-рыжыя ігліцы, кавалкі старога галля, а вось ужо і густы зялёна-жоўты мох, блізкія чорныя хромавыя мужчынскія боты, што рухаліся. Ён нават адчуў пах скуры і ваксы. Прыйшло прасвятленне, дзе ён і што з ім: яго прыбірае далей ад дарогі, цягне ў лес Курагля-даў, які нядаўна стрэліў у яго, аглушыў куляй і зваліў з ног.

Разам з памяццю, што ўсё больш яснела, нечакана апякла сэрца зусім цвярозая трывога: гэты злыдзень цягне яго, параненага і абняможанага, далей ад людскіх вачэй зусім невыпадкова, задумвае самае ганебнае і смяртэльнае для яго. Але ён не мог ні зачапіцца наскамі ботаў за зямлю ды затрымацца, ні падхапіцца і вырвац-ца: не меў ні волі, ні сілы.

Кураглядаў жа крактаў і крактаў, цяжка дыхаў і ва-лок яго ўсё далей у лес, вось за вялікім лаўжом ламачча кінуў вобзем — Сцяпан тут жа ткнуўся тварам у дол, прышчаміў нос, абкалоў у шыгаллі шчокі і лоб, а заадно адчуў пах сухой зямлі, перамяшаны з водарам смалы і моху. Не бачыў, але адчуваў: Кураглядаў прысеў збоку і шоргае-шоргае па доле далоньмі — мабыць, сцірае з іх ягоную кроў. Гэта, канечне ж, ад яе мокра пад пахамі і на грудзіне.

— Усе рукавы, кашуля ў крыві, — занепакоена прамовіў Кураглядаў, а потым, чутно было, падняўся і ткнуў наском у падэшвы ягоных ботаў. — Гэй, уражына, жывы яшчэ?

Сцяпан, хоць нібы з-за сцяны чуў гэта, але па-раней-шаму ве мог ні падняць галавы, ні павярнуцца, ні прамо-віць слова, ляжаў ніцма, ужо знемагаючы ад болю.

«Лес, гарачыня… — падумаў са страхам. — Сцяку крывёю… Канец…»

— Дык ты здох ці не? — зноў ткнуў наском і запытаў Кураглядаў. Канечне, ён тоўк не з усёй сілы, толькі падварушваў, але ад гэтага штуршка ягонае цела быццам торгнулася. А можа, і не торгнулася, а толькі прабегла па ім нейкая жыва-адчувальная хваля. Ад яе ён, мабыць, застагнаў.

— Жывы?! — здзівіўся Кураглядаў, нагнуўся, перавярнуў яго на спіну.

Сцяпану адразу ж даліся ў вочы вярхі высокіх сосен, а за імі невялікі, з аўчынку, лапік нябеснай светлаты — якраз над ім вісела бялюткая, нават трошкі залацістая ад яркага сонца аблачынка; ён здолеў крыху апусціць га-лаву і нечакана вочы ў вочы сустрэўся з позіркам Кура-глядава.

— Бандыт… — прашаптаў.

Кураглядаў вырачыў вялікія і перапалоханыя вочы, падхапіўся і адскочыў, але зусім дарма — Сцяпан нават не крануўся: на грудзіне, здаецца, ляжаў, ціснуў да зям-лі стопудовы камень.

«Перабіў, сволач, штосьці тое, што паралізавала мя-не… Усё бачу, чую, але не магу паварухнуць ні нагой, ні рукой…»

— Ну і жывушчы! — зноў здзівіўся Кураглядаў. — Як кот! Можа, і сто гадоў жыў бы…

Убачыўшы, што для яго няма ніякай небяспекі, асмялеў. Паціху падышоў, паставіў нагу яму на грудзіну і, звузіўшы, нібы для прыцэлу, калючыя вочы, працадзіў:

— Але дойдзеш тут, у лесе, жыць больш ужо не будзеш! Я не дазволю зноў узнікнуць табе на маім шляху! Не ты мяне, а я цябе перамог!

Ад апушчанага бота Кураглядава цяжар на ягонае це-ла яшчэ паболеў, ён пачаў аж задыхацца — ад болю і, здаецца, ад крыві, што прылівала ў горла.

— А жыць, ясна ж, хочацца! — цешыўся Кураглядаў. — Якое не цяжкое, не пераменлівае гэтае жыццё, але яно кожнаму даецца толькі адзін раз! Чуеш? — Вось наўмысна цяжэй ціскануў яму на грудзіну, што ён ажно папярхнуўся і сілаю выплюнуў згустак крыві.

Кураглядаў даў яму дыхнуць, а пасля павёў сваё да-лей:

— Добра, што ні кажы, хадзіць па зямлі, бачыць неба, сонца, есці, спаць, ляпаць малатком па кавадле і гуляць у ложку з красуняй!.. Згодзен?

— Душагуб… — здолеў толькі выціснуць з сябе Сцяпан.

— Увесь у маёй уладзе, даходзіш, а, дурань, не так паводзішся! — злосна пасміхнуўся Кураглядаў. — Цяпер табе трэба не пра гонар свой, не пра помсту думаць, а пра тое, каб выжыць. — Яшчэ раз ціскануў ботам на грудзіну, зноў змусіўшы папярхнуцца і ледзь адкашляцца. — Хочаш жыць?

Сцяпан не меў сілы, каб плюнуць яму ў твар, паспрабаваў сашчаміць пальцы, каб хоць крыху загрэб-ці зямлі і шпурнуць яе на яго, але не здолеў і гэтага.

— Ты цяпер павінен прасіць, маліць, каб я пакінуў цябе жыць! Ды што — прасіць, маліць! Боты мае павінен цалаваць!

Падняў нагу з грудзіны, паднёс бот да яго вуснаў:

— Цалуй!

— Фашыст!

— Ты каго гэта так абзываеш? — Кураглядаў балюча ткнуў наском бота яму ў губы, што, можа, і рассек іх. — Мяне? За тое, што мы перамаглі вас? Што я тут і вось перамог цябе, уражыну? Калі ты такі, не хочаш папрасіцца, дык будзеш парыць у зямлі косці! А я буду жыць, кіраваць, піць і гуляць! I можа, нават спаць з тваёй красуняю!

— Людаед… — прастагнаў Сцяпан, не адчуваючы ўжо ніякага страху. Можа, і з-за нянавісці, прыкрасці і гідлівасці да гэтага мярзотніка.

Кураглядаў зноў паставіў бот на яго грудзіну, зноў балюча ціскануў:

— Апошні раз пытаю: папросішся?

— Заплаціш! За ўсё заплаціш!

— Дурань! Пра якую плату маю ты гаворыш? Кім пужаеш? Судом? Суд — за мяне.

— Ёсць Бог!

— Які — Бог? Дзе ён? За каго? За цябе? Чаму тады вось не ратуе цябе?

— Заплаціш! За ўсё заплаціш! За кроў маю, за слёзы людскія.

— Баюся! — пацешыўся Кураглядаў. — Ой, як баюся! Суднага дня!

— Будзе ён, будзе…

Кураглядаў яшчэ раз ціскануў яму на грудзіну:

— Бачыш: душу цябе — і хоць бы што! I, думаеш, дакараць сябе буду, калі ты аддасі свайму Богу душу? Не! Не буду! Я нават з задавальненнем зводжу цябе з гэтага свету. Ты адразу тут мне не спадабаўся, стаў на маім шляху: бач, высокі, прыгожы, дужы, спрытны! Чалавек! Гаспадар! Асоба! Вясковы любімец!

Сцяпан разумеў: Кураглядаў не жартуе і не гуляе, га-ворыць тое, што цяпер думае.

— Але чорт з табой, няхай бы быў такі, які ёсць, — па-свойму спавядаўся той, — няхай бы не паўставаў на маёй дарозе, не замінаў мне рабіць тое, што трэба. Скажаш, ты не чапляўся да мяне, не пагражаў, я штосьці сачыняю? Ты — хітры, ты быў нібы лаяльны, але ты душой ненавідзеў і ненавідзіш мяне! Ты быў бы рад, каб я загрымеў з пасады, каб мяне падстрэлілі лесавікі ці я, скажам, уляцеў у якую палонку! Мы з табой зусім розныя людзі, але і перад смерцю ведай: лічы сябе лепшым за мяне, але кіраваць табой, вамі ўсімі буду я! Такі ўжо ваш лёс! Вам трэба з гэтым проста змірыцца! Змірыцца — і ўсё! Вы ў полі зроку нашых інтарэсаў! I мы вас павінны перакаваць на свой лад!

— Адыдзі…

— Як гэта — «адыдзі»? А з табой што рабіць? Калі цябе хто падбярэ і ты выжывеш, дык можаш уцягнуць мяне ў непрыемную гісторыю! Праўда, я магу апраўдацца, што лавіў цябе, падсуднага і збеглага з-пад варты, ты пагражаў мне, дык я мусіў ужыць зброю. Але… Ці трэба мне непрыемнасці лішнія? Ды калі не ты, дык твае родзічы могуць забіць мяне зза вугла! Так што хтосьці адзін з нас можа жыць. Што да мяне, дык казаў і яшчз раз скажу: я хачу жыць, есці, спаць, цешыцца з жанчынай!… Што да цябе, то ты маеш маленечкі шанц урата-вацца. Але табе трэба, сам разумееш, папрасіць у мяне міласці, а потым здацца ўладзе і не ляпнуць чаго-небудзь лішняга. Сказаць, да слова, што падстрэлілі цябе твае нядаўнія хаўруснікі…

Сцяпан падняў крыху галаву, зірнуў угору:

— Неба божае, сосны мілыя, зямля родная, будзьце сведкамі смерці маёй! Не забудзьце нічога! Усё запомніце!..

— Ха-ха-ха! — зарагатаў Кураглядаў. — Ён не ў мяне просіцца, а ў сіл прыроды, у Бога! Ты, яшчэ раз скажу, у мяне прасіся! Во, глядзі, — дастаў з кішэні штаноў пісталет. — Адвяду сабачку, націсну курок, смаляну ў лоб. — Развёў рукі. — Усё, канцы табе. Не зраблю гэтага — можаш яшчэ ўратавацца… Толькі не страш помстаю. Прасіся, умольвай, а то і цалуй бот. Калі ўбачу, што ты пакарыўся, дзякуеш, дык, можа, і пашкадую. Калі не цябе, дык тваю красуню і тваё дзіця. Даю апошні шанц: цалуй мой бот, кляніся, што нікуды мяне не ўблытаеш. — Які ўжо раз зноў ціскануў ботам на грудзіну. — Чуеш, што гавару?

Сцяпан нічога не адказаў, пераадольваў камяк у горле і сціскаў вусны, каб не застагнаць ад болю. Адчуваючы, што вось-вось можа зноў страціць прытомнасць (цяжэюць павекі, мацнее гул у вушах, а пад спіной большае і большае крывяная пляміна), з прагай пазіраў і пазіраў увысь: на зялёна-цёмныя хваёвыя вяршочкі, што імкнуліся ўсё бліжэй да сонца, на беленькую абла-чыну, што крыху ўжо адпаўзла ўбок, на блакітную просінь неба, што было гэтакае знаёмае, блізкае і ў той жа час зусім далёкае ды абыякавае.

— Гэй! — зноў глухі голас Кураглядава. — Даходзіш?

— Сцяпан міжволі заплюшчыў вочы, але некалькі яшчэ хвілін бачыў і вярхоўе, і аблачыну ды неба; Кураглядаў зняў бот з ягонай грудзіны, узяў руку за запясце — здаецца, слухаў ягоны пульс, пасля прыкладаў далонь да ягонага лоба, падымаў павекі і зазіраў у вочы; Сцяпан адчуваў і бачыў гэта ўсё менш ды менш…

…Сцяпана толькі на трэці дзень агледзелі ў лаўжы пастухі. Іх вывелі на прастрэлены некалькімі кулямі труп каровы.

Пахаваў яго Стась Грыгарцэвіч з маці і жонкаю. Ін-шым праводзіць яго ў апошнюю дарогу забараніў Кураглядаў: маўляў, няма чаго наладжваць пышнае пахаванне «ворагу народа», а таксама адному з тых, «хто раба-ваў тутэйшыя магазіны», каго цяпер, штосьці не падзя-ліўшы, «прыбралі яго ж хаўруснікі».

Неўзабаве Марысю з дзіцем адпусцілі дадому. Яна адразу ж пабегла ў Налібакі, да магілак, дзе ўпала на свежы жоўты грудок паблізу маладой бярозкі і доўга га-ласіла наўзрыд.

Акрыяць, трымаць гаспадарку памагаў ёй Стась, а пазней, вярнуўшыся малодшым сяржантам з войска, і яго малодшы брат, Адам. Калі прыйшоў час, Марыся нарадзіла дзіця — як і чакалі са Сцяпанам, дачку. Пазней нямала было да Марысі сватоў, хацелі сысціся з ёю не толькі ўдаўцы з дзецьмі, але і хлопцы, ды яна другі раз замуж не пайшла, паволі састарэла пры дзецях удавою. Цяпер — старая, з глыбокімі маршчынамі, але са знакам былой красы — жыве адна ў сваёй аселай хаціне, сын і дачка — у Мінску. Яны да самага апошняга часу з пакутаю насілі бацькава кляймо крымінальнага злачынцы — з-за яго, гэтага кляйма, сына з вышэйшай інжынернай адукацыяй не прымалі ў партыю і не давалі боль-шай пасады, а дачцэ, якая не бачыла свайго бацькі, нямала прыйшлося пацярпець ад камсамольскіх важакоў у школе і ў педагагічным вучылішчы. Калі Сцяпана рэа-білітавалі, прызнаўшы, што за ім «нет подтвержденного состава преступлення», Марыся і дзеці адразу ж паставі-лі яму помнік, на ім — ніша, а ў ёй — здымак зусім ма-ладога яшчэ чалавека…

Эпілог. Прадмова

Я трошкі разгубіўся, калі летась да мяне, пляменніка Сцяпана Грыгарцэвіча, завітаў Кураглядаў.

Ён асцярожна, нават, бадай, лісліва зайшоў у кабі-нет, з абачлівасцю зірнуў на нашага рэдактара (той, салідны, у акулярах, размаўляў па тэлефоне і не павярнуў галавы), нібы павывучаў яго з хвіліну, на ўсякі выпадак пачціва пакланіўся яму і пальцам паклікаў мяне на калідор.

Я здзівіўся і разгубіўся не зусім выпадкова: скажу шчыра, я не любіў Кураглядава, не ведаў, чаго ён прыйшоў якраз да мяне.

— Давайце выйдзем на двор, — паклікаў ён. — Нам трэба пагаварыць, Адамавіч.

Мы падаліся з друкарскага будынка ў блізкі невялікі сквер, знайшлі вольную лаўку пад густою ліпай, селі. Кураглядаў, нязвыклы да летняй гарачыні вялікага горада, расслабіў старамодны гальштук, што, здаецца, дагэтуль душыў ягоную тоўстую загарэлую шыю, выцер насоўкай невысокі лоб. Калі зняў капялюш, дык я ўбачыў: ягоныя валасы пасівелі, але па-ранейшаму іх шмат. А ў вачах застыла тое, што маюць, бадай, усе былыя і цяперашнія начальнікі: скрытнасць, нейкая незадаволенасць, жорсткасць і да ўсяго страшнаватая глыбінная цемень — мусіць, ад скалечанай уладаю і падначаленнем душы.

— Ты нефармал альбо нават з БНФ? — нечакана запытаў Кураглядаў, пазіраючы на мяне пільна і змрачнавата.

Я зноў здзівіўся: чаму якраз пра гэта ён пытае?

— Хачу ведаць, як з табой гаварыць, — патлумачыў той.

— Не, я не з БНФ.

— Дзіўнавата!

— Чаму?

— Усе, хто гаворыць па-беларуску, нефармалы альбо ў БНФ, супраць КПСС.

Я не вытрываў, усміхнуўся, але ад спрэчкі ўхіліўся. Не хацелася спрачацца пра гэта ў час, калі быў ужо ліпень 1991 года і калі многія ўжо пачалі на тое-сёе глядзець па-новаму. Ды я загадзя ведаў, што можа сказаць госць.

— У нашым гарадку няшмат нефармалаў, але ўсе яны гавораць толькі «на мове», — прамовіў той. — Захмялелі ад волі. Бэсцяць ужо не толькі Сталіна, але і Леніна, сацыялізм. Нават ужо Гарбачову пстрыкаюць па носе: бачыце, добра гаворыць, але мала робіць, не спрыяе разбурыць Саюз!

Я змаўчаў.

— Праўда, калі ішлі выбары, дык мы, ветэраны, змаглі разам з райкомам заваліць кандыдатаў ад БНФ у народныя дэпутаты, — прызнаўся Кураглядаў. — Часамі на мітынгах ледзь не бойка была. Яны нам: «Вы — сталіністы і з імперскімі замашкамі! Далоў вас!» Мы ім: «А вы — нацыяналісты! Пад суд вас!» Браліся загрудкі і нядаўна, перад рэферэндумам. Але зноў мы перамаглі. У нас і цяпер уся ўлада ў руках райкома.

— Ведаю, — падаў голас я. — Ваш першы сакратар райкома — сваяк першага сакратара ЦК.

— Партыя павінна заткнуць гэтым дэмакратам рот і зноў высока падняць свой сцяг, — сціснуў руку ў кулак Кураглядаў. — Калі праваронілі Усходнюю Еўропу, дык трэба хоць утрымаць СССР, ленінскую ідэю. Ды вярнуць добрае імя нам, ветэранам.

Павярнуўся і з'едліва ўсміхнуўся:

— Ці я, «кансерватар і сталініст», не тое гавару?

— Час, гісторыя ва ўсім разбяруцца, як ужо ў тым-сім разабраліся, — адказаў я. — Дзе былі, ёсць святыні, а дзе злачынствы…

Кураглядаў наструніўся, паўзіраўся мне ў вочы, по-тым адвёў цяжкі позірк.

— Гэта ты — пра рэабілітаваных дзеда і дзядзьку?

— I пра іх.

— Што да іх, дык скажу чэсна: яны не былі савецкія, але, канечне, калі па-сённяшняму, іх не варта было губіць. Трэба было пасадзіць на год-другі, папалохаць і адпусціць. Яны былі б добрыя калгаснікі, як і ўсе ў вашых, заходніх, абласцях. Час іх перавыхаваў.

— I садзіць, і перавыхоўваць іх не трэба было, — прамовіў я.

— Такая была эпоха… — уздыхнуў Кураглядаў.

— Эпоха, лад і людзі… — пахітаў я галавою. — Вы маглі б заступіцца, але не заступіліся.

— Не мог, Адамавіч, — Кураглядаў прыклаў руку да грудзіны. — Чэснае слова, не мог.

— А чаму вы нават цяпер заміналі іх рэабілітаваць? Ён заварочаўся, адчуваючы, што я ведаю пра ягоныя нядаўнія запіскі, у якіх ён нагаворваў абы-што пра невінаватых людзей. Але нічога не адказаў, сам запы-таў:

— Уведалі, дзе і як яны загінулі?

— Не.

Кураглядаў, здаецца, уздыхнуў з палёгкай.

— Павер, Адамавіч, — нібы пакляўся, — я не мог іх уратаваць. На жаль, былі тады свае абставіны, памылкі. Але іх асудзіла наша партыя.

— А вы? — перапыніў яго я.

— Што — я?

— Асуджаеце сябе хоць крыху за тое, што вытваралі ў нас старшынёй сельсавета, а пазней і старшынёй калгаса?

Кураглядаў пабарабаніў пальцамі па партфелі: можа, і не забыў, як ганяў мяне позняй восенню з бульбянога поля альбо як зламаў маю касу на ржышчы, як піў, брыдка лаяўся, а таго-сяго і лупцаваў.

— Былі і ў мяне памылкі, — сказаў, — але я служыў сумленна.

— Зручная пазіцыя. Але не будзем больш пра гэта. Давайце гаварыць пра тое, што прывяло вас сюды.

— Прыйшоў я да цябе, Адамавіч, з просьбаю, — раптам змяніўся, палагоднеў Кураглядаў. — Засумаваў я на пенсіі, адчуў, што маю яшчэ сілу, разбіраюся ў палітыцы, магу папрацаваць на іншым фронце…

«Чертовски хочется конструктивно поработать!» — успомніў я словы аднаго пажылога партыйнага кіраўніка і ўсміхнуўся.

— Карацей, Адамавіч, сеў я неяк у цяньку пад яблыняй і задумаўся пра сваё жыццёбыццё. Цяжкое, гаротнае было маё маленства, але ж з іх, з бядняцкіх нізоў, у наменклатуру выйшаў, заслужаным чалавекам стаў! I надумаўся я кнігу пра сябе напісаць. Спачатку папрасіў у суседа-настаўніка падручнік і пачаў у сталыя гады вучыць, што гэта такое — сацыялістычны рэалізм, класавасць, што такое раман, сюжэт, завязка і развязка… Накінуўся чытаць кнігі, пра якія шмат шумелі… Ну, а тады сеў сам пісаць. Як разагнаўся — дык, брат ты мой, ні канца, ні краю няма! Эпапея выходзіць! Паслаў яе ў Маскву, у ЦК — так і так, памажыце, таварышы, вернаму байцу партыі ягоную творчую працу да шырокіх чытацкіх слаёў данесці. Тыя пераправілі мой рукапіс у выдавецтва. А яно адаслала мне маё: па-іхняму, і тое, і гэта не так. Параілі, каб звярнуўся ў Мінску ў Саюз пісьменнікаў. Паехаў у ваш Саюз, пахадзіў па кабінетах, урэшце трапіў да высокага і тонкага кансультанта. «Цудоўна! З жыцця!» — заўсклікаў той і, нічога не паправіўшы, адаслаў мяне ў мінскае выдавецтва. Узялі там мой твор. Праз нейкі час мой рукапіс — на рэцэнзію нейкаму гісторыку. Той, падлюка, без нажа зарэзаў. «Калі да твора аўтара падыходзіць з дакументальнага, гістарычнага пункту гледжання, — да слова, напісаў, — дык у яго, на жаль, пераважае прыярытэт асабістага над грамадскім». Я сам люблю мудрыя слоўцы, але тут нічога не зразумеў! Адным словам, рукапіс мне вярнулі. Можа, ты, Адамавіч, яго паглядзеў бы?

Прызнаюся: я зацікавіўся кураглядаўскім творам, тым, што і як піша гэты чалавек «пра час і пра сябе».

— Змучыўся я ўжо з гэтай пісанінай, — прызнаўся ён. — Гэта ж, як, убачыў, катаржная праца! Дзень і ноч спакою не маеш, суткамі, тыднямі, нават месяцамі горбішся каля стала! Часамі нічога гаспадарскае не ў галаве! Адарвуць — злы, як звер! А бывае, няма натхнення, хоць ты плач! Месяц-другі не пішаш, дзіка п'еш, гатовы падраць усё, што напісаў, а сябе звесці са свету як нездаляку! А потым… нейкі гад возьме і збэсціць твой у пакутах народжаны твор!..

Кураглядаў разгарнуў сумку, дастаў дзве пакоўныя пацёртыя папкі, адкуль выпіраліся пакамечаныя, а сям-там і выцвілыя лісткі.

— Вазьмі, Адамавіч, — падаў мне папкі. — Калі ўбачыш што людскае, дык пахадзі пасля маёй сякеры гэблічкам. Ну, а калі тут, як кажуць, няўдача, дык выкінь, апрастай мне рукі, вызвалі ад катаргі і бяссонніцы — можа, і не для Сенькі гэтая шапка…

Я ўзяў папкі — згадзіўся прачытаць рукапіс.

— Прызнайся: вы, пісацялі, добра маеце? Больш за кааператараў?

— Хочаце пабагацець? — усміхнуўся я.

— Ды не. Я пытаюся пра тое, пра што не ведаю, — апраўдаўся той. — Адны кажуць: вы — мільянеры, другія — не, беднякі… Я пісаўне дзеля грошай. Я… Неяк раней бачыў па тэлевізары аднаго пажылога, можа, маіх гадоў, пісацеля, які многа тоўстых раманаў напісаў. Дык той сказаў: «Часамі мяне папікаюць, што я за ўсё новае ў нашым жыцці хапаўся, не ўсё як след абдумваў і не крытыкаваў сістэму. Што я магу адказаць? Я — не так пісацяль, як разумеюць гэта прыхільнікі мастацтва для мастацтва, я — партыйны прапагандыст». Дык вось, Адамавіч, і я — пралагандыст… Па-другое, многія мае знаёмыя не разумнейшыя за мяне былі, але даўно ўжо свае кнігі-ўспаміны павыдавалі. Дык і мне хацелася б пакінуць у гісторыі сваё імя…

…Пасля гэтай неспадзяванай сустрэчы мы больш не бачыліся. Неўзабаве Кураглядаў памёр. Сказаць шчыра, адышоў на той свет не сваёй смерцю, а загінуў гвалтоўна. Употай прыладзіў у лесе на ласіных сцежках стрэльбу, ішоў раненька паглядзець, ці ёсць здабыча, і сам наткнуўся на сваю ж засаду — зачапіў дроцік і атрымаў зарад шроту па нагах і ў жывот. Прапоўз нямала ў агоніі, але не змог дацягнуцца да дарогі, сцёк крывёю.

Гэтая смерць падагнала мяне. Я тут жа прачытаў рукапіс Кураглядава. Ён, гэты твор, быў не раман, не аповесць, а хроніка прыватнага жыцця. Так, як было на-пісана, нельга было надрукаваць: аўтар быў зусім непісьменны, дык трэба было перапісваць кожны сказ (ча-самі гэтыя яго сказы былі на адну, а то і на дзве старонкі), па-другое, начытаўшыся чужога без звычкі і ўмення, ён тое-сёе пераймаў, выдаваў за сваё.

Карацей, я зрабіў тое, што дазволіў мне сам Курагля-даў. Тое-сёе з яго хронікі я па-свойму спажыў у гэтым рамане (сям-там, як заўважылі, літаральна ўставіў кураглядаўскае жывое, нават сырое, каб не страціліся яго мысленне і манера), а тое-сёе падаю яшчэ і ў эпілогу.

З «Хронікі» Апанаса Кураглядава

6. ЗАХОДНІКІ ПЕРАХОДЗЯЦЬ НА НОВЫЯ РЭЙКІ

«На пачатку пяцідзесятага года нашы Вянкі ўзбудзіліся, зашумелі-загулі. Пазванілі зверху: рыхтуйцеся да калектывізацыі. Добра? Канечне, добра. Але я, бывалы ды напрактыкаваны верабей, пашкроб сабе за вухам: ага, будуць калгасы — трэба шмат старшынь, намеснікаў, бухгалтараў, інжынераў і аграномаў. А дзе іх узяць? З мясцовых? Не, мясцовыя на ўсе гэтыя пасады не падыдуць ды і не трэба ім даваць шмат улады. Дык якое выйсце? Ясна, папруць у вёскі з раённай нізавой на-менклатуры. Нас, малайцоў.

У гэты час я, Маруся, два нашыя сыны, выехаўшы з Янкавін, жылі ў Вянках. Жонку я ўладкаваў у рэстаран на кухню, большы сын вучыўся, малодшага глядзела домработніца, ну, а сам я зноў сядзеў у крэсле дырэктара мясакамбіната — дзякуй богу, зямляк, Уладароў, змяніў свой гнеў на міласць. Сказаць шчыра, зажыў так, як жылі ўсе кіраўнікі сярэдняга звяна. Было скаромнае, свежанькае і вэнджанае, была кожны дзень чарка, завёўся рубель, зноў у маёй прыёмнай красуня сядзела… Марыў ужо, каб легкавічок завесці, вось-вось мог ку-піць, але… Шапнулі добрыя хлопцы з райкома: думаюць цябе, Апанас Лукіч, паслаць у Янкавіны ладзіць калгас.

Канечне, давер. Старшыня калгаса — асоба, мясцовы князёк, начальнік і суддзя. Ды… Не хацелася ўжо ліш-ніх турбот, сутычак з аднаасобнікамі, а таксама не было ахвоты пакідаць утульны гарадок, добрую кватэру, сыт-ную пасаду. Сон прапаў, жывот пачаў балець ад хвалявання і трывогі.

Рашыў: давер даверам, але ад высылкі трэба за-сцерагчыся. Пачаў бегаць па кабінетах. Праўда, раней-шых сяброў ужо не было: Уладарова за «раман» з прыгожай маладой дэпутаткай звольнілі з пасады і паслалі ў суседні раён на гаспадарчую работу (з яе потым — старшынёй калгаса, а дацягваў да пенсіі на нізавой прафсаюзнай рабоце), хітры Райзман, закончыўшы партшколу, перабраўся ў Мінск і працаваў на партыйнай рабоце пад прозвішчам Раманаў, галоўурач Буракоў, які не раз ратаваў ад усякіх бед, пераехаў у абласную бальніцу, ну, а да знаёмага начальніка раённай бяспекі, які меў вялікую ўладу, я не мог пайсці: мог, злыдзень, аформіць справу. Новыя сябры, як убачыў, спачувалі, дакляроўвалі памагчы, але і пальцам дзеля гэтага не краталі. Адчувалі, чэрці: выбавяць мяне ад вёскі — паедзе туды сам каторы.

Адзін час думаў скампраметаваць сам сябе. Хацеў нажлукціцца да страты чалавечага аблічча і перад райкомам на пляцы заваліцца. Бог з ім, калі ўлепяць вымову за «антымаральныя паводзіны», але, можа, адчэпяц-ца. Стрымаўся. Адчуў: не паможа. Некаторых паперлі з горада і з вымовамі.

На бюро райкома, калі зайшла гутарка пра мяне, пачаў мямліць: хворы, маўляў. Печань баліць.

— Сімулянт! — ускіпеў новы першы сакратар, Пятроў, які прыехаў сюды з Саратава на «ўмацаванне партыйных кадраў». — Хворы мне знайшоўся! Вунь які таўстаморды, з-за шчок вушэй не відно! А калі, разумееш, печань не вытрымлівае мноства вэнджанага і сядзя-чага вобраза жыцця, дык паедзь праветрыся, пратрасіся — жыва ўсе шлакі, болькі выганіш! Не ўтворыш кал-гас, не адбярэш у аднаасобнікаў хлеб, мяса, малако — у іншы край і на іншыя харчы паедзеш! Як вораг Савецкай улады!

Дзе дзенешся. Тады размовы кароткія, строгія былі, апраўдацца альбо ўхіліцца цяжка было. Сабраў свой скарб і паехаў зноў у тыя нямілыя Янкавіны, дзе былі мае і непрыяцелі, і ворагі. Як у сне сядзеў на ўстаноўчым сходзе. Мы — я, начальнік міліцыі, рэдактар раённай газеты, старшыня сельсавета, сакратар райкома і пару чалавек «ад народа» — былі ў прэзідыуме, а насупраць нас — насцярожаныя і хмурныя янкавінцы.

Рэй вёў сакратар райкома партыі па ідэалогіі, Бычэн-ка (хітры і двудушны быў жулік, на пенсію з пасады міністра пайшоў). Як цяпер, бачу яго за трыбунай: невысокі, камлюкаваты, у хромавых ботах і ў сталінцы, раз-пораз падымаўся на дыбачкі, каб здавацца вышэйшым.

— Таварышы свядомыя, а таксама несвядомыя элементы, — пранізваў ён маленькімі вочкамі янкавінскі гурт, што ўціснуўся ў вялікі школьны пакой, а таксама скупіўся ў калідоры, а заадно гэтым сваім «несвядомыя элементы» наганяў шораху. — Савецкая ўлада, сацыялізм заваёўваюць усё новыя і новыя вышыні. Пад мудрым кіраўніцтвам вялікага Сталіна мы разграмілі фашысцкую Германію, яе сатэлітаў, ставім нашу краіну на ногі і шпарка ідзём наперад. Сусветныя імперыялісты-акулы лічылі: мы не акрыяем пасля такой страшнай вайны, станем перад імі на калені. Але яны пралічыліся. I каб наш лад, наша краіна стала яшчэ болей згуртаваная, магутная, мы павінны ліквідаваць апошнія асколкі старога рэжыму тут, у заходніх абласцях, і выйсці на но-вую, сацыялістычную дарогу. Цяпер паспелі ўсе ўмовы для гэтага, для нашай светлай будучыні. Значыць, сёлетнюю вясну мы будзем сустракаць зусім іначай — у калгасе, дружнай калектыўнай працай. Ура, таварышы!

Бычэнка не толькі падняўся на дыбачкі, але выцягнуўся, ускінуў угору кулак, заззяў, як нашмараваны суконкай наваксаваны бот, але ўважлівыя і непарушныя, нават зацятыя «таварышы» не выявілі ніякай радасці, пільна і падазрона пазіралі на нас — бадай, нават спах-мурнелі. Адбудаваліся, абрабілі сваё поле, апрануліся і пад'елі, дык не хацелася развітвацца з нажытым дабром, з жывёлай. Адным словам, аднаасобнікі не запляскалі Бычэнку. А значыць — не толькі яму…

Ды той не мог адступіцца, ён павінен быў вярнуцца ў раён і дакласці: у Янкавінах — калгас. Не адрапартуем так — калі не адбяруць ад нас партбілеты і не пасадзяць, дык «за правал кампаніі вялікай палітычнай значнасці» ўлепяць у вобласці па строгай вымове і будуць скубці на кожнай нарадзе. Бычэнка пачаў «пудрыць мазгі» — маляваць-размалёўваць райскае жыццё ў калгасах, дзе, да слова, неўзабаве заявяцца такія камбайны, што «будуць не толькі жаць, малаціць, але і малоць, на хаду пячы хлеб ды булкі». Слухаючы гэта, асабіста я разумеў: гэтымі казкамі янкавінцаў не падманеш. Амаль усе былі ў Германіі, на свае вочы бачылі, якія там дарогі, сядзібы, прылады і тэхніка, «як немец гаспадарыць, як нам да яго далёка». Але я разумеў і іншае: Бычэнка спачатку спажывае «растлумачальныя выхаваўчыя меры», каб пасля, «у надзвычайны момант», ужыць іншыя, што па дазволе павінен будзе ўжыць начальнік міліцыі — ды так, «каб з Янкавін не паступіла ні адной скаргі аб прымусе і насіллі», «каб раённая газета магла напісаць, што насельнікі Янкавін з вялікім энтузіязмам рашылі адны з першых у раёне развітацца з рэшткамі старога ла-ду і пачаць будаваць новы, самы навуковы і перадавы ў свеце».

Вось так! Гэта цяпер некаторыя разумнікі лічаць: мы, тагачасныя кіраўнікі розных рангаў, толькі гарлапанілі ды лынды білі! Не, дарагія, мы такое ламалі! Векавы ўклад і векавую псіхалогію! Часамі здавалася: не адужаем. Каб хоць крыху паслабіліся, дык і адступіліся б. Але паколькі Сталін меў жалезную волю і цвёрдую руку, дык і мы сагнулі тое, што трэба было. Тады, у Янкавінах, як успамінаю, першы хацеў пайсці нам насуперак самы стары мужчына, барадаты Юзаф. Падняўся і пачаў асцярожна абмацваць вас.

— Як я чуў, у калхозы людзі пойдуць толькі па ахвоце?

— Так, — нахмурана адказаў Бычэнка, асцерагаючыся вось такіх адсталых, але кемлівых дзядоў, што могуць павесці вёску за сабой.

— Тых, хто не пойдзе, не будзеце вывозіць у Сібір?

— Калі не будзе падкопаў і злачынных учынкаў, дык не. Мы лічым: патэнцыяльныя ворагі калгаснага ладу ўжо ліквідаваныя, а несвядомыя паволі перавыхаваюцца.

— А абагульняць наша дабро будзеце?

— Колькі і што абагульняць, рошыце пазней самі. Праўленнем калгаса альбо на агульным сходзе.

— А хто не пойдзе, падаткі на яго будуць вялікія?

— Што за правакацыйныя пытанні, дзед? — пачаў кіпець Бычэнка? — Усе твае размовы разлічаныя на тое, каб не толькі супраціўляцца калгаснаму ладу, але і стаць кулаком.

— Гэта значыць — багатым?

— Багацеем-багацеем!

— Дык што вы хочаце: каб усе пабагацелі альбо каб усе аднолькава пабяднелі?

— Зразумей, дамарослы хвілосаф, — ледзь стрымліваў злосць Бычэнка. — Па-першае, мы нікога нікуды сілай не гонім. Выбірай сам: ці жыць пры цемры, ці пры святле?! Па-другое, ужо мінуў час невялікіх прыватных гаспадарак, аднаасобніцтва. Новая эпоха патрабуе новага, з тэхнікай і агранамічнымі ведамі гаспадарання. А заадно новай філасофіі і псіхалогіі, выхавання новага чалавека, каб хутчэй прыйсці ў камунізм — самы дасканалы і шчаслівы лад, што можа ўсталяваць прагрэсіўнае чалавецтва.

— Але ж мы ўжо маем хлеб і да хлеба… — стаяў на сваім стары. — Каторыя з нас калі не сёння дык заўтра могуць злучыцца ў гурты, купіць зямлі, машыны, жывёлу!…

— …і задушыць вёску? — перапыніў яго Бычэнка.

— Чаму — задушыць? Завесці гуртавыя гаспадаркі, мець сабе, прадаваць многа хлеба, мяса, малака. Як, да слова, у Германіі бавэры.

— Здраствуйця! — ухмыльнуўся Бычэнка. — Мы, камуністы, будзем спрыяць умацаванню кулакоў, капіталістычнай сістэмы германскага ўзору! Ніколі! Нідзе!

— Дарэмна вы во гэтак слухаць не хочаце!

— Мы слухаем. Рабочых і сялян, а не ўласнікаў.

— Але ж…

Бычэнка азірнуўся на начальніка міліцыі і пад-міргнуў яму. Капітан, тоўсты, чырвоны, падхапіўся, паправіў на паясніцы кабур, дастаў з планшэткі блакнот, самапіску і ўставіўся, як каршун, на барадатага га-варуна:

— Фамілія?

Стары адчуў небяспеку, але рашыў не адступаць:

— Я хачу, каб вы падумалі…

— Ваша фамілія? — зноў загуло няўмольнае пытанне.

Той збянтэжыўся, азірнуўся і, бачачы, што вучаныя-правучаныя аднавяскоўцы асцярожліва маўчаць, сеў.

— Бясспрэчна, хутаранская выхадка! — абурыўся Бычэнка. — Хто хоча сказаць іншае, свядомае і правільнае слова?

Я пачаў есці вачыма Мішку Супраневіча: яму мы сказалі сесці пасярод залы і абсякаць няўгодных, падаваць рэплікі ў нашу карысць (бачыў яго першынца, вельмі ж, чорт пабяры, той падобны на мяне).

Той, убачыўшы мой строгі позірк, трохі дурасліва загукаў:

— Мы — за калхоз!

Не толькі яго суседзі па партах, але і ўвесь сход узарваўся, напаў на яго, свайго «падбрэхіча»:

— Абібок!

— Не рапіай за ўсіх!

— Ціха!!! — закрычаў ледзяным голасам начальнік міліцыі. — Папрашу, каб быў парадак! Хуліганаў удалю са сходу! Падбухторшчыкаў-правакатараў завязу ў раён!

Гул пачаў улягацца, загаварылі паўшэптам ужо:

— Во сволач!

— Што — галяку? У калхозе спрытней украдзе!

— Па вачах бачу: вы не супраць Савецкай улады і калгасаў, але пакуль што па закаранелай сялянскай звычцы баіцеся новага, — не выпускаў лейцаў з рук Бычэнка. — Дарэмна. Ніколі не варта баяцца новага, перадавога. Яно, паўтараю, зробіць вас і вашых дзяцей шчаслівымі людзьмі. Адпаведна, хто за тое, каб утварыць тут, у Янкавінах, калгас?

Першы падняў руку чарнамазы няголены Мішка, за ім — яшчэ некалькі чалавек з вялікага гурту — тыя, каго таксама «апрацоўвалі» перад сходам.

— Адзін, два, тры… — пачаў лічыць Бычэнка, а потым смела і самаўпэўнена аб'явіў: — Пераважная большасць…

Стары Юзаф прыўзняўся і азірнуўся.

— То ж некалькі чалавек…

— Грамадзянін-правакатар! — зноў падхапіўся і паправіў кабур начальнік міліцыі. — Выйдзіце з залы! Мы з вамі пагаворым у іншым месцы!

Стары абсунуўся, пабялеў.

— Калі вы рашылі ўтварыць калгас, то трэба даць яму імя, — бачачы, што люд уломліваецца, паспакайнеў, нават пачаў ужо ўсміхацца Бычэнка. — Свядомыя таварышы з вашай вёскі раяць назваць ваш калгас іменем Карла Маркса — заснавальніка нашага вучэння, абаронцы пралетарыяту, вялікага чалавека. Хто — за? — I не міргнуўшы вокам: — Пераважная большасць. Далей. Давайце выберам старшыню калгаса. Райком раіць вам таварыша Кураглядава, які мае ў гэтай справе вялікі вопыт, свядомы і ідэйны таварыш, да ўсяго працаваў у вас, ведае тут усіх, а вы ведаеце яго.

— А чаму — не свайго? — выгукнуў хтосьці няўпэўнена за людскімі спінамі.

— Прыйдзе час — выбераце і свайго, — спакойна адказаў Бычэнка. — Цяпер, кажу, трэба такі старшыня, які ўжо ведае калгасны лад. Дык хто за таварыша Кураглядава?

Некалькі ўзнятых рук.

— Пераважная большасць, — зноў не збянтэжыўся Бычэнка і даў слова мне.

— Дзякую вам за разуменне справы і за падтрымку, — таксама без лішняй разгубленасці сказаў я. — Калі няма да мяне пытанняў, дык падавайце заявы ў калгас. Потым утворым праўленне, камісію па зямельным пытанні і абагульненні прыватнай маёмасці і жывёлы.

Першыя, як і дамаўляліся загадзя, падалі заявы Мішка і яго аднадумцы. Пазней, калі ішлі сваёй купкай са сходу ў хату янкавінскага старшыні сельсавета, Бычэнка сказаў мне:

— Занясі, старшыня, у пратакол. На сходзе было сто… не, стоадзінаццацьчалавек. «За» галасавалі дзевяноста восем, астатнія ўстрымаліся…

Праз некалькі дзён раённая газета напісала, што «ў Янкавінах адбыўся сход на высокім палітычным узды-ме, і пераважная большасць насельнікаў рашыла звязаць свой лёс з калектыўнай гаспадаркай», хоць у той жа час у вёсцы ўздыхалі: «Будзе нам, людзі, карла-марла». Канечне, і пра мяне абы-што плялі. Але я надта не браў да галавы: звычайная аднаасобніцкая агітацыя. Больш — якраз мне прыйшлося «забяспечыць стопрацэнтную калектывізацыю». Усё было: і ўга-ворваў, і прасіў, і наган пад нос падносіў, і ў сельсавецкую халодную садзіў. Як ні ўпіраліся, уламаў. Самых заядлых аднаасобнікаў здолелі падаткамі заціснуць. Пісалі, сволачы, скаргі, але яны далей раёна не трап-лялі…

Адным словам, зноў пачаў я жыць у Янкавінах. Да вясны абагуліў зямлю, перапісаў жывёлу, інвентар, фураж. Увесну пасеялі авёс, пшаніцу, пасадзілі бульбу. Выводзіў людзей на калгасную працу як на свята. Пад чырвоным сцягам і пад музыку. Праўда, некаторыя старыя лезлі вучыць мяне, што і як рабіць, ды я хутка адпэндзіў дамарослых мудрацоў, вёў лінію райкома. Прышле той дэпешу нешта сеяць — сею, загадаюць бульбу садзіць — саджу, касіць — кашу, жаць — жну, закрычаць: хутчэй выбірай бульбу — выбіраю. Я дысцыплінаваны быў, дзяржаўны чалавек, адсябяцінай не займаўся. Тых, хто падбіваў мяне, па-сённяшняму ка-жучы, на экстрэмізм, уміг асаджваў.

Першы калгасны ўраджай амаль увесь вывезлі ў раён: спачатку аддалі сваю пастаўкунорму, а потым, ка-лі папрасіў Пятроў, падкінулі ў раён і насенкі. Праўда, у Вянках было мала складоў, тое-сёе ссыпалі і клалі пад адкрытым небам, дык нямала чаго пагнаілі дажджы, але пра тое мне галава не балела, бо пра гэта быў не мой, а ін-шых клопат. Я быў рады, што не толькі здаў сваё, але і даў вышэй плана, падзяку ды прэмію адхапіў, з ходу стаў перадавым старшынёй, адразу траліў на раённую Дошку гонару (бывала, праязджаю побач, зірну на свой партрэт і гарэзна казырну яму!).

Увосень, пасля ўсіх работ, лепшыя янкавінскія гумны разабралі і звезлі ў самы цэнтр вёскі — на калгасныя канюшню і кароўскую ферму. Раней, да сацыялістычнай эпохі, на самым відным месцы папы цэрквы ставілі, каб прывабіць бляскам купалоў люд, а цяпер мы пачалі ўзводзіць тут калгасныя атрыбуты, на гнаі, брудзе ды з віламі выхоўваць новага чалавека новай вёскі. Праўда, у тую восень паставіць будынкі не паспелі: спачатку дажджы заміналі, а пасля іх неяк адразу зіма легла. Ох, і стагналі, войкалі былыя ўладальнікі: бачыце, бярвёны пакруцяцца, а то і пагніюць! Увогуле, скажу шчыра з горкі цяперашніх гадоў, вельмі моцныя тады былі ўлас-ніцкія настроі ў янкавінцаў: бывала, пазней, калі ўжо стаялі канюшня і ферма, калі туды завялі абагуленых коней і кароў, дык яны, мужчыны і жанчыны, доўгі час то ўвечар, то раненька прыбягалі да сваёй жывёлы, не верылі Мішкаваму бацьку, што той добра яе корміць, прыносілі свой ахапак сена, морквіну альбо бурак, а то прыйдзе каторы, бядуе, што яго рагуля альбо сівы пахудзелі, ашчаперыць быдла за шыю і плача. I жывёла была з перажыткамі: лічы, дзень і ноч выла па сваім хляве, па сваім гаспадару.

Зразумела, я не мог спакойна назіраць за старой псіхалогіяй, за кулацкімі і аднаасобніцкімі замашкамі, усяляк адвучваў ад іх, настойліва прывіваў іншыя думкі і погляды. Са старымі мала знаходзіў разумення: не да-вяралі мне, спрабавалі вучыць, што і як трэба рабіць, а вось з маладымі мне было лягчэй. Некаторыя з іх цягнуліся за бацькамі-куркулямі, а некаторыя не развівалі ў сабе бацькоўскай прагі і хцівасці, не заміналі мне, былі спакойныя, а то, страціўшы інтарэс да гаспадаркі, пачалі ўцякаць з вёскі, ад зямлі ў гарады альбо куды-небудзь далёка па вярбоўцы. Як некалі і абяцаў, сваім намесні-кам паставіў Мішку Супраневіча. Ён служыў мне верна, але работнік з яго быў кепскі: удзень піў-гуляў, а ўночы краў у калгасе. Праўда, не я, а аднавяскоўцы лавілі яго на крадзяжы, патрабавалі кары. Ухіляўся-ўхіляўся я, каб не пакрыўдзіць не так яго, як Валянціну, а потым не змог без канца апраўдваць, перавёў яго з намесніка на брыгадзіра (скончыў ён сваю кар'еру конюхам — згарэў ад гарэлкі).

Цяпер, як пішуць надта смелыя і разумныя, можна пачуць: калгасы — наша памылка, яны зламалі хрыбет вёсцы, сялянству. Канечне, зламалі. Старой вёсцы, старому сялянству, з якімі нам, камуністам, было не па дарозе: з іх, гэтых сялян, рана-позна магло нарасці шмат кулакоў, і яны, багатыя, маглі б весці сваю эканамічную палітыку, перашкодзіць сацыялістычнай і камуністыч-най ідэям. Скажу адкрыта: былі ахвяры. Але без іх не было як, без рашучасці і сілы наўрад ці мы маглі б уста-ляваць калгасы. Да слова, колькі мне асабіста ўсякіх абражальных і пагрозных запісак падкідалі, колькі разоў стралялі па мне, падпальвалі маю сядзібу! Каб не хітраваў, дык, можа, і не ацалеў бы. Скажам, наўмысна пускаў такую пагалоску: не падыходзьце да майго дому ўночы, бо яго абкладаю мінамі. Наступіць хто знячэў-ку — паляціць да Бога…

Калі гаварыць пра сваё сямейяае, дык і ў Янкавінах жыў я няблага. Аклад быў добры, з лепшага калгаснага лесу хароміну сабе адляпаў, малако, а потым і мяса (калі пабудавалі свінарнік) з калгасных ферм браў па таннай цане. Жартаваў не раз са сваёй Марусі: ну, паехалі, мадам, у наша Ветрава! Ты пойдзеш з віламі ў калгас, ну, а я — шафёрам! Паедзеш? Маўчала, як вады ў рот набраўшы. Як-ніяк паняй старшыніхай стала, паправілася, зубы жалезныя паставіла — адным словам, з сухарэбрыны ператварылася ў нармальную жанчыну.

Ездзіў я на пародзістым стаенніку (наўмысна для ся-бе рэквізаваў яго ў Адама Грыгарцэвіча; можа, і ён, злы-дзень, з-за бацькі ўчыняў супраць мяне тэрарыстычныя акты). Прызнаюся: любіў я хуткую язду, нават шык!

«Давай, — бывала, махну рукой фурману, — мігам у Вянкі!»

Сапраўды, уміг, з ветрыкам — у раёне. А туды не тое што кожны дзень, а нават па некалькі разоў на дзень вы-клікалі. Вернешся з адной засядалаўкі, атрымаўшы, як кажуць, ЦУ, а тут ужо ўслед новы званок: «Прнезжайте, надо срочно подработать вопрос насчет…» Скажу шчыра: часамі з-за гэтых раённых нарад не было калі калгасам кіраваць, паспяваў толькі сваё ЦУ намесніку, аграному альбо інжынеру даць. А калі яшчэ больш шчыра: не столькі на сваіх бесталковых памочнікаў, як на руплівых янкавінцаў спадзяваўся, ведаючы, што яны самі не дапусцяць, каб, скажам, сена ў пракосах пагніло альбо жыта перастаялася, пачало асыпацца. Калі трэба будзе, то не будуць у цяньку ляжаць ці каля бутэлькі час траціць, а самі, без загаду, кінуцца да работы.

Сённяшнія Янкавіны, як ведаю, — ужо не тыя. Старэйшыя людзі адышлі альбо ўжо зусім старыя, а сярэдняга і маладога веку з іншага цеста. Сёння, бывае, з-за п'янства цялятам сенажу не падвязуць, на полі сцірта саломы счарнее і змарнуецца, той-сёй сабе (!) абы-як, а то зусім соткі не пасадзіць (!), не толькі мужчыны, але і некаторыя жанчыны раней часу пайшлі на той свет з-за гарэлкі. А моладзь… Колькі яе загінула ў квітнеючым узросце! У нецвярозым стане то на матацыклах і ма-шынах паразбіваліся, то пад трактары трапілі, то адзін аднаго нажамі спаласавалі… Да вялікага сораму, і мой меншы з-за дурноты сваёй сядзіць…

Я нямала думаў: чаму так змяніліся тыя ж Янкавіны? Нібы лепш, чысцей, утульней сталі жыць, а ідэйнасць ды мараль упалі… Канечне ж, не ад таго, што, як плявузгае той-сёй з БНФ, мы ўшчэнт разбурылі там стары, дакалгасны лад, адвабілі маладых ад касцёла альбо не зусім удала эксперыментавалі. Не. Мне здаецца, што ў многім вінаваты Хрушчоў з той сваёй, «першай адлігай» (я яшчэ скажу пра гэта падрабязней), пры ім люд не толькі перастаў баяцца ўлады, пачаў дыхаць вальней, але залішне расслабіўся. Дэмакратыя, лішняя воля сапсавала яго. Не буду спрачацца: і кошцы добрае слова прыемнае, але ў прынцыпе для чалавека мала ласкі, павагі, на яго трэба і кій. Каб кожны адчуваў: будзеш за-шмат ляпаць языком, сеяць заразу альбо вытвараць абы-што — адразу ж возьмуць за шкірку і схопяць жалезнай рукой. Гэтае, апошняе, вельмі добра стрымлівае ўсіх, робіць законапаслушнымі, само заклікае не столькі балбатаць, зламыснічаць, але сур'ёзна працаваць.

Праўда, цяпер акрыялі царква і касцёл; многія людзі, страціўшы арыенціры, пацягнуліся да іх, да веры. Той-сёй з партыйных, з членаў КПСС, нават і з кіраўні-коў, глядзіць на гэта спакойна. Я — атэіст, лічу: сапраў-ды, рэлігія — опіум. У яе — свае ідэалы, у нас, камуністаў, — іншыя. Пісаў пра гэта, у тым ліку і ў Маскву, але… ніякага адказу. А тым часам і мая Маруся раптам схамянулася, што праваслаўная, у царкву, да папа пацягнулася…

7. «СВАТЫ»

Ідуць гады, старэю, многае ўжо забываецца, але тое-сёе нязменна і светла помніцца. Часамі нават нейкія, здавалася б, дробязі. «Пустячок, но прнятно», — чытаў неяк пра такія рэчы ў адной тоўстай кнізе.

У Янкавінах, калі быў старшынёю сельсавета, а трошкі пазней на чале калгаса, на першым часе мне было сумнавата. Хоць тут жылі блізкія па духу людзі, славяне, але тут быў іншы, чужаваты для мяне ўклад жыц-ця. I аднаасобніцкі, і рэлігійны. Я доўга, скажам, ніяк не мог прывыкнуць да іхняга паста, надта вялікага. На-ступіць ён — лічы, ніхто не есць сала, не п'е, не спявае і не танцуе; як толькі нядзеля, усе ў касцёле, спакойныя ды блажэнныя. Вялікія гулянкі — на Вялікдзень ды на некалькіх фэстах, на вяселлях (праўда, часамі з бойкамі, каб «спусціць дурную кроў»).

Спачатку я думаў: счэзну ад такога ладу жыцця, ад суму. Хіба ж можа быць уцеха, калі месяцамі чаркі ўзяць не можаш, не дасі волі душы да песень і скокаў?! Адзін вып'еш альбо з блізкімі хаўруснікамі — дык няём-ка: бач, усе святыя, а ты — закладач.

Нідзе не дзенешся, піў употай, як кажуць, пад коўдрай. А што да янкавінскай набожнасці, то з ёю люта ваяваў. Зруйнаваў у вёсцы капліцу 17 стагоддзя, старыя і новыя крыжы, дабіваўся, каб зачыніць ды разбурыць у Дзераўной касцёл, што стаіць тут аж з 16 стагоддзя. Не пускаў на рэлігійныя святы і па нядзелях хадзіць маліц-ца, змушаў працаваць, ганьбіў Бога, веруючых, стараўся ажывіць клубную работу, але, скажу шчыра, не шмат дабіўся. У касцёл менш хадзілі, але мяне люта ненавідзе-лі, ад сваіх забабонаў не адмаўляліся. З праваслаўем лягчэй ваяваць, чым з каталіцызмам. Папы, як помню па нашым Ветраве, у свой час згадзіліся прызнаць Савецкую ўладу, аб'явілі яе ад Бога, а ксяндзы — не, супраць, называюць нас антыхрыстамі, гэта значыць мы — Антыхрысты, нячыстая сіла, слугі Сатаны.

З тым, што янкавінцы мала пілі і не лаяліся, я, канеч-не, не ваяваў. Пасміхоўваўся толькі: бач, шляхцюкі, фанабэрацца! Я ж, як казаў, не святоша, не пурытанін, люблю вясёлую кампанію, выпіўку за чыйсьці кошт (ды калі яшчэ пра ўсё гэта не ведае жонка!).

Усіх такіх значных у маім жыцці выпадкаў, ясна, не пералічыш. Я не буду расказваць пра тое, калі і як праз выпіўкі абцяпваў важныя справы, абводзіў вакол пальцаў упаўнаважаных і рэвізораў, падкочваўся да прыгожых маладзіц. Ва ўсім гэтым, самі разумееце, ёсць элемент пэўнай сакрэтнасці жыцця наменклатурнага работніка, дык не маю права дзеля цяперашніх таварышаў расказваць нават пра сваё. Магу прызнацца пра некаль-кі, як кажуць, побытавых гарэзных прыгод.

Помню, аднойчы, калі быў старшынёю, калгаса, па-быў на нарадзе ў Вянках, хапнуў вымову — за тое, што азіміна рэдка ўзышла. Скажаце, якая ж тут мая віна? Тое ж і я казаў Пятрову, спасылаючыся на мокрую восень і на глыбокі снег, на сырую зямлю. Ды не, не паслухаў той нават, крычыць: «Недагледзеў, пакралі сяўцы зерне, дык вось і слабыя ўсходы». Тады не спісвалі няў-дачы на дрэннае надвор'е, а за імі бачылі злосныя на-меры, а то і шкодніцтва. Выходжу з райкома — горка на душы. Зазіраем з такімі, як я, гаротнікамі ў рэстаран «Зара». А там — нічога моцнага, ёсць толькі жаночы напітак — «Сідар». «Сідар» дык «Сідар». Давай яго ад-каркоўваць ды ў фужэры наліваць. Салодка-кісленькае пітво, у роце шчыміць, у носе казыча, а да галавы ні адзін градус не даходзіць. А якая, па-нашаму, выпіўка, калі па мазгах не бабахне?! Мы — не Захад, у нас свая алкагольная культура альбо, як жартуе адзін мой знаёмы, палкоўнік Саламашкін, мы па-свойму «падаем з трыбу-ны».

«Вам, такім здараўцам, трэба па вядру выпіць, каб вас хоць крыху ўзяло!» — смяецца з нас афіцыянтка, пані Ванда.

Па вядру дык па вядру! Кажам: нясі вёдры, давай скрынямі «Сідар»! Прынеслі. Давай мы бухаць пітво ў вёдры. Канечне, думае кожны сам сабе, грошай сваіх не хопіць заплаціць, але неяк выкруцімся за кошт калгас-най касы. Гульнём з-за асабістага гора, за наша агульнае шчасце!

Абкружылі нас разявакі: уходаем па вядру пеністага пітва ці не? Выжлукцілі! Ва ўсіх жываты па кадушцы, аж нос зрывае ды ў мазгі коле ад адрыжкі. Гікаем раз за разам. Смяяцца, рагатаць з нас пачалі. Карацей, неяк па-дурному захмялеўшы, мы пад'юшчыліся і пустымі бутэлькамі, як гранатамі, закідалі пацешнікаў. Ясна, нямала пасуды, шыбы ў вокнах пабілі. Утаймавала нас толькі міліцыя. Потым — штраф, новая вымова. Але не гэта было самае страшнае: ад таго «Сідару» атруціўся, ледзь не загібеў. З таго часу ні «Сідару», ні шампанска-га, ні піва ў рот не бяру. Ужываю толькі белую горкую.

Пазней пачалі не заахвочваць рэстаранныя гулянкі, караць за скандалы. Бяда, што ні кажы. Прывык, хочац-ца ўжо каля фікуса пасядзець з сябрамі, пагаманіць, паслухаць музыку ды папасвіць вачыма паглядных фіфачак. Якая гэта паездка ў горад, калі вярнуўся дадому цвярозы!

Кемны быў, фантазіраваў, дзе і як пажывіцца ды за чужое.

«Паварочвай убок, — бывала, загадаю свайму фурману, — сыграем камедзію: заедзем на які багаты хутар нібы ў сваты. Я, старэйшы, буду за свата, а ты — за маладога».

Заязджаем. Тыры-мыры, слова за слова — глядзіш, пляшка на стале, сала-мяса. Пальнулі, памалацілі ўсё. Спадабалася. Другі раз заварочваем у іншы бок. Здаралася, цярпелі няўдачы, але, бывала, зноў узбівалі-ся на дармавое. Мы так увайшлі ў азарт, што не здолелі ў час запыніцца. Пайшлі па раёне пагалоскі пра «свата», што гаворыць па-расейску, і маладога тутэйшага, якія прыедуць, пачэшуць языкамі, пап'юць-паядуць добра і даюць драла, потым нібы скрозь зямлю правальваючыся. Карацей, рассакрэцілі нас. На восьмым хутары вы-гналі з ганьбаю. Дайшло да Пятрова. Той — вымову новую мне, а да мяне ўжо новая мянушка прыліпла. Быў Сідар Сідаравіч, цяпер стаў Сватам.

8. «АСАБІСТАЕ ПЫТАННЕ»

Канечне, таварышы майго і вышэйшага становішча добра ведаюць, што гэта такое — славутае «асабістае пытанне» для кіраўніка любога рангу. Гэта — найперш скандальная п'янка альбо выкрыты недазволены раман з жанчынаю.

Я, скажу шчыра, у нечым шчаслівы, а ў нечым і не зу-сім удачлівы чалавек. Як кажуць, і высока падымаўся, і нізка падаў. Пазнаў уцеху ў гулянках і пітве — меў за гэта і немалы наганяй, атрымаў нямала перамог на любоў-ным фронце — зноў жа меў за гэта ад жонкі і райкома шмат зубатычын. За апошняе — бадай, найбольш.

О, гэтае мілае, слаўнае, чароўнае, але і вераломнае жаночае племя! Колькі яны, жанчыны, далі мне радасці, шчасця, узнёсласці, але і колькі прынеслі пакут, забралі здароўя! Колькі разоў я, калі цярпеў страшнае фіяска, даваў сабе слова больш не звязвацца з імі, але колькі разоў сам парушаў яго!

Спачатку, як заўсёды, пачынаецца ўсё добра. Вось як і з прыезджай гарадской настаўніцай, Яўгеніяй Сямё-наўнай. Тады я ўжо жыў з Марусяй, меў другога сына, здаецца, супакоіўся, стаў добрым сямейнікам. Убачыў я гэтую Яўгенію Сямёнаўну — усё, паляцелі к чорту мае клятвы, сямейная вернасць, мала сказаць, што зноў за-бурліла мая кроў, — загарэўся, запалаў увесь. Не, не бы-ла гэтая маладзіца красуня вялікая. Мела невялікі рост, але была поўненькая, усё добра пасавала ёй — і невысо-кія стройныя ногі, і ладныя клубы, і напорыстыя пад адзеннем грудзі, і светлыя валасы. Ды, бадай, найперш уразіў, заваяваў мяне яе адмысловы позірк, пажадны бляск у хітрых вачах: як зірне, акіне цябе з ног да галавы, як вабліва ўсміхнецца — як магнітам да яе цягне, сэрца пачынае малаціць-малаціць, быццам кулаком.

Карацей, зачасціў я ў школу: што трэба, Яўгенія Ся-мёнаўна? Усё зрабіў, што хацела: вокны зашкліў, сцены падмазаў, падлогу ў настаўніцкай падфарбаваў, яе да адзінокай жанчыны на кватэру ўладкаваў. Прыйду туды — яна ха-ха ды хі-хі, чай п'ём, жартуем, ядзім адно аднаго вачыма. Калі навёў даведкі і ўведаў, што яна раз-ведзеная, рашыў пайсці ў атаку.

Ды… папамучыла мяне спачатку. То раскажы, як жывеш з жонкаю, кахаеш яе альбо не, то пашапчы ёй самых пяшчотных і харошых слоў, дакажы, што палюбіў. Даволі хутка дазволіла цалаваць, мяць яе, але доўга на большае не згаджалася. Я ўжо аж звярэць пачаў. Адной-чы, разгарэўшыся, страціўшы розум ад агню ў крыві, сілаю ўзяў яе.

«Варвар! — папікаючы за гэта, у той жа час прыліп-ла, ціснула, круціла на мне цела. — Агрэсар! Бандыт! Заваёўнік!»

Ясна, спадабаўся я ёй сваёй хваткай і сілаю. I яна, скажу я вам, ільвіца была! Такое ад мяне патрабавала і такое мне паказала, што да яе мне і не снілася! На жаль, не магу пра тое ўсё расказаць… Я ўсё ж чалавек высока-маральны, не хачу антымаралыпчыну разводзіць, моладзь спакушаць.

Але мудра кажуць: ва ўсім ёсць пачатак, ёсць і канец. Як ні тойся ў вёсцы, але не ўтоішся. Нехта падгледзеў, што лажу ў акно да Яўгеніі Сямёнаўны ці сустракаю яе ў канторы альбо ў ляску, векаму шапнуў. Папаўзлі чуткі. Дайшлі да маёй Марусі. Падпільнавала — залавіла. У шалёнай ярасці Яўгеніі Сямёнаўне завіўку растрапала, мне фізіяномію разадрала, у раён пабегла скардзіцца.

Прасіў-маліў: вінаваты — бі, грызі, але не бяжы ў райком. Не толькі мне, але і табе ж, дурніца, горш будзе: могуць скінуць мяне з хлебанарэзнай пасады, перавя-дуць на меншы аклад і на меншыя прывілеі. Не, ве паслухала.

Ясна, выклікалі мяне і Яўгенію Сямёнаўну на бюро. Спачатку дапытваць пачалі. У Яўгеніі Сямёнаўны.

«Я не згаджалася, — прыкінулася яна авечачкай. — Апанас Лукіч мне сілай сувязь навязаў…»

Зразумела, абрынуліся на мяне.

— Гэта не першы твой раман! — закрычаў Пятроў. — З-за любошчаў ты разваліў калгас! Амаль на апошнім месцы ў раёне! Увесь у даўгах! Але які дом сабе адбухаў, якую ражку наеў! Домработніцу мае! Памешчык!

Як я і адчуваў, Пятроў закончыў так:

— Трэба гнаць з партыі антымаральнага і да нічога няздатнага тыпа!

Жах! Што звачыць — быць выключанаму з партыі?! Усё, гамон тваёй наменклатурнай кар'еры! Пойдзеш у асадак, вон! Сабраў сілы і, як некалі вучыў адзін разумны чалавек, стаў па стойцы «смірна» і «Інтэрнацыянал» заспяваў. Ды так натхнёна, што аж слёзы пацяклі. Як перад смерцю.

— Не кашчуннічай! — падхапіўся і затрос кулакамі Пятроў.

— Я не кашчуннічаю, паважаны Ігнат Савельевіч, — захлімзаў я. — Я адданы нашай роднай партыі, я за яе жыцця не шкадаваў і не шкадую. У мяне ёсць хібы, памылкі, але я верны баец партыі.

Кранула членаў бюро мая слязіна. Не выкінулі мяне са сваіх радоў, далі «апошняе строгае папярэджанне», а Яўгенію Сямёнаўну перавялі ў іншую школу.

Прызнаюся, доўга я без яе сумаваў. Нават, здаецца, раптоўна старэць пачаў. Я развітаўся не толькі з ёю, але са сваімі маладымі гадамі. Пасля, калі дацягваў да пен-сіі зусім на радавой рабоце, часамі думаў сам сабе: які я тады быў дурны, як перажываў за вымовы і баяўся страціць наменклатурную пасадуі Можа, варта было плюнуць на ўсё, у тым ліку і на сваю Марусю, ды звязаць лёс, скажам, з той жа Яўгеніяй Сямёнаўнай. З ёю, ві-даць, жыў бы не шэра і не паныла. Усё ж адно жыццё, ад-на маладосць. Яны, здаецца, вышэй усякіх пасад, білетаў… Але… Услых пра гэта я нікому не сказаў. Нават больш — каб пачуў ад каго іншага такія думкі, дык адразу расказаў бы пра іх у райкоме…

9. ПЕРАМЕНЫ

Не сакрэт: да калгасаў першай персонаю ў заходняй вёсцы быў старшыня сельсавета, а пасля калектывізацыі паволі ўзвысіўся старшыня калгаса. А гэта значыць, што я доўга быў у Янкавінах гаспадар, трымаў усё ў сваім кулаку, караў і мілаваў. Калі сказаць шчыра, меў над янкавінцамі большую ўладу, чым памешчык над прыгоннымі. Калі які прыгонны за непаслушэнства мог толькі дубцоў на стайні адхапіць па мяккім месцы, то я любога свайго калгасніка меў моц нават за няласкавы позірк чорт ведае куды запраторыць. Я дабіваўся, каб перада мной не толькі хваляваліся, але каб… Бывала, калі хтосьці паспрабуе гаварыць са мной без узрушэння і трапятання, дык абарву такога адразу: «Что-та не слышу, друг, в твоем голосе дрожин!» Здаралася, таму-сяму, хто спрабаваў падняць сваё «я», і па мордзе даваў. Скажаце: можа, не гуманна? Затое, мілыя мае, танна і сярдзіта! Як след шанавалі ўладу і службоўцаў!

Помню, як Гэльку Шабуню не хацеў з вёскі адпус-каць. Гэта цяпера яна — Галіна Адамаўна, народная артыстка, лаўрэат розных прэмій, адным словам, славутасць. Тады ж, у маё старшынёўства, было мізэрненькае, але дбайнае і працавітае дзяўчо. Я хацеў яе звеннявой-ільнаводкай паставіць. Аж яна прыходзіць аднойчы і просіць:

«Дайце даведку, што адпускаеце з калгаса».

«Куды? Чаго?»

«Хачу ў горад паехаць».

«У горад! — кплю. — I на якую ж пасаду?»

«Хачу вучыцца».

«Накаго?»

«На артыстку-спявачку».

«Оцо-цо-цо! — ухмыляюся. — Песенькі цягне спя-ваць? У белых туфельках і доўгіх сукенках фарсіць? Ап-ладысментаў, кветак, шампанскага хочацца? А хто ж кароў будзе даіць, хлеб расціць і дзяржаву вялікую карміць?»

Прысарамаціў, натацыю прачытаў і выгнаў з кабіне-та. Яна — у слёзы. Увечар да мяне настаўнік мовы і лі-таратуры, Францкевіч, чалавек з нацыяналістычным душком (гаварыў толькі па-беларуску), зазірае і просіць за гэтую Гэльку: яна, бачыце, мае вялікі талент, дык ёй трэба вучыцца.

Я — на дыбы. А ён:

«Грэх, Лукіч, не даваць развівацца людзям. Дар тале-навітых — народны дар».

«Але, каб вывучыць яе, трэба час, грошы, — адказваю. — Дык нашто іх траціць, адрываць сялян ад зямлі, калі можна запрасіць тых жа спевакоў, мастакоў, кіношнікаў з Масквы, Ленінграда альбо Магадана? Прыедуць! Праз год-другі стануць народнымі!»

«Таленавітыя не паедуць, яны на месцы трэба, — гне сваё Францкевіч. — Прыедуць няўдачнікі альбо шукальнікі нажывы. А па-другое, трэба ж развіваць сваю культуру. Каб тая ж Гэлька стварыла сваю школу. Вось у нас няма сваіх добрых сцэнарыстаў, рэжысёраў, дык і няма нашага арыгінальнага кіно».

Так я яму і паддаўся! Дудкі! Урэзаў за гэтую «сваю школу» — за месніцтва. Калі ж пайшоў ад мяне, дык я адразу ж сеў за стол, запісаў усё, што ён мне гаварыў, і паслаў цыдулю ў раённыя органы бяспекі: Францке-віч — нацыяналіст.

Што да Галіны, дык я ёй даведку даў. Праўда, не за яе салаўіны галасок, а за… умелы падыход да мяне і маіх інтарэсаў яе бацькі… Цяпер яна, казаў, — славутасць, не толькі дома, але і ў Мінску ды Маскве мала бывае, усё ў гастролях ды гастролях. Праўда, ні аднаго ліста мне не прыслала, не падзякавала, што іменна я паспрыяў ёй у людзі выйсці…

Час ішоў, я сталеў, мудрэў, а жыць-працаваць станавілася ўсё цяжэй. Надта пасля смерці Сталіна. Спачатку я ўмлеў: ну, думаў, нашай краіне, ладу — канец. Не ўстоім без такога гіганта перад знешнімі і ўнутранымі ворагамі, няма каму нас абараніць, надзейна і мудра на-перад павесці.

Сталіна першы час не чапалі, але ў паветры пачаў на-сіцца антысталінскі дух, усё часцей і часцей пачалі пада-ваць галасы супраць «культу асобы». Паслабела дысцыпліна, амаль перасталі садзіць за палітычнае, пачалі ў раёне і вобласці на даволі значныя пасады вылучаць і карэнных.

Скажу шчыра, я спужаўся. I недарма. У адзін чорны дзень мяне гоняць са старшынёўства «за некампетэнтнасць і грубасць», пакідаюць намеснікам (Мішку пераводзяць у конюхі), а на маё месца раяць Сазановіча — агранома, з вышэйшай адукацыяй, з «паплаўком», як пасміхоўваліся мы, тыя, хто не меў і не мае гэтых ромбікаў. Я сашчаміў зубы, пачаў сачыць за ўсім і, канечне, намагаўся ні ў чым не памагчы гэтаму Сазановічу, які пачаў ламаць усе мае парадкі і ладзіць свае, «кла-поцячыся пра агульнае і пра кожнага чалавека ў асобку». Паназіраў я, як ён што робіць, як давярае мясцовым, як спрабуе падняць ім плату, пабудаваць клуб і паправіць дарогі — эге, бачу: месніцкія настроі і ін-тарэсы! Не столькі пра Цэнтр, як пра сябе, перыферыю, дбае!

На яго, а таксама і на іншых матэрыял сабраў. Павёз тоўстую папку ў органы бяспекі: глядзіце, падымае гала-ву месніцкая гідра! А па-другое, меў на ўвазе і іншае: каб уцалець, падняць свае шанцы, трэба выкрыць іншых! Ворагаў! Узялі там маю папку, а праз дзень… гэты XX з'езд, сакрэтны даклад Хрушчова. Я ўжо не толькі звяў, але і зусім апаў духам. Адчуў душой: ідзе новы час. Сталінская гвардыя, каб не толькі ацалець, але і ўтрымаць у сваіх руках уладу, рашыла ахвяраваць сваім былым кумірам. Выклікаюць мяне ў органы бяспекі. А там за старшага ўжо не Мірзоеў, а іншы, малады і не вельмі строгі, нават даволі лаяльны.

«Мы ўважліва азнаёміліся з вашымі паперамі і праверылі ўсе звесткі, — сказаў ён мне. — У вас зашмат былой, заганнай падазронасці, жаданяя расправіцца з калючымі, але ў прынцыпе сумленнымі людзьмі. Такія метады ўжо асуджаныя, яны замінаюць аднавіць у органах ленінскую законнасць…»

Выйшаў я ад гэтага капітана — ні зямлі пад нагамі не чую, ні свету яснага не бачу. Дажыўся! Даскакаўся! Трапіў «пад палітычнае цячэнне, пад вывады!» Спішуць! Як баласт!

Сапраўды, пачало тое-сёе мяняцца. Спачатку гарадское, а потым і вясковае начальства паскідала боты, ста-лінкі, пачало насіць туфлі, касцюмы, белыя кашулі ды галыдтукі, заўсміхалася, паказваючы, што можа быць звычайнымі людзьмі. Уладу ўзялі ў свае рукі райкомы, абкомы і ЦК. Органы нібы адышлі ў цень.

Я, зразумела, затаіўся. Калі браў слова на сходзе, то гаварыў пра марксізм-ленінізм, сацыялізм, пра партыю і асцярожна падводзіў да таго, што гэтыя перамены да дабра не давядуць. Праўда, калі мяне яшчэ раз панізілі, з намесніка старшыні калгаса зрабілі прафсаюзнікам, я адышоў ад палітыкі, ладзіў начальству банкеты, дзяліў пуцёўкі на поўдзень, але трывожыўся: знікла атмасфера страху, усе задыхалі вольна і пачалі гаварыць адкрыта, страцілася пільнасць. Абы-што хлынула ў музыку, мастацтва, літаратуру і асабліва ў кіно. Пайшлі ўсякія бугі-вугі, той-сёй узяўся вучыць нас на іншых, «больш высо-кіх і каштоўных агульначалавечых узорах» — прасцей, на нас, асабліва на незагартаваныя маладыя душы, абрынуўся гнілы заходні ўплыў. Праўда, калі патурылі «магільшчыка Сталіна», які паспеў скляпаць сабе свой культ, і паставілі Брэжнева, заявілі «пра стабільнасць», я акрыяў. Сеў і напісаў у ЦК КПСС ліст: я, дарагія та-варышы, горача ўхваляю тое, што вызвалілі ад пасад балбатуна, прашу рэабілітаваць таварыша Сталіна, пад-няць аўтарытэт партыі і сацыялізму, найперш у вачах моладзі. Адтуль мне не адказалі, але аднойчы паклікалі ў наш райком і сказалі: мы з вамі згодныя ва ўсім, але ўспамінаць імя Сталіна не трэба…

Нейкі час мы і не ўспаміналі, а потым пакрыху пача-лі называць, падымаць за яго тосты. Праўда, былі заліш-не цярпімыя да ўсякай ерасі, мала садзілі розных шаша-ляў, дык урэшце дайшлі да гэтай перабудовы…

Я, як толькі пачуў, што і ў нас тут студэнты, пісьмен-нікі, мастакі і некаторыя вучоныя хочуць «перабудавац-ца», «адрадзіць зганьбаваную мову і культуру», аж устрапянуўся: эге, падымаюць галовы нацдэмчыкі! Па-чынаюць з малога, але зажадаюць большага! Да слова, каб не прымалі Закон аб мовах, каб не рабіць тут бе-ларускую мову дзяржаўнай, я недзе каля ста лістоў у розныя інстанцыі (ад райкома да ЦК КПСС) паслаў ад імя працоўных. Абзваніў, абхадзіў усіх надзейных знаёмых: пішыце, крычыце ўсюды: нам не трэба «мова», мы хочам, каб у нас быў «язык»! Пісалі, крычалі. Праўда, Закон аб мовах ёсць, але… Добра, вельмі добра, што да яго многія такія халодныя. Што да рабочых забастовак, што былі ў красавіку, яны мяне напалохалі. Баюся, што рабочы люд можа адбіцца ад партыі…

Не ведаю, што і як будзе далей, але веру: перабудова не ўдасца. Як бы мяне ні папікалі, усё ж я лічу цвёрда: нам не абысціся без Гаспадара, Моцнай Рукі і Дысцыпліны. Калі ласка, папікайце, абражайце. Я ж не адступлю-ся ад свайго, магу сказаць пра сябе тое ж, што кажуць і іншыя мае калегі: я жыў і працаваў так, як трэба, дык магу смела пазіраць у вочы ўсім сумленным людзям…»

На гэтым запісы Кураглядава абрываюцца.

1989–1992

Примечания

1

Пазней, на пенсіі, Кураглядаў напіша ўспаміны пра сваё жыццё. Тут і далей урыўкі з іх. Тлумачэнне пра ўспаміны — у эпілогу твора.

(обратно)

Оглавление

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  •   1. У РАЁНЕ
  •   2. СЛАЎНАЯ МАЛАДОСЦЬ I НЯЎДАЛАЯ ЖАНІЦЬБА
  •   3. ВАЙНА, НОВЫ ЛЁС I «АСАБІСТАЕ ПЫТАННЕ»
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  •   4. ПЕРШАМАЙ
  •   5. ЖОНЧЫН ПРЫЕЗД
  • 24
  • 25
  • 26
  • Эпілог. Прадмова
  •   6. ЗАХОДНІКІ ПЕРАХОДЗЯЦЬ НА НОВЫЯ РЭЙКІ
  •   7. «СВАТЫ»
  •   8. «АСАБІСТАЕ ПЫТАННЕ»
  •   9. ПЕРАМЕНЫ Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Заходнікі», Генрих Вацлавович Далидович

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!