Читать книгу «З глыбінь тысячагоддзяў», Михаил Михайлович Чернявский - Страница 6

«З глыбінь тысячагоддзяў»

781

Описание

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра жыццё першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку, пра яго заняткі, быт, вераванні, матэрыяльную культуру, творы старажытнейшага мастацтва. 

6 страница из 91
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

">[2]. Людзі мезалітычнай эпохі пачалі ўжываць масіўную крамянёвую сякеру i цяслу, акрамя ўжо шмат якіх вядомых раней прылад, а таксама дробныя апрацаваныя крамянёвыя пласткі, якія былі або наканечнікамі стрэлаў, або ўкладышамі да нажоў i гарпуноў. Лук i стрэлы, вынайдзеныя ў канцы папярэдняй эпохі, у мезаліце распаўсюдзіліся паўсюдна.

Апошні перыяд каменнага веку — неаліт (па-грэчаску «неас»— новы), характарызуецца велізарнымі зменамі ў чалавечым грамадстве.

У неаліце чалавек упершыню навучыўся ляпіць гліняны посуд, пачаў вырабляць новыя прылады працы — шліфаваныя сякеры i цяслы. Адначасова з раней вядомымі практыкуюцца новыя спосабы апрацоўкі каменняў — шліфаванне, пілаванне i свідраванне. У гэту эпоху пачынаецца распрацоўка шахтавым спосабам крэмненосных радовішчаў, зараджаюцца i развіваюцца якасна новыя, вытворчыя формы гаспадарання — земляробства i жывёлагадоўля, якія дапаўняюцца вядомымі i раней паляваннем, рыбацтвам i збіральніцтвам. Такі далека не поўны пералік дасягненняў новага каменнага веку, які на нашай тэрыторыі пачаўся ў V тысячагоддзі i закончыўся ў канцы III — пачатку ІІ тысячагоддзя да н. э., калі наступіла эпоха бронзавых прылад — бронзавы век.

Світанку гісторыі — каменнаму веку на тэрыторыі Беларусі — прысвячаецца гэтая кніжка.


ПРЫРОДА — I МАЦІ I МАЧЫХА


Якія ж былі клімат, раслінны i жывёльны свет у каменным веку? Што акружала нашага вельмі далёкага продка? Ведаць гэта надзвычай цікава i важна, паколькі старажытны чалавек знаходзіўся ў непасрэднай залежнасці ад прыроды.

Сучасны чалавек — гаспадар свету, ён змяняе прыроду i стараецца прыстасаваць яе да сваіх патрэб. Дзікун жа каменнага веку, асабліва ў палеаліце i мезаліце, быў бяссільны перад ёй i задавальняўся тым, што яна давала ежу, вопратку, жыллё. Першабытны чалавек, як кажуць, не вытвараў сабе прадукты для жыцця, a спажываў гатовыя, беручы ix у наваколлі, у прыродзе. А прырода не заўсёды была добрай маці, часам яна станавілася i злоснай мачыхай...


Комментарии к книге «З глыбінь тысячагоддзяў», Михаил Михайлович Чернявский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства