«Успаміны»

400

Описание

отсутствует



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Успаміны (fb2) - Успаміны 3584K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Николай Яковлевич Аврамчик

Мікола АЎРАМЧЫК

УСПАМІНЫ

СТАРОНКІ ПАМЯЦІ

Да вайны пры Доме пісьменніка існаваў кабінет маладога аўтара.

Аднойчы я, вучань-дзевяцікласнік, паслаў туды сваё апавяданне. Я не ведаў тады, хто працуе ў гэтым кабінеце. I не меў ніякага ўяўлення пра дапамогу, якую там аказваюць.

I раптам сам дырэктар школы прынёс у клас пакет і, аддаючы яго мне, з гонарам прамовіў:

— Ад Кузьмы Чорнага!..

Прыкладна за год перад гэтым выйшаў асобнай кнігай раман «Трэцяе пакаленне». Можаце сабе ўявіць, што адбывалася ў маёй душы, калі я прачытаў зваротны адрас і, хвалюючыся, дрыготкімі рукамі пачаў расклейваць вялікі канверт, надпісаны рукой пісьменніка, творы якога мы вывучалі ў школе, а п’есу «Бацькаўшчына» нашы настаўнікі ставілі на сцэне калгаснага клуба.

Маё апавяданне было напісана ў звычайным вучнёўскім сшытку і займала дзесяць — дванаццаць лістоў.

Кузьма Чорны вярнуў яго мне, пакрэсленае, з надпісамі і заўвагамі над асобнымі сказамі і на палях сшытка. Яны былі напісаны простым алоўкам. Некаторыя з іх назаўсёды запалі ў маю памяць: «Цікавая пабудова сказа», «Схематычна», «Суха».

Разам з апавяданнем у канверце ляжаў доўгі ліст, напісаны чарнілам. Займаў ён некалькі старонак, вырваных з нейкага блакнота. Старонкі былі спісаны ўборыстым, характэрным почыркам.

Цяпер я не помню зместу ліста. Мне нават цяжка ўявіць, што можна было напісаць на гэтулькіх старонках пра наіўнае вучнёўскае апавяданне.

Але затое я ўяўляю, якой душы быў гэты чалавек, якое ён меў вялікае сэрца!

***

У старэйшых класах сярэдняй школы я любіў чытаць апавяданні Змітрака Бядулі. Захапляўся яго вершамі і імпрэсіямі, асабліва такімі, як: «На горне душы першы верш я каваў», «Начлежнікі пяюць», «Дазволь», «Свеціць месяц», «Я пайшоў у сыр-бор»...

Якраз тады выйшаў з друку вялікі першы том Збору твораў пісьменніка, куды ўвайшлі яго паэмы, вершы і імпрэсіі.

Упершыню я ўбачыў Змітрака Бядулю ў Доме пісьменнікаў. Да вайны там, на першым паверсе, у невялікім фае, перад уваходам у бібліятэку, праходзілі абмеркаванні новых твораў вядомых і маладых аўтараў. На абмеркаванні збіралася пятнаццаць — дваццаць пісьменнікаў. Зрэдку прыходзіў Янка Купала.

Добра памятаю, як Аркадзь Куляшоў на абмеркаванні ўголас чытаў паэму «У зялёнай дуброве»... Прыгадваю, як абмяркоўваўся зборнік «Слава жыццю» Анатоля Астрэйкі... Нас з Аляксеем Коршакам асабліва ўразіў глыбокі крытычны аналіз вершаў, зроблены Аркадзем Куляшовым.

Я быў здзіўлены, што Змітрок Бядуля на гэтых абмеркаваннях звычайна маўкліва адседжваўся дзе-небудзь у кутку. Штосьці дэманічнае бы­ло ў яго абліччы з курчавымі валасамі, вялікімі вачыма і губамі. Магчыма, такое ўражанне склалася ў мяне ад яго рамантычных і разам з тым нейкіх таямнічых імпрэсій. А тут яно яшчэ больш усталявалася пад уплывам знешняга выгляду пісьменніка.

Неўзабаве гэта ўражанне ўзмацнілася.

Разам са мной у «Піянеры Беларусі» — я та­ды сумяшчаў працу з вучобаю — працаваў малады празаік Павел Левановіч. Ён выдаў для юнацтва зборнік апавяданняў. А пазней падрыхтаваў да друку другую кніжку і здаў яе ў выдавецтва. Апошняе чамусьці перадало рукапіс для абмеркавання ў Саюз пісьменнікаў. Я прысутнічаў на абмеркаванні.

Да гэтага часу помню выступление Змітрака Бядулі. Ён папрасіў слова, устаў і пачаў падрабязна разглядаць і крытыкаваць апавяданні, адзначыўшы, што Левановічу дапамаглі зрабіць першую кнігу, а ён цяпер паспяшаўся здаць у вы­давецтва сырыя творы, над якімі трэба яшчэ шмат працаваць.

Змітрок Бядуля гаварыў усё гэта з нейкім болем і шкадаваннем, з пранікнёнай сумленнасцю...

Пасля гэтага выступления ён здаўся мне яшчэ больш дэманічным.

Аднойчы вясной у нашым інстытуце, які знаходзіўся тады ў глыбіні двара па вуліцы Карла

Маркса, у будынку, дзе цяпер размяшчаецца рэспубліканская камсамольская школа, нечакана адбылася сустрэча студэнтаў са Змітраком Бядулем. Не было ніякіх афіш. Надвячоркам сакратар камітэта камсамола факультэта аб явіў у чытальні, што праз некалькі хвілін у актавай зале будзэ выступаць Змітрок Бядуля. I пачаў угаворваць мяне, каб я таксама выступіў. Я страшэнна спалохаўся, бо пасля абмеркавання кнігі Паўла Левановіча ў мяне склалася ўражанне, што Змітрок Бядуля чалавек вельмі суровы, патрабавальны і строгі... Дый што чытаць студэнту перад вядомым пісьменнікам?..

Але здарылася так, што ў той адвячорак у чытальні не было нікога іншага з нашых пачаткоўцаў і сакратар не адышоў, пакуль не атрымаў маю згоду. Ён пераканаў мяне тым, што сам Змітрок Бядуля просіць, каб хто-небудзь з нашых пачаткоўцаў абавязкова выступіў разам з ім...

Калі мы ўтрох, пад воплескі студэнтаў выйшлі ў прэзідыум, на душы маёй было такое адчуванне, быццам мяне пад канвоем прывялі на суд.

Змітрок Бядуля таксама трымаўся неяк разгублена і нясмела.

Я ўвесь час, пакуль ён выступаў, сядзеў, як на гарачым вуголлі. Пятае цераз дзесятае чуў з таго, пра што ён гаварыў... Ён расказваў пра сваю працу над аповесцю «Сярэбраная табакер­ка». Чытаў з яе ўрыўкі. Адказваў на пытанні студэнтаў...

Калі далі слова мне, я па памяці прачытаў верш «Вяснушкі», які значна перапрацаваны мною пасля вайны, і верш пра тое, як хлапчукі ловяць таптухай у рачулцы рыбу, а дарослыя кпяць з іх, што яны вытапчуць усю ваду і не будзе дзе пакупацца...

Змітрок Бядуля не адпусціў мяне ад сябе. Распытваў, адкуль я родам, дзе вучыўся да інстытута... Потым запрасіў прайсціся з ім. Я саромеўся, але мне было прыемна ісці з ім па горадзе.

Якраз напярэдадні, прыкладна за месяц да гэтага, у «ЛіМе» было змешчана апавяданне Змітрака Бядулі пра Максіма Багдановіча. Пад апавяданнем стаяла зноска, што пісьменнік збіраецца надрукаваць нізку апавяданняў пра паэта. Пра Багдановіча тады не паяўляліся ў друку матэрыялы, напісаныя людзьмі, якія яго асабіста ведалі. Таму апавяданне надзвычай уразіла студэнтаў.

Я сказаў пра гэта Змітраку Бядулю і пацікавіўся, ці хутка будуць надрукаваны астатнія творы з гэтай нізкі.

I раптам Змітрок Бядуля збянтэжыў і зусім абяззброіў мяне. Разгублены, ён сказаў, што нават не ведае, аб чым будзе пісаць далей дый ці будзе наогул пісаць больш пра Максіма Багдановіча.

Я спахапіўся і адразу ж перавёў гаворку на «Сярэбраную табакерку». Я ведаў, што гэта аповесць даўно ляжыць на стале ў рэдактара нашай газеты. У той час з друкаваннем яе была нейкая затрымка...

Я праводзіў Змітрака Бядулю да самай кватэры. Жыў ён на рагу Даўгабродскай і Савецкай вуліц, непадалёку ад вялікага новага інтэрната інстытута народнай гаспадаркі.

Пасля гэтага вечара Змітрок Бядуля здаваўся мне ўжо зусім іншым. Не тое што нясмелым... Ён быў нейкім безабаронным... У яго характары было гэтулькі жаноцкасці і сціпласці...

***

Цяпер, відаць, ніхто з маладых пісьменнікаў не ведае, якую ролю ў лёсе паэтаў майго пакалення адыграў Аркадзь Куляшоў, як старэйшы таварыш, клапатлівы настаўнік і добры дарадца.

У даваенныя гады ён працаваў кансультантам па паэзіі ў кабінеце маладога аўтара.

Аркадзь Аляксандравіч адказваў пачынаючым шчырымі лістамі, у якіх разглядаў кожны верш, выказваў заўвагі наконт паасобных строф і радкоў. Яго своеасаблівыя і цікавыя парады былі адкрыццём і незвычайнасцю для нас на перыферыі.

3 лёгкай рукі Аркадзя Куляшова я пачаў друкавацца ў рэспубліканскіх выданнях.

Аднойчы са школы я даслаў у кабінет мала­дога аўтара некалькі вершаў. Аркадзь Аляксандравіч у лісце адказаў, што яны яшчэ не ўяўляюць цікавасці і толькі верш «Парашутыстка», на яго думку, варты ўвагі... Яго ён пастараецца перадаць для друкавання ў рэдакцыю юнацкай га­зеты.

Як кожны пачатковец, які з нецярплівасцю жадае ўбачыць у друку свой твор, я чакаў-чакаў і, не дачакаўшыся, напісаў ліст у «Чырвоную змену», у якім пытаўся, ці ёсць у рэдакцыі мой верш «Парашутыстка». Адкуль адказалі, што такога верша ў іх ніколі не было і яны нічога не ведаюць пра яго.

Якое ж было маё здзіўленне, калі праз пару месяцаў я атрымаў часопіс «Полымя рэвалюцыі», дзе быў змешчаны гэты верш. Аказваецца, туды перадаў яго Аркадзь Куляшоў.

Помню, як я ўпершыню зайшоў у кабінет ма­ладога аўтара. Ён знаходзіўся на другім лаверсеДома пісьменнікаў. Я паказаў Аркадзю Аляксандравічу вершы. Пад імі не было напісана прозвішча. Ён глянуў на почырк і весела сказаў:

— А, Аўрамчык!.. Будзем знаёмы!

Відаць мы, пачаткоўцы, так надакучвалі яму сваімі вершамі, што ён ведаў нас па почырках!

Калі вучыўся ў Мінску, я часта прыходзіў на кансультацыю да Аркадзя Куляшова. Прыходзілі да яго і мае сябры і таварышы — Аляксей Коршак, Уладзімір Рагуцкі, Аркадзь Гейнэ.

Няцяжка ўявіць, чаму мы прыходзілі менавіта да яго. У той час гэта быў вядомы паэт, які выдаў зборнікі «Росквіт зямлі», «Па песню, па сонца», «Медзі дождж», «Аманал», «Гарбун». Мы іх чыталі і добра ведалі. У яго было чаму па*,учыцца...

На першым курсе ў інстытуце я напісаў верш «Адлёт жураўлёў» і прынёс яго Аркадзю Куляшову. Ён уважліва прачытаў верш, зрабіў некалькі заўваг па радках і словах. Я потым выправіў іх і зноў прыйшоў у кабінет маладога аўтара. Ар­кадзь Аляксандравіч зноў прагледзеў верш і накіраваў мяне з ім у рэдакцыю «Полымя рэвалюцыі», якая размяшчалася на першым паверсе До­ма пісьменнікаў. Верш быў надрукаваны позняй восенню 1938 года.

Аркадзь Куляшоў не толькі дапамагаў нам па­радам!, ён умеў яшчэ і заахвочваць нас аднаго перад адным.

Аднойчы я прыйшоў да яго з вершамі. Ён прачытаў іх, выказаў заўвагі... Відаць, сярод вершаў не было нічога цікавага. Бо Аркадзь Аляксандравіч сказаў:

— Нядаўна быў у мяне Аркадзь Гейнэ... Напісаў добры верш — «Шчаслівая зорка»...

У душы я пазайздросціў свайму таварышу... Пасля, сустрэўшыся з Аркадзем Гейнэ, расказаў яму пра гэта. А ён здзівіўся дый кажа:

— Аркадзь Куляшоў не хваліў мне верш... Ён толькі сказаў, што гэта прыстойная рэч, якую варта друкаваць...

Потым тэты верш быў надрукаваны, і Аркадзь Гейнэ выдаў першы зборнік, які так і называўся — «Шчаслівая зорка».

Некаторы час Аркадзь Куляшоў вучыўся ў нашым педінстытуце. Асабіста для мяне гэта былі самыя цікавыя дні майго юнацтва. Часта на перапынках мы сустракаліся, хадзілі па калідоры, шмат гаварылі пра паэзію.

Тады друкаваліся ў часопісах вершы Аляксандра Твардоўскага з яго будучай кнігі «Сель­ская хроніка».

Узрушаны і зачараваны паэмай «Краіна Муравія», я да гэтых вершаў ставіўся з нейкім непаразуменнем. Помню, з якім гарачым запалам іх прапагандаваў і расхвальваў Аркадзь Куляшоў.

Цяпер, калі перачытваю тыя вершы — «Пра Данілу», «Вярбінка», «Дзед Даніла ў лазні», «Як Даніла паміраў» — я прыгадваю даўнія размовы і пераконваюся ў тым, наколькі меў рацыю Ардзь Аляксандравіч.

Хадзіў я на кансультацыю да Аркадзя Куляшова таму, што ён адзін з маіх любімых паэтаў. Дарэчы, паяўленне яго нізкі «Юнацкі свет» было надзвычайнай падзеяй у нашай паэзіі для майго пакалення. Я быў так уражаны гэтымі вершамі, што яшчэ і цяпер помню, як яны паявіліся: спачатку ў «ЛіМе», а пасля дзвюма публікацыямі на працягу нейкага года — у «Полымі рэвалюцыі».

Разам з іншымі пісьменнікамі Куляшоў прыходзіў да нас у педінстытут на літаратурныя вечары. Студэнты любілі яго вершы з нізкі «Юнацкі свет». Аднойчы па іх просьбе паэт чытаў на памяць вершы «Млын» і «Ранак» і забыўся нейкія радкі. Студэнты з залы падказвалі гэтыя мясціны.

Вершы Аркадзя Куляшова вельмі любіў і ча­сам чытаў на памяць Мікола Сурначоў. Мне та­ды здавалася, што пад уражаннем нізкі «Юнацкі свет» ён напісаў сваю нізку «Барвовая зара».

Рэдакцыя «Чырвонай змены», у якой я працаваў пасля вайны, зацікавілася, якія творчыя пла­ны ў Аркадзя Куляшова на новы, 1947 год. Я наведаў паэта, і ён размашыстым почыркам напісаў коратка пра гэта.

Між іншым, там былі і такія радкі: «...калі дазволіць час, думаю пачаць працаваць над паэмай «Зорка Канікула».

Гэта была задума паэмы, якую ён напісаў неўзабаве, але назваў яе чамусьці «Толькі ўперад»...

У той час я працаваў над нізкай «Легенда пра залатую зямлю». Памятаю, як я прыйшоў да Ар­кадзя Куляшова з некалькімі данбаскімі вершамі. Жыў ён па Ульянаўскай вуліцы, у чырвоным цагляным доме, насупраць цяперашняга стадыёна.

Аркадзь Аляксандравіч уважліва прачытаў вершы. Яны яму спадабаліся. Ён выказаў паасобныя заўвагі па радках... Мы доўга сядзелі ў яго кабінеце. У час размовы ён прызнаўся, што некалі сам хацеў напісаць пра тое, як мацуецца столь у шахце, дзе выбіраюць вугаль. I параіў мне паспрабаваць напісаць штосьці пра гэта для данбаскай нізкі...

Я прадаўжаў працу над нізкай. Закончыў яшчэ некалькі рэчаў і напісаў верш «Беларуская сасна». Верш быў прыкладна ў такой жа рэдакцыі, якая вядома чытачу.

Прыйшоў да Аркадзя Куляшова. У кватэры было халаднавата. Мы абодва, каб сагрэцца, хадзілі па пакоі, спыняліся, прыхіналіся спінамі да грубкі, каля якой на ложку, скідваючы з сябе коўдру, сукаў нагамі маленькі Саша...

Аркадзь Аляксандравіч, стоячы побач са мной каля грубкі, прачытаў некалькі разоў «Беларускую сасну».

— Па-мойму, нічога сабе верш атрымаўся,— сказаў ён.— Ты толькі прыгледзься ўважліва: прадапошняя страфа ў ім, відаць, лішняя...

У вершы была яшчэ адна нейкая страфа, дзе рыфмавалася «з золата літая — тая»... Я выкінуў яе, паслухаўшы Аркадзя Аляксандравіча.

Аркадзь Куляшоў радаваўся творчым поспехам сваіх малодшых калег. Менавіта ён прывёз мне з Масквы прыемную вестку аб тым, што некаторыя вядомыя паэты звярнулі там увагу на мае данбаскія вершы і перакладаюць іх на рускую мову. Аркадзь Аляксандравіч цікавіўся, ці ёсць у мяне новыя вершы. Ён хацеў узяць іх з са­бою, бо неўзабаве павінен быў зноў ехаць у Маскву.

Аркадзь Куляшоў умеў падтрымаць аўтара ў часіну творчага расчаравання. У мяне марудна пісалася паэма «Землякі». Чым даўжэй я працаваў над ёю, тым болей расчароўваўся працаю. Закончаная, яна чамусьці таксама не задавальняла.

Я вырашыў, каб такі выдатны майстра паэмы, як Аркадзь Куляшоў, паглядзеў мой твор і вынес яму свой прысуд. Аркадзь Аляксандравіч прачытаў паэму, выказаў свае думкі аб ёй, даў нямала канкрэтных заўваг і параіў друкаваць яе. Але, відаць, па маім знешнім выглядзе адчуў маю збянтэжанасць, бо нетаропка падышоў да кніжнай паліцы, узяў з яе свой салідны аднатомнік у цёмна-

карычневаи вокладцы і, доуга не думаючы, на* пісаў на ім: «Міколу Аўрамчыку — добраму знаўцу і выканаўцу паэтычнага слова — на шчыры ўспамін».

Мне, вядома, лесціць такі надпіс любімага паэта, хаця я разумею, што выдадзены ён авансам і болей дзеля таго, каб падтрымаць мяне ў часіну творчай разгубленасці.

Пасля вайны я неаднойчы прыходзіў да Аркадзя Куляшова са сваімі вершамі. А калі выйшаў з друку мой першы зборнік, я надпісаў яго Арка­дзю Аляксандравічу, як аднаму з першых настаўнікаў і рэдактараў.

За трыццаць пяць гадоў працы ў нашых перыядычных літаратурных выданнях я не ведаў, здаецца, ні аднаго беларускага паэта, які з такой патрабавальнасцю, як Аркадзь Куляшоў, ставіўся б да слова. Можа, таму, што ён не спяшаўся здаваць у друк напісанае, пры друкаванні сваіх твораў паэт рэдка ўносіў у карэктуру папраўкі. Але затое калі ўжо выпраўляў які-небудзь радок або замяняў хоць адно слова, дык заўсёды рабіў гэта ўласнаручна, не перадавяраючы нікому з рэдакцыйных супрацоўнікаў і не дыктуючы па те­лефоне. Бывала, зробіць папраўку ды яшчэ потым, як пойдуць з машыны аркушы, абавязкова прасочыць, ці правільна друкуецца выпраўленае.

У першыя пасляваенныя гады, калі часопісы і без таго спазняліся, гэтая звычка паэта раздражняла тэхрэдаў і дзяжурных.

Аркадзь Куляшоў да самазабыцця любіў важдацца са словам, як гранілынчык, варочаючы і шліфуючы яго да тае пары, пакуль яно не ззяла і не адсвечвала з усіх бакоў разнастайнымі колерамі і адценнямі. За натуральнай прастатою і празрыстасцю куляшоўскіх радкоў нават дасведчанаму цяжка разгледзець ювелірную працу выдатнага майстра.

Здаралася, я таксама не мог зразумець, чаго яшчэ хоча дамагчыся ад слова незадаволены зробленым паэт, які нават у невялічкім вершы, здавалася б, ужо дасягнуў немагчымага, усебакова і да канца абыграўшы кожную дэталь і кожны вобраз.

Аднойчы ў Каралішчавіцкім доме творчасці Аркадзь Куляшоў даў мне паглядзець збоку сваімі вачыма толькі што напісаную ім рэч, якая, як ён казаў, давалася яму з цяжкасцю і ў якой ён яшчэ не поўнасцю рэалізаваў усяе задумы. Гэта быў лірычны верш «Завея лісцяў у сняжынак пух». Я некалькі разоў уважліва перачытаў чысты машынапісны тэкст. Верш не мог не спадабацца: ён кранаў ажыўленай маляўнічасцю прыроды і падкупляў філасофскай афарыстычнасцю думкі. У дадатак мне вельмі імпанаваў яго паэтычны на­строй, які атаясамліваўся з той парою года: за акном у паветры кружылася апошняе пажоўклае лісце і белыя матылі першых сняжынак.

Здавалася, «як быццам я... рэгуліроўшчык каруселі гэтай», нібыта «завея лісцяў у сняжынак пух перацвітае пад маім паглядам» — і ўжо не паэт, а «як быццам я камандую парадам, спатканнем дзвюх варожых завірух, змаганнем снегападу з лістападам!».

Я быў у захапленні ад верша і сказаў, што не разумею, чаго ў ім яшчэ хоча дамагчыся ад сло­ва аўтар. Аркадзь Аляксандравіч незадаволена паморшчыўся і сказаў, што ён чакаў, ці не заўважу я, менавіта чаго яшчэ не хапае ў гэтай рэчы.

Вядома, адразу я не змог запомніць верш на памяць. Калі праз пару год ён з’явіўся ў «ПолыMi» сярод вялікай нізкі, я шмат разоў чытаў і пе-

рачытваў яго, марна намагаючыся ўстанавіць, што ж у ім перарабляў паэт. А ў тым, што ён яшчэ дапрацоўваў тэты верш, я цвёрда перакананы і нават ніколькі не сумняваюся.

Мне добра запомніўся перадваенны куляшоўскі зборнік «Мы жывём на граніцы», які рэдагаваў Міхась Лынькоў. Думаю, што не толькі я быў здзіўлены, калі пасля вайны паэт нанава перапісаў з гэтай кнігі паэму «Песня аб разведчыках», назваў яе «Песняй аб слаўным паходзе» і надрукаваў у «Беларусі».

Толькі сапраўдны мастак па загаду ўласнага сэрца здольны адважыцца на такі самаахвярны ўчынак. Дарэчы, другі наш вядомы паэт, які не вельмі любіў важдацца са словам і выслухоўваць заўвагі таварышаў, шпацыруючы са мной каралішчавіцкімі палямі і ўзлескамі, раўніва і недаўменна здзіўляўся ўголас, навошта Аркадзь Куляшоў займаецца непатрэбным перапісваннем. Няўжо яму няма чаго рабіць?

Відаць, у кожнага майстра свой шлях да ўдасканалення зробленага: у аднаго ён — бясконцы, а ў другога мае пэўныя межы.

Перад вайною я, як і некаторыя іншыя студэнты-філолагі, ведаў на памяць куляшоўскі верш «Чараўніца», пад якім у тым жа вышэйназваным зборніку паэта стаяла дата — 9.5.1937 г. У пасляваенным чатырохтомніку Аркадзя Куляшова ў гэтым вершы зусім апушчаны другая, трэцяя і восьмая строфы і крыху зменена дата натсання — 1937—1938 гг.

Калі таварышы па паэтычным цэху даручылі мне рэдагаваць «Дзень паэзіі» 1975 года, я адразу ж прыгадаў куляшоўскі верш «Вінтоўка», які ніколі не ўваходзіў ні ў адну кнігу паэта, і наважыўся змясціць яго ў гэтым зборніку. Я добра памятаў, што адразу ж пасля векапомных вераснёўскіх дзён 1939 года верш «Вінтоўка» друкаваўся ў «Звяздзе» і ў «Полымі рэвалюцыі». Таму пайшоў у беларускі аддзел Дзяржаўнай бібліятэкі, знайшоў патрэбныя выданні, зверыў абедзве публікацыі і перапісаў верш.

Па тэлефоне пазваніў Аркадзю Куляшову і сказаў, што хачу ўключыць у «Дзень паэзіі» яго за­быты верш «Вінтоўка».

Паэт паслухаў мяне і пасля некаторай паўзы прамовіў:

— Па-мойму, гэта слабая рэч, стары (такі зварот ён часта ўжываў пры гаворцы).

Я пачаў даводзіць, якое значэнне мае юбілейны «Дзень паэзіі», прысвечаны трыццацігоддзю нашай перамогі над фашызмам.

Спаслаўся на тое, што члены рэдкалегіі намагаюцца зрабіць яго як мага цікавейшым і разнастайнейшым.

— Стары, дык у мяне няма гэтага верша,— разгублена апраўдваўся Аркадзь Куляшоў.

— У мяне ён ёсць,— не адставаў я.

— А дзе ты ўзяў яго?

Я сказаў, што расшукаў верш у кнігасховішчы і перапісаў.

— Ну дык прынось, паглядзім, што з гэтага выйдзе,— нарэшце здаўся паэт. Я прыйшоў да яго на кватэру. Аркадзь Аляксандравіч быў у на­строй расказваў пра сустрэчы ў Маскве з таварышамі і сябрамі. Днём раней ён вярнуўся адтуль з вечара, прысвечанага сямідзесяцігоддзю Міхаіла Ісакоўскага.

Калі я аддаў машынапісны тэкст верша, паэт прымусіў мяне перасесці ў крэсла да пісьмовага стала, з шуфляды якога дастаў ладны стос паперы, паклаў яго перада мной і сказаў:

— Паглядзі, чым я займаюся апошнім часам. Яшчэ трэба напісаць заключим раздзел.

«Хамуціус» — прачытаў я незнаёмае слова на тытульным аркушы першай старонкі.

Па меры таго як паглыбляўся ў чытанне, твор усё мацней прывабліваў, уражваў свежасцю тэмы, захапляў маштабнасцю мыслення. Нічога падобнага даўно я не чытаў у нашай паэзіі.

Тады я засядзеўся ў Аркадзя Аляксандравіча. Ён шкадаваў, што не здолеў поўнасцю выкарыстаць у паэме ўсяго фактычнага матэрыялу. Расказваў цікавыя звесткі пра бацьку Н. К. Крупскай, які на Беларусі ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху ў арміі.

Між іншым, я зазначыў тады, што паэма «Хамуціус» хораша гучала б з тэатральных падмосткаў.

— Гэта ўжо не мая справа,— адказаў паэт.

«А іншы зрабіў бы з такой рэчы не толькі сцэнарый для кінафільма, але нават і лібрэта бале­та»,— падумаў я.

— Калі рэдкалегія «Дня паэзіі» хоча перадрукаваць гэтую даўнюю рэч, друкуйце яе вось у такім выглядзе,— сказаў Аркадзь Куляшоў, вяртаючы мне тэкст верша «Вінтоўка».

У ім крыж-накрыж былі перакрэслены тры апошнія страфы і ў радку «Мох на страсе, без хле­ба ў курнай хаце» над закрэсленымі словамі «без хлеба» напісана было «галеча».

Шпацыруючы па каралішчавіцкіх лясных сцежках, адзін час я шмат распытваў у Аркадзя Куляшова пра яго юнацкіх сяброў Юлія Таўбіна і Змітрака Астапенку, якіх ніколі не бачыў, але паэзія якіх мне заўсёды падабалася.

Аднойчы ў часе такой гутаркі ён выказаў сумненне наконт таго, што Змітрок Астапенка загінуў. Нават таямніча спаслаўся йа нейкую асобу, якая ў цягніку нібыта апазнала ягонага сябра.

Другі раз, калі я прызнаўся, што «Эдэм» Змітрака Астапенкі выклікае ў мяне не меншае захапленне, чым «Сцяг брыгады», паэт нечакана спытаўся:

— А табе не здаецца, што яго паэма напісана пад уражаннем маёй?

Мне такое ніколі не прыходзіла ў галаву.

Аркадзь Куляшоў растлумачыў, што гэта падазрэнне ў яго ўзнікла даўно і не столькі на падставе тэматычнай пераклічкі твораў, колькі па чыста фармальнай прычыне: аўтарскія эпіграфы перад кожным раздзелам паэмы «Эдэм» вельмі нагадваюць яму загалоўныя радкі кожнага раздзела «Сцяга брыгады».

Неяк я расказаў Аркадзю Куляшову, што ў пачатку вайны мяне прызваў у армію Мсціслаўскі ваенкамат. Паэт пачаў цікавіцца, як выглядае там Дзявочая гара, ці захаваліся старыя прысады перад будынкам іхняга былога педтэхнікума, і шкадаваў, што ўсё не выберацца праведаць горад свайго юнацтва.

У выніку тых размоў я напісаў прысвечаны яму верш «Мсціслаў».

А праз нейкі год Аркадзь Куляшоў прагаварыўся, што працуе над невялікай рэччу пра сваіх юнацкіх сяброў. Я папрасіў, каб ён, калі закончыць яе, меў на ўвазе наш маладзёжны часопіс. Паэт паабяцаў і потым стрымаў сваё слова — «Маналог» друкаваўся ў «Маладосці».

У пачатку мая 1968 года ў мяне адбылася з Аркадзем Куляшовым цікавая размова. У нейкай меры яна пралівае святло на ўзнікненне некаторых задум яго твораў і падрыхтоўку працы над імі. Усхваляваны ёю, я заканспектаваў размову адразу ж пасля таго, як яна адбылася. Гэтыя занатоўкі, мабыць, зацікавяць не толькі даследчыкаў творчасці паэта, але і яго чытачоў.

За месяца паўтара да тае гаворкі я сустракаўся з паэтам пасля яго хваробы. Ён расказваў тады, што перакладае паэму «Спеў аб Гаяваце», пытаўся, ці не маглі б мы надрукаваць яе ў «Маладосці». Вядома, такую вялізную рэч часопіс не мог змясціць па тэхнічных прычынах.

Мне было незразумела, чаму пасля сваёй «Новай кнігі» Аркадзь Куляшоў раптам узяўся за пераклад такога далёкага па часе твора, як паэма Генры Лангфелы. Але не стаў распытваць, бо ў паэта быў стомлены, хваравіты выгляд: Аркадзь Аляксандравіч ішоў атрымліваць пуцёўку ў санаторый.

I вось мы зноў сустрэліся. Аркадзь Куляшоў — вясёлы, па-святочнаму апрануты. Калі я спытаўся, як яму адпачывалася, ён, смеючыся, адказаў:

— Стары, я не адпачываў, я пісаў паэму.

Спачатку я падумаў, што ён жартуе. Але Ар­кадзь Куляшоў з сур’ёзным выглядам пачаў расказваць, як напружана працаваў амаль увесь год. Перакладаў «Спеў аб Гаяваце», а цяпер напісаў новую паэму. Называецца яна «Цунамі». У ёй ка­ля чатырохсот радкоў.

Калі ён пераказаў яе змест, я зразумеў, што па філасофскай думцы і па подыху сучаснасці паэма звязана з яго «Новай кнігай».

Пачалася гаворка пра «Спеў аб Гаяваце». Я прызнаўся, што з маленства люблю паэму Ген­ры Лангфелы. Аказалася, што і Аркадзь Куляшоў таксама любіць яе. Перакладаў ён паэму з падрадкоўніка, які зрабілі спецыяльна для яго.

Мне чамусьці ўяўлялася, што перакласці «Спеў аб Гаяваце» няцяжка. Па перакладу Івана

Буніна паэма здавалася мне трошкі вадзяністай. А Аркадзь Куляшоў кажа, што, наадварот, напісана яна вельмі густа. Іван Бунін перакладаў яе адвольна, дапісваючы па многа радкоў там, дзе не ўкладвалася думка і вобразы. Ён сачыў толькі за музычнасцю твора.

Аркадзь Аляксандравіч прачытаў на памяць страфу:

Цеціва патрэбна луку,

Як жанчына для мужчыны:

Хоць яна яго згінае,

Але ён кіруе ёю;

Хоць яна яго і цягне,

Ды за ім ідзе слухмяна:

Сэнс жыцця іх — у адзінстве.

I прызнаўся, шго вельмі доўга праваждаўся з ёю, пакуль здолеў перакласці. Аказваецца, ён узяўся за пераклад «Спеву аб Гаяваце» спецыяльна, каб акунуцца ў першабытны свет жыцця, які яму быў неабходны для таго, каб распачаць працу над паэмай «Цунамі».

— Гэта — мая даўняя задума,— сказаў паэт.— Але да таго часу, пакуль я не пабачыў акіяна, калі плыў у Амерыку, усё ніяк не мог у думках вобразна распрацаваць паэмы. А ў Нясвіжы напісаў яе адразу.

Ведаючы, што гэтак жа хутка Аркадзь Куляшоў напісаў і паэму «Толькі ўперад», я нагадаў, як улетку 1950 года мы з сем’ямі жылі ў Каралішчавічах, а ён адлучыўся на некалькі дзён у родныя мясціны і вярнуўся адтуль з гэтым творам.

— Ага, я тады напісаў там паэму за дзесяць дзён,— адказаў ён.

Я напомніў пра чырваназменаўскае інтэрв’ю, дзе ішла гаворка, што ён будзе пісаць паэму «Зор­ка Канікула», і пашкадаваў, што ён дарэмна змяніў добрую першапачатковую назву гэтай паэмы.

— Відаць, трэба будзе ў далейшым усё-такі назваць яе «Зоркай Канікулай» або хоць даць ёй такі падзагаловак,— пагадзіўся ён.

— Цяпер ужо не варта рабіць гэтага,— зазначыў я.— Прайшло шмат часу. Чытачы прызвычаіліся да назвы «Толькі ўперад».

Гераіню гэтай паэмы я добра памятаў яшчэ па юнацкіх вершах паэта. Таму не ўстрымаўся і пацікавіўся, як яна загінула.

— У сапраўднасці. яна жывая,— адказаў Ар­кадзь Куляшоў.

Ён расказаў пра першую пасляваенную сустрэчу з Алесяй. 3 шафёрам Ільёй Мікалаевічам яны ездзілі ў Магілёў, каб дастаць цэглы на будаўніцтва сямігодкі ў родных мясцінах. Алеся паведаміла ў лісце, што ў пэўны час з Быхава яна пазвоніць яму ў Магілёў. А яны ў Магілёве хутка ўладкавалі ўсе справы і, маючы шмат вольнага часу, прыехалі ў Быхаў. Паэт вельмі шчыра і падрабязна расказваў пра тое, як у дамоўлены час убачыў на пошце старую, зломленую горам жанчыну. Спачатку ён нават разгубіўся — і выйшаў з памяшкання. Але потым яму стала няёмка. Ён вярнуўся назад і падышоў да жанчыны. Гэта бы­ла Алеся. Разам з ёю былі дзеці.

Машынай яны паехалі за Быхаў. Спыніліся ў маляўнічых мясцінах. У шафёра знайшоўся нейкі чыгунок, у якім засмажылі яечню.

Аркадзь Куляшоў прызнаўся, што фактычна тады Алеся памерла для яго і што ён збіраецца напісаць пра ўсё гэта яшчэ адну паэму, якую, можа, нават і назаве «Зоркай Канікулай».

Я пачаў адгаворваць, маўляў, атрымаецца не вельмі прыгожа: раскрыецца тайна паэмы «Толькі ўперад» і тым самым як бы парушыцца праў дзівасць гэтага твора. Ён пагадзіўся і сказаў, што, відаць, назаве новую рэч «Магілёўскім краем».

Прыхільнікі паэзіі Аркадзя Куляшова, мабыць, ужо здагадваюцца, што паэт меў на ўвазе свой будучы твор «Далёка ад акіяна», які пісаў на працягу трох наступных гадоў.

Некаторыя нашы літаратары лічылі Аркадзя Куляшова аднаасобнікам-хутаранцам.

Канечне, людзі, якія да вайны памяталі, як ён актыўна ўдзельнічаў у штодзённым літаратурным жыцці, на працягу пасляваеннага часу заўважылі, што паэт паступова адасабляецца ад пісьменніцкай арганізацыі.

Але хто ведае, ці напісаў бы Аркадзь Куляшоў гэтулькі выдатных вершаў і паэм, у якіх адлюстраваны найболын значныя вехі сучаснай гісторыі нашага народа, калі б не сядзеў пустэльнікам, а мільгаў ва ўсіх навідавоку?

Другім здавалася, што ў Аркадзя Куляшова замкнёны характар. Прызнацца, і сам я думаў гэтак у пасляваенныя леты, цэлымі гадзінамі моўчкі праседжваючы побач з паэтам у альтанцы або гушкаючыся ў суседніх гамаках. А потым бянтэжыўся, калі чуў, як ён пачынае размову з сабакам:

— Джэк, будзь знаёмы з празаікам Імярэк. Ён напісаў аповесць Ікс. А вось гэта паэт Ігрэк, аўтар верша Зэт.

I называў самыя лепшыя творы аднаго і другога.

Пазней я пераканаўся, што паэт замыкаўся ў сабе толькі ў прысутнасці малазнаёмых людзей, дый замкнёнасць гэтая была адносная. 3 яе яго лёгка было вывесці — і ён рабіўся ажыўленым і гаваркім. А як заўважаў калегу на другім баку вуліцы, пераходзіў да яго, распытваўся пра жыццё-быццё, расказваў, над чым працуе сам.

Ты я, хто быў незнаёмы з ім асабіста, паводле ягонай творчасці ўяўлялі Аркадзя Куляшова сур’ёзным, без пачуцця гумару. Хаця ў паэта сапраўды амаль што няма гумарыстычных вершаў, але сам ён любіў пасмяяцца і дасціпна пажартаваць. Бывала, не абыходзіўся без гэтага, калі званіў мне па тэлефоне наконт якой-небудзь важнай спра­вы. Ведаючы, што я прыхільнік жартаў, і памятаючы мой розыгрыш аднаго нашага паэта наконт выкліку ў ваенкамат, Аркадзь Куляшоў, звонячы мне па тэлефоне, часта пытаўся:

— Гэта таварыш Аўрамчык? Вас выклікаюць у ваенкамат.

Я пазнаваў яго па голасе і адказваў, што з ваенкамата так бы не гаварылі. Паэт смяяўся і адразу ж пераходзіў да якой-небудзь канкрэтнай гаворкі.

Многія ведаюць, якім аматарам гульні ў шах­маты быў Аркадзь Куляшоў. Цэлымі гадзінамі ён любіў гутарыць з субяседнікам пра астраномію і космас.

Памятаю, як пасля запуску першага спадарожніка Зямлі ён у Каралішчавічах прапанаваў мне для «Маладосці» два вершы, у падтэксце якіх гучала касмічная тэма, і спытаўся, ці адчуваецца ў іх подых сучаснасці. Калі я адказаў станоўча і запэўніў, што вершы будуць апублікаваны, ён збянтэжыў мяне:

— Перадрукоўваць іх не варта. Яны ўжо друкаваліся ў свой час. Напісаў іх Змітрок Астапенка.

Мне зрабілася ніякавата. А ён, каб развеяць гэтую няёмкасць, параіў узяць вершы ў Мінск і пачытаць паэтам, што будуць наведваць рэдакцыю. Маўляў, ці здагадаюцца яны, чые гэта

вершы?

Я так і зрабіў. У «Маладосді» чытаў наведвальнікам абодва вершы, пытаючыся, хто іх напісаў. I ўсе называлі самых розных нашых сучасных паэтаў, але нікому нават не прыйшло ў галаву, што аўтар іх — Змітрок Астапенка. Аркадзь Куляшоў быў задаволены гэтым розыгрышам.

Адзін час у Каралішчавіцкім доме творчасці ў сувязі з цякучасцю кадраў з абслугаю адбываліся смешнаватыя выпадкі. Паэт падахвоціў мяне супольна напісаць пра гэта гумарыстычны верш. Яго ў мяне, на жаль, не захавалася. Толькі памятаю, што там былі радкі: «Ды як далі лататы: падазроныя браты!»

Аркадзь Аляксандравіч завёўся тады, як хлапчук. Сам на сваёй машынцы размножыў верш у некалькіх экземплярах і даручыў, каб я распаўсюдзіў іх сярод абслугоўваючага персаналу. Супрацоўнікі Дома творчасці чыталі верш — і заходзіліся ад рогату, а Аркадзь Куляшоў толькі задаволена пасміхаўся.

1976—1984

3 СЫНОЎНЯЙ ПАВАГАЮ I ЛЮБОЎЮ

Аднойчы позняй вясною дырэктар Мядзельскай школы, заслужаны настаўнік рэспублікі Кастусь Каратай запрасіў нас: Васіля Быкава, Ніла Гілевіча і мяне на сустрэчу са старшакласнікамі.

Пасля сустрэчы, папалуднаваўшы і адпачыўшы, калі збіраліся вяртацца ў Мінск, раптам хтосьці прапанаваў: давайце наведаем Міхася Лынькова... Прапанову падтрымалі ўсе, хаця спачатку сумняваліся: а ці будзе Міхась Ціханавіч у такі час на сваёй дачы?

Але пад рукамі была аўтамашына — і доўга разважаць не давялося. Праўда, акрамя шафёра, мы былі ўпяцёх: з намі быў палымяны прыхільнік роднай літаратуры, няўрымслівы прапагандыст яе ў нарачанскім краі, малады настаўнік Сваткаўскай школы Мікола Пашкевіч.

Да Купы мы дабраліся з некаторымі прыгодамі: яму, як самаму маладому, трэба было або садзіцца на калені да старэйшых, або лажыцца ў багажнік. Але паездка не была марнай.

Нас сустрэла Соф’я Захараўна. Яна рабіла ўборку, даводзіла ўсё да ладу. Толькі дзве-тры :оадзіны таму назад яны прыехалі з Мінска... Соф’я Захараўна папрасіла прабачэння, што будзе займацца сваёй працай.

— Міхась Ціханавіч у сябе... Калі ласка, пра-

ходзьце.

Па вільготных, свежавымытых прыступках мы падняліся ў пакой на другім паверсе.

Прабачліва апраўдваючыся, спрабавалі тлумачыць, што, знаходзячыся паблізу, не маглі не наведаць яго, хоць, можа, адрываем ад працы.

Міхась Ціханавіч жартаўліва адказаў:

— 3 каляіны не выб’еце, бо яшчэ не паспеў увайсці ў яе.— I сур’ёзным тонам дадаў: — Трэба разбіраць паперы, хачу перагледзець даўнейшыя

запісы. ^

За год ці два перад гэтым, ранняй вясной, у На-

рачы загінула шмат вугроў. Зайшла гаворка пра гэта. Са шкадаваннем выказваліся розныя здагадкі. Магчыма, мінеральныя ўгнаенні, пазмываныя дажджамі з палёў, атруцілі вугра, а мо нейкі страшны мор загубіў гэтулькі рыбы...

Я цяпер не помню, менавіта хто і якім чынам пачаў размову пра вайну. Неўзабаве размова гэта ўвайшла ў пэўнае рэчышча, павольна паплыла, балюча адзываючыся ў нашых сэрцах.

Міхась Ціханавіч не спяшаючыся паказваў пажоўклыя даваенныя фотаздымкі... Хлапчук. Жанчына.

Сын і жонка пісьменніка.

Ён расказваў, як іх замардавалі фашысты.

Мы моўчкі слухалі яго, толькі зрэдку нясмела перапыняючы паасобнымі пытаннямі. Мне балю­ча было слухаць пісьменніка, бо прыгадвалася, як юнаком я неаднойчы бачыў Міхася Ціханавіча побач з хлапчуком-сынам на Савецкай вуліцы даваеннага Мінска.

Усе мы ведалі пра трагічную гісторыю сям’і Міхася Лынькова. Але з вуснаў самога я чуў гэты расказ упершыню, хаця на працягу пасляваенных гадоў часта слухаў ягоныя ўспаміны пра вайну. Асабліва каля распаленага ім вогнішча, да якога мы, маладыя, амаль штодзень улетку прыцягвалі вываратні, буралом і сухастой з непралазнага каралішчавіцкага гушчару.

Міхась Лынькоў рэагаваў на вайну абвострана. Помню, як амерыканцы пачалі ваенныя дзеянні ў Карэі...

У каралішчавіцкім доме, у вялікім пакоі, спра­ва, дзе была сталоўка, пісьменнік каля радыёпрыёмніка збіраў нас слухаць апошнія паведамленні. Ён развешваў геаграфічную карту і сцяжкамі адзначаў гарады, адбітыя ў амерыканцаў войскамі дэмакратычнай Карэі. Трэба было бачыць, якім сумным і маўклівым зрабіўся Міхась Ціханавіч, калі амерыканцам удалося пацясніць карэйскія дэмакратычныя сілы.

Мабыць, пасляваенныя захапленні Міхася Лынькова спачатку матацыклам, а потым фотаапаратам былі выкліканы яго імкненнем запоўніць дарэшты вольны ад службы і творчай працы час... Каб некалі было думаць і ўспамінаць пра цяжкое мінулае.

Ад гэтых захапленняў перападала і нашаму брату. Карыстаючыся дабратой Міхася Ціханавіча, мае смялейшыя аднагодкі так газавалі на яго ІЖы, што пасля, небаракі, некаторы раз вымушаны былі кіламетраў за пяць валачы на сабе цяжкі матацыкл.

Аднойчы з фотаапаратам у руках, без усмешкі на твары Міхась Ціханавіч сказаў:

— Уюнаш, грэшным дзелам, трэба запечатлець...

Я гляджу цяпер на крыху пажоўклыя, амаль трыццацігадовай даўнасці аматарскія здымкі, зробленыя ім. Міхась Ціханавіч не ставіў мяне на якое-небудзь узвышэнне, тым больш не прысядаў, каб сфатаграфаваць знізу. Але ў нейкай меры на гэтых фота адчуваюцца значна пазнейшыя наватарскія пошукі кінааператараў, якія здымалі чалавека ў незвычайных ракурсах, на фоне прыроды.

У кожнага з нас было штосьці сваё асабістае ў адносінах да Міхася Лынькова. 3 сыноўняй павагаю і любасцю да Міхася Ціханавіча я ставіўся не таму, што не быў абыдзены яго ўвагай пры пераліку імёнаў у памінальніцах... Хаця ў маладжавым узросце адчуў аднойчы, што ён сам адносіцца да мяне не толькі па-бацькоўску, але і па-зямляцку.

У рэдакцыі шаноўнага выдання, у прысутнасці іншых пісьменнікаў Міхась Лынькоў пачаў хваліць мой верш аднаму паэту. Паэт пацвердзіў, што верш добры. Але Міхась Ціханавіч не задавальняўся:

— А я кажу: выдатны!..

Нават калі б тэты паэт назваў мой верш пасрэдным, дык я ад шчасця быў бы на сёмым небе!..

I, нягледзячы на гэта, я ніяк не адважваўся падараваць Міхасю Лынькову свой зборнік. Ад­нойчы надпісаў, але не асмеліўся ўручыць уласнаручна... Зайшоў у пад’езд дома, у якім жыў пісьменнік, і апусціў зборнік у паштовую скрынку.

Можа, таму, што змалку я пасябраваў з ёй, а ў раннім дзяцінстве яна прывеціла мяне, але назва з вялікай літары газеты, якую ён калісьці рэдагаваў на маёй Бабруйшчыне, мною заўсёды атаясамліваецца з яго асобай, з яго прозвішчам.

— Уюнашы, салаўя не кормяць баснямі,— зноў звярнуўся да нас Міхась Ціханавіч, памаўчаўшы пасля таго, як закончыў сваю трагічную споведзь.

Мы прызналіся, што добра паабедалі ў Мядзелі і не будзем залішне турбаваць яго...

— А мы толькі паглядзім, што за падарунак перадалі мне з-за мяжы,— адказаў ён і прынёс на стол спачатку бутэльку, спіральна абвітую вузкай каляровай стужкай, а потым — кілішкі і закусь.Мы звярнулі ўвагу на кілішак з зеленаватага шкла. Ён быў з ручкай і меў форму куфля.

Міхась Ціханавіч заўважыў нашу цікаўнасць і растлумачыў:

— Кілішак Івана Дамінікавіча. Вярнуўшыся ў Мінск, я знайшоў яго на пажарышчы Купалавай хаты.

— Міхась Ціханавіч, у такім выпадку дазвольце нам усім па чарзе сімвалічна прычасціцца з яго,— сказаў я.

3 Купалавага кілішка, які напаўняў і падаваў кожнаму з нас Міхась Ціханавіч, мы пакаштавалі іранскага каньяку.

А калі спахапіліся, што занадта заседзеліся, пачалі развітвацца.

Знешне заўсёды стрыманы ў пачуццях Васіль Быкаў не ўтрымаўся, парывіста абняў і пацалаваў Міхася Ціханавіча.

Мы з Нілам Гілевічам незаўважна пераглянуліся, зайздросцячы ў душы свайму таварышу, які, апярэдзіўшы нас, выказаў сыноўнюю павагу і любоў да Міхася Лынькова.

1976

ТАКІ ЁН БЫЎ У ЖЫЦЦІ

Было гэта ўлетку 1938 года, у дзень майго першага прыходу ў Дом пісьменнікаў. Я сядзеў у кабінеце пачынаючага аўтара перад кансультантам па паэзіі Аркадзем Куляшовым, калі ў пакой імкліва ўвайшоў статны малады чалавек. Яго абветраны твар, выгаралыя на сонцы валасы, загарэлыя рукі, на якіх да локцяў закасаны рукавы белай кашулі,— нагадвалі колер спелага жыта.

Спыніўся ён каля маладжавага мужчыны, які сядзеў за суседнім сталом, і пачаў расказваць штосьці пра пісьменніцкі дом адпачынку ў Пухавічах, пра нейкія звычайныя, будзённыя справы. Гаварыў голасна, жэстыкулюючы, смеючыся. Мне ён здаўся жвавым, нейкім вельмі простым і вясёлым.

Праз пару дзён, калі пачаліся заняткі на курсах-канферэнцыі маладых, я ўжо ведаў, што гэ­та — паэт Пятро Глебка. Ён вёў у нас творчы семінар па перакладу. Заняткі былі не столькі тэарэтычныя, колькі практычныя. Праходзілі яны ажыўлена і цікава.

Цяпер, калі я вяртаюся ў думках да таго семінара, я ўсё больш і больш пачынаю разумець, што вельмі многім абавязаны Пятру Глебку за добрую творчую вывучку, якая была для мяне ўзорным, наглядным урокам у галіне перакладу. Не дзіўна, што некаторыя з маіх таварышаў, не будучы яшчэ прафесійнымі літаратарамі, неўзабаве досыць кваліфікавана перакладалі не толькі вершы Уладзіміра Маякоўскага, але, валодаючы замежнай мовай,— і п’есы Уільяма Шэкспіра.

Помню, як Пятро Глебка прынёс на семінар лермантаўскі «Парус» і запрасіў нас паспрабаваць перакласці гэты верш. Спачатку ўсе насцярожана маўчалі. Потым, калі сам Пятро Фёдаравіч пачаў услых выказваць меркаванні адносна таго, як лепш перакласці першыя радкі, некаторыя пачынаючыя асмялелі, прапаноўвалі свае варыянты. Пасля многія так актывізаваліся, што наперабой, адзін перад адным, называлі радкі, аспрэчвалі мэтазгоднасць ужывання таго ці іншага слова.

Я, учарашні дзесяцікласнік, як жаўтаротае кураня, моўчкі здзіўлена наглядаў за ўсім гэтым. Калі спрэчкі разгараліся, Пятро Фёдаравіч асцярожна ўносіў карэктывы, супакойваючы няўрымслівых, але не навязваючы сваю думку.

Праз некаторы час «Парус», перакладзены калектыўна і паэтамі і празаікамі, быў надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва». Праўда, сярод яго перакладчыкаў не было толькі галоўнага — Пятра Глебкі. Гэта было ў натуры Пятра Фёдаравіча — не выстаўляць сябе напаказ.

Затое ў невялікім застоллі, сярод вядомых і паважаных людзей, я неаднойчы назіраў, як Пят­ро Глебка ніколі не даваў застацца ў цені малодшым па ўзросту, умеў трапна ахарактарызаваць кожнага з іх, прадаставіць яму слова.

Да вайны мы часта запрашалі Пятра Фёдаравіча да сябе, у педагагічны інстытут, на заняткі літаратурнага гуртка. Па нашай просьбе ён расказваў пра Паўлюка Труса, пра гісторыю написан­ия некаторых яго вершаў. Значна пазней сястра Паўлюка Труса прыгадвала мне, як яе брат хадзіў з Пятром Глебкам у Вялікую Усу, як яны разам прыходзілі адтуль у Нізок, касілі сенажаць, гулялі на вечарынках. I я думаў: чаму Пятро Фёдаравіч ніколі не расказваў пра гэта нам. Мабыць, лічыў гэта другарадным, неістотным, не хацеў засланяць сабой асобу сябра-паэта.

Пятро Глебка ўмеў вельмі добразычліва падтрымаць задуму пачаткоўца, мог трапна заўважыць і дакладна вызначыць пэўную схільнасць творчай індывідуальнасці. Помніцца, у студэнцкія гады ў мяне ўзнікла задума аднаго верша. Я пачаў пісаць яго, але адразу ж усумніўся ў неабходнасці прадаўжэння працы. Мне здалося, што гэтая задума не дае права на верш. Неяк пасля заняткаў літгуртка я нясмела звярнуўся за парадай да Пятра Фёдаравіча. Ён так пераканаўча абгрунтоўваў маю думку, з такім натхненнем развіваў яе глыбей, як быццам гэта была ўжо яго задума, якую ён аддаваў мне. Да поўначы хадзілі мы тады па вячэрнім Мінску. Ад шчасця я быў на сёмым небе.

Кампазіцыйны план верша для мяне заўсёды з’яўляўся галоўнай перадумовай вобразнага ўвасаблення задумы. Я быў здзіўлены тым, што Пятро Глебка на падставе толькі аднаго-двух маіх вершаў адчуў гэтую схільнасць і звярнуў на яе ўвагу ў адным са сваіх артыкулаў. Успамін пра гэта вельмі кранае мяне, бо, апрача Пятра Фёдаравіча Глебкі, ніводзін рэцэнзент маіх вершаў да сённяшняга дня не заўважыў такой маёй схільнасці.

Яму, прызнанаму майстру слова, можа, як Hiкому іншаму, быў уласцівы гаспадарскі клопат аб развіцці беларускай літаратуры. У маёй памяці паўстаюць пасляваенныя пасяджэнні секцыі паэзіі, якую ў свой час узначальваў Пятро Глебка. Гэтыя таварыскія, глыбока прынцыповыя абмеркаванні новых твораў і маладых аўтараў, і паэтаў старэйшага пакалення былі для нас сапраўднай школай паэтычнага майстэрства. I тон, і настрой на гэтых абмеркаваннях заўсёды задаваў Пятро Фёдаравіч.У час шматлікіх паездак па краіне ў сувязі з ушанаваннем памяці Янкі Купалы, калі толькі здаралася якая-небудзь затрымка ці непаразуменне, Уладзіслава Францаўна з жалем гаварыла: «Ах, як тут не хапае Пятра Глебкі!.. Ён адразу выправіў бы становішча!» Такімі рысамі чалавечага характару Пятра Фёдаравіча надзяліла прырода. Пры ўсім жаданні іх нельга пераняць або пазычыць у каго-небудзь іншага.

Кажуць, што першае ўражанне ад сустрэчы з чалавекам можа быць памылковае. Шчыра ска­жу, што пазней Пятро Глебка ўжо ніколі не ўяўляўся такім, якім ён здаўся мне тады, у Доме пісьменнікаў. Можа, таму, што ў той час я глядзеў на яго юначымі вачыма. А можа, таму, што Пятру Фёдаравічу было тады ўсяго толькі трыццаць тры гады.

Не сказаў бы я цяпер, што Пятро Глебка быў такі ўжо жвавы, вясёлы... Наадварот, ён быў стрыманы, разважлівы, але заўсёды нейкі элегантны, дыпламатычны, далікатны. Такі ён здаваўся мне ў жыцці, такі ён застаўся ў маёй памяці.

1975

ЛІСТ ПРЫЗНАННЯ

Пімену Панчанку

Дарагі дружа!

Як імкліва бяжыць час!.. Нават не верыцца, што мінула ўжо сорак гадоў з тае пары, калі вер­шы маладога настаўніка з суседняга раёна ўсё часцей і часцей паяўляліся на старонках нашых рэспубліканскіх газет і часопісаў. Мяне, дзесяцікласніка, яны і ашаламлялі і зачароўвалі... Я не ўтрымаўся — і напісаў табе, таму настаўніку, наіўнаваты вучнёўскі ліст. Ты адказаў добразычлівым сяброўскім лістом.

А праз год, сонечным асеннім днём, у інтэрнаце мінскага педінстытута нас пазнаёмілі Іван Грамовіч і Рыгор Няхай.

Помню, як мы ўдвух блукалі па студэнцкім скверы, шпацыравалі па тратуары пад каштанамі вуліцы імя 11 ліпеня, паблізу крытага Віленскага рынку.

Ты з захапленнем расказваў пра сасновыя ба­ры лясной Кіраўшчыны. Прызнаўся, што ў вольны ад школьнае працы час, прылёгшы на траву, любіш углядацца ў блакітнае неба, па якім, як тапаліны пух, зрэдку праплываюць лёгкія аблачынкі.

Потым мы прыйшлі ў вестыбюль галоўнага корпуса Універсітэцкага гарадка. Побач з лесвіцай, што вяла на другі паверх, размяшчаўся кніжны кіёск. Ты купіў і надпісаў мне свой першы зборнік, які яшчэ пахнуў друкарскай фарбай. Я пасаромеўся прызнацца табе, што многія вершы ў ім ужо ведаю на памяць. Іх не трэба было завучваць, яны самі запаміналіся, западалі ў сэрца.

3 такой шчырасцю, з такой вобразнай маляўнічасцю, гэтак па-беларуску пачыналі нямногія нашы паэты. Я думаю, што іхнія імёны можна пералічыць на пальцах адной рукі.

Непадалёк ад кніжнага кіёска вісела інстытуцкая літаратурная насценгазета. У ёй былі змешчаны нашы студэнцкія вершы. Помню, як ты прачытаў тады некаторыя з іх — і я адразу ж па выразу твару адчуў тваю разгубленасць... Хоць ты сумеўся і ніякіх заўваг не выказаў, але адчуванне ў мяне было даволі пэўнае.

Між іншым, пасля, працуючы з табой побач, я прывык па выразу твару беспамылкова ўгадваць тваё ўражанне ад чыіх-небудзь вершаў, якія ты чытаў у маёй прысутнасці.

Для мяне, дружа, асабліва дорага была заўсёды твая бескампрамісная думка пра паэзію, пра вершы сяброў.

Наогул, пра паэзію гаварыць навучыліся многія... На нашай памяці ўжо каго толькі не назы­вал! паслядоўнікам Маякоўскага! Дзе тыя паслядоўнікі?.. Дзе іх вершы і паэмы?

А вось пра сапраўдны ўплыў вялікага савецкага паэта менавіта на тваю творчасць — пачынаючы ад актыўнай грамадзянскай пазіцыі агітацыйна-лірычнага верша і канчаючы змястоўнымі сэнсавымі рыфмамі — за выключэннем сяго-таго з крытыкаў у нас дома, ва ўсесаюзным друку не было сказана нічога.

Больш таго, многія аматары ўсесаюзнай паэзіі нават не падазраюць, што на Беларусі працуе паэт, у глыбока нацыянальнай творчасці якога, як ні ў каго з іншых савецкіх паэтаў, цікава спалучаецца разам гейнэўская іронія, гіпербалічная эмацыянальнасць Маякоўскага, святлоўскае ўменне змякчаць пафас добраю ўсмешкай.

У вайну ты расказваў, што, калі ў вока снай­пера «чорны гад паўзе з кустоў», то «ўмомант вейкі, быццам абцугі», заціскаюць гадзюку...

Дык у снайпера ж — аптычны прыцэл! А ў цябе — толькі чуйны слых ды пільны зрок... Але сваім зрокам нават пры святле маланак ты выхопліваеш са змроку бюракратаў, кар’ерыстау, прыстасаванцаў і дакладным словам, як трапнай куляй, ложыш іх напавал.

У жыцці добра адчуваць поплеч твой локаць, бо надзейна ведаеш, што ты, як герой аднайменнага верша, у наступленні за агульную справу, калі спатрэбіцца, ляжаш «на змяіныя скруткі дро­ту», каб праз яго, па тваёй сйіне, прайшлі да мэты тыя, хто ідзе побач...

Я нярэдка звяртаўся да цябе за парадай, паказваў дзесяткі вершаў... Ты сур’ёзна і шчыра, нічога не ўтойваючы, гаварыў праўду ў вочы, тое, што думаеш, што адчуваеш... Гэтая рыса твайго характару мяне кранала і расчульвала...

Вядома, кожнага маладога заўсёды абрадуе і ўзрушыць падтрымка майстра, а тым больш калі пра першы зборнік вершаў пачаткоўца піша адзін з яго любімых паэтаў.

Даруй, што да гэтага часу я не выказаў табе бязмежную ўдзячнасць за словы тваёй спагадлівасці, падтрымкі і адабрэння.

Разумеет, часам неяк дзіўна бывае ў жыцці... Я ведаю, што ты сябра, але не забываю, што ты — паэт, перад паэзіяй якога гатоў маліцца...

Чаму?.. За што?

Па-першае, таму, што твая паэзія перад маімі юнацкімі вачыма зазіхцела, «як жэмчугам акроплены мурог». Потым увесь час само жыццё так шліфавала гэты жэмчуг, што ён зырка заіскрыўся ўсімі гранямі і адценнямі.Па-другое, таму, што я змалку прычасціўся тым прыгожым пісьменствам, якому ўласціва грамадзянскасць...

А твая паэзія заўсёды была сучаснай, надзённай у самым лепшым сэнсе гэтага слова. Мабыць, ад прыроды ў цябе аголеныя карэньчыкі нерваў, бо яны вельмі чуйна рэагуюдь на ўсё навакольнае.

Хораша адчуваеш сябе побач з табой у жыцці, лёгка працавалася на чале з табой у «ЛіМе» і ў «Маладосці»... Праўда, толькі страшнавата было пісаць вершы... Але затое не адчуваў сябе падначаленым.

Сказаць табе вусна ўсё гэта я не здолеў бы... Таму пішу ліст, бо разумею, што чалавек не па­вшей саромецца гаварыць прыемнае людзям...

Сардэчна віншую цябе з тваім шасцідзесяцігоддзем!..

Зычу табе добрага здароўя!.. А новыя выдатныя вершы ты напішаш і без маіх пажаданняў...

Горача, па-сяброўску абдымаю цябе, дарагі дружа!

Мікола Аўрамчык

1977

НАШЫ ВАНДРОЎКІ

Кожны раз, калі мой позірк затрымліваецца на высокай, празрыстай, а ўверсе — зеленаватай вазе, я ўспамінаю Івана... Яны з Ліляй прынеслі гэты падарунак на наша паслястудэнцкае наваселле. Крохкая шкляная рэч змяніла некалькі прытулкаў, не разбілася пры пераездах.

А Івана ўжо няма...

Мне ён запомніўся па дзвюх даваенных публікацыях. Як і ўсе пачаткоўцы, вершы якіх паяўляюцца ў газетах, я зацікаўлена звяртаў увагу на кожнае новае імя ў друку. Помню, яго першы верш быў падпісаны прозвішчам Мелеш.

Пасля вайны я спытаўся ў Івана, чаму ён змяніў апошнюю літару ў сваім прозвішчы?

Ён, усміхаючыся, адказаў:

— Пачынаючаму трэба разборчыва пісаць прозвішча пад сваім творам.

Пазнаёміліся мы ў першы пасляваенны год. Іван вучыўся тады ў аспірантуры і працаваў літсупрацоўнікам у «Полымі». А неўзабаве пакінуў рэдакцыю і стаў выкладчыкам універсітэта.

Я вучыўся ва універсітэце. Мы часта сустракаліся, хутка зблізіліся: лёгка і проста сыходзіліся пасля вайны, пачынаючыя, людзі аднаго ўзросту, былыя франтавікі.

Падоўгу сядзелі мы ў студэнцкім скверы, час ад часу паглядваючы на магілу Героя Савецкага Саюза гвардыі палкоўніка Каргузалава. Каля яе цэлымі днямі нерухома прастойвала жанчына ў жалобным чорным адзенні.

Пасля мы даведаліся, што ў Саюз пісьменнікаў прыйшоў ліст, падпісаны Фадзеевым, з просьбай даглядаць гэту магілу.

Жыў я ў невялікім драўляным бараку, які стаяў паміж цяперашнім корпусам юрыдычнага факультэта і старым корпусам фізмата.

Жылі тут выкладчыкі, аспіранты і студэнты.

Іван час ад часу наведваў маю пустэльніцкую келлю. Каб трапіць у яе, трэба было спачатку прайсці праз вялікі пакой, у якім жыло дваццаць студэнтак.

Звычайна, калі мы з Іванам паяўляліся ў іх пакоі, яны гасцінна запрашалі:

— Іван Паўлавіч, пасядзіце крыху ў нас...

Высокі, стройны, ён на момант спыняўся і,

азарыўшы ўсіх сваёй усмешкай, адказваў:

— Дзяўчаты, некалі...

Мы чыталі адзін аднаму свае творы. Помню, як ён чытаў апавяданні «Таварышы», «Перад навальніцай», «Павел прыехаў». Яны былі напісаны ў тонкіх вучнёўскіх сшытках. Мяне гэта крыху здзіўляла, таму што ў многіх з нас увайшло ў звычку пісаць творы на рэдакцыйных аркушах паперы.

Зрэдку мы заходзілі да яго на кватэру ў бе­лым цагляным доме на вуліцы Клары Цэткін. Там жылі выкладчыкі універсітэта.

Да бабулі тулілася малая Людачка. Усе ажыўлена смяяліся, калі я пытаўся ў яе, колькі ёй год, а яна нязменна адказвала адно і тое ж:

— Два гады Мелеш...

Перад пераездам на новую кватэру па Ульянаўскай вуліцы Іван перабраў сваю бібліятэку і аддаў мне некаторыя кнігі. У асноўным гэта былі зборнікі вершаў савецкіх паэтаў, выдадзеныя ў га­ды вайны.

У тыя гады ў Мінск некалькі разоў прыязджаў Сяргей Антонаў, з якім Іван быў разам на Усесаюзнай нарадзе маладых. Мы блукалі па горадзе між затравянелых руінаў, нібы між дзікіх нагрувашчванняў камянёў у гарах.

Адначасова з працай над першымі раздзеламі рамана «Мінскі напрамак» Іван пісаў нарыс пра майго славутага земляка, двойчы Героя Савецкага Саюза, былога камандзіра танкавай брыгады Сцяпана Фёдаравіча Шутава. Наш агульны таварыш, дацэнт Аляксей Сідарэнка, афіцэр-танкіст Вялікай Айчыннай вайны, у нашым бараку дэталёва кансультаваў Івана наконт кіравання танкам, падрабязна расказваў пра танкавыя баі.

Пазней тэты барак перавезлі на біялагічную станцыю універсітэта на бераг Нарачы. А я напісаў пра яго верш «Відаць, прарэктар быў паэтам...». Калі мы выступал! разам на літаратурных вечарах у студэнтаў і я з каментарыямі чытаў тэ­ты верш, Іван усміхаўся.

***

Напісаў я гэтыя радкі — і мяне раптам пацягнула, як магнітам, у наш Універсітэцкі гарадок. Чаму наш? Таму, што па гэтым адрасе я значыўся ў пасляваенных біяграфічных даведніках. Тут сталела, апаленая вайной, наша маладосць.

Спыніўся каля корпуса юрыдычнага факультэта і адразу ж успомніў, як непрыглядна выглядала гэтая будыніна з пустымі вачніцамі аконных праёмаў! Потым будаўнікі аднаўлялі корпус. А студэнты, аспіранты і выкладчыкі на насілках выносілі з яго бітую цэглу і вывозілі друз.

Іван таксама хадзіў тут з насілкамі...

На месцы барака дружна ўзняліся маладыя дрэвы. Над імі вымахалі ўгару тры клёны, што калісьці адгароджвалі барак ад батанічнага універсітэцкага саду. Крайні, бліжэйшы з іх, рос пад сцяной маёй пустэльніцкай келлі і разлапістай галінай засланяў невялікае акенца. Галіну я адпілаваў нажоўкаю. Цяпер толькі па зацягнутай карою меціне, якую ўзняў угару ствол, пазнаю клён.

У корпусе фізмата, які цудам ацалеў у вайну, змяшчалася адміністрацыя універсітэта, праходзілі заняткі. У яго вялікай зале на другім паверсе праходзіў літаратурны вечар. Іван у паношанай камсастаўскай гімнасцёрцы выразна, з інтанацыяй чытаў апавяданне «Пабыўка сяржанта». Пасля яго выступаў паэт-лірык, які чытаў аднатонна і спяшаючыся, верш за вершам. Слухачы не ўлаўлівалі заключных строф. I мы, каб як памагчы таварышу, тупатам ног адбівалі канцоўку кожнага верша. Студэнты пасля гэтага дружна апладзіравалі...

***

У першы пасляваенны год актывізаваліся паездкі пісьменнікаў па рэспубліцы. Прыгадваю хвалюючыя сустрэчы з працоўнымі і інтэлігенцыяй горада Баранавічы, асабліва са студэнтамі настаўніцкага інстытута. Апошняя сустрэча на ўсё жыццё запомнілася Івану. Ён і пазней неаднойчы ўспамінаў пра яе. Нас не адпускалі з трыбуны, завальвалі кветкамі і стосамі запісак.

Наогул, такіх кранаючых сустрэч з чытачамі, якія адбываліся ў першыя пасляваенныя гады, ця­пер не бывае. Адчувалася, што людзі згаладаліся не толькі па хлебе, але і па родным слове.

***

У канцы мая 1957 года мы з Іванам ездзілі ў Ялту адкрываць помнік Максіму Багдановічу.

Сонечным ранкам прыляцелі ў Кіеў. Доўга гулялі па зялёным горадзе, на вуліцах якога цвілі каштаны.

Іван расказваў пра кіяўляніна Сямёна Гудзенку, з якім у даваенныя гады вучыўся ў Маскве ў інстытуце гісторыі, філасофіі і літаратуры, а пасля вайны быў на Усесаюзнай нарадзе маладых. 3 хваляваннем успамінаў сям’ю Чарняхоўскага, з якой пазнаёміўся ў Кіеве. Гэтае знаёмства, як ён прызнаўся, падахвочвала яго дапрацаваць «Мінскі напрамак», узмацніць у рамане вобраз славутага генерала.

Некалькі гадзін мы правялі ў гасцінным доме Васіля Казачэнкі. Ён надпісаў нам сваю аповесць «Сальвія». Па-мойму, гэта адна з цікавейшых кніг Васіля Казачэнкі.

Усе тыя дні — і ў Кіеве, і ў Ялце — Іван аж свяціўся. У яго быў сонечны, прыўзняты настрой. Спачатку паціху, нясмела, а потым, адчуўшы, што і мне падабаецца песня (яна незадоўга перад гэ­тым з’явілася), ён безупынку спяваў «Падмаскоўныя вечары». У тыя дні, у першы і ў апошні раз, я чуў, як ён спявае. У яго быў прыемны голас.

Літфонд папрасіў нас выканаць два даручэнні. Івану трэба было знайсці дом, у якім памёр Максім Багдановіч, паглядзець, у якім ён стане. Мелася на мэце ўзбудзіць хадайніцтва аб адкрыцці на ім мемарыяльнай дошкі. А я павінен быў адшукаць магілу паэта, параіцца з інжынерам на­конт яе добраўпарадкавання.

Я доўга хадзіў па Ауцкіх могілках, пакуль нарэшце ў непралазным гушчары пры развілцы дзвюх утравянелых сцежак убачыў добра знаёмую па фотаздымку ў даваенным акадэмічным двухтомніку паэта надмагільную пліту.

Цяпер я кожную восень наведваю магілу паэ­та, якую засланілі вялізныя надмагільныя помнікі. Спрабаваў пасеяць на ёй васількі. Але яны чамусьці не ўзышлі...

А наогул, мабыць, даўным-даўно пара беларусам перавезці астанкі свайго вялікага паэта на родную зямлю і пахаваць іх побач з Янкам Купалам і Якубам Коласам.

Даведаўшыся ад гарадскіх улад, што помнік Максіму Багдановічу ўстаноўлены ў Місхоры, на тэрыторыі санаторыя «Беларусь», мы з Іванам накіраваліся туды.

Помнік адкрывалі па-святочнаму. На ўрачыстасць прыехалі тры дэлегацыі. Мы з Іванам — ад нашага Саюза пісьменнікаў, Ніна Барысаўна Ватацы — ад Міністэрства культуры БССР. Ад сімферопальскіх пісьменнікаў прыехалі Міхаіл Міхалёў і Мусій Багуцкі, з Кіева — Багдан Чалы і Яўген Краўчанка. На адкрыцці помніка прысутнічалі таксама члены ялцінскага літаратурнага аб’яднання.

На трох мовах — рускай, украінскай і беларускай — гучалі выступленні, сімвалізуючы друж­бу трох братніх народаў.

Іван пранікнёна гаварыў пра Максіма Багдановіча, пра яго творчасць, у якой адлюстраваны спрадвечныя думы і мары беларускага народа.

Пасля мітынгу да падножжа помніка мы ўсклалі вянок з надпісам: «Выдатнаму паэту Максіму Багдановічу ад пісьменнікаў Беларусі». Пра гэтую ўрачыстасць «Курортная газета» надрукавала рэпартаж з фотаздымкам помніка паэту.

У тыя дні мы з Іванам не думалі, што з цягам часу нам абодвум па стане здароўя давядзецца штогод адпачываць толькі тут: яму часцей за ўсё ў гэтым санаторыі, а мне ў пісьменніцкім Доме творчасці ў Ялце.

Цяпер я адпачываю ў ім кожную восень. Успамінаю, як Іван часамі наведваў мяне тут, прыязджаючы з Місхора. Прагульваючыся штодня па

Ялце каля мора, у некаторых мясцінах лаўлю еябе на думцы, што яны мне нагадваюць пра яго. Праходзячы па вуліцы Франкліна Рузвельта, заўсёды прыпыняюся насупраць Марскога вакзала, перад «Паўднёвай» гасцініцай. У ёй мы з ім жылі ўсе тыя дні. Праходжу па ўзбярэжнай каля рэстарана «Сочы» — і ўспамінаю, што на яго верандзе мы кожны раз вячэралі. 3 мора павяваў салёны вецер. У порце стаялі марскія караблі, а Іван, усміхаючыся, дэкламаваў:

Ёсць на свеце такія бадзягі,

Што не вераць ні ў бога, ні ў чорта.

Ім прыемны стракатыя сцягі

Караблёў акіянскага порта.

Я ведаў Івана трыццаць год. На маёй кніжнай паліцы, як вехі нашага сяброўства, стаяць ягоныя першыя зборнікі і салідныя раманы са шчырымі, часам жартаўлівымі надпісамі. Пераглядаю іх, пачынаючы з пажоўклага ад часу «У завіруху», з прыпіскаю: «... у дні, калі гэтае дзіця (зборнік) адгукнулася першым «ау!» і ўключаючы славуты раман, з надпісам: «як знак даўняга, шчырага сяброўства»,— і прыгадваецца многае...

Сярод маіх таварышаў і аднагодкаў, якія да самазабыцця былі адданы літаратуры, ніводзін не выявіў, як ён, такой цвёрдай настойлівасці ў дасягненні мэты.

Помню, як Іван пакінуў спачатку службу ў рэдакцыі, а потым аспірантуру і выкладчыцкую працу. I, нарэшце, пайшоў з пасады, якую цяпер наперабой занялі б многія калегі-літаратары... Дарэчы, яшчэ на маёй памяці з гэтай пасады некаторыя ішлі ў літаратуру зялёнай вуліцай...

А ён пайшоў іншым шляхам.

Не думаю, што толькі з адным са мною Іван па-сяброўску раіўся адносна сваёй службовай пасады і тады, на парозе сталасці, і пазней, за некалькі год да смерці, калі прывёз мяне ў лес на Случчыну. Праўда, у апошнім выпадку ён, прызнаны майстра, нічым не рызыкаваў. А на пачатку творчага шляху яму трэба было рызыкаваць, дый яшчэ як рызыкаваць!

Шлях, на які ён ступіў, пасля «Гарачага жніўня» абяцаў быць усланы ружамі. Але пасля першай кнігі «Мінскі напрамак» некаторыя паспяшаліся ўсыпаць яго калючкамі. Калі Іван пайшоў да аднаго з выдаўцоў, каб высветліць абставіны, той, за сталом, дэманстратыўна адвярнуўшыся спіной і разглядаючы на сцяне геаграфічную карту, раўнадушна прамармытаў:

— Я не збіраюся выдаваць ваш раман!..

Гэтыя словы глыбока ранілі Іванаву душу, бо яна была чулая, як у кожнага талента.

Аднойчы ў «Маладосці» яму выказалі шэраг заўваг па яго апавяданні, якое і ў мяне выклікала незадавальненне. Іван пацікавіўся маёй думкай. Я па-сяброўску выказаў сваё ўражанне. Мо­жа, на паўгода наступіла пахаладанне ў нашых адносінах. Затое штосьці наіўнавата-дзіцячае назіралася ў ім тады, калі ён ужо ў каторы раз хацеў паслухаць станоўчае выказванне пра свой твор чалавека, якога асабліва паважаў, чыёй думкай вельмі даражыў.

Аднойчы Мустай Карым і як чытач, і як пісьменнік, і як член Камітэта па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях СССР вельмі доўга расказваў мне пра сваё ўражанне аб абодвух раманах Мележа. Ад першай кнігі ён быў проста ў захапленні. А пра другую выказваў цікавыя заўвагі. Я тады падрабязна пераказаў усё гэта Івану. Дык ён і пазней неаднойчы пытаўся ў мяне, ці ўсё я пераказаў, ці не забыўся чаго-небудзь.,.У жыцці Іван здаваўся сумнаватым. Відаць, ішло гэта не столькі ад характару, колькі ад хвароб. Але я не помню, каб ён жаліўся. Праўда, мо­жа, у гэтым выяўляўся характар былых франтавікоў. I толькі аднойчы бачыў я на яго вачах слёзы. Яны былі выкліканы дрэнным перакладам ягонай кнігі, рукапіс якой ён атрымаў у той дзень і, разгублены, не ведаў, што з ім рабіць...

Пра сваю хваробу Іван не любіў гаварыць. Калі мы доўга не бачыліся і пры сустрэчы я пытаўся пра яго здароўе, ён адказваў заўсёды адно і тое ж:

— Ведаеш, кепска сябе пачуваю...

У апошнія дні жыцця, вярнуўшыся з Крыма, ён пазваніў мне на працу. Я спытаўся, як ён сябе адчувае. Іван сказаў, што яму трэба класціся ў больніцу. Я пачаў адгаворваць, супакойваючы, што пасля адпачынку на поўдні навошта тая больніца... Ён сказаў, што ў яго высокі ціск.

— Я ніяк не магу дазваніцца Адамчыку. Скажы яму, няхай не турбуецца... Усё, што ён выслаў, я атрымаў...

Вячаслаў Адамчык працаваў тады ў «Маладосці» намеснікам галоўнага рэдактара.

Пасля гэтага яшчэ два дні ўзапар Іван званіў мне ў рэдакцыю. Цікавіўся, ці перадаў я Адамчы­ку ягоную просьбу. Гаварыў пра нязначныя, будзённыя справы... Нават пакепліваў, што я заняў крэсла свайго шэфа...

Я ў сваю чаргу жартаваў, што ён за час адпа­чынку на поўдні пераблытаў у памяці ўсе рэдакцыйныя тэлефоны...

А на трэці дзень да мяне ўвайшоў учарнелы з твару Вячаслаў Адамчык і збянтэжана спытаўся, ці чуў я, што памёр Мележ...

— А я толькі думаў, Мікалай Якаўлевіч, што мы з вамі заўтра сходзім да яго ў больніцу...

Аказваецца, Іван два дні званіў мне з больніцы... Жартаваў, а не сказаў, адкуль ён звоніць...

***

У сваіх раманах Мележ нанова адкрыў для мя­не Палессе і палешукоў, паглыбіў і пашырыў уяўленне пра гэту зямлю.

Помню, як уразіла першая паездка на Палессе, у якую ўзяў мяне з сабою Іван. Як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ён ехаў на справаздачу да сваіх выбаршчыкаў у Жыткавіцкі раён.

Прыехалі мы ў вёску Ленін, дзе былі гасцямі дырэктара саўгаса Уладзіміра Мікалаевіча Гаршкалепа.

Раніцой хадзілі па наваколлі. Яно нагадвала нечым дрымотныя мясціны суседняга Лунінецкага раёна, які неаднойчы даводзілася мне праязджаць цягніком з поўначы на поўдзень і з усходу на захад.

Нахадзіўшыся ўволю, селі на бярвеннях на беразе Случы. Проста на нас, падняўшы падалы спадніц, уброд пераходзілі рэчку жанчыны з граб­лям! на плячах. Пасля на грузавіках яны паехалі зграбаць сена на асушаных балотах ля Лані.

Дырэктар павёз нас туды на сваім «казле».

Алешнік паабапал шашы стаяў у вадзе. Асфальт у многіх мясцінах быў заслан тоўстым пластом збожжа. Яно праветрывалася і высушвалася пад сонцам. Як хатнія гусі, на шашы шпацыравалі цыбатыя буслы. Яны падпускалі блізка да сябе нашага «казла», уздымаліся проста над яго ветравым шклом і спакойна апускаліся на асфальт ззаду аўтамашыны.

Мне ўспомнілася раптам, як адзін наш вядомы празаік дакараў у друку маладога аўтара за няведанне жыцця: у апавяданні таго бусел шпацыраваў па мурагу непадалёк ад дарогі, па якой ішлі людзі. Маўляў, бусел ніколі не падпусціць блізка людзей...

Я, смеючыся, расказаў пра гэта Івану. Ён адказаў, што цяпер абставіны мяняюць звычкі не толькі ў людзей, але і ў птахаў.

Звярнуўшы з шашы, мы далёка паглыбіліся ў гушчар па раз’езджанай лясной дарозе. Спачатку над намі, ледзь не састрыгаючы вершаліны дрэў, на брыючым палёце імкліва праносіліся самалёты. А потым, калі выехалі на асушаныя лугі, нас доўгі час суправаджала адзінокая чапля. Цень ад яе павольна плыў па траве навокала нашага «казла». Я паказаў цень Івану. Ён глянуў праз шкло машыны не на цень, а ўгару, на чаплю — і нічога не адказаў. Я толькі адчуваў, як ён час ад часу кідае позірк у мой бок, задаволены, што мяне ўсё нязвычна ўражвае ў палескай старане.

Увечары ў саўгасным клубе Іван даваў справаздачу сваім выбаршчыкам. Расказваў пра апошнюю сесію Вярхоўнага Савета. Падрабязна спыняўся на кожным пытанні, якое там заслухоўвалася. Выбаршчыкі выказвалі свае меркаванні, прапановы і просьбы. Потым Іван расказаў пра мяне. А я чытаў вершы.

Назаўтра ўвесь дзень мы вандравалі па раёне. Надвячоркам спыніліся ў раённай гасцініцы. Райцэнтр не ўваходзіў у Іванаву выбарчую акругу. Але райком партыі загадзя ўпрасіў Мележа правесці ў Жыткавічах літаратурны вечар.

У раённы Дом культуры, што непадалёк ад чыгуначнага вакзала, набілася многа народу: моладзі, службоўцаў, інтэлігенцыі. Мне даводзілася неаднойчы выступаць з Іванам на літаратурных вечарах. Як правіла, на іх ён трымаўся даволі стрымана. А тут адбывалася штосьці неверагоднае. Іван быў у настроі. Гэтакім прамоўцам я Hiкол! яго не бачыў. Ён гаварыў пра вобразы палескіх жанчын у нашай літаратуры. Параўноўваў іх з жаночымі вобразамі ў творах Талстога і Шолахава. Шчыра расказваў пра тое, як працаваў над раманам «Людзі на балоце». Нават прызнаўся, што гэта з ім было такое, як з Валодзькам, якога «на мяккай раллі між кусцікаў бульбы... узлаваная маці моцна і гучна пляскала... па голых паружавелых палавінках»...

Зала была як наэлектрызаваная.

Гадоў праз дзесяць я зноў наведаў гэтыя мясціны. Рэдактар раённай газеты прызнаўся мне, што яны былі ўражаны тым выступлением Мележа.

Я падумаў: шкада, што такія выступленні не стэнаграфуюцца ці не запісваюцца на магнітафонную стужку! Які б гэта быў матэрыял для чытача!

Назаўтра па дарозе, якая пралягала дзе праз сасновыя бары, дзе праз гушчары алешніку, дзе міма лазовых зараснікаў над завадзямі і старыцамі, мы ехалі ў Тураў. Каля вёскі Чэрнічы паром перавёз нашу машыну праз Прыпяць.

У Тураве зайшлі да старшыні пасялковага Савета. Потым увесь дзень блукалі па старажытным гарадку. Каля рачной прыстані аглядалі Красную плошчу, здзіўленыя гэтай назвай. 3 яе пераходзілі на гару замчышча, якое акружаюць старыцы з векавымі вербамі над мурожнымі берагамі. Стоячы на замчышчы, дзе расла бульба і ў гарачым пяску купаліся куры, мы любаваліся далечынёй воднай прасторы звілістай Прыпяці.

Вечарам у гарадскім Доме культуры адбыўся вялікі літаратурны вечар. Іван выступаў на ім больш стрымана. Не было ўжо ўчарашняга ўздыму. Адчувалася стомленасць.

Апоўначы вярталіся ў жыткавіцкую гасцініцу. Разбудзілі паромшчыка. Яго будан на пароме пахнуў духмяным сенам. Санліва перашэптваліся хвалі Прыпяці.

Вярнуўшыся з гэтай паездкі ў Мінск, я напісаў верш «А помніш ты, як на Палессі...».

Калі прачытаў яго Івану, ён трохі здзівіўся:

— Цікава!.. Як быццам сфатаграфаваў усё, што бачыў навокала...— Потым нясмела папрасіў: — А можа, здымі гэтую страфу пра жанчын?.. А?..

Я адмовіўся...

Тады ён пажартаваў:

— Дык ты ж зманіў... Мы сядзелі на бярвенні каля Случы, а ты напісаў — на беразе Лані...

— Ты ў рамане з Алексічаў зрабіў Алешнікі — і то я маўчу...

Бывала, Іван пазвоніць па тэлефоне:

— Ну вось, нарэшце ты ўжо дома, Міклуха Маклай (так жартаўліва ён называў мяне за мае частыя паездкі па краіне). Як ты глядзіш на тое, каб з’ездзіць на Палессе?..

— Як заўсёды!.. Станоўча! — бадзёра адказваў я, таксама з іроніяй у голасе.

— Не адлучайся... На тым тыдні, відаць, паедзем,— па-сяброўску папярэджваў ён, заканчваючы працяглую размову.

I ў якіх бы раёнах Палесся мы ні бывалі, кож­ны раз нязменна заязджалі ў родныя мясціны. Але перш чым трапіць туды, Іван ніколі не абмінаў адно месца, якое хоць і было ў баку ад нашай дарогі, але да якога ён ставіўся з нейкай асаблівай любасцю і замілаваннем.

Кожны раз, калі мы пад'язджалі да Калінкавіч, я заўважаў, як святлее ягоны твар. I замест таго каб з Калінкавіч ехаць карацейшай дарогай,

ён рабіў кругаля. Мінаў паваротку на Хойнікі, за якіх-небудзь шэсць кіламетраў ад яе пераязджаў мост праз раку і міма аўтастанцыі выязджаў на плошчу Леніна ў Мазыры. На ёй, каля школы, у якой калісьці вучылася Вера Харужая, пакідаў машыну і вёў мяне да Прыпяці. Некалькі хвілін стаяў моўчкі, аглядаючы на супрацьлеглым беразе пясчаныя пляжы з кустам! лазы.

— Недалёка, на Прыпяці, ёсць знаёмы... Запрашае пажыць у яго тыдзень-другі... А я і на дзень ніяк не выберуся...— аднойчы прызнаўся ён.

Потым вёў мяне па Савецкай вуліцы, між ста­рых двухпавярховых дамоў, першыя паверхі якіх — з цэглы, а другія — драўляныя з прыгожай разьбой пад дахам і на вокнах. Заводзіў на крыты рынак і вадзіў паміж сталамі, заваленымі садавінай і гароднінай. Пасля ўзбіраліся на та­ру. Паказваючы рукой на Мазыр, які адсюль увесь відзён як на далоні, з узгоркамі і ярамі, ён задаволена пытаўся:

— Ну, як?!

Ягоны твар свяціўея ўсмешкаю.

Толькі пасля гэтага мы вярталіся па шашы назад да хойніцкай павароткі і ўжо накіроўваліся да ягоных родных мясцін. Там Іван паўтараў адзін і той жа рытуал. Спачатку мы прыязджалі ў Глінішчы. Спыняліся каля калгаснай канторы. Іван па некалькі гадзін прастойваў з землякамі, распытваючыся ў іх пра жыццё-быццё, пра ўраджай. Параўноўваў, як з гэтым справа ў тых гаспадарках, адкуль мы едзем... Цікавіўся ў старшыні, што чуваць пра будаўніцтва школы. Потым мы ехалі за вёску, дзе па калена выраслі травы на асушаным балоце, ка ля страшнага «вока». Гэта сюды ў роспачы гірыбегла калісьці прыбітая го­рам Хадоська, збіраючыся налажыць на сябе рукі.— Не высыхае? — спытаўся Іван.

— Не,— адказаў старшыня.— Часам як не ўпільнуеш якую жывёліну, дык потым рады не дасі... Гуртам ледзь-ледзь выцягнем...

Пасля мы выязджалі на вясковую вуліцу, спыняючыся перад яго бацькоўскай хатай. Аднойчы зайшлі ў яе. Нас запрасілі за стол. Краем вока я назіраў, як Іван хвалюецца... Ён разгублена падзякаваў за запрашэнне і, аднекваючыся, выйшаў на двор.

Ад хаты мы пад’язджалі да могілак. Моўчкі спыняліся над дзвюма магіламі — ягонай дванаццацігадовай сястры і маці. I пасля гэтага, міма Алексічаў, ехалі ў Каранеўку. Першы раз, калі ўз’ехалі на грэблю, што злучае Алексічы з Каранеўкай, Іван зазначыў:

— Вось тая грэбля, якую будавалі куранёўцы.

***

I вось я зноў у Глінішчах. Толькі ўжо без Івана. Ад старой калгаснай канторы паварочваю ў завулак. Цяпер тут узвышаецца трохпавярховая школа імя Івана Мележа. Непадалёк ад яе — Дом культуры, а крыху далей — новае двухпавярховае праўленне калгаса «Ленінскі шлях». Усе тры будынкі з белай сілікатнай цэглы.

3 нейкім душэўным трапятаннем уваходжу ў школу. Тут пануе цішыня. Ідуць заняткі. На калідоры няма нікога. Заходжу ў настаўніцкую і, вітаючыся, знаёмлюся з адзіным чалавекам, які толькі што перагортваў за сталом нейкія паперы.

— Бондар, Васіль Андрэевіч,— адказвае ён і прызнаецца: — А я вас адразу ж пазнаў... Вы з Іванам Паўлавічам заходзілі аднойчы ў маю хату...

I, трошкі збянтэжыўшыся, удакладняе:

— У бацькоўскую хату Івана Паўлавіча... Мы — сваякі... Мой дзед па маці і Іванаў бацька — родныя браты...

Узрадаваны, я прызнаўся, што наважыў аб’ехаць мясціны, па якіх вазіў мяне Іван. Хачу зноў пабачыць людзей, з якімі тады сустракаліся...

Васіль Андрэевіч паказаў мемарыяльны пакой Івана Мележа ў школе. На сценах вісяць фотаздымкі, на паліцах расстаўлены кнігі... 3 хваляваннем я надпісаў сваё «Выбранае», на гэты раз ужо не сябру, а бібліятэцы ягонага музея... I зрабіў запіс у кнізе наведвальнікаў...

— А як бы з'ездзіць у Каранеўку? — спытаўся ў завуча.

— Гэта мы зараз...— адказаў Васіль Андрэевіч.— Толькі на легкавушцы туды не праедзеце...

Ён спачатку пазваніў старшыні калгаса, а по­тым сам пайшоў да яго... Вярнуўся разгублены.

— Давядзецца пачакаць... «Казла» няма пад рукамі... Ёсць дэзінфекцыйная аўтамашына... Дык на ёй жа нязручна ехаць...

— Чаму?.. Паеду, Васіль Андрэевіч...

Гадоў дзесяць таму назад Іван вазіў мяне па

глыбінных палескіх мясцінах на райвыканкомаўскім «казле». У дрымучым лесе, сярод сыпучага пяску нечакана сапсавалася машына. Мы не ве­дал!, што рабіць. Паявіўся лесавоз з бярвеннем. Я спыніў яго і папрасіў шафёра вывезці нас куды-небудзь з гэтай глушы. Іван, разгублены, не разумеў, як мы паедзем. Я ўгаварыў яго сесці ў кабіну, а сам залез на бярвенні. Шафёр даў мне падаслаць ватоўку, каб я не запэцкаўся смалой. Праз кожныя два-тры кіламетры Іван спыняў ле­савоз, вылазіў з кабіны і вінавата пытаўся, як я сябе адчуваю. Смеючыся, я сказаў яму:

— Не турбуйся. Калі буду падаць з бярвення, пастукаю кулаком па кабіне...

На калгаснай дэзінфекцыйнай машыне мы паехалі ў Каранеўку. Ехалі праз Алексічы. Тры га­ды Іван хадзіў сюды ў школу. У вайну немцы дарэшты спалілі вёску. Знішчылі жыхароў.

Звычайна, калі мы з Іванам прыязджалі ў гэтыя мясціны, ён ні разу не вёз мяне праз Алексь чы. Абмінаў іх па дарозе ўзбалоткам, як калісьці Васіль, вяртаючыся з Юравіч з-пад арышту. Відаць, не хацеў вярэдзіць успамінамі шматлікія даўнія раны. Дастаткова было іх пры ўспамінах у Каранеўцы, якая са сваімі жыхарамі зведала такі ж лёс, як і Алексічы.

Вясковая вуліца з лужынамі і гразкімі выбоінамі... Я зразумеў, чаму Іван заўсёды вазіў мяне сюды толькі ў канцы ліпеня або ў пачатку жніўня.

А калі за Алексічамі ўз’ехалі на грэблю, машына злёгку забуксавала.

— Бачыце, што нарабілі, разявы?..— сказаў шафёр.— Капалі канавы і торф выкідалі не на балота, а на грэблю... Цяпер, як пройдзе дождж, не праехаць...

Каранеўка — невялікая вёска, двароў сорак пяць. Спыняліся мы з Іванам заўсёды ў ягонай сваячкі Настассі Трафімаўны, настаўніцы мясцовай пачатковай школы. Яе муж, Уладзімір Антонавіч, працаваў ветэрынарным фельчарам. У :іх гасціннай хаце мы адпачывалі з дарогі, палуднавалі. На гэтай сядзібе стаяла калісьці хата Іванавай бабулі па маці. Іван расказваў, як часам праз якую-небудзь нязначную крыўду ў бацькоўскім доме ён, малы хлапчук, бег сюды да бабулі за шэсць кіламетраў. Гаспадары гэтай хаты ця­пер пераехалі ў Хойнікі, а тут жыве сястра гаспадыні.

Я зноў агледзеў сядзібу з векавымі дрэвамі на агародзе. Аднойчы мы гулялі ў засені іх і Іван прамовіў:

— Мы, брат, пастарэлі ўжо... А гэтыя дрэвы, як помню, і тады былі такія ж самыя...

Шафёр калгаснай машыны таксама нейкі далёкі сваяк Мележа. Калі ён сказаў пра гэта, я пажартаваў:

— О, дык Мележы тут глыбока ўкараніліся!..

Ён сказаў, што на другім канцы вёскі жыве

сваячка Мележа, з якой нібыта спісаны вобраз Ганны...

Калі вярталіся ў Глінішчы, я папрасіў шафёра пад’ехаць да могілак... Адчыніў веснічкі агароджы, прайшоў да дзвюх знаёмых магіл і, раз­гублены, спыніўся... Побач з імі паявілася трэцяя. На ўсіх — свежыя кветкі і новыя вянкі...

— Тыдзень таму назад памёр Павел Фёдаравіч, бацька Івана Паўлавіча. Жыў у Ленінградзе, у дачкі. Прасіў пахаваць яго ў Глінішчах...— растлумачыў Васіль Андрэевіч. I здзівіўся: — Як гэ­та вы адразу ўсё пазнаяце тут?..

— Дык мяне ж не раз і не два прывозіў сюды Іван... Вось зараз пазнаю і вашу хату, Васіль Андрэевіч... Вунь яна, з левага боку вуліцы.

Мы зайшлі ў хату. У ёй тры пакоі і кухня. Старая хата Іванавых бацькоў згарэла ў вайну. А гэтую яны пабудавалі пасля...

— Прабачце, што я сам за гаспадыню... Яна пасе кароў... Сягоння наша чарга...— апраўдваўся Васіль Андрэевіч, запрашаючы мяне да стала.— Возьмем па каліву лекавага зелля... Івана Паўлавіча памянём...

— Дык гэта і сапраўды лекі,— адказаў я, прыгледзеўшыся да пляшкі, у якой плавала наструганае карэнне.— Корань жэнъшэня,— растлумачыў Васіль Андрэевіч.— Я ж на Далёкім Усходзе інстытут канчаў. Да гэтага часу не парываю сувязі з Прыморскім краем...

Вяртаўся я з Глінішчаў знаёмай дарогай. Па ёй Шабета вёз калісьці на фурманцы арыштаванага Васіля. Ганна ехала на кірмаш з бацькам і мачыхай...

***

Стрыманы і негаваркі, Іван, здавалася б, павінен быў адчуваць сябе ў такіх паездках лепш самнасам, чым у прысутнасці пабочных людзей. А ён, наадварот, не выязджаў адзін нават тады, калі аднаму яму было б, відаць, зручней.

Аднойчы ён пазваніў мне па тэлефоне і запрасіў паехаць на Палессе. Я згадзіўся. Але, калі даведаўся, што яго будуць вылучаць там кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР, збянтэжыўся: што я там буду рабіць? Я ж не давераная асоба, якая прадстаўляе выбаршчыкам кандыдата ў дэпутаты. Іван пачаў угаворваць, спасылаючыся на тое, што афіцыйная давераная асоба ёсць на месцы, а ён запрашае мяне як інтымную давераную асобу...

Прыехалі мы ў Петрыкаў. Зайшлі ў райком, пазнаёміліся.

Вылучэнне Івана кандыдатам у дэпутаты прайшло хораша.

Перад вячэрай я заўважыў нейкую разгубленасць сярод кіраўнікоў раёна. Улавіўшы зручны момант, калі Іван паводдаль быў заняты гаворкай, да мяне падышла сакратар райкома партыі, у мінулым настаўніца:

— Мікалай Якаўлевіч, мы не ведаем, што нам рабіць?..

— А у чым справа? — не зразумеў я.

— Іван Паўлавіч такі заслужаны, вядомы чалавек... Нас папярэдзілі, што ён хворы пасля франтавога ранения, а хацелася б павячэраць разам...

— A-а, вось што!..— усміхнуўся я і супакоіў:

— Ён ваш пачэсны госць!.. Дык вы і паводзьце сябе як гаспадары!

Забягаючы наперад, скажу, што ў далейшым у раённых кіраўнікоў тут склаліся шчырыя, таварыскія адносіны са сваім депутатам. Пазней Іван вазіў мяне па гаспадарках гэтага, як я жартаваў, прапахлага мятай, раёна (нямала саўгасаў у ім занята вырошчваннем мяты)...

Назаўтра хлебаробы калгаса імя Леніна вылучылі Івана кандыдатам у дэпутаты. Старшыня Уладзімір Іосіфавіч Кулак падрыхтаваў пад ду­бам! на беразе Пцічы абед з рыбацкай юшкай...

Спачатку Іван быў у захапленні ад прозвішча старшыні калгаса. Дружалюбна пацвельваў:

— Савецкі кулак! Калгасны гаспадар!..

Потым неяк задумаўся, спахмурнеў. Аказала

ся, раней дэпутатам тут быу сам старшыня.

I трэба было бачыць збоку, як два гэтыя палешукі, няёмка адчуваючы сябе адзін перад адным, імкнуліся паразумецца...

***

Я прыехаў у Петрыкаў уначы. I не заплюшчыў вачэй у гасцініцы. Устаў з ложка, як толькі развіднела. Выйшаў на ганак. Агледзеўся. Усё здалося такім знаёмым... Колькі разоў мы з Іванам спыняліся ў гэтай гасцініцы, на другім паверсе! Проста з ганка пратаптанай сцяжынай ішлі у суседні двухпавярховы дом — райком партыі. Ён у цяністым яблыневым садзе, які акружаюць даўнія акацыі. Зайсці б як калісьці, пагутарыць сазнаёмымі людзьмі!.. А можа, ніхто з іх цяпер не працуе тут?

Да дзевяці гадзін праблукаў па гарадку. Пайшоў у рэдакцыю. Толькі падышоў да ганка, як чую, ззаду аклікае жанчына:

— Добрай раніцы! Я пазнала вас здалёку...

Гэта намеснік рэдактара раённай газеты Эся

Барысаўна Шыфман. Яна была даверанай асобай Івана Мележа, калі яго вылучалі кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР.

— Вы не ўяўляеце, як я хвалявалася тады! А Іван Паўлавіч аказаўся такім простым чалавекам!.. Як сардэчна і шчыра дзякаваў ён мне за тое выступление!

Ад яе я даведаўся, што са знаёмых сакратароў райкома партыі па-ранейшаму працуе толькі адзін Савянок. Мне захацелася яго наведаць.

Я заўважыў, што ў Івана Мележа было нейкае асаблівае стаўленне да яго. Можа, Іван сімпатызаваў яму, што Савянок ягоны зямляк, з аднаго раёна. А можа, малады чалавек выклікаў у Івана ўспаміны пра юнацкую працу ў райкоме камсамола.

На калідоры ў райкоме мітусіліся людзі ў рабочым адзенні. Яны сабраліся ў ад’езд — капаць бульбу.

Я зайшоў да Савянка. Пасядзелі, пагаварылі. Сцяпан Васільевіч успамінаў пра Івана Мележа з нейкай асаблівай цеплынёй і спагадаю. Я заўважыў у ягоных валасах сівізну...

Развітваючыся, я папрасіў прабачэння за тое, што адарваў некалькі хвілін дарагога часу.

Прыйшоў на кручу. Пастаяў пад клёнамі каля помніка дзеду Талашу. Міма яго родных Навасёлкаў мы з Іванам калісьці не раз праязджалі на быстраходным катэры.

Праз вулачку, якая спускаецца ўніз па яры, перабраўся на другую кручу, дзе ўзвышаецца Дом культуры, у якім Івана вылучалі кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР.

Пасядзеў на лаве пад старымі таполямі. Угледзеўся ўдалячынь... I толькі цяпер зразумеў, ча­му менавіта сюды Іван прыходзіў са мной кожны раз. Абедзве гэтыя кручы, з вулачкай, што раздзяляе іх, у мініяцюры нагадваюць Мазыр.

Я пабрыў на прыетань і купіў білет на першы цеплаход.

На маё здзіўленне, ім аказаўся «Янка Купала».

Па Прыпяці плавае цеплаход з гэтым дарагім нам імем.

Пазнаёміўся з капітанам і механікам. Яны запрасілі да сябе ў рулявую рубку.

Абодва яны — капітан Валеры Паўлавіч Прусакоў і механік Аляксандр Данілавіч Кацура — слаўныя хлопцы, палескія старажылы. Калі я неабачліва заікнуўся, што берагі Прыпяці больш аднастайныя, чым Сожа ці Бярэзіны, яны абодва гатовы былі выкінуць мяне за борт. Я вярнуў іх прыхільнасць, пахваліўшы дарашэвіцкі парк...

Абодва яны ўлюбёныя ў сваю Прыияць так, як Іван быў улюбёны ў сваё ГІалессе.

3-за павароту ракі, рассякаючы хвалі, насустрач нам выплыў гэтакі ж самы цеплаход, як і наш.

Размінаючыся, яны прывіталі адзін аднаго гудкамі. На борце сустрэчнага я прачытаў: «Якуб Колас».

I мне ўявілася раптам, як да іх далучаецца трэці — «Іван Мележ»,

1978

ПАМЯЦІ СЯБРОЎ

Кожны раз, калі я спыняюся ў Саюзе пісьменнікаў перад мемарыяльнай дошкай, на якой залатымі літарамі высечаны імёны тых, чые сэрцы згарэлі ў пажары ваеннага ліхалецця, мне здаецца, быццам бы перада мной не калонка знаёмых прозвішчаў, а шарэнга выстраеных людзей. I ўсе ў цывільнай вопратцы. Толькі адзін Іван Шапавалаў вылучаецца сярод іх сваёй вайсковай выпраўкай. Мне чамусьці ён прыгадваецца то ў цёмна-сіняй лётнай форме, то ў зялёнай фуражцы пагранічніка...

Ажываюць успаміны...

Затаіўшы дыханне, я сачу за вяснушкаватымі рукамі Рыгора Мурашкі, які гартае вучнёўскі сшытак з маім апавяданнем.

То ўспамінаю высокую танклявую постаць Ар­кадзя Гейнэ. Пераступаючы з нагі на нагу, ні адзін з нас доўга не адважваецца першым увайсці ў кабінет маладога аўтара да Аркадзя Куляшова.

Паўстае ў памяці дзявочае аблічча Валодзі Рагуцкага, які на перапынку чытае мне свае новыя вершы.

Бачу перад сабой прыгожы чарнабровы твар Генадзя Шведзіка, стол якога стаіць насупраць майго ў рэдакцыі «Піянера Беларусі».

Зноў позірк затрымліваецца спачатку на адным, а пасля на другім прозвішчы, якія асабліва блізкія і дарагія майму сэрцу.

Аляксей... Мікола...

Нейкімі нязвычнымі і занадта афіцыйнымі выглядаюць у такім напісанні іх імёны.

Лёшам Коршакам і Колем Сурначовым назаўсёды засталіся для мяне гэтыя юнакі.

Пасівелі ўжо нашы аднагодкі. А Коршак і Сурначоў, якія ляжаць у братніх магілах, навекі засталіся маладымі ў сваіх вершах і ў нашай памяці.

Цяпер нават не верыцца, што да выдання іх паэтычных зборнікаў многія з гэтых вершаў у лепшым выпадку публікаваліея толькі ў адным экземпляры: Коршака — у студэнцкай, а Сурначова — у салдацкай насценгазетах.

Для Сурначова гэта было вынікам ваенных абставін. А натура Коршака не дазваляла яму абіваць парогі рэдакцый. Гэты сціплы юнак саромеўся паказваць свае вершы блізкім сябрам. I хоць у інстытуце ён быў рэдактарам рукапіснага літаратурнага часопіса, вершы для насценгазеты ў яго самога даводзілася вырываць сілком.

Звычайна Аляксей хадзіў на перапынках па калідоры, трымаючы рукі ў кішэнях свайго карычневага пінжака, шырока расхінуўшы крыссе. Калі я ўспамінаю гэтую звычку Коршака, ён мне чамусьці здаецца птахам-подлеткам, які прабуе свае крылы перад узлётам.

Сваёй начытанасцю і эрудыцыяй Аляксей вылучаўся сярод усіх нас. Ён амаль ніколі не рыхтаваўся да экзаменаў, хоць вучыўся добра. Затое кожны дзень яго можна было сустрэць у кнігарні. Гадзінамі ён праседжваў у бібліятэцы.

Коршака трапна характарызуе адна з яго паштовак, якая цудам уцалела ў маёй вёсцы сярод пажоўклых кніг і канспектаў. У час вясновай сесіі на першым курсе мы павінны былі здаваць эк­замен па гісторыі. На падрыхтоўку мелі некалькі вольных дзён. Я паехаў дадому. Неўзабаве Аляк­сей прыслаў мне гэтую паштоўку.

«Я на цябе злуюся за тое, што ты мне не пакінуў С. Е. (Сяргея Ясеніна.— М. А.), каб перапісаць. Я паперы добрай дастаў і чарітіла падшукаў. Чорт пабяры! Усё прапала. Глядзі ж, напамінаю табе гэтай адкрыткай: цягні мне С. Е. усё, што маеш яго, інакш прыб’ю.

Учора нрачытаў два зборнікі В. Казлоўскага... Як ты думаеш! Мудрагельства у яго не так ужо і многа. Выйшаў Байран, але ў продала не наступіў яшчэ, толькі ў Ленінскай бібліятэцы ёсць. Выйшла Садоўскага «Я вижу»...

Як з гісторыяй? Вучыш, мабыць! А я не браўся. Усё. Не забудзь С. Е. Чуеш?!»

На Студэнцкай вуліцы не засталосая і следу ад баракаў, дзе мы жылі ў часе вучобы. Але ў глыбіні двара па вуліцы Энгельса ўцалеў чырвоны цагляны будынак, у якім на другім паверсе, у вялікім пакоі справа, сярод дваццаці студэнтаў-другакурснікаў жыў Аляксей.

Яго бацька, калгасны млынар, часта прысылаў сыну пасылкі. Студэнты з усяго інтэрната прыходзілі пакаштаваць свежаніны. Аляксей не любіў, калі ў яго пыталі дазволу на гэта:

— Хіба вы не ведаеце, каторая мая тумбачка?

Таму звычайна кожны наведвальнік аблюбоўваў па свайму густу кавалак, ад якога адразаў тоўстую скварку. Дзверцы ў Аляксеевай тумбачцы ніколі не зачыняліся. Як плашкі, старчма ста­ял! ў ёй кавалкі сала.

За сцяной гэтага пакоя жылі студэнткі кансерваторыі. Калі хлопцы збіраліся на гулянку і надзявалі пад пінжакі, паўзверх маек, беласнежныя накрухмаленыя манішкі, Аляксей жартаваў:

— Дзяўчаты, гляньце, як нашы лыцары, ідучы ў паход, прыкрываюць свае грудзі латамі!..

Студэнткі рагаталі.

У вершы «Паранены», які датаваны 1942 го­дам, А. Коршак пісаў:

Я б закрыў напек спакойна вочы,

Каб мой любы край

Больш не веда ў злой пакутнай ночы,

Красаваў, як май...

Для Аляксея гэта былі не пустыя словы.

Наш інстытуцкі сябра і аднакурснік В. Чумакоў, які быў афіцэрам падраздзялення, дзе ваяваў А. Коршак, расказвае, што Аляксей заўсёды рваўся ў разведку. Ва Усходняй Прусіі ў разведцы яго накрыў варожы мінамёт.

Пасля вайны спатрэбіўся Аляксееў партрэт для кнігі «Мы іх не забудзем». Мне балюча было разразаць наш адзіны студэнцкі фотаздымак. Цяпер з гэтага фота на кожнага чытача Аляксеевых вершаў глядзіць светлымі наіўнаватымі вачыма дзевятнаццацігадовы юнак.

У бацькоў захаваўся яго рукапісны зборнік «Пялёсткі». Мы ўключылі ў яго вершы ваеннага часу. Калі кнігу здавалі ў набор, я не ўтрымаўся, каб не дадаць да яе назвы слова «апаленыя», бо вайна апаліла і сэрца гэтага юнака.

Высокі Коршак і сярэдняга росту Сурначоў з выгляду былі не падобны адзін на аднаго. Мікола быу старэйшы за Аляксея на тры гады і больш разважлівы. Якраз тады М. Сурначоў надрукаваў у «Полымі рэвалюцыі» нізку вершаў «Барвовая зара» з эпіграфам з А. Суркова «Вот и кончилось детство, Коля».

Калі я прыгадваю гэты эпіграф, перада мной, як вобраз таго наіўнага дзяцінства, паўстае даўняе Міколава фота, з якога паглядае малады хлапец з люлькай у зубах, у кепцы з доўгім брылём. Мабыць, гэты фотаздымак зроблены ў гады вучобы ў тэхнікуме. Мала хто ведае, што Мікола Сурначоў у свой час скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум і працаваў у аддзеле сельскай гаспадаркі

Рагачоўскай газеты. Улетку 1939 года ён, студэнт Гомельскага педінстытута, быў выкліканы ў Мінск на канферэнцыю маладых пісьменнікаў. Увосень Мікола перавёўся ў наш інстытут і адначасова пачаў нрацаваць у рэдакцыях — у «Звяздзе», у « Чырвонай змене».

I ў Коршака і ў Сурначова было штосьці агульнае ў характарах. Адзін і другі былі стрыманыя ў пачуццях і з выгляду нехлямяжыя. На фізкультуры Аляксей не мог кінуць на патрэбную адлегласць гранату. Некаторыя кпілі з яго... Здаецца, менавіта гэтых насмешнікаў меў на ўвазе А. Кор­шак у адным з вершаў ваеннай пары:

Усім гэтым гладзенькім, глянцавым,

Я кіну ім вокліч жывы:

— А вось яно! От яно! Гляньце вы!

Бачыце вы?!

А ў нашым запасным палку Сурначова дакаралі, што не навучыўся як след хадзіць страявым крокам...

Калі спатрэбілася, адзін з гэтых юнакоў шпурнуў сваё сэрца, як гранату, з Капылыдчыны ва Усходнюю ІІрусію, а другі ад казахстанскіх стэпаў прайшоў пераможным крокам да самага Берліна.

Вось што піша ў лісце з Узбекістана баявы сябра Міколы, афіцэр запасу Васіль Сямёнавіч Капычэнка:

«Я вельмі рад, што ваш сябра і мой аднапалчанін Мікола Сурначоў быў таленавітым маладым паэтам. Рад і таму, што мне давялося правесці з ім шмат баявых дзён і начэй, дзяліць усе нягоды баявога паходу.

Атрымаў ад вас усё, што вы мне паслалі...

Мікола Сурначоў у любых выпадках застаўся б у маёй памяці паэтам, калі б нават ён чытаў

мне вершы, не маючы да іх ніякіх адносін. I вось чаму.

Ён любіў жыццё, як Беларусь.

Ён чытаў вершы на беларускай мове так, што я зразумеў мову гэтага народа і палюбіў яе.

I вось зараз перада мной яго вершы... Я маю магчымасць праз семнаццаць гадоў чуць яго

С ЛОВЫ · · ·

Мікола прыйшоў у наш армейскі знішчальны супрацьтанкавы артылерыйскі полк у 1944 годзе.

Вось бывае ж так: увойдзе чалавек у душу, размесціцца ў ёй, і калі ўспомніш пра яго, здаецца, што ён там знаходзіўся раней, чым ты зразумеў, што такое душа.

...Сумку палявую кірзавую, якая, не ведаю, як магла ўмяшчаць у сабе гэтулькі шмат усяго, я ўбачыў у яго тады, калі нас перакінулі ў Польшчу, пад г. Лукаў. Убачыў таму, што ў гэты час мы сталі з ім вельмі блізкімі. Мікола быў камандзірам узвода ўпраўлення батарэі. Я быў начальнікам разведкі дывізіёна...

I вось тады, уначы, пры газоўцы ў польскай хаце Мікола пазнаёміў мяне з тым, што ляжала ў яго палявой сумцы. Гэта была непаўторна цікавая ноч. У тую ноч ён даказаў мне, чаму ён абраў шлях паэта...

А хутка пасля ночы Міколу заўважылі лётчыкі, танкісты, артылерысты і пехацінцы. У кастрычніку ці лістагіадзе 1944 года камандаванне фрон­ту рашыла правесці сустрэчу лётчыкаў, якія шэфствавалі над намі, з афіцэрамі нашай танкавай арміі. I як заўсёды бывае, пасля афіцыйнай часткі пачаліся тосты... Калі б вы бачылі, як гэты сціплы сарамлівы хлопец у «чэрчылеўскім» шынялі прачытаў верш на беларускай мове! Цяпер я перакананы, што верш быў яго...

3 Міколам мы прывязвалі баявыя парадкі ўсяго дывізіёна, арганізоўвалі аб’яднанае назіранне і засечку цэляў па імітаваных успышках...

...Чатырнаццатага студзеня 1945 года наша танкавая армія ўвайшла ў прарыў, семнаццатага студзеня мы ўзялі Варшаву, дзевятнаццатага — Лодзь, а дваццаць дзевятага студзеня ўварваліся ў Памеранію. У пачатку лютага падышлі да важнага стратэгічнага пункта г. Пірытц. Вораг сцягнуў штрафныя часці, завязаліся жорсткія баі, у адным з якіх Мікола быў паранены ў нагу. Вярнуўся ён са шпіталя, калі мы пасля захопу плац­дарма на Одэры адышлі на адпачынак.

У другой палове красавіка наша армія зноў увайшла ў прарыў. Артылерыйская калона ўначы ішла за танкавай. Паколькі армія адарвалася ад свайго фронту на 150—200 кіламетраў, громячы тылы і камунікацыі немцаў, патрабавалася выключная дакладнасць руху па маршруту. Але пер­шая аўтамашына адарвалася ад танкавай калоны, у выніку танкі звярнулі направа, а артылерысты, не ўдакладніўшы маршрут, паехалі ирама... На­ткнулся на засаду. Немцы прапусцілі пяць машын, пачалі біць «фаустамі», завязаўся бой. Нем­цы адступілі, пяць аўтамашын, якія праскочылі праз засаду, невядома дзе. Даведацца, што з імі здарылася, даручылі мне раніцай наступнага дня. Як рашыць тэту задачу? Ехаць проста на разведмашыне, гэта значыць нічога не даведацца .і напэўна трапіць у лапы ворагу. I выйсце знойдзена: ёсць легкавая машына, захопленая ў немцаў з іх апазнавальнымі знакамі і афарбоўкай.

Праехаўшы два-тры кіламетры, бачу, стаяць машыны на ўскраі вёскі. Пад’язджаю.

Перада мной адкрылася карціна начнога няроўнага бою жменькі храбрацоў, якімі камандаваў Мікола. Забітыя немцы і нашы, машыны спа­лены. Падыходжу да крайняй хаты, ля якой пад коўдрай стогне паранены парторг дывізіёна, зямляк-іркуцянін Федзя Захараў. Расплюшчвае вочы, пазнае, просіць вады. Выпіўшы некалькі глыткоў, заплюшчвае вочы і на маё пытанне, як усё адбылося, дзе Мікола, не адказвае, памёр...

Пачуўшы і пераканаўшыся, што размаўляюць рускія, са склепа, размешчанага побач з хатай, вылез салдат, які расказаў мне пра ўсё. Праскочыўшы засаду і не даехаўшы да наступнай вёскі трыста — чатырыста метраў, калона спынілася. Насустрач, лязгаючы гусеніцамі, ішоў танк, ці «СУ», а ззаду пачалі аб’язджаць бронетранспарцёры. Адзін з нашых салдат падышоў да транспарцёра і, не падазраваючы, што гэта фашысты, спытаў, куды яны едуць і з якой часці.

Вось тут і пачалося. Але вельмі мала было на­шых. Ворагі іх адолелі. Мікола біўся як сапраўдны герой. Пазнаць яго я мог па светла-карычневых ботах, якія былі адзінымі ў палку. А сумкі так і не знайшоў, хоць патраціў шмат часу.

Вось так закончыў свой слаўны жыццёвы шлях ваш сябра, мой таварыш Мікола Сурначоў...

Прашу вас, пакланіцеся мемарыяльнай дошцы, на якой напісана яго імя!

Ўспамяніце ж вы, з якімі

Мы не бачымся гадамі,

Нас хоць снамі залатымі

Успамяніце...—

пісаў М. Сурначоў у адным са сваіх вершаў.

Залатымі снамі я часта ўспамінаю сваіх абодвух сяброў.

А сёння захацелася ўспамянуць іх словам.

1964

СУСТРЭЧЫ

Чэрвеньскай ноччу сорак першага года мы з Міколам Сурначовым пакідалі Мінск. Ледзьве здолелі перабегчы Савецкую вуліцу, якая ў цэнтры горада нагадвала глыбокую вогненную раку. 3 трэскам гарэлі з сярэдзіны трохі чатырохпавярховыя камяніцы, нібы драўляныя домікі.

Мы прайшлі міма Універсітэцкага гарадка і цераз чыгунку, йа нрывакзальным віядуку рушылі ў бок Студэнцкай вуліцы. Трывожную цішыню парушалі свісткі цягнікоў, цемру прарэзвалі водбліскі паравозных топак.

На Студэнцкай, у інтэрнаце, не было ні душы. Я адчыніў пакой, выцягнуў з-пад ложка чамадан і ўзяў у кішэні пашпарт, студэнцкі білет і заліковую кніжку. Крыху падумаўшы, невядома дзеля чаго, захапіў альбом з фотаздымкамі, паклаў да яго пару кашуляў і, абгарнуўшы ўсё гэта тонкай коўдрай, перавязаў чамаданнымі рамянямі.

Цераз пераезд, міма Чэрвеньскага рынку, мы выйшлі вуліцай за горад, на Магілёўскую шашу.

На пагорку, дзе цяпер стаяць карпусы велазавода, пачынаўся пералесак, перад якім была буд­ка дарожнага майстра. Мы выцягнулі са студні вады, напіліся і селі перадыхнуць. 3 пагорка журботным позіркам глядзелі на горад свайго юнацтва. Над ім высока шугала барвовае полымя.

3 горкай іроніяй ціха прамовіліся радкі Сурко­ва: «Вот и кончилось детство, Коля», якія Сурначоў узяў эпіграфам да нізкі вершаў «Барвовая зара», што былі надрукаваны зімой у «Полымі рэвалюцыі».

Не паспелі мы адысціся ад горада, як развіднела і над шашой з’явіліся нямецкія самалёты. На

абочынах валяліся разбітыя фурманкі, ляжалі забітыя людзі.

Як і іншыя ўцекачы-выгнаннікі, мы пачалі пятляць па жыце, паводдаль ад шашы. Балюча было глядзець, як варожыя самалёты кружыліся над Красным урочышчам, дзе быў ваенны гарадок, і скідвалі бомбы. Некаторыя зніжаліся над шашой, вышуквалі сабе здабычу.

Сурначоў са шкадаваннем глядзеў на вытаптанае жыта і, прыцмокваючы, паўтараў:

— Сцябліны, як чараціны!.. Які быў ураджай!.. Як на пагібель...

Ён адрываў сцябло, заціскаў у зубах і, штосьці абдумваючы, маўчаў.

Усцяж шашы мы ішлі далей.

Надвячоркам Сурначоў раптам прачытаў мне верш «У стоптаным жыце», які цяпер увайшоў у анталогію беларускай паэзіі і перакладзены на рускую мову А. Твардоўскім. Гэты верш пазней друкаваўся ў нашай палкавой насценгазеце.

Злева ад шашы была вялікая вёска. Мы прайшлі вуліцай да сярэдзіны яе і папрасіліся на начлег. Гаспадары хаты, спачуваючы людской бядзе, далі нам прытулак. Мы адразу ж заснулі.

Раніцай, адмовіўшыся ад снедання і выпіўшы толькі па шклянцы малака, мы наважыліся ісці ў Пухавіцкі ваенкамат. Я зразумеў, што ўзятыя з сабой рэчы мне болей не патрэбны. Вырашыў усё гэта пакінуць у гаспадароў.

Маладзейшая гаспадыня, відаць, разумеючы, што ў вайну мужчына-гаспадар не будзе сядзець дома, параіла запісаць іх адрас так: Рудзеншчына, вёска Матарова, Крайко Надзея.

У гады майго блукання па свеце згубіўся гэты запіс. Але ці то ад нашага веку матораў, ці то пад уплывам думак пра родны край і надзеі на вяртанне — запомнілася назва вёскі, прозвішча і імя гаспадыні.

Праўда, адразу ж пасля вайны, калі людзі не знаходзілі сваіх родных і блізкіх, мне было не да пакінутых рэчаў, а тым больш да такой дробязі, як фотаздымкі.

Але калі наша выдавецтва пачало рыхтаваць кнігу «Мы іх не забудзем», для яе неабходны былі фотаздымкі пісьменнікаў, якія не вярнуліся з вайны. Сябры пераканалі мяне, што варта ўсё-такі з’ездзіць у тую вёску, дзе я пакінуў альбом. А раптам што-небудзь з фотаздымкаў уцалела...

Вясновай раніцай я прыехаў цягніком на невялікі паўстанак, з якога трэба было пешкі дабірацца да вёскі. Ісці давялося каля дзесяці кіламетраў.

На скрыжаванні дарогі з вясковай вуліцай стаялі дзве жанчыны.

Я павітаўся з імі.

— Скажыце, калі ласка, дзе тут хата Крайко Надзеі?..

Адна з жанчын здзіўлена паглядзела на мяне.

— А што такое?.. Я Крайко Надзея...

— Прабачце... Я адзін з тых студэнтаў, што ў першыя дні вайны спыняліся на начлег у вашай хаце.

— А, помню, помню... Ну, дык хадземце ў ха­ту. Вашы рэчы ўцалелі. А ці застаўся жывы ваш сябар?..

Я сказаў, што ён загінуў пад Берлінам.

У хаце, за гасцінным сталом, хвалюючыся, разглядаў я фотаздымкі ў сваім альбоме. Перада мной зноў паўставалі знаёмыя абліччы студэнтаў-аднакурснікаў, сяброў-пісьменнікаў, былых аднакласнікаў — лейтэнантаў з кубарамі на пятліцах, сувязістаў, лётчыкаў, артылерыстаў...

Я разумею, як рызыкоўна і небяспечна было ў вайну трымаць у хаце такія здымкі. Але ў Ганны Георгіеўны, старэйшай гаспадыні хаты, свой сын быў з такімі ж лейтэнанцкімі кубарамі...

Яна расказала, як схавала ўсе гэтыя фотаздымкі ў самавар і закапала яго ў зямлю. Некаторыя з іх пажоўклі ад вільгаці.

— Толькі шкада, што пласцінка не ўцалела... Паліцаі парвалі яе...

Да вайны ў кінатэатры «Чырвоная зорка» пе­рад пачаткам сеанса можна было запісаць свой голас на гнуткую патэфонную пласцінку. Мы з Аляксеем Коршакам аднойчы зрабілі такі запіс. Гэтая пласцінка і захоўвалася ў маім альбоме.

Так незнаёмыя людзі збераглі ў час вайны многія дарагія для мяне фотаздымкі, некаторыя з якіх спатрэбіліся пры выданні кнігі «Мы іх не забудзем».

Мінула больш за дваццаць гадоў з таго часу. Мне захацелася зноў наведаць гэтую вёску.

3 аўтастанцыі, што на ўскраіне Мінска, загарадны аўтобус, пасля некалькіх прыпынкаў, давёз мяне на месца за паўгадзіны. Ажно не верыцца, што мы з Сурначовым дабіраліся сюды ледзь не цэлыя суткі.

Вёска Матарова... Аказваецца, жыхар яе, вясковы актывіст Хведар Трапашка ў трыццатыя га­ды перапісваўся з М. Горкім. У гісторыка-краязнаўчым музеі мясцовай сярэдняй школы захоўваюцца лісты вялікага рускага пісьменніка.

Гаспадары, якіх я хацеў наведаць, у першыя пасляваенныя гады пераехалі ў Рудзенск.

Праз некалькі дзён я знайшоў там іх домік, у якім мы прасядзелі за сталом некалькі гадзін.

Гаспадар, Мікалай Міхайлавіч, вясёлы, дасціпны чалавек. Мы адразу ж знайшлі з ім агульную мову. Некалі, у юнацтве, ён быу аграномам неиадалёк ад маіх родных мясцін. Я распытваю пра яго маці, Ганну Георгіеўну. Яна памерла тры га­ды таму назад. 3 вялікай удзячнасцю да яе я надпісаў Надзеі і Мікалаю Крайко толькі што выдадзены зборнік «Крывёю сэрца», у якім змешчана некалькі фотаздымкаў з тых, што зберагла Ганна Георгіеўна. Некаторыя з іх друкаваліся ў часопісах і кнігах. 3 фотаздымкаў зроблены партрэты, што цяпер вісяць на сценах у нашым Доме пісьменнікаў.

1968

ПАЭТ І ЧАЙКА

Прозвішча Рагуцкага запала мне ў памяць яшчэ з дзесяцігодкі. Яго вершы з’явіліся тады ў «Чырвонай змене» і час ад часу друкаваліся на старонках «Літаратуры і мастацтва» і «Полымя рэвалюцыі».

Калі я паступіў у Мінскі педагагічны інстытут, я не ведаў, што ў ім вучыцца Уладзімір Рагуцкі.

У кастрычніцкім нумары «Полымя рэвалюцыі» быў змешчаны яго верш «Хвоя».

Аляксей Коршак хадзіў па інстытуцкім калідоры і на памяць чытаў уголас радкі з гэтага верша.

Нехта са старшакурснікаў пахваліўся, што гэ­ты верш напісаў іх студэнт, і паказаў нам Рагуц­кага, чарнявага хлопца з мілым дзявочым абліччам.

Праз нейкі месяц «Полымя рэвалюцыі» на адным развароце надрукавала побач яго і мой вер­шы. Мы былі імяніннікамі... Хтосьці тады і пазнаёміў мяне з Рагуцкім.

Як-ніяк ён быў усё-такі трэцякурснік, дый па ўзросту старэйшы за мяне на тры гады. Таму я звычайна неяк нясмела падыходзіў да яго на перапынках. А Уладзімір таксама быў сарамлівы і заўсёды ветлівы... У дадатак, як і болынасць старшакурснікаў, ён ужо сур’ёзна рыхтаваўся да самастойнай працы ў жыцці, не сланяўся без справы і не бурапеніў, як мы, першакурснікі.

Мы зрэдку сустракаліся на калідорах, чыталі адзін аднаму свае вершы.

Відаць, любоў да літаратуры, асабліва да паэзіі, яму прышчапіў яго настаўнік, вядомы беларускі паэт Янка Журба, які вучыў Рагуцкага ўПашкаве, на Магілёўшчыне. Уладзімір неаднойчы расказваў мне пра свайго настаўніка.

Памятаю, як я ўпершыню ўбачыў Журбу, калі ён прынёс у рэдакцыю газеты «Піянер Белару­си» новыя вершы. Пры размове з ім я ўспомніў пра Рагуцкага. Трэба было бачыць, як засвяціўся радасцю твар Журбы, як з гонарам ён сказаў тады:

— О, дык гэта ж мой вучань!.. Я цяпер уважліва сачу за яго вершамі...

Пасля заканчэння інстытута Уладзімір да прызыву ў армію працаваў у рэдакцыі газеты «Камунар Магілёўшчыны». Ён здаў у выдавецтва зборнік сваіх вершаў. Рукапіс гэтага зборніка загінуў.

Больш я не сустракаўся з Рагуцкім. Помню толькі, што ўлетку 1940 года ў «Літаратуры і мастацтве» прачытаў два яго вершы. Адзін з іх, пра чайку, заканчваўся радкамі:

Чайка мора дужае збудзіла,

А сама загінула ў імгле,—

Каб зрабіцца хваляй белакрылай

I спачыць на каменнай скале.

Як гэтая чайка, і сам паэт загінуў у імгле вайны.

У апошні год вучобы Уладзімір падараваў мне фотаздымак і некалькі сваіх вершаў, што былі перапісаны на старонках з вучнёўскага сшытка. Вер­шы, на жаль, не захаваліся. А фотаздымак уцалеў. Ён змяшчаўся ў кнігах «Мы іх не забудзем» і «Крывёю сэрца». 3 гэтага фотаздымка зроблен партрэт, які вісіць у Доме пісьменнікаў.

1970

МІХАСЬ ЛІСОЎСКІ

Калі мяне ўпершыню пазнаёмілі з Міхасём Лісоўскім, я быў прыемна здзіўлены, пазнаўшы ў ім аднаго з тых двух маладых хлопцаў-студэнтаў, якія некалі, гадоў дваццаць таму назад, кватаравалі ў маіх суседзяў.

Як цяпер бачу перад сабой яго характерны твар, усмешку з хітрынкай, засяроджаны, праніклівы позірк. Гэты позірк неяк учэпіста схопліваў рысы людзей, трапна і дасціпна раскрываў іх характары.

Назаўсёды запомніліся мне некаторыя яго сяброўскія шаржы на маладых паэтаў.

Яршысты Анатоль Сербантовіч, як кураня, што вылупліваецца з яйка. 3 коцікаў вярбовай галінкі, якая расце з чарнільніцы, праглядваюць рысы твару Веры Вярбы...

Умельства трапна схопліваць рысы людзей, раскрываючы іх характары, здзіўляла не толькі ў сяброўскіх шаржах Міхася Лісоўскага, але і ў вусных характарыстыках і азначэннях, якія ён даваў пісьменнікам на падставе свайго беглага назірання або пасля чытання іх твораў.

Бывала, за працай у майстэрні Міхась неаднойчы выказваў гэта, як бы правяраючы лішні раз свае думкі і назіранні.

Як зараз бачу перад сабой яго жанравую сцэнку «Літаратурная хата»...

Напрацаваўшыся ўволю, у чаканні сядзяць за сталом Янка Брыль, Максім Лужанін і Кандрат Крапіва, якім Піліп Пестрак нясе чыгунок бульбы. I наколькі ўсё гэта наша, беларускае, у побыце хаты: і людзі гэтыя, і рупны гаспадар, у якога ў руках паруе чыгунок бульбы, і ступа, і печ...

Ва ўсім гэтым ёсць думка аб сувязі літаратуры з жыццём народа.

Між іншым, працу ў гэтым напрамку Міхась хацеў прадоўжыць. Аднойчы ён мне паказваў эскіз вялікага накіда і горача расказваў пра сваю задуму: зрабіць пра пісьменнікаў шырокае жанравае палатно.

Ён удакладняў, пытаючыся, як лепей назваць такую рэч — «3 глыбінь народных», «3 крыніц жыватворчых»...

У майстэрні Міхась быў як утрапёны. Працаваў ён да самазабыцця. Прызнаюся, што менавіта ён даў мне па-сапраўднаму адчуць і зразумець, якая пакутліва-цяжкая праца мастака.

Я назіраў, як гадзін за пяць-шэсць узапар стамляўся ўжо нават той, хто пазіраваў, а Міхась, захапіўшыся, усё працягваў працу.

Як быццам ён спяшаўся зрабіць як мага больш, прадчуваючы, што яму суджана нядоўга займацца любімай справай.

1976

ПЯСНЯР МУЖНАГА ЗМАГАННЯ

Летась мы адзначалі дваццацігоддзе нашай перамогі над фашызмам. А ў нашым уяўленні паранейшаму застаецца маладым адзін з легендар­ных герояў ваеннай пары, вядомы татарскі паэт Муса Джаліль. Можа, таму і не верыцца, што ця­пер споўнілася б шэсцьдзесят гадоў гэтаму бясстрашнаму чалавеку і палымянаму песняру.

Гісторыя не ведала яшчэ паэта, чые творы з такой імгненнай хуткасцю абляцелі б увесь свет. У 1953 годзе мы ўпершыню прачыталі ў друку некалькі вершаў з «Маабіцкага сшытка» Мусы Джаліля. А неўзабаве гэты сшытак чыталі на сваёй мове ўкраінцы і англічане, узбекі і палякі, латышы і французы, грузіны і немцы, малдаване і кітайцы.

Але не адразу імя татарскага паэта стала вядомым усяму свету. Некалькі гадоў радзіма нічога не ведала пра лёс свайго сына. Старшы палітрук Муса Джаліль прапаў без вестак на Волхаўскім фронце, дзе загінулі гераічнай смерцю многія байцы нашай арміі, дзе часова прапаў без вестак яе генерал, які, баючыся адказнасці за гэтае паражэнне, здрадніцкім учынкам зганьбіў і зняславіў жывых і мёртвых сваіх былых салдат і афіцэраў. Многія з тых, што пасля ўваскрэслі з мёртвых, звычайна не хочуць на людзях называць уголас прозвішча свайго былога генерала. Але затое, мабыць, многія з іх у думках шкадуюць, чаму не ў іх падраздзяленні быў старшым палітруком Муса

Джаліль.

У весну 1945 года прыйшлі на радзіму першыя весткі пра Джаліля. Пры штурме Берліна савецкія салдаты знайшлі ў Маабіцкай турме выдраныз нейкай кнігі ліст з запісам паэта. Гэты ліст быў адасланы ў Маскву. 3 запісу стала вядома, што цяжкапаранены Джаліль трапіў у палон, змагаўся ў няволі з фашыстамі і быў кінуты ў турму, дзе чакаў смяротнага прысуду.

У першыя пасляваенныя гады ў Саюз пісьменнікаў Татарыі адзін за адным былі перасланы два невялічкія самаробныя блакноты з вершамі паэта. Першы блакнот перадаў былы ваеннапалонны, што вярнуўся на радзіму, а другі — пераслаў бельгійскі антыфашыст Андрэ Цімерманс, які сядзеў разам з Джалілем у камеры Маабіцкай турмы.

Можа, і не даведаліся б мы пра лёс Джаліля, калі б не яго вершы:

Быццам з казкі клубок чароўны,

Песні — на ўсім шляху ў жыцці...

Ідзіце па следу да самай апошняй,

Калі пажадаеце мяне знайсці!

Паступова разматваўся гэты клубок песень і разблытвалася спляценне дарог, на якіх паэт доўга пакутаваў удалечыні ад радзімы. Людзі, якія хацелі адшукаць М. Джаліля і даведацца пра яго лёс, прыйшлі па слядах паэта не толькі да яго са­май апошняй песні, але і да апошніх дзён яго жыцця.

На этапных дарогах тых, хто ўлетку 1942 года прапаў без вестак на Волхаўскім фронце, часовымі прыпынкамі былі наспех зробленыя пад адкрытым небам загародкі на ўскраінах зруйнаванага Ноўгарада, густа аблытаныя калючым дротам аракчэеўскія казармы Мядзведзя і кавалерыйскія стайні Пскова. Напэўна, і іх не абмінула пакутная дарога Мусы Джаліля. Праўда, у сваіх вер­шах ён не называе лагераў. Але калі я чытаю верш «Да Дзвіны», у якім паэту хочацца павярнуць на­зад рачную плынь, каб яна аднесла яго прах на радзіму, дык перада мной зноў паўстаюць свінцовыя хвалі гэтай ракі, што коцяцца з роднага краю, прыгадваецца пакручастая дарога перад страшным лагерам смерці сярод сыпучага пяску, дзе, як свежазарубцаваныя шрамы, цягнуцца даўжэзныя насыпы равоў з дзесяткамі тысяч пахаваных ваеннапалонных.

Мне чамусьці здаецца, што менавіта ў Дзвінскім лагеры Муса Джаліль напісаў свой верш.

Жорстка з мяне пасмяяўся лёс:

Смерць абышла — міма чорт пранёс.

Апошні міг — і стрэлу няма!

Здрадзіў пісталет,—

са шкадаваннем прызнаецца паэт Радзіме, якая страціла свайго сына. У няволі аб ёй былі ўсе ду­мы і мары. Ён просіць у Радзімы прабачэння то за тое, што «не загінуў смерцю салдата ў гарачым баі», то за тое, што ў змаганні паспеў знішчыць не тысячу, а ўсяго толькі сотню катаў.

Не толькі таго, хто пакутаваў у няволі на чужыне, сумуючы па родным краі, але і кожнага да глыбіні душы кране сваёй шчырасцю і задушэўнасцю размова паэта з птушкай, якая спявае нявольнікам, седзячы на лагернай агароджы. Калі і паклікаць цябе, невядомая птушка, кажа паэт, ты не заляціш па добрай волі да нас. I не залятай! Як мы ў крыві згараем тут, ты бачыш раніцой. Але спявай нам, спявай, хаця б цераз агароджу. Нават і гэта для нас радасць... Ды толькі скажы, ЦІ не ў апошні раз ты прылятаеш да мяне? Калі гэта так, дык ляці на Радзіму...

Па песні ранняй і па крылах-стрэлах

Цябе пазнаюць лёгка людзі там

I скажуць:

«Нават перад смерцю пеў ён,

I песню гэтую паслаў ён нам».

«Маабіцкі сшытак» Мусы Джаліля быў яго апошняй песняй, якая гучыць сёння як песня мужнасці і змагання. Вершы гэтага сшытка надзвычай разнастайныя па сваёй тэматыцы, жанрах і стылю.

У няволі паэт смяяўся з бяссілля смерці, заставаўся верным сынам сваёй Радзімы і не стаў на калені перад катамі. Вось як апісвае ён дзень фашысцкага суда над сваімі сябрамі:

Сонца захавалася ў аблокі:

Не да твару сонцу ганьбы суд.

I не росамі трава абмылася,

А слязамі горкімі зямлі...

Холадна. Начамі на дарозе

Адчуваем цеплыню зямлі.

За сыноў маці-зямля ў трывозе,

Дыша цяжка, грэе мазалі.

Не бядуй, зямля,— не задрыжым мы,

Покуль на сабе ты носіш нас...

Людзі, якія сустракалі Мусу Джаліля ў канцэнтрацыйных лагерах Прыбалтыкі і Польшчы, у турмах фашысцкай Германіі, расказваюць, што паэт сапраўды не задрыжаў перад катамі, пакуль яго насіла зямля. У жніўні 1944 года за агітацыю і актыўны ўдзел у антыфашысцкай арганізацыі ён быў пакараны смерцю.

Так загінуў малавядомы старшы палітрук Савецкай Арміі і нарадзіўся вядомы ўсяму свету Герой Савецкага Саюза, першы з лаўрэатаў Ленінскай прэміі Муса Джаліль.

Спраўдзіліся прарочыя словы паэта:

Песняй ў народзе жыццё прагучала,

Смерць будзе песняй змагання

                                             гучаць.

1966

ПЕРШАЯ ЛЮБОЎ

Я мстил за Пушкина под Перекопом,

Я Пушкина через Урал пронес,

Я с Пушкиным шатался по окопам,

Покрытый вшами,

                           голоден и бос!

И сердце колотилось безотчетно,

И вольный пламень в сердце закипал,

И в свисте пуль,

                         за песней пулеметной —

Я вдохновенно Пушкина читал...

Эдуард Багрыцкі

Мне ўспамінаюцца гэтыя радкі, калі я думаю пра Лермантава. Пры чым тут Пушкін?.. Не та­му, што Лермантаў у літаратуры пачаўся з Пушкіна... Не. Таму, што да мяне ён прыйшоў менавіта дзякуючы Пушкіну, прыйшоў своеасаблівым шляхам.

За Лермантава я з «кацюшай» жорстка пом­ещу ворагам, праўда, не пад Перакопам, а на Волхаве. У цяжкі час я пранёс Лермантава цераз Урал, бадзяўся з ім па свеце. Лермантаў быў ра­зам са мной у фашыецкай няволі на чужыне, дзе ад аднаго ўсведамлення гэтага мацней білася маё сэрца, у якім «вольный пламень закипал».

Лермантаў!..

Я не першы і не апошні з пашанай станаўлюся перад ім на калені. Не адзін я, а тысячы лю­дзей улюбёны ў яго паэзію. I кожны з іх любіць яе па-свойму.

Я раскажу толькі пра свае сустрэчы з паэзіяй Лермантава. Раскажу пра тое, як любоў да Лер­мантава затлела ў маім сэрцы і як яна ў хвіліны роспачы балюча смылела ў маёй душы, а ў часіны радасці разгаралася зыркім полымем.

Некалі мясцовая пані пашкадавала вясковую дзяўчыну, бацька якой, качагар панскага бровара, стаў алкаголікам, і ўзяла яе наймічкай у маёнтак. Дзяўчына, якая перад тым дзве зімы вучылася ў царкоўнапрыходскай школе, з зайздрасцю паглядала на кнігі ў руках панскіх дзяцей. Ад­нойчы да яе трапіла кніга, якую, як казалі, напісаў дзед Наталлі Аляксандраўны. Дзяўчына не раз бачыла Наталлю Аляксандраўну — гаспадыню суседняга маёнтка ў Вавулічах. Наймічка лічыла, што кнігі пішуць нейкія незвычайныя людзі. I таму яна была ўражана, што такую дзіўную кнігу напісаў дзед суседняй пані.

Так мая будучая маці пазнаёмілася з творамі Пушкіна.

Вядома, што пры такіх абставінах дзяўчына не магла не прачытаць пра гібель Пушкіна і верш Лермантава «Смерць паэта». Мабыць, тады на ўсё жыццё прычасцілася яна іх паэзіяй, бо пазней, незаўважна для сябе, прычашчала ёю з маленства і мяне. У душы я ганаруся тым, што не ўсемагутны бог, а два гэтыя апосталы паэзіі ахрысцілі ў сваю веру ўражлівую вясковую дзяўчыну ў змрочную пару яе маладосці.

Значыць, паэтычнае слова мацнейшае за свя­тую малітву. Маці засталася абыякавай да рэлігіі, хоць побач, у суседняй вёсцы, стаяла прыгожая, вядомая ў наваколлі, цагляная царква, пабудаваная на сродкі той жа ўнучкі Пушкіна Наталлі Аляксандраўны і яе мужа.

Мяне, народжанага зусім у іншы час, гэтая царква не магла ўжо, вядома, нічым прывабіць. Хоць бабуля аднойчы і звадзіла туды ўнука прычасціцца, але святы айцец Сяргей (дарэчы, такса­ма Пушкін і, як казалі, нібыта далёкі нашчадак Аляксандра Сяргеевіча) не здолеў мяне прычасціць рэлігіяй так, як маці прычасціла паэзіяй вялікага рускага генія.

Помню, пасярод нашай прасторнай хаты паліцца бляшаная печка. Манатонна паскрыпвае калаўрот, на якім маці прадзе кудзелю. Мы, малыя, сама што раздурэліся на падлозе.

Раптам маці спыняе самапрадку і кажа:

— Супакойцеся... Не абпячыцеся аб печку. Чуеце, што робіцца на дварэ...— I яна расказвае, як там бура то вые, як звер, то плача, як дзіця, то стукае ў акно, як запознены падарожнік...

Мы сціхаем і прыслухоўваемся. Чуваць, як у печцы час ад часу страляюць дровы, а на дварэ сапраўды хтосьці то вые, як звер, то плача, як дзіця. Здаецца, што запознены падарожнік нясмела стукае ў шыбу. Я ўглядаюся ў акно, але нічога не магу разглядзець, бо на шыбах мароз намаляваў дзівосныя дрэвы і кусты. Гэта было акно ў нейкі казачны свет.

Маці вельмі складна расказвала казкі. То пра зялёны дуб, каля якога на залатым ланцугу ўдзень і ўночы ходзіць вучоны кот, а побач блукае лясун і на галлі сядзіць русалка. То пра князя, што сустрэў сваю смерць, наступіўшы на конскі чэрап, з якога выпаўзла змяя. То пра мужыка, які, дазнаўшыся ад дзяцей, што іх сеці «прыцягнулі мерцвяка», пайшоў і адпіхнуў вяслом у раку тапельца. То пра тры гордыя пальмы, што раслі над крыніцай у пустыні і былі ссечаны і спалены жорсткімі людзьмі з вандроўнага каравана.

Колькі таямнічасці і загадкавасці было ў гэтых казках!..

Затаіўшы дыханне, слухаў я казку пра тое, як родная маці выганяе з дому сына, які згубіў зброю і Ўцёк з бітвы, не адпомсціўшы ворагам за смерць бацькі і двух братоў.

У пачатковай школе настаўніца павяла нас ад­нойчы на станцыю слухаць радыё. Тады яно было ў нас вялікай навіной. Разявіўшы ад здзіўлення раты, доўга слухалі мы ў зале невыразны, хрыплы голас, што скрозь шум і трэск даносіўся з нейкай чорнай талеркі, якая стаяла бокам на насценнай палічцы.

Калі вярталіся дадому, сябра завёў мяне на пошту.

На століку, перад драцяной агароджай, ляжала некалькі кніг.

— Ну што, хлопцы, купляць кнігі прыйшлі? — з усмешкай запытаўся нізкі дзядзька ў акулярах.— Выбірайце...

Я ўзяў тонкую кніжачку і пачаў чытаць там, дзе разгарнулася:

И наконец удар кинжала

Пресек несчастного позор...

И мать поутру увидала...

И хладно отвернула взор.

И труп, от праведных изгнаний,

Никто к кладбищу не отнес,

И кровь с его глубокой раны

Лизал рыча домашний пес...

Я адразу ж пазнаў у гэтым вершы казку, якую часта расказвала маці.

Пазней, чытаючы «Зімовы вечар», уступ да «Руслана і Людмілы», «Песню пра вешчага Алега», «Тапельца» Пушкіна і «Тры пальмы» Лер­мантава, я са здзіўленнем пазнаваў у іх складныя матчыны «казкі». Для мяне яны былі першымі «казкамі», пачутымі ў жыцці.

Так у маленстве з навакольнага таямнічага свету Пушкін і Лермантаў, як два незнаёмыя вандроўнікі, настойліва стукалі ў акно і ў маё сэрца.

Але здарылася так, што я спачатку пазнаёміўся па-сапрауднаму з Лермантавым. За пятнаццаць капеек я купіў тады на пошце невялікую кніжачку і ляцеў дадому, як на крылах, не адчуваючы пад сабой ног. Час ад часу разгортваў, засопшыся, кнігу і чытаў то адзін, то другі верш:

Тучки небесные, вечные странники!

Степью лазурною, цепью жемчужною

Мчитесь вы...

Я быў зачараваны гэтай прыгажосцю... Задзіраў угару галаву, узіраўся ў неба і здзіўляўся, што мне яно ніколі не здавалася «стэпам блакітным», а хмаркі, якія праплывалі па ім, ніколі не нагадвалі «жамчужны ланцуг».

Усё лета я не расставаўся з гэтай кніжкай, і многія вершы з яе ведаў ужо на памяць. За дзень набегаўшыся на пашы за каровай, стомлены, лажыўся ў пасцель і ўспамінаў блізкія мне радкі:

Горные вершины

Спят во тьме ночной;

Тихие долины

Полны свежей мглой;

Не пылит дорога,

Не дрожат листы...

Подожди немного,

Отдохнешь и ты.

Помню, як моцна забілася маё сэрца, калі ў сямігодцы ў руках Людачкі, якая сядзела перада мной на парце, я ўбачыў тоўстую кнігу «Сочине­ния Лермонтова, том первый». На некалькі дзён я выпрасіў у аднакласніцы кнігу, і пасля таго, як вярнуў яе Людачцы, дзяўчына прынесла мне яшчэ і Другі том.

Тады ўпершыню прачытаў я амаль усяго Лер­мантава. Захапляўся «Ашык-Керыбам», не мог адарвацца ад «Бэлы» і «Тамані». «Вадзім» зрабіў на мяне наймациейшае ўражанне з усяго прачытанага ў сямігодцы. Лле асабліва палюбіліся вер­шы і паэмы Лермантава. У вершах «Дары Церака», «Марская царэўна», «Паветраны карабель» я пазнаў яшчэ некаторыя матчыны «казкі».

Вечарамі пры цьмяным святле газоўкі перапісаў я з таго двухтомніка многія вершы, запоўніўшы імі некалькі вучнёўскіх сшыткаў.

Неяк раз мы паехалі на кані ў горад. Бацька застаўся на ўскраіне пытляваць пшаніцу, а маці ўзяла мяне з сабой. Апынуліся мы з ёй у нейкай цеснай, цёмнай кватэры.

— Нам сказалі, што вы прадаеце Поўныя зборы твораў Пушкіна і Лермантава,— спыталася маці ў гаспадыні.

— Прадаю,— адказала тая, недаверліва аглздзела нас з ног да галавы, пайшла некуды ў бакоўку і вынесла адтуль вялікую тоўстую кнігу.

— Вось Поўны збор твораў Лермантава выдання Сыціна і ёсць яшчэ такі ж Пушкін.

— I колькі вы просіце за іх?

— Па два пуды мукі за кожную кнігу.

У тыя гады ўсё ацэньвалася не грашыма, а му­кой. Маці задумалася. Мабыць, прыкідвала ў дум­ках, на колькі хопіць для нас тых чатырох пудоў мукі. Потым яна неахвотна працягнула жанчыне кнігу і няўпэўнена сказала, што мы зойдзем пазней.

«Ці не засыта запрасіла яна за таго Сыціна»,— думаў я, калі мы ехалі ўвечары дадому.

Над лесам у туманнай смузе плыў месяц. Мне чамусьці ўспомніўся лермантаўскі верш:

Посреди небесных тел

           Лик луны туманный.

Как он кругл и как он бел.

           Точно блин с сметаной.

Кажду ночь она в лучах

           Путь проходит млечный,

Видно, там на небесах

           Масленица вечно!

ГІазней, у юнацтве я здзіўляўся, чаму маці не дадумалася тады зайсці ў кнігарню і купіць там гэтыя кнігі. Відаць, і ў думках яна не даиускала нават, што ў тагачаснай кнігарні маглі быць Поўныя зборы твораў Пушкіна і Лермантава, якіх яе сын «праходзіў» тады ў школе як дваранскіх пісьменнікаў. Тым больш што пад вокнамі нашай сямігодкі, на цвінтары перад царквой, у якой айцец Сяргей служыў малебны, сярод магіл знакамітых паноў ляжала пліта, дзе было высечана: «Наталля Аляксандраўна Пушкіна, па мужу...» і напісана прозвішча мясцовага памешчыка.

У апраўданне сваёй любві да Лермантава я нясмела паўтараў тады сам сабе радкі аднаго з савецкіх паэтаў: «Из юнкеров я Лермонтова лишь любил».

Гэта маленькае лірычнае адступленне ці, лепш сказаць, мая споведзь перад часам, які выпраўляе промахі гісторыі. У маіх родных мясцінах людзі пазабывалі прозвішчы навакольных памешчыкаў. Даўным-даўно ніхто не ходзіць маліцца ў царкву, з якой скінуты крыжы. А на цвінтары не засталося ніякіх слядоў ад памешчыцкіх магіл. I толькі перад вокнамі школы, цяпер ужо не сямігодкі, а дзесяцігодкі, непадалёк ад бальніцы, беражна захоўваецца абнесеная агароджай сціплая магіла Наталлі Аляксандраўны Пушкінай, унучкі вялікага рускага паэта.

Я не спыняўся б тут на такім недарэчным вывучэнні літаратуры ў тагачаснай школе, калі б яно не абакрала духоўна на ўсё жыццё некаторых маіх аднагодкаў, якім «мечты поэзии, создания искус­ства восторгом сладостным... ум не шевелят...п. Можа, таму і палюбіў я так Лермантава, што мне пашчаслівілася пазнаёміцца з ім яшчэ да таго, як мы «прайшлі» ў школе творчасць «дваранскіх» пісьменнікаў.

Хаця я йасябраваў з Лермантавым задоўга да знаёмства са сваімі нацыянальнымі наэтамі, я перакананы, што толькі дзякуючы яму вельмі ра­на ўспрыняў блізка да сэрца творчасць Максіма Багдановіча.

У юнацтве мяне захапляла натуральнасць і незвычайная разнастайнасць лермантаўскіх вобразаў:

Луна катится в зимних облаках,

Как щит варяжский или сыр голландский,

іх гукавая і зрокавая дакладнасць:

Заскрипели

Полозья по сугробам, как резец

По мрамору...

Спачатку мяне, беларуса, бянтэжыў дзіўнаваты зварот вялікага рускага паэта да Расіі, якую ён называў «нямытай». Толькі пасля таго, як я многа разоў перачытаў яго творы, лісты і артыкулы пра ягонае жыццё, я зразумеў глыбокі сэнс шчырага лермантаўскага прызнання:

Люблю отчизну я, но странною любовью!

За абуджэнне ў маёй душы пачуцця сыноўняй вернасці радзіме я перш за ўсё абавязаны Лермантаву, у прыватнасці горскай легендзе «Уцякач».

Яшчэ ў маленстве Лермантаў пазнаёміў мяне з маляўнічымі краявідамі Расіі. Упершыню я адчуў гэта ўлетку 1941 года, пехатой ідучы па яе цэнтральных абласцях. У тую суровую пару не раз успаміналіся лермантаўскія радкі аб радзіме:

...я люблю — за что, не знаю сам —

Ее степей холодное молчанье,

Ее лесов безбрежных колыханье,

Разливы рек ее, подобные морям;

Проселочным путем люблю скакать в телеге

И, взором медленным пронзая ночи тень,

Встречать по сторонам, вздыхая о ночлеге,

Дрожащие огни печальных деревень;

Люблю дымок спаленной жнивы,

В степи ночующий обоз

И на холме средь желтой нивы

Чету белеющих берез.

Калі ад сумных вестак і ад ветру затуманьваліся слязьмі вочы, гэтай «четой белеющих берез» здавалася кожнае дрэва на Арлоўшчыне ці ў вёс­нах Тамбоўшчыны.

Фашысцкія зграі рваліся да Масквы. Мы адыходзілі на ўсход па дарогах Пензеншчыны, набліжаючыся да лермантаўскіх мясцін. Аднойчы ў другой палове дня з галавы калоны, якая расцягнулася на маршы, імгненна перадаўся па радах вокліч: «Лермантава! Лермантава!»

Як па камандзе, адразу ж выпроствалі илечы І выцягвалі шыі стомленыя паходам былыя беларускія студэнты, трымаючы раўненне на рускае сяло, дахі якога відаць былі ў нізіне, воддаль ад шляху. Не адзін я тады шкадаваў у душы, што дарога пралягла міма гэтай свяшчэннай мясціны.

Прайшоўшы яшчэ кіламетраў дванаццаць, мы спыніліся ў вёсцы на прывал. Я даведаўся, што тут застанемся начаваць, і папрасіў свайго малодшага камандзіра дазволіць мне збегаць у Лер­мантава. Ён далажыў пра гэта камандзіру дывізіёна. Цяпер я ўяўляю, якой незвычайнай і дзёрзкай была па тым часе мая просьба.

Мяне выклікаў камандзір дывізіёна. Калі я ўвайшоў у хату, ён устаў з-за стала (прафесійная звычка былога дырэктара сярэдняй школы: мы ведалі, што наш камандзір да пачатку вайны працаваў дырэктарам школы ў Арле і выкладаў гісторыю).

— Дык ты, Аўрамчык, хочаш збегаць у Лер­мантава?..

Я разгубіўся і не памятаю, што адказаў яму.

— Ты беларус...— ужо не пытаючыся, а сцвярджаючы, паціху прамовіў ён і, адвярнуўшы твар, паглядзеў у акно.

Я заўважыў, што вочы яго павільгатнелі.

Журботнымі вачыма на мяне глядзела цяпер сама Расія.

— А што, калі цябе затрымаюць?.. Палічаць дэзерцірам... Дый для мяне будуць непрыемнасці..— зноў парушыў цяжкое маўчанне камандзір.

Пальцы яго левай рукі нервова барабанілі па стале. Раптам ён падняў руку, глянуў на гадзіннік і спачатку неяк няўпэўнена сказаў: «Пазнавата», а потым больш рашуча:

— Ну што ж, ідзі!.. Толькі будзь асцярожны...

Я зайшоў у хату, дзе мы прыпыніліся, з рэчавага мяшка ўзяў у кішэню адзіны мой дакумент — студэнцкую заліковую кніжку і не пайшоў, а на­бег назад бальшаком, па якім нядаўна прайшла наша калона.

Бег, нідзе не спыняючыся, аж да самага павароту дарогі на Лермантава. Толькі тут прыпыніўся, каб перавесці дух. I адразу ж успомнілася, з даўно вычытанага, што некалі на гэтым павароце дарогі тарханаўскія сяляне знялі з воза труну, запаяную ў цяжкую евінцовую скрыню, і адсюль неслі на руках у сяло астанкі Лермантава.

Вось ён, дарагі майму сэрцу куток радзімы, дзе прайшло маленства любімага паэта. Сюды ён прыязджаў у госці да бабулі. Тут яго магіла.Паабапал маленькай рачулкі, якая перад плацінай разлілася ў вялікую сажалку, цягнуцца дзве вясковыя вуліцы. На пагорку за сялом — ста­ры парк і ў ім высокі дом з мезанінам і балконам на калонах. Мімаволі прыгадваюцца словы паэта:

...высокий барский дом

И сад с разрушенной теплицей;

Зеленой сетью трав подернут спящий пруд,

А за прудом село дымится — и встают

Вдали туманы над полями.

Падыходжу да будынка. На ганку сядзіць ста­ры. Я вітаюся і пытаю, як зайсці ў музей.

— Позна ўжо, сынок... Музей зачынены...

Стары з нейкай цікаўнасцю аглядае мяне з

ног да галавы. Відаць, у яго выклікаў спачуванне разгублены выраз майго твару і выгляд салдата ў зашмальцаванай кавалерыйскай куртцы.

— Адкуль ты ідзеш, сынок?

Я называю вёску, у якой мы спыніліся.

— Ажно адтуль ішоў, каб толькі паглядзець музей?! — здзіўляецца ён і пасля некаторага роздуму дастае ключ, нерашуча адмыкае дзверы.

— Зайдзі, сынок... Толькі доўга не баўся...

Я нясмела иераступаю парог. Сиачатку мне ўсё здаецца, што дзесьці тут за сцяной працуе ў гэты час гаспадар. Потым я, нарэшце, смялею, адчуўшы сябе адзіным наведвальнікам гэтага до­ма, у якім ад усяго павявае веліччу і вечнасцю.

Мне могуць пазайздросціць многія. Відаць, рэдка каму ў жыцці пашчаслівілася так, як мне, быць адзін на адзін сярод дарагіх сэрцу рэліквій.

П’яны ад шчасця, я забыў нават, што ў музеях забаронена кратаць рукамі экспанаты, і не толькі аглядаю з усіх бакоў карціны, намаляваныя Jlepмантавым, і фотакопіі яго твораў, але і прабую навобмацак рэчы, да якіх некалі дакранаўся паэт.3 вялікай сталовай, абсталяванай мэбляй з карэльскай бярозы, дзе ў прасценках размешчаны партрэты Лермантава і яго родных, я пераходжу ва ўтульны гасцінны пакой са шклянымі дзвярыма на веранду. Усё ў ім расказвае пра жыццё па­эта ў Пецярбургу. Тут ужо мяккая лакіраваная мэбля з пазалочанай аздобай і блакітнай абіўкай.

Побач з гасцінным пакоем невялікая спальня, у якой партрэты і карціны, намаляваныя Лермантавым, нагадваюць пра яго высылку на Каўказ. Значнае месца тут адведзена экспазіцыі «Барадзіно». Сярод карцін, гравюр і літаграфій з адлюстраваннем Масквы, Барадзінскай бітвы, асобных эпізодаў вайны 1812 года і яе герояў — словы Лермантава:

Уж постоим мы головою

За родину свою!

Мне здаецца, што Лермантаў толькі нядаўна пакінуў гэты пакой, каб стаць побач з абаронцамі Масквы.

Мы долго молча отступали,

Досадно было, боя ждали...

I я адчуваю сябе ніякавата. Мы ж і цяпер усё яшчэ адыходзім на ўсход...

Думка пра старога, які сядзіць на ганку, прымушае мяне спахапіцца: ён жа прасіў, каб я асабліва доўга не затрымліваўся... I я хутчэй перахо­джу ў другі пакой, дзе прадаўжаецца расказ аб знаходжанні паэта ў Пецярбургу, а потым — у былы класны пакой з экспазіцыяй «Дуэль і смерць Лермантава».

Спяшаючыся, падымаюся па лесвіцы ў мезанін, дзе размешчаны яшчэ два невялікія пакоі Лер­мантава і два пакоі Арсеневай. Ужо зусім наспех аглядаю іх і подбегам вяртаюся на ганак.

— Не спяшайся...— кажа стары.— Вярніся яшчэ і добра агледзь усё...

Пазней не раз, бывала, я з удзячнасцю прыгадваў іх абодвух — камандзіра дывізіёна і старога вартаўніка музея — двух простых і чулых рускіх людзей, якія, як быццам бы прадчуваючы, што мяне чакае жахлівае выпрабаванне на чужыне, хацелі паказаць мне гэтую святыню, каб я нідзе не забываў яе і заўсёды бачыў перад вачыма сваю Радзіму.

Я зноў уваходжу ў дом. Паспешліва абыходжу залы ўнізе і ўважліва аглядаю пакоі ў мезаніне.

Больш за ўсё затрымліваюся ў кабінеце паэта. Вокны адсюль выходзяць у парк. У гэтым пакоі захоўваюцца асабістыя рэчы Лермантава і яго родных. Падоўгу разглядаю аўтографы вершаў, напісаных у Тарханах. 3 хваляваннем стаю перад шкляной шафай з юнкерскім мундзірам Лерманта­ва, пісталетамі і шаблямі. Аглядаю шкатулку з арэхавага дрэва, у якой Лермантаў захоўваў свае дакументы. Перад пляцоўкай з выхадам на лесвіцу заўважаю на стале высокі стос вялікіх карычневых паштовак з партрэтам Лермантава. Відаць, паштоўкі прадаюцца на ўспамін наведвальнікам музея... Але няма прадаўца, дый у мяне ў кішэнях пуста.

Пасля кароткага роздуму бяру адну паштоўку, згінаю яе ў дзве столкі і кладу ў заліковую кніжку. Я не думаў тады, выходзячы з музея, што мне давядзецца на чужыне насіць каля свайго сэрца гэтую дарагую рэліквію як маленькую часцінку далёкай Радзімы...

Абыходжу стары парк, які зарос акацыямі і бэзам. Мала ў ім засталося стогадовых дрэў. Але замест іх выраслі маладыя клёны і вязы. А вось і Даўняя ліпавая алея. Мабыць, гэта тая самая алея, пад ценем якой любіў гуляць Лермантаў. Пад маімі нагамі шамаціць жоўтае лісце.

В аллею темную вхожу я: сквозь кусты

Глядит вечерний луч, и желтые листы

Шумят под робкими шагами...

Усё гэтак жа, як у часы Лермантава, над са­жа лкай шумяць «прыбярэжныя вербы».

Каля самага берага расце волат-дуб, пасаджаны некалі паэтам.

У сярэдзіне сяла побач з царквой знаходзіцца капліца, а пад ёй склеп сям! Арсеневых. Тут пахаваны Лермантаў. Над капліцай шуміць вячысты дуб. Нечая клапатлівая рука пасадзіла яго, выконваючы жаданне Лермантава:

Надо мной чтоб вечно зеленея,

Темный дуб склонялся и шумел.

Капліца зачынена. У ёй не закончаны падрыхтоўчыя работы да стагоддзя з дня смерці Лерман­тава.

Як вялікую культурную падзею збіраўся адзначыць савецкі народ гэтую дату. Урад прыняў спецыяльную пастанову аб увекавечанні памяці Лермантава, аб збудаванні яму помнікаў у Маскве і Ленінградзе. Быў адліты лермантаўскі юбілейны медаль, выпушчана серыя паштовых марак, падрыхтавана юбілейнае выданне кніг. Але за ме­сяц да гэтай даты гітлераўскія зграі напалі на на­шу краіну.

Перад тым як пакінуць гэтыя мясціны, я яшчэ раз акідваю нозіркам сажалку, сяло, парк, доммузей...

И странная тоска теснит уж грудь мою...

Адсюль я панёс Лермантава за Урал.

У Какчатаве, дзе размясцілася наша часць, я дастаў два та мы яго вершаў і паэм. Кожны дзень пасля вучэбных заняткаў у стэпе накідваўся ў ка­зарме на гэтыя кнігі, як сасмяглы падарожнік накідваецца на ваду. Але надыходзіла раніца, і зноў не радавалі ні свежыя навіны, ні выгляд бяскрайніх стэпаў вакол гарадка. 3 аднаго боку яго маркотна шапоча над замерзлым возерам чарот, а з другога — над сопкай.

...стоит одиноко

На голой вершине сосна

И дремлет, качаясь, и снегом сыпучим

Одета как ризой она.

Толькі мне здавалася, што гэтай сасне сніцца не «прыгожая пальма», якая расце «ў гіустыні далёкай, у тым краі, дзе сонца ўсход», а наш гаманлівы беларускі бор.

У казахстанскіх стэпах, ад Какчатава да Акмолінска, я не раз прыгадваў родныя сасновыя бары. Але да іх трэба было прайсці нялёгкі шлях. Я не падазраваў нават, што для мяне ён будзе намнога даўжэйшы і пакутлівейшы, чым для іншых маіх землякоў, і што на працягу ўсяго яго са мной нязменна будзе ісці побач Лермантаў.

Мая дарога ў Беларусь пралягла праз Маскву. Пад Масквой толькі што былі разгромлены фашысцкія зграі. Увесь свет захапляўся гераізмам савецкіх войск. На вуліцах горада стаялі яшчэ супрацьтанкавыя «яжы». Тады я не ведаў, што героі-панфілаўцы, якія сваімі целамі перагарадзілі фашысцкім танкам шлях да Масквы, спявалі лермантаўскае «Барадзіно».

Наўрад ці гучалі ў тую пару так па-сучаснаму яшчэ чые-небудзь словы з тваіх вялікіх песняроў, Радзіма, як гучалі радкі Лермантава, якія былі на вуснах многіх тваіх разнамоўных сыноў:

Москва, Москва!.. люблю тебя, как сын,

Как русский,— сильно, пламенно и нежно!

Люблю священный блеск твоих седин

И этот Кремль зубчатый, безмятежный.

Напрасно думал чудный властелин

С тобой, столетним русским великаном,

Померяться главою и обманом

Тебя низвергнуть. Тщетно поражал

Тебя пришлец: ты вздрогнул — он упал!

Вселенная замолкла... Величавый,

Один ты жив, наследник нашей славы.

Масква благаславіла мяне ў бой за Беларусь. Масква ўручыла мне новую грозную зброю.

Калі мы, вызваляючы ад фашысцкай нечысці рускія вёскі, апынуліся каля Селішча, за якім раскінуліся «вдали лесистые равнины... и Волхов за лесом шумел», я не мог не думаць пра Лерманта­ва і пра сваю Беларусь: у Селішчы служыў паэт у лейб-гвардыі Гродзенскім палку. Казармы ў Селішчы былі разбураны, а дом, у якім жыў Лермантаў, знішчаны.

«За Лермантава!», «За Беларусь!» — паўтараў я тады сам сабе, падвешваючы да «кацюшы» снарад за снарадам. I ў гуле снарадаў, услед за гроз­ным голасам «кацюшы» натхнёна чытаў Лерман­тава.

I пасля ўсяго гэтага дваццацідвухгадоваму юнаку апынуцца ў фашысцкім палоне! Ды яшчэ дзе б вы думалі... У Ноўгарадзе?! У горадзе, які з маленства быў для мяне ўвасабленнем непакорлівасці і рускай вольнасці. У горадзе, які сустракаў, як пераможцу, Аляксандра Неўскага пасля разгрому нямецкіх псоў-рыцараў.

Я знаў, што Ноўгарад наведваў Лермантаў. Як быццам бы толькі што былі сказаны ім словы:

Приветствую тебя, воинственных славян

Святая колыбель!

..............................................

где вольности одной

Служил тот колокол на башне вечевой,

Который отзвонил ее уничтоженье

И сколько гордых душ увлек в свое паденье!..

— Скажи мне, Новгород, ужель их больше нет?

Ужели Волхов твой не Волхов прежних лет?

Балюча было глядзець на гэты бязлюдны, дарэшты зруйнаваны горад, на яго старадаўні Крэмль, у варотах якога стаяла фашысцкая ахо­ва. Сэрца аблівалася гарачай крывёй. На шашы за горадам сялянкі, усхліпваючы, выціралі слёзы, калі гітлераўцы прыстрэльвалі знясіленых палонных.

То хацелася крычаць на ўвесь голас:

Паденье одного бойца

Не может погубить мой край:

И так уж он у ног чужих,

Забыв победы дней былых!..

Новогородцы! обо мне

Не плачьте...

То раптам як заклінанне вусны шапталі:

Краснея догорает день

В тумане. Пусть он никогда

Не озарит лучом своим

Густой новогодский дым...

I тады, як страшны папрок нам, успрымаліся словы Лермантава:

Сыны снегов, сыны славян,

Зачем вы мужеством упали?

Аднойчы да глыбіні душы ўзрушыў мяне сваёй натуральнасцю і праўдападобнасцю адзін лермантаўскі вобраз, якому ніколі да гэтага я не аддаваў належнай увагі. На ўзбочыне дарогі ляжала змяя, на якой сярэбраным адлівам блішчала луска, як блішчыць «разбитый меч», оставлен­ный бойцом, в густой траве на поле роковом».

Нідзе я не адчуваў так побач з сабой Лерман­тава, як у няволі, на чужыне. У гэтых абставінах асабліва абвострана ў чалавека пачуццё да бацькаўшчыны, ад якой ён сілком адарваны. Усе яго думы цяпер толькі пра яе, далёкую і непаўторна прыгожую. Не раз, гледзячы на купку чорных ад сажы, нязграбных, пакручастых хваінак, што раслі непадалёк ад шахцёрскага лагера ў Руры, я з журбой прыгадваў гонкія сосны роднага краю. Непрызвычаены да чужой гнілой зімы з волкім снегам і дажджом, я ў душы мроіў аб нашых маразах і завеях, паўтараючы ўслед за Лермантавым:

Прекрасны вы, поля земли родной,

Еще прекрасней ваши непогоды...

Мне чамусьці ўяўлялася, як там прагнай гайнёю бягуць ваўкі «на место битвы роковой», дзе чорны груган ужо чысціць крыважэрную дзюбу аб жорсткія сукі дрэва.

У памяці ажывала родная Беларусь, яе зімовыя пейзажы... Я адчуваў, як там блукаюць па загуменні галодныя ваўкі і ў простым і ў пераносным сэнсе слова.

Зима. Из глубины снегов

Встают чернея пни дерев,

Как призраки, склонясь челом

Над замерзающим Днепром.

Глядится тусклый день в стекло

Прозрачных льдин — и занесло

Овраги снегом.

Родны край паўставаў перада мной не толькі таму, што ў гэтых радках я пазнаваў знаёмыя з маленства краявіды... Ажывала ў памяці Бела­русь і таму, што ў змрочнае падзямелле Рура, за тыснчы кіламетраў далятала да нас водгулле яе гераічных спраў. Нават там, на чужыне, было вяпома як грозна ашчацініліся яе дрымучыя лясы, з-за якіх «огнем горя, выходит красная заря». Да нас даносіліся чуткі, што ў беларускіх барах

Отчизны верные сыны

Еще надеждою полны.

Я ведаў, што яны пакінулі родныя вёскі і гарады,

Чтоб не промчалися их дни

Под самовластием чужим,

Чтоб не склоняться вечно в прах,

Чтоб тени предков, из земли

Восстав, с упреком на устах

Тревожить сон их не пришли!..

Зайздросцячы ім, я са шкадаваннем мог толькі сказаць сам сабе:

Дай поклониться мне Днепру...

Там я родился — там умру!

Дух гордасці і мяцежнай непакорлівасці, якім прасякнута лермантауская паэзія, асабліва блізкая чалавеку ў няволі. 

Сустракаючы здраднікаў, што стргщин усяля кае пачуццё чалавечай годнасці, прыгадваліся словы вялікага паэта:

...с рабским униженьем,

Прикрыв мундиром сердце подлеца,

Искать чинов, мирясь с людским презреньем,

И поклоняться немцам до конца...

Каб толькі як-небудзь апраўдаць сваю здраду, гэтыя нелюдзі распаўсюджвалі чуткі пра тое, што бацькаўшчына жорстка пакарае сваіх сыноў, якія трапілі ў палон. Часам пасля гэтага закрадваліся сумненні і разгубленасць. Тады побач з’яўляўся Лермантаў, ужо зусім інакшы:

Гляжу на будущность с боязнью,

Гляжу на прошлое с тоской

И, как преступник перед казнью,

Ищу кругом души родной.

Але ў цёмным штрэку малады канагон быў адзін на адзін з канём, які нават не разумеў на чу­жой мове воклічаў «тпру» і «но». Адзінокага юна­ка апаноўвала роспач:

И скушно и грустно! — и некому руку подать

                В минуту душевной невзгоды...

Желанья... что пользы напрасно и вечно желать?

                А годы проходят — все лучшие годы!

Надыходзіла нейкае незразумелае здранцвенне. Усё было абыякава. Прытупіліся ўсялякія пачуцці. Мне здавалася, што ніхто не перадаў так трапна, як Лермантаў, гэты стан чалавечай душы:

Есть время — леденеет быстрый ум;

Есть сумерки души, когда предмет

Желаний мрачен: усыпленье дум;

Меж радостью и горем полусвет;

Душа сама собою стеснена,

Жизнь ненавистна, но и смерть страшна...

Потым марудна праяснялася думка, імкліва ўздымалася паводка пачуццяў. Здаецца, апраўдваўся б немаведама перад кім:

Меня могила не страшит.

Там, говорят, страданье спит

В холодной вечной тишине,

Но с жизнью жаль расстаться мне;

Я молод — молод,— знал ли ты,

Что значит молодость, мечты?

I тут ужо напрошвалася само сабою:

И если б не ждал я счастливого дня,

Давно не дышала бы грудь у меня!

А паводка пачуццяў цераз край захліствала душу. Хацелася «дерзко бросить... в глаза» кожнаму сустрэчнаму гітлераўцу лермантаўскі «же­лезный стих, облитый горечью и злостью»:

Но знай, что жизни мне не жаль,

А жаль, лишь то, что час мой бил,

Покуда я не отомстил;

Что не могу поднять меча.

Что на руках моих, сплеча

Омытых кровью до локтей

Злодеев родины моей,

Ни капли крови нет твоей!..

Калі беларускага юнака, які праз лермантаўскія пераклады некалі ўпершыню пазнаёміўся з «Горнымі вяршынямі» Гётэ і «Сасной» Гейнэ, на радзіме гэтых паэтаў ад імя «вялікай Германіі» бязлітасна лупцавалі іх суайчыннікі — штайгеры і канваіры, пад смех самаздаволеных нямецкіх бюргераў, ён, абражаны і пакрыўджаны, не мог не прыгадаць сабе радкі Лермантава, у якіх паэт як быццам бы звяртаўся да нямецкага народа:

Мне хочется сказать великому народу:

     Ты жалкий и пустой народ!

Ты жалок потому, что Вера, Слава, Гений,

Все, все великое, священное земли,

С насмешкой глупою ребяческих сомнений

     Тобой растоптано в пыли.

Из Славы сделал ты игрушку лицемерья,

Из вольности — орудье палача...

Як у дажджавой кроплі пад промнямі сонца адлюстроўваецца ўсімі фарбамі вясёлкі навакольны свет, так у шматграннай паэзіі Лермантава адлюстроўваліся на чужыне настрой і пачуцці нявольніка. Яна пранікла ва ўсе таямніцы душы, абуджала думкі, падтрымлівала веру, жывіла мары.

Верш «Малітва» найлепш ахарактарызаваў бы ўсю цудадзейную сілу лермантаўскай паэзіі ў няволі. Нездарма я не раз паўтараў сам сабе гэты верш, як набожны шэпча святую малітву.

Паэзія Лермантава сваімі разнастайнымі адценнямі асвятляла самыя розныя падзеі, характарызавала з’явы, давала адказ на хвалюючыя пытанні.

Калі на Захадзе марудзілі з адкрыццём другога фронту, успамінаўся з горкай іроніяй радок:

Союзники собирались потаенно.

Калі адчувалася, як у хадзе падзей спее на зямлі помета фашызму, прыгадваліся словы:

Меж тем летят за годом годы,

Готовят мщение народы,

И пятый год уж настает...

На працягу чатырох гадоў вайны, праз усе нягоды і выпрабаванні я пранёс партрэт Лерманта­ва, які ўзяў у доме-музеі. Да яго ніколі не дакранулася на чужыне ніводная брудная рука. Ён захоўваўся ў сумцы ад савецкага процівагаза, паднятай на ланцугу пад столь шахцёрскай раздзявальні. Часам я перакладаў яго ў кішэню спяцоўкі і ў змрочным штрэку пры цьмяным святле шахцёркі разглядаў знаёмыя рысы дарагога твару.

Среди волнений жизни трудной,

Как талисман таинственный и чудный,

я захоўваў гэты партрэт. Я не веру ў прымхі, і, вя­дома, гэты «талисман таинственный и чудный» не прынёс мне ўдачы ў няволі. Але ў нейкай ступені ён сапраўды надзяляў мяне цудадзейнай сілай, напамінаючы аб далёкай Радзіме. 3 ім я адчуваў сябе ўладаром невычэрпнага багацця, якое нават у нявольніка не мог адабраць вораг і якім заўсёды можна было шчодра дзяліцца з таварышамі і аднадумцамі.

Я гляджу цяпер на гэтую карычневую гравю­ру з партрэта работы Гарбунова. Яна пажоўкла не столькі ад часу, колькі ад салёнай вільгаці рурскага падзямелля і цёплай пары шахцёрскай раздзявальні...

Мабыць, не адзін я сярод шматлікіх гарачых прыхільнікаў Лермантава з хваляваннем і замілаваннем успамінаю першае пасляваеннае выданне Поўнага збору яго твораў у кардоннай вокладцы зялёнага колеру. Пазней былі іншыя, значна прыгажэйшыя выданні. Але мне чамусьці запала ў памяць менавіта першае пасляваеннае выданне. Яго зялёная вокладка і рамка па краях яе нагадваюць мне колер сасновых бароў роднага краю і тое акно, з якога я ў маленстве ўпершыню глянуў у свет лермантаўскай паэзіі.

А на светлым карэньчыку цёмна-зялёнае акенца, падзеленае залатымі радкамі слоў на пяць шыбін, як быццам бы напамінае пра пяць доўгіх гадоў вайны, якія адарвалі мяне ад гэтага роднага краю, але не здолелі адлучыць ад Лермантава.

Пасля затхлага падзямелля няволі, трапіўшы на Каўказ, я асабліва адчуў, як вольна дыхаюць лёгкія свежым горным паветрам і як загойваюцца раны сэрца. Як скрозь прызму глядзеў я на прыроду Каўказа праз вершы Лермантава, і мне зразумелы быў прыўзняты настрой паэта:

Вдали я видел сквозь туман

В снегах, горящих, как алмаз,

Седой незыблемый Кавказ

И было сердцу моему

Легко, не знаю почему.

Кожны раз, бываючы на Каўказе, я наведваў знаёмыя да драбніц лермантаўскія мясціны. Часта сядзеў каля помніка паэту ў Пяцігорску, любуючыся далёкім горным ланцугом, над якім пануе двухгаловая аснежаная вяршыня Эльбруса. Падоўгу прастойваў у журбе перад помнікам на месцы дуэлі паэта. Узбіраўся на вяршыню Машука і слухаў легенды пра Лермантава, якія расказвала стогадовая бабуля, што збірала зёлкі і паказвала ўнізе на могільніку месца, дзе спачатку быў пахаваны паэт.

У такія дні я звычайна зноў і зноў перачытваў творы Лермантава — і кожны раз успрымаў іх тут зусім па-інакшаму, пазнаючы ўсё новыя і новыя сцяжыны, па якіх некалі хадзіў паэт і яго героі. То паміж Машуком і Бештау, сярод сівога камення і вінаграднікаў, шукаў позіркам рэшткі аула Бастунджы, то спыняўся перад галерэяй каля кісла-сернай крыніцы, дзе некалі княжна Мэры падняла і падала Грушніцкаму ўпушчаную ім шклянку.

Мабыць, нідзе на свеце не адчуеш так усю чароўнасць паэзіі Лермантава, як на Каўказе.

Не ведаю, як каму, а мне, калі я толькі ўбачу, як хмарка затрымліваецца на горнай вяршыні ці як мільгне ветразь у марской сінечы, адразу ж успамінаюцца радкі:

Ночевала тучка золотая

На груди утеса-великана...

Белеет парус одинокий

В тумане моря голубом...

Кажуць, мілей усяго, хто любіць каго.

Лермантаў — мая першая любоў. А першая любоў запамінаецца на ўсё жыццё.

1964

ЯК «МАЛЫ КАБЗАР» ПАЗНАЁМІЎ МЯНЕ 3 КАБЗАРОМ ВЯЛІКІМ

Яшчэ некалі ў школе мой сябар-аднакласнік з суседняй вёскі падараваў мне кнігу.

Пасярод белай вокладкі вялікімі вішнёвымі літарамі былі напісаны два словы: «Малий Кобзар».

Прызнацца, спачатку нават нейкай дзіўнаватай і незразумелай здалася мне гэтая назва. Толькі пасля, прачытаўшы радкі:

На розпутті кобзар сидить

Та на кобзі грае...

Грае кобзар, выспівуе,

Вимовля словами,—

я напалову зразумеў назву кнігі, бо пра сівога гус­ляра да гэтага чытаў ужо ў Янкі Купалы, а сляпых лірнікаў сам зрэдку сустракаў па вёсках. Ну, а слова «малий» я разумеў па-свойму: значыць, або — нізкі ростам, або — не сівы кабзар, а про­ста хлапчук.

Я цяпер не ведаю, як трапіла ў беларускую вёску на Бабруйшчыне гэта ўкраінская кніга. Толькі дагэтуль помню, як моцна ўразіла яна мя­не, абудзіўшы хлапечую цікаўнасць.

Хай сабе я не мог уцяміць сэнсу некаторых слоў, але многае ў гэтай кнізе хвалявала і захапляла.

Помню, як я прачытаў верш «Вечар»:

Садок вишневый коло хати,

Хруші над вишнями гудуть,

Плугатарі з плугамі йдуть,

Співають ідучй дівчата,

А матері вечерять ждуть.

Сім’я вечеря коло хати;

Вечірня зіронька встае;

Дочка вечерять подае...

А мати хоче научати,

Так соловейко не дае.

Поклала мати коло хати

Маленькіх діточок своіх,

Сама заснула коло іх,

Затихло все... Тількй дівчата

Та соловейко не затих.

Усё ў ім было настолькі знаёмае і блізкае мне, што здавалася, быццам гэта хтосьці так хораша і маляўніча апісаў вясновы надвячорак у маёй роднай вёсцы.

I калі я чытаў:

Зацвіла в долині

Червона калина;

Ніби засміялась

Дівчина-дитина,

Породила мати сина

В зеленій діброві;

Дала йому карі очі

I чорні'і брови...

До схід сонця воду брала,

В барвінку купала,

До півночі колихала,

До світа співала,—

дык гэтыя радкі былі вельмі падобныя да тых песень, якія спявалі вечарамі нашы дзяўчаты.

Да гэтага я чытаў вершы рускіх і беларускіх паэтаў пра цяжкае жыццё свайго народа пад прыгнётам рускага цара і польскіх паноў.

Але я ніколі не чытаў вершаў, у якіх з такім болем і горыччу паказвалася б гаротнае жыццё абяздоленых людзей, узнаўляліся жахлівыя малюнкі паншчыны:

Чорніше чорноі землі

Блукають людзі, повсихали

Сади зелені: погнили

Біленькі хати, повалялись;

Стави бур'яном поросли.

Село неначе погоріло,

Неначе люди подурілй,—

Німі на панщину ідуть

I діточок своіх ведуть.

Або:

А онде під тином

Опухла дитина — голоднее мре,

А мати пшеницю на паніцйні жне.

Да глыбіні душы кранала бескарыслівая, самаадданая любоў Шаўчэнкі да свайго краю. Паэт пісаў, што яму, які «у няволі вырас між чужымі і, неаплаканы сваімі у няволі, плачучы», памрэ і забярэ ўсё з сабою, усё роўна, ці будзе ён жыць на Украіне ці не, ці хто згадае ці забудзе яго ў сне на чужыне, але толькі яму не ўсё роўна:

Як Украіну зліі люди

Присплять, лікаві, і в огні

Іі окраденую, збудять...

Я, здаецца, не сустракаў яшчэ раней больш простых і шчырых радкоў, у якіх з такой пяшчотай і спагадай паэт звяртаецца, як да матулі, да сваёй бацькаўшчыны :

Украіно, Украіно!

Сердце мое, ненько!

Як згадаю твою долю,

Заплаче серденько!

Усё гэта абуджала цікаўнасць да суседняга краю, выклікала любоў да братняга народа і нейкае асаблівае замілаванне да пявучай украінскай мовы.

Помню, як цэлымі гадзінамі, схіліўшыся над гэтай кнігай, я няўмела, па-вучнёўску спрабаваў неракладаць на родную мову: «Заповіт», «Мені однаково», «Хатину в гаі», «Берестецьке поле»...Паэзія Тараса Шаўчэнкі, як шырокая паўнаводная плынь Дняпра, якая поіць землі трох славянскіх народаў, ніколі не мялее і не перасыхае.

У часіны радасці і гора я неаднойчы прыпадаў да гэтай плыні. I дзе б ні піў з яе — толькі розныя краявіды адлюстроўваліся ў яе глыбінях: на Смаленшчыне — сцены высокіх жытоў, на роднай Магілёўшчыне — стромкія сасновыя бары, на Кіеўшчыне — белыя хаты з вішнёвымі садамі, і толькі розныя мовы чуліся навакол, але ўсюды яна адразу ж праганяла смагу.

Мінула шмат гадоў. Над зямлёй пранёсся страшэнны ўраган вайны, у якім загінула нямала блізкіх і дарагіх людзей.

I вось у маіх руках — зноў тая кніга, якую некалі падараваў мне школьны сябар. Прыхаваная добрымі людзьмі, яна ўцалела ў гады ваеннага ліхалецця.

Я гляджу на пагрызеныя краі яе вокладкі, разглядаю на яе старонках ружаватыя вадзяністыя падцёкі...

Вось так і даўнюю дружбу нашых народаў спрабавалі падгрызаць усялякія пацукі, але яна, непарушная, палітая крывёю сыноў і дачок радзімы, вытрымала ўсе выпрабаванні.

Я бяру з кніжнай паліцы вялізны аднатомны «Кабзар», на супервокладцы якога малюнак — Тарас Шаўчэнка з непакрытай галавой імкліва крочыць па беразе Дняпра насустрач ветру.

Вось так некалі, яшчэ ў школьныя гады, «Ма­лы Кабзар» на Беларусі пазнаёміў мяне з вялікім Кабзаром Украіны. I з тае пары я назаўсёды пасябраваў з украінскай паэзіяй, палюбіў мілагучную мову братняга народа.

1964

ПРА СЯБЕ

За дваццаць кіламетраў ад Бабруйска па ша­шы на Жлобін непадалёк ад чыгункі раскінуліся мае родныя Плёсы. Цяпер толькі асушаныя балоты ды куп’істыя тарфянішчы, што звілістай паласой цягнуцца каля вёскі, маюць нейкае дачыненне да яе паэтычнай назвы.

Навакол няма ні азёр, ні рачулак.

Між іншым, невыпадкова Пімен Панчанка, якому пасля педкурсаў прапанавалі ў Плёсах пасаду настаўніка, аддаў перавагу больш глухім, але затое маляўнічым, лясістым мясцінам суседняга Кіраўскага раёна.

Нарадзіўся я ў сялянскай сям’і 14 студзеня 1920 года.

У Плёсах прайшлі мае дзіцячыя гады, тут я скончыў пачатковую школу.

3 маленства запаў мне ў памяць дзень, калі аднекуль здалёк вярнулася дадому па-святочнаму апранутая маці. Яна прывезла шмат кніг, брашур, плакатаў і партрэтаў.

Пазней я даведаўся, што маці прыехала тады дадому з II Усебеларускага з’езда жанчын-сялянак, які праходзіў у Мінску ў сакавіку 1926 года.

Кнігі былі пастаяннымі спадарожнікамі ў жыцці маці, нягледзячы на тое, што яна не скончыла нават і царкоўнапрыходскай школы. Калі мне было шэсць гадоў, маці навучыла мяне чытаць. Першым апавяданнем, якое я прачытаў і якое ўразіла мяне, было «Зимовье на Студеной» Д. Маміна-Сібірака.

Але тады мяне больш вабілі не кнігі, а самаробныя самапалы ды буслянкі на стогадовых ясакарах і ліпах у былым панскім садзе.

Аднойчы з двума сябрамі мы надумалі залезці ў вятрак, які пуставаў за вёскай на выгане. Дзверы ў ім былі наглуха забіты, бо сям’я млынара выехала ў Сібір.

Жэрдкай мы ўдвух падсадзілі свайго сябра ўгару, той праз ніжняе акно пранік у вятрак і апусціў уніз крыло. Па адным мы садзіліся на крыло, а сябра падымаў яго ўгару і спыняў у гарызантальным становішчы. Па крыле мы залезлі ў шапку ветрака. Там, на драўлянай перакладзіне тормаза, замест грузу віселі нейкія медныя дэталі ад машын, бронзавыя галоўкі і алюмініевыя кольцы артылерыйскіх снарадаў.

Грудзьмі я налёг на перакладзіну і стаў адбіваць адно з такіх кольцаў. Перакладзіна ад дрыжання саскочыла, і я цераз яе нырнуў уніз.

Не забіўся я толькі таму, што, падаючы, тройчы стукнуўся аб бэлькі, якія замарудзілі падзенне.

У след за мной па лесвіцы зляцелі ўніз і мае сябры. Яны выбілі дзверы, прынеслі ў шапцы балотнай вады і пачалі адліваць мяне.

Так мае сябры ўжо тады ўздымаліся ўгару і апускаліся ўніз, каб пры небяспецы ратаваць таварыша.

Пазней, між іншым, адзін з іх трапіў у авіяцыю, а другі прысвяціў сябе медыцыне.

Пасля пачатковай школы я тры гады хадзіў у Цялушскую сямігодку, за шэсць кіламетраў ад нашай вёскі.

Да вучобы асаблівай схільнасці не выяўляў. Нязменна любіў толькі адну геаграфію.

Але выкладчыца беларускай літаратуры Але­на Лаўрэнаўна Меляшкевіч па-сапраўднаму абудзіла ў маёй душы цікавасць да свайго прадмета.

Дзякуючы ёй горача палюбіў я апавяданні і аповесці Якуба Коласа і Кузьмы Чорнага, вершы

Янкі Купалы і Максіма Багдановіча. У сямігодцы і сам пачаў пісаць.

Маці мая на працы знявечыла руку і пасля доўгі час была паштальёнам. Я разносіў за яе пісьмы і газеты, потым сам працаваў паштальё­нам і тэлефаністам на пошце.

Паўгода правучыўся ў Бабруйску ў восьмым к ласе 4-й сярэдняй школы.

Праз год у Цялушы адкрыўся восьмы клас — і я паступіў туды.

Гурткі мастацкай самадзейнасці нашай шко­лы часта выступалі тады з канцэртамі ў навакольных калгасах.

Увосень 1936 года нас запрасілі на вечар у Бабруйскі дом Чырвонай Арміі. Грамадскасць горада шырока адзначала трыццацігоддзе літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа.

На гэтым вечары я ўпершыню ўбачыў жывых пісьменнікаў — Якуба Коласа і Платона Галавача, які выступаў з дакладам аб жыцці і творчасці народнага паэта.

Хвалюючыся, прачытаў я з трыбуны свой наіўны верш, прысвечаны Якубу Коласу.

Пасля вучобы ў восьмым і дзевятым класах я два леты працаваў вагаўшчыком у трактарных брыгадах Малеўскага і Бортніцкага сельскіх Саветаў.

Ніколі да гэтага нішто не выклікала яшчэ ў маёй юнацкай душы такога паэтычнага настрою, як рамантычнае жыццё трактарыстаў, начная малацьба і ворыва.

Пазней успамінамі аб гэтай пары былі навея­ны вершы «Адлёт жураўлёў», «Вясна», «Першае ворыва», «Вось яны, прывольныя прасторы».

У дзесяцігодцы я запаўняў сваімі вершамі школьную насценгазету. У канцы 1937 года яны пачалі друкавацца на старонках бабруйскага «Камуніста», а ў пачатку наступнага года — з’явіліся ў часопісе «Полымя рэвалюцыі».

Назаўсёды ўдзячны я Кузьме Чорнаму, Арка­дзю Куляшову і Рыгору Мурашку за іх вельмі падрабязныя і змястоўныя пісьмовыя адказы на мае вучнёўскія апавяданні і вершы.

Улетку 1938 года пасля заканчэння сярэдняй школы мяне выклікалі ў Мінск на рэспубліканскія курсы маладых аўтараў. На ўсё жыццё запомнілася вучоба на гэтых курсах, цікавыя творчыя сустрэчы з вядомымі рускімі і беларускімі пісьменнікамі, прагляд і абмеркаванне спектакляў.

Восенню я паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і адначасова пачаў працаваць у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі».

У педагагічным інстытуце тады вучыліся Іван Грамовіч, Рыгор Бярозкін, Мікола Лупсякоў, Анатоль Вялюгін, Уладзімір Рагуцкі, мае сябры-аднакурснікі Аляксей Коршак, Алесь Астапенка, Мікола Сурначоў, які пазней перавёўся да нас з Гомеля. Здаваць экзамены прыязджалі студэнтызавочнікі Пімен Панчанка, Рыгор Няхай, Алесь Бачыла.

У інстытуце выдаваўся літаратурны часопіс «Наша творчасць». На вечары да нас прыходзілі вядомыя беларускія пісьменнікі.

Адзін з такіх вечароў асабліва добра запомніўся мне.

У пачатку красавіка 1939 года ў госці да студэнтаў прыйшлі Янка Купала, Якуб Колас, Міхась Лынькоў і Эдзі Агняцвет.

У прэзідыум вечара запрасілі і нас, літгурткоўцаў з педінстытута, КІЖа і медінстытута.

Міхась Лынькоў ад імя пісьменнікаў прывітаў студэнтаў. Ён коратка расказаў аб задачах, якія паставіў XVIII з’езд партыі перад работнікамі літаратуры па камуністычнаму выхаванню.

Покуль нехта з выкладчыкаў інстытута расказваў аб творчасці літгурткоўцаў, Якуб Колас праглядаў студэнцкі літаратурны часопіс.

Заўважыўшы, што паэт прачытаў надрукаваны там мой верш «Адлёт жураўлёў» і паказаў яго Янку Купалу, я страшэнна расхваляваўся.

А тут якраз аб’явілі, што чытаць свае вершы будуць пачаткоўцы, і першаму слова далі мне.

Я канчаткова разгубіўся, нясмела выйшаў на трыбуну, па ўсіх кішэнях шукаў свае рукапісы і, як на злосць, не знаходзіў іх... У першых радах залы пачалі смяяцца. Нарэшце я сумеўся і, хвалюючыся, прачытаў на памяць «Адлёт жураўлёў» і яшчэ нейкі верш. Воплескі студэнтаў крыху згладзілі непрыемнае ўражанне...

3 чытаннем сваіх твораў выступалі многія літгурткоўцы.

Асабліва цёпла сустрэлі студэнты выступлен­ие гасцей. Янка Купала чытаў верш «А мы сабе сеем і сеем» і ўрывак з паэмы «Тарасова доля», а Якуб Колас — вершы «XVIII з’езду» і «Прывітанне Маскве». Потым Якуб Колас выказаў сваё ўражанне аб творчасці літгурткоўцаў, падрабяз^на разглядзеў мой верш «Адлёт жураўлёў» і Ў кнізе запісаў пакінуў вельмі пахвальны водгук аб ім.

Гэта і акрыліла мяне, дзевятнаццацігадовага

юнака, і прымусіла болыи цвяроза глянуць на сваю паэтычную працу. Бо я і мае сябры пісалі тады шмат, стараючыся адзін перад адным, пісалі, не заўсёды ўсведамляючы, што пішам, як пішам і дзеля чаго пішам.

Вестка аб вераломным нападзе гітлераўскай Германіі застала мяне ў інстытуцкай чытальні, дзе я рыхтаваў апошні экзамен за трэці курс.

Уначы 26 чэрвеня з Міколам Сурначовым мы пакінулі ахоплены полымем Мінск, а назаўтра ў высокай збажыне ўзбоч Бабруйскай шашы хаваліся ад фашысцкіх сцярвятнікаў, якія бамбілі і расстрэльвалі з кулямётаў грамадзянскае насельніцтва.

Тады Сурначоў і йапісаў першапачатковы варыянт верша «У стоптаным жыце», які пачынаўся радкамі: «Ляжыць ён забіты у стоитаным жыце...»

3 Асіповіч Сурначоў паехаў цягніком у Магілёў, намерваючыся адтуль завітаць да сваіх бацькоў.

На Бабруйск цягнікі ўжо не ішлі. А мне ж таксама хацелася зайсці ў родную вёску. Я пайшоў пехатою, але каля Ясеня даведаўся, што фашысты захапілі Бабруйск.

Лясамі дабраўся да Магілёва, а адтуль паехаў у Мсціслаў, дзе жыў мой сябра-аднакурснік.

3 Мсціслаўля ў радах аднаго з запасных палкоў мы пайшлі на ўсход.

На Смаленшчыне я зноў сустрэўся з М. Сур­начовым. Разам з ім у вучэбным узводзе тапографаў-вылічальнікаў мы прайшлі пехатой на ўсход усю еўрапейскую тэрыторыю СССР, жылі ў лаге­рах ля Тамбова, з тэадалітам і сталёвай лентай вымяралі казахстанскі стэп вакол Какчэтава і Акмолінска (цяпер Цалінаград). Удвух выпускалі палкавую насценгазету, дзе змяшчалі свае вер­шы, разам балюча перажывалі ростань з родным краем, зямлю якога таптаў ненавісны вораг.

У пачатку 1942 года нас, студэнтаў з незакончанай вышэйшай адукацыяй, тэрмінова адклікалі ў Маскву. Там мы і разлучыліся з Сурначовым, бо трапілі ў розныя часці.

Я з «кацюшай» апынуўся на паўночным захадзе. Гвардыі радавым ваяваў на Волхаўскім фронце.

У канцы чэрвеня 1942 года пры акружэнні каля Мяснога Бору трапіў у фашысцкі палон. Быў вывезены ў Рур на каменнавугальную шахту горада Марль, які знаходзіцца на поўнач ад Эсена.

Кожны дзень на дасвецці з лагера да шахты канваіры прыганялі вялікую калону палонных, абвітую гірляндай шахцёрскіх лямпаў. Нявольнікаў апускалі ў падзямелле. У лагеры лупцавалі кіямі паліцаі, па дарозе да шахты штурхалі прыкладамі канваіры, а ў падзямеллі кайлом білі штайгеоы і іх памочнікі.

Ад стандартнага рацыёну — невялічкай пайкі хлеба-сурагату і двух літраў незапраўленай балан­ды са шпінату або сушанай бручкі — мы ледзьве перастаўлялі ногі.

Кожны месяц з лагера вывозілі трыццаць — сорак хворых туберкулёзам.

Калі б не малады, юнацкі арганізм ды не падтрымка і дапамога аднаго нямецкага шахцёра, дык я, напэўна, не выжыў бы ў гэтым пекле.

Успаміны аб ім і цяпер не даюць мне спакою. Пад уражаннем іх напісаны вершы «Глюкаўф!», «Я знаю рай ваш залаты», «Ключы жураўліныя», «Сустрэча былых канагонаў», «Хлеб твой».

Знясіленага, хворага малярыяй, мяне пазней вывезлі ў шахцёрскі шталаг у горад Хемер.

Толькі ў канцы красавіка 1945 года я быў вызвалены англічанамі і перавезены ў размяшчэнне савецкіх войск.

3 паўночнай Германіі наш батальён прыйшоў У Беласток. Адтуль мы паехалі на Украіну. Я аднаўляў Данбас, працаваў на ўскраіне Данецка сталяром у Рутчанкоўскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У выніку ўсяго гэтага і была напісана нізка вершаў «Легенда аб залатой зямлі».

Увесну 1946 года я вярнуўся ў Мінск і пасту­шу на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў у 1949 годзе.

Адначасова з вучобай працаваў у рэдакцыях «Чырвонай змены», «Літаратуры і мастацтва», «Полымя».

А з дня арганізацыі часопіса «Маладосць» працую ў ім.

Кажуць, што біяграфія паэта — у яго вершах. Мабыць, кароткая ў мяне біяграфія, бо вершаў напісаў я вельмі мала.

Дваццаць гадоў рэдакцыйнай працы, звязанай з літаратурнай кансультацыяй, прайшлі для мя­не ў цеснай сувязі з паэтычнай моладдзю.

Разам з ёй і сам я вучыўся, з ёй перажываў яе расчараванні, радаваўся яе поспехам. Таму часамі здаецца, што я на дваццаць гадоў маладзей свай­го ўзросту.

1962

Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

Комментарии к книге «Успаміны», Николай Яковлевич Аврамчик

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства