Читать книгу «З глыбінь тысячагоддзяў», Михаил Михайлович Чернявский - Страница 3

«З глыбінь тысячагоддзяў»

737

Описание

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра жыццё першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку, пра яго заняткі, быт, вераванні, матэрыяльную культуру, творы старажытнейшага мастацтва. 

3 страница из 91
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

">[1] асцярожна здымаючы рыдлёўкай тонкія пласточкі зямлі, расціраючы пальцамі кожную грудку, каб не прапусціць якую-небудзь знаходку. Затым на кожнай рэчы, здабытай у раскопцы, запісваецца, дзе была яна знойдзена i на якой глыбіні. Калі знаходак шмат або калі трапляецца зямлянка, пахаванне ці разваленыя пасудзіны, рыдлёўка адкладваецца ўбок. Тут ужо трэба дзейнічаць нажом або шуфлем, а часам i вострай іголкай адкалупваць камочкі зямлі, асцярожна счышчаць пясок i пыл пэндзлікам.

Пасля таго як у раскопцы выбраны культурны пласт, дно яе зачышчаецца, каб можна было заўважыць шэрыя плямы ямак або пахаванняў. Затым выбіраюцца i гэтыя плямы. На ix месцы часам можна знайсці цікавыя рэчы. У Гродна, напрыклад, непадалёку ад Каложскай царквы, даследаваўся пласт сярэдневяковага горада. Праца была закончана, засталося толькі зачысціць зямлянку. I тут у яе сценцы ўдалося заўважыць малапрыкметную плямку. Асцярожна пачалі даследаваць гэтае месца, i аказалася, што тут знаходзілася схованка, a ў ёй ляжала некалькі железных наканечнікаў i сярпоў — цэлы скарб! Відаць, гаспадар рэчаў перад нейкай небяспекай прыхаваў ix да лепшага часу, але па невядомай нам прычыне вярнуцца забраць захаванае яму не давялося... Магчыма, ён загінуў на гарадской сцяне, адбіваючы варожы націск.

Зімой, калі за акном бываюць халодны вецер i снег, археолаг сядзіць ва ўтульным кабінеце i вывучае здабытае за лета. З асобных чарапкоў склейваюцца гаршкі, якія потым замалёўваюцца i фатаграфуюцца, касцяныя рэчы замацоўваюцца спецыяльнымі растворамі. Пад рукою ў даследчыка ёсць розныя інструменты, павелічальнае шкло, а то i мікраскоп. Непадалёку кніжкі, чарцяжы, палявыя дзённікі.

Раскапаць даўняе паселішча або могільнік — гэта толькі палова справы. Знойдзены матэрыял трэба старанна даследаваць, дакументальна аформіць яго, параўнаць з раней здабытым.

Знойдзеная старадаўняя рэч недасведчанаму чалавеку амаль нічога не гаворыць. Нават вопыгны археолаг адразу не шмат можа расказаць пра новую, дагэтуль невядомую знаходку. У такім выпадку даводзіцца перагледзець шмат матэрыялаў з суседніх тэрыторый, каб уявіць прызначэнне знаходкі, час яе вырабу, зразумець, якому народу гэта рэч належала.

Комментарии к книге «З глыбінь тысячагоддзяў», Михаил Михайлович Чернявский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства